Media relations civilsociety belarus

8
Праца беларускіх НДА у мас-медыа Паўлюк Быкоўскі З дапамогай пашыранага пошуку Google Advanced Search па ключавых словах былі даследаваны сайты БелаПАН, БЕЛТА, "Наша ніва", "Народная воля", "Салідарнасць", naviny.by, "Советская Белоруссия", "Звязда", "Белорусы и рынок", "Белгазета", а таксама рэгіянальных рэсурсаў -- "Твой стыль", "Народныя навіны Віцебска", "Газета Слонімская", "Брестский курьер", Intex Press, "Сильные новости", і"Рэгіянальная газета". Дзённік даследавання http://bit.ly/1lCKCpx Прэзентацыя з вынікамі даследавання http://bit.ly/1aBqXTm Трэба зазначыць, што Google паказвае толькі тэндэнцыі, таму могуць быць пэўныя хібы. Даследаванне праводзілася не па колькасці словаў у СМІ, а па колькасці спасылак, у якіх прысутнічаюць гэтыя словы. Было шмат выпадкаў, калі пэўныя персоны і ключавыя словы тычыліся іншага кантэксту. Напрыклад, НПО -- гэта магло быць "научно-производственное объединение"; Нацыянальная платформа -- нацыянальная платформа бізнесу. Гэта таксама блізкае для трэцяга сектару, але ўсё ж такі іншае. Сярод даследаваных нацыянальных медыа назіраецца наступная тэндэнцыя паводле колькасці ўжывання ключавых слоў, якія могуць выступаць маркерамі тэкстаў пра грамадзянскую супольнасць. Самае вялікая колькасць узгадак пра грамадзянскую супольнасць аказалася на naviny.by (2.084 спасылкі, які ўтрымліваюць словы-маркеры). Калі параўноўваць адкрыты кантэнт паміж БелаПАН (348 слоў) і БЕЛТА (401 слова), то яны не надта адрозніваюцца. У БЕЛТА нават крышачку болей. Але трэба зазначыць, што гэта будуць розныя няўрадавыя БелаПАН БЕЛТА Наша ніва Народная воля Салідарнасць naviny.by Советская Белоруссия Звязда Белорусы и рынок Белгазета 0 500 1000 1500 2000 2500 348 401 521 893 445 2084 96 42 576 72

Transcript of Media relations civilsociety belarus

Page 1: Media relations civilsociety belarus

Праца беларускіх НДА у мас-медыа

Паўлюк Быкоўскі

З дапамогай пашыранага пошуку Google Advanced Search па ключавых словах былі даследаваны сайты БелаПАН, БЕЛТА, "Наша ніва", "Народная воля", "Салідарнасць", naviny.by, "Советская Белоруссия", "Звязда", "Белорусы и рынок", "Белгазета", а таксама рэгіянальных рэсурсаў -- "Твой стыль", "Народныя навіны Віцебска", "Газета Слонімская", "Брестский курьер", Intex Press, "Сильные новости", і"Рэгіянальная газета".

Дзённік даследавання http://bit.ly/1lCKCpxПрэзентацыя з вынікамі даследавання http://bit.ly/1aBqXTm

Трэба зазначыць, што Google паказвае толькі тэндэнцыі, таму могуць быць пэўныя хібы. Даследаванне праводзілася не па колькасці словаў у СМІ, а па колькасці спасылак, у якіх прысутнічаюць гэтыя словы. Было шмат выпадкаў, калі пэўныя персоны і ключавыя словы тычыліся іншага кантэксту. Напрыклад, НПО -- гэта магло быць "научно-производственное объединение"; Нацыянальная платформа -- нацыянальная платформа бізнесу. Гэта таксама блізкае для трэцяга сектару, але ўсё ж такі іншае.

Сярод даследаваных нацыянальных медыа назіраецца наступная тэндэнцыя паводле колькасці ўжывання ключавых слоў, якія могуць выступаць маркерамі тэкстаў пра грамадзянскую супольнасць.

