nastaunik 7(1056)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 30 красавіка 2009 года № 7 (1056) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 VENI, VIDI, VICI VENI, VIDI, VICI Вось ужо трэці раз выхаванцы факультэта спецыяльнай адукацыі надзвычай паспяхова выступаюць на Усеўкраінскай студэнцкай алім піядзе з міжнародным удзелам па карэкцыйнай педагогіцы і спецы яльнай псіхалогіі, якая праводзіцца на базе Нацыянальнага педагагіч нага універсітэта імя М. П. Драгаманава. Сёлета педагагічныя ВНУ Украіны прадстаўлялі 22 удзельнікі… Але два месцы ў тройцы мац нейшых упэўнена занялі беларускі — студэнткі 5 курса ФСА Таццяна ЦАРЫКЕВІЧ (дыплом ІІ ступені) і Ганна ГРЫШЧАНКА (дыплом ІІІ ступені). Слова — пераможцам! Афіцыйная хроніка Члены Савета універсітэта аднагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання «Га наровы прафесар БДПУ» доктару фізікаматэматычных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі, Заслужанаму дзеячу навукі БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР і Рэспублікі Беларусь, намесніку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолю Мікалаевічу РУБІНАВУ. «Н»даведка. А. М. Рубі наў нарадзіўся ў 1939 г. у г. Магілёве. Па заканчэн ні фізічнага факультэта БДУ (1961) быў накірава ны ў аспірантуру Інсты тута фізікі АН БССР. У 1965 г. абараніў канды дацкую дысертацыю, а ў 1972 г. — доктарскую. З 1970 г. А. М. Рубінаў — загадчык лабараторыі, з 1987 па 1998 г. — на малекул, кіраваў дысерта цыйнымі даследаваннямі і меснік дырэктара Інсты тута фізікі. У 1979—1988 гг. А. М. Ру бінаў па сумяшчальніцтве працаваў на пасадзе прафе сара кафедры агульнай фі зікі Мінскага дзяржаўна га педагагічнага інстыту та імя А. М. Горкага: чытаў раздзел «Оптыка» ў курсе агульнай фізікі, шэраг спец курсаў па лазернай фізіцы і спектраскапіі складаных Рэктару Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Кухарчыку Пятру Дзмітрыевічу. Паважаны Пётр Дзмітрыевіч, выказваю Вам і членам Савета БДПУ вялікую падзя ку за аказаны мне гонар — прысваенне звання Ганаровага прафесара БДПУ. Вельмі расчулены, шчыра ўсім дзякую і жадаю добрага здароўя, далейшых творчых поспехаў на карысць роднага універсітэта. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. РУБІНАЎ (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.) (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.) Мерапрыемства праходзіла на базе ДАУ «Акадэмія пас лядыпломнай адука цыі». Больш за 4000 наведвальнікаў змаглі азнаёміцца з матэрыяламі вы ставы — а іх было прадстаўлена звыш 3500,— пачарпнуць новыя ідэі, папрысутнічаць на пасяджэннях круг лага стала, семінарах і майстаркласах з удзелам вядучых педагогаў вы шэйшай школы, спецыялістаў Міністэрства адукацыі, РІВШ, АПА і інш. Па выніках XII Рэспубліканскай выставы навуковаметадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Сацыяльнапедагагічнае і псіха лагічнае суправаджэнне станаўлення асобы навучэнцаў і іх прафе сійнае самавызначэнне» Беларускі дзяржаўны педагагічны універсі тэт імя Максіма Танка ўдастоены дыплома І ступені. Ведай нашых! ВЕСТКІ З ФСА ЗАЛАТОЕ ПЯРО ВЫНІКІ ФІНАНСАВА ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Віншуем! Гутарка была даволі працяглай: яе ўдзельнікі задалі высокаму госцю шмат пытанняў, ніводнае з якіх не засталося без адказу. Як зазначыў спадар Пасол, Беларусь — не толькі сусед, але і стратэгіч ны партнёр Украіны, дзяржава, дзе пражываюць 237 тысяч яго су айчыннікаў. Абедзве незалежныя краіны разам праходзілі ўсе эта пы станаўлення і сусветнага прызнання. А калі народы ведаюць сваё мінулае, адэкватна ўспрымаюць сучаснасць, то яны здольныя закласці падмурак будучыні. Прыгадаўшы старажытную арабскую прымаўку: «Перш чым выбірацца ў дарогу — падбяры годнага спа дарожніка», спадар Ліхавы выказаў надзею, што Беларусь і Украі на і надалей будуць поруч крочыць па шляхах гісторыі. Ганна БАГУМІНСКАЯ НЕ ТОЛЬКІ СУСЕДЗІ, АЛЕ І СЯБРЫ «Нашы сувязі з Украінай мацнеюць год ад году: студэнты абедзвюх краін актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, якія праводзяцца на базе універсітэтаўпартнёраў. А сёлета наша alma mater прымала гасцей з аб’яднання Крымскіх універсітэтаў…» — такімі словамі рэктар Пётр Дзмітры евіч Кухарчык пачаў сустрэчу выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ з Надзвычайным і Паў намоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам ЛІХАВЫМ.

