nastaunik 10(1039)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 29 мая 2008 года № 10 (1039) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 Ад Днепрапятроўска... Якасная драматургія, высокамастацкае афармленне і выканаў чае майстэрства — дзейснасць гэтай формулы поспеху ў чарговы раз пацвердзілі ўдзельнікі народнага студэнцкага тэатра «Мы» падчас ХVI Міжнароднага фестывалю маладзёжных тэатраў, што праходзіў у г. Днепрапятроўску (Украіна). Дэбют быў надзвычай удалым: наш творчы калектыў прывёз у Беларусь Гранпры, пры завыя месцы ў трох намінацыях («Лепшая жаночая роля», «Леп шая мужчынская роля», «Каралева эпізоду») і 7 дыпломаў за ак цёрскую работу. ...да Віцебска Вельмі прадуктыўна для выхаванцаў БДПУ завяршыўся Рэспуб ліканскі конкурс мастацкай творчасці студэнтаў ВНУ «АRTвака цыі» ў Віцебску: лепшы «Вакальны гурт народнай песні» («Мо дус»), лепшы «Ансамбль сучаснага танца» («К.У.Б.А.»), перамогі ў шэрагу намінацый выставы «АRТакадэмія», ганаровыя дыпломы... Нашы студэнты даказалі: яны дастойныя сцэны Славянскага база ра, дзе зіхацяць прызнаныя «зоркі» і штогод запальваюцца новыя! Р ЭПЕТЫЦЫЙНАЕ тэсціраванне па матэрыялах Рэспублікан скага інстытута кантролю ведаў праводзілася на базе нашага універсітэта ў сакавіку—красавіку. У трэцім (заключным) этапе тэс ціравання прынялі ўдзел 1975 чалавек. Першага чэрвеня спыняецца рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзе лу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Па словах абітурыентаў, арга нізацыя гэтай працэдуры ў БДПУ вызначаецца прадуманасцю і зла джанасцю, добразычлівыя кансультанты адказваюць на пытанні, дапамагаюць у афармленні дакументаў. Навіны БДПУ З АВЯРШЫЛІСЯ фінальныя спаборніцтвы па спартыўным ары ентаванні ў праграме Рэспубліканскай універсіяды2008. Збор ная нашага універсітэта ў складзе Т. Жураўлёвай, В. Шобік, Н. Дзя нісавай (ФНК), А. Лазар (ФСПТ), Д. Сабалеўскага (матфак), Т. Ска выш, М. Ляховіч, І. Мурзёнак (факультэт прыродазнаўства) заняла чацвёртае месца сярод 21 дружыны рэспублікі. Гэта несумненны по спех, бо ў складзе камандсаперніц з БДУ, БНТУ, БДУФК, ПДУ, БРУ былі выключна кандыдаты ў майстры і майстры спорту. ГЕАГРАФІЯ ПРЫЗНАННЯ LABA DIENA, ШТО ЗНАЧЫЦЬ «ДОБРЫ ДЗЕНЬ» Літва. Суседка. Знаёмая незнаёмка. Што мы ведаем пра гэту краіну? Уяўляец ца, што не так ужо і многа. А між тым этнічная роднаснасць беларусаў і літоўцаў відавочная, мы маем агульную гісторыю, а значыць, не чужыя адзін аднаму. Так лічыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас БАГДОНАС, які завітаў да нас на сустрэчу са студэнтамі і вы кладчыкамі. Знаёмцеся: Літва. Працягласць мяжы з Беларуссю 700,24 км (гэта наша самая вялікая мяжа з Еўра саюзам). Таваразварот паміж Бе ларуссю і Літвой складае больш за 1 млрд долараў ЗША ў год. У цэнтры Вільнюса знаходзіцца белару ская гімназія. Штоме сяц (звычайна ў пятні цу) мужчына можа ўзяць сабе выхадны (ён называецца Днём бацькі) і прысвяціць яго сям’і. Хлопчыкаў тут называюць такімі імёнамі: Вітаўтас, Міндоўгас, Гедымінас. Расказваючы пра сваю краіну, спадар Пасол адзначыў, што ў нас сапраўды шмат агульнага – пачына ючы з гісторыі (су польная дзяржаўнасць, вялі калітоўскія князі, агульныя перамогі над ворагам, у тым ліку і ў Грунвальдскай бітве) і завяршаючы сучаснасцю (цес ныя эканамічныя і культурныя ўзаемасувязі). Наш госць, аказ ваецца, з задавальненнем на ведвае Дудуткі, Белавежскую пушчу, прычым любіць ездзіць туды на сваім аўто. Дарэчы, пра мабільнасць жыцця Эдмінаса Багдонаса сведчыць такі факт: працуючы Паслом у Італіі, ён за два гады праехаў 86 000 км, а ў нас такі ж паказчык быў да сягнуты за тры месяцы. Прысутныя цікавіліся не толькі палітыкай і культурай дзяржавысуседкі, але і тым, як жа праводзіць Эдмінас Баг донас свой вольны час. Аказа лася, што такога паняцця фак тычна не існуе. Мяркуйце самі: у 5.45 Пасла можна ўбачыць на ранішняй прабежцы ў парку імя Горкага, у 7.00 – у басейне, у 8.00 ён адводзіць сына ў шко лу, а ў 8.15 пачынае свой пра цоўны дзень, які не мае вызна чанай працягласці. І яшчэ госць прызнаўся: хоць ён і мае Вераніка МАНДЗІК двух дзяцей, дзён бацькі не бярэ. Як вядома, ужо некалькі гадоў у нашым універсітэце (адзіным у рэспубліцы) вядзецца пад рыхтоўка літуаністаў. Спадара Справа ад рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас ЛАНЦУГОВАЯ РЭАКЦЫЯ ВЕСТКІ З МУЗПЕДА У КОЖНАГА СВАЁ КІНО Пасла, якому студэнты задавалі пытанні на яго роднай мове, уразіў узровень іх ведаў. Эдмінас Багдонас выказаў надзею, што нашы народы будуць паглыб ляць культурныя сувязі, і са свай го боку паабяцаў рабіць для гэ тага ўсё магчымае. Хто ведае: можа, праз некаторы час бела рус у Літве будзе гаварыць па беларуску, а літовец у Беларусі на сваёй мове, і пры гэтым яны будуць разумець адзін аднаго.

