nastaunik 17(1046)

Post on 28-Mar-2016

254 views 7 download

description

news BSPU of name M Tank

Transcript of nastaunik 17(1046)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 6 лістапада 2008 года № 16 (1046)

Стар. 1—2 Стар. 3 Стар. 4

Пасяджэнне адкрылі рэктар БДПУ пра�фесар П. Дз. КУХАРЧЫК і прарэктар павучэбнай рабоце ГрДУ Ю. Э. БЕЛЫХ, якіяпаведамілі, што ў хуткім часе нашы ВНУналадзяць рэгулярны абмен выкладчы�камі і студэнтамі. Гэта, безумоўна, па�высіць узровень універсітэцкай адукацыі.

Дыскусію распачаў вядомы спецыялісту галіне інавацыйных адукацыйных тэх�налогій, загадчык кафедры педагогікіБДПУ прафесар І. І. ЦЫРКУН, выступ�ленне якога прысвячалася асноўным тэн�

«Універсітэт — наш агульны дом» — пад такім дэвізампрайшлі Дні Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя ЯнкіКупалы ў БДПУ, падчас якіх адбыліся круглы стол, адкрытыялекцыі вядучых прафесараў ГрДУ, таварыская сустрэча жано�чых зборных па баскетболе (нашы дзяўчаты праявілі сапраўд�ную тактоўнасць, саступіўшы градзенчанкам).

Надзвычай эфектнай і запамінальнай падзеяй, безумоўна,стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і лепшых выка�наўцаў Гродзенскага універсітэта, якія, здавалася, прадстаў�лялі не толькі сваю ВНУ, але і родны горад над Нёманам.Эстрадны аркестр «Капрыз», ансамблі «Мадрыгал» і «Ясні�ца», калектыў эстраднага танца «Універ�dance», тэатр�студыямоды «Уні�арт», калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», СТЭМ«Вернісаж», Дзмітрый Бянкевіч (акардэон), Аляксандр Вара�

Паважаныя калегі!Сардэчна дзякую вам за падтрымку,

якую вы аказалі мне падчас выбараўу Палату прадстаўнікоў Нацыянальнагасходу Рэспублікі Беларусь IV склікання.

Уступаючы ў свае паўнамоцтвы, я глы�бока ўсведамляю ўсю ступень адказнасці,якая ўскладаецца на мяне, і пастараюсяпрыкласці свае веды, прафесійны і жыццё�вы вопыт у справе служэння РэспубліцыБеларусь, сваім выбаршчыкам.

Імкненне пабудаваць моцную і квітнею�чую Беларусь, служэнне людзям, клопатпра будучае нашых дзяцей — вось тое, штоаб’ядноўвае нас. Мы моцныя ўзаемаразу�меннем і ўзаемапавагай, уменнем весціканструктыўны дыялог па ўсіх напрам�ках сучаснага грамадскага развіцця. Мы —разам, і толькі нам вырашаць, якой будзенаша краіна заўтра.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаўу прафесійнай дзейнасці, сямейнагадабрабыту, удачы і аптымізму.

З павагай,Дэпутат Палаты прадстаў�

нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьІ. В. КАРПЕНКА

У АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам абсупрацоўніцтве, заключаным

паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічнымуніверсітэтам, факультэт беларускай філа�логіі і культуры наведаў намеснік дэканагістарычнага факультэта Карвяліс Дэй�мантас. Ён прачытаў для студэнтаў, якіявывучаюць літоўскую мову, лекцыю пагісторыі Літвы.

НА ПРАЦЯГУ двух тыдняў уключа�нае навучанне на факультэце рус�

кай філалогіі праходзіла група студэн�таў з Вялікатырнаўскага універсітэтаімя св. Кірылы і Мяфодзія (Балгарыя).

ВЕРШЫ на беларускай і літоўскаймовах прагучалі ў выкананні сту�

дэнтаў факультэта беларускай філалогіі ікультуры — удзельнікаў вечарыны, якаяадбылася ў Доме дружбы і была прысвеча�на творчасці літоўскага паэта ЮсцінасаМарцінкявічуса.

•Навіны БДПУ

SPIRITUS UNIVERSITATISЗ самага свайго ўзнікнення універсітэты былі

«зонамі духоўнага прыцягнення», дзе панаваланепаўторная атмасфера пазнання, вольнасці ігоднасці; нездарма сярэдневяковыя шкалярыбылі гатовыя заступіцца за гонар сваёй alma materне толькі на філасофскім дыспуце, але і ў вуліч�най бойцы! Няхай з той пары мінулі стагоддзі —але па�ранейшаму ў кожным храме ведаў жывеуніверсітэцкі дух і дзейнічае прынцып «Забаро�нена забараняць».