description

news BSPU of name M Tank

Transcript of nastaunik 7(1056)

Page 1: nastaunik 7(1056)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 30 красавіка 2009 года № 7 (1056)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

VENI, VIDI, VICIVENI, VIDI, VICI

Вось ужо трэці раз выхаванцы факультэта спецыяльнай адукацыінадзвычай паспяхова выступаюць на Усеўкраінскай студэнцкай алім�піядзе з міжнародным удзелам па карэкцыйнай педагогіцы і спецы�яльнай псіхалогіі, якая праводзіцца на базе Нацыянальнага педагагіч�нага універсітэта імя М. П. Драгаманава. Сёлета педагагічныя ВНУУкраіны прадстаўлялі 22 удзельнікі… Але два месцы ў тройцы мац�нейшых упэўнена занялі беларускі — студэнткі 5 курса ФСА ТаццянаЦАРЫКЕВІЧ (дыплом ІІ ступені) і Ганна ГРЫШЧАНКА (дыплом ІІІступені). Слова — пераможцам!

•Афіцыйная хронікаЧлены Савета універсітэта аднагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання «Га�

наровы прафесар БДПУ» доктару фізіка�матэматычных навук, прафесару, акадэмікуНАН Беларусі, Заслужанаму дзеячу навукі БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР іРэспублікі Беларусь, намесніку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходуРэспублікі Беларусь Анатолю Мікалаевічу РУБІНАВУ.

«Н»�даведка. А. М. Рубі%наў нарадзіўся ў 1939 г.у г. Магілёве. Па заканчэн%ні фізічнага факультэтаБДУ (1961) быў накірава%ны ў аспірантуру Інсты%тута фізікі АН БССР.У 1965 г. абараніў канды%дацкую дысертацыю, а ў1972 г. — доктарскую.З 1970 г. А. М. Рубінаў —загадчык лабараторыі,з 1987 па 1998 г. — на%

малекул, кіраваў дысерта%цыйнымі даследаваннямі і

меснік дырэктара Інсты%тута фізікі.

У 1979—1988 гг. А. М. Ру%бінаў па сумяшчальніцтвепрацаваў на пасадзе прафе%сара кафедры агульнай фі%зікі Мінскага дзяржаўна%га педагагічнага інстыту%та імя А. М. Горкага: чытаўраздзел «Оптыка» ў курсеагульнай фізікі, шэраг спец%курсаў па лазернай фізіцы іспектраскапіі складаных

Рэктару Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма ТанкаКухарчыку Пятру Дзмітрыевічу.

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч, выказваю Вам і членам Савета БДПУ вялікую падзя�ку за аказаны мне гонар — прысваенне звання Ганаровага прафесара БДПУ. Вельмірасчулены, шчыра ўсім дзякую і жадаю добрага здароўя, далейшых творчых поспехаўна карысць роднага універсітэта.

Намеснік Старшыні Савета РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. РУБІНАЎ

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Мерапрыемства

праходзіла на базе

ДАУ «Акадэмія пас�лядыпломнай адука�

цыі». Больш за 4000

н а в е д в а л ь н і к а ўзмаглі азнаёміцца

з матэрыяламі вы�

ставы — а іх былопрадстаўлена звыш

3500, — пачарпнуць новыя ідэі, папрысутнічаць на пасяджэннях круг�

лага стала, семінарах і майстар�класах з удзелам вядучых педагогаў вы�шэйшай школы, спецыялістаў Міністэрства адукацыі, РІВШ, АПА і інш.

Па выніках XII Рэспубліканскай выставы навукова�метадычнайлітаратуры і педагагічнага вопыту «Сацыяльна�педагагічнае і псіха�лагічнае суправаджэнне станаўлення асобы навучэнцаў і іх прафе�сійнае самавызначэнне» Беларускі дзяржаўны педагагічны універсі�тэт імя Максіма Танка ўдастоены дыплома І ступені.

•Ведай нашых!

ВЕСТКІЗ ФСА

ЗАЛАТОЕПЯРО

ВЫНІКІФІНАНСАВА%

ГАСПАДАРЧАЙДЗЕЙНАСЦІ

•Віншуем!

Гутарка была даволі працяглай: яе ўдзельнікі задалі высокаму

госцю шмат пытанняў, ніводнае з якіх не засталося без адказу. Як

зазначыў спадар Пасол, Беларусь — не толькі сусед, але і стратэгіч�

ны партнёр Украіны, дзяржава, дзе пражываюць 237 тысяч яго су�

айчыннікаў. Абедзве незалежныя краіны разам праходзілі ўсе эта�

пы станаўлення і сусветнага прызнання. А калі народы ведаюць

сваё мінулае, адэкватна ўспрымаюць сучаснасць, то яны здольныязакласці падмурак будучыні. Прыгадаўшы старажытную арабскую

прымаўку: «Перш чым выбірацца ў дарогу — падбяры годнага спа�

дарожніка», спадар Ліхавы выказаў надзею, што Беларусь і Украі�на і надалей будуць поруч крочыць па шляхах гісторыі.