description

news BSPU of name M Tank

Transcript of nastaunik 10(1039)

Page 1: nastaunik 10(1039)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 29 мая 2008 года № 10 (1039)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

Ад Днепрапятроўска...Якасная драматургія, высокамастацкае афармленне і выканаў�

чае майстэрства — дзейснасць гэтай формулы поспеху ў чарговы

раз пацвердзілі ўдзельнікі народнага студэнцкага тэатра «Мы»

падчас ХVI Міжнароднага фестывалю маладзёжных тэатраў, штопраходзіў у г. Днепрапятроўску (Украіна). Дэбют быў надзвычай

удалым: наш творчы калектыў прывёз у Беларусь Гран�пры, пры�

завыя месцы ў трох намінацыях («Лепшая жаночая роля», «Леп�шая мужчынская роля», «Каралева эпізоду») і 7 дыпломаў за ак�

цёрскую работу.

...да ВіцебскаВельмі прадуктыўна для выхаванцаў БДПУ завяршыўся Рэспуб�

ліканскі конкурс мастацкай творчасці студэнтаў ВНУ «АRT�вака�

цыі» ў Віцебску: лепшы «Вакальны гурт народнай песні» («Мо�

дус»), лепшы «Ансамбль сучаснага танца» («К.У.Б.�А.»), перамогі ў

шэрагу намінацый выставы «АRТ�акадэмія», ганаровыя дыпломы...

Нашы студэнты даказалі: яны дастойныя сцэны Славянскага база�

ра, дзе зіхацяць прызнаныя «зоркі» і штогод запальваюцца новыя!

РЭПЕТЫЦЫЙНАЕ тэсціраванне па матэрыялах Рэспублікан�

скага інстытута кантролю ведаў праводзілася на базе нашага

універсітэта ў сакавіку—красавіку. У трэцім (заключным) этапе тэс�ціравання прынялі ўдзел 1975 чалавек.

Першага чэрвеня спыняецца рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзе�

лу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Па словах абітурыентаў, арга�нізацыя гэтай працэдуры ў БДПУ вызначаецца прадуманасцю і зла�

джанасцю, добразычлівыя кансультанты адказваюць на пытанні,

дапамагаюць у афармленні дакументаў.

•Навіны БДПУ

ЗАВЯРШЫЛІСЯ фінальныя спаборніцтвы па спартыўным ары�

ентаванні ў праграме Рэспубліканскай універсіяды�2008. Збор�

ная нашага універсітэта ў складзе Т. Жураўлёвай, В. Шобік, Н. Дзя�нісавай (ФНК), А. Лазар (ФСПТ), Д. Сабалеўскага (матфак), Т. Ска�выш, М. Ляховіч, І. Мурзёнак (факультэт прыродазнаўства) заняла

чацвёртае месца сярод 21 дружыны рэспублікі. Гэта несумненны по�

спех, бо ў складзе каманд�саперніц з БДУ, БНТУ, БДУФК, ПДУ, БРУ

былі выключна кандыдаты ў майстры і майстры спорту.

ГЕАГРАФІЯ ПРЫЗНАННЯ

LABA DIENA,ШТО ЗНАЧЫЦЬ «ДОБРЫ ДЗЕНЬ»

Літва. Суседка. Знаёмая незнаёмка. Што мы ведаем пра гэту краіну? Уяўляец�ца, што не так ужо і многа. А між тым этнічная роднаснасць беларусаў і літоўцаўвідавочная, мы маем агульную гісторыю, а значыць, не чужыя адзін аднаму. Таклічыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў РэспубліцыБеларусь Эдмінас БАГДОНАС, які завітаў да нас на сустрэчу са студэнтамі і вы�кладчыкамі.

Знаёмцеся: Літва. Працягласць

мяжы з Беларуссю 700,24 км (гэта

наша самая вялікая мяжа з Еўра�

саюзам). Таваразварот паміж Бе�

ларуссю і Літвой складае больш

за 1 млрд долараў ЗША ў год.

У цэнтры Вільнюса

знаходзіцца белару�

ская гімназія. Штоме�

сяц (звычайна ў пятні�

цу) мужчына можа

ўзяць сабе выхадны

(ён называецца Днём

бацькі) і прысвяціць

яго сям’і. Хлопчыкаў

тут называюць такімі

імёнамі: Вітаўтас,

Міндоўгас, Гедымінас.

