ММінус чатыры нуліінус чатыры нулі · БРСМ, прафсаюзаў....

1
Настаўніцкая Настаўніцкая газета газета 14 студзеня 2016 года 15 Сацыяльны ракурс Ад інтэрната да інтэрнэту Сёлета плануецца правесці рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы студэнцкі інтэрнат, а таксама ўганараваць лепшыя студэнцкія сем’і. Такая інфармацыя была агучана падчас пасяджэння круглага стала, удзел у якім прынялі прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама члены каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў навучэнцаў пры ЦК галіновага прафсаюза. Л етась маладзёжная палітыка зна- ходзілася ў цэнтры ўвагі галінова- га прафсаюза, — адзначыла пад- час мерапрыемства галоўны спецыяліст апарату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаю- за работнікаў адукацыі і навукі Наталля Леані- даўна Каменка. — У Год моладзі былі праведзе- ны прымеркаваныя да Дня беларускай навукі злёт прафактыву студэнтаў і навучэнцаў “Будучыня пачынаецца сёння”, акцыя для прафсаюзных ак- тывістаў-выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі “Студэнцтва і прафсаюз разам”, галіновы праф- саюз браў актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, іншых мерап- рыемствах. Напярэдадні Міжнароднага дня сту- дэнтаў Цэнтральны камітэт нашага прафсаюза выплаціў аднаразовыя стыпендыі лепшым студэн- там, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Нарэшце, трэба ўзгадаць: прадстаўнік галіновага прафсаюза прымаў удзел у рабоце Рэспубліканс- кага маладзёжнага савета пры міністры адукацыі. Як расказаў член Рэспубліканскага мала- дзёжнага савета пры міністры адукацыі, старшы- ня каардынацыйнага савета старшынь прафка- маў навучэнцаў пры ЦК Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі, старшыня прафкама студэнтаў БДЭУ Міхаіл Фляр’янавіч Барэйша, у склад новай структуры ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства аду- кацыі, іншых органаў дзяржаўнага кіравання, дэпу- таты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, БРСМ, прафсаюзаў. Сярод галоўных мэт Рэспублі- канскага маладзёжнага савета, які будзе збірацца на рэгулярнай аснове, вызначаны разгляд прапа- ноў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у нарма- тыўныя прававыя акты. Такім чынам, у студэнтаў і навучэнцаў з’явілася дадатковая пляцоўка для аб- меркавання ўсіх актуальных пытанняў. — У ліку асноўных напрамкаў дзейнасці каар- дынацыйнага савета старшынь прафкамаў наву- чэнцаў — праблемы выплаты стыпендый, апла- ты за навучанне, медыцынскага абслугоўвання і санаторна-курортнага лячэння, арганізацыі хар- чавання, забеспячэння месцамі ў інтэрнатах, — зазначыў Міхаіл Барэйша. — Праведзены намі маніторынг паказаў, што дзякуючы будаўніцтву студэнцкай вёскі ў сталіцы, іншым мерам пытан- не з засяленнем студэнтаў стала менш вострым: калі ў кастрычніку 2014 года ў інтэрнатах назіраў- ся дэфіцыт больш чым 21 тысячы месцаў, то ця- пер — 13,1 тысячы. Але пры гэтым даводзіцца канстатаваць, што ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным універсітэ- це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаў- ным эканамічным універсітэце, Мінскім дзяржаў- ным лінгвістычным універсітэце, некаторых іншых установах адукацыі сітуацыя застаецца няпрос- тай. У сувязі з гэтым неабходна весці гаворку аб працягу будаўніцтва студэнцкай вёскі ў сталіцы, а таксама аб вывучэнні магчымасцей засялення студэнтаў у рабочыя інтэрнаты. Пытанне з забеспячэннем іншагародніх студэ- нтаў месцамі ў інтэрнатах было разгледжана прэзі- дыумам галіновага прафсаюза, які падтрымаў шэ- раг прапаноў каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў навучэнцаў. Прынята рашэнне правес- ці ў 2016 годзе рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы студэнцкі інтэрнат. Яго ўмовы будуць вы- значаны ў адпаведным палажэнні, прычым не вы- ключана, што надалей агляд-конкурс стане тра- дыцыйным. Акрамя таго, паведаміла намеснік старшыні Бе- ларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Аляксееўна