Вольга ПРЫЁМКА

нішча (балалайка), выпускніца ГрДУ салістка аркестраГродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Мосі�на... Высокай ацэнкай самабытнасці іх выступлення стаўшквал апладысментаў!

Пасля фінальнага акорда на сцэну БДПУ падняліся Міністрадукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў, рэктар БДПУП. Дз. Кухарчык і рэктар ГрДУ Я. А. Роўба, якія выказалі сваёзахапленне праектам, знітаванасцю універсітэцкіх каманд,атмасферай братэрства.

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА:СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ

Адкрытасць і шчырасць — гэтыя словы сталі лейтматывам восеньскіхдзён. Гэтаксама адкрыта і шчыра выказвалі свае думкі ўдзельнікі круг�лага стала «Універсітэцкая адукацыя Беларусі ў кантэксце сусветнайадукацыйнай прасторы». Праблемы, якія абмяркоўваліся навукоўцамі,апошнім часам набылі асаблівую актуальнасць для кожнага, хто такабо іначай звязаны з вышэйшай школай.

дэнцыям развіцця адукацыйнай індуст�рыі ва ўмовах глабалізацыі. «Інтэграцый�ным працэсам заўсёды спадарожнічаепамкненне да дыферэнцыяцыі і самаідэн�тыфікацыі, калі нацыянальныя сістэмыне капіруюць чужы вопыт, але абапіра�юцца на асаблівасці свайго навукова�куль�турнага асяроддзя. Таму замежныя мадэліне павінны ўспрымацца як узор для бяз�думнага пераймання».

Дэкан педагагічнага факультэта ГрДУдоктар педагагічных навук, прафесар

В. П. ТАРАНЦЕЙ звярнуў увагу ўдзель�нікаў на той факт, што Беларусь сталасапраўды універсітэцкай краінай. Уні�версітэты закліканы не толькі наза�пашваць і перадаваць веды, але і аба�гульняць, сістэматызаваць прагрэсіўнысусветны вопыт. ГрДУ мае такую маг�чымасць, паколькі падтрымлівае парт�нёрскія сувязі са 110 установамі аду�кацыі свету.

Першы прарэктар БДПУ А. І. АНДА�РАЛА спыніўся на праблеме дэвальва�цыі вышэйшай адукацыі ва ўмовах рын�кавай эканомікі, прывёўшы ў прыкладРасійскую Федэрацыю, дзе з 682 дзяр�жаўных і 640 прыватных ВНУ выра�шылі захаваць толькі 150—200 канку�рэнтаздольных універсітэтаў.

Тэму працягнула загадчык кафедрыпедагогікі вышэйшай школы і сучасныхвыхаваўчых тэхналогій БДПУ прафесарВ. А. КАПРАНАВА, зазначыўшы, што ўБеларусі вышэйшая адукацыя таксама

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

ВЫШЭЙШАЯШКОЛА:СТАН І

ПЕРСПЕКТЫВЫ

З ДНЁМНАРАДЖЭННЯ,

ФДА!

«СУПЕР�ВОСЕНЬ»У БДПУ

2 6 лістапада 2008 г.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ

Якія віды вучэбных пра�грам будуць распрацоўвацца падысцыплінах новых вучэбныхпланаў?

Вучэбныя праграмы складаюц�ца ў адпаведнасці з Парадкам рас�працоўкі, зацвярджэння і рэгіст�рацыі вучэбных праграм для пер�шай ступені вышэйшай адука�цыі, зацверджаным Міністрамадукацыі Рэспублікі Беларусь28 снежня 2007 года (далей — Па�радак распрацоўкі).

Тыпавая праграма (ТП) з’яўля�ецца адзінай для ўсіх форм атры�мання вышэйшай адукацыі і аба�вязковай для выкарыстання ўсімівышэйшымі навучальнымі ўста�новамі; яна распрацоўваецца ўадпаведнасці з адукацыйнымістандартамі па спецыяльнасці абогрупе спецыяльнасцей.

Вучэбная праграма для спецы�яльнасцей (баз.) распрацоўваец�ца па дысцыплінах абавязкова�га (калі адсутнічае ТП) кампа�нента ВНУ, па дысцыплінах спе�

цыялізацый, курсах па выбары,спецкурсах і факультатывах.

Вучэбная праграма для спецы�яльнасці (р.) з’яўляецца рабочымварыянтам тыпавых і вучэбныхпраграм для спецыяльнасцей

У 2008—2009 навучальным годзе вучэбны працэс на першых курсах усіх факультэ�таў ажыццяўляецца па новых адукацыйных стандартах. Зразумела, замена аснова�творнай дакументацыі рэдка праходзіць беспраблемна, таму вучэбна�метадычнаеўпраўленне арганізавала семінар�вучобу загадчыкаў кафедраў і намеснікаў дэканаў«Методыка і асаблівасці распрацоўкі вучэбных праграм ва ўмовах пераходу на адука�цыйныя стандарты новага пакалення». У гэтым нумары «Н» мы прыводзім найбольштыповыя пытанні, якія прагучалі падчас семінара, і адказы на іх.

