Ringing camp in Turov

31
Летнік па асновах кальцавання Тураў, 25-31 ліпеня 2011 г.

Transcript of Ringing camp in Turov

Летнік па асновах кальцавання

Тураў, 25-31 ліпеня 2011 г.

Кожны летнік гэта новыя твары, таму без знаёмства не абысціся

А каб не было складана прыгадваць імёны, пагуляем у адмысловыя інтэрактыўныя

гульні

Хоць летнік і месца адпачынку, але мінімальныя правілы паводзін патрэбны, і іх вызначаюць самі

ўдзельнікі

Летнік меў навучальна-практычную накіраванасць, таму быў падрыхтаваны шэраг тэматычных

прэзентацый

Адна з якіх была Паўла Пінчука пра развіццё кальцавання на Беларусі

А каб не ўвесь час слухаць, можна і пагуляць

Блок “Кальцаванне”

Праверка і кантроль адмысловых лавушак “walk-in-trap” напрацягу дня

Праверкі праводзіліся кожныя 3 гадзіны з 6.00 да 21.00

Калі птушка патраплялася, кожны меў магчымасць яе дастаць і …

…навучыцца правільна яе транспартаваць на станцыю.

Ханна, валанцёрка з Аўстрыі

Кальцавальная - самае важнае месца на станцыі, менавіта тут адбываецца асноўнае знаёмства з

метадам кальцавання

Акрамя самога кальцавання, з птушкі здымаюцца морфаметрычныя параметры

Вага птушкі – апошні параметр, але і адзін з важных, пасля гэтага птушку можна выпускаць

Асноўны прынцып кальцавання: мінімальнае ўдзеянне і час маніпуляцыі з птшкай

Увечары пастаноўка павуцінных сетак, адзін з самых працаёмкіх і складаных этапаў у начных адловах

кулікоў

Самае галоўнае, гэта каардынацыя дзеянняў, таму станці кальцавання гэта заўсёды сяброўскі каллектыў, дзе кожны разумее з паўслова

Адзін з адказных момантаў, гэта выпутванне птушкі, упэўненасць у гэтай справе прыходзіць толькі пасля

100 бакаса

Акрамя кулікоў удзельнікі маглі пазнаёміцца з даследаваннем драпежных птушак

З Валерам Дамброўскім можна было не толькі паназіраць за вялікім арляцом, але і акальцаваць яго

птушанят

Без увагі не засталіся і лебедзі-шыпуны, якіх на рыбгасе “Белае” кальцаваў Іван Багдановіч

Акрамя птушак, жадаючыя маглі пазнаёміцца з іх гнездавымі паразітамі на прыкладзе гнёздаў

ластавак-зямлянак

Блок “Birdwatching”Яўген Татун, 2 курс, Віцебскі дзяржаўны універсітэт

Перад выхадам на экскурсію невялікая размова, як правільна назіраць за птушкамі, тлумачыць

Дзяніс Табуноў

Каб лепей запомніць птушак, варта спалучаць назіранне за птушкай і працу з вызначальнікам

Адным з цікавых аб’ектаў для назірання стаў арол-вужаед, якога назіралі ўсе ўдзельнікі летніка

Група, якая займалася назіраннямі за птушкамі, мела магчымасць наведаць іншыя мясціны

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, да 300-гадовай сасны

На рыбгас “Белае” і “Чырвоная зорка”

І канешне, без увагі не заставалася ТВП “Тураўскае балонне”