Ільіна, плануецца здзейсніць яшчэ некалькі цікавых праектаў, у тым ліку арганіза- ваць на рэспубліканскім узроўні ўганараванне леп- шых студэнцкіх сем’яў, а таксама наладзіць на сайце галіновага прафсаюза рэгулярны выпуск спецыяль- най старонкі з інфармацыяй аб дзейнасці студэнц- кіх прафкамаў. Сяргей ГРЫБ. [email protected] Тэхнічны працэс — Рашэнне аб дэнамінацыі замаца- вана Указам прэзідэнта № 450 ад 4 ліста- пада мінулага года. Для яе правядзення склаліся спрыяльныя ўмовы, — зазна- чае Юлія Саковіч. — Вынікам збаланса- ванасці знешнегандлёвага сальда і пра- вядзення жорсткай манетарнай палітыкі, скіраванай на зніжэнне інфляцыі, ста- ла замаруджванне тэмпаў росту спажы- вецкіх цэн. Як чакаецца, гэтая тэндэн- цыя захаваецца надалей. Прагназуецца, што ў 2020 годзе інфляцыя ў краіне вый- дзе на ўзровень 5 працэнтаў. Як адзначаюць спецыялісты, выдаткі суб’ектаў гаспадарання ў сувязі з дэна- мінацыяй акупяцца хутка. Калі Нацбанк пры апрацоўцы грашовай наяўнасці вы- карыстоўвае спецыяльную сартаваль- ную тэхніку, то ў прадпрыемстваў, ма- газінаў і нават невялікіх банкаў яе няма. Падлік грашовых купюр часта робіц- ца ўручную, што патрабуе больш нама- ганняў і часу. Пасля ўзбуйнення грашо- вай адзінкі банкнотны рад скароціцца ў 7 разоў. Гэта значыць, што зменшацца затраты не толькі на падлікі, але і на за- хоўванне і дастаўку грошай. Яшчэ адна перавага дэнамінацыі — ва ўвядзен- ні манет. Тэрміны іх выкарыстання скла- даюць ад 10 да 15 гадоў, у той час як тэр- міны выкарыстання банкнот дробнага наміналу — усяго 6—12 месяцаў. Сама па сабе дэнамінацыя з’яўляецца чыста тэхнічным працэсам, і гэта тычыцца як суб’ектаў гаспадарання, так і грамадзян нашай краіны, — працяг- вае Юлія Саковіч. — Усім, хто мае бан- каўскія крэдыты і дэпазіты, хвалявацца не трэба: сумы па іх будуць пры- ведзены ў адпаведнасць з новы- мі наміналамі. Таксама не трэба апасацца акруглення цэн: най- меншая купюра, якая выкарыс- тоўваецца зараз, мае намінал 100 рублёў, пры правядзенні дэ- намінацыі для яе прадугледжаны эквівалент — 1 капейка. Розны колер і розны памер Усяго з 1 ліпеня ў абарачэн- не будуць уведзены сем наміна- лаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў — і восем на- міналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, а таксама 1 і 2 руб- лі. Афармленне кожнай банк- ноты мае тэматычную прывязку да абласцей і сталіцы. Так, ма- люнак на банкноце наміналам у 5 рублёў прысвечаны Брэст- чыне, у 10 рублёў — Віцебш- чыне, 20 рублёў — Гомельшчы- не, 50 рублёў — Гродзеншчыне, 100 рублёў — Мінскай воблас- ці, 200 рублёў — Магілёўскай, а 500 рублёў — Мінску. — Асаблівасць новых банк- нот у тым, што ўсе яны адрозні- ваюцца па памерах і колерах, — заўважае Юлія Саковіч. — На купюры ў 5 рублёў пераважаюць аран- жавы і чырванавата-карычневы коле- ры, 10 рублёў — блакітны і фіялетавы, 20 рублёў — жоўты і фіялетавы, 50 руб- Цяперашні намінал Эквівалент з 1 ліпеня 100 рублёў 1 капейка 1 000 рублёў 10 капеек 5 000 рублёў 50 капеек 10 000 рублёў 1 рубель 20 000 рублёў 2 рублі 50 000 рублёў 5 рублёў 100 000 рублёў 10 рублёў 200 000 рублёў 20 рублёў Як адзначаюць у Нацбанку, но- вая 50-рублёвая купюра надрукава- на некалькі гадоў назад зыходзячы з тагачасных арфаграфічных правіл беларускай мовы. Неадпаведнасць сучасным правілам плануецца лікві- даваць пазней — пры заказе новых партый грошай гэтага наміналу. Адной з адметных падзей гэтага года стане дэнамінацыя беларускага рубля. З 1 ліпеня яна будзе праведзена ў суадносінах 10.000 : 1, прычым у абарачэнні з’явяцца не толькі банкноты новага ўзору, але і манеты — упершыню ў нашай суверэннай гісторыі. Што стала прычынай рашэння аб дэнамінацыі, як і ў якія тэрміны будзе праводзіцца абмен грошай, а таксама ў чым асаблівасці новых банкнот і манет? З гэтымі і іншымі пытаннямі мы паспрабуем разабрацца разам з начальнікам аддзела фінансавай граматнасці ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Юліяй Вячаславаўнай САКОВІЧ. Мінус чатыры нулі Мінус чатыры нулі лёў — зялёны і аранжавы, 100 рублёў — ізумрудны і фіялетавы, 200 рублёў — сіні і фіялетавы, 500 рублёў — сіне-ізумруд- ны і ружовы. Адрозненні ёсць і ў манет. 