Самае вялікая колькасць узгадак пра грамадзянскую супольнасць аказалася на naviny.by (2.084 спасылкі, які ўтрымліваюць словы-маркеры). Калі параўноўваць адкрыты кантэнт паміж БелаПАН (348 слоў) і БЕЛТА (401 слова), то яны не надта адрозніваюцца. У БЕЛТА нават крышачку болей. Але трэба зазначыць, што гэта будуць розныя няўрадавыя

БелаПАН

БЕЛТА

Наша ніва

Народная воля

Салідарнасць

naviny.by

Советская Белоруссия

Звязда

Белорусы и рынок

Белгазета

0 500 1000 1500 2000 2500

348

401

521

893

445

2084

96

42

576

72

Page 2: Media relations civilsociety belarus

арганізацыі, пра якія будзе ісці гаворка. "Наша Ніва" -- 521 слова, "Народная воля" -- 893 словы, што значна болей за "Нашу ніву".

"Звязда" і "Советская Белоруссия" пісалі прыкладна аднолькава. У іх 42 словы і 96 слоў адпаведна. "Белорусы и рынок" -- 576. Атрымалася, што дзяржаўныя газеты і "Белгазета" прыкладна аднолькава нямнога ўдзялялі ўвагі праблемам трэцяга сектару.

Сярод даследаваных рэгіянальных выданняў наперад па колькасці ўзгадак пра грамадзянскую супольнасць выходзіць трэцясектарны праект "Сильные новости" (9.158), які актыўна займаецца перадрукамі і піша на агульнанацыяльныя тэмы. Астатнія выданні за год фактычна ўжывалі словы-маркеры на ўзроўні дзяржаўнай нацыянальнай газеты "Звязда".

Калі паглядзець пра каго персанальна з прадстаўнікоў трэцяга сектару пісалі СМІ, то параўнаць можна выключна дадзеныя агульнанацыянальных выданняў, а мясцовыя газеты або амаль не пісалі пра мінскіх дзеячоў, або пісалі пра сваіх мясцовых, або не называлі прозвішчаў.

Такім чынам, рэйтынг узгадак у нацыяльных СМІ.

Твой стыль

Народныя навіны Віцебска

Газета Слонімская

Брестский курьер

Intex Press

Сильные новости

Рэгіянальная газета

0 1000 2000 3000 4000 5000 6000 7000 8000 9000 10000

53

13

54

40

43

9158

6

Page 3: Media relations civilsociety belarus

Трэба зазначыць, што спіс не з'яўляецца поўным і вычарпальным, а таксама нельга забывацца на хібнасць Google Advanced Search (пошукавік адкідвае з вынікаў выдачы старонкі, якія лічыць падобнымі; некаторыя выданні выпадкова перашкаджаюць слушнай індэксацыі з-за памылак апісання сваіх старонак і г. п.).

Разам з тым бачная тэндэнцыя. За мінулы год больш за ўсё публікацый у даследаваных СМІ было ў Вольгі Карач (348 узгадак). Відавочна, што гэта звязана не толькі з працай яе грамадскага аб'яднання "Наш дом", але і з намёкам пра магчымы ўдзел у будучых у 2015 годзе прэзідэнцкіх выбарах. Такім чынам, Вольга Карач прыцягнула да сябе ўвагу журналістаў і актыўна стварала нагоды каб пра яе пісалі.

Кантэнт-аналіз публікацый паказвае, што гомельскае аддзяленне "Наш дом" часцей прысутнічае ў паведамленнях БелаПАН, чым віцебская штаб-кватэра гэтай арганізацыі (амаль у тры разы). Відавочна гэта сведчыць пра больш шчыльнае супрацоўніцтва "Нашага дому" з гомельскім карэспандэнтам гэтага агенцтва, чым з віцебскім. Досвед наладжвання такіх сувязяў з журналістамі варта браць на ўзбраенне і іншым грамадзянскім актывістам. Зазначым, што "Наш дом" ўзгадваўся 202 разы.

На другім месцы па колькасці ўзгадак кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі (259). Ён узгадваецца болей як асоба, пра якую кажуць, чым як асоба, лісты якой цытуюцца. Трэба адзначыць, што Алесь Бяляцкі адзін з нямногіх прадстаўнікоў няўрадавых праваабарончых арганізацый, які ўзгадваецца ў дзяржаўных СМІ.

Яраслаў Бекіш

Аксана Шэлест

Ірына Сухій

Пётр Кузняцоў

Алег Гулак

Сяргей Мацкевіч

Таццяна Равяка

Гары Паганяйла

Андряй Ягораў

Юры Чавусаў

Жанна Літвіна

Алена Танкачова

Таццяна Новікава

Валянцін Стэфановіч

Уладзімір Мацкевіч

Улад Вялічка

Алесь Беляцкі

Вольга Карач

0 50 100 150 200 250 300 350 400

2

2

6

9

24

29

34

41

48

48

49

49

59

59

63

227

259

348

Page 4: Media relations civilsociety belarus

Прынамсі "Советская Белоруссия" таксама яго ўзгадвае, хоць гэта лічаныя выпадкі.