(баз.). Гэтыя праграмы раскрыва�юць тэхналогію выкладання ву�чэбных дысцыплін. На іх тытуль�ным лісце ў адпаведнай графе аба�вязкова прастаўляецца коль�касць (пры наяўнасці) гадзін, ад�ведзеных на самастойную кіруе�мую працу студэнта (СКПС) —напрыклад: лекцыі 20 + 2 СКПС,семінарскія заняткі 16 + 4 СКПС,усяго аўдыторных гадзін па дыс�цыпліне 36 + 6 СКПС.

Ці дазваляецца працаваць састудэнтамі першага курса па тыпа�вых і базавых праграмах, якія за�цвярджаліся некалькі гадоў таму?

Дазваляецца, калі гэтыя пра�грамы былі зацверджаны паслячэрвеня 2004 года, прычым спе�цыяльнасць, назвы дысцыплін,змест і прыкладная колькасцьгадзін супадаюць. Аднак для сту�дэнтаў першага курса пажаданараспрацаваць новыя ТП.

Ці дазваляецца працавацьпа новых тыпавых праграмах састудэнтамі II—V курсаў, якія

навучаюцца па вучэбныхпланах, напрыклад, 2002года?

Дазваляецца, калі спе�цыяльнасць, назвы дыс�цыплін, змест і прыклад�ная колькасць гадзін су�падаюць.

Ці трэба рыхтавацьпа спецкурсах, факульта�тывах, курсах па выбарыі праграму для спецыяль�

насцей (баз.), і праграму для спе�цыяльнасці (р.)?

Трэба — у адпаведнасці з Па�радкам распрацоўкі, п. 7.5.

Калі некалькі выкладчыкаўчытаюць адну і тую ж дысцып�

ліну, ці трэба кожнаму з іх рас�працоўваць сваю вучэбную праг�раму па спецыяльнасці (р.)?

Не трэба. Праграма па гэтайдысцыпліне павінна быць адзі�ная. Дапускаецца аўтарскі ва�рыянт, які можа адрозніваццапа формах працы на лекцыяхабо семінарах, матэрыяльнымзабеспячэнні і пераліку мета�дычных дапаможнікаў, аднакабедзве версіі павінны супадацьпа змесце.

Які парадак зацвярджэнняі ўзгаднення вучэбных прагрампа дысцыплінах спецыяль�насці?

Вучэбная праграма для спе�цыяльнасці (баз.), якая распра�цоўваецца па дысцыплінах аба�вязковага кампанента (прыадсутнасці тыпавой) па рэка�мендацыі навукова�метадычна�га Савета універсітэта, зацвяр�джаецца рэктарам.

Вучэбная праграма для спе�цыяльнасці (баз.) па дысцып�лінах кампанента ВНУ, курсахпа выбары, факультатывах ідысцыплінах спецыялізацыйзацвярджаецца прарэктарам,які курыруе факультэт, дзе рас�працоўвалася адпаведная праг�рама; калі выкладанне гэтыхдысцыплін забяспечваюцьагульнауніверсітэцкія кафед�ры, то праграмы зацвярджаепрарэктар па навуковай рабо�це. Рэкамендацыі да зацвяр�джэння даюць Саветы факуль�тэтаў або навукова�метадыч�ныя камісіі агульнауніверсі�тэцкіх кафедраў адпаведна. Ву�чэбныя праграмы для спецы�яльнасці (р.) зацвярджаюцца і

рэкамендуюцца да зацвярджэн�ня ў такім жа парадку.

Калі «састарэла» рабочаяпраграма, распрацаваная ў 2005годзе ў адпаведнасці з базавайабо тыпавой, ці можна распра�цаваць толькі новы рабочы вары�янт вучэбнай праграмы па спе�цыяльнасці (р.)?

Нельга. Калі рабочая прагра�ма ўжо не адпавядае патрабаван�ням, мабыць, гэта ж тычыцца ітых дакументаў, на аснове якіхяна рыхтавалася. Таму трэбараспрацаваць новую тыпавуюабо вучэбную праграму для спе�цыяльнасцей (баз.) і ў адпавед�насці з адной з іх — новую вучэб�ную праграму для спецыяль�насці (р.).

Хто і дзе рэгіструе вучэбныяпраграмы?

Тыпавыя вучэбныя праграмырэгіструе РІВШ.