1, 2 і 5 ка- пеек выраблены са сплаву сталі і па- крыты меддзю, таму іх колер чырвоны. Манеты 10, 20 і 50 капеек жоўтага коле- ру. Яны выраблены са сталі, пакрытай меддзю і латунню. Манета наміналам у 1 рубель выраблена са сталі, якая па- крыта меддзю і нікелем. Колер 1 рубля белы. А вось манета наміналам у 2 рублі двухколерная. Кольца яе стальной ас- новы пакрыта меддзю і латунню, таму з’яўляецца жоўтым, у той час як сярэ- дзіна, дзякуючы пакрыццю з медзі і ні- келю, белая. — Банкноты новага ўзору маюць шмат ступеней абароненасці, пра нека- торыя з іх будуць ведаць толькі ў банках, а пра асобныя — выключна ў Нацыяналь- ным банку, — падкрэслівае Юлія Са- ковіч. — Аднак пэўныя асаблівасці змо- жа заўважыць кожны з нас. Гаворка аб вадзяным знаку, які часцей за ўсё адпа- вядае тэматычнаму сюжэту купюры. На ўсіх банкнотах ёсць металізаваная ніт- ка, якая выглядае на прасвет як суцэль- ная цёмная палоска. На незапячатаным полі можна выявіць малюнак, які пры праглядванні на прасвет вельмі даклад- на сумяшчаецца ў адно цэлае і адпавя- дае наміналу банкноты. На новых купю- рах прадугледжаны і адзнакі для людзей са слабым зрокам — геаметрычныя фі- гуры. Вялікія лічбы наміналаў выкананы на кантрасце з асноўным фонам, пры гэ- тым новыя купюры аддрукаваны па спе- цыяльнай тэхналогіі і добра адчуваюцца навобмацак. Трэба дадаць, што абаронены ад падробкі і манеты. У гэтым выпадку трэ- ба звяртаць увагу на сплаў металаў, роз- ны дыяметр, пэўны памер насечак на бакавіне, а таксама дробныя дэталі, ска- піраваць якія саматугам немагчыма. Толькі з 1 ліпеня Цікава, што новыя банкноты былі ад- друкаваны брытанскай кампаніяй De La Rue, а манеты выраблены Літоўскім ма- нетным дваром і Славацкім манетным дваром “Крэмніца” яшчэ ў 2008 годзе. Аднак тады ў сувязі з сусветным экана- мічным крызісам — і як вынік — пагар- шэннем эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне — правядзенне дэнамінацыі вы- рашылі адкласці, а вырабленыя грашо- выя знакі часова перадаць у Цэнтраль- нае сховішча Нацбанка Беларусі. Цяпер уваходзяць у абарачэнне менавіта гэтыя банкноты і манеты, таму варта заўва- жыць: новыя грашовыя знакі, якімі мы зможам карыстацца з 1 ліпеня сёлета, датаваны 2009 годам. — З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года цяперашнія банкноты ўзору 2000 года, а таксама новыя банкноты і манеты ўзо- ру 2009 года будуць знаходзіцца ў па- ралельным абарачэнні і з’яўляцца аба- вязковымі да прыёму пры здзяйсненні любых плацяжоў усімі суб’ектамі гаспа- дарання без якіх-небудзь абмежаван- няў, — расказвае Юлія Саковіч. — А за- тым на працягу пяці гадоў — з 1 студзеня 2017 па 31 снежня 2021 года — будзе магчымасць абмяняць грашовыя знакі ўзору 2000 года на грашовыя знакі ўзо- ру 2009 года без абмежаванняў і без спагнання камісійных узнагароджанняў. Пры гэтым з 1 студзеня 2017 па 31 снежня 2019 года ўключна абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя мож- на будзе ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых ар- ганізацыях нашай краіны, а з 1 студзеня 2020 па 31 снежня 2021 года ўключна — у Нацыянальным банку Рэспублікі Бела- русь. Грашовыя знакі ўзору 2000 года стануць несапраўднымі толькі з 1 сту- дзеня 2022 года. — Кожны з нас павінен памятаць: да 1 ліпеня бягучага года адзіным плацеж- ным сродкам для здзяйснення наяў- ных разлікаў у нашай краіне застаюцца выключна цяперашнія банкноты ўзо- ру 2000 года, а новыя купюры ўвойдуць у абарачэнне толькі з 1 ліпеня, — адзначае Юлія Саковіч. — Да гэтага часу любыя прапановы правесці абмен цяперашніх грашовых знакаў на грашовыя знакі но- вага ўзору незаконныя, а той, хто прапа- ноўвае яго здзейсніць, з’яўляецца мах- ляром і спрабуе вас падмануць. Сяргей ГРЫБ. Звярніце ўвагу Дарэчы