Расказваючы пра

сваю краіну, спадар

Пасол адзначыў, што

ў нас сапраўды шмат

агульнага – пачына�

ючы з гісторыі (су�

польная дзяржаўнасць, вялі�

калітоўскія князі, агульныя

перамогі над ворагам, у тым

ліку і ў Грунвальдскай бітве)

і завяршаючы сучаснасцю (цес�

ныя эканамічныя і культурныя

ўзаемасувязі). Наш госць, аказ�

ваецца, з задавальненнем на�

ведвае Дудуткі, Белавежскую

пушчу, прычым любіць ездзіць

туды на сваім аўто. Дарэчы, пра

мабільнасць жыцця Эдмінаса

Багдонаса сведчыць такі факт:

працуючы Паслом у Італіі, ён

за два гады праехаў 86 000 км,

а ў нас такі ж паказчык быў да�

сягнуты за тры месяцы.

Прысутныя цікавіліся не

толькі палітыкай і культурай

дзяржавы�суседкі, але і тым,

як жа праводзіць Эдмінас Баг�

донас свой вольны час. Аказа�

лася, што такога паняцця фак�

тычна не існуе. Мяркуйце самі:

у 5.45 Пасла можна ўбачыць на

ранішняй прабежцы ў парку

імя Горкага, у 7.00 – у басейне,

у 8.00 ён адводзіць сына ў шко�

лу, а ў 8.15 пачынае свой пра�

цоўны дзень, які не мае вызна�

чанай працягласці. І яшчэ

госць прызнаўся: хоць ён і мае

Вераніка МАНДЗІК

двух дзяцей, дзён бацькі не

бярэ.

Як вядома, ужо некалькі гадоў

у нашым універсітэце (адзіным

у рэспубліцы) вядзецца пад�

рыхтоўка літуаністаў. Спадара

Справа ад рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка —

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі

ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас

ЛАНЦУГОВАЯ

РЭАКЦЫЯ

ВЕСТКІ

З МУЗПЕДА

У КОЖНАГА

СВАЁ КІНО

Пасла, якому студэнты задавалі

пытанні на яго роднай мове,

уразіў узровень іх ведаў. Эдмінас

Багдонас выказаў надзею, што

нашы народы будуць паглыб�

ляць культурныя сувязі, і са свай�

го боку паабяцаў рабіць для гэ�

тага ўсё магчымае. Хто ведае:

можа, праз некаторы час бела�

рус у Літве будзе гаварыць па�

беларуску, а літовец у Беларусі –

на сваёй мове, і пры гэтым яны

будуць разумець адзін аднаго.

Page 2: nastaunik 10(1039)

2 29 мая 2008 г.

...Здаецца, гэта было зусім нядаўна.

Рост колькасці студэнтаў і наяўнасць ква�ліфікаваных навукова�педагагічных кад�

раў з’явіліся падставай для стварэння са�

мастойнага факультэта, першым дэканамякога стаў М. А. Апімах. Гэты чалавек

знаходзіўся на працы ад ранку да позняга

вечара. Яго энергіі часам зайздросцілі на�ват студэнты! Дэкана цікавіла літараль�

на ўсё: вучоба і побыт маладых людзей,

іх грамадская і навуковая праца, пры�хільнасці, настрой... Менавіта пры Міка�

лаю Антонавічу факультэт дашкольнага

выхавання стаў найбуйнейшым у рэспуб�ліцы навукова�метадычным цэнтрам, які

шмат у чым вызначыў змест і метады пад�

рыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне.Плённая праца кіраўніка не засталася не�

заўважанай: у маі 2002 г. яму было пры�

своена ганаровае званне «Заслужаны ра�ботнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Мікалай Антонавіч – не толькі адмет�

ны арганізатар, але і яркі вучоны. Вы�

пускнік гісторыка�геаграфічнага факуль�

тэта 1963 г., ён прайшоў шлях ад школь�

нага настаўніка да дацэнта кафедры па�

літалогіі і права. Яшчэ і сёння многія да�

следчыкі звяртаюцца да яго кандыдац�

кай дысертацыі «Ліквідацыя беспрацоўяў Савецкай Беларусі (1917—1930 гг.)»,

абароненай у 1970 г., ужо не кажучы пра

больш познія работы.Наш юбіляр па натуры аптыміст, вы�

датны сем’янін. Ён вельмі кахаў сваю

прыгажуню�жонку Людмілу Іванаўну. Іхстарэйшы сын Аляксандр – выпускнік

гістфака БДПУ, дыпламат, намеснік Па�

стаяннага прадстаўніка Беларусі прыАБСЕ. Малодшы, Сяргей, таксама вы�

пускнік нашага універсітэта, працуе ў Бе�

ларускай федэрацыі хакея.Калектыў кафедры паліталогіі і пра�

ва, калегі з іншых кафедраў віншуюцьМікалая Антонавіча з 70�годдзем, зычацьяму моцнага здароўя і творчага энтузі�язму на многія гады.

Кожную вясну ў сценах нашай almamater праводзяцца факультэцкія студэн�

цкія навуковыя канферэнцыі. Аўтары са�

мых цікавых прац атрымліваюць пропускна універсітэцкі ўзровень – канферэнцыю

«Студэнцкая навука як фактар асобасна�

га і прафесійнага развіцця будучага спе�цыяліста». Сёлета гэтае мерапрыемства

праводзілася ўжо ў чацвёрты раз! Яго ад�

метнасцю стаў удзел гімназістаў і школь�нікаў з Вілейкі, Смаргоні, Асіповічаў...

