docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у...

269
Беларуская глыбіня "Ён адкрывае глыбокае і стоенае, ведае, што ў змроку, і святло жыве з Ім" Данііл 2:22. Наколькі расійская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павал Севярынец. У турме адзін мудры чалавек сказаў мне: «Не пытай сябе ў няволі — «За што?». Спытай — «Дзеля чаго?». Дзеля чаго Госпад дае табе крыж часу і прасторы, новы пачатак каардынатаў у жыцці, новых людзей, новыя вобразы і падабенствы Свае? Чым ачысцяць, адновяць і напоўняць яны тваё сэрца? У параўнанні з Малым Сітнам у Купліне святлей. Больш сонца: як-ніяк, паўтысячы кіламетраў на поўдзень. Раённыя Пружаны чысценькія, вымеценыя, у кветачкі. Святлейшы лес — не елка ды хвоя, а ясень, бяроза, таполя, дуб, клён. Святлейшыя вочы — тут усё-такі Заходняя Беларусь, няма сіценскага адчаю. Святлей ад жывое веры і мовы. Светла ў царкве — ад белых галоваў мужыкоў і дзяцей. І глыбіня. «Шырокая руская душа, — сказаў праз Івана Карамазава найглыбейшы расейскі пісьменнік і беларус Дастаеўскі, чыё родавае гняздо Дастоева ў гадзіне язды ад Купліна, — я б звузіў». Дык вось, наколькі расейская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая — як беларуская пакута, беларускае цярпенне, беларускае балота. Беларусы, у адрозненне ад расейцаў, украінцаў, палякаў, — інтраверты, заглыбленыя ў сябе. Таму беларуская глыбінка — гэта не правінцыя. Багна? Бездань? Глыбіня. Тут — патаемная глыбіня: пад Белавежскай Пушчай у савецкія часы размяшчаліся стратэгічныя аэрадромы, нацэленыя на Еўропу. У самай такой беларускай глыбіні без адзінага стрэлу зруйнавалі найвялікшую імперыю зла: Віскулі таксама ў Пружанскім раёне. Увогуле, гэта берасцейскае наваколле паміж Палессем і Літвой, паміж

Transcript of docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у...

Page 1: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня "Ён адкрывае глыбокае і стоенае, ведае, што ў змроку, і святло жыве з Ім" Данііл 2:22. Наколькі расійская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павал Севярынец.  У турме адзін мудры чалавек сказаў мне: «Не пытай сябе ў няволі — «За што?». Спытай — «Дзеля чаго?». Дзеля чаго Госпад дае табе крыж часу і прасторы, новы пачатак каардынатаў у жыцці, новых людзей, новыя вобразы і падабенствы Свае? Чым ачысцяць, адновяць і напоўняць яны тваё сэрца?

У параўнанні з Малым Сітнам у Купліне святлей. Больш сонца: як-ніяк, паўтысячы кіламетраў на поўдзень. Раённыя Пружаны чысценькія, вымеценыя, у кветачкі. Святлейшы лес — не елка ды хвоя, а ясень, бяроза, таполя, дуб, клён. Святлейшыя вочы —тут усё-такі Заходняя Беларусь, няма сіценскага адчаю. Святлей ад жывое веры і мовы. Светла ў царкве — ад белых галоваў мужыкоў і дзяцей.

І глыбіня.

«Шырокая руская душа, — сказаў праз Івана Карамазава найглыбейшы расейскі пісьменнік і беларус Дастаеўскі, чыё родавае гняздо Дастоева ў гадзіне язды ад Купліна, — я б звузіў».

Дык вось, наколькі расейская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая — як беларуская пакута, беларускае цярпенне, беларускае балота. Беларусы, у адрозненне ад расейцаў, украінцаў, палякаў, — інтраверты, заглыбленыя ў сябе. Таму беларуская глыбінка — гэта не правінцыя. Багна? Бездань? Глыбіня.

Тут — патаемная глыбіня: пад Белавежскай Пушчай у савецкія часы размяшчаліся стратэгічныя аэрадромы, нацэленыя на Еўропу. У самай такой беларускай глыбіні без адзінага стрэлу зруйнавалі найвялікшую імперыю зла: Віскулі таксама ў Пружанскім раёне.

Увогуле, гэта берасцейскае наваколле паміж Палессем і Літвой, паміж Белавежай і Выганашчанскімі балотамі — Пружаны, Бяроза, Івацэвічы, Кобрын — глыбокае. Глыбокае, як магутнасць роду Сапегаў, чый замак у Ружанах уражвае падзем’ямі ў некалькі паверхаў, прызначанымі для вялікалітоўскіх скарбаў;як унікальны тэнар Міхася Забэйды-Суміцкага, ураджэнца тутэйшых Шэйпічаў; як тысячы народных мелодыяў са збору пружанца Рыгора Шырмы;як балады Андрэя Макарэвіча з «Машыны часу», чые дзяды з ваколіцаў Малеча; як 600 тамоў прозы Юзафа Крашэўскага, чый род калісьці валодаў Старым Куплінам;як хрыплы крык, вырваны з самага сэрца Уладзіміра Высоцкага, чые продкі — з Сяльца Бярозаўскага раёна;як верлібры Алеся Разанава (з таго ж Сяльца);як бас Анатоля Папанава, вязня з «Халоднага лета 53-га» і «ваўка» з мультфільма «Ну, пачакай!», чыя матуля перадала сыну непаўторна ёмісты тутэйшы выгавар; як пераклады Васіля Сёмухі з блізкага хутара Ясенец, асабліва калі чытаеш Слова Божае ў Сёмухавым перакладзе;

Page 2: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

як вера ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (мястэчка Поразава адсюль рукой падаць), аднаго з заснавальнікаў БНР і БХД, таго самага ксяндза, што распачаў імшу па-беларуску і быў расстраляны ў Трасцянцы гестапаўцамі ў ноч на Раство 1942 г.;як веданне Бібліі беларускімі баптыстамі, чыёй сталіцай ёсць Кобрын;як удых волі Тадэвуша Касцюшкі з Мерачоўшчыны, за паўсотні кіламетраў адсюль;як мясцовыя тарфяныя балоты, у адным з якіх, Гатча-Восаўскім, знайшлі адзінае ў Беларусі прамысловае радовішча бурштыну;як пружанскі антыалкагольны рух сялянаў 1846—1848 гг., што перакінуўся на суседнія губерні;як здрада Азефа, ураджэнца вёскі Лыскава, кіраўніка баявой арганізацыі эсэраў, які арганізоўваў забойствы вышэйшых чыноў імперыі і адначасова «здаваў» паплечнікаў;і, урэшце, як бездань падзення курса беларускага рубля пасля сыходу пружанскага вылучэнца, Пятра Пятровіча Пракаповіча... І вось Госпад дае акунуцца ў гэтую глыбіню — акунуцца разам з сотнямі насельнікаў куплінскай «хіміі», наведнікамі і міліцыянтамі. Глядзіш у вочы юным беларусам, у бяздонныя вочы пакалення незалежнасці, бачыш будучыню, што пакутуе, п’е да анабіёзу, перакідаецца мацюкамі і мроіць пра шчасце — і аж правальваешся, колькі тут глыбока роднага і глыбока чужога! Дзеля чаго — ёсць час падумаць. Час адкрыць новыя цуды ў звыклым, забытым і занядбаным. І зразумець, што сённяшнім нашым беларускім скрыжаваннем часу і прасторы валодае не Лукашэнка і не Расійская імперыя, а Сам Госпад Бог.

Page 3: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Каменда

....прапаведаваць палонным вызваленне, сляпым празрэнне, адпусціць спакутаваных на свабоду. Лк 4:18.   Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Спецкамендатура №7, або, прасцей, каменда — былая савецкая казарма ў колішнім вайсковым гарадку. Саўком, пахаваным дваццаць гадоў таму зусім непадалёк, у Віскулях Пружанскага раёна, тут тхне дагэтуль. Ужо на ўваходзе лёгкія да самых глыбіняў напаўняюцца камунальным духам агульнага карыстання, уласцівым рабочым інтэрнатам ды маласямейкам. «Ленінскі пакой» з партрэтам Лукашэнкі, чырвоназялёным сцягам і гімнам пра гэты самы «радасцісцяг» нудзіць пылам старых тамоў эпохі застою, ад Чарнышэўскага да Чаргінца. У кухні па-над умывальнікам, калі возьмешся спаласнуць твар жаўцявай вадзіцай, б’е ў нос прысмак ржавага металу і крыві. Балотнае жалеззе. «Хімія» з такім знаёмым савецкім пахам арганічна спалучаная з КДБ, вуліцай Карла Маркса, «лініяй Сталіна» ды іншай савецкай спадчынай.

Каменда — двухпавярховы казённы дом з закратаванымі вокнамі; перад уваходам — дзве альтанкі (камеры назірання выведзеныя ў дзяжурку). Тры дзясяткі пакояў: кабінеты міліцыянтаў, кухні ды інтэрнацкія пакойчыкі змяшчальнасцю ад двух на сямі чалавек. Наш — на трох: ложкі, тумбачкі, стол. Сярод сотні асуджаных у асноўным маладыя хлопцы — берасцейскія, баранавіцкія, пружанскія. Хтосьці за бойку, хтосьці за «хуліганку», хтосьці за нявыплату аліментаў. Людзі і размовы такія самыя, якія пачуеш у любым двары: маё пакаленне, пра якое спяваў Вольскі (дарэчы, N.R.M. тут можна пачуць з мабільніка часцей, чым чакаеш). Міліцыянты, у адрозненне ад жылістых «хімікаў», мужчыны мажныя і сабе наўме. Хтосьці пераконвае сябе, што змагаецца са злом; хтосьці стомлена гумарыць (пясчаны кар’ер — два чалавекі!.. Калі нехта вырашыў выпіць — пакой нумар такі, увага! — і не запрасіў вас — чакаем у дзяжурцы»); хтосьці механічна афармляе «нарухі» (парушэнні) з прычыны п’янкі або ўцёкаў дахаты і рыхтуе чарговаму «хіміку» дакументы на зону.

Дзяжурка з карцарам-клеткай. І званкі. Адзін — выклік днявальнага першага паверха. Два — другога паверха. Доўгі — на пераклічку.

6:00. Доўгі званок: пад’ём. 6:10 — пераклічка: уваткнуць сваё «тут» сярод бясконцых «здесь» у адказ на прозвішча і ісці кіпяціць ваду. Малітва. Біблія. Сняданак. Дзынькнуць ключыкам на шчыце ў дзяжурцы, абмяняць пропуск на табель і праз рэзкі, да спіннога мозгу пранізлівы віск жалезных кратаў у дзвярах — на працу.

Каменда, як і любая няволя, сцінае і калечыць час, выхоўвае ўмоўныя рэфлексы, прымушае слых вылоўліваць староннія шоргаты і шэпты, супастаўляць міліцэйскія позіркі з размовамі суседзяў. Каменда прымушае жыць у Беларусі Абмежаванай Волі.

Абмежаванне волі скразіць тут у кожнай драбніцы. Выхад з каменды на агароджаную тэрыторыю — з дазволу дзяжурнага. Выхад у горад — праз заяву на імя начальніка (падпіша — не падпіша?). Тыя, хто застаюцца ў камендзе і не ідуць на працу, у першай палове дня мусяць зачыняць свае пакоі: абавязковы прагляд тэлевізара ў актавай зале. Кухні адчыняюцца і зачыняюцца паводле нейкага дзіўнага распарадку, адзінае разумнае тлумачэнне якому — прывучыць асуджаных, што без ласкі адміністрацыі

Page 4: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

нават супчыку сабе не згатуеш. Здаецца, што і перыядычныя адключэнні электрычнасці на нашым другім паверсе (афіцыйная версія — дзеля эканоміі) пераследуюць тую ж мэту. Прыбіральня адна (і можна здагадацца, ува што ператвараюцца чатыры «ачкі» без пісуараў, пад напорам ста мужыкоў). Памыцца ў камендзе няма дзе: пішаш заяву, каб наведваць лазню ў Пружанах.

Зрэшты, за ўсё дзякуеш Богу: Дашкевіч, Саннікаў, Статкевіч, Бандарэнка не маюць і гэтага.

Каменда — прыпынак між турмой і воляй. За гэты год было ўмоўна¬датэрмінова вызвалена 13 асуджаных і адпраўлена ў зону 16. Лік на карысць няволі. Людзі, вырваныя са свайго асяроддзя. Адбываюць. Церпяць. Зрываюцца. Цішком п’юць.

Каменда не толькі на мяжы волі, але і на мяжы веры. Першае, што мне кінулася ў вочы ў пакоі — драўлянае распяцце, кардонны абразок Збаўцы, абраз Маці Божай на покуці, сёлетні царкоўны каляндар і ўзятае ў рамку выданне Жыровіцкай абіцелі «Якім будзе чалавек без любові». Тут, на паўдарозе паміж усемагчымымі спакусамі ды кратамі, хлопцы то прыпыняюцца перад Богам, бо спадзяюцца «праскочыць».