Вучэбныя праграмы для спе�цыяльнасці (баз.) па дысцыплі�нах абавязковага кампанента,па дысцыплінах спецыялізацый,кампанента ВНУ, курсах па вы�бары, факультатыўных дысцып�лінах рэгіструюцца на адпавед�ных факультэтах або агульна�універсітэцкіх кафедрах, а Цэнтрпа праблемах развіцця педагагіч�най адукацыі рыхтуе банк дадзе�

ных. Вучэбныя праграмы дляспецыяльнасці (р.) рэгіструюццана факультэтах і агульнаунівер�сітэцкіх кафедрах у асобныхжурналах з прымяненнем індэк�саў Наменклатуры спраў БДПУад 24 лютага 2005 года. Напрык�лад, індэкс кафедры гісторыі Бе�ларусі 27�01. Калі вучэбная праг�рама ад гэтай кафедры рэкамен�давана да зацвярджэння Саветамгістарычнага факультэта, то ўжурнале трэба запісаць яе рэгі�страцыйны нумар (напрыклад, зчарговым нумарам — 21) па нас�тупным узоры: № УД�27�01/21/р.Па такім жа алгарытме трэба за�рэгістраваць і вучэбную прагра�му (з такім жа, напрыклад, чар�говым нумарам — 21) па агуль�

науніверсітэцкай ка�федры псіхалогіі зіндэксам 16. Рэгістра�цыйны нумар у жур�нале кафедры будзевыглядаць так: №УД�16/21/р.

Працу па фарміра�ванні банка дадзеныхпа ўсіх зарэгістрава�ных у БДПУ вучэбныхпраграмах па спецы�яльнасці (р.) ажыц�цяўляе вучэбна�мета�дычнае ўпраўленне.

Які тэрмін дзеян�ня рабочага варыянтавучэбнай праграмы?

Калі ў праграму штогод уносяцьдапаўненні і змяненні — 5 гадоў.

Якія патрабаванні да рас�працоўкі і зацвярджэння вучэб�ных праграм па вытворчых і ву�чэбных практыках?

Такія ж, як і да распрацоўкі ізацвярджэння вучэбных праграмдысцыплін для спецыяльнасцей(баз.), але вучэбна�метадычнаякарта можа мець іншы выгляд —з улікам спецыфікі практыкі.

Віктар ЗАЙЦАЎ,начальнік вучэбна�

метадычнага ўпраўлення

На кафедрах БДПУ распрацавана 45 аду�кацыйных стандартаў і 108 тыпавых вучэб�ных планаў (для параўнання: у БДУ — 39і 74 адпаведна). Новыя тыпавыя вучэбныяпраграмы па дысцыплінах, якія выкладаюц�ца на першых курсах, прайшлі адпаведнаеўзгадненне і накіраваны на зацвярджэнне ўРэспубліканскі інстытут вышэйшай шко�лы. У цэлым па вучэбных планах для ўсіхспецыяльнасцей БДПУ належыць распраца�ваць амаль 1500 вучэбных праграм.

перастала быць элітар�най. Калі ў 1991 годзе ўнашай краіне налічвала�ся 33 ВНУ, то на сённяшнідзень іх 53, прычым 10 —недзяржаўныя. У 1992годзе на 10 000 насельніц�тва прыходзілася 180студэнтаў; цяпер гэты па�казчык роўны 425. Прытакіх умовах зніжаецца іконкурс пры паступ�ленні, і, адпаведна,якасць падрыхтоўкі абі�турыентаў.

Прафесар кафедры бела�рускай культуры і рэгія�нальнага турызму ГрДУС. А. ГАБРУСЕВІЧ зрабіўакцэнт на тым, што універ�сітэт прызначаны быцьфлагманам навуковай дум�кі. Таму асноўныя рэсурсы,якія дзяржава вылучае длянавуковых даследаванняў,павінны накіроўвацца мена�віта ва універсітэты.

Загадчык кафедры за�межных моў № 2 БДПУА. Р. ПАЛУПАНАВА азна�

ёміла прысутных з чатыр�ма магчымымі сцэнарыямімадэрнізацыі вышэйшайшколы, якія сёння актыў�на абмяркоўваюцца адука�цыйнай супольнасцю.

Прафесар В. Н. ВАТЫЛЬз ГрДУ лічыць, што універ�сітэт з’яўляецца люстэр�кам, у якім адбіваюцца ўсеграмадскія працэсы. Длямоладзевай субкультурымедыя�адукацыя з’яўля�ецца неабходнасцю, аднакяна, на жаль, не культы�

вуе прыярытэт духоўныхкаштоўнасцей.

Удзельнікі круглагастала вырашылі, што па�стаўленыя праблемы зас�лугоўваюць далейшайраспрацоўкі і неабходнапрацягваць дыялог уні�версітэтаў па пытанняхмадэрнізацыі вышэйшайадукацыі і шляхах павы�шэння яе якасці з улікамнацыянальных і сусвет�ных інтарэсаў.

Наш кар.

