Post on 05-Jan-2016
description
Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы паветра і ўзважым пасудзіну паўторна. Яна стала лягчэй. Дабаўляючы на шалю з пасудзінай гіры, можна даведацца, якая маса адпампаванага паветра і яго вага.
Тэма: “Газы і іх вага”
Вядома, што атмасфера Зямлі— газавая абалонка (мал.), у якую ўваходзяць азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадзяная пара і іншыя газы. Усякі газ, калі ён знаходзіцца ў пасудзіне, утварае ціск на сценкі пасудзіны, паколькі малекулы газа няспынна бамбардзіруюць гэтыя сценкі. А ці ўтварае ціск атмасфера Зямлі? Чым абумоўлены гэты ціск?
Тэма: “Атмасферны ціск”
Атмасфера ўтрымліваецца сілай цяжару, што дзейнічае з боку Зямлі. У выніку дзеяння гэтай сілы верхнія слаі атмасферы ціснуць на ніжнія. Таму ніжні слой з'яўляецца найбольш сціснутым. Ціск аднаго слоя атмасферы на другі паводле закона Паскаля перадаецца па ўсім напрамкам і дзейнічае на любое цела: на будынкі, на расліны, на людзей!
Гэты ціск называюць атмасферным.
Возьмем шклянку з вадой, накрыем яе лістом паперы, перавернем, прытрымліваючы рукой ліст, а затым прымем руку. Вада не выліваецца, ліст не адрываецца. Сіла атмасфернага ціску, прыкладзеная да ліста паперы, кампенсуе дзеянне вагІ налітай вады.
Апусцім іголку шпрыца ў ваду і падымаем поршань уверх. Мы ўбачым, што вадкасць падымаецца ўслед за поршнем у напрамку, супрацьлеглым дзеянню сілы цяжару.
У гэтым доследзе метровая шкляная трубка, што запаяна з аднаго боку (мал. а) запаўнялася ртуццю. Верхні канец трубкі закрываўсяпальцам, трубка пераварочвалася і апускалася ў шырокую пасудзіну з ртуццю, пасля чаго палец прымаўся. Частка ртуці выцякала з трубкі ў пасудзіну. У трубцы заставаўся слуп ртуці вышынёй Н каля 76 см (760 мм) (мал. б).
Дослед А. Тарычэлі (схема)
На малюнку схематычна адлюстравана ўстройства ўсмоктвальнай помпы:
1 — цыліндрычная трубка: 2 — поршань; 3,4 — металічныя клапаны; 5 — шток і ручка.
Як працуе помпа?
№1
ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ:
ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ:
№2
№3
ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ:
ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ:
№4
№5
№6