Ганна БАГУМІНСКАЯ

НЕ ТОЛЬКІ СУСЕДЗІ, АЛЕ І СЯБРЫ«Нашы сувязі з Украінай мацнеюць год ад году: студэнты абедзвюх краін актыўна

ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах,якія праводзяцца на базе універсітэтаў�партнёраў. А сёлета наша alma mater прымалагасцей з аб’яднання Крымскіх універсітэтаў…» — такімі словамі рэктар Пётр Дзмітры�евіч Кухарчык пачаў сустрэчу выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ з Надзвычайным і Паў�намоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам ЛІХАВЫМ.

Page 2: nastaunik 7(1056)

2 30 красавіка 2009 г.

За справаздачны перыяд у

параўнанні з папярэднім 2007 го�

дам аб’ём агульнага фінансавання

павялічыўся на 19,7 % і дасягнуў

53 974,1 млн руб. Вядучая роля

(63 %) застаецца за бюджэтнымі

паступленнямі, якія склалі

34066,1 млн руб. (рост 5,6 %). Ак�

рамя таго, у 2008 годзе

па�ранейшаму назірала�

ся тэндэнцыя першапа�

чатковага забеспячэння

сацыяльна абароненых

артыкулаў расходаў (за�

работная плата з налічэннямі,

стыпендыя, расходы на дзяцей�

сірот); іншыя артыкулы фінанса�

валіся па астаткавым прынцыпе.

Асноўны артыкул расходаў —

заработная плата з налічэннямі —

у 2008 годзе склаў 53,0 % у агуль�

ным аб’ёме. Сярэдняя зарплата па

універсітэце павялічылася на

25,4%, у тым ліку ПВС — на

26,7%, іншага персаналу — на

23,6 %; гэта ў пэўнай ступені абу�

моўлена змяненнем памеру даплат

за вучоную ступень і вучонае зван�

не (Указ Прэзідэнта Рэспублікі

Беларусь № 450). Вялікая ўвага

надавалася стымуляванню працы

работнікаў: сярэдні памер штоме�

сячнай прэміі ўзрос на 10,5 % (па

ПВС адпаведна на 8,8 %). Матэры�

яльная дапамога на аднаго работні�

ка ў 2008 годзе дасягнула 412,8

тыс. руб. (рост 55,9 %), па ПВС ад�

паведна — 407,5 тыс. руб. (рост

52,1 %). Дадзеныя па аплаце працы

ў БДПУ прыведзены ў табліцы 1.

Значным артыкулам бюджэт�

ных расходаў з’яўляюцца стыпен�

дыяльныя выплаты, якія ў 2008

годзе склалі 7568,8 млн руб.

Структура фонду размеркавалася

наступным чынам: стыпендыя ву�

чэбная (сацыяльная, імянная) —

92,7 %, надбаўкі за поспехі ў ву�

чобе, грамадскай і навуковай рабо�

це, матэрыяльная дапамога —

6,4 %. Іншагароднім студэнтам,

якія не пражываюць у інтэрнаце,

•Афіцыйная хроніка

Вынікі фінансава�гаспадарчай дзейнасці БДПУ за 2008 год(з выступлення начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце універсітэта)

дадаткова выплочвалася 25 % ад

базавай велічыні.

Развіццё матэрыяльна�тэхнічнай

базы і рамонт вучэбных карпусоў —

наш прыярытэтны напрамак. Так, на

набыццё абсталявання ў 2008 годзе

выдаткавана 1 210,8 млн руб., з якіх

76,7 % складаюць асабістыя сродкі.

Бягучы рамонт у значнай меры выкон�

ваўся за кошт даходаў ад пазабюджэт�

най дзейнасці універсітэта. Так, на

рамонт будынкаў у 2008 г. пайшло

3105,3 млн руб., у тым ліку за кошт

бюджэту — 140,0 млн руб., пазабюд�

жэту — 2 965,3 млн руб. (95,5 %).

Быў праведзены бягучы рамонт

інтэрнатаў (917,3 млн руб.), вучэб�

ных карпусоў (2 133,6 млн руб.), ганд�

лёвага комплексу (9,0 млн руб.). Віда�

вочны ўнёсак у рамонт інтэрнатаў

студэнцкіх будаўнічых брыгад; на іх

дзейнасць у 2008 годзе былі вылуча�

ны сродкі з Дзяржаўнага фонду са�

дзеяння занятасці насельніцтва ў

суме 7,2 млн руб. На капітальны ра�

монт выдаткавана 2 658,6 млн руб.,

прычым асноўная іх частка — гэта

пазабюджэтныя сродкі (68,9 %). Рэ�

канструкцыя памяшканняў былога

дзіцячага садка па праспекце Рака�

соўскага, 21 пад інтэрнат дазволіла

павысіць працэнт забяспечанасці

іншагародніх студэнтаў жылой плош�

чай (па стане на 01.01.09 г. — 44 %).

