Ringing camp in Turov, patr2

Post on 11-Jul-2015

574 views 5 download

Transcript of Ringing camp in Turov, patr2

Блок “Амфібіі”

У начы ловяць не толькі птушак, але і жабак, праводзячы начныя ўлікі лічэбнасці

Удзельнікі маглі навучыцца як трэба вызначаць жабак, пад кіраўніцтвам Лены Куліковай

Без увагі не засталося і морфаметрычнае апісанне жабак, якое вельмі нагадвае кальцаванне птушак

Кваааа…

“Тураўскае балонне” кормнае месца не толькі для птушак, часам патрапляліся вельмі вялікія асобіны

зялёных жаб.

Зялёная рапуха, самы шматлікі від на вуліцах Турава, асабліва ў начны час, калі яны выходзяць на паляванне

У летніку заўсёды добрая магчымасць праверыць свае кулінарныя здольнасці

А таксама, даць адзнаку кулінарным здольнасцям іншых

Сапраўднай трагедыяй стала адсутнасць цукра ў крамах Жыткавіцкага раёна, выжыць дапамагаў сарбіт і згушчанае

малако

Вогнішча, каўбаскі і сяброўскія размовы – што можа быць лепей пасля напружанага дня

Была праграма і для тых хто любіць гарачэй

Без увагі не засталося і смецце на лузе, асабліва вызначыліся ў гэтай справе валанцёркі з Аўстрыі

Напрыканцы летніка традыцыйна прайшла краязнаўчая экскурсія па старажытнаму Тураву

У Тураве арганічна спалучаецца старажытнае і экалагічнае

Тураў не толькі арніталагічная Мекка для арнітолагаў, але і другі па старажытнасці горад Беларусі

Замкавая гара. Складаная гэта справа, быць экскурсаводам

Праваслаўны храм, які быў разбураны падчас землятрусу, але ён дзейнічае і па сённяшні дзень

Месца паломніцтва вернікаў з усёй Беларусі – каменны крыж, які расце з зямлі

Да новых сустрэч на тураўскай зямлі і вадзе