Нягледзячы на юны ўзрост гасцей (вуч�

няў 10—11 класаў), іх даклады вылуча�ліся грунтоўнасцю і актуальнасцю. Другі

сюрпрыз паднеслі студэнты факультэта

прыродазнаўства: усе яны прыйшлі наканферэнцыю пры поўным парадзе, ра�

зам са сваімі навуковымі кіраўнікамі, пад�

рыхтавалі шыкоўныя прэзентацыі!Як і на кожным навуковым мерапры�

емстве, што праводзіцца з вызначанай

перыядычнасцю, тут можна было ўба�чыць знаёмыя постаці. Гэтыя людзі ўжо

адчулі смак уласных знаходак, некато�

рыя з іх даўно выйшлі за межы «студэнц�кай» навукі, аднак з цікавасцю прыслу�

хоўваюцца да трапных ідэй пачаткоўцаў.

Па нашай просьбе дзве актыўныя ўдзель�ніцы навуковага жыцця універсітэта на

нейкі час перанесліся думкамі ў мінулае

і прыгадалі, з чаго ўсё пачалося.

...Калі сем гадоў таму навуковы

кіраўнік прапанаваў трэцякурсніцы

Вользе ЛАЗАРАВАЙ падаць тэзісы на

універсітэцкую канферэнцыю, для дзяў�

чыны гэта стала знакавай падзеяй. «Так

хацелася дакрануцца да сур’ёзнай на�

вукі, акунуцца ў атмасферу пошуку!» –

гаворыць Вольга. Потым было шматпублікацый у самых аўтарытэтных вы�

даннях, дыплом першай катэгорыі на

ЛАНЦУГОВАЯ РЭАКЦЫЯ•Канферэнц�зала

Пагадзіцеся: няма на свеце нічога больш сумнага, чым студэнт, якіпяць гадоў праседжвае джынсы на універсітэцкіх лаўках у чаканнідыплома. На шчасце, у нашым універсітэце такіх няшмат: тут вучац�ца людзі творчыя, актыўныя, адкрытыя да ўсяго новага і нестандарт�нага. Адны знаходзяць сябе ў грамадскай дзейнасці, другія рыхту�юць шыкоўныя праекты, трэціх вабіць Яе Вялікасць Навука.

Ганна ВАСІЛЬЕВА, Алена ЛАХЦУТКА

Рэспубліканскім конкурсе навуковыхпрац студэнтаў ВНУ, удзел у І З’ездзе ву�

чоных Рэспублікі Беларусь... Курсавая

праца плаўна перарасла ў дыпломную,потым – у магістэрскую, і нарэшце –

у кандыдацкую дысертацыю.

«Практыка публічных выступленняўнавучыла мяне весці дыялог, не губляц�

ца, калі задаюць пытанні, аргумента�

ваць сваю думку. Раю ўсім студэнтам�навукоўцам прымаць актыўны ўдзел

у канферэнцыях: інтэлігентны чалавек

абавязаны дзяліцца сваімі ведамі. Гэтаяк ланцуговая рэакцыя: твае ідэі да�

памогуць камусьці яшчэ ў развіцці

ўласнай канцэпцыі», – упэўнена аспі�рантка. Ёй вельмі падабаецца, што на

універсітэцкай студэнцкай канферэн�

цыі ўсё праходзіць «па�даросламу»: пле�нарнае пасяджэнне распачынае прарэк�

тар па навуковай рабоце, узровень да�

кладаў высокі, удзельнікі адказна ста�вяцца да сваёй працы. Гэта сведчыць,

што зацікаўленасць ёсць, і яна сапраўды

глыбокая.Ці маглі мы адмовіць нашай суразмоў�

цы ў яе просьбе выказаць падзяку кіраў�

ніцтву універсітэта за прадастаўленую сту�дэнтам магчымасць не проста рэалізаваць

сябе ў даследчыцкай дзейнасці, але і аб�

мяркоўваць яе вынікі, публікаваць напра�

цоўкі (а з гэтым пачаткоўцу бывае вельмі

няпроста)? Яшчэ Вольга ўдзячна свайму

нязменнаму навуковаму кіраўніку прафе�

сару Тамары Рыгораўне Трафімовіч за пад�

трымку, прадуктыўнае супрацоўніцтва –

і зычыць усім маладым даследчыкамзнайсці свой шлях і такога ж цудоўнага

спадарожніка!

Пяцікурсніца факультэта сацыяльна�

педагагічных тэхналогій Аляксандра

ДЗЕМІДОВІЧ прыбегла ў рэдак�цыю проста з чарговай канфе�

рэнцыі. Чалавек яна вельмі ак�

тыўны: вучыцца, працуе, зай�

маецца навукай, у дадатак да

ўсяго паспявае пісаць для фа�

культэцкай газеты... Даслед�

чыцкі дэбют студэнткі адбыўся

яшчэ пяць гадоў таму: да на�

пісання першых артыкулаў пагісторыі Беларусі яе заахвоціў

любімы выкладчык А. В. Ка�

совіч. Праз некаторы час прыя�рытэты змяніліся. «Гісторыя

для мяне ў большай ступені

хобі, – прызнаецца Аляксанд�ра. – Сёння мне бліжэй сацы�

яльная педагогіка».

Прыемна, падкрэслівае дзяўчына, што ў

нашым універсітэце надзвычай карэктнападтрымліваюць ініцыятыву студэнтаў�

навукоўцаў. Паказальным у гэтым планез’яўляецца праект «Студэнцкая вясна», у

рамках якога на ФСПТ сёлета прайшлі

ажно чатыры канферэнцыі, з маладымідаследчыкамі сустракаліся прадстаўнікі

Нацыянальнай бібліятэкі. Што вельмі

важна, першая апрабацыя ідэй пачаткоў�цаў праходзіць «на сваёй тэрыторыі».

