НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года...

7
НА ХВАЛI СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала Сусветны дзень паэзіі прэзентацыяй чарговага, пятага нумара афіцыйнага друкаванага органа пісьменніцкай арганізацыі вобласці, літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі”. Грамадска-культурная акцыя атрымала назву «Прынёманскага краю галасы» i стала сапраўдным святам музыкі і слова для ўсіх аматараў мастацтва. Сусветны дзень паэзіі па традыцыі збірае разам культурных, адукаваных людзей па ўсім свеце. Аб'яднаныя любоўю да творчасці, да прыгожага, у гэты вясновы дзень адны звычайна накіроўваюцца на паэтычныя вечарыны, сустрэчы з паэтамі, магчыма, самі прымаюць у іх удзел, а іншыя здымаюць з паліц, бяруць у рукі любімыя кнігі, зборнікі вершаў, гартаюць у цішыні знаёмыя старонкі, успамінаюць любімыя паэтычныя радкі. На Гродзеншчыне паэзія стала не толькі адным з родаў літаратуры і відаў мастацтва, а чымсьці значна вялікшым. У сілу гістарычных і геапалітычных абставінаў паэты Прынёманскага краю пішуць на пяці мовах – беларускай, рускай, польскай, украінскай і літоўскай. У гэтым – унікальнасць літаратурнай палітры нашай вобласці. Наша паэтычная супольнасць уяўляе сабой дружную сям'ю, дзе пераадолены ўмоўнасці, якія падзяляюць людзей, а мастацтва слова слу- жыць падмуркам для сяброўства, эфектыўным сродкам для культурнага дыялогу і ўзаемаразумення. Таму 21 сакавіка зала Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры была напоўнена людзьмі, якія належаць да розных сацыяльных катэгорый, але аб'ядноўвае іх любоў да мастацкага слова. Настрой сапраўднага свята стварыла праграма "Прынёманскага краю галасы", у рамках якой адбыліся прэзентацыя пятага нумара літаратурнага альманаха "На Нёманскай хвалі" і выступленне многіх яго аўтараў – паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў. Як адзначыла ва ўступным слове старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч, Гродзенская пісьменніцкая арганізацыя першай у рэспубліцы пачала cвяткаваць Дзень паэзіі. Да гэтага свята пісьменнікі заўсёды прымяркоўвалі важкiя падзеі, падрыхтоўвалі прыемныя падарункі. Так, менавіта ў Дзень паэзіі адбываліся прэзентацыі літаратурных альманахаў, у сярэдняй школе № 3 адкрыўся музейны пакой “Гродзеншчына літаратурная”, дзе цяпер адбываюцца сустрэчы з пісьменнікамі, праводзяцца ўрокі мовы і літаратуры. Далей старшыня ГАА СПБ распавяла аб свежым нумары альманаха, ахарактарызавала яго змест, апісала яго кампазіцыйную структуру. Л.А.Кебіч таксама павіншавала ўсіх прысутных з Сусветным

Transcript of НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года...

Page 1: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

НА ХВАЛI СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала Сусветны дзень паэзіі прэзентацыяй чарговага, пятага нумара афіцыйнага друкаванага органа пісьменніцкай арганізацыі вобласці, літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі”. Грамадска-культурная акцыя атрымала назву «Прынёманскага краю галасы» i стала сапраўдным святам музыкі і слова для ўсіх аматараў мастацтва. Сусветны дзень паэзіі па традыцыі збірае разам культурных, адукаваных людзей па ўсім свеце. Аб'яднаныя любоўю да творчасці, да прыгожага, у гэты вясновы дзень адны звычайна накіроўваюцца на паэтычныя вечарыны, сустрэчы з паэтамі, магчыма, самі прымаюць у іх удзел, а іншыя здымаюць з паліц, бяруць у рукі любімыя кнігі, зборнікі вершаў, гартаюць у цішыні знаёмыя старонкі, успамінаюць любімыя паэтычныя радкі. На Гродзеншчыне паэзія стала не толькі адным з родаў літаратуры і відаў мастацтва, а чымсьці значна вялікшым. У сілу гістарычных і геапалітычных абставінаў паэты Прынёманскага краю пішуць на пяці мовах – беларускай, рускай, польскай, украінскай і літоўскай. У гэтым –унікальнасць літаратурнай палітры нашай вобласці. Наша паэтычная супольнасць уяўляе сабой дружную сям'ю, дзе пераадолены ўмоўнасці, якія падзяляюць людзей, а мастацтва слова слу-жыць падмуркам для сяброўства, эфектыўным сродкам для культурнага дыялогу і ўзаемаразумення. Таму 21 сакавіка зала Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры была напоўнена людзьмі, якія належаць да розных сацыяльных катэгорый, але аб'ядноўвае іх любоў да мастацкага слова.