Transcript of ММінус чатыры нуліінус чатыры нулі · БРСМ, прафсаюзаў....

Page 1: ММінус чатыры нуліінус чатыры нулі · БРСМ, прафсаюзаў. Сярод галоўных мэт Рэспублі-канскага маладзёжнага

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета14 студзеня 2016 года 15Сацыяльны ракурс

Ад інтэрната да інтэрнэту

Сёлета плануецца правесці рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы студэнцкі інтэрнат, а таксама ўганараваць лепшыя студэнцкія сем’і. Такая інфармацыя была агучана падчас пасяджэння круглага стала, удзел у якім прынялі прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама члены каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў навучэнцаў пры ЦК галіновага прафсаюза.

— Летась маладзёжная палітыка зна-ходзілася ў цэнтры ўвагі галінова-га прафсаюза, — адзначыла пад-

час мерапрыемства галоўны спецыяліст апарату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаю-за работнікаў адукацыі і навукі Наталля Леані-даўна Каменка. — У Год моладзі былі праведзе-ны прымеркаваныя да Дня беларускай навукі злёт прафактыву студэнтаў і навучэнцаў “Будучыня пачынаецца сёння”, акцыя для прафсаюзных ак-тывістаў-выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі “Студэнцтва і прафсаюз разам”, галіновы праф-саюз браў актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, іншых мерап-рыемствах. Напярэдадні Міжнароднага дня сту-дэнтаў Цэнтральны камітэт нашага прафсаюза выплаціў аднаразовыя стыпендыі лепшым студэн-там, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Нарэшце, трэба ўзгадаць: прадстаўнік галіновага прафсаюза прымаў удзел у рабоце Рэспубліканс-кага маладзёжнага савета пры міністры адукацыі.

Як расказаў член Рэспубліканскага мала-дзёжнага савета пры міністры адукацыі, старшы-ня каардынацыйнага савета старшынь прафка-маў навучэнцаў пры ЦК Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі, старшыня прафкама студэнтаў БДЭУ Міхаіл Фляр’янавіч Барэйша, у склад новай структуры ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства аду-кацыі, іншых органаў дзяржаўнага кіравання, дэпу-таты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, БРСМ, прафсаюзаў. Сярод галоўных мэт Рэспублі-канскага маладзёжнага савета, які будзе збірацца на рэгулярнай аснове, вызначаны разгляд прапа-ноў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у нарма-тыўныя прававыя акты. Такім чынам, у студэнтаў і навучэнцаў з’явілася дадатковая пляцоўка для аб-меркавання ўсіх актуальных пытанняў.