Універсітэцкая студэнцкая канферэн�

цыя па змястоўнасці не саступае «дарос�лым». Шкада толькі, гаворыць наша су�

размоўца, што часу на работу секцый

адводзіцца замала: студэнты звычайнапрыходзяць на секцыйныя пасяджэнні

ў поўным складзе. Гэта натуральна, бо для

маладога даследчыка асабісты кантактз аўдыторыяй і ўхваленне вынікаў яго

працы значыць больш, чым для масціта�

га вучонага. Аднак немагчыма з адноль�кавай увагай выслухаць 25—30 выступоў�

цаў; ахвяраваць дыскусіяй таксама непа�

жадана, гэта перашкаджае раскрыццюдумкі... Можа, варта было б увесці рабо�

ту ў падсекцыях? Або рабіць coffee�brеak?Шаноўныя арганізатары, прыслухайце�ся, калі ласка, да гэтых прапаноў!

Яшчэ Аляксандра заўважае: малады

вучоны падобны да артыста, ён не можа

абысціся без заахвочвання. Нярэдка

вельмі таленавітыя студэнты не спяша�

юцца выносіць свае напрацоўкі на пуб�

ліку, бо лічаць, што іх намаганні ніхто

не ацэніць. А між тым гэта не так, ва

універсітэце з павагай ставяцца да кож�

най асобы і яе распрацовак. Таму трэбаарыентавацца не толькі на працэс па�

знання, але і на яго вынік – асабісты ўнё�

сак у агульны фонд ведаў.

Мы віншуем Аляксандру з атрыман�нем дыплома І ступені і разам з ёю –усіх маладых навукоўцаў, якія заняліпрызавыя месцы па выніках ІV студэнц�кай навуковай канферэнцыі «Студэнцкаянавука як фактар асобаснага і прафе�сійнага развіцця будучага спецыяліста».

•Віншуем з юбілеем!

Калі выпускнікі факультэтадашкольнага выхавання БДПУўспамінаюць свае студэнцкіягады і сваіх выкладчыкаў, яныназываюць Мікалая АнтонавічаАПІМАХА апантаным дэканам.

Мала хто з кіраўнікоў нашыхфакультэтаў працаваў на гэтайпасадзе больш за яго – чвэрцьстагоддзя, з 1978 па 2003 г.!

Вольга Лазарава, аспірантка кафедры рускай мовы

Аляксандра Дземідовіч,

студэнтка V курса ФСПТ

Page 3: nastaunik 10(1039)

29 мая 2008 г. 3

ВЕСТКІ З МУЗПЕДАВЕСТКІ З МУЗПЕДА

Урэшце, праз якія церні даводзіцца праходзіць таму,

хто хоча быць пачутым? Мы запыталіся пра гэта ўчалавека, што распачаў сольную кар’еру спевака ад�

носна нядаўна. Аказваецца, не так ужо і раптоўна

ўзнікае жаданне «скараць вяршыні»!...Снежнай зімой 1984 года, 2 лютага, у горадзе Магі�

лёве ў самай шчаслівай жанчыны на свеце нарадзіўся

сын Юрась – хлопчык, які на першы погляд нічым неадрозніваўся ад іншых немаўлят. Але, магчыма, яшчэ

з першых хвілін жыцця, з першага глытка паветра

ўспыхнула ў маленькім сардэчку нязгасная, сапраўд�ная любоў да музыкі. Чатырнаццацігадовы Юра ІСА�

ЕНКА знаходзіць пункт адліку далейшага жыцця ўжо

ў новым вымярэнні – магілёўскім вакальным гуртку«Спяваючыя сэрцы». І ў той час, і потым, падчас вучо�

бы ў Магілёўскім музычным вучылішчы, а пазней – у

Мінскім каледжы мастацтваў, малады чалавек не ідзепростымі шляхамі, ён шукае сваю праўду жыцця – у

думках, стасунках, творчасці. Спецыяльнасць вышэй�

шай адукацыі Юрый выбірае па душы – «Музычнаемастацтва. Тэатральнае мастацтва». У БДПУ ініцы�

ятыўнага і таленавітага студэнта заўважаюць адразу, і

яго даўняя мара – радаваць людзей сваімі песнямі –

УВАРВАЦЦА Ў НЕБА

У той жа дзень беларускаму хору

давялося спяваць на сцэне Домакампазiтара: асноўны конкурс

X Маскоўскага мiжнароднага дзi�

цяча�юнацкага харавога фестыва�

лю «Гучыць Масква» праходзiў ме�

навіта там. Талент і артыстызм на�

шых студэнтаў разгарнуліся ўшыр�

кі! Абавязковы твор конкурсу –

«Скамарошына» – быў такі яркі,

што гледачы ледзь уседзелі на сваіх

месцах. А пасля заключнага гала�

канцэрта фестывалю стала вядома,

што наш калектыў – лаўрэат ва ўсiх

намiнацыях. Мы атрымалі дыплом

I ступенi за выкананне праваслаў�

най харавой музыкi, дыплом II сту�

пенi – за абавязковую праграму i за�

ходнееўрапейскія духоўныя творы.

Такi поспех пераканаўча сведчыць

пра высокi ўзровень майстэрства

нарэшце распраўляе крылы. Хлопец удзельнічае ва уні�версітэцкіх канцэртах, у конкурсах гарадскога маштабу.

«Белазаўскі акорд» (2007) прыносіць яму званне лаўрэа�

та, а на конкурсе патрыятычнай песні Маскоўскага раёнасталіцы (2008) малады саліст заваёўвае Гран�пры...

У нашага героя няма складаных сакрэтаў поспеху.