Мой сусед Лёха, якога пару тыдняў таму за дзевяць «нарухаў», апрануўшы кайданкі, адправілі ў баранавіцкі ізалятар, казаў: «Жыву — грашу. Памру — адкажу».

І ўсё-такі ты ведаеш: гэтая загрузлая ў лясах савецкая выспа, і родныя беларускія хлопцы-«хімікі», і напружаныя дзядзькі-міліцыянты — дзеля таго, каб палюбіць Бога — усім сэрцам, усім розумам, усёй душою, усімі сіламі тваімі і бліжняга, як самога сябе. Палюбіць Беларусь. Глядзі, пазнавай: у стоеных, схаваных вобразах і падабенствах, сярод абразоў і кратаў, не заўважаны, апляваны, укрыжаваны, у асуджаных і наглядчыках, у сынах чалавечых, сынах беларускіх — прысутны Бог.

Page 5: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Пераўтварэнне Госпада

…І ўзвёў іх на гару высокую адных, і пераўтварыўся перад імі, і заззяла аблічча Ягонае, а ўбранне Ягонае стала белае, як святло.Мацвея 17:2

Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. За колькі тыдняў да адпраўкі на «хімію» да мяне ў кантакце пагрукаўся нейкі барадаты малады чалавек са светлымі вачыма, і даслаў допіс, адна толькі назва якога прымусіла мяне паморшчыцца: «Бог, у якога я не веру». Ну вось, думаю, зноў праваслаўны атэізм. Але пост аказаўся цытатай з Хуана Арыяса, іспанскага каталіка, і з першых словаў мне стала зразумела — я таксама не веру:— У Бога, які любіць боль— У Бога, які прымушае сябе баяцца— У Бога-дзядулю, якім можна злоўжываць— У Бога, які аддае сябе ў манаполію адной царквы, нацыі, культуры ці касты— У Бога, які «гуляе» ў людзей, каб асудзіць іх— У Бога, які маўчыць у гісторыі і абыякавы да пытанняў, што трывожаць спакутаванае чалавецтва— У Бога тых, хто думае, што любіць Бога, бо не любіць нікога Ужо ў пружанскай Спаса-Прэабражэнскай царкве, паглядзеўшы на маладога бацюшку, я ахнуў: барадач са светлым позіркам аказаўся айцом Сергіем, у якога мне спавядацца.Вось і не вер пасля гэтага. Айцец Сергій чытае Меня і Бярдзяева, цікавіцца гісторыяй і філасофіяй, мае вялізную бібліятэку, неяк служыў у блізкіх Засімавічах набажэнства па-беларуску, выхоўвае дачку Арыну, беларускамоўную верніцу і слухачку N.R.M. Гляджу на яго і думаю: у Якога Бога вераць тут, у беларускай глыбіні? Няўжо Бог пратэстанцкага місіянера Тайса з Купліна, Бог каталіцкага ксяндза Казіміра Свёнтка, што пачынаў свой крыжовы шлях у Пружанскім касцёле, Бог праваслаўнага перакладчыка Бібліі Васіля Сёмухі з Ясенца і Бог айца Сергія — Адзін і Той жа? У гэтай беларускай глыбіні тэолаг, славіст, выкладчык экзэгетыкі і герменэўтыкі Віленскага універсітэта Міхал Баброўскі, высланы з колішняй сталіцы па справе філаматаў, шукаў Бога ў адзінстве хрысціянаў — спярша як уніяцкі, потым як праваслаўны святар. І няхай Баброўскага называлі то сваім, то чужым і ў заходняй, і ва ўсходняй царкве — ён усім сваім жыццём сцвярджаў веру ў Бога, вышэйшага за міжканфесійныя звягі. У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць вялікі касцёл на 1000 чалавек, перадалі камяніцу праваслаўным, а тыя дабудавалі царкву Раства Храстова (па-каталіцку, алтаром на захад), і заадно непадалёк — касцёл, што стаіць дагэтуль: пэўна ж, людзі верылі ў Бога, у Якога не каменнае сэрца, а жывое.

Page 6: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Казімір Свёнтак, першы беларускі кардынал з XVIII ст., сваё служэнне пачынаў у тым самым пружанскім касцёле, быў арыштаваны і засуджаны на смерць, прайшоў сталінскі ГУЛАГ і ўсё-такі ўбачыў бел-чырвона-белы сцяг Хрыста па-над урадавымі будынкамі — верыў у Бога, Які не дае выпрабавання звыш сілаў. Айцец Канстанцін Пілінкевіч, настаяцель Пружанскай Прачысценскай царквы, што за польскім часам абараняў правы беларусаў і, выступаючы перад тагачаснымі дзяржаўнымі дзеячамі, казаў: «Наша думка аб тым, каб не глядзелі бы на нас, праваслаўных, коса, каб не лічылі бы нас за грамадзянаў ніжэйшага гатунку» (за што і быў адхілены ад пасады) — верыў у Бога, Які даў беларусам зямлю, мову і права людзьмі звацца. Тутэйшыя пратэстанты, чые бацькі друкавалі ў Белавежскай пушчы Бібліі для ўсяго былога Савецкага Саюза, пратэстанты, што прапаведуюць Евангелле на гарадскім дне і толькі цярпліва ўсміхаюцца, калі чуюць грэблівае «сектанты», сярод якіх і патомныя баптысты-антысаветчыкі, і місіянер-пастар Тайс — вераць у Бога, Які не пакіне чалавека ані ў Афрыцы, ані ў Беларусі, Які моцны выцягнуць з жыццёвага гною і апошняга ізгоя, і скончанага п’яніцу. А пружанец Васіль Сёмуха, адзін з найлепшых беларускіх перакладчыкаў, уклаў у свой пераклад Бібліі столькі глыбокае беларускае прыгажосці і ласкі, столькі моўнага хараства, што нават нягледзячы на багаслоўскія недахопы, і вернікі, і святары згаджаюцца: Дзядзька Васіль верыць у Бога, Які ёсць Любоў.* * *Ісус пераўтварыўся перад вучнямі на гары.Пружанская царква Пераўтварэння, куды мне дазволена выязджаць у нядзелі, таксама стаіць на горцы, на праваслаўных могілках. Насупраць, праз дарогу — капліца каталіцкая, і могілкі адпаведныя. Вуліца так і называецца — Горка. Дужа беларуская Горка: так і чуецца ў гэтым магільным раздзяленні штосьці горкае. Але менавіта тут, калі народ хорам спявае на царкоўнаславянскай з яўным беларускім маўленнем — акунаешся ў тую глыбіню, дзе калісьці жыў Скарына. Тады, у залатым ХVI ст. каралева Ганна з дазволу Жыгімонта Аўгуста пабудавала на Горцы, на землях, адведзеных Змітром Сапегам, царкву. Храм разбураўся, гарэў і ўваскрасаў. Ужо ў нашыя дні айцец Ігар адбудаваў Спаса-Прэабражэнскую царкву, у 1943-м адноўленую пад нямецкай акупацыяй, а ў 1985 спаленую за камуністамі. Бацюшка з глыбокім зычным голасам апякуецца «хімікамі» і часцяком заседжваецца ў дзяжурцы з міліцыянтамі. Уся царква любуецца, як ён прычашчае дзяцей: — Прычашчаецца раба Божая Анастасія… Адкрываем роцік. Та-ак. Прычашчаецца раба Божая Ксенія… Ксенія, не грызі пазногці. Прычашчаецца раб Божы Раман… ну, і дзе мы прападалі? Тут, у царкве Пераўтварэння вобразы і падабенствы Хрыстовыя выяўляюцца ва ўсёй прыгажосці і разнастайнасці. У абліччах, малітвах, жыццях святароў і вернікаў, у літургіі і прычасці, перагукаюцца званамі з касцёльнай імшой і хорам з праслаўленнем у евангелістаў — і вось у беларускай глыбіні, пакутлівай і трапяткой, скрозь стагоддзі нараджаецца Той, у Каго верылі Сапега і Жыгімонт Аўгуст, Баброўскі і Свёнтак, вераць Тайс і Сёмуха, у каго верыш ты — Справядлівы і Міласэрны, Адзіны і Нязменны Бог.

Page 7: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Сведчанне ЛазараЯі ведаў, што Ты заўсёды пачуеш Мяне,але сказаў гэта для народа,які тут стаіць, каб паверылі,што Ты паслаў Мяне.Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў моцным голасам:Лазар! Выходзь.Яна 11:4243У «Злачынстве і пакаранні» глыбіннага беларуса Дастаеўскага ёсць ключавая сцэна— блудніца Соня і забойца Раскольнікаў уначы, у пакоі з нізкай столлю пры свечцы чытаюць біблейскую гісторыю пра Лазара. Евангелле выварочвае душу, злачынца каецца— і пачынае шлях да выкуплення.Ісус уваскрэсіў Лазара ў прысутнасці вялікай колькасці сведкаў на чацвёрты дзень пасля смерці, калі цела, пакладзенае ў пячоры, ужо пачало гніць і смярдзець. Многія паверылі ў Бога праз гэты цуд— але начальнікі народа менавіта тады канчаткова пастанавілі Яго забіць.Лёгка ўявіць: для ксяндза Уладзіслава, які ўжо каторы месяц трывае ў пячоры турмы КДБ, адзінаццаты падраздзел Евангелля паводле Яна адна з улюбёных.Так шмат знакаў…Лазар— проста скразіць.Тут ёсць і дзве сястры, Яніна і Ірына, якія, нібы Марта і Марыя, плачуць ды моляцца за брата, і вернікі, якія смуткуюць, і, вядома, начальства, якое лепш за ўсіх ведае: калі Бог раптам пачынае тварыць цуды, трэба прымаць меры. …І цяжкое, напружанае маўчанне надае яшчэ большае падабенства евангельскай гісторыі: маўчаць, быццам па памерлым. Менавіта ў доме Лазара, дзе ягоная сястра Марыя памазала Госпада каштоўным мірам, выціраючы ўласнымі валасамі перад укрыжаваннем, сэрца апостала Юды разадрала здрада. Містыка справы Лазара прымушае стойваць дыханне: неўзабаве пасля ўваскрашэння пахаванага— уваход у Ерусалім. Чаму Ісус так доўга чакаў, чаму не ішоў дапамагчы сябру ў смяротнай хваробе? Марудзіў, пакуль Лазар не памрэ, пакуль сваякі не адчуюць страты, пакуль не пераканаюцца вучні… Цяжка пазбыцца пачуцця, што і зараз Госпад чакае, кабдайшло. Каменная пячора сталінскіх часоў, куды перад смерцю памяшчалі беларускіх святароў, паэтаў і дзеячаў,— у самым цэнтры сталіцы. Вось ужо тры гады менавіта яна— скрыжаванне малітваў і чаканняў, сэрца страху і пакутлівай адзіноты, у якім штодня чуюцца званы Архікатэдральнага касцёла Найвялікшай Панны Марыі з плошчы Волі. Што хоча сказаць Ён сёння нам, беларусам, праз самоту Лазара? Акуратны, яшчэ ў школе празваны «Панічом» за бездакорны выгляд, Уладзімір паступіў у семінарыю і стаў ксяндзом Уладзіславам. Спадчыну, сабраную для яго матуляй у залатых упрыгожаннях, абмяняў на грошы і ўклаў у будаўніцтва касцёла ў Мар’інай Горцы, куды накіравалі служыць. Адпанічане засталося і следу: сам праводзіў на касцельны падворак ваду, вазіў тачкамі зямлю, высаджваў кветкі…

Page 8: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Даводзілася самому латаць сваю адзіную куртку— усе грошы, заробленыя ці ахвяраваныя, ішлі на парафію, добраўпарадкаванне ці святочныя падарункі дзецям. «Мы гэтага ксяндза атрымалі з неба»,— казалі мар’інагорскія парафіяне.  У мінскую Катэдру, дзе малады ксёндз Уладзіслаў казаў пабеларуску, шмат хто прыходзіў адмыслова, каб паслухаць ягоную навуку. Не баяўся казаць праўду. За гэта многія яго і ненавідзелі. Арышттакогаксяндза— выклік Касцёлу ў гэткай жа ступені, у якой арышт гендырэктара «Уралкалія»— выклік Расіі, а палітвязні Плошчы— Еўропе. Больш за тое, справа Лазара— выпрабаванне для ўсёй Царквы. Хопіць маўчаць пра тое, што творыцца ў краіне,— вось, зло ўжо прыйшло па цябе. Госпад дапускае, каб праз пакуты і боль аднаго ўвесь Касцёл зразумеў: калі сапраўды стаіш на каленях перад Богам, а не перад дыктатарам— чакай палітычнага абвінавачвання ў замаху на царскую ўладу, абвінавачвання, вынесенага Самому Хрысту. Тутэйшаму Пілату абавязкова падкажуць: «Калі адпусціш яго— ты не сябар кесару». Год таму дзясяткі тысячаў евангельскіх вернікаў па ўсёй Беларусі маліліся за пратэстанта Змітра Дашкевіча, зняважанага начальнікам Мазырскай калоніі. Царква запатрабавала спыніць здзек; дзеля аднаго з’ядналіся ўсе. Тады рэжым адступіў, Змітра пакінулі ў спакоі і перавялі. Логіка зла няўмольная: спроба прыняць яго як норму, зрабіць выгляд, што «так і трэба», або дамовіцца вядзе да паразы дабра. Непрыняцце зла, якое выявіў Ісус,— адзінае выйсце, але куды яно вядзе, мы ўжо дзве тысячы гадоў ведаем. Яно вядзе на крыж. Увогуле, найлепшыя беларускія ксяндзы гнілі ў турмах за праўду і краіну ўсё апошняе стагоддзе: і заснавальнік БХД Вінцэнт Гадлеўскі, што абураў улады беларускімі казанямі ў Жодзішках, і Казімір Свёнтак, абвінавачаны ў тым жа шпіянажы, і Станіслаў Лазар, пробашч Пружанскага, а потым і Берасцейскага касцёлаў, арыштаваны за прысутнасць на імшы школьнікаў ды крытыку калгасаў. Зразумела, пасля справы Гайдукова веры ў «шпіянаж» ксяндза Уладзіслава няма. Зразумела, родным і вернікам «хто трэба» ўвесь час падказвае, што агалоска шкодная, ціхаціха, абы чаго горшага не было. Ксяндзы і вернікі перашэптваюцца.Справа Лазараўваскрашае ідэю актыўнай палітычнай каталіцкай сілы, якой была легендарная Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 1920—30х. Штодня званы ад Катэдры б’юць, прабіваюцца ва ўнутраны двор КДБ— іх чуваць у кожнай камеры «амерыканкі». Ведай, кожны каталік, кожны хрысціянін,— гэты звон звоніць па табе.