Настрой сапраўднага свята стварыла праграма "Прынёманскага краю галасы", у рамках якой адбыліся прэзентацыя пятага нумара літаратурнага альманаха "На Нёманскай хвалі" і выступленне многіх яго аўтараў – паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў. Як адзначыла ва ўступным слове старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч, Гродзенская пісьменніцкая арганізацыя першай у рэспубліцы пачала cвяткаваць Дзень паэзіі. Да гэтага свята пісьменнікі заўсёды прымяркоўвалі важкiя падзеі, падрыхтоўвалі прыемныя падарункі. Так, менавіта ў Дзень паэзіі адбываліся прэзентацыі літаратурных альманахаў, у сярэдняй школе № 3 адкрыўся музейны пакой “Гродзеншчына літаратурная”, дзе цяпер адбываюцца сустрэчы з пісьменнікамі, праводзяцца ўрокі мовы і літаратуры. Далей старшыня ГАА СПБ распавяла аб свежым нумары альманаха, ахарактарызавала яго змест, апісала яго кампазіцыйную структуру. Л.А.Кебіч таксама павіншавала ўсіх прысутных з Сусветным

Page 2: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

днём паэзіі і пажадала, каб на нашай Прынёманскай зямлі з кожным годам павялічвалася колькасць людзей, якія лічаць гэты дзень сваім святам.

Акрамя яркіх і запамінальных музычных нумароў, на сцэне гарадскога цэнтра культуры выступілі прадстаўнікі адразу некалькіх літаратурных жанраў, чые творы літаральна сышлі са старонак новага альманаху. У жанры дзіцячай літаратуры – лаўрэат Нацыянальнай прэміі Ганна Скаржынская-Савіцкая. У жанры паэзіі – Георгій Кісялёў, Вікторыя Смолка, Дзмітрый Радзівончык, Браніслаў Ермашкевіч, Віктар Кудлачоў, Марыя Цітарчук, Анатоль Апанасевіч, Людміла Шаўчэнка, Уладзімір Руль, Пётр Сямінскі. У прозе – Уладзімір Саласюк, Ірына Фамянкова, Ліна Багданава. У краязнаўстве – сёлетні лаўрэат Прэміі імя А.І.Дубко, пісьменніца з Карэліч Святлана Кошур. У публіцыстыцы – гісторык Уладзімір Ягорычаў. У літаратуразнаўстве – Святлана Тарасава і Аліна Сабуць.

Атрымалася вечарына яшчэ і дзякуючы падтрымцы супрацоўнікаў гарадскога цэнтра культуры, якія не толькі стварылі неабходныя ўмовы для правядзення мерапрыемства, але і прадставілі высокапрафесійныя вакальныя творы.

Адметнай асаблівасцю свежага нумара альманаха з'яўляецца пераход многіх аўтараў з іх звыклага амплуа ў іншыя жанры. Напрыклад, паэт і бард Анатоль Апанасевіч, які пад гітарны акампанемент выканаў яшчэ і ўласную песню, у альманаху спрабуе сябе як аўтар казак для самых маленькіх. А паэт Браніслаў Ермашкевіч пасля выхаду сваёй кнігі нарысаў пра вызваліцеляў Беларусі і герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёны якіх носяць вуліцы нашага горада, сур'ёзна захоплены гістарычнай публіцыстыкай і краязнаўствам. Гэты працэс сведчыць аб бясконцым творчым пошуку пісьменнікаў Гродзеншчыны, у аснове якога – не толькі прага да максімальнага самавыяўлення, але ў большай ступені імкненне прынесці як мага большую карысць для развіцця духоўна-інтэлектуальнага патэнцыялу нашага грамадства, для пабудовы шматпланавай і маляўнічай карціны свету. Бо толькі такім спосабам чалавек, які сёння размаўляе з намі са старонак кніг, літаратурных часопісаў і альманахаў, можа апраўдаць сваё высокае і адказнае званне – пісьменнік. ПРЭС-СЛУЖБА СПБ-ГРОДНА На здымках: моманты святочнай літаратурна-музычнай вечарыны “Прынёманскага

краю галасы” з нагоды прэзентацыі літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі” № 5.

Гродна, гарадскі цэнтр культуры, 21 сакавіка 2017 года.

Фота Галiна Богдан, Уладзiмiр Сытых, Вольга Кашко

Page 3: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

Узорны ансамбль танца Гімназіі № 5 г. Гродна “Вярбіначка”

Уладзiмiр Саласюк

Page 4: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

Ганна Скаржынская-Савiцкая Дзмiтрый Радзiвончык

Вiкторыя Смолка

Page 5: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

Вiктар Кудлачоў i Iрына Фамянкова

Людмiла Шаўчэнка

Page 6: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

Георгiй Кiсялёў

Старшыня ГАА СПБ Л.А.Кебiч i лiтаратурны альманах «На Нёманскай хвалi» # 5

Page 7: НА ХВАЛI СВЯТА · НА ХВАЛi СВЯТА 21 сакавіка 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ адсвяткавала

Удзельнiкi i госцi лiтаратурна-музычнай вечарыны «Прынёманскага краю галасы». 21 сакавiка 2017 г.