На трэцім месцы кіраўнік Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства", адзін з лідэраў кансорцыума ЕўраБеларусь Улад Вялічка. Пра яго 227 узгадак як пра асобу, якая займае пэўную пасаду ў пэўных структурах, і як каментатара. Сама Нацплатформа, як і Форум грамадзянскай супольнасці ўзгадваюцца на парадак меней, а вось ЕўраБеларусь -- толькі на палову меней.

Такім чынам, Улад Вялічка, як персона, якая можа каментаваць падзею, больш вядомы і зразумелы журналістам, чым структуры, якія ён прадстаўляе. Гэта значыць, што персанальны капітал Улада Вялічкі могуць выкарыстоўваць арганізацыі, да якіх ён мае дачыненне, але трэба рабіць гэта асэнсавана. Пры гэтым апрыёры зразумела, што грувасткая назва "Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства"" мае вельмі мала шансаў на адэкватныя ўзгадкі ў СМІ.

Калі прагледзіць астатнія персаналіі з рэйтынгу, то бачна, што найбольш спасылак было на праваабаронцаў. Гэта зразумела, бо яны вельмі часта выступалі крыніцай інфармацыі для журналістаў пра палітычныя рэпрэсіі, а таксама выступалі каментатарамі.

Аналіз публікацый паказвае, што прадстаўнікі НДА ствараюць мала інфармацыйных нагодаў. Адпаведна, можна падумаць, што гэтыя нагоды маюць малое грамадскае значэнне і могуць быць нецікавымі для СМІ. У кожным выпадку ёсць свая спецыфіка, адрозніваецца рэдакцыйная палітыка і аўдыторыя СМІ, таму пры медыапланаванні трэба ўлічваць што і якім чынам можа прывабіць журналістаў з таго або іншага выдання (падрабязней пра медыапланаванне і Media Relations для грамадзянскай супольнасці глядзі ў прэзентацыі http://bit.ly/10VDuZj, асаблівасці Media Relations для "фабрык думкі" глядзі http://bit.ly/15Em88S і для прафсаюзаў -- глядзі http://bit.ly/12R1txm)

Прадэмакратычныя праеўрапейскія няўрадавыя арганізацыі, а таксама іх асацыяцыі, складаюць нязначную частку ад агульнай колькасці існуючых у Беларусі арганізацый. Адпаведна журналісты або менш звяртаюць на іх увагі, або, калі гэта адпавядае рэдакцыйнай палітыцы, адсочваюць іх дзейнасць больш пільна. У апошнім выпадку арганізацыі маюць больш шансаў пабудаваць з выданнем партнёрскія адносіны і гэта варта рабіць.

Часцей за ўсё інфармацыйныя кампаніі прадстаўнікоў трэцяга сектару праводзяцца без мэдыапланавання і нават без прагаворвання мэтаў і задач. Варта разумець, што журналісты не абавязаны пісаць пра кожны прэс-рэліз (хаця інфармацыйным агенцтвам гэта асабліва не замінае, бо ў іх не абмежавана прастора для публікацый), а тым больш хадзіць на кожную прэс-канферэнцыю. Кожная кампанія мусяць мець выразны пачатак, фініш і пэўныя мэты, дасягненне якіх можна ацаніць. Нават самыя добрыя пачынанні не атрымаюць падтрымку СМІ, калі журналісты проста не будуць разумець як пра гэтыя пачынанні распавесці.

Толькі нешматлікія грамадскія аб'яднанні маюць піяр-мэнэджэраў альбо прэс-сакратароў. У выніку, супрацоўніцтва з журналістамі адбываецца спарадычна, часцей за ўсё па ініцыятыве саміх журналістаў.