Page 9: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Бо дзеля таго, каб Ісус вызваліў Лазара з затхлай пячоры, Марце трэба было паклікаць ды выйсці сустрэць Яго, Марыі: маліцца і верыць, вучням— быць побач, разам, а народу, які сабраўся суцяшаць сёстраў,— адваліць ад пячоры камень. — Лазар! Выходзь. І тады хай замірае ды ахае люд, хай фарысеі да болю заплюшчваюць вочы і хай глядзіць уся краіна, як пад перазвон званоў з плошчы Волі вызваляе Бог.

Беларуская глыбіня. Богаўгнявіцельная

Прачнецеся, п’яніцы,і плачце і галасецеусе, хто п’е віно…Ёіль 1:5 — Харошы быў хлопец,— кажа кладаўшчык Леанідавіч,— ды спіўся. — Гарэлка— гэта не выхад,— змрочна адгукаюся я. — О!— І вочы барадатага Леанідавіча запальваюцца, нібы тыя агеньчыкі ў глыбокай чары.— Гарэлка— гэта не выхад. Гэта ўваход. У свет алкагалю. Менавіта Алкагалю— з націскам на першае «А». У сённяшніх Пружанах парадны ўваход у свет Алкагалю цяпер размяшаецца за сем крокаў ад брамы гарадской школы №4. Адчынілі якраз да новага навучальнага года— ззяючая таемнымі самацветнымі пякельцамі крама Брэсцкага лікёра-гарэлачнага завода «Белалка». Называецца— «Sклад». Эс як знак даляра— і «клад». Расшыфроўвайце, бураціны. Чаму вас там вучаць у школе нумар чатыры: хімія— цэ-два-аш-пяць-о-аш плюс аш-два-о; біялогія— зліпанне эрытрацытаў, гіпаксія, цыроз печані ды разбурэнне мозгу, таксікоз, нервовыя клеткі масава адміраюць, гніюць і нараніцу праз мачапалавую сістэму вымываюцца ў каналізацыю (усім, хто ў школе не праходзіў: з пахмелля вы мочыцеся ўласнымі мазгамі), а зверху— бах!— гісторыя напалам з матэматыкай. «Водка СССР» сорак чатыры тысячы за нуль пяць, «Наркомовская норма»— пяцьдзясят чатыры. «Белоруссия»— дзевяноста восем дзвесце пяцьдзясят за нуль сем. Для пружанцаў апошняй кропляй сталася тое, наколькі яскрава і відовішчна «Белалка» разам з тутэйшым райпо святкавалі адкрыццё. Каляровыя ўлёткі— па ўсім горадзе. Каляндарыкі «Brest vodka». Друк якасны, глянцавы. 

Page 10: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Мужчына ў белым строі з аранжавым іракезам на галаве шпацыруе ў атачэнні курэй. Лозунг: «Жить хорошо». Арганізацыям— цэлыя праспекты з калекцыямі фугасаў, што падміргваюць трохі асавелымі рознакаляровымі вачыма. І дырэктар школы на прэзентацыі. Так і не разумею: «Белая Русь»— гэта партыя ўлады або гарэлка? Мясцовым, бы баранам, б’юць у лоб: пачынаць піць трэба са школы. Тады на ўсё астатняе жыццё кліенты белалкам, райпам ды афіцыйнаму бюджэту забяспечаныя. Сяргей, праваслаўны вернік, штонядзелі з маленькай дачушкай на руках у царкве, заўжды стрыманы, а тут пайшоў на прыём да старшыні райвыканкама. Той разводзіць рукамі: дазвол, маўляў, даваў мой папярэднік, ён цяпер у Мінску дэпутатам, а я што?.. Пачалі збіраць подпісы. Ох, і выясняе яно нутро чалавечае, гэтае выпрошванне ды прастаўленне росчыркаў… Сабралі. Падалі 75. Для Пружанаў гэта падзея. Пракуратура і вобласць пачынаюць папераабарот, і райвыканкам мусіць хаця б выпусціць пару. Абвяшчаецца сход у вялікай зале, каля школы расклейваецца некалькі абвестачак. Праўда, з размахам рэкламы «Белалка» гэтыя фігавыя лісцікі не параўнаць. І сам сход абвяшчаецца ў будні дзень, ды яшчэ ў працоўны час— а 14-й. На сходзе супраціўнікі крамы ў відавочнай большасці. Праваслаўныя. Пастар пяцідзясятнікаў. Пастар баптыстаў. Настаўніца. Жыхары. Бацькі. Былыя алкаголікі, а цяпер вернікі-цвярэзнікі. Намеснік старшыні паведамляе, што ў раёне барацьба з п’янствам ідзе паспяхова. Прыкрываецца дзвюма прадавачкамі спіртнога з крамы— паглядзіце, гэтым дзяўчатам не будзе дзе працаваць. Людзі гавораць— хто гучна, абурана, хто важка, хто роспачна. Рэха гасне пад скляпеннямі райвыканкамаўскай залы. Заснавальнік савецкай улады стаіць на пустой плошчы, павярнуўшыся спінай, і робіць выгляд, што ён тут ні пры чым. Маўчыць і прысутны на сходзе падпалкоўнік міліцыі— хаця каму, як не яму, давядзецца разграбаць наступствы падлеткавага алкагалізму. Намеснік нецярпліва аглядае сход. Усё, час, хопіць вашай… хрысціянскай… дэмакратыі. Да адзінай, так сказаць, думкі мы не прыйшлі, у панядзелак дакладзем старшыні. Уф, думаюць яны, на гэтым усё скончана, можна запіць вадзічкай. Але тут усё толькі пачынаецца. 

Page 11: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Толькі што на адну гадзіну вытворцам спіртнога ды раённай наменклатуры ўдалося ўвасобіць залатую мару хрысціянскай дэмакратыі: святары і вернікі ўсіх канфесіяў поплеч, хорам адстойваюць у будынку адміністрацыі Божыя запаветы і здароўе горада. Што ж, калі розныя канфесіі не з’яднала ані свабода, ані экуменічны рух, ані Евангелле— з’яднае сённяшні рэжым. Прыйдзе, прыйдзе час, калі нацыю нарэшце званітуе ад выхлябанага пойла, калі «бухаць» і «набірацца ў хлам» перастане быць нормай, калі бутэлька звычайнай гарэлкі будзе каштаваць больш дзённы заробак, а свята стануць адзначаць малітвай у царкве, а не тварам у салаце. Паводле Арлова, у даўніну ў Беларусі сёмая чара лічылася богаўгнявіцельнай— на ёй спыняліся. А ў Пружанах, тых самых Пружанах, дзе 167 гадоў таму нарадзіўся найвялікшы рух за цвярозасць, які ахопіць 35 губерняў Расейскай імперыі, прыгожую, пякуча вабную чару сем разоў па семдзесят выставілі перад дзецьмі. Чара, эпіцэнтр паганскіх абрадаў— выток чарадзейства, што выпускае на свет усе сем смяротных грахоў… На Пружаны з дваццаццю тысячамі насельніцтва— 25 толькі афіцыйных пунктаў алкагольнага гандлю. А колькі напаўпадпольных прадаўцоў вагню пякельнага па «хрушчоўках» ды прыватных сектарах! Зазіраеш у хмельную глыбіню тутэйшае будучыні, і займае немы халадок, і паветра дрыжыць ад выпарэння спірту. «Спойваем?— пасмейваюцца чыноўнікі ды дзялкі.— Мы што ім, у горла ўліваем? Ды самі п’юць». Але за кожны ўваход у пекла, адчынены, быццам ашчэранае горла, перад разгубленымі, спустошанымі, запалоханымі мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі, рана ці позна ўсякі чарадзей адкажа перад Страшным у гневе Богам.

Page 12: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Бес свінства

Дэманы, выйшаўшы з чалавека,увайшлі ў свіней,і кінуўся гуртз урвішча ў возераі патануў.Лукі 8:33 У Евангеллі паводле Лукі ёсць такая гісторыя. У нейкай краіне Гадарынскай сустрэўся Ісусу апанаваны бесамі. Даведаўшыся, што дэманаў шмат і імя ім легіён, Госпад выгнаў іх з чалавека. На просьбу бесаў не пасылаць іх у бездань, ён дазволіў ім увайсці ў статак свіней, што пасвіліся непадалёк. Больш за дзве тысячы свіней кінуліся з урвішча ў возера і патанулі. Чалавек ацаліўся. Што характэрна, жыхары той краіны выйшлі насустрач Ісусу і… пераканаўча папрасілі вызваліць іх, так бы мовіць, ад Ягонай прысутнасці. Гісторыя, вядома, не пра свіней— пра людзей. Свінячы віск, што закладае вушы беларусам апошнія месяцы, усё пра тое ж. Яны прыходзяць, як сталінская «тройка», імем закона і без аніякага закону— упаўнаважаны сельсавета, ветэрынар і ўчастковы. Калі свіней багата— з машынай або пагрузчыкам. Недзе ўколы не ўсыпляюць з першага разу, тады дабіваюць кавадлам. Калі вяскоўцы адмаўляюцца адчыняць хлеў, прыязджае АМАП. Пяцікіламетровая зона вакол свінакомплекса (а іх у Беларусі больш за сотню)— без размоў. Усіх астатніх бяруць пострахам: «Рэжце да пятага ці то пятнаццатага, бо пасля аніякай кампенсацыі не будзе». «Ты колеш свінню— я калю цябе!»— ашалелы беларус стаіць па калена ў гноі ў дзвярах хлява, у адной руцэ вілы, у другой— сякера. Амап раіцца з сельсаветам, той адстрэльваецца пагрозамі ды трубіць адступленне. У грамадскім штабе, сабраным хрысціянскімі дэмакратамі, наперабой наракаюць то на зверствы мясцовага чынавенства, то на глухую адзінаасобную замкнёнасць людзей. Але справа ідзе. Ветэрынар Аляксей на «гарачай лініі», некалькі фермераў, сярод якіх ружанец Міхась Новік, аб’язджаюць суседзяў; рыхтуюцца позвы ў мясцовыя суды, афармляюцца заявы гаспадароў— і вось ужо Дэпартамент ветэрынарнага кантролю «абвяргае» перамоўшчыка са штабу, а былы дырэктар саўгаса мусіць прылюдна тлумачыцца і асаджваць падначаленых праз тэлевізію. Людзі дзякуюць: свінства прыціхла. Цяпер сельсавецкія тактоўна стукаюцца ў калітку і цікавяцца, ці ёсць ахвотныя здаць. Што, праўда, усім ясна: часова. 