•Метадычная вучоба

В у ч э б н а � в ы д а в е ц к і ц э н т р Б Д П УПРАПАНУЕ ШЫРОКІ СПЕКТР ВЫДАВЕЦКІХ

І ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ

Выдавецтва: выданне вучэбнай, метадычнай, навуко�вай, навукова�папулярнай і іншай літаратуры; рэдактар�скія і карэктарскія работы.

Пераддрукавая падрыхтоўка: камп’ютэрны набор,сканіраванне, стварэнне арыгіналаў�макетаў.

Паліграфія: поўнакаляровы друк, рызаграфія, ксера�капіраванне.

Паслядрукавая апрацоўка: сшыўка скабой, рамонткніг, пераплёт дысертацый, перфапераплёт на пластыкавуюспружыну.

Вытворчая база ВВЦ аснашчана сучасным, высокахуткас�ным абсталяваннем, што дазваляе ў кароткія тэрміны выка�наць любыя, нават самыя складаныя, заказы.

Чакаем Вас па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 37.Кантактныя тэлефоны: 219�78�10, 219�78�14, 227�89�74.

e�mail: izdat@bspu.unibel.by

6 лістапада 2008 г. 3

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ —ЗАЎЖДЫ СВЯТА

— Трыццаць гадоў — для факультэтанават не юбілей. Тым не менш да гэтайдаты мы прымеркавалі шэраг мерапры�емстваў: сустрэчы з вядучымі навукоў�цамі Беларусі ў галіне дашкольнай аду�кацыі і ветэранамі факультэта, Дзеньнараджэння кафедры агульнай і дзіця�чай псіхалогіі, конкурс на лепшую эмб�лему ФДА. Але, бадай, самая значнаяпадзея — Міжнародная навукова�прак�тычная канферэнцыя «Актуальныяпраблемы і тэндэнцыі сучаснай да�школьнай адукацыі», якая адбудзецца27 лістапада.

КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА БУДНІ…— Сваёй першараднай задачай на но�

вай пасадзе я лічу павышэнне прэстыжуфакультэта. Недасведчаныя людзі часам

Такім і застаўся ў памяці калег, вучняў, землякоў Адам Анто�навіч ГРЫМАЦЬ. Нягледзячы на свае рэгаліі (дырэктар школы;дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі; прарэктар па ву�чэбнай рабоце МДПІ імя А. М. Горкага; загадчык кафедры педа�гогікі БДПУ, Заслужаны работнік адукацыі), ён заставаўся ад�крытай, спагадлівай і чулай Асобай, гатовай заўжды прыйсціна дапамогу.

17 кастрычніка яму споўнілася б 70 гадоў. У гэты памятны дзеньна малую радзіму Адама Антонавіча, у вёску Ілля Вілейскага раёна,з’ехаліся яго вучні, калегі і сябры. У школе, якая зараз носіць ягоімя, прагучала шмат цёплых і шчырых слоў.

Былая аспірантка А. А. Грымаця дацэнт кафедры педагогікіЛ. А. Казінец успамінае: Адам Антонавіч часта гаварыў, што хочапражыць жыццё так, каб на радзіме яго паважалі і памяталі.Што ж, мара збылася: імя гэтага чалавека блізкае не толькі яго

Настаўнік, які ўмеў натхняцьХарошыя людзі нядоўга жывуць:

Іх сэрцы згасаюць, а душы плывуць...С. Законнікаў

землякам, але вядомае далёка за межамі нашай краіны. ЛідзіяАляксандраўна нагадала і асноўныя набыткі педагагічнай дзей�насці свайго настаўніка: ініцыятыву стварэння педагагічныхгімназій і класаў, даследаванне народнай педагогікі як сродку вы�хавання, распрацоўку праблемы фарміравання нацыянальнай са�масвядомасці школьнікаў...

Загадчык кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістыч�нага універсітэта У. В. Пашкевіч узгадвае Адама Антонавіча якцудоўнага навуковага кіраўніка. Яго аспіранты заўжды абараня�ліся своечасова: ён умеў натхняць на працу. Ніколі не адмаўляў укансультацыях і «чужынцам» – яго ведаў і ўвагі хапала на ўсіх.Нават цяпер Уладзімір Вячаслававіч прызнаецца: шкада, што ўжонемагчыма параіцца з любімым настаўнікам!

Калісьці Адам Антонавіч гаварыў: «Забярыце ў мяне маіх вуч�няў — і Грымаця не стане». Так, гэтага мудрага чалавека сёння нямаз намі — але ў дзейнасці яго калег і выхаванцаў жывуць яго ідэі.