У нас склалася станоўчая тэндэн�

цыя штогадовага павелічэння ўласных

даходаў універсітэта. Калі ў 2007 г.

яны складалі 15 464,4 млн руб., то ў

2008 — 19 095,0 млн руб. (рост 23,5%).

Асноўнай іх крыніцай па�ранейшаму

застаецца навучанне на платнай асно�

ве — 92,6 %. Фактычныя даходы ад

аказання адукацыйных паслуг склалі

17 821,4 млн руб. (+10,1 % да кант�

рольных лічбаў, даведзеных Міністэр�

ствам адукацыі); у параўнанні з 2007

годам яны павялічыліся на 23,8 %.

Найбольшы прырост адбыўся на фа�

культэтах з бюджэтным фінансаван�

нем (гл. дыяграму 1). Павелічэнне да�

ходаў ад дадзенага віду дзейнасці звя�

зана як з павышэннем аплаты за наву�

чанне, так і з ростам колькасці асоб,

якія атрымоўваюць адукацыю на да�

гаворных умо�

вах. Пастаяннае

скарачэнне кан�

тынгенту, што

навучаецца за

сродкі бюджэту,

прывяло да таго,

што платнікі

складаюць больш

за 50 % ад агуль�

най колькасці

студэнтаў — у

першую чаргу за

кошт завочнай

формы атрыман�

ня адукацыі. Тэн�

дэнцыя росту

колькасці асоб,

якія працягваюць

навучанне за

кошт асабістых сродкаў, назіраецца

таксама ў магістратуры і аспірантуры.

У 2008 годзе працягвалася работа па

размяшчэнні грашовых сродкаў на

дэпазіты. Гэта дазволіла атрымаць

чысты даход у суме 500,0 млн руб.,

што з’явілася істотнай крыніцай папаў�

нення агульных сродкаў універсітэта.

Пэўны ўнёсак зрабіў аддзел выда�

вецкіх і паліграфічных паслуг, дахо�

ды ад дзейнасці якога склалі 1,8 % у

агульным аб’ёме пазабюджэтных

сродкаў.

За кошт здачы ў арэнду памяшкан�

няў БДПУ было атрымана 129,6 млн

руб., аднак у адпаведнасці з дзеючым

заканадаўствам каля 75 % даходаў

пералічана ў дзяржаўны бюджэт.

Дзякуючы павелічэнню аб’ёму

ўласных сродкаў стала магчымым

аплочваць многія патрэбы універсітэ�

та. У іх пераліку — 98,8 % агульных

камандзіровачных расходаў, 99,8 %

транспартных расходаў, 96,5 % пас�

луг сувязі.

За кошт перавышэння даходаў над

выдаткамі створаны фонд матэрыяль�

най падтрымкі, сфарміраваны ў паме�

ры 40 % ад прыбытку. Яго велічыня

ў 2008 годзе склала 1748,4 млн руб.

Асноўнымі напрамкамі выкарыс�

тання фонду матэрыяльнага заахвоч�

вання з’явіліся:

— павелічэнне заработнай пла�

ты — 217,3 млн руб.;

— прэміраванне работнікаў — 649,2

млн руб. і студэнтаў — 9,1 млн руб.;

— устанаўленне надбавак за высо�

кія прафесійныя, творчыя дасяг�

ненні, складанасць і напружанасць

працы — 356,3 млн руб.;

— аказанне матэрыяльнай дапа�

могі — 480,6 млн руб., у тым ліку

супрацоўнікам — 334,8 млн руб., сту�

дэнтам — 145,8 млн руб.

За кошт даходаў

ад пазабюджэтнай

дзейнасці быў ство�

раны таксама фонд

вытворчага і сацы�

яльнага развіцця ў

суме 4461,8 млн руб.

У параўнанні з 2007

годам (3124,8 млн

руб.) яго павелічэн�

не склала 42,8 %.

Сродкі дадзенага

фонду накіроўваліся

ў асноўным на капі�

тальныя расходы:

— набыццё абсталявання — 928,7

млн руб.;

— капітальнае будаўніцтва —

290,6 млн руб.;

— капітальны рамонт — 1 789,5

млн руб.

Акрамя таго, сродкі гэтага фонду

выдаткоўваліся на набыццё расход�

ных матэрыялаў, аплату паслуг су�

вязі, камунальных паслуг і інш., у

тым ліку расходы сацыяльнага ха�

рактару.

Штогод ва універсітэце распрацоў�

ваюцца і выконваюцца мерапрыем�

ствы па эканоміі паліўна�энергетыч�

ных рэсурсаў, што дазволіла ў 2008

годзе дасягнуць мэтавага паказчыка

па энергазахаванні �10,04 % пры

планавым �10,0 %.