Page 13: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

З ветэрынарам Аляксеем Цюльковым мы пазнаёміліся на мінскай пілігрымцы ў Будслаў, куды ён ішоў з дачушкай. Невысокі, у акулярах, у свой час падлеткам прачытаў класіку Джэймса Хэрыёта, і прысвяціў жыццё лекаванню жывёлаў. Памятаю, агітаваць за яго на мясцовай кампаніі было адно задавальненне: лічы, у кожнай кватэры ў шматпавярхоўках ягонай акругі ў Асіповічах нас яшчэ ў дзвярох сустракала: «Аа, за Лёшу? Канечне, ён жа нашага сабачку (коціка, хамячка, канарэйку) вылечыў!..» На доўгатэрміновым «галасаванні» ў скрыню ўбухалі колькісот бюлетэняў за доктарку тутэйшай паліклінікі ды інжынера камбіната бытавога абслугоўвання, але ў дзень «выбараў» хадэк Аляксей набраў столькі, што стаў дэпутатам райсавета ўжо ў першым туры. Як толькі пачалося павальнае знішчэнне свіней пад Баранавічамі, Аляксей даў інтэрв'ю «Хартыі», дзе папярэдзіў: свіная чума— гэта катастрофа. Назаўтра звольнілі з працы (новую знайшоў праз дзень— адмыслоўцаў ягонага ўзроўню адрываюць з рукамі). Аляксей лічыць, што з чумой можна справіцца толькі абсалютнай празрыстасцю, адкрытасцю і супольнымі намаганнямі— з добраахвотным удзелам жыхароў і краінамісуседзямі. На працу бярэ «гарачы тэлефон», раіць, што рабіць сялянам ды фермерам, рыхтуе памяткі для прэсы; запрошаны ва ўкраінскую амбасаду, спрабуе патлумачыць, чаму ў нас няма афіцыйнай інфармацыі… Пераконвае, рубіць маленькай, але крэпкай далонню па стале, толькі акуляры пабліскваюць,— так зацята, быццам гаворка ідзе не пра свіную хваробу, а як найменш пра жыццё і смерць ягонай сям’і. Міхась Новік пад’язджае на разбітай машыне, што грукоча, нібы танк: рассадзіў па грунтоўках Пружаншчыны, ад адной вёскі да іншай. Міхась ратуе людзей ад свінства — ездзіць і пераконвае не аддаваць здаровую жывёлу на ўбой, змагацца, судзіцца… «Адзін дык гатовы з віламі за свінаматку жыццё пакласці— а разам сабрацца… Ээх…Такі боль, такі боль»,— Міхась сутаргава ламае пальцы, у пакутліва зморшчаных вачох адчай. Журналістка Тамара Шчапёткіна з Бярозы выступае на мітынгу, што стыхійна сабраўся ў Сяльцы. Раз’юшаныя вяскоўцы прыехалі машынаю шукаць апазіцыю ажно ў Белаазёрск— і цяпер засвістваюць чыноўнікаў ды пляскаюць «незалежным». Назаўтра ў Тамары паломніцтва з навакольных вёсках. Глыбокая, глыбокая беларуская душа— бы тое Тыверыядскае мора, дзе патанулі свінні. Лядоўні раскупленыя, мяса вывальваецца, але запаснога парсючка да сватоў у суседнім раёне, дзе пакуль, цьху-цьху, яшчэ не хадзілі, везлі, быццам дзіцятка, захутанага ў покрыва, у абыход посту ДАІ…Цяпер— чуткі, што пераб’юць усіх дзікоў. А потым возьмуцца за кароў. І, што характэрна, стаяць у весніцах, хадэкам дзякуюць, але рабіць штосьці разам наадрэз адмаўляюцца. Авоой. Малайцы вы, канечне, за народ, за праўду, але давайце хутчэй адсюль, ды лепей лесам, каб сельсавецкія не агледзелі, што размаўляем. Іхні выдых палёгкі адчуваеш ужо спінай. І быццам мурашкі па скуры прабіраюць высновы з евангельскае гісторыі. 

Page 14: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Адзін чалавек важнейшы за свінняў, нават цэлы статак. Людзям гэта зразумець цяжка. Часам, каб дапяць, даводзіцца ахвяраваць собскім быдлам. Зло ў людзях— страшная сіла, у адной душы і цэлае войска нечысці змесціцца. Але, як ні круці, канец яму— бездань. Мы так баімся застацца без свайго роднага зла, што пяшчотна гніе ў душах… Мы енчым да Бога: не трэба, не муч нас… не цяпер… Я сам!.. Але выгнаць з нашага сэрца цэлы свінакомплекс бесаў— страх, зайздрасць, сквапнасць, прагавітасць, блуд, ляноту, п’янства, пыху, імя ім легіён, з усёй іхняй чумой, усім іхнім гноем— можа толькі з нашае згоды і адно толькі Ягня Божае.

Page 15: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Берасце ўкрыжаванае

Але Ён паранены быў за грахі нашыі пакутаваў за беззаконні нашы;кара свету нашага была на Ім,і ранамі Яго мы ацаліліся.Ісаі 53:5 Калі стаіш у музеі «Берасце» і ўзіраешся ў чорную тысячагадовую яму з падмуркамі ды зрубамі хатаў, бачыш, колькі чалавечых жыццяў напластавалася за гэты час, колькі жыццяў стлела, якая руіна храмаў і якое радовішча герояў гісторыі пад нагамі,— займае подых: з якога ж дна прабіваўся гэты горад, якой глыбіні гэтая рана, поўная попелу і бітай крывавай цэглы… Чаму ўдар за ўдарам зло біла, грохала менавіта сюды, крышыла святыні з такім шалам і не давала зажываць гэтаму агромністаму крывацёку? У камяністых ваколіцах Ерусаліма цвікі працялі цела Хрыста— а праз стагоддзе ў сутоцы Буга і Мухаўца рэхам адгукнуліся ўдары молатаў, якімі ў балоцістую зямлю забівалі палі паселішча готы. Ох, даўно Госпад і д’ябал пазначылі гэтае месца будучага стыку цывілізацыяў, межавы слуп народаў і імперыяў, сталіцу вернікаў, грэшнікаў і мытнікаў—ранай. Менавіта яго, Берасце, жалезнымі ўдарамі крыжакоўрыцараў Генрыха Ланкастэра, будучага караля Англіі, Вітаўт адбіў у Ягайлы ў 1380-х, у 1409-м таемна выкоўваў разгром таго самага рыцарства пад Грунвальдам. Менавіта Берасце першым у межах сучаснае Беларусі атрымала магдэбургскае права— і стала галоўным горадам беларускага Ізраіля ў залатым веку ХIV—XVII стагоддзяў, цэнтрам габрэйскіх грамадаў ВКЛ. Рымскі закон і адчай гнанага габрэйства зноў сутыкнуліся тут— і зноў, як у Юдэі пачатку нашай эры, пад грукат цвікоў паміж імі падняўся крыж. Якраз тут— самае балючае месца на целе беларускай царквы. Гэта з Берасця, з надрыўнага шва праваслаўнага і каталіцкага свету, у 1550-х раптам пачала крынічыць Рэфармацыя. Мікалай Радзівіл Чорны, берасцейскі ваявода і найбольш уплывовы вялікалітоўскі магнат, абвясціў, што вяртаецца да простай веры ў Хрыста, заклаў першы кальвінскі збор, друкарню, выдаў Берасцейскую Біблію гатычным шрыфтам, каб навярнуць да евангельскага руху Польшчу… ды так заструменіла, што і праз стагоддзі, дацяпер Берасцейшчына— край пратэстанцкіх грамадаў. Якраз тут, на зломе, у сутаргах, у крыках нараджалася найвялікшаяуніяза ўсе часы хрысціянскага падзелу, што ахопіць бальшыню беларусаў, пакіне адчуванне болю на цэлыя стагоддзі і дасць мільёны нашчадкаў ад Украіны да Канады і Аўстраліі. Гэта яна, успоратая вострым жалезам берасцейская глеба, сталася амбонам і для правадыра уніі, берасцейскага кашталяна Іпація Пацея— і магілаю для ягонага яраснага супраціўніка, берасцейскага манаха Афанасія Філіповіча, закапанага жыўцом у зямлю, прылічанага да святых пакутнікаў праваслаўнай царквой, ды яшчэ і плахаю для езуіта Андрэя Баболі, якому звар’яцелыя казакі павыбівалі зубы, вырвалі язык ды валасы, садралі скуру і павесілі за ногі панад скрываўленым долам…

Page 16: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Даруй ім, Госпадзе, бо не ведаюць, што твораць!.. Білі шведы, білі казакі, білі расейцы, білі палякі, білі немцы, білі бальшавікі… Бурылі замак, палілі жыхароў, усаджвалі зброю на ўсю глыбіню, каб знішчыць беларускую таямніцу. І калі Расейская імперыя канчаткова расцяла Рэч Паспалітую напрыканцы XVIII ст., нават пытання, дзе забіць цвік, не ўзнікала. Увесь стары горад быў выпалены «выпадковымі» пажарамі, храмы зруйнаваныя— і з гэтай самай барвовай цэглы зубцамі, байніцамі і ўсёй пачварнай пашчай ашчэрылася Крэпасць. Пад Цытадэллю былі пахаваныя ўсе 500 гадоў цывілізацыі ВКЛ— і цяпер пусты горад, аднесены на дзве з паловай вярсты на ўсход, будзе толькі здалёк назіраць за тым, як б’ецца ягонае старажытнае сэрца. Так Берасце сталася самай страшнай у гісторыі Беларусі, самай глыбокай ранай у спляценні жылаў і нерваў Беларусі, Польшчы ды Украіны— раны з агромністым іржавым цвіком Крэпасці. Як тут білі, плявалі, вялі скрозь кляцьбу Беларусь!.. Дзялілі і паласавалі, нібы рызы Хрыстовы, кідалі жэрабя пра ейны лёс— і абвяшчалі тае рассячэнне не якім іншым—Брэсцкім мірам. А потым па жалезных літарах Пакту Молатава-Рыбентропа ў верасні 1939-га тут, тут, тут забівалі, пячаталі страявым крокам на супольным парадзе гітлераўская ды сталінская імперыі, брыгады Крывашэіна і Гудэрыяна. Што ж яна магла рабіць пад бомбамі Люфтвафэ ў чэрвені-ліпені 1941га, гэтая Крэпасць— толькі паміраць і не здавацца. Яшчэ ўдар— і нацысты знішчаюць велізарнае гета: каб не нараджала больш берасцейская рана ані стваральнікабрэсцкагаметаду вывучэння Талмуда Хаіма Салавейчыка, ані матэматыка, асістэнта Эйнштэйна, Якава Громера, ані прэм’ера адноўленай дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, Менахема Бегіна. Яшчэ ўдар— і горад засяляецца пасля вайны савецкімі вайскоўцамі… Але менавіта яна, берасцейская рана, пры канцы ХХ стагоддзя з Віскулямі раптам раскроіла «ад Брэста да Курылаў» увесь СССР— і адсюль жа вырваліся найвастрэйшыя носьбіты пранізлівай, наскрозь празрыстай беларускасці: філолаг класічнага правапісу Вінцук Вячорка, дырэктар беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук… Ясны знак раны і сапраўдны сцяг Берасця— бел-чырвона-белы. Каб прабіцца ад Бога да чалавека, Богачалавеку давялося даць прабіць Сябе.«Ранамі Яго мы ацаліліся»… Ёсць гарады, у якіх, калі распластаешся нават на асфальце, табе будзе грукаць у грудзі. Ці ведаюць, ці памятаюць сённяшнія трыста дваццаць сем тысячаў насельнікаў гэтага горада, дзе Бог даў ім жыць? Ці ведаюць, што шчопць берасцейскага праху ў сутоцы Буга ды Мухаўца пабывала і

Page 17: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

храмам, і крэпасцю, і чалавекам? І што кожнаму берасцейцу дадзена аднойчы паспытаць раптоўна ўнутранае здрыганне, калі памяць раптам разрываецца на крыжы, і, працятая, з пырскамі крыві і вады, расхінае табе ў зямной ране браму— на неба, следам за Ісусам Хрыстом…

Page 18: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Вочы чорныя

Глянь, пачуй мяне,Госпадзе, Божа мой!Прасвятлі мне вочы,каб не заснуў ясном смерці.Псальма 12:4 — Кіно не люблю, — кажа электрык Ігар, і слабы голас трымціць, згасае напрыканцы словаў, — кнігі люблю. У кіно як пакажуць, так і глядзі… Жары, што даюць… А кніга… Там сам уяўляеш, як хочаш. І глядзіць скрозь цябе сваімі запаленымі ад бяссоння чорнымі вачыма зпад пасівелых броваў, высокі, кашчаваты, сутулы, як быццам хоча сказаць яшчэ нешта, але потым ледзь бачна махае рукой — ай… Электрык Ігар — ад Бога. Бывае, бярэ на скла¬дзе лямпачкі або разеткі, рукі трасуцца, пакуль запішаш — палова драбязы рассыпаецца па падлозе, а пачынае тэхнарыць, паяць ды падлучаць — цуд. Большасць інжынерных вынаходак у гаспадарцы — гіганцкія вентылятары, сарціроўкі з рэгулятарам хуткасці, прыстасовы для захоўвання ды апрацоўкі бульбы, тэмпературны рэжым у сховішчах да градуса, ужо не кажучы пра кабелі ды праводкі, — ягонае. З суседамтокарам (а такарка праз сценку з электрацэхам) Ігар як кот з сабакам. Інтэлігент у тэхніцы, Ігар пагардліва фыркае на токара Валянцінавіча: «А, гэтаму б толькі парэзаць ды заварыць!» У пачатку 2000-¬х быў Ігар адным з тых партызанаў, хто разбіраў савецкі вайсковы гарадок: вёдрамі цягнуў у гаспадарку цвікі, гайкі, медзь, аддана перакоўваў мячы на аралы… Заядлы заўзятар: футбол, біятлон, тэніс ды ўсё, што ёсць. Заўжды катэгарычны: «Дваровая каманда», «Азаранка здулася». Дома Ігар усё марыць усталяваць сістэму люстэркаў, каб з адчыненай прыбіральні быў відаць тэлевізар: цяпер не прапусціш ані хвіліны. Але гарэлка. Запоі па некалькі дзён. Выхад — або праз галяк, калі ўжо няма чым пахмяліцца, або ў шпіталь — платна 900 тысячаў праз кропельніцу. — Пры Саюзе людзі лепшыя былі, — ціха, утаропіўшы вочы ў падлогу, кажа Ігар. Лепш было, увогуле. А чым яму, Ігару, быў кепскі Савецкі Саюз? Маладосць — зорная. Родам з 1960¬х, быў Ігар першым чалавекам у Пружанах: меў сінтэзатар «Ямаха», усе вяселлі або канцэрты — Ігарок, давай!.. 35 рублёў савецкіх грошай, Ігар сыграе, спяе ў мікрафон, ды наліваюць. Купляў матацыклы — «Ява», «Чызэт» — картынгі… А потым надакучыла, у бэпэсээм здаў, грамату далі. Эх, страда¬эстрада! Піў Ігарок і з ЦіхановічамПаплаўскай, і з Жорам Кандрацьевым… Быў час, быў век, была эпоха. Ну, хіба калі працаваў выкладчыкам у Пружанах, на Вялікдзень ставілі на «дзяжурства» каля царквы — вылоўліваць студэнтаў, што ўпотай ходзяць да храма. І пасада была — дырэктар Дома культуры таго ж тэхнікума. Не які там завклуба — дырэктар. І Дом культуры — двух-па-вярхо-вы! 

