nastaunik 17(1046)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 6 лістапада 2008 года № 16 (1046) Стар. 1—2 Стар. 3 Стар. 4 Пасяджэнне адкрылі рэктар БДПУ пра фесар П. Дз. КУХАРЧЫК і прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ Ю. Э. БЕЛЫХ, якія паведамілі, што ў хуткім часе нашы ВНУ наладзяць рэгулярны абмен выкладчы камі і студэнтамі. Гэта, безумоўна, па высіць узровень універсітэцкай адукацыі. Дыскусію распачаў вядомы спецыяліст у галіне інавацыйных адукацыйных тэх налогій, загадчык кафедры педагогікі БДПУ прафесар І. І. ЦЫРКУН, выступ ленне якога прысвячалася асноўным тэн «Універсітэт — наш агульны дом» — пад такім дэвізам прайшлі Дні Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў БДПУ, падчас якіх адбыліся круглы стол, адкрытыя лекцыі вядучых прафесараў ГрДУ, таварыская сустрэча жано чых зборных па баскетболе (нашы дзяўчаты праявілі сапраўд ную тактоўнасць, саступіўшы градзенчанкам). Надзвычай эфектнай і запамінальнай падзеяй, безумоўна, стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і лепшых выка наўцаў Гродзенскага універсітэта, якія, здавалася, прадстаў лялі не толькі сваю ВНУ, але і родны горад над Нёманам. Эстрадны аркестр «Капрыз», ансамблі «Мадрыгал» і «Ясні ца», калектыў эстраднага танца «Універdance», тэатрстудыя моды «Уніарт», калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», СТЭМ «Вернісаж», Дзмітрый Бянкевіч (акардэон), Аляксандр Вара Паважаныя калегі! Сардэчна дзякую вам за падтрымку, якую вы аказалі мне падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання. Уступаючы ў свае паўнамоцтвы, я глы бока ўсведамляю ўсю ступень адказнасці, якая ўскладаецца на мяне, і пастараюся прыкласці свае веды, прафесійны і жыццё вы вопыт у справе служэння Рэспубліцы Беларусь, сваім выбаршчыкам. Імкненне пабудаваць моцную і квітнею чую Беларусь, служэнне людзям, клопат пра будучае нашых дзяцей — вось тое, што аб’ядноўвае нас. Мы моцныя ўзаемаразу меннем і ўзаемапавагай, уменнем весці канструктыўны дыялог па ўсіх напрам ках сучаснага грамадскага развіцця. Мы — разам, і толькі нам вырашаць, якой будзе наша краіна заўтра. Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, сямейнага дабрабыту, удачы і аптымізму. З павагай, Дэпутат Палаты прадстаў нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. В. КАРПЕНКА У АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам аб супрацоўніцтве, заключаным паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічным універсітэтам, факультэт беларускай філа логіі і культуры наведаў намеснік дэкана гістарычнага факультэта Карвяліс Дэй мантас. Ён прачытаў для студэнтаў, якія вывучаюць літоўскую мову, лекцыю па гісторыі Літвы. Н А ПРАЦЯГУ двух тыдняў уключа нае навучанне на факультэце рус кай філалогіі праходзіла група студэн таў з Вялікатырнаўскага універсітэта імя св. Кірылы і Мяфодзія (Балгарыя). В ЕРШЫ на беларускай і літоўскай мовах прагучалі ў выкананні сту дэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры — удзельнікаў вечарыны, якая адбылася ў Доме дружбы і была прысвеча на творчасці літоўскага паэта Юсцінаса Марцінкявічуса. Навіны БДПУ SPIRITUS UNIVERSITATIS З самага свайго ўзнікнення універсітэты былі «зонамі духоўнага прыцягнення», дзе панавала непаўторная атмасфера пазнання, вольнасці і годнасці; нездарма сярэдневяковыя шкаляры былі гатовыя заступіцца за гонар сваёй alma mater не толькі на філасофскім дыспуце, але і ў вуліч най бойцы! Няхай з той пары мінулі стагоддзі — але паранейшаму ў кожным храме ведаў жыве універсітэцкі дух і дзейнічае прынцып «Забаро нена забараняць». Вольга ПРЫЁМКА нішча (балалайка), выпускніца ГрДУ салістка аркестра Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Мосі на... Высокай ацэнкай самабытнасці іх выступлення стаў шквал апладысментаў! Пасля фінальнага акорда на сцэну БДПУ падняліся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў, рэктар БДПУ П. Дз. Кухарчык і рэктар ГрДУ Я. А. Роўба, якія выказалі сваё захапленне праектам, знітаванасцю універсітэцкіх каманд, атмасферай братэрства. ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ Адкрытасць і шчырасць — гэтыя словы сталі лейтматывам восеньскіх дзён. Гэтаксама адкрыта і шчыра выказвалі свае думкі ўдзельнікі круг лага стала «Універсітэцкая адукацыя Беларусі ў кантэксце сусветнай адукацыйнай прасторы». Праблемы, якія абмяркоўваліся навукоўцамі, апошнім часам набылі асаблівую актуальнасць для кожнага, хто так або іначай звязаны з вышэйшай школай. дэнцыям развіцця адукацыйнай індуст рыі ва ўмовах глабалізацыі. «Інтэграцый ным працэсам заўсёды спадарожнічае памкненне да дыферэнцыяцыі і самаідэн тыфікацыі, калі нацыянальныя сістэмы не капіруюць чужы вопыт, але абапіра юцца на асаблівасці свайго навуковакуль турнага асяроддзя. Таму замежныя мадэлі не павінны ўспрымацца як узор для бяз думнага пераймання». Дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ доктар педагагічных навук, прафесар В. П. ТАРАНЦЕЙ звярнуў увагу ўдзель нікаў на той факт, што Беларусь стала сапраўды універсітэцкай краінай. Уні версітэты закліканы не толькі наза пашваць і перадаваць веды, але і аба гульняць, сістэматызаваць прагрэсіўны сусветны вопыт. ГрДУ мае такую маг чымасць, паколькі падтрымлівае парт нёрскія сувязі са 110 установамі аду кацыі свету. Першы прарэктар БДПУ А. І. АНДА РАЛА спыніўся на праблеме дэвальва цыі вышэйшай адукацыі ва ўмовах рын кавай эканомікі, прывёўшы ў прыклад Расійскую Федэрацыю, дзе з 682 дзяр жаўных і 640 прыватных ВНУ выра шылі захаваць толькі 150—200 канку рэнтаздольных універсітэтаў. Тэму працягнула загадчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ прафесар В. А. КАПРАНАВА, зазначыўшы, што ў Беларусі вышэйшая адукацыя таксама (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.) ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ФДА! «СУПЕР ВОСЕНЬ» У БДПУ