У 2009 годзе будуць працягвацца

работы па ўмацаванні вучэбнай матэ�

рыяльна�тэхнічнай базы. Значную

ўвагу неабходна ўдзяліць выкананню

мерапрыемстваў па эканоміі ПЭР і

пошуку ўнутраных рэзерваў для вы�

рашэння дадзенай задачы. Акрамя

таго, ва ўмовах дэфіцыту бюджэтна�

га фінансавання асноўны ўпор павінен

быць зроблены на вывучэнне кан’юн�

ктуры рынку з мэтай пашырэння сфе�

ры платных паслуг, укараненне но�

вых форм навучання, аптымізацыю

гаспадарчых працэсаў у ВНУ.

Дыяграма 1

Даходы ад платнага навучання, тыс. руб.

Сярэднямесячная зарплата ПВС па пасадах

выглядае наступным чынам: прафесар —

1923,9 тыс. руб.; дацэнт — 1268,7 тыс. руб.;

старшы выкладчык — 1022,9 тыс. руб.; вык�

ладчык — 676,3 тыс. руб.

Табліца 1Аплата працы ў БДПУ

дыпломнымі працамі сту%дэнтаў факультэта, узна%чальваў навукова%даслед%чую групу па даследаванніспектральных характа%рыстык розных тыпаў ла%зераў на аснове складаныхарганічных злучэнняў. Павыніках работы членамігэтай групы былі атрыма%ны два аўтарскія пасвед%чанні на вынаходніцтвы.

Акадэмік Рубінаў — аў%тар больш чым 470 наву%ковых артыкулаў, сааў%

тар 4 манаграфій, ула%дальнік 78 аўтарскіх пас%ведчанняў і патэнтаў навынаходніцтвы. Ён пад%рыхтаваў 6 дактароў на%вук і 31 кандыдата навук.У 1972 г. за цыкл прац падаследаванні аптычнайгенерацыі ў растворахскладаных арганічныхзлучэнняў і стварэнне наіх аснове новага тыпу лазе%раў з перастройваемай ча%статой выпраменьвання ўшырокім спектральным

дыяпазоне А. М. Рубінаўразам з Б. І. Сцяпанавымі В. А. Мастоўнікавымбыў удастоены Дзяржаў%най прэміі СССР.

Найбольш значнымі пра%цамі А. М. Рубінава і яговучняў з’явіліся даследа%ванні і распрацоўкі лазе%раў на фарбавальніках зразмеркаванай зваротнайсувяззю (РАС%лазераў), утым ліку галаграфічных.Другі важны напрамак на%вуковай дзейнасці вучона%га — распрацоўка мета%

даў кінетычнай лазернайспектраскапіі. Вялікі рэ%зананс атрымалі выкана%ныя пад яго кіраўніцт%вам і па яго ідэях даследа%ванні фізічнага механізмубіялагічнага дзеяння ніз%каінтэнсіўнага лазернагавыпраменьвання. Гэтыяпрацы пакладзены ў асно%ву развіцця лазернай тэ%рапіі.

Пад кіраўніцтвамА. М. Рубінава распрацава%ны арыгінальныя лазерныяпрыборы, якія неаднаразо%

ва адзначаліся дыпломаміі медалямі ВДНГ СССР,былі ўдастоены залато%га медаля МіжнароднагаЛейпцыгскага кірмашу,выпускаліся серыйна і па%стаўляліся ў рэспублікіСССР і за мяжу.

За вялікія заслугі ў спра%ве развіцця навукі і пад%рыхтоўкі навуковых кад%раў у 2000 г. А. М. Рубінаўузнагароджаны ордэнамФранцыска Скарыны.

Працуючы на пасадзестаршыні ВАК Беларусі і

першага намесніка ГлавыАдміністрацыі Прэзідэн%та Рэспублікі Беларусь,а сёння — намеснікаСтаршыні Савета Рэс%публікі Нацыянальнагасходу Рэспублікі Бела%русь, Анатоль Мікала%евіч Рубінаў унёс і ўносіцьважкі ўклад у арганіза%цыю навуковых даследа%ванняў, падрыхтоўкукадраў вышэйшай квалі%фікацыі і развіццё адука%цыі ў Рэспубліцы Бела%русь.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Page 3: nastaunik 7(1056)

30 красавіка 2009 г. 3

ВЕСТКІ З ФСА

Сустрэча замежных спецыялі�стаў з будучымі педагогамі�дэфек�

толагамі была арганізавана ў рам�

ках сумеснага беларуска�галанд�скага адукацыйнага праекта

«Я — дарослы чалавек», мэтай

якога з’яўляецца падрыхтоўкабеларускіх iнструктараў па пра�

цоўным навучанні людзей з

цяжкімі і множнымі абмежа�ваннямi развіцця. Нашы галанд�

скія калегі пазнаёмілі студэнтаў

ФСА з сучаснымі падыходамi дасацыялізацыі асобы з пэўнымі

асаблівасцямі псіхафізіялогіі.

ВЕСТКІ З ФСА

Прыняцце грамадствам людзей з цяжкімі і множныміабмежаваннямi развіцця ўскладняецца з�за іх непадоб�насці да нас. На вялікі жаль, дагэтуль існуе ўяўленнепра іх бездапаможнасць. Якім чынам можна змянiць ус�таноўку «розныя» на «роўныя»? Абмен меркаванняміпа гэтым пытанні адбыўся паміж студэнтамі факультэ�та спецыяльнай адукацыі БДПУ і выкладчыкамігаландскага універсітэта прыкладных навук «Фонтус».