Page 19: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Душа па-ранейшаму лунае недзе там. Гартаю газету. Рэтра: «Ансамбль «Чараўніцы» праз 20 гадоў». Ігар падыходзіць — і замірае па-над фотаздымкам. «О¬о, гулялі мы з імі… На гастролях у Пружанах». Запальвае. Газету не выкідай. Дым. Цыгарэта дрыжыць. Савецкае настальжы, чорнабелы нуар… І вось ужо ціхенька, сабе пад нос: «І сніцца нам не рокат касмадрома-аа…» «Зямляне». «Самацветы». Пугачова. Антонаў. «Ласкавы май». Канечне, «Песняры»… — Э, маэстра, давай, як там… Вочы чорныя, вочы страсныя!.. Што замаўлялі ў Пружанах часцей за ўсё? «Машыну часу» земляка Андрэя Макарэвіча. «Пакуль не гасне свет,Пакуль гарыць свяча…» Эх, сыграў бы, крануў бы клавішу зараз, каб тысячу сэрцаў забіліся… Ды, калі рамантаваў сарціроўку, адзін дзеяч дзеля прыколу націснуў кнопку. І застаўся электрык наш са скалечаным указальным пальцам на правай руцэ. Калі Ігар зранку прыходзіць на працу — удалечыні, ля бульбасховішча, з’яўляецца постаць чорнага ката. Ён няспешна, мякка ступае насустрач Ігару праз увесь агромністы асфальтавы пляц, і ў гэты момант за спатканнем чалавека і ката назірае ўся гаспадарка. Чорная істота перабірае лапамі ўсё хутчэй, пераходзіць на бег і з размаху скача на грудзі электрыку. Воплескі, захопленыя воклічы — і Ігар, быццам мадонна, з камячком на руках знікае ў дзвярах электрацэха. Сёння ў нас на сняданак сасіскі і кефір — ад смятаны чорны Кеша ўжо верне нос. — Не прыгожы ты мой, — шэпча Ігар, — але харошы… Кеша валяе дурня на сетках з бульбай, пільнуе ды ловіць мышэй і ластавак (звычайна над імі круціцца і шчабеча цэлая сціжма), стала харчуецца ў таткі, а па дабаўку ходзіць на поле, дзе працуюць жанчыны, строга ў абедзенны час… Ну, а за Ігарам пачынаюць заўважаць ціхія каціныя звычкі. Ходзіць ценем. Робіць моўчкі, пашчоўквае выключальнікамі, толькі распісваецца за разеткі ды метры дроту, адстаўляючы пакалечаны ўказальны палец — роспісам трапяткім, быццам злоўленая Кешам ластаўка. Стане, як нешта забыўся. Глядзіць удалячынь. І позірк… Нібыта ён вышэй за гэта ўсё. Не, не дзеля росту. Саліст за клавішамі на сцэне, перад ім мікрафон, а ўнізе — увесь горад. — Быў бы я прэзідэнтам…. Расстраляў бы іх к чортавай мацеры, — абвяшчае Ігар, і з заміраннем сэрца чакаеш, каго на гэты раз «іх». Чыноўнікаў. Апазіцыю. Спевакоў¬папсавікоў. Дэпу¬татаў. Журналістаў. — Не, сур’ёзна. Да сценкі, і ўсё!

Page 20: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Ігар, Ігар… Галоўнае, гэты незабыўны позірк удалячынь. І — надтрэснутым голасам: — У Бога… веру… а можа, і не… А ў лёс веру. Лёс ёсць, усё перадвызначана. — А кім перадвызначана? Богам, выходзіць? — Ну, значыць, і Бог ёсць. І калі ў сваім зашмальцаваным альпійскім каптуры Ігар мілуецца з Кешам ды заглядае ў ягоныя прымружаныя кашэчыя зрэнкі, або калі пакутліва моршчыцца і скалечанымі дрыжачымі пальцамі выкручвае ды ізалюе праводку, каб даць святло — раптам, нібы з ударам току, бачым, як аднекуль з глыбіні праз ягоныя чорныя¬чорныя вочы, праз чалавечае знемажэнне, вяселлі, застоллі, застоі, запоі і ўсё пражытае жыццё глядзіць на цябе Ісус.

Page 21: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Геній без грамадзянства

Яна пайшлаі абвясціла тым,Што былі з Ім, што плакалі і галасілі,Але яны, пачуўшы,што Ён жывыІ яна бачыла Яго —не паверылі.Марка 16:10-11 У лістах у каменду мне часта дасылаюць вершы. Купалу, Багдановіча, Караткевіча, Гілевіча, Барадуліна… Але яе вершаў больш, чым астатніх. Можа быць таму, што яна хрысціянка з празрыстым сэрцам. Можа таму, што пасля допытаў Цанавы і катаванняў у «амерыканцы» яна восем гадоў гніла ў страшнай ссылцы на Поўначы. А можа, проста таму, што адмовілася ад савецкага грамадзянства, казала «Не!» і Максіму Танку, і Аляксею Карпюку, і Паўліне Мядзёлцы — і не дачакалася рэабілітацыі ані са смерцю тырана, ані з «адлігай», ані нават з развалам імперыі. Гэты ўсё яна, беларуская глыбіня… Ціхія ліцвінскія ваколіцы, скрозь у крынічных заблытаных рэчках, дрымотных правалах пушчаў і светлых узгор’ях з могілкамі на вяршынях. Самае месца для таго, хто верыць у Бога, любіць сваю краіну і не здаецца злу. Для генія беларускага Евангелля. Толькі тады, калі на пахаванне Ларысы Геніюш у красавіку 1983 прыйшлі тысячы жыхароў Зэльвы, прыехалі мінчукі, гарадзенцы, берасцейцы, пісьменнікі, мастакі, колішнія вязні і моўчкі, пад прыцэлам гэбоўскіх камераў, ішлі следам за яе труной — а яна плыла, цякла, як рака, ціха склаўшы рукі на замерлым сэрцы, гледзячы ў неба, — толькі тады, запозна, яны дапялі, чаму яна ўсё-такі адмаўлялася. Потым хлопец, што пад выглядам пажарнага ставіў «жучкі» ў яе на гарышчы, будзе каяцца. Потым вядома хто невядомы будзе начамі выломваць са сценаў мемарыяльныя шыльды, а савецкая ўлада запатрабуе знесці помнік з «Пагоняй» і малітвай гулагаўскіх вязняў — «Божа, барані Беларусь!», — пастаўлены ля царквы, дзе яе адпявалі. А жывой… Абяцалі кватэру ў Мінску. Пісьменніцкую пенсію 100 рублёў. Публікацыі. Выданні ў Маскве. Усяго адна пячатка — і… Ды такія шаноўныя людзі… Сябры… Як там: «Я другой такой страны не знаю…» А яна пісала: «З пекла ўпала на голаў мне ўся гэта эсэсэсэр». Для кожнага з іх, людзей з савецкім штампам, згода Геніюш азначала б камень з душы. Апраўданне. Геніюш — савецкая грамадзянка? Значыць, няма чаго мучыцца згрызотамі. Значыць, і хлусню, і бязбожжа, і беспрасвецце можна пакласці на захаванне ў глыбокую беларускую скарбонку: «Значыць, так і трэба». Згода Геніюш азначала б, што і пра дэпартацыю разам з мужам Янкам з Чэхаславаччыны, і пра турмы, этапы, допыты і катаванні, і пра таёжную сцюжу, і голад, і зацкаваных аўчаркамі зэкаў, і пра тысячы

Page 22: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

«дахадзягаў», забітых у Інце, і пра маўчанне тых, хто «на волі», і пра вынішчаную бальшавікамі сям’ю — пра ўсё гэта можна проста забыцца. І што ласкавая мянушка «Маці», прышчэпленая ў бараках, і вершы, каторыя вязні называлі «глюкозай» ды завучвалі на памяць, і лісты, што перадавалі на «вольную зямлю», схаваўшы ў вагонах з вугалем, і абраз Ісуса ў церні, намаляваны на падваконні ў камеры на Вялікдзень, і таемна напісаная «Споведзь» — усё гэта было пустое. І што пасада генеральнага сакратара БНР і захаванне архіва, цяпельца беларускай незалежнасці, не падлеглай ані бальшавікам, ані дэфензіве, ані нацыстам, і сама светлая мара пра вольнасць — гэта было марна. Таму яна і паўтарала: «Не, не, не!» І ў сваім задубелым на паўночных маразах твары, у высечаных пакутамі зморшчынах знаходзіла ласку, цяпло і ўсмешку для тых, хто побач. Выцягвала з роспачы знясіленых беларускіх мужчынаў. Пісала адмыслова для Барадуліна верш «Не пі, Рыгор! Не пі, сынок…» — і той кідаў тапіць свой геній у гарэлцы. Дасылала літкансультанту «Гарадзенскай праўды» Васілю Быкаву свае вершы, якія той набіраў на друкарцы і паціху даваў у газеты. Расплюшчвала вочы маладому Уладзю Караткевічу, які слухаў яе аповеды пра светлую савецкую рэчаіснасць і рэдагаваў зборнік «Невадам з Нёмана». Пісала тысячы лістоў, у якіх падбадзёрвала змораных і перадавала веру адчайным. І штовесну разбівала ля хаты найлепшы ў Зэльве кветнік. Вось чаму Аляксандр Кацікаў з «Песняроў» запісаў цэлы альбом «Жывём» на словы Геніюш, а апошняй песняй, выкананай Уладзімірам Мулявіным, стала ейная «Краю мой родны». Вось чаму адным з пароляў вольнага руху ў 2006-м зрабіўся музычны дыск «Жыць для Беларусі» са спевамі на яе вершы, перабітымі ўнікальным аўдыё: Геніюш чытае сама. Колькі жыцця ў ёй, асуджанай на паміранне, — душа мімаволі агукне: «Жыве!» Ці мала моцных мужчынаў-беларусаў у крывавай чавільні ХХ стагоддзя ўцякло за мяжу? Не паднялося з бруду? Спілося? Скончыла жыццё самагубствам? Адкуль жа ў слабай, інтэлігентнай жанчыны, у чые далікатныя рукі паэткі трапілі ключы беларускай дзяржаўнасці, узялося столькі сілаў: не пакінуць Радзіму, быць разлучанай з адзіным сынам, цярпець штодзённы здзек — і не прыняць пячатку звера? Сярод здрадаў і смерцяў, пад наглядам ды ўціскам, калі і працаваць дазвалялі адно прыбіральшчыцай, і тое нядоўга — не ў замкнёным, утоеным, а ў адкрытым хрысціянстве, якое свеціць і дае каўток забароненай волі ўсім, — верніца Ларыса Геніюш засталася геніем нацыянальнай ідэі. Жывым сведчаннем вечнай беларускай ахвярнасці, чысціні і ласкі. Нават паміж ворагаў — цвёрдай, але любоўнай і натхнёнай. Прыгожай той знявечанай, але нескаронай прыгажосцю, якая вось ужо 1000 гадоў выяўляе на гэтай зямлі Укрыжаванага ў чаканні белчырвонабелага ўваскрасення. І як колісь Святое ПрычасцеЗ яснай чашы ля Царскіх варот,П’ю свой боль як вялікае шчасцеЗа пакутны каханы народ. 