Вераніка МАНДЗІК

Кажуць, мужчына павінен пасадзіць дрэва, выгада�ваць сына і пабудаваць дом. Чалавек, якога мы сённяўзгадваем, за свой нядоўгі век здзейсніў значна больш.Ён пасадзіў не адно дрэва, а цэлы парк. Ён выгадаваў нетолькі роднага сына, але стаў сапраўдным бацькам длядзесяткаў студэнтаў і аспірантаў. Урэшце, усім сваімжыццём і дзейнасцю ён сцвярджаў вечную ісціну: самаегалоўнае ў чалавеку — Чалавечнасць. Нездарма яго зям�ляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершы�прысвя�чэнні: «...трэба навучыцца мудра жыць, каб стацьурэшце проста чалавекам».

Людміла ВАРАНЕЦКАЯ:

«ЛІЧУ СЯБЕ САМАДАСТАТКОВАЙ,АЛЕ НЕ САМАЗАДАВОЛЕНАЙ»

Факультэту дашкольнай адукацыі сёлета спаўняецца 30 гадоў. Ня�гледзячы на адносна малады ўзрост, ён паспеў ужо выгадаваць цэлуюплеяду зацікаўленых і апантаных навукоўцаў — прафесіяналаў, твор�цаў, практыкаў. Да гэтай кагорты з упэўненасцю можна аднесці і нова�га дэкана ФДА Людмілу Мікалаеўну ВАРАНЕЦКУЮ. Мяркуючы патым, з якой любоўю і захапленнем яна расказвае пра свой факультэт,відавочна: з такім кіраўніком не палохаюць аніякія цяжкасці.

Вераніка МАНДЗІК

успрымаюць дашкольную адукацыюспрошчана, адсюль і крыху пагардліваестаўленне да спецыялістаў у гэтай сфе�ры. А між тым нашы выпускнікі атры�моўваюць грунтоўную навукова�тэарэ�тычную базу па ўсіх галінах ведаў. Янысвядома выбіраюць прафесію і сапраўдыхочуць працаваць з дзеткамі; гэта абу�моўлівае іх вялікую цікавасць да прак�тыкаарыентаванага навучання. У пад�рыхтоўцы студэнтаў мы выкарыстоўва�ем сучасныя адукацыйныя тэхналогіі,ствараем электронную бібліятэку. Трэбасказаць, што ў нас працуюць нераўнадуш�ныя і прадуктыўныя ў творчым планелюдзі. Напрыклад, праграма дашколь�най адукацыі «Пралеска», якой сённякарыстаецца большасць дзіцячых садкоўрэспублікі, распрацавана нашымі вык�ладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесараЛ. А. Панько!

…ПРА ШЛЯХ, ЯКІ КОЖНЫВЫБІРАЕ САМ…

— Я вучылася на вячэрнім аддзяленні на�шага факультэта, пры гэтым працавала вы�хавальніцай у дзіцячым садку, а на пятымкурсе нарадзіла дачку. І паверце, гэтыя аб�ставіны не перашкодзілі мне скончыць на�вучанне з чырвоным дыпломам, а пасляпаступіць у аспірантуру. Я лічу, што педа�гог — ідэальная прафесія для жанчыны.

…ПРА ЎДЗЯЧНАСЦЬ…— Напрыканцы другога года навучан�

ня ў аспірантуры я абараніла кандыдац�кую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ада�ма Антонавіча Грымаця. Ён навучыў мянерабіць адкрыцці, выказваць свае думкі

праз навуковыя даследаванні і публіка�цыі; з яго дапамогай я зразумела, што леп�шая крыніца ведаў — гэта кніга. ШколаГрымаця стала на сённяшні дзень брэн�дам, і я ганаруся тым, што менавіта гэтычалавек увёў мяне ў свет навукі.

Школу кіраўніка прайшла пад кіраў�ніцтвам першага прарэктара А. І. Анда�ралы ў якасці загадчыка кафедры Інсты�тута павышэння кваліфікацыі і перапад�рыхтоўкі педагагічных кадраў БДПУ. Ённавучыў браць на сябе адказнасць запрынятае рашэнне, працаваць з кадрамі,паважаць і цаніць прафесіяналізм су�працоўнікаў.

Яшчэ адна асоба, якой я ўдзячна за па�раду і падтрымку, — доктар педагагічныхнавук, прафесар Іван Іванавіч Цыркун.Побач з ім увесь час вучышся — даследа�ваць, ствараць. Да яго можна звярнуцца злюбым прафесійным пытаннем, калі рап�там зайшоў у тупік. Нядаўна Іван Іванавічвыдаў кнігу вершаў, ілюстрацыямі даякой сталі малюнкі яго ўнучкі. Гэта яшчэраз пацвярджае, што таленавіты чалавекталенавіты ва ўсім.