РОЎНЫЯ Ў ПРАВЕ НА ШЧАСЦЕ

Студэнты даведалicя, што ў Нідэр�ландах гэтыя людзi працуюць з дрэ�

вам, тканінай, глiнай; з’яўляюцца

супрацоўнiкамi магазiнаў i кафэ;выконваюць шэраг аперацый у па�

ліграфіі. Удзельнікі семінара

прыйшлi да высновы: штосьці па�добнае можна зрабіць і ў Беларусі.

— І ўсё ж: розныя ці роўныя

нам людзi з цяжкімі і множныміабмежаваннямi развiцця? — на�

прыканцы сустрэчы запыталіся

студэнты ў галандскiх вучоных.— З вопыту работы мы ведаем,

што яны могуць здзiвiць нас сваімі

магчымасцямі, калі ўмовы жыццяіх на гэта стымулююць, — адзна�

чыў Джозеф Кенхьюіс, педагог�псіхолаг аддзялення спецыяльнай

і інклюзіўнай адукацыі універсітэта

«Фонтус». — Працоўная дзейнасцьдля гэтых людзей — неабходнасць,

паколькі стварае ўмовы для зада�

вальнення патрэб у зносінах, са�цыяльным прызнанні, адкрывае

разнастайныя магчымасці для

росту. Мы ўспрымаем чалавека

з цяжкімі і множнымі абме�жаваннямi развіцця як асобу іфарміруем стаўленне да яе праз«і», а не праз «або». Розныя і роў�ныя ў сваім праве на шчасце, пра�цу і паўнацэннае жыццё ў гра�мадстве — такi мой адказ на вашапытанне!

Iна МIНЯНКОВА,cтаршы выкладчык

кафедрытыфлапедагогікі

ШЛЯХАМІСЯБРОЎСТВА

Студэнцкiя гады прабягаюць iмклiва — мабыць, таму, што яны са�мыя насычаныя. У карагодзе падзей кожная хвiлiна поўнiццанезабыўнымi сустрэчамi, новымi знаёмствамi, непаўторнымiўражаннямi. Здаецца, толькі ўчора студэнты БДПУ вярнуліся з Маск�вы — а сёння мы ўжо вiтаем сяброў з Маскоўскага гарадскогапедагагiчнага унiверсiтэта ў сценах нашай alma mater.

На працягу тыдня практыканты з фа�

культэта спецыяльнай педагогiкi МГПУ

знаёмiлiся з работай устаноў адукацыi i

аховы здароўя, якiя аказваюць лагапе�дычную дапамогу дзецям з асаблiвасцямi

псiхафiзiчнага развiцця. (Да іх ліку адно�

сяцца цэнтр карэкцыйна�развiццёвайадукацыi i рэабiлiтацыi, Рэспублiканская

клiнiчная бальнiца паталогii слыху, го�

ласу i маўлення, дзiцячыя палiклiнiкі).

Дарэчы, студэнты ФСА таксама прахо�

дзяць практыку на базе гэтых устаноў,

таму ў іх была магчымасць абмяняцца з

масквічамі сваiм пакуль яшчэ невялiкiм

вопытам, атрымаць кансультацыю дацэн�

таў кафедраў лагапедыi МГПУ Н. Ю. Гры�гарэнкі i А. В. Ушаковай.

Студэнцкая навукова�практычная кан�ферэнцыя «Сучасныя падыходы да

адукацыi i выхавання дзяцей з

асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця»праходзіла ў настолькі цёплай атмасфе�

ры, што хутчэй нагадвала сустрэчу сяб�

роў. Тэматыка дакладаў, з якiмi выступiлi

госці, была прысвечана розным аспектам

вывучэння парушэнняў маўлення ў дзя�

цей. Студэнтам ФСА было цiкава даведац�

ца пра тое, як арганiзоўваецца лагапедыч�

ная дапамога ў Маскве, якiя методыкi вы�

карыстоўваюцца для дыягностыкi iкарэкцыi парушэнняў маўлення ў дзяцей.

У сваю чаргу, масквічы адзначылi пера�

вагі беларускай сiстэмы спецыяльнайадукацыi. Падводзячы вынікі, маскоў�

ская студэнтка Вольга Расказава адзна�чыла: «Мы ўбачылі багаты практычны во�

пыт, каштоўныя напрацоўкi, што было

вельмi важна для нас».Нягледзячы на насычаную праграму

практыкі, у гасцей была магчымасць

пазнаёмiцца з нашым горадам iунiверсiтэтам: для iх былi арганiзаваны

экскурсii ў музей, бiблiятэку i планета�

рый БДПУ, Нацыянальны музей гiсторыii культуры, мемарыяльны комплекс «Ха�

тынь». Са слоў масквічкі Марыі Карпа�

вай, усе былi зачараваны прыгожым,

гасцiнным, утульным Мiнскам. Падчас

сустрэчы дэлегацыi з прарэктарам па ву�

чэбнай і інфармацыйна�аналітычнай ра�боце БДПУ В. М. Зелянкевiчам студэнты i

выкладчыкi МГПУ выказалi сардэчную

падзяку кiраўнiцтву універсiтэта за плён�нае супрацоўнiцтва, якое дае стымул для

рэалiзацыi маштабных праектаў.