— У ліку асноўных напрамкаў дзейнасці каар-дынацыйнага савета старшынь прафкамаў наву-чэнцаў — праблемы выплаты стыпендый, апла-ты за навучанне, медыцынскага абслугоўвання і санаторна-курортнага лячэння, арганізацыі хар-чавання, забеспячэння месцамі ў інтэрнатах, — зазначыў Міхаіл Барэйша. — Праведзены намі маніторынг паказаў, што дзякуючы будаўніцтву студэнцкай вёскі ў сталіцы, іншым мерам пытан-не з засяленнем студэнтаў стала менш вострым: калі ў кастрычніку 2014 года ў інтэрнатах назіраў-ся дэфіцыт больш чым 21 тысячы месцаў, то ця-пер — 13,1 тысячы. Але пры гэтым даводзіцца канстатаваць, што ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным універсітэ-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаў-ным эканамічным універсітэце, Мінскім дзяржаў-ным лінгвістычным універсітэце, некаторых іншых установах адукацыі сітуацыя застаецца няпрос-тай. У сувязі з гэтым неабходна весці гаворку аб працягу будаўніцтва студэнцкай вёскі ў сталіцы, а таксама аб вывучэнні магчымасцей засялення студэнтаў у рабочыя інтэрнаты.

Пытанне з забеспячэннем іншагародніх студэ-нтаў месцамі ў інтэрнатах было разгледжана прэзі-дыумам галіновага прафсаюза, які падтрымаў шэ-раг прапаноў каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў навучэнцаў. Прынята рашэнне правес-ці ў 2016 годзе рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы студэнцкі інтэрнат. Яго ўмовы будуць вы-значаны ў адпаведным палажэнні, прычым не вы-ключана, што надалей агляд-конкурс стане тра-дыцыйным.

Акрамя таго, паведаміла намеснік старшыні Бе-ларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Аляксееўна Ільіна, плануецца здзейсніць яшчэ некалькі цікавых праектаў, у тым ліку арганіза-ваць на рэспубліканскім узроўні ўганараванне леп-шых студэнцкіх сем’яў, а таксама наладзіць на сайце галіновага прафсаюза рэгулярны выпуск спецыяль-най старонкі з інфармацыяй аб дзейнасці студэнц-кіх прафкамаў.

Сяргей ГРЫБ[email protected]

Тэхнічны працэс— Рашэнне аб дэнамінацыі замаца-

вана Указам прэзідэнта № 450 ад 4 ліста-пада мінулага года. Для яе правядзення склаліся спрыяльныя ўмовы, — зазна-чае Юлія Саковіч. — Вынікам збаланса-ванасці знешнегандлёвага сальда і пра-вядзення жорсткай манетарнай палітыкі, скіраванай на зніжэнне інфляцыі, ста-ла замаруджванне тэмпаў росту спажы-вецкіх цэн. Як чакаецца, гэтая тэндэн-цыя захаваецца надалей. Прагназуецца, што ў 2020 годзе інфляцыя ў краіне вый-дзе на ўзровень 5 працэнтаў.

Як адзначаюць спецыялісты, выдаткі суб’ектаў гаспадарання ў сувязі з дэна-мінацыяй акупяцца хутка. Калі Нацбанк пры апрацоўцы грашовай наяўнасці вы-карыстоўвае спецыяльную сартаваль-ную тэхніку, то ў прадпрыемстваў, ма-газінаў і нават невялікіх банкаў яе няма. Падлік грашовых купюр часта робіц-ца ўручную, што патрабуе больш нама-ганняў і часу. Пасля ўзбуйнення грашо-вай адзінкі банкнотны рад скароціцца ў 7 разоў. Гэта значыць, што зменшацца затраты не толькі на падлікі, але і на за-хоўванне і дастаўку грошай. Яшчэ адна перавага дэнамінацыі — ва ўвядзен-ні манет. Тэрміны іх выкарыстання скла-даюць ад 10 да 15 гадоў, у той час як тэр-міны выкарыстання банкнот дробнага наміналу — усяго 6—12 месяцаў.