…І ПРА СТАЎЛЕННЕ ДА ЖЫЦЦЯ— Самае страшнае для мяне — пачуць

ад чалавека словы «мне ўсё роўна», а яшчэдаведацца, што ў кагосьці няма мары.Тады трэба тэрмінова нешта мяняць у сабе!Я цаню любую працу, якая робіцца якас�на, і лічу, што кожны павінен займаццасваёй справай. Не люблю ляноты ні ў сабе,ні ў людзях, якія знаходзяцца побач.Мяне заўжды цягне да новага, хочацца эк�сперыментаваць. Лічу сябе самадастатко�вай, але не самазадаволенай.

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны

педагагічны універсітэтімя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесар�ска�выкладчыцкага складу з за�ключэннем кантракту на тэрмін,вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў (д.н., 23разр. АТС) інфарматыкі і асноўэлектронікі;

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20разр. АТС) беларускага мовазнаў�ства, агульнай фізікі, узроставайі педагагічнай псіхалогіі, агуль�най біялогіі;

старшых выкладчыкаў кафед�раў (19 разр. АТС) агульнай ідашкольнай педагогікі, германа�раманскага мовазнаўства;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр.АТС) беларускай літаратуры, тэо�рыі і гісторыі культуры, беларус�кай мовы і методыкі яе выкла�дання, замежных моў, псіхалогіі.

Тэрмін падачы дакументаў —1 месяц з дня апублікавання

аб’явы. Дакументы прымаюццаў аддзеле кадраў па адрасе:г. Мінск, вул. Савецкая, 18.

Тэл. 226�46�59.

•Аддзел кадраў

Злева направа: прарэктар па навуковай рабоце М. С. Цэдрык,прарэктар па вучэбнай рабоце А. А. Грымаць, дэкан гістарычнагафакультэта Л. А. Шульга (фота з архіву)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 1209.Падпісана ў друк 06.11.2008 г. у 9.00.

Ведаеце, дынаміт — штука небяспеч�ная: гадамі ляжыць сабе на складзе, апотым маленькая іскра — і выбух! Састудэнтамі, якія працавалі ў педатрадах,адбываецца прыкладна тое ж самае: увесьверасень яны спакойна ходзяць на парыці яшчэ куды�небудзь — але раптам аб’�яўляецца злёт, і ад эмоцый дрыжаць усетры ўзроўні падземнага гандлёвага цент�ра... Аднак паскорым час і перанясемсянепасрэдна ў клуб «Арыён», які сёлетапрымаў важацкую брацію!

Варта толькі было зрабіць крок замежы ліфта, як на госця накідваўсяагромністы Леў. (Не хвалюйцеся! Падскурай жыхара саванны насамрэч хаваў�ся вельмі мілы студэнт�аніматар.) Выр�ваўшыся з лапаў драпежніка і завяр�

«СУПЕРВОСЕНЬ» КРОЧЫЦЬ ПА УНІВЕРСІТЭЦЕМода, у шырокім сваім значэнні, трывала замацавалася ў нашым жыцці. Сёння ўжо

мала выглядаць стылёва і ўмець трымаць сябе з годнасцю; у модзе — усебаковая адука�ванасць і творчы падыход да ўсіх праяў рэальнасці. Таму БДПУ не толькі дае выдатнуюпрафесійную падрыхтоўку, але імкнецца напоўніць жыццё студэнтаў цікавымі падзе�ямі. Вартыя задумы ва універсітэце заўсёды рэалізоўваюцца прафесійна і пры�гожа. Добрым прыкладам бездакорнай працы творчага сектара БДПУ з’яў�ляецца праект «Супервосень», які курыруе дырэктар Студэнцкага клубаДзмітрый ШУКАНАЎ.

«Арыён» — сузор’е талентаўКалі вам выпадала працаваць у летніку, вы добра ведаеце, што разоў сем�восем запар класці

на рынг Мікалая Валуева, Майка Тайсана і Мухамеда Алі па чарзе — гэта яшчэ толькі кве�тачкі! Значна больш складана на ноч гледзячы ўціхамірыць Ваню Іванова з трэцяга атрада,які выскоквае з ложка, быццам чорт з табакеркі, матывуючы гэта вострай неабходнасцю ўтрэці раз пачысціць зубы або праверыць, ці на месцы яго любімая футболка. Пры гэтым напрацягу цэлай змены вам наканавана ў сярэднім дваццаць тры гадзіны і пяцьдзесят тры хвілінына суткі рабіць усё магчымае для таго, каб у памяці вашых выхаванцаў юнацтва засталосясамай шчаслівай парой... Але не сумнявайцеся, спадары педагогі: вашыя намаганні не заста�нуцца неацэненымі! Каб ушанаваць усіх, хто аддаў дзецям свае сэрцы, а таксама прыгадаць іхслаўныя справы на працягу «трэцяга семестра», штогод БДПУ праводзіць злёт універсітэцкіхпедагагічных атрадаў.