Развiтваючыся з маскоўскiмi сябрамi,

так хацелася спынiць iмгненне, з асалодай

яшчэ раз перажыць кожную хвiлiну гэта�

га тыдня… Пройдуць студэнцкiя гады —

але цёплае пачуццё застанецца назаўсёды!

Iнга КIЖЛО,студэнтка факультэта

спецыяльнай адукацыi

VENI, VIDI,VICI

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

— Прыём, які нам аказалі ў Кіеве,

быў надзвычай цёплым. Арганізатарыпрадумалі літаральна ўсё — сустрэчу,

уладкаванне, адпачынак удзельнікаў.

Цікавая і змястоўная культурная праг�

рама ўключала наведванне многіх сла�

вутасцей украінскай сталіцы: Сафій�

скага, Андрэеўскага і Міхайлаўскага

сабораў, Залатой брамы… «Майдан —

гэта сэрца Кіева, Лаўра — яго душа, а

Днепр — вены Украіны» — цяпер мыпераканаліся ў гэтым.

Мы ўдзячны кіраўніцтву нашай almamater за прадастаўленую нам магчы�

масць пабачыць адну з найстаражыт�

нейшых славянскіх сталіц і пазнаёміц�

ца з добразычлівымі, інтэлігентнымі

людзьмі. Асаблівую ж падзяку адрасуем

нашым навуковым кіраўнікам Н. В. Драз�

довай і Т. І. Абухавай за дапамогу ў пад�

рыхтоўцы да алімпіяды: яна стала для

нас цудоўным шанцам праверыць свае

сілы і веды на міжнародным узроўні!

Злева направа: Я. Шрурс, В.В. Радыгiна, I.М. Мiнянкова,

Н. Ван Лicхоут, Д. Кенхьюіс, С.Я. Гайдукевiч

Маскоўскіх гасцей прымаедэкан ФСА С. Я. Гайдукевіч У аддзеле рэдкай кнігі

Page 4: nastaunik 7(1056)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 470.Падпісана ў друк 30.04.2009 г. у 9.00.

Найбольшы ўраджай сабраўфакультэт беларускай філалогіі

і культуры — цэлых чатыры

ўзнагароды! Прафсаюзны лідэруніверсітэта Вадзім Грачоў адз�

начыў: «Першы курс белфіла,

напэўна, лічыць сваім абавяз�кам кожны год ствараць новую

газету». Як прадстаўнік гэтага

факультэта, магу адказаць, штогэта не зусім так — яно неяк

само атрымліваецца, але ж, як

бачыце, няблага. А лепшым вы�даннем БДПУ стала газета —

у сэнсе «Газета», пабачыць і

ацаніць якую вы можаце, заві�

У беларускі лагер смерці былі сагнаны жыхары Палескай, Смаленскай і Бранскай абласцей. Больш

за 50 000 чалавек трапілі ў змярцвелае балота, якое так падобна на магілу. Цэлыя сем’і былі кінуты за

калючы дрот, дзе ім не давалі распальваць вогнішча, не дазвалялі хаваць памерлых. Маці, каб хоць як

сагрэць сваіх дзяцей, ламалі галінкі, рабілі шалашы.

Дзеля чаго былі асуджаны гэтыя людзі? Адказ на гэтае пытанне стаў адным з пунктаў абвінавачвання на

Нюрнбергскім працэсе. Вязні Азарычаў павінны былі стаць жывым шчытом на шляху 56�й арміі: людзей

заражалі сыпным тыфам, каб тыя перадалі хваробу сваім выз�

валіцелям�чырвонаармейцам. Цынізм фашысцкіх бонзаў не

ведаў межаў: салдаты на руках выносілі напаўжывых дзяцей,змучаных голадам і холадам жанчын, пры гэтым заражаючы�

ся страшнай хваробай.

Як можна зразумець людскі боль і трагедыю, а галоўнае,як зрабіць так, каб такое больш не паўтарылася?

Пажылыя людзі, якія прыйшлі да моладзі падзяліцца пе�

ражытым, расказалі шмат жахлівых падрабязнасцей, аднакіх словы былі прасякнуты надзеяй на будучае — на нас з вамі,

на тых, хто больш ніколі не дапусціць слёз і смярцей.

Вера ў такое будучае дапамагала выжываць. Давайце жспраўдзім гэтыя надзеі!