Ён папросту ведае, што трэба не звяртаць увагу на рэчы,якія гэтай увагі не заслугоўваюць, і спакойна ісці да

ажыццяўлення пастаўленай мэты – не патураючы сабе,

не шкодзячы іншым. Яшчэ ён ведае, што душу раскры�ваюць не перад кожным і не да канца – павінна ж быць

у чалавека асабістае, патаемнае, запаветнае:

– Само жыццё, нашы ўчынкі (правільныя і не зусім),кантакты з людзьмі (цікавымі і не вельмі) – усё гэта гар�

туе дух. Мудры чалавек, нібы губка, убірае ўсё добрае,

што прыносіць яму новы дзень, і адкідвае шкоднае, не�патрэбнае. Але да сваёй асобы і сваёй працы трэба ставіц�

ца сур’ёзна і крытычна – заўсёды. Дзе тонка, там і рвец�

ца: спынішся – пойдзе адваротны адлік.Так, трэба ўвесь час расці, развівацца, аналізаваць свае

ўчынкі, заахвочваць сябе нават за невялікія дасягненні...

Канешне ж, зацікавіла нас і асабістае жыццё Юрыя.Што больш важнае для маладога перспектыўнага артыста:

сцэна або каханне? Юрый, аказваецца, адналюб. Як і ўсе

людзі мастацтва, ён верыць у высокае, светлае пачуццё:– Вецер у маёй галаве не гуляў ніколі. Але музыка, бяс�

спрэчна, больш важная – дзеля жаночых капрызаў я не кіну

любімую справу. Ды й дзяўчына, калі яна сапраўды кахае,не будзе ставіць мяне перад такім выбарам.

І становіцца зразумелым, да якой ступені моцнымі мо�

гуць быць апантанасць музыкай, захапленне творчасцю іпрага дзейнасці. Таксама зразумела, адкуль чэрпае сілу го�

лас спевака – з глыбінь яго чулай душы, з сяброўства, су�

працоўніцтва, калі хочаце, партнёрства з песняй, з яе паэ�

тычнай і музычнай напоўненасці. Магчыма, таму да поспе�

ху можа прыйсці не кожны, а толькі моцная, апты�містыч�ная, мэтанакіраваная асоба – той чалавек, якім імкнецца

быць Юрый Ісаенка. Ён робіць тое, што адчувае. Ён – паў�

напраўны гаспадар сваіх дзеянняў, сваіх думак, свайгожыцця. Ён ведае, чаго хоча. І мы з упэўненасцю можам

пракладваць «шлях да зорак» згодна жыццесцвярджальнай

канцэпцыі нашага героя: Мэта – Сіла волі – Гнуткасцьрозуму – Працавітасць – Дабрыня – Індывідуальнасць –

Няспынны рух – Стопрацэнтная аддача – Цярпенне –

Развіццё – Упэўненасць – Сусветная любоў!

Шмат яркіх зорак запалілася на небасхі�ле музычна�педагагічнага факультэта, шматталенавітых артыстаў выйшла з яго ўтуль�ных сцен. Алёна Свірыдава, Вікторыя Дзе�мянчук, Паліна Данская, Аня Шаркунова...Менавіта БДПУ дапамог ім стаць такімі,якімі мы сёння іх ведаем, знайсці свой шлях,свой вобраз, сваю песню.

Кацярына ЮСЬКО

КАЛI СПЯВАЕ СЭРЦА

С. В. Савіна, В. А. Вінярская, Н. У. Казырэнка, І. М. Апалінская,

Н. В. Бурдзялёва, І. Г. Баканоўская, І. В. Кушнярэвіч, Л. С. Бяляе�ва прапанавалі ўвазе аўдыторыі творы розных эпох, стылёвых на�

прамкаў і жанраў – ад сусветнай класікі да сучаснай беларускай

музыкі. Для студэнтаў надзвычай важна было ўбачыць, пачуць,ацаніць талент і артыстызм сваіх настаўнікаў, іх здольнасць пера�

канаўча і ярка ўвасобіць складаныя і шматгранныя музычныя во�

бразы, уменне трымацца на сцэне.

Гэтым цудоўным канцэртам кафедра фартэпіяна яшчэ раз па�

цвердзіла свой высокі творчы патэнцыял, які ў спалучэнні з плён�

най навукова�

метадычнай і

в ы х а в а ў ч а й

дзейнасцю да�

зваляе ёй пе�

радаваць пра�фесійнае май�

стэрства буду�

чым спецыя�

лістам у сферы

музычнай аду�

кацыі.

У Малой зале Маскоўскай кансерваторыi заварожвае ўсё: архiтэктура, блакiт сцен,святло, што льецца з вокнаў... Асаблівая атмасфера дапамагае прасякнуцца духам твор�часці, адчуць натхненне, палёт фантазіі. І вось на сцэну выходзiць хор. Узмах дыры�жорскай палачкі – i мы пераносімся ў чароўны свет Песні, дзе можна проста звяртаццада Стваральніка і да Сусвету, знаходзіць адказы на самыя складаныя пытаннi... Мянеперапаўняюць разнастайныя пачуцці, сярод якіх не апошняе месца займае гонар за му�зычна�педагагiчны факультэт БДПУ, адкуль родам гэты калектыў.

Юлія ЯЗІНСКАЯ

студэнтаў музычна�педагагiчнага

факультэта і талент іх кіраўнікаВ. С. Масленiкава.