нуўшы за вугал, педатрадавец трапляў…Не, не ў гардэроб, а проста да вясёлагаФутбаліста, дружалюбнасць якога была

настолькі вялікай, што ўвярнуц�ца ад яго абдымкаў не здолеў бысамы спрытны на свеце чалавек.Аднак — што самае прыемнае —ніхто нават не збіраўся бегчы на�ўцёкі, а плюшавы Леў і яго тава�рыш аказаліся для нас найлеп�шай кампаніяй. Нават афіцый�

ная частка мерапрыемства праходзілаў настолькі нефармальнай атмасферы,што сур’ёзнасць усталёўвалася хібашто падчас прамовы рэктара БДПУпрафесара П. Дз. Кухарчыка і, безумоў�на, у момант абвяшчэння лепшага пе�дагагічнага атрада мінулага сезона —а ім стаў гістфакаўскі «Равеснік».

Потым жа — ізноў палётдушы, сяброўскі гоман і вя�сёлая дарога дадому. Я ду�маю, тут будзе да месцаўспомніць тых, хто стаўсапраўднай прычынай гэта�га сходу. Дзякуй вам,дзеці, што адпачывалі ўлетніках, за нашу шчаслі�вую маладосць!

Аляксей Н.КАВАЛЕНКАКафедра рускай і зарубежнай літаратуры, калектыў факультэта рускай філалогіі

глыбока смуткуюць з прычыны смерці дацэнта Я. В. Перавознай і выказваюцьшчырыя спачуванні яе родным і блізкім.

— Дзмітрый Мікалаевіч, «Су�первосень» — адзін з самых маш�табных універсітэцкіх праек�таў. Як ён задумваўся, распра�цоўваўся?

— Нашай мэтай было аб’яд�наць 8 разнапланавых праектаў,якія ахоплівалі б усе праявы па�завучэбнага жыцця студэнтаў, —ад інтэлектуальнага шоу «Муд�ры Гудвін» да канцэрта «IQ 200».Ідэя «Супервосені» належыць рэ�жысёрскай групе БДПУ — Геор�гію Зельскаму і Аляксандру Ка�мароўскаму, якія прыдумалі яр�кую назву, надаўшы ёй цікавуютворчую інтэрпрэтацыю. Трэбаадзначыць удалы прамоўшн: ла�

гатып праекта размяшчаўся наафішах, у відэароліках, перада�ваўся па блютузе ўсім удзельні�кам… Многія сапраўды пачалі«хварэць» на «Супервосень» —нават яе «гімн» напісалі.

— Палова этапаў праектаўжо пройдзена — і якой будзеВаша ацэнка?

— «Супервосень» дала сту�дэнтам магчымасць шыкоўнаправесці пачатак вучэбнагагода на разнастайных форумахі імпрэзах, навучыцца праца�ваць у калектыве і рэалізавацьсвае ідэі, нават самыя смелыя.Дзень настаўніка, злёт педага�гічных атрадаў, Восеньскі

кірмаш талентаў,конкурс маладзёж�ных праектаў...Наперадзе — выяз�ны семінар студэн�цкага актыву. Алеўжо цяпер можнаадзначыць, штокожны з этапаўхарактарызаваўся,па�першае, адказ�ным стаўленнем арганізатараўда падрыхтоўкі (напрыклад,семінар�практыкум «Школажурналістыкі БДПУ» пра�водзілі спецыялісты з тэлеба�чання і рэспубліканскіх СМІ),а па�другое, творчай знітава�

насцю студэнтаў. Яднала пра�екты і атмасфера насычанага іцікавага універсітэцкага жыц�ця.

— Яшчэ як! Ужо рыхтуеццапраект з рабочай назвай «Мега�зіма». І хоць ён уключае трады�цыйныя мерапрыемствы і свя�ты — Зорны паход, акцыі валан�цёраў, калядныя сустрэчы, —творчая група абавязкова прыду�мае што�небудзь выключнае. Якпаказвае практыка, наш «крэа�тыўны актыў» працуе ўдарна,за што яму вялікі дзякуй!

— «Топ�3» самых яркіх, на Вашпогляд, праектаў мінулага года?

— «ДзіКаVаТа», «9 раўндаў»,«Лэдзі дасканаласць» — усё падзнакам прыгажосці.

Так атрымалася, што рэй�тынг лепшых праектаў 2007/2008 вызначыла спецыфіка жа�ночай ВНУ. На якой падставебудзе вылучацца наступны«Топ�3», мы запытаемся ўДзмітрыя Шуканава ў маі. Алетое, што «Супервосень» увой�дзе ў гэтую тройку, сумнен�няў не выклікае!

Вольга МАКРЫЦКАЯ

— «Супервосень» для Вас —гэта…

— Новыя пачуцці, цалкам па�зітыўныя, яркія і станоўчыя.

— У восеньскім праекце ўвасо�білася шмат ідэй — а на зімутворчага запалу хопіць?