Вольга ПРЫЁМКА,студэнтка гістарычнага факультэта

УСПОМНІЦЬ УСЁАзарычы — невялікая вёска Камарынскага раёна, якая спіць у палескіх балотах. Аза�

рычы — трагедыя і боль беларускага Палесся. Многія з нас успрымаюць Халакост яктрагедыю яўрэйскага народа, але далёка не ўсе ведаюць пра страшэнную лютасць фа�шыстаў у адносінах да беларусаў. У дзень вызвалення Азарыцкага канцлагера, 22 кра�савіка, адбылася сустрэча студэнтаў БДПУ з былымі вязнямі. Старшыня Рэспублікан�скага грамадскага аб’яднання былых вязняў фашызму «Азарычы» Ф. А. Верас і членКаардынацыйнага савета беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фа�шызму А. П. Шкурок расказалі пра жахі існавання ў канцэнтрацыйным лагеры.

•Да 65�годдзя вызвалення Беларусі

ЗАЛАТОЕ ПЯРО�2009:

талент імкнецца ў неба

Калі не злавіць птушку Шчасця, дык хаця б паспытаць сваю ўдачу вырашылі студэн�ты�журналісты БДПУ і накіраваліся на агульнауніверсітэцкі конкурс «Залатое пяро».І схапілі�такі восем залатых пёркаў!

таўшы ў госці на матэматычныфакультэт, што знаходзіцца ў

другім корпусе нашай almamater.

Усе пераможцы конкурсу

былі ўзнагароджаны унікаль�

нымі вазамі, якія ўпрыгожылаўзорамі мастачка Аляксандра

Канафальская.

Магчыма, у гэты красавіцківечар слава кагосьці абміну�

ла — але ж у вас заўсёды ёсць

шанец даказаць, што гэта ад�

былося памылкова! «Шка�ляр», «Газета», «Sh… пілька»,

«Студэнт(ка)», «Пачатковец»,

«Klio»… Жадаеш, каб тваё вы�данне было сярод іх?! «Зала�

тое пяро» чакае цябе — схапі

сваю ўдачу за хвост!

Ганна БАГУМІНСКАЯ

— Таццяна, падзяліся сакрэтам: да якога віду дзейнасці ў боль%шай ступені ляжыць душа?

— Ведаеш, сёння перада мною сапраўды паўстала праблема выба�

ру, бо «ўсюдыпаспяванне» — хутчэй міф, чым рэальнасць. Праўда,

іншым разам прыцягвае экстрым: напрыклад, вяду канцэрт і ў ім жа

выступаю з «Элементам». Прыходзіцца пераўвасабляцца за некалькі

хвілін! А ўвогуле, я — чалавек, які ўспрымае жыццё праз эмоцыі:

сёння галоўнае — танец, заўтра — тэатр або канферанс. І, напэўна,

якраз апошняе мне бліжэй за ўсё: калі доўга не выходжу на сцэну —

пачынаю сумаваць, адчуваю сябе непатрэбнай…

— Не за гарамі дзень атрымання дыплома! Як лічыш: што далітабе пяць гадоў, праведзеных у БДПУ?

— Без залішняга пафасу скажу: ва універсітэце я вырасла і ў жыц�

цёвым, і ў творчым плане. Чалавек пры жаданні можа праявіць сябе

ўсюды — гэта праўда. Але праўда і тое, што лягчэй гэта зрабіць пры

наяўнасці спрыяльных умоў. Вобразна кажучы, цяжка стаяць ля

крыніцы і не наталіць смагу. У нашым універсітэце ёсць столькі маг�

чымасцей для самарэалізацыі! Калісьці я марыла стаць спявачкай і

вельмі перажывала, што не выпала прафесійна займацца вакалам —

а цяпер не шкадую, бо маё жыццё суцэльна звязана са сцэнай.

— Ці лічыш ты сябе паспяховым чалавекам?— Поспех у маім разуменні — пазітыўнае ўспрыняцце вынікаў

сваёй дзейнасці. На шчасце, я ад прыроды працавітая аптымістка, ігэта дапамагае мне ва ўсім. Нярэдка інтуітыўна разумею, што трэба

рабіць, асабліва ў нестандартнай сітуацыі.

— Якой ты бачыш сябе ў будучым?— Баюся загадваць далёка: жыццё абавязкова ўсё перайначыць. Тым

не менш я хацела б абавязкова мець любімую працу, а таксама сям’ю,у якой панавалі б гармонія і павага.

— Блізкія для цябе — гэта…— Сапраўдныя сябры — тыя, што не падвядуць і падтрымаюць.

Нават дзень нараджэння сам па сабе нічога не значыць — святам яго

робяць менавіта блізкія. Таму, нібыта міратворца, заклікаю ўсіх:

«Людзі! Любіце адзін аднаго, каб не ачарсцвелі вашы душы…»

Вераніка МАНДЗІК

Прыгажосць выратуе свет —але толькі ў тым выпадку, калі даяе далучацца Дабрыня, Любоў іТворчасць. Пад гэтымі словамімаглі б падпісацца многія, упэў�нена студэнтка ФНК ТаццянаРАДКЕВІЧ — пастаянная вяду�чая шматлікіх універсітэцкіх ме�рапрыемстваў, удзельніца танца�вальнага гурта «Элемент» і сту�дэнцкага тэатра «Мы».

ЭНЕРГІЯ ДУШЫ