— Сама па сабе дэнамінацыя з’яўляецца чыста тэхнічным працэсам, і гэта тычыцца як суб’ектаў гаспадарання, так і грамадзян нашай краіны, — працяг-вае Юлія Саковіч. — Усім, хто мае бан-каўскія крэдыты і дэпазіты, хвалявацца не трэба: сумы па іх бу дуць пры-ведзены ў адпаведнасць з новы-мі наміналамі. Таксама не трэба апасацца акруглення цэн: най-меншая купюра, якая выкарыс-тоўваецца зараз, мае намінал 100 рублёў, пры правядзенні дэ-намінацыі для яе прадугледжаны эквівалент — 1 капейка.

Розны колері розны памер

Усяго з 1 ліпеня ў абарачэн-не будуць уведзены сем наміна-лаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў — і восем на-міналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, а таксама 1 і 2 руб-лі. Афармленне кожнай банк-ноты мае тэматычную прывязку да абласцей і сталіцы. Так, ма-люнак на банкноце наміналам у 5 рублёў прысвечаны Брэст-чыне, у 10 рублёў — Віцебш-чыне, 20 рублёў — Гомельшчы-не, 50 рублёў — Гродзеншчыне, 100 рублёў — Мінскай воблас-ці, 200 рублёў — Магілёўскай, а 500 рублёў — Мінску.

— Асаблівасць новых банк-нот у тым, што ўсе яны адрозні-ваюцца па памерах і колерах, — заўважае Юлія Саковіч. — На купюры ў 5 рублёў пераважаюць аран-жавы і чырванавата-карычневы коле-ры, 10 рублёў — блакітны і фіялетавы, 20 рублёў — жоўты і фіялетавы, 50 руб-

Цяперашні намінал Эквівалент з 1 ліпеня

100 рублёў 1 капейка

1 000 рублёў 10 капеек

5 000 рублёў 50 капеек

10 000 рублёў 1 рубель

20 000 рублёў 2 рублі

50 000 рублёў 5 рублёў

100 000 рублёў 10 рублёў

200 000 рублёў 20 рублёў

Як адзначаюць у Нацбанку, но-вая 50-рублёвая купюра надрукава-на некалькі гадоў назад зыходзячы з тагачасных арфаграфічных правіл беларускай мовы. Неадпаведнасць сучасным правілам плануецца лікві-даваць пазней — пры заказе новых партый грошай гэтага наміналу.

Адной з адметных падзей гэтага года стане дэнамінацыя беларускага рубля. З 1 ліпеня яна будзе праведзена ў суадносінах 10.000 : 1, прычым у абарачэнні з’явяцца не толькі банкноты новага ўзору, але і манеты — упершыню ў нашай суверэннай гісторыі. Што стала прычынай рашэння аб дэнамінацыі, як і ў якія тэрміны будзе праводзіцца абмен грошай, а таксама ў чым асаблівасці новых банкнот і манет? З гэтымі і іншымі пытаннямі мы паспрабуем разабрацца разам з начальнікам аддзела фінансавай граматнасці ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Юліяй Вячаславаўнай САКОВІЧ.

Мінус чатыры нуліМінус чатыры нулі

лёў — зялёны і аранжавы, 100 рублёў — ізумрудны і фіялетавы, 200 рублёў — сіні і фіялетавы, 500 рублёў — сіне-ізумруд-ны і ружовы.

Адрозненні ёсць і ў манет. 1, 2 і 5 ка-пеек выраблены са сплаву сталі і па-крыты меддзю, таму іх колер чырвоны. Манеты 10, 20 і 50 капеек жоўтага коле-ру. Яны выраблены са сталі, пакрытай меддзю і латунню. Манета наміналам у 1 рубель выраблена са сталі, якая па-крыта меддзю і нікелем. Колер 1 рубля белы. А вось манета наміналам у 2 рублі двухколерная. Кольца яе стальной ас-новы пакрыта меддзю і латунню, таму з’яўляецца жоўтым, у той час як сярэ-дзіна, дзякуючы пакрыццю з медзі і ні-келю, белая.