description

news BSPU of name M Tank

Transcript of nastaunik 17(1046)

Page 1: nastaunik 17(1046)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 6 лістапада 2008 года № 16 (1046)

Стар. 1—2 Стар. 3 Стар. 4

Пасяджэнне адкрылі рэктар БДПУ пра�фесар П. Дз. КУХАРЧЫК і прарэктар павучэбнай рабоце ГрДУ Ю. Э. БЕЛЫХ, якіяпаведамілі, што ў хуткім часе нашы ВНУналадзяць рэгулярны абмен выкладчы�камі і студэнтамі. Гэта, безумоўна, па�высіць узровень універсітэцкай адукацыі.

Дыскусію распачаў вядомы спецыялісту галіне інавацыйных адукацыйных тэх�налогій, загадчык кафедры педагогікіБДПУ прафесар І. І. ЦЫРКУН, выступ�ленне якога прысвячалася асноўным тэн�

«Універсітэт — наш агульны дом» — пад такім дэвізампрайшлі Дні Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя ЯнкіКупалы ў БДПУ, падчас якіх адбыліся круглы стол, адкрытыялекцыі вядучых прафесараў ГрДУ, таварыская сустрэча жано�чых зборных па баскетболе (нашы дзяўчаты праявілі сапраўд�ную тактоўнасць, саступіўшы градзенчанкам).

Надзвычай эфектнай і запамінальнай падзеяй, безумоўна,стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і лепшых выка�наўцаў Гродзенскага універсітэта, якія, здавалася, прадстаў�лялі не толькі сваю ВНУ, але і родны горад над Нёманам.Эстрадны аркестр «Капрыз», ансамблі «Мадрыгал» і «Ясні�ца», калектыў эстраднага танца «Універ�dance», тэатр�студыямоды «Уні�арт», калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», СТЭМ«Вернісаж», Дзмітрый Бянкевіч (акардэон), Аляксандр Вара�

Паважаныя калегі!Сардэчна дзякую вам за падтрымку,

якую вы аказалі мне падчас выбараўу Палату прадстаўнікоў Нацыянальнагасходу Рэспублікі Беларусь IV склікання.

Уступаючы ў свае паўнамоцтвы, я глы�бока ўсведамляю ўсю ступень адказнасці,якая ўскладаецца на мяне, і пастараюсяпрыкласці свае веды, прафесійны і жыццё�вы вопыт у справе служэння РэспубліцыБеларусь, сваім выбаршчыкам.

Імкненне пабудаваць моцную і квітнею�чую Беларусь, служэнне людзям, клопатпра будучае нашых дзяцей — вось тое, штоаб’ядноўвае нас. Мы моцныя ўзаемаразу�меннем і ўзаемапавагай, уменнем весціканструктыўны дыялог па ўсіх напрам�ках сучаснага грамадскага развіцця. Мы —разам, і толькі нам вырашаць, якой будзенаша краіна заўтра.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаўу прафесійнай дзейнасці, сямейнагадабрабыту, удачы і аптымізму.

З павагай,Дэпутат Палаты прадстаў�

нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьІ. В. КАРПЕНКА

У АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам абсупрацоўніцтве, заключаным

паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічнымуніверсітэтам, факультэт беларускай філа�логіі і культуры наведаў намеснік дэканагістарычнага факультэта Карвяліс Дэй�мантас. Ён прачытаў для студэнтаў, якіявывучаюць літоўскую мову, лекцыю пагісторыі Літвы.

НА ПРАЦЯГУ двух тыдняў уключа�нае навучанне на факультэце рус�

кай філалогіі праходзіла група студэн�таў з Вялікатырнаўскага універсітэтаімя св. Кірылы і Мяфодзія (Балгарыя).

ВЕРШЫ на беларускай і літоўскаймовах прагучалі ў выкананні сту�

дэнтаў факультэта беларускай філалогіі ікультуры — удзельнікаў вечарыны, якаяадбылася ў Доме дружбы і была прысвеча�на творчасці літоўскага паэта ЮсцінасаМарцінкявічуса.

•Навіны БДПУ

SPIRITUS UNIVERSITATISЗ самага свайго ўзнікнення універсітэты былі

«зонамі духоўнага прыцягнення», дзе панаваланепаўторная атмасфера пазнання, вольнасці ігоднасці; нездарма сярэдневяковыя шкалярыбылі гатовыя заступіцца за гонар сваёй alma materне толькі на філасофскім дыспуце, але і ў вуліч�най бойцы! Няхай з той пары мінулі стагоддзі —але па�ранейшаму ў кожным храме ведаў жывеуніверсітэцкі дух і дзейнічае прынцып «Забаро�нена забараняць».