Page 23: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

У той час, калі разбягаліся нават найлепшыя вучні, калі люд хаваўся па хатах, калі падалі апошнія ваяры — менавіта такія матулі веры, сёстры надзеі, дочкі любові, жанчыны беларускай глыбіні каўталі слёзы ды асвятлялі бліскучымі вачыма крыж, дзе здабываў для нас, беларусаў, святасць Госпад Ларысы Геніюш Ісус Хрыстос. 

Page 24: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Бабуля Марыя. Гісторыя аднаго жыцця

І гаворыць Ёй анёл:«Не бойся, Марыя,бо знайшла Тыласку ў Бога»Лукі 1:30 Бабуля памерла. Паклалі яе ў светлы пясок побач з мужам, маім дзедам-франтавіком, пад дубамі на высокім правым беразе Дняпра. Дняпро тут шырокі, ціхі, калі доўга глядзіш, здаецца, што крыж на могілках разам з вёскай адплывае кудысьці на Поўнач. У нашай сям’і бабуля Марыя (або, як усе называлі, баба Маруся) была апошняй з галоднага ваеннага пакалення. Нарадзілася ў часы беларусізацыі, у 1926-м, пад Рагачовам. Дзіцём ледзь ацалела ў галадаморы. У вайну з вяскоўцамі з роднай Крушынаўкі сышла ў лес. У партызаны? Не, проста ў лес, было страшна і кругом забівалі. Пра партызанаў гаварыла цішком, гледзячы кудысьці міма: «Розныя былі, унучак… Хтосьці мо й ваяваў, а каторыя хадзілі ў людзей апошняе забіралі». Не было чаго есці. Варылі і лебяду, і крапіву. Недаяданне, голад, прага пад’есці дасыта — мы ўжо і забыліся, як яно жарэ чалавека знутры. Пасля вайны ў цельніку, знятым з забітага немца, і двух гумавых ботах рознага колеру, Марыя прыехала ў вучэльню ў Жыровічы. На ўсю стыпендыю купляла хлеба ды булачак, каб везці галодным сваякам — не заставалася грошай нават на квіток дахаты, ехала на падножцы вагона. Потым уладкавалася на пошту і мусіла перавозіць вялікую торбу з лістамі лодкаю цераз Дняпро — масты стаялі ўзарваныя. Гэта тады бабуля злавіла рукамі аграмаднага шчупака: увесну на залітым Дняпром лузе ў адной з пратокаў паўзло-перакочвалася паласатае «бервяно». Бабуля кінула торбу на сухое, упала пластом на пачвару, абняла яе і загаласіла на увесь свет: «А людцы! А родненькія! Ратуйце!..» Выцягвала, смажыла ды ела таго шчупака ўся вёска. І аднойчы пасля танцаў, з кавалерам, што няўклюдна пераступаў пратэзам, яны выцягнулі лодку на дняпроўскі пясок і зайшлі ў тую хату на крутым правым беразе, сярод ігрушаў, яблыняў ды вішняў, хату, у якой замест падлогі быў ток, хату, поўную пакінутых маёй памерлай ад тыфу прабабкай Таццянай дзетак. — Пашкадавала я тады… не столькі яго, колькі малечу сіроцкую, — казала потым бабуля Марыя і ціха, стрымана ўсміхалася. Высокі, прыгожы дзед Павел ужо тады, 26-гадовы, быў без адной нагі, адцятай на фронце мінамётным выбухам па калена. І хай як заўгодна збыткуюць з кахання-шкадобы — я за, і заўжды буду за, бо сам унук шкадобы. 

Page 25: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Потым, калі ў дзеда спаралізавала палову цела са здаровай нагой і ён мусіў перасоўвацца ў калясцы, адзінай здаровай рукой упарта сек дровы, прыбіраў на двары, лушчыў «квасолю» ды кукурузу — бабуля любоўна пасмейвалася й ціхенька ківала суседкам — бач, з адной рукой застаўся, а гаспадар. Кажу вам, гэта было каханне, хай сабе за семдзесят, але сапраўднае, перад якім хочацца проста заплюшчыць вочы. Бабуля Марыя дала мне жыццё двойчы. Першы раз — калі нарадзіла сына Кастуся, майго бацьку, што даглядаў і дзеда, і яе апошнія гады. Другі — калі ўратавала мяне, гадавалага, ад смерці. «Дактары ад цябе ўжо адмовіліся, — расказвалі бацькі, — Сказалі: куды, такая дызентэрыя, не жылец...» Прывезлі ў вёску — развітацца з бабуляю ды закапаць. «Ты быў маленечкі, сіненькі-сіненькі, і не еў анічоганькі, толькі енчыў, — згадвала бабуля. — Адпаіла цябе конскім шчаўем ды малачком». І бабуля Марыя ледзь заўважна пасмейваецца: перамагла-такі яе, злую смерць. Калі агаломшаныя тата з матуляю прыехалі з аршанскага Пагоста, дзе тады жылі і працавалі, і радасна кінуліся мяне абдымаць, я з крыкам «Мама!» схаваўся на руках бабулі. Жывыя, нават гарэзлівыя чорныя вочы, шчокі здаровага румянку, срэбная сівізна, каржакаватая постаць, і ўсё цела нахіленае наперад як супрацьвага ношы за плячыма. Невысокая, ёмістая, зараджаная, яна паспявала ўправіцца ў хляве, і на гародзе, і на рэчцы з бялізнай, і на далёкіх п а й к а х з сенам для каровы, і збегаць у лес па чарніцы ды баравікі. І гэта ёй, працаўніцы, каторая цягнула, лічы, дзве сям’і, сталінская дзяржава не выдавала пашпарта, каб замацаваць савецкі прыгон, ажно да часоў застою. Неяк спрачаліся з бабуляй, на якой мове яна размаўляе. «Ай, можа й па-руску», — зухавата адбівалася яна. Некалькі дзён занатоўваў яе самыя ўжывальныя словы. Дзве траціны аказаліся чыста беларускія, 30% — трасянкі (расейскія словы з тэлевізара, прагавораныя з беларускай фанетыкай), астатняе — тутэйшыя дыялектныя. «Мама, калі Вы прагаласуеце за Лукашэнку — Вашага ўнука Пашку пасадзяць», — яшчэ ў 2001 даводзіў ёй тата. Так бабуля Марыя стала выбаршчыцай дэмакратаў. Цяпер, па яе смерці, адчуваеш пранізліва й востра: летнія месяцы, калі бацькі адпраўлялі нас у вёску, былі проста святам жыцця. Унорыца. Вёска, выцягнутая ў дубах ды бярозах уздоўж высокага правага дняпроўскага берага. На дзень нараджэння бабулі Марыі, пад Вялікдзень, — быццам нявеста, у аблоках квітнеючых садоў, уся ў россыпах белых пялёсткаў… Каменка, малады лясок побач, поўны чырвонагаловых падасінавікаў і ўлюбёных бабуліных крэпкіх зялёных сыравежак… Рака. Неаглядная плынь вады, далёкі пошум маторак. Хата на беразе, з гарода прыступкі спускаюцца ў самы Дняпро, там калінавы зараснік і раптоўны выбух язміну… Бабуліна Унорыца з яе гародам, кароўкаю, свежыной, сырадоем, рыбаю, ягадамі ды яблыкамі заўжды была раздоллем ядомага, раем сакавітае смакаты. 

Page 26: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Бабуля, што недаядала ў сваю найлепшую пяшчотную пару, заўжды выстаўляла на стол усё, што было ў хаце — ад вяндліны ды кілбасаў, заліўное рыбы і вантрабянак да пірагоў, тваражкоў, ягадаў з цукрам і смятанкаю. Прападала ў бульбе ды ў лесе, здавала яблыкі, рабіла закаткі, размяркоўвала і ўраджай, і пенсію, і заробкі на кірмашы з грыбоў-ягадаў паміж сынамі і ўнукамі, нягледзячы на іх пярэчанні, каб, крый Божа, ніхто не застаўся галодны. Колькі гадоў таму ў бабулі адабралі апошняга кабанчыка. Забаранілі сыны — бо васьмідзесяцігадовая, з анямелымі рукамі, яна ўсё надрывалася, цягала вываркі ў хлеў. Было шмат угавораў, крыку і слёзаў… Сышліся на курах. Апошні месяц бабуля, каторая цэлае жыццё карміла ўсіх блізкіх, піла толькі ваду. Сцюдзёную-сцюдзёную. Нават ад булёнчыка ці кампоціка ёй рабілася млосна. А вакол усё аж буяла, спела, налівалася сокам, смажылася да духмяніла… І тады простая беларуская сялянка з біблейскім імем Марыя, падобная то на сястру Марфы, то на Марыю Магдаліну, то на Матулю Госпада, маці трох сыноў, бабуля сямёх унукаў і прабабка сямёх праўнукаў, стомлена легла ў светлы, амаль празрысты дняпроўскі пясочак. І паплыў над ракою крыж. І паляцела душа, лёгкая-лёгкая, зрабіўшы развітальнае кола па-над плоднай, у яблыках белага наліву, кроплях парэчак, з пахам цёплага хлеба Унорыцай, над грыбной Каменкай, лугам, дзе пасвілі кароў, царквой у суседняй Азершчыне, туды, дзе нарэшце няма ані голаду, ані клопату, ані смерці — куды паклікаў Марыю Бог. 

Page 27: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Шлях і крыж Аўтуховіча

…хто хоча ісці за Мною,зрачыся сябе,і вазьмі крыж свой,і ідзі за Мною следам.Марка 8:34  Почырк у яго проста любата. Буйны, цвёрды, літары гранёныя, кожнае слова — нібы надпіс, адчаканены на гербе.

Радкі шыхтуюцца па-гвардзейску, выступаюць роўна, стройна, пячатаюць кропкі і коскі так, што чытаеш і чакаеш: вось-вось грымне «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Менавіта такі почырк мусіў быць у летапісцаў, манахаў, што ад рукі выводзілі ў скрыпторыях Біблію, або ў рыцараў, якія выклікалі супраціўніка на бой. «Фізічна чалавек можа вытрымаць амаль усё, ён толькі гэтага не ведае, пакуль не паспрабуе» — піша Мікалай Аўтуховіч у лісце з прастакутнай байніцай штэмпеля «г.Гродна. турма №1». — Лічу, што кожны мужчына павінен абараняць сваю годнасць і гонар, быць абаронцам сваіх родных і абавязкова — Радзімы».

 І ён адказвае за гэтыя словы. Год за годам у каменных мурах ды падвалах, праз галадоўкі, якія трымае месяцамі, сціскае ныючыя зубы, каторыя не даюць лячыць, — і злёгку ўсміхаецца канвою. Аўтуховіч ваўкавыскі: горада, чый сімвал — ашчэраны воўк.

 О, гэтая векавечная Літва!.. Гэтыя халодныя празрыстыя далячыні з калыханнем пералескаў на ўзгор’ях і ціхімі змеямі рэчак, гэтае сатканае з малітваў і шэптаў натхнёнае Панямонне… Усё тая ж таемная і бяздонная беларуская глыбіня. Маленькаму ліцвіну з Ваўкавыску не споўнілася і шасці, калі з сям’і сышоў бацька. Матуля працавала па зменах на хлебазаводзе, мыла посуд у школе. Мікалай гадаваўся на вуліцы. Вуліца, паводле ягоных словаў, і выхавала байца, нецярпімага да маладушша, хлусні і здрады. Сярод аднагодкаў быў важаром, таму класны кіраўнік як мог стараўся зрабіць з яго старшыню піянерскага атраду. Як і ўсе савецкія дзеці, Мікалай ненавідзеў капіталістаў — і верыў настаўнікам, што амерыканцы робяць цукеркі з нафты. (Потым, на прыёме ў амбасадаркі ЗША Карэн Сцюарт, убачыўшы на стале цукерачніцу, Мікалай папросіць пакаштаваць… Салодкі дзіцячы міф растане на языку пад дружны смех прысутных.) Вучыўся на механіка, зарабляў на разгрузцы вагонаў. Потым — войска, кіроўца ў ракетных частках асаблівага прызначэння. І Афганістан. За аперацыі, у тым ліку ахову моста пад Кандагарам, узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі», а таксама ордэнам Чырвонай зоркі.

 У 1991-м імперыя, якая пасылала яго паміраць у горы, рухнула. Аўтуховіч вярнуўся дахаты — і трапіў у горад пад белчырвонабелым сцягам. Пачаў будаваць жыццё. Заняўся бізнесам. Наладзіў у Ваўкавыску службу недарагіх таксовак — гаражы пачыналіся адразу за домам. Зрабіў горад зручным для тых, хто спяшаецца. Як высветлілася, паспяшаўся. Працаваць не далі. Знайшоўся, бач: занадта разумны.

