Digital archaicawww.shuma.by
Šuma – гэта музычны праект дыгітальнай архаікі (digital archaica), дзе традыцыйная культура Беларусі сумяшчаецца з сучаснымі магчымасьцямі саўнд-праграмінгу.
Праект пачаўся напрыканцы 2011 году і будзе прадстаўлены ў Беларусі ўвосень 2012.
Цяпер мы рыхтуем альбом і адначасова ладзім некамерцыйныя калабарацыі з рознымі музыкамі, каб прадэманстраваць магчымасьці працы з каранёвай культурай.
Хто стварае праект ?
Руся (ідэя,вакал) – сьпявачка, рок-князёўна Беларусі, удзельніца руху адраджэньня беларускай мовы і традыцыйнай культуры Беларусі.
Яе голасам размаўляюць героі шматлікіх фільмаў сусьветнага кінематографу, перакладзенных на беларускую мову.
Хто стварае праект ?
Надзея Чугунова (вакал) –сьпявачка, музыка,
прафесійны этнамузыколаг, аранжыроўшчыца вакалу,
кіруе дзіцячым хорам.
Надзея дэтальна ведае нават самыя рэдкія беларускія
абрады.
Хто стварае праект ?
Alexis Scorpio (producer, sound production, sound design) –музыка, аранжыроўшчык, мультыінструменталіст, кампазітар, выкладчык акадэмічнай і электроннай музыкі.
Супрацоўнічае з кампаніямі Apple, Big Fish Games, Game garden, праектам Kazaky (UA).
Як адбываецца дыгіталізацыя архаічных сьпеваў ?
Мы зьбіраем матэрыял у экспедыцыях, архівах і пасьля "перакладаем" сьпевы на “мову” электроннай музыкі.
У трэках застаецца арыгінальная мелёдыка і дыялектныя мовы, але зьмяняецца манера выкананьня.
Сьпецыфічны народны вакал працуе выключна ў якасьці дадатковага колеру, а галоўная ўвага надаецца сучасным зьмяшаным стылям вакальнага выкананьня.
Навошта мы дыгіталізуем архаіку?
Пасьля ўключэньня архаікі ў поле мэта-мовы электроннай музыцы, традыцыйныя сьпевы гучаць больш звыкла і зразумела для новай аўдыторыі, якая ніколі не мела стасункаў з архаікай і наўрад ці прыйшла б да яе сама.
Тут народныя сьпевы больш не з'яўляюцца экспанатам музею: яны – жывая частка актуальнай лічбавай музычнай культуры.
Якія у нас ёсьць фішкі ?
Дзіўныя сучасныя і старажытныя інструмэнты. Напрыклад, абертонавая флейта, зробленная з аргпластыку (іх каля 500 у сьвеце), ці так званы «продак электроннай музыкі» – транзістарны кракербокс.
Для запісу трэкаў Šuma і падчас жывых канцэртаў мы выкарыстоўваем незвычайныя акарыны, якія вырабляе для нас палескі майстар.
Хочаце працаваць з намі?
Мы радыя прапанаваць вам некамерцыйныя калабарацыі:
вы можаце бясплатна працаваць з нашым музычным кантэнтам пад прыглядам прафесійнага саўнд прадусара.
Верагодна, вы са зьдзіўленьнем адкрыеце для сябе магчымасьці сваёй музычнай палітры,
ўсьвядоміце істотнасьць працы з архаікай і зробіце заўважны прагрэс ва ўласнай творчасьці.
Жадаеце больш ведаць пра Беларускія традыцыі ?
Прапаноўваем вам адукацыйны інтэрактыўны майстар-клас, дзе цягам гадзіны:
• вы даведаецеся пра асноўныя традыцыйныя сьвяты Беларусі,
• пачуеце, якія сьпевы гучалі падчас найважнейшых старажытных абрадаў.
• больш за тое, вы самі паспрабуеце сьпяваць, вадзіць карагод і на ўласным прыкладзе адчуеце як прыемна рэагуе цела на меладычныя коды, закладзеныя нашымі продкамі больш за тысячу гадоў таму.
Што яшчэ?
Калі вас цікавяць:
• урокі этнічных сьпеваў,
•прафесійна арганізаваныя этнаграфічныя экспедыцыі, дзе вы станеце сьведкам архаічных сьпеваў і абрадаў,
•традыцыйны беларускі духавы інструмент акарына,
•традыцыйныя беларускія лялькі, так званыя "паганскіявуду", якія выконваюць дзявочыя пажаданьні,
•архаічныя сімвалы і іх тлумачэньні
- зьвяртайцеся да нас!
Чым мы ганарымся?
•Канцэрт з зоркай электроннай еўрапейскай сцэны EMIKA (UK)
•Удзел у фота-відэа-аўдыё інсталляцыі фатографа Біла Крэндэла (Bill Crandall) ў Вашынгтоне (USA)
•Эксклюзіуная радыё-прэзентацыя на самым старым і паважаным радыё Польшчы -«Radio Trojka» з вядоўцам, дасьледчыкам і аўтарам праграмы Войцэхам Асоўскім (Wojciech Ossowski) (PL)
•Далучэньне да праекту маладых таленавітых электроншчыкаў Deech, Alex Goof (BY)
Але галоўныя посьпехі, вядома, наперадзе!
Дзякуем за ўвагу.
Top Related