Вольга ПРЫЁМКА

нішча (балалайка), выпускніца ГрДУ салістка аркестраГродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Мосі�на... Высокай ацэнкай самабытнасці іх выступлення стаўшквал апладысментаў!

Пасля фінальнага акорда на сцэну БДПУ падняліся Міністрадукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў, рэктар БДПУП. Дз. Кухарчык і рэктар ГрДУ Я. А. Роўба, якія выказалі сваёзахапленне праектам, знітаванасцю універсітэцкіх каманд,атмасферай братэрства.

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА:СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ

Адкрытасць і шчырасць — гэтыя словы сталі лейтматывам восеньскіхдзён. Гэтаксама адкрыта і шчыра выказвалі свае думкі ўдзельнікі круг�лага стала «Універсітэцкая адукацыя Беларусі ў кантэксце сусветнайадукацыйнай прасторы». Праблемы, якія абмяркоўваліся навукоўцамі,апошнім часам набылі асаблівую актуальнасць для кожнага, хто такабо іначай звязаны з вышэйшай школай.

дэнцыям развіцця адукацыйнай індуст�рыі ва ўмовах глабалізацыі. «Інтэграцый�ным працэсам заўсёды спадарожнічаепамкненне да дыферэнцыяцыі і самаідэн�тыфікацыі, калі нацыянальныя сістэмыне капіруюць чужы вопыт, але абапіра�юцца на асаблівасці свайго навукова�куль�турнага асяроддзя. Таму замежныя мадэліне павінны ўспрымацца як узор для бяз�думнага пераймання».

Дэкан педагагічнага факультэта ГрДУдоктар педагагічных навук, прафесар

В. П. ТАРАНЦЕЙ звярнуў увагу ўдзель�нікаў на той факт, што Беларусь сталасапраўды універсітэцкай краінай. Уні�версітэты закліканы не толькі наза�пашваць і перадаваць веды, але і аба�гульняць, сістэматызаваць прагрэсіўнысусветны вопыт. ГрДУ мае такую маг�чымасць, паколькі падтрымлівае парт�нёрскія сувязі са 110 установамі аду�кацыі свету.

Першы прарэктар БДПУ А. І. АНДА�РАЛА спыніўся на праблеме дэвальва�цыі вышэйшай адукацыі ва ўмовах рын�кавай эканомікі, прывёўшы ў прыкладРасійскую Федэрацыю, дзе з 682 дзяр�жаўных і 640 прыватных ВНУ выра�шылі захаваць толькі 150—200 канку�рэнтаздольных універсітэтаў.

Тэму працягнула загадчык кафедрыпедагогікі вышэйшай школы і сучасныхвыхаваўчых тэхналогій БДПУ прафесарВ. А. КАПРАНАВА, зазначыўшы, што ўБеларусі вышэйшая адукацыя таксама

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

ВЫШЭЙШАЯШКОЛА:СТАН І

ПЕРСПЕКТЫВЫ

З ДНЁМНАРАДЖЭННЯ,

ФДА!

«СУПЕР�ВОСЕНЬ»У БДПУ

Page 2: nastaunik 17(1046)

2 6 лістапада 2008 г.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ

Якія віды вучэбных пра�грам будуць распрацоўвацца падысцыплінах новых вучэбныхпланаў?

Вучэбныя праграмы складаюц�ца ў адпаведнасці з Парадкам рас�працоўкі, зацвярджэння і рэгіст�рацыі вучэбных праграм для пер�шай ступені вышэйшай адука�цыі, зацверджаным Міністрамадукацыі Рэспублікі Беларусь28 снежня 2007 года (далей — Па�радак распрацоўкі).

Тыпавая праграма (ТП) з’яўля�ецца адзінай для ўсіх форм атры�мання вышэйшай адукацыі і аба�вязковай для выкарыстання ўсімівышэйшымі навучальнымі ўста�новамі; яна распрацоўваецца ўадпаведнасці з адукацыйнымістандартамі па спецыяльнасці абогрупе спецыяльнасцей.

Вучэбная праграма для спецы�яльнасцей (баз.) распрацоўваец�ца па дысцыплінах абавязкова�га (калі адсутнічае ТП) кампа�нента ВНУ, па дысцыплінах спе�

цыялізацый, курсах па выбары,спецкурсах і факультатывах.

Вучэбная праграма для спецы�яльнасці (р.) з’яўляецца рабочымварыянтам тыпавых і вучэбныхпраграм для спецыяльнасцей

У 2008—2009 навучальным годзе вучэбны працэс на першых курсах усіх факультэ�таў ажыццяўляецца па новых адукацыйных стандартах. Зразумела, замена аснова�творнай дакументацыі рэдка праходзіць беспраблемна, таму вучэбна�метадычнаеўпраўленне арганізавала семінар�вучобу загадчыкаў кафедраў і намеснікаў дэканаў«Методыка і асаблівасці распрацоўкі вучэбных праграм ва ўмовах пераходу на адука�цыйныя стандарты новага пакалення». У гэтым нумары «Н» мы прыводзім найбольштыповыя пытанні, якія прагучалі падчас семінара, і адказы на іх.

(баз.). Гэтыя праграмы раскрыва�юць тэхналогію выкладання ву�чэбных дысцыплін. На іх тытуль�ным лісце ў адпаведнай графе аба�вязкова прастаўляецца коль�касць (пры наяўнасці) гадзін, ад�ведзеных на самастойную кіруе�мую працу студэнта (СКПС) —напрыклад: лекцыі 20 + 2 СКПС,семінарскія заняткі 16 + 4 СКПС,усяго аўдыторных гадзін па дыс�цыпліне 36 + 6 СКПС.