І што ж загадаеце рабіць герою вуліцы, байцу-афганцу шляхецкай крыві, калі ў родным горадзе лоб у лоб сутыкаешся з высокапастаўленай подласцю і афіцыйным рабаўніцтвам? Аўтуховіч прымае выклік,

Page 28: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

ідзе на «выбары»-2004 — і пачынае прылюдна адно за адным выварочваць бярвенне з бессаромных вачэй раённага начальства. Ясная рэч, крымінальная справа. Прычым следчы Аліхвер, аформіўшы «ўхіленне ад падаткаў» на самога Аўтуховіча, праз некалькі гадоў ірване на ПМЖ у ЗША: фотаздымкі шчаслівага вандроўніка ў сонечнай Атланце цяпер можна шукаць у сеціве як адказ на запыт «кожнаму сваё. Карцінкі». Вось менавіта, а Аўтуховічу — турма. 74-дзённая галадоўка ў гродзенскім СІЗА, падчас якой чалавек губляе не толькі 40 кг, але і ўсё здароўе.

І такі дамогся свайго — вызвалення перад судзілішчам на хатні арышт. Ледзь ачуняўшы, Мікалай сыходзіць у падполле, і, быццам Робін Гуд, рассылае звароты да ўсіх жыхароў краю. Два месяцы ідзе аблава, па ўсіх райаддзелах расклеена фота з папярэджаннем пра ягоную паляўнічую зброю — і ўся карная машына ледзьледзь дае рады Аўтуховіча затрымаць. «Мне спадабаліся словы з Бібліі — «не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром», — піша Мікалай. — Чалавек не можа, ці, лепш казаць, не павінен схіляцца перад злом, перад знявагаю сваёй годнасці».Зона. Галадоўкі. Прызнанне палітычным вязнем. І вызваленне. Мікалай дачакаўся вяртання свайго бацькі: той пачаў працаваць на ягонай фірме. Але не паспелі патлумачыцца, адкрыць адзін перад адным душы: бацьку забрала смерць, а на сына зноў абвясцілі дзікае паляванне.

 Кожны ліцвін, кожны шляхціц, кожны мужчына, у рэшце рэшт мусіць быць гатовы: калі ты ўвязаўся ў вайну, ды яшчэ за праўду — гэта звычайна не на жыццё, а на смерць. Усяго некалькі месяцаў на волі — і зноў следства, на гэты раз — абвінавачванне ў тэрарызме. Праславуты гранатамёт, «падрыхтоўка замаху» на гарадзенскіх абласных чыноўнікаў… У судзе справа развальваецца на дымныя руіны, і ўся краіна бачыць, што сярод рэчавых доказаў «злачынства» валяюцца ўсяго пяць патронаў, выпадкова зной¬дзеных падчас ператрусаў. Прысуд — 5 гадоў і 2 месяцы строгага рэжыму. Івацэвічы. Зноў галадоўкі. Адмовы лячыць хворыя зубы. Карцары. Штрафныя ізалятары. Умовы, якія ва ўсім свеце называюць катаваннямі. І, нарэшце, — глухая турма ў Гродне, у цяні вежаў езуіцкага касцёлу, дзе сядзелі яшчэ Напалеон Орда, паўстанцы Каліноўскага, Прытыцкі і Браніслаў Тарашкевіч. «Бог глядзіць за ўсім, — нагадвае Аўтуховіча. — Таму кожны атрымае тое, што зарабіў».

 Адзін з апошніх лістоў ад Мікалая прыйшоў у самаробнай капэрце, склеенай з вокладкі ад школьнага сшытка. Дажыліся, думаю, у палітвязня капэртаў няма. Дасылаю — і атрымліваю адказ: «Не хвалюйся, усё ёсць. Проста няма жадання працаваць на тых, хто мяне пасадзіў за краты. А душы хоча штосьці рабіць… Вось і майструю капэрты з усяго, што ёсць пад рукамі. Іншы раз прашу, каб дасылалі каляровыя лісты, клею з іх».

 Хаця б разок каўтніце вольнага паветра — за яго. Уявіце, як рассылае з гродзенскіх турэмных муроў па ўсім краі лёгкіх паштовых птушак з каляровымі крыламі паланёны шляхціц з Ваўкавыску…

Як глядзіць на шэрае беларускае неба, укрыжаванае чорнымі квадратамі… І як ідзе праз калідоры, па завучаных напамяць прыступках былога калегіюма езуітаў, збіваючы ногі, увесь збалелы ад галадовак, ранаў і шнараў, сашчапіўшы тыя клятыя зубы, сцяўшы плоць у кулак, са сваёй заўсёднай ціхай — не дачакаюцца — усмешкай, па слядох манахаў і інсургентаў…

Page 29: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Тым самы шляхам, якім дагэтуль мерае крокі па цесных камерах нашых каменных сэрцаў зняволены, знясілены, асуджаны на неба праз крыж Хрыстос.

Page 30: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Кралі і будзем красці

А мытнік, стоячы воддаль,Не адважваўся наватПадняць вочы да неба;Але, б’ючы сябе ў грудзі Казаў: Божа! Будзь літасцівыДа мяне, грэшніка!Лукі 18:13 - Пілі і будзем піць! —здаравезны мужык, што падвозіць мяне да царквы на зачыненым абшарпаным белым бусе, у адказ на мае маралі з усяе сілы лупіць кулаком у стырно, — Кралі і будзем красці! «Немец» нервова ўздрыгвае і калоціцца, ці то ад ямаў на дарозе, ці то ад уладарнага ўдару, ці то ад грымотападобнага басу. О, колькі спірту, цыгарэтаў ды каляровага лому перавёз гэты палонны «фальксваген» праз бліжэйшыя межы — не снілася аніякаму Гудэрыяну, генію тылавога забеспячэння, танкаваму генералу, што ужо на другі дзень вайны абсталяваў пад свой штаб пружанскі Палацык. Кіроўцу, плячыстага бугая, можна лёгка ўявіць і разбойнікам, які выходзіць на шлях з чаканам, і савецкім партызанам, што, ярасна дыхаючы, прэ з вёскі ў лес тушу рэквізаванага вепрука, і ваяром, які глыбей насоўвае на галаву шалом перад Грунвальдам. Яны такія, ціхія героі нашага часу. Каржаватыя. Суворыя. Ведаюць цану жыцця, смерці і дзвесце дваццаць восьмага артыкула крымінальнага кодэкса. У заўсёдных трэніках, моўчкі адмыкаюць гараж; сапучы, распіхваюць ва ўсе шчыліны салона ды кузава дабро, выходзяць на двор, дастаюць з задняе кішэні зашмальцаваную мабілу, чэшуць грудзі і буркаюць: « Ну давай там... Як заўсёды, ага…» — А ў кантрабандыста сталёвыя нервы, ён гуляе ў цемры ў небяспечныя гульні…Так і плыве, і віруе праз межы эпохаў ды гушчары, затканыя імглою, «Народны альбом». На Каменным Логу затрымана 30 тысяч кантрабандных ружаў… У Гродне выяўленая фура з няўлічанымі камп’ютарнымі камплектуючымі на мільён даляраў… У Мінску канфіскавана 10 тон нелегальных бананаў на мільярд рублёў… Дзясяткі тысяч дзіцячых шапачак без аніякіх дакументаў… Дзесяць вясельных галубоў у скрыні для пальчатак… З амаль 30 мільярдаў штук цыгарэтаў, што вырабляюцца ў Беларусі за год, 10 мільярдаў вывозіцца за мяжу краіны кантрабандай. Гадавы зварот ценявога цыгарэтнага бізнэсу ацэньваецца ў 690 мільёнаў даляраў. А колькі мы там вымольваем з чарговым расейскім траншам? Мяжа з Украінай — пад 900 км. Мяжа з Расеяй — каля тысячы. Мяжа з Еўразвязам — 1,3 тысячы кіламетраў. Вось і лічыце. І можна толькі здагадвацца, колькі мільярдаў складае кантрабанда самога рэжыму. Праславутыя растваральнікі, продаж зброі ў абыход санкцыяў і «вокны» на мытнях, калі міма чэргаў зачараваных

Page 31: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

дальнабояў праходзяць караваны трэйлераў ды эшалоны цыстэрнаў, даюць толькі туманнае ўяўленне: пяць блокаў цыгарэтаў, затараныя замест паветранага фільтра ў «газелі» пружанца — лёгкая зацяжка. Але ж якія партыі для кантрабаса з аркестрам выконваюцца людам на памежным стане душы!.. Вось знакаміты берасцейскі «спіртавоз». Беларускі народ увальваецца ў вагоны, выломвае сядзенні, здымае борцікі ды смеццевыя бачкі, агаляецца, з трэскам здзірае з сябе серпантыны скотчу ды пералівістых пакункаў, запоўненых мутнай вадкасцю, піхае іх ва ўсе дзіркі… заціхае да мяжы, шклянымі вачыма глядзіць міма мытнікаў, каторыя ўсё ведаюць і каторым даўно абрыдлі гэтыя невідушчыя і запляваныя раніцы… а потым раптам зрываецца з месцаў, з грукатам адчыняе фрамугі і пачынае шпурляць пад адхон скруткі — быццам цягнік знянацку атакавалі вампіры. Такім чынам: што незаконна ўвозяць у Беларусь? Машыны, бытавую тэхніку, вопратку, ежу, золата, дыяменты. А вывозяць з Беларусі? Цыгарэты. Спірт. Нарко-тыкі. А яшчэ — будучых прастытутак. З Еўропы — лепшае жыццё ў асартыменце. З Беларусі — поўны набор граху. Увозім дабро. Вывозім зло. Няўжо злачынства — абкрадаць рэжым, які абкрадае нас? Анягож: тады мы самі проста робімся такімі, як яны. Вядома, возяць, каб забяспечыць сям’ю; вядома, што насамрэч беларусы цяністымі сцежкамі праз раскроеныя акупантамі межы цягаюць скрыні да такіх жа карэнных беларусаў Падляшша, Віленшчыны, Смаленшчыны, Латгаліі… Але ж: гэта крадзеж. Пагадзіцеся, адно — нелегальна перапраўляць шрыфты і паперы для друку Бібліяў у падсавецкую Беларусь, маючы з гэтага не прыбытак, а смяротную рызыку; другое — вывозіць з Ваўкавыска да гайнаўскіх сваякоў кабанчыка, забітага ў час афрыканскай чумы, прычым, магчыма, з той самай чумой; і ўжо зусім трэцяе — у прамысловых маштабах перці да суседзяў выпіўку, курыва… гераін… што там далей? Афганскіх падлеткаў?... цэлы вагон міс Брэст?... Пружаны — ціхая сталіца дробнай беларускай кантрабанды. Польшча. Украіна. Расея. Літва… Растуць, растуць на ўзлесках Белавежскай ды Ружанскай пушчаў за высокімі платамі катэджы, быццам састаўленыя з агромністых цыгарэтных блокаў. 

Page 32: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

А навошта працаваць за тыя тры мільёны беларускімі, калі адзін удалы цыгарэтны рэйс — і маем тысячу еўра? Дзеля крэдыту, над якім дзесяць гадоў дрыжаць і расплачваюцца? Дык на старэнькім бусіку за колькі месяцаў здабудзеш і болей. Катэдж. Кватэра дзецям. І рассякаюць па дарогах Пружаншчыны «мерсы» ды «бумеры», «Пантыякі» ды «Паршэ-кайен». — Не ссы, у нас у раёне толькі тры чужыя, — кажуць тутэйшыя знаўцы дабра і зла. — Начальнік райаддзела, галоўны гэбіст і пракурор. Астатнія ўсе свае. Усенародна змірымся, што красці, хлусіць і кантрабасіць — норма? Тады не трэба здзіўляцца, што годнасць і свядомасць запіхваюцца ў выпадковыя парожніны, свабода і мараль машынальна пералічваюцца на даляры, а дабро, у рэшце рэшт, паводле выгаднага курсу абменьваецца на зло. А можа мы, беларусы, так і спадзяемся па жыцці — цішком, з абыякавым тварам ды шклянымі вачыма праскочыць мяжу, якая аддзяляе Рэспубліку Беларусь ад Валадарства Нябеснага? Пачасаць грудзі, зрабіць пару званкоў, націснуць на газ — і праслізнуць у такі блізкі і такі недасяжны рай міма Госпада Бога?.. 