Дадому мы вярталіся з вялiкай

колькасцю незабыўных уражан�

няў. Культурная праграма фесты�

валю ўключала наведванне Зве�

нiгарадскага Успенскага сабора,

сцены якога распісваў Андрэй

Рублёў, Трэц�

ц я к о ў с к а й

галерэі, Зве�

н i г а р а д �

скага Савва�

С т а р а ж о ў �

скага муж�

чынскага ма�

настыра. Па�

колькі ў пер�

шы тыдзень

пасля Вялі�

кадня (а мы былі ў Маскве якраз

у гэты тэрмін) усім жадаючымдазваляецца біць у манастырскія

званы, студэнты�музыканты не

маглі не скарыстаць такую маг�

чымасць! Як высветлілася, дзяў�

чаты не толькi добра спяваюць,

але i званарамi могуць стаць

таленавiтымi!

Знамянальная падзея адбылася нядаўна на музыч�на�педагагічным факультэце – канцэрт выкладчыкаўкафедры фартэпіяна. Сваё выканальніцкае майстэр�ства слухачам прадэманстравалі іх педагогі – дыпла�манты міжнародных конкурсаў.

НА СЦЭНЕ –ВЫКЛАДЧЫКІ�ПІЯНІСТЫ

С. СМІРНОВА

Удзельнікі канцэрта

Page 4: nastaunik 10(1039)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 552.Падпісана ў друк 29.05.2008 г. у 12.00.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Як адзначыла дэкан факуль�тэта дацэнт Л.У. Фінькевіч,такія мерапрыемствы – вынікплённага, прафесійнага супра�цоўніцтва студэнтаў і выклад�чыкаў. Нездарма ў якасцісімвала «Малога трыумфу»быў абраны арол – як прызнан�не таго, што студэнты змаглірасправіць свае крылы, пра�явіць сябе, і як пажаданне вы�сокага палёту.

Наогул, мерапрыемства ат�рымалася даволі ўзнёслым і

СВЯТА З ТРЫУМФАМБыць трыумфатарам – вялікі гонар, а заслужыць

агульнае прызнанне ў сценах роднага факультэтапачэсна ўдвая. Нашым псіхолагам пашчасціла ад�чуць гэта на ўласным вопыце: днямі ў актавай залевучэбнага корпуса № 7 прайшла ўрачыстая цыры�монія ўзнагароджання лепшага студэнта, лепшагавыкладчыка і лепшай кафедры, прымеркаваная да10�годдзя кафедры сацыяльнай псіхалогіі.

Кацярына ШЧАСНАЯ

па�сапраўднаму святочным.

З в і н ш а в а н н я м і і ц ё п л ы м і

словамі завіталі калегі з са�

м а й « м а л а д о й » к а ф е д р ы –

клінічнай і кансультатыўнай

п с і х а л о г і і . В я л і к а я к о л ь �

касць намінантаў і наміна�

цый толькі пацвердзіла высо�

кую актыўнасць студэнтаў

факультэта, цікавасць да на�

вуковай працы і грамадскага

жыцця. Цырымонія ўручэння

дыпломаў суправаджалася ва�

калам Кацярыны Коўш і сак�сафоннай кампазіцыяй у вы�кананні Глеба Пеўнева. І, ду�маю, нікога не пакінуў абы�якавым кліп у стылі хіп�хопу гонар юбілею роднай кафед�ры, выкананы ўдзельнікамітворчага праекта «Дзень на�

раджэння».

Узнагароды ў намінацыі «Малытрыумф» размеркаваліся так:

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ «Студэнт года» – Алена БА�ЖАНАВА (ІV курс).

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ Курсавая работа года –«Псіхалагічныя высновы вы�карыстання фатаграфіі ў рэк�ламных выяўленнях», аўтар –Соф’я АЛПЕЕВА (V курс).

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ Дыпломная работа года –«Сувязь узроўню суб’ектыў�нага кантролю і сацыяльна�псіхалагічнай назіральнасціў юнацкім узросце», аўтар –Лідзія ВЯРТЫНСКАЯ (магіс�тратура).

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ Лепшы творчы праект – «Адідэі да поспеху», аўтар – Святла�на ВІШНЕЎСКАЯ (V курс).

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ Лепшая акадэмічная група –група 55, стараста – Соф’я АЛ�ПЕЕВА.

Таксама былі адзначаны сту�дэнты, якія маюць высокія па�казчыкі ў вучобе. Прыемнай не�чаканасцю стала тое, што зван�не лепшага выкладчыка, на дум�ку студэнцкага журы, заслу�жылі ўсе работнікі кафедры са�цыяльнай псіхалогіі.

Свята закончылася, і заста%ецца толькі пажадаць, каб«Малы трыумф» стаў пунк%там адліку вялікіх перамог бу%дучых псіхолагаў.

На карце Мінска яшчэ заха�

валіся месцы, дзе можна ўбачыць,

напрыклад, «Рокко и его бра�тья» Лукіна Вісконці. Кінатэатр

«Ракета» – так афіцыйна завец�

ца Мека мінскіх кінааматараў.

Менавіта тут па панядзелках

а сёмай гадзіне клуб «Феномены

кіно» збірае прыхільнікаў якас�

нага рэтра (праўда, білет лепей

набыць раней, іначай сур’ёзная

чарга можа стаць неадольнай пе�

рашкодай). Алгарытм вашых дзе�

янняў такі: вы праслухоўваеце

тэматычны саўндтрэк, потым —

нядоўгую лекцыю пра ствараль�

нікаў заяўленай кінаработы, за�

тым — уласна фільм (што вельмі

важна, з тытрамі), і на завяршэн�

не – абмеркаванне, якое часам за�

цягваецца гадзіны на паўтары.

