G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

9
Выканаўца работы — студыя «Іквадарт» Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

Transcript of G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

Page 1: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

Выканаўца работы — студыя «Іквадарт»

Сайт музеяМаксіма Багдановіча ў Гродне

Page 2: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

ПерадгісторыяBagdanovichmuseum.by — гэта сайт, які наша студыя

стварыла ў рамках сацыяльна-рэкламнага праекта. Мы

вырашылі на бясплатнай падставе распрацаваць сайт, які б

прынёс карысць беларускай культуры ці нашаму роднаму

гораду Гародні, а таксама адлюстроўваў бы

прафесіянальныя магчымасці студыі.

Крытэрыі, якія мы ўлічвалі пры адборы арганізацыі для

супрацоўніцтва:

ступень уплыву дзейнасці арганізацыі на беларускую

культуру ці жыццё горада;

наколькі сайт дапаможа дзейнасці арганізацыі;

фінансавае становішча арганізацыі — немэтазгодна

рабіць бясплатны сайт для арганізацыі, якая і так добра

сабе адчувае.

У выніку мы спыніліся на музеі Максіма Багдановіча ў Гродне.

Page 3: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

ПраблемаЗначная колькасць падарожнікаў пры планаванні

вандроўкі, у тым ліку пры пошуку цікавых месцаў для

наведвання, карыстаецца інтэрнэтам. Нягледзячы на гэта,

музей практычна не выкарыстоўваў гэты канал для

прасоўвання сваіх паслуг. У інтэрнэце было недастаткова

інфармацыі, здольнай зацікавіць падарожніка ў наведванні

музея.

Page 4: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

МэтыДапамагчы музею прасоўваць свае паслугі ў інтэрнэце.

Зрабіць унёсак у папулярызацыю творчасці Максіма

Багдановіча.

ІдэяСтварыць сайт, дзе наведвальнікі змогуць атрымаць

найбольш поўную інфармацыю пра музей, яго паслугі,

зручна заказаць экскурсію, а таксама пазнаёміцца з

творчасцю выдатнага пісьменніка.

Page 5: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

АжыццяўленнеПершае, што мы зрабілі, — сабралі кантэнт, каб вакол яго

будаваць сайт. Затым структуравалі інфармацыю,

падабралі медыйны кантэнт і правялі фотасесію экспазіцыі

музея. Увесь кантэнт падзялілі на дзве групы: першая

датычылася менавіта музея, другая — жыцця і творчасці

Максіма Багдановіча.

Page 6: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

Яшчэ да старту праекта пагадніліся аб тым, каб насыціць

сайт фотакантэнтам, каб у сваю чаргу перадаць

атмасферу музея. Для раздзела «Экспазіцыі» спецыяльна

распрацавалі скрыпт «Cyclorama», які дэманструе

экспазіцыі ў фармаце 360о.

Не абмінулі і камерцыйны бок праекта: наведвальнікі сайта

маюць магчымасць зручна заказаць экскурсіі.

Page 7: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

У блоку, які прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча,

наведвальнікі могуць знайсці вершы, апавяданні і

пераклады пісьменніка. Таксама на сайце ёсць песні ў

выкананні Алеся Камоцкага, Лявона Вольскага,

«Песняроў», гуртоў «Нельга забыць» і Trubetskoy на вершы

вялікага аўтара.

Сайт зручна праглядваць на мабільных прыладах, паколькі

ён мае адаптыўны дызайн.

Для рэалізацыі адаптыўнасці праграміст не выкарыстоўваў

фрэймворк, а пісаў кастамны код, каб павялічыць хуткасць

сайта на мабільных прыладах. З гэтай жа мэтай былі

выкарыстаны і іншыя тэхнікі, напрыклад, загрузка

фотаздымкаў і малюнкаў розных памераў для адпаведных

памераў экрану прыладаў.

Page 8: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

Бэкэнд сайта пабудаваны на фрэймворку Yii, што таксама

зрабіла яго больш хуткім.

У адрозненні ад гатовых CMS фрэймворк не мае лішняга

функцыяналу, што значна спрошчвае працу

кантэнт-менеджэра.

Сайт працуе на PHP 7.0 і выкарыстоўвае абароненае

злучэнне па пратаколе https.

Page 9: G-1. Web-сайт. Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне

ВынікіУжо ў першыя 2 дні пасля запуску пра сайт музея

даведалася значная колькасць людзей. Рэсурс набраў

больш за 200 шарынгаў і твітаў. Мы нават не лічылі

колькасць лайкаў і рэпостаў з іншых крыніц, іх было значна

больш.

У сярэднім у месяц на сайт прыходзіць больш за 600

унікальных наведвальнікаў. Сярэдні час знаходжання на

сайце – больш за 3 хвіліны.

200> шарынгаў і твітаў

600 унікальных наведвальнікаў

3> хвіліны