Ці дазваляецца працаваць састудэнтамі першага курса па тыпа�вых і базавых праграмах, якія за�цвярджаліся некалькі гадоў таму?

Дазваляецца, калі гэтыя пра�грамы былі зацверджаны паслячэрвеня 2004 года, прычым спе�цыяльнасць, назвы дысцыплін,змест і прыкладная колькасцьгадзін супадаюць. Аднак для сту�дэнтаў першага курса пажаданараспрацаваць новыя ТП.

Ці дазваляецца працавацьпа новых тыпавых праграмах састудэнтамі II—V курсаў, якія

навучаюцца па вучэбныхпланах, напрыклад, 2002года?

Дазваляецца, калі спе�цыяльнасць, назвы дыс�цыплін, змест і прыклад�ная колькасць гадзін су�падаюць.

Ці трэба рыхтавацьпа спецкурсах, факульта�тывах, курсах па выбарыі праграму для спецыяль�

насцей (баз.), і праграму для спе�цыяльнасці (р.)?

Трэба — у адпаведнасці з Па�радкам распрацоўкі, п. 7.5.

Калі некалькі выкладчыкаўчытаюць адну і тую ж дысцып�

ліну, ці трэба кожнаму з іх рас�працоўваць сваю вучэбную праг�раму па спецыяльнасці (р.)?

Не трэба. Праграма па гэтайдысцыпліне павінна быць адзі�ная. Дапускаецца аўтарскі ва�рыянт, які можа адрозніваццапа формах працы на лекцыяхабо семінарах, матэрыяльнымзабеспячэнні і пераліку мета�дычных дапаможнікаў, аднакабедзве версіі павінны супадацьпа змесце.

Які парадак зацвярджэнняі ўзгаднення вучэбных прагрампа дысцыплінах спецыяль�насці?

Вучэбная праграма для спе�цыяльнасці (баз.), якая распра�цоўваецца па дысцыплінах аба�вязковага кампанента (прыадсутнасці тыпавой) па рэка�мендацыі навукова�метадычна�га Савета універсітэта, зацвяр�джаецца рэктарам.

Вучэбная праграма для спе�цыяльнасці (баз.) па дысцып�лінах кампанента ВНУ, курсахпа выбары, факультатывах ідысцыплінах спецыялізацыйзацвярджаецца прарэктарам,які курыруе факультэт, дзе рас�працоўвалася адпаведная праг�рама; калі выкладанне гэтыхдысцыплін забяспечваюцьагульнауніверсітэцкія кафед�ры, то праграмы зацвярджаепрарэктар па навуковай рабо�це. Рэкамендацыі да зацвяр�джэння даюць Саветы факуль�тэтаў або навукова�метадыч�ныя камісіі агульнауніверсі�тэцкіх кафедраў адпаведна. Ву�чэбныя праграмы для спецы�яльнасці (р.) зацвярджаюцца і

рэкамендуюцца да зацвярджэн�ня ў такім жа парадку.

Калі «састарэла» рабочаяпраграма, распрацаваная ў 2005годзе ў адпаведнасці з базавайабо тыпавой, ці можна распра�цаваць толькі новы рабочы вары�янт вучэбнай праграмы па спе�цыяльнасці (р.)?

Нельга. Калі рабочая прагра�ма ўжо не адпавядае патрабаван�ням, мабыць, гэта ж тычыцца ітых дакументаў, на аснове якіхяна рыхтавалася. Таму трэбараспрацаваць новую тыпавуюабо вучэбную праграму для спе�цыяльнасцей (баз.) і ў адпавед�насці з адной з іх — новую вучэб�ную праграму для спецыяль�насці (р.).

Хто і дзе рэгіструе вучэбныяпраграмы?

Тыпавыя вучэбныя праграмырэгіструе РІВШ.

Вучэбныя праграмы для спе�цыяльнасці (баз.) па дысцыплі�нах абавязковага кампанента,па дысцыплінах спецыялізацый,кампанента ВНУ, курсах па вы�бары, факультатыўных дысцып�лінах рэгіструюцца на адпавед�ных факультэтах або агульна�універсітэцкіх кафедрах, а Цэнтрпа праблемах развіцця педагагіч�най адукацыі рыхтуе банк дадзе�

ных. Вучэбныя праграмы дляспецыяльнасці (р.) рэгіструюццана факультэтах і агульнаунівер�сітэцкіх кафедрах у асобныхжурналах з прымяненнем індэк�саў Наменклатуры спраў БДПУад 24 лютага 2005 года. Напрык�лад, індэкс кафедры гісторыі Бе�ларусі 27�01. Калі вучэбная праг�рама ад гэтай кафедры рэкамен�давана да зацвярджэння Саветамгістарычнага факультэта, то ўжурнале трэба запісаць яе рэгі�страцыйны нумар (напрыклад, зчарговым нумарам — 21) па нас�тупным узоры: № УД�27�01/21/р.Па такім жа алгарытме трэба за�рэгістраваць і вучэбную прагра�му (з такім жа, напрыклад, чар�говым нумарам — 21) па агуль�

науніверсітэцкай ка�федры псіхалогіі зіндэксам 16. Рэгістра�цыйны нумар у жур�нале кафедры будзевыглядаць так: №УД�16/21/р.

Працу па фарміра�ванні банка дадзеныхпа ўсіх зарэгістрава�ных у БДПУ вучэбныхпраграмах па спецы�яльнасці (р.) ажыц�цяўляе вучэбна�мета�дычнае ўпраўленне.