— Банкноты новага ўзору маюць шмат ступеней абароненасці, пра нека-торыя з іх будуць ведаць толькі ў банках, а пра асобныя — выключна ў Нацыяналь-ным банку, — падкрэслівае Юлія Са-ковіч. — Аднак пэўныя асаблівасці змо-жа заўважыць кожны з нас. Гаворка аб вадзяным знаку, які часцей за ўсё адпа-вядае тэматычнаму сюжэту купюры. На ўсіх банкнотах ёсць металізаваная ніт-ка, якая выглядае на прасвет як суцэль-ная цёмная палоска. На незапячатаным полі можна выявіць малюнак, які пры праглядванні на прасвет вельмі даклад-на сумяшчаецца ў адно цэлае і адпавя-дае наміналу банкноты. На новых купю-рах прадугледжаны і адзнакі для людзей са слабым зрокам — геаметрычныя фі-гуры. Вялікія лічбы наміналаў выкананы на кантрасце з асноўным фонам, пры гэ-тым новыя купюры аддрукаваны па спе-

цыяльнай тэхналогіі і добра адчуваюцца навобмацак.

Трэба дадаць, што абаронены ад падробкі і манеты. У гэтым выпадку трэ-

ба звяртаць увагу на сплаў металаў, роз-ны дыяметр, пэўны памер насечак на бакавіне, а таксама дробныя дэталі, ска-піраваць якія саматугам немагчыма.

Толькі з 1 ліпеня Цікава, што новыя банкноты былі ад-

друкаваны брытанскай кампаніяй De La Rue, а манеты выраблены Літоўскім ма-нетным дваром і Славацкім манетным дваром “Крэмніца” яшчэ ў 2008 годзе.

Аднак тады ў сувязі з сусветным экана-мічным крызісам — і як вынік — пагар-шэннем эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне — правядзенне дэнамінацыі вы-рашылі адкласці, а вырабленыя грашо-выя знакі часова перадаць у Цэнтраль-нае сховішча Нацбанка Беларусі. Цяпер уваходзяць у абарачэнне менавіта гэтыя банкноты і манеты, таму варта заўва-жыць: новыя грашовыя знакі, якімі мы

зможам карыстацца з 1 ліпеня сёлета, датаваны 2009 годам.

— З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года цяперашнія банкноты ўзору 2000 года, а таксама новыя банкноты і манеты ўзо-ру 2009 года будуць знаходзіцца ў па-ралельным абарачэнні і з’яўляцца аба-вязковымі да прыёму пры здзяйсненні любых плацяжоў усімі суб’ектамі гаспа-дарання без якіх-небудзь абмежаван-няў, — расказвае Юлія Саковіч. — А за-тым на працягу пяці гадоў — з 1 студзеня 2017 па 31 снежня 2021 года — будзе магчымасць абмяняць грашовыя знакі ўзору 2000 года на грашовыя знакі ўзо-ру 2009 года без абмежаванняў і без спагнання камісійных узнагароджанняў.

Пры гэтым з 1 студзеня 2017 па 31 снежня 2019 года ўключна абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя мож-на будзе ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых ар-ганізацыях нашай краіны, а з 1 студзеня 2020 па 31 снежня 2021 года ўключна — у Нацыянальным банку Рэспублікі Бела-русь. Грашовыя знакі ўзору 2000 года стануць несапраўднымі толькі з 1 сту-дзеня 2022 года.

— Кожны з нас павінен памятаць: да 1 ліпеня бягучага года адзіным плацеж-ным сродкам для здзяйснення наяў-ных разлікаў у нашай краіне застаюцца выключна цяперашнія банкноты ўзо-ру 2000 года, а новыя купюры ўвойдуць у абарачэнне толькі з 1 ліпеня, — адзначае Юлія Саковіч. — Да гэтага часу любыя прапановы правесці абмен цяперашніх грашовых знакаў на грашовыя знакі но-вага ўзору незаконныя, а той, хто прапа-ноўвае яго здзейсніць, з’яўляецца мах-ляром і спрабуе вас падмануць.

Сяргей ГРЫБ.

Звярніце ўвагу

Дарэчы