Добрым прыкладам разумнай працы са СМІ з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Публікацыі пра яго прысутнічаюць і ў дзяржаўных, і недзяржаўных СМІ. І адносіны да яе станоўчыя і там, і там. Можна прыгадаць цікавы ход з анлайн-трансляцыяй з гнязда сокала ў 2010 годзе, якое было цікавым як простым карыстальнікам Байнету, так і журналістам (http://dw.de/p/NEiX). Летась "Ахова птушак Бацькаўшчыны" адсочвала перамяшчэнне беларускіх зязюляў па свеце, публікавала ў сваім акаўнце ў Facebook

Page 5: Media relations civilsociety belarus

фотаздымкі "Птушкі-дня" і ладзіла іншыя цікавыя для шырокіх колаў акцыі. Усё гэта самаходзь робіцца нагодай СМІ напісаць пра аб'яданне, бо адпавядае фокусу на інтарэсы аўдыторыі выдання. А яшчэ гэта проста крыніца пазітыўных публікацый, пра баланс якіх дбаюць галоўныя рэдактары.

Іншы прыклад "Зялёная сетка" і "Экадом", якія прабіваліся нават у дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА з паведамленнем пра свае акцыі (http://bit.ly/1fL0pAu). Гэта была публікацыя пра Экафорум, якія праходзіў 18-20 кастрычніка 2013 года. Журналіст бярэ інтэрв'ю ў прэс-сакратара Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгі Лялюковай, а прадстаўнікі трэцяга сектара ўзгадваюцца выключна ў "брацкай магіле" удзельнікаў форума.

Як можна выкарыстаць такога кшталту публікацыі (за ўвесь час іх набярэцца дзясяткі)? Яны могуць быць доказам незабароненасці гэтых грамадскіх арганізацый і аргументам пры працы з рэдакцыямі дзяржаўных СМІ.

Іншы прыклад з даследаванага перыяду можна пабачыць на старонках баранавіцкай газеты Intex Press (http://bit.ly/1qecq4n). У рэдакцыю звярнулася сястра міласэрнасці Чырвонага крыжа Екацярына Печарычная, якая адна на весь горад наведвае адзінокіх пажылых людзей. Сястра міласэрнасці шукала сабе на дапамогу валанцёраў. Газета магла зрабіць слёзнае інтэрв'ю, але замест гэтага Intex Press падаў гісторыю праз гэтага чалавека, што аказалася больш прывабна для чытачоў. Фотарэрапартаж аднаго дня сястры Каці ў друкаваным нумары, слайдшоў з аўдыазапісам яе інтэрв'ю і размоваў са старымі людзьмі, адкрыццё адмысловай групы ў "ВКонтакте" і кароткія парады чытачам як можна дапамагчы адзінокім пажылым людзям і Екацярыне Печарычнай.

Гісторыя мае працяг. У групе ў сацыяльнай сетцы сёння 41 удзельнік. Там перыядычна з'яўляецца свежая інфармацыя пра праблемы адзінокіх старых і прапановы што можна зрабіць. Вось у сакавіку валанцёраў просяць дапамагчы з агародамі. Тут жа ёсць паведамленні, як людзі дапамагаюць лекамі, адзежай, прыбіраюць кватэры. Відавочна, што газета працягвае сачыць за сітуацыяй, то бок замест адной публікацыі з'яўляецца нагода для іх серыі.

У дадзеным выпадку ініцыятарам такога партнёрства выступіла рэдакцыя газеты і прапанавала інфармацыйную падтрымку нават не грамадскаму

аб'яднанню, а канкрэтнаму актывісту. Але па падобнай схеме ініцыятарам партнёрства можа быць і трэці сектар.

Шэсць агульных высноваў№1

Прадэмакратычныя і праеўрапейскія няўрадавыя арганізацыі , а таксама іх асацыяцыі складаюць нязначную частку ад агульнай колькасці існуючых у Беларусі грамадскіх арганізацый.

№2У дзяржСМІ прадстаўлены выключна лаяльныя кіруючаму рэжыму арганізацыі (РГА "Белая Русь" , РГА "Беларускі патрыятычны саюз моладзі") , а таксама дабрачынныя, сацыяльныя

Page 6: Media relations civilsociety belarus

арганізацыі, часам эколагі і амаль заўсёды - "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

№3У недзяржСМІ прысутнічае інфармацыя аб усіх арганізацыях, у тым ліку і прадэмакратычных, але ў цэлым аб'ём інфармацыі нязначны.

№4Прадстаўнікі НДА мала ствараюць інфармацыйных нагодаў, якія маюць грамадскае значэнне і могуць быць цікавыя для СМІ. Яны часта падаюць СМІ негатыўныя гісторыі пра свае рознагалоссі і значна радзей пра свае поспехі.

№5Толькі нешматлікія грамадскія аб'яднанні маюць у сваім распараджэнні прэс-сакратароў або PR-мэнэджэраў.