Page 33: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Дно душы

…Адчыняе глыбокаез сярэдзіны цемры,і выводзіць на святлоцень смяротны.Ёў 12:22 Страшней за ўсё, што нас гэта ўжо не здзіўляе. …Мамка трох сыноў п’е са сваімі падлеткамі, паруецца са старэйшым — і ходзяць удваіх у абдымку, цалуюцца, бутэлька ў руцэ, напаказ перад суседзямі на пружанскіх вуліцах… …У п’яных бойках, якія ўспыхваюць за столікам у кавярні або на дыскатэцы, хлопчыкі-беларусы атрымліваюць то заточкай у сэрца, то разрыў унутраных органаў ад шалёных удараў нагамі, то раскроеныя кастэтам галовы. …Кіроўца, крэпкі беларускі мужык, спалохана тэлефануе: падчас рамонту ў доме, дзе павесіўся ягоны дзядзька, знайшлі пад узадранай падлогай закладзенае ў кут яйка… Баіцца праклёну… …Берасцейскі апазіцыйны дзеяч прапівае з сужыцелькай еўрапейскія гранты, і, каб не прышчамілі самога, здае паплечнікаў мясцовай «канторы». …Хлопец, што дзяжурыць начамі ў гаспадарцы, прыкормлівае суку з вартавых аўчарак — і проста ў бытоўцы на агульнай канапе забаўляецца з ёй да раніцы… …У адной з вёсак Лунінеччыны бабка, якой адмаўляюць даваць «на доўг» самагонку, крадком падпальвае з дзясятак «кропак», а калі міліцыя ўрэшце яе затрымлівае — у хаце знаходзяць спіс з астатнімі. Спіс з астатнімі… У кожнага беларуса, белага чалавека, свой чорны спіс. Спрабуеш у гэтай багне дастаць да ўласнага дна… але засмоктвае пачуццё сваёй вышэйшасці… ганебны, дробязны разлік у словах і дзеяннях… успышкі пыхі… правалы з ззяючых Боскіх вяршыняў у бытавы грэх… асуджэнне ў слове, куды большае за твае тры гады абмежавання волі… сумятня думкі… тамленне духа… Дно беларускай душы — балота. Як кажа геахімік Вячаслаў Сіўчык, балота — гэта такі ж біягеацэноз, як і іншыя: усе працэсы ідуць, але вельмі павольна. Гніенне — стагоддзямі. А пад траўкай ды кветачкамі — багна. Што за нечысць гняздуе ў найглыбейшых нашых тайніках? Колькі бесаў, балотных, блатных ды глабальных кішыць і лунае вакол — шляхціцу Завальню і не снілася. 

Page 34: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Што за пачварныя духі дыхаюць у ашчэрах ды вызверах злосці, ледзь толькі кладзецца тэлефонная слухаўка або бразгаюць дзверы? Колькі смяротных грахоў кідаюцца рваць наша сэрца пры адным толькі выглядзе бліжняга — і колькі ўжо даядаюць нас, варта толькі яму адкрыць рот!.. Які тут Лукашэнка, якая імперыя… Мы ціха і зацята гадуем самаўладнага тырана ўнутры сябе, і высільваемся пабудаваць сваю вавілонскую імперыю, хай сабе памерам з прысядзібны ўчастак, але каб да нябёсаў. І так нясцерпна, так востра цягне гэта тут, сярод разбураных святыняў і раскаяных вернікаў, у райскіх зарасніках белавежскіх ваколіцаў, навылёт прашытых птушыным свістам, зіхоткіх ад дыяментавых росаў, з крывавымі сунічкамі на магілах паўстанцаў, на сонечных палях з балацявінай, дзе бітва Бога з д’яблам то разгараецца, то заціхае з кожным чалавечым пакаленнем… Ці ёсць яно, дно беларускага грэху? Беларускае пекла — не агнявая магма з фантанамі пырскаў, а тлеючы тарфянік. Да чаго ён здольны дайсці, гэты белы народ з чорным нутром, да якога прадоння дакапацца пры заглыбленні ў роднае эга, да якога злачынства праваліцца, да якога часу трываць уласную невыносную заражанасць грэхам!.. За стагоддзі паганства, бязбожжа і фарысейства тоўшчы зла ў генетыцы і ментальнасці дасягнулі неабдымных значэнняў. Кожнаму, хто марыць падняць Беларусь з багны, наканавана крок за крокам, спроба за спробай павольна, пакутліва і знадрыўна спасцігаць: выцягнуць сябе з балота за валасы немагчыма. Тут патрэбная сіла звыш. «Чалавекам гэта немагчыма», — тройчы паўтарае Евангелле паводле Марка, Лукі і Мацвея. Вось чаму ў гэтай краіне Сыну Чалавечаму наканавана вечна трываць пакуты і боль ад ранаў, глыбейшых чым у іншых месцах, ад рассячэнняў граху да самага сэрца; скаланацца ў сутаргах на крыжы, забітым у дрыгву, быццам асінавы кол; дранцвець у смуродных пячорах нашых сэрцаў, загорнутаму, як і тады, у белае; пагружацца ў балоцістую геену — і ўваскрашаць нас пад бела-крывава-белым сцягам. Бо ўсё магчыма Госпаду.

Page 35: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Гуканне Хрыста

І ўсё, чаго не папросіцеЎ малітве з вераю,Атрымаеце.Мацвея 21:22Што мы робім, калі нам блага? Слушна. Молімся. Імгненна згадваем: побач хтосьці ёсць. Просім Госпада, ды Маці Боскую, ды святых… Плачам, нагадваем, грукаем у неба, крычым — аж пакуль нас не пачуюць.. А што мы робім, калі раптам блага краіне? Хіба што цяжка ўздыхнём. От, маўляў, народ… Народ, а як жа. Каму яшчэ яна патрэбная, гэтая няшчасная, быццам нема разяўленая пашча, зямля — мо аднаму Таму, Хто стварыў яе, Хто даў нам волю і выбар: маўчаць або гукаць, ныць або змагацца, сварыцца ці любіць, Хто Адзіны можа перавярнуць свет з галавы на ногі і з болю імгненна выплавіць радасць?.. Насамрэч маліцца за тых, хто побач, за тое, што адбываецца, — гэта як дыхаць. Есці. Піць. Калі малітва дасягае глыбіні, сувымернай з шэптам каханай або тэлефанаваннем матулі, і Бог пачынае гаварыць з намі. І падзеі, і справы, і цуды жыцця тады расхінаюцца перад намі як адна суцэльная асабістая размова — з Ім. Мы молімся — Бог чуе. Мы маўчым — Бог маўчыць. Малітва — вусная заява на імя Божае, пасля якой Госпад мае права адкрыта ўмяшацца ў наша жыццё. Зранку, як прачнешся. Перад стравай. Перад справай. У сумленні, перажыванні, цярпенні. Засынаючы. Такім ёмістым сэрцам дня, калі вызваляеш час з пакаяннем за сённяшнія грахі і падзякай за сённяшнія дабраславенні. Молішся за тых, каму цяпер цяжка, — і, заміраючы, ціха, малітоўна слухаеш. Сумятня ды клопат сціскаюць і вылягчаюць малітоўныя выдыхі, і з тамленнем духу дранцвее механічнае — адгаварыць… Мы гадзінам і рыхтуемся да галоўных размоваў з людзьмі — а ў самых важных размовах у жыцці, з Богам, абыходзімся незадаволеным бурканнем. Ва ўсім хрысціянскім свеце вось ужо дзве тысячы гадоў з малітваў пачынаюцца дзяржавы і нацыі. Ірландыя святога Патрыка. Англія лалардаў і пурытанаў. Шатландыя, абуджаная малітвай Джона Нокса. Францыя імшаў, якіх быў варты Парыж. Польшча, у каторай Касцёл маліўся разам з «Салідарнасцю». Філіпіны з малітоўнай рэвалюцыяй. Украіна, дзе кожнаму дню Майдана папярэднічала малітва ўсіх канфесіяў. Нават не надта веруючы Абама абвяшчае штогадовы нацыянальны Дзень малітвы — бо большасць з трохсот мільёнаў амерыканцаў свядомыя хрысціяне.

Page 36: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Менавіта з адначасовага малітоўнага хору ў цэрквах і касцёлах нараджаюцца мільённыя спевы на маніфестацыях. Усё гістарычна важнае вырашаецца паміж Богам і вернікамі ў супольнай малітве. Воля Божая і людскія імкненні пачынаюць злівацца, гучаць на ўвесь голас суладнай магутнай сімфоніяй — і прачынаецца ўвесь народ, абуджаецца любоў і з’яўляецца вера. Дзе яшчэ, як не ў малітвах, яднаецца, гуртуецца і гартуецца нацыя! Мала хто згадвае, што духовай асновай ВКЛ была менавіта штодзённая малітва. Двойчытройчы на дзень і вяскоўцы, і гараджане ішлі ў царкву, касцёл, збор — і мелі спор ў працы штодзённай, шэрай, і была свабоднай, была шчаслівай і наша краіна, і наш народ. У Вільні пусцеюць вуліцы — вячэрняя… Цэрквы ўсцяж моляцца аб перамозе над татарамі…. Вялікакняскія прывілеі зачытваюцца ля храмаў, бо народ — там. Беларускія мегамалітвы — каталіцкае Раство і праваслаўная Пасха, супольная пратэстанцкая пяцідзясятніца, Будслаўскі фэст і свята Божага Цела. Сённяшняя малітва за Беларусь — гэта агмяні Чырвонага касцёла, парафіі святога Язэфа, пасты і пят-ніцы ў некаторых евангельскіх цэрквах, набажэнствы ў беларускамоўных праваслаўных прыходах і россып асабістай размовы з Богам. Пакуль нацыя толькі варушыць вуснамі. Але і наймалейшы наш шэпт чуе Той, Хто стварыў і голас, і вуха, і сэрца. Час глынуць неба. Нагбом. Акунуцца ўгару. Кожнаму, хто як умее. Хтосьці хай шэпча, хтосьці, здалёку — крычыць. Спавядацца. Прасіць. За ўсе нашы пракураныя беларускія лёгкія, залітыя беларускія горлы, вырваныя разам з мовай беларускія языкі, скрыўленыя беларускія вусны… Паверыць і паклікаць Хрыста — значыць, адкрыць Беларусь. Усё чалавечае, усё нацыянальнае, усё Боскае тут адгукаецца і вымяраецца Хрыстом. Шукаць Яго, наследаваць, запытвацца, прасіць Яго ад усёй душы — гэта і ёсць беларускае вызваленне. Той, хто любіць Беларусь настолькі, каб аддаць за яе жыццё, той, хто імкнецца пранікнуць у крыніцы, коды і тайны беларускасці, хто ўзіраецца ў глыбіні беларускай гісторыі і далячыні беларускай будучыні — у рэшце рэшт пачынае пазнаваць светлае аблічча Ісуса. Беларускае святло ператвараецца ў азарэнне, выхоплівае з цемры ўсю дрыжачую і захопленую душу і патрабавальна вядзе за сабой. Паслухайце Барадуліна: Ойча наш, што ў нябёсах,Хай свяціцца імя ТваёІ ў зорах, і ў лёсах.Хай прыдзе Царства тваё,Як спатоля,Хай твая ўсеўладарнаяЗбудзецца воля… І калі мы дружна пракашляемся як мае быць, пракаўтнём страхі ды пыхі, сплюнем свае грахі, калі згадаем, што далёкія продкі і дзяды вымалілі нас для прышласці, калі будзем клікаць, хто ціхенька, хто гучна, але ўсе разам — тады Беларусь як краіну і беларусаў як народ пачуе Збаўца.

Page 37: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць
Page 38: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Урад для народа

І, прыступіўшы, Ісус сказаў ім:дадзеная Мне ўсякая ўладана небе і на зямлі.Мацвея 28:18 – Ну хто там яшчэ… Па якім пытанні? Не бачыце, я заняты. Агульная лічба занятых у органах дзяржаўнага кіравання РБ — 170 тысячаў чалавек, з іх да 60 тысячаў — дзяржаўных служачых (гэта без «сілавых ведамстваў», а такіх, вядома, ільвіная доля). На кожнага чыноўніка — некалькі чалавек абслугі. З сем’ямі — цэлы клас. Райвыканкамы ўжо не ўмяшчаюцца ў прызначаных будынках: паперазварот расце, аддзелы ды службы распаўзаюцца па райцэнтрах… і адначасова пакрысе растуць, прыгажэюць «царскія сёлы». А хто тысячамі скупляе кватэры ў Мінску? Расейцы? Не, найперш — раённая ды абласная наменклатура — на дзяцей, жонак, зяцёў… Каржакаватыя дзядзькі калгаснага выгляду з учэпістымі тлустымі пальцамі, носам-бульбінай і каменным выразам твару, народжаныя за Сталіным, або цётачкі нявызначанага ўзросту з металам у голасе і пышнай грудай колеру іржавага дроту на галаве. Прызначаныя. Зразумела — калі б іх выбіралі людзі, людзям і служыць бы стараліся. А калі прызначаюць — служаць таму, хто прызначае. Наколькі ж глыбокая яна тут, у беларускай глыбінцы, прорва: адказныя за вёску, мястэчка, горад смокчуць з падсправаздачнага кавалка зямлі столькі, колькі ёсць моцы… Цяперашняе абяцанае скарачэнне 13 тысячаў дзяржаўных службоўцаў (абвешчанае як «аптымізацыя») асуджанае застацца на паперы: стаўкі і паўстаўкі для сваякоў, штатныя адзінкі ў кабінетах або фікцыі «кадравікоў», «эканамістаў» і нават «псіхолагаў» у прыўладных бізнесах — напарсткі, у якія мясцовая бюракратыя за часы Лукашэнкі навучылася гуляць з заплюшчанымі вачыма. Для Беларусі рэальная рэформа ўлады азначае не перасоўванні з крэсла ў крэсла