Які тэрмін дзеян�ня рабочага варыянтавучэбнай праграмы?

Калі ў праграму штогод уносяцьдапаўненні і змяненні — 5 гадоў.

Якія патрабаванні да рас�працоўкі і зацвярджэння вучэб�ных праграм па вытворчых і ву�чэбных практыках?

Такія ж, як і да распрацоўкі ізацвярджэння вучэбных праграмдысцыплін для спецыяльнасцей(баз.), але вучэбна�метадычнаякарта можа мець іншы выгляд —з улікам спецыфікі практыкі.

Віктар ЗАЙЦАЎ,начальнік вучэбна�

метадычнага ўпраўлення

На кафедрах БДПУ распрацавана 45 аду�кацыйных стандартаў і 108 тыпавых вучэб�ных планаў (для параўнання: у БДУ — 39і 74 адпаведна). Новыя тыпавыя вучэбныяпраграмы па дысцыплінах, якія выкладаюц�ца на першых курсах, прайшлі адпаведнаеўзгадненне і накіраваны на зацвярджэнне ўРэспубліканскі інстытут вышэйшай шко�лы. У цэлым па вучэбных планах для ўсіхспецыяльнасцей БДПУ належыць распраца�ваць амаль 1500 вучэбных праграм.

перастала быць элітар�най. Калі ў 1991 годзе ўнашай краіне налічвала�ся 33 ВНУ, то на сённяшнідзень іх 53, прычым 10 —недзяржаўныя. У 1992годзе на 10 000 насельніц�тва прыходзілася 180студэнтаў; цяпер гэты па�казчык роўны 425. Прытакіх умовах зніжаецца іконкурс пры паступ�ленні, і, адпаведна,якасць падрыхтоўкі абі�турыентаў.

Прафесар кафедры бела�рускай культуры і рэгія�нальнага турызму ГрДУС. А. ГАБРУСЕВІЧ зрабіўакцэнт на тым, што універ�сітэт прызначаны быцьфлагманам навуковай дум�кі. Таму асноўныя рэсурсы,якія дзяржава вылучае длянавуковых даследаванняў,павінны накіроўвацца мена�віта ва універсітэты.

Загадчык кафедры за�межных моў № 2 БДПУА. Р. ПАЛУПАНАВА азна�

ёміла прысутных з чатыр�ма магчымымі сцэнарыямімадэрнізацыі вышэйшайшколы, якія сёння актыў�на абмяркоўваюцца адука�цыйнай супольнасцю.

Прафесар В. Н. ВАТЫЛЬз ГрДУ лічыць, што універ�сітэт з’яўляецца люстэр�кам, у якім адбіваюцца ўсеграмадскія працэсы. Длямоладзевай субкультурымедыя�адукацыя з’яўля�ецца неабходнасцю, аднакяна, на жаль, не культы�

вуе прыярытэт духоўныхкаштоўнасцей.

Удзельнікі круглагастала вырашылі, што па�стаўленыя праблемы зас�лугоўваюць далейшайраспрацоўкі і неабходнапрацягваць дыялог уні�версітэтаў па пытанняхмадэрнізацыі вышэйшайадукацыі і шляхах павы�шэння яе якасці з улікамнацыянальных і сусвет�ных інтарэсаў.

Наш кар.

•Метадычная вучоба

В у ч э б н а � в ы д а в е ц к і ц э н т р Б Д П УПРАПАНУЕ ШЫРОКІ СПЕКТР ВЫДАВЕЦКІХ

І ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ

Выдавецтва: выданне вучэбнай, метадычнай, навуко�вай, навукова�папулярнай і іншай літаратуры; рэдактар�скія і карэктарскія работы.

Пераддрукавая падрыхтоўка: камп’ютэрны набор,сканіраванне, стварэнне арыгіналаў�макетаў.

Паліграфія: поўнакаляровы друк, рызаграфія, ксера�капіраванне.

Паслядрукавая апрацоўка: сшыўка скабой, рамонткніг, пераплёт дысертацый, перфапераплёт на пластыкавуюспружыну.

Вытворчая база ВВЦ аснашчана сучасным, высокахуткас�ным абсталяваннем, што дазваляе ў кароткія тэрміны выка�наць любыя, нават самыя складаныя, заказы.

Чакаем Вас па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 37.Кантактныя тэлефоны: 219�78�10, 219�78�14, 227�89�74.

e�mail: [email protected]

Page 3: nastaunik 17(1046)

6 лістапада 2008 г. 3

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ —ЗАЎЖДЫ СВЯТА

— Трыццаць гадоў — для факультэтанават не юбілей. Тым не менш да гэтайдаты мы прымеркавалі шэраг мерапры�емстваў: сустрэчы з вядучымі навукоў�цамі Беларусі ў галіне дашкольнай аду�кацыі і ветэранамі факультэта, Дзеньнараджэння кафедры агульнай і дзіця�чай псіхалогіі, конкурс на лепшую эмб�лему ФДА. Але, бадай, самая значнаяпадзея — Міжнародная навукова�прак�тычная канферэнцыя «Актуальныяпраблемы і тэндэнцыі сучаснай да�школьнай адукацыі», якая адбудзецца27 лістапада.

КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА БУДНІ…— Сваёй першараднай задачай на но�

вай пасадзе я лічу павышэнне прэстыжуфакультэта. Недасведчаныя людзі часам

Такім і застаўся ў памяці калег, вучняў, землякоў Адам Анто�навіч ГРЫМАЦЬ. Нягледзячы на свае рэгаліі (дырэктар школы;дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі; прарэктар па ву�чэбнай рабоце МДПІ імя А. М. Горкага; загадчык кафедры педа�гогікі БДПУ, Заслужаны работнік адукацыі), ён заставаўся ад�крытай, спагадлівай і чулай Асобай, гатовай заўжды прыйсціна дапамогу.