У выніку супрацоўніцтва з журналістамі адбываецца спарадычна, часцей за ўсё па ініцыятыве журналістаў.

№6Часцей за ўсё інфармацыйныя кампаніі праводзяць без медыяпланавання (якое павінна ўключаць мэты і задачы кампаніі, аўдыторыю, ключавое паведамленне, пералік СМІ, стварэнне інфармацыйнай нагоды, каляндарны план , ацэнку эфектыўнасці і г. п.) і нават без прагаворвання мэтаў і задач.

Асобная выснова для рэгіёнаў

У мясцовых СМІ, як правіла, пра грамадскія аб'яднанні і іх дзейнасць пішуць радзей, чым у нацыянальных. Гэта звязана найперш з адрозненнем рэдакцыйнай палітыкі, якая імкнецца рабіць фокус на мясцовых падзеях і агульнанацыянальныя кампаніі робяцца цікавымі ў тым выпадку, калі яны маюць сярод іншага і мясцовую прывязку. Трэба памятаць таксама, што нацыянальныя СМІ "збіраюць мёд" з усёй Беларусі, а мясцовыя -- пераважна на сваім надзеле, гэта таксама ў выпадку апошніх абмяжоўвае выбар падзей для публікацый.

З чым прысутнічаць у СМІ

Безумоўна, лепей прыстунічаць у СМІ, чым не прысутнічаць. Але прысутнічаць у якой якасці?

Аўтар гэтых радкоў некалькі год таму праводзіў кантэнт-аналіз публікацый пры РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт". З 25 красавіка 2010 г. па 17 мая 2011 г. у агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН пра БХК зроблена 45 публікацый. Пераважная большасць – нейтральных (n=).

Page 7: Media relations civilsociety belarus

Кантэнт аналіз гэтых публікацый паказвае, што арганізацыя і яе прадстаўнікі або ўзгадваюцца ў "брацкая магіле" -- спісе удзельнікаў нейкага мерапрыемства, або да іх звяртаюцца па каментар да той або іншай падзеі, вельмі рэдка журналісты знаходзяць цікавай інфармацыйную нагоду, якую ставарае арганізацыя (у дадзеным выпадку БХК), і пішуць пра яе мерапрыемства.

Гэта не самы горшы варыянт, бо пра арганізацыю ўсё ж пішуць, але і не самы лепшы, бо хутчэй журналісты выкарыстоўваюць арганізацыю, а не арганізацыя праводзіць сваю інфармацыйную палітыку ў СМІ.

Рэкамендацыі

Трэба перайсці ад пасіўнай палітыкі працы са СМІ і журналістамі да актыўнай: правядзенне інфармацыйных кампаній, стварэнне пула журналістаў, правядзенне дыскусій аб асвятленні тэмы правоў чалавека (энергаэфектыўнасці, абароны спадчыны і г. п.) сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Асацыяцыяй рэгіянальнай прэсы; стварэнне сэрвісных матэрыялаў для журналістаў, у тым ліку інфаграфікі;Праца ў сацыяльных сетках -- адкрыццё і вядзенне карпаратыўнага акаўнта і падтрымка яго асабістымі акаўнтамі актывістаў арганізацыі ( прасоўванне брэнда ... )Рэгулярнае правядзенне маніторынгу СМІ.Медыапланаванне.

Page 8: Media relations civilsociety belarus

Актывізацыя выкарыстання экспертнага патэнцыялу арганізацыі.Уцягванне ў інфармацыйную працу рэгіянальных структур і наадварот прыцягненне арганізацый нацыянальнага узроўню да вырашэння лакальных пытанняў.Стварэнне інфармацыйнай нагоды ў выглядзе падвядзенне вынікаў у пэўнай галінекіраўніком арганізацыі (публікацыя ў гэтых мэтах The Roundup Article і Byliner прадстаўнікоў арганізацыі ў газетах, чыю аўдыторыю складаюць адпаведныя мэтавыя групы, уяўляецца магчымым і мэтазгодным). Кіраўнікам арганізацый трэба заняць нішу прызнаных экспертаў па праблемах грамадзянскай супольнасці і праводзіць мэтанакіраваную працу для падтрымання гэтага статусу. Прысутнасць у паведамленнях інфармацыйных агенцтваў стварае мультыплікацыйны эфект і гарантуе наступную прысутнасць у шырокім коле СМІ.

Колькасць старонак -- 8