У КОЖНАГА СВАЁ КІНО

Міхалкоў забіў Сідні Люмета. Не, Мікіта Сяргеевіч не падсыпаў атруту ў бакал амеры�канскага рэжысёра, не прыводзіў у няспраўнасць тармазы яго аўтамабіля – ён папростузняў фільм «12», рымейк на кінастужку «12 раззлаваных мужчын» – каляровы, з папу�лярнымі акцёрамі і актуальнай каўказскай завязкай. Цяпер ніводны постсавецкі глядачне зможа пазбавіцца аналогій і будзе балюча перажываць кожнае несупадзенне з айчын�ным кінапрадуктам. Вось так, здавалася б, бессмяротны твор Люмета нарэшце знайшоўвечны супакой на бяскрайніх прасторах нашай радзімы. Бывайце, чорна�белы Нью�Йорк, усхваляваны твар містэра Фонда, шолахі і шумы з плёнкі пяцідзесяцігадовай вы�трымкі. Сардэчна запрашаем у абдымкі спадароў Макавецкага, Яфрэмава і Гармаша!..Але, хутчэй за ўсё, вы ўжо хочаце мякка пацікавіцца: «Дзе ж паказваюць фільмыз больш чым паўвекавой гісторыяй?» (І галоўнае тут не ўзрост карціны, а суадносінывечнага і часовага ў ёй.)

«ВЕСЦІ БДПУ»:

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Са студзеня 2004 г. часопіс «Весці БДПУ» стаў выпускацца

ў трох серыях:

•«Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія»;

•«Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканомі%

ка. Культуралогія»;

•«Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія».

Галоўны рэдактар часопіса – рэктар БДПУ, член�карэспандэнтНАН Беларусі П. Дз. Кухарчык. Рэдакцыйную калегію псіхолага�

педагагічнага напрамку ўзначальвае першы прарэктар А. І. Ан�дарала, грамадска�эканамічнага – прарэктар па навуковай рабо�це В. В. Бушчык, за дакладныя навукі адказвае прарэктар павучэбнай рабоце Ю. А. Быкадораў. У склад рэдкалегіі ўваходзяць

дактары навук, вядучыя спецыялісты ў розных навуковых галі�

нах не толькі з БДПУ, але і з іншых вышэйшых навучальных

устаноў рэспублікі. Усе матэрыялы праходзяць праз сур’ёзную

сістэму рэцэнзавання. Трэба адзначыць, што многія артыкулы

падаюцца ў навукова�папулярным ключы, і гэта робіць іх ціка�

вымі нават для студэнтаў.

У 2006 г. Штаб�кватэрай у Парыжы навукова�метадычнаму ча�

сопісу «Весці БДПУ» прысвоены Міжнародны бібліяграфічны ну�

мар для перыядычных выданняў, што сведчыць аб яго значнасці

не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.

Падпісацца на навукова�метадычны часопіс «Весці БДПУ» мож�на ў любым аддзяленні РУП «Белпошта». Спяшайцеся: падпіс�ка завяршаецца ў чэрвені!

Першы нумар навукова�метадычнага часопіса «ВесціБДПУ» пабачыў свет у чэрвені 1994 г. Спачатку гэтавыданне было невялікага фармату, у ім менш чым на100 старонках у некалькіх раздзелах размяшчалісяартыкулы навукоўцаў БДПУ. За чатырнаццаць гадоўіснавання ён сканцэнтраваў вакол сябе магутны наву�ковы патэнцыял.

Бываюць і сюрпрызы для гурма�

наў. Так, перад праглядам шэдэў�

ра Федэрыка Феліні «Джынджэр

і Фрэд», у якім апавядаецца пра

пару састарэлых танцораў, увазе

гледачоў быў прапанаваны танец

у выкананні чэмпіёнаў міжнарод�

нага ўзроўню. Я памятаю, як гэта

ўразіла майго брата: прыхільнік

ідэі «я хачу атрымаць тое, за што

заплаціў» знаходзіўся ў трансавым

стане ад таго, што за ўсё ён аддаў

крыху больш за 2 тысячы рублёў.

Тут вучаць глядзець кіно па�

сапраўднаму. Вялікі экран, мова

арыгіналу, аналіз убачанага – усё

гэта ператвараецца ў своеасаб�

лівую цырымонію, калі, здавала�

ся б, простае спажыванне стано�

віцца асобным відам мастацтва.

Гэта рытуал «племені», якое не

мае пастаяннага складу і колька�

сці, але збіраецца па панядзелках

ля вогнішча, што саграе ўсіх не�

залежна ад паходжання, полу,

узросту і рэлігійных пераканан�

няў. Аб’ядноўвае іншае: людзі,

якія сюды прыходзяць, прагнуць

сапраўднага мастацтва.

Можна выключыць DVD�

прайгравальнік яшчэ да таго, як

пачнуцца тытры, а можна пра�

слухаць фінальны трэк, гледзя�

чы на вялікі экран, можна піць

белую гарбату, а можна – халод�

ную растваральную каву. Я ж

усяго толькі хачу паўтарыць ус�

лед за героем фільма «12 раззла�

ваных мужчын», прысяжным

нумар восем: «Я не ведаю. Я про�

ста думаю, што так можа быць!».

Аляксей Н. КАВАЛЕНКА

Справа налева: дэкан ФП Л. У. Фінькевіч, Л. Вяртынская,

С. Вішнеўская, С. Алпеева, С. В. Гудзік

•STOP�кадр