17 кастрычніка яму споўнілася б 70 гадоў. У гэты памятны дзеньна малую радзіму Адама Антонавіча, у вёску Ілля Вілейскага раёна,з’ехаліся яго вучні, калегі і сябры. У школе, якая зараз носіць ягоімя, прагучала шмат цёплых і шчырых слоў.

Былая аспірантка А. А. Грымаця дацэнт кафедры педагогікіЛ. А. Казінец успамінае: Адам Антонавіч часта гаварыў, што хочапражыць жыццё так, каб на радзіме яго паважалі і памяталі.Што ж, мара збылася: імя гэтага чалавека блізкае не толькі яго

Настаўнік, які ўмеў натхняцьХарошыя людзі нядоўга жывуць:

Іх сэрцы згасаюць, а душы плывуць...С. Законнікаў

землякам, але вядомае далёка за межамі нашай краіны. ЛідзіяАляксандраўна нагадала і асноўныя набыткі педагагічнай дзей�насці свайго настаўніка: ініцыятыву стварэння педагагічныхгімназій і класаў, даследаванне народнай педагогікі як сродку вы�хавання, распрацоўку праблемы фарміравання нацыянальнай са�масвядомасці школьнікаў...

Загадчык кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістыч�нага універсітэта У. В. Пашкевіч узгадвае Адама Антонавіча якцудоўнага навуковага кіраўніка. Яго аспіранты заўжды абараня�ліся своечасова: ён умеў натхняць на працу. Ніколі не адмаўляў укансультацыях і «чужынцам» – яго ведаў і ўвагі хапала на ўсіх.Нават цяпер Уладзімір Вячаслававіч прызнаецца: шкада, што ўжонемагчыма параіцца з любімым настаўнікам!

Калісьці Адам Антонавіч гаварыў: «Забярыце ў мяне маіх вуч�няў — і Грымаця не стане». Так, гэтага мудрага чалавека сёння нямаз намі — але ў дзейнасці яго калег і выхаванцаў жывуць яго ідэі.

Вераніка МАНДЗІК

Кажуць, мужчына павінен пасадзіць дрэва, выгада�ваць сына і пабудаваць дом. Чалавек, якога мы сённяўзгадваем, за свой нядоўгі век здзейсніў значна больш.Ён пасадзіў не адно дрэва, а цэлы парк. Ён выгадаваў нетолькі роднага сына, але стаў сапраўдным бацькам длядзесяткаў студэнтаў і аспірантаў. Урэшце, усім сваімжыццём і дзейнасцю ён сцвярджаў вечную ісціну: самаегалоўнае ў чалавеку — Чалавечнасць. Нездарма яго зям�ляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершы�прысвя�чэнні: «...трэба навучыцца мудра жыць, каб стацьурэшце проста чалавекам».

Людміла ВАРАНЕЦКАЯ:

«ЛІЧУ СЯБЕ САМАДАСТАТКОВАЙ,АЛЕ НЕ САМАЗАДАВОЛЕНАЙ»

Факультэту дашкольнай адукацыі сёлета спаўняецца 30 гадоў. Ня�гледзячы на адносна малады ўзрост, ён паспеў ужо выгадаваць цэлуюплеяду зацікаўленых і апантаных навукоўцаў — прафесіяналаў, твор�цаў, практыкаў. Да гэтай кагорты з упэўненасцю можна аднесці і нова�га дэкана ФДА Людмілу Мікалаеўну ВАРАНЕЦКУЮ. Мяркуючы патым, з якой любоўю і захапленнем яна расказвае пра свой факультэт,відавочна: з такім кіраўніком не палохаюць аніякія цяжкасці.

Вераніка МАНДЗІК

успрымаюць дашкольную адукацыюспрошчана, адсюль і крыху пагардліваестаўленне да спецыялістаў у гэтай сфе�ры. А між тым нашы выпускнікі атры�моўваюць грунтоўную навукова�тэарэ�тычную базу па ўсіх галінах ведаў. Янысвядома выбіраюць прафесію і сапраўдыхочуць працаваць з дзеткамі; гэта абу�моўлівае іх вялікую цікавасць да прак�тыкаарыентаванага навучання. У пад�рыхтоўцы студэнтаў мы выкарыстоўва�ем сучасныя адукацыйныя тэхналогіі,ствараем электронную бібліятэку. Трэбасказаць, што ў нас працуюць нераўнадуш�ныя і прадуктыўныя ў творчым планелюдзі. Напрыклад, праграма дашколь�най адукацыі «Пралеска», якой сённякарыстаецца большасць дзіцячых садкоўрэспублікі, распрацавана нашымі вык�ладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесараЛ. А. Панько!

…ПРА ШЛЯХ, ЯКІ КОЖНЫВЫБІРАЕ САМ…

— Я вучылася на вячэрнім аддзяленні на�шага факультэта, пры гэтым працавала вы�хавальніцай у дзіцячым садку, а на пятымкурсе нарадзіла дачку. І паверце, гэтыя аб�ставіны не перашкодзілі мне скончыць на�вучанне з чырвоным дыпломам, а пасляпаступіць у аспірантуру. Я лічу, што педа�гог — ідэальная прафесія для жанчыны.

…ПРА ЎДЗЯЧНАСЦЬ…— Напрыканцы другога года навучан�

ня ў аспірантуры я абараніла кандыдац�кую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ада�ма Антонавіча Грымаця. Ён навучыў мянерабіць адкрыцці, выказваць свае думкі

праз навуковыя даследаванні і публіка�цыі; з яго дапамогай я зразумела, што леп�шая крыніца ведаў — гэта кніга. ШколаГрымаця стала на сённяшні дзень брэн�дам, і я ганаруся тым, што менавіта гэтычалавек увёў мяне ў свет навукі.

Школу кіраўніка прайшла пад кіраў�ніцтвам першага прарэктара А. І. Анда�ралы ў якасці загадчыка кафедры Інсты�тута павышэння кваліфікацыі і перапад�рыхтоўкі педагагічных кадраў БДПУ. Ённавучыў браць на сябе адказнасць запрынятае рашэнне, працаваць з кадрамі,паважаць і цаніць прафесіяналізм су�працоўнікаў.

Яшчэ адна асоба, якой я ўдзячна за па�раду і падтрымку, — доктар педагагічныхнавук, прафесар Іван Іванавіч Цыркун.Побач з ім увесь час вучышся — даследа�ваць, ствараць. Да яго можна звярнуцца злюбым прафесійным пытаннем, калі рап�там зайшоў у тупік. Нядаўна Іван Іванавічвыдаў кнігу вершаў, ілюстрацыямі даякой сталі малюнкі яго ўнучкі. Гэта яшчэраз пацвярджае, што таленавіты чалавекталенавіты ва ўсім.

…І ПРА СТАЎЛЕННЕ ДА ЖЫЦЦЯ— Самае страшнае для мяне — пачуць

ад чалавека словы «мне ўсё роўна», а яшчэдаведацца, што ў кагосьці няма мары.Тады трэба тэрмінова нешта мяняць у сабе!Я цаню любую працу, якая робіцца якас�на, і лічу, што кожны павінен займаццасваёй справай. Не люблю ляноты ні ў сабе,ні ў людзях, якія знаходзяцца побач.Мяне заўжды цягне да новага, хочацца эк�сперыментаваць. Лічу сябе самадастатко�вай, але не самазадаволенай.

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны

педагагічны універсітэтімя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесар�ска�выкладчыцкага складу з за�ключэннем кантракту на тэрмін,вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў (д.н., 23разр. АТС) інфарматыкі і асноўэлектронікі;

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20разр. АТС) беларускага мовазнаў�ства, агульнай фізікі, узроставайі педагагічнай псіхалогіі, агуль�най біялогіі;

старшых выкладчыкаў кафед�раў (19 разр. АТС) агульнай ідашкольнай педагогікі, германа�раманскага мовазнаўства;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр.АТС) беларускай літаратуры, тэо�рыі і гісторыі культуры, беларус�кай мовы і методыкі яе выкла�дання, замежных моў, псіхалогіі.

Тэрмін падачы дакументаў —1 месяц з дня апублікавання

аб’явы. Дакументы прымаюццаў аддзеле кадраў па адрасе:г. Мінск, вул. Савецкая, 18.

Тэл. 226�46�59.

•Аддзел кадраў

Злева направа: прарэктар па навуковай рабоце М. С. Цэдрык,прарэктар па вучэбнай рабоце А. А. Грымаць, дэкан гістарычнагафакультэта Л. А. Шульга (фота з архіву)

Page 4: nastaunik 17(1046)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 1209.Падпісана ў друк 06.11.2008 г. у 9.00.

Ведаеце, дынаміт — штука небяспеч�ная: гадамі ляжыць сабе на складзе, апотым маленькая іскра — і выбух! Састудэнтамі, якія працавалі ў педатрадах,адбываецца прыкладна тое ж самае: увесьверасень яны спакойна ходзяць на парыці яшчэ куды�небудзь — але раптам аб’�яўляецца злёт, і ад эмоцый дрыжаць усетры ўзроўні падземнага гандлёвага цент�ра... Аднак паскорым час і перанясемсянепасрэдна ў клуб «Арыён», які сёлетапрымаў важацкую брацію!

Варта толькі было зрабіць крок замежы ліфта, як на госця накідваўсяагромністы Леў. (Не хвалюйцеся! Падскурай жыхара саванны насамрэч хаваў�ся вельмі мілы студэнт�аніматар.) Выр�ваўшыся з лапаў драпежніка і завяр�

«СУПЕРВОСЕНЬ» КРОЧЫЦЬ ПА УНІВЕРСІТЭЦЕМода, у шырокім сваім значэнні, трывала замацавалася ў нашым жыцці. Сёння ўжо

мала выглядаць стылёва і ўмець трымаць сябе з годнасцю; у модзе — усебаковая адука�ванасць і творчы падыход да ўсіх праяў рэальнасці. Таму БДПУ не толькі дае выдатнуюпрафесійную падрыхтоўку, але імкнецца напоўніць жыццё студэнтаў цікавымі падзе�ямі. Вартыя задумы ва універсітэце заўсёды рэалізоўваюцца прафесійна і пры�гожа. Добрым прыкладам бездакорнай працы творчага сектара БДПУ з’яў�ляецца праект «Супервосень», які курыруе дырэктар Студэнцкага клубаДзмітрый ШУКАНАЎ.

«Арыён» — сузор’е талентаўКалі вам выпадала працаваць у летніку, вы добра ведаеце, што разоў сем�восем запар класці

на рынг Мікалая Валуева, Майка Тайсана і Мухамеда Алі па чарзе — гэта яшчэ толькі кве�тачкі! Значна больш складана на ноч гледзячы ўціхамірыць Ваню Іванова з трэцяга атрада,які выскоквае з ложка, быццам чорт з табакеркі, матывуючы гэта вострай неабходнасцю ўтрэці раз пачысціць зубы або праверыць, ці на месцы яго любімая футболка. Пры гэтым напрацягу цэлай змены вам наканавана ў сярэднім дваццаць тры гадзіны і пяцьдзесят тры хвілінына суткі рабіць усё магчымае для таго, каб у памяці вашых выхаванцаў юнацтва засталосясамай шчаслівай парой... Але не сумнявайцеся, спадары педагогі: вашыя намаганні не заста�нуцца неацэненымі! Каб ушанаваць усіх, хто аддаў дзецям свае сэрцы, а таксама прыгадаць іхслаўныя справы на працягу «трэцяга семестра», штогод БДПУ праводзіць злёт універсітэцкіхпедагагічных атрадаў.

нуўшы за вугал, педатрадавец трапляў…Не, не ў гардэроб, а проста да вясёлагаФутбаліста, дружалюбнасць якога была

настолькі вялікай, што ўвярнуц�ца ад яго абдымкаў не здолеў бысамы спрытны на свеце чалавек.Аднак — што самае прыемнае —ніхто нават не збіраўся бегчы на�ўцёкі, а плюшавы Леў і яго тава�рыш аказаліся для нас найлеп�шай кампаніяй. Нават афіцый�

ная частка мерапрыемства праходзілаў настолькі нефармальнай атмасферы,што сур’ёзнасць усталёўвалася хібашто падчас прамовы рэктара БДПУпрафесара П. Дз. Кухарчыка і, безумоў�на, у момант абвяшчэння лепшага пе�дагагічнага атрада мінулага сезона —а ім стаў гістфакаўскі «Равеснік».

Потым жа — ізноў палётдушы, сяброўскі гоман і вя�сёлая дарога дадому. Я ду�маю, тут будзе да месцаўспомніць тых, хто стаўсапраўднай прычынай гэта�га сходу. Дзякуй вам,дзеці, што адпачывалі ўлетніках, за нашу шчаслі�вую маладосць!

Аляксей Н.КАВАЛЕНКАКафедра рускай і зарубежнай літаратуры, калектыў факультэта рускай філалогіі

глыбока смуткуюць з прычыны смерці дацэнта Я. В. Перавознай і выказваюцьшчырыя спачуванні яе родным і блізкім.

— Дзмітрый Мікалаевіч, «Су�первосень» — адзін з самых маш�табных універсітэцкіх праек�таў. Як ён задумваўся, распра�цоўваўся?

— Нашай мэтай было аб’яд�наць 8 разнапланавых праектаў,якія ахоплівалі б усе праявы па�завучэбнага жыцця студэнтаў, —ад інтэлектуальнага шоу «Муд�ры Гудвін» да канцэрта «IQ 200».Ідэя «Супервосені» належыць рэ�жысёрскай групе БДПУ — Геор�гію Зельскаму і Аляксандру Ка�мароўскаму, якія прыдумалі яр�кую назву, надаўшы ёй цікавуютворчую інтэрпрэтацыю. Трэбаадзначыць удалы прамоўшн: ла�

гатып праекта размяшчаўся наафішах, у відэароліках, перада�ваўся па блютузе ўсім удзельні�кам… Многія сапраўды пачалі«хварэць» на «Супервосень» —нават яе «гімн» напісалі.

— Палова этапаў праектаўжо пройдзена — і якой будзеВаша ацэнка?

— «Супервосень» дала сту�дэнтам магчымасць шыкоўнаправесці пачатак вучэбнагагода на разнастайных форумахі імпрэзах, навучыцца праца�ваць у калектыве і рэалізавацьсвае ідэі, нават самыя смелыя.Дзень настаўніка, злёт педага�гічных атрадаў, Восеньскі

кірмаш талентаў,конкурс маладзёж�ных праектаў...Наперадзе — выяз�ны семінар студэн�цкага актыву. Алеўжо цяпер можнаадзначыць, штокожны з этапаўхарактарызаваўся,па�першае, адказ�ным стаўленнем арганізатараўда падрыхтоўкі (напрыклад,семінар�практыкум «Школажурналістыкі БДПУ» пра�водзілі спецыялісты з тэлеба�чання і рэспубліканскіх СМІ),а па�другое, творчай знітава�

насцю студэнтаў. Яднала пра�екты і атмасфера насычанага іцікавага універсітэцкага жыц�ця.

— Яшчэ як! Ужо рыхтуеццапраект з рабочай назвай «Мега�зіма». І хоць ён уключае трады�цыйныя мерапрыемствы і свя�ты — Зорны паход, акцыі валан�цёраў, калядныя сустрэчы, —творчая група абавязкова прыду�мае што�небудзь выключнае. Якпаказвае практыка, наш «крэа�тыўны актыў» працуе ўдарна,за што яму вялікі дзякуй!

— «Топ�3» самых яркіх, на Вашпогляд, праектаў мінулага года?

— «ДзіКаVаТа», «9 раўндаў»,«Лэдзі дасканаласць» — усё падзнакам прыгажосці.

Так атрымалася, што рэй�тынг лепшых праектаў 2007/2008 вызначыла спецыфіка жа�ночай ВНУ. На якой падставебудзе вылучацца наступны«Топ�3», мы запытаемся ўДзмітрыя Шуканава ў маі. Алетое, што «Супервосень» увой�дзе ў гэтую тройку, сумнен�няў не выклікае!

Вольга МАКРЫЦКАЯ

— «Супервосень» для Вас —гэта…

— Новыя пачуцці, цалкам па�зітыўныя, яркія і станоўчыя.

— У восеньскім праекце ўвасо�білася шмат ідэй — а на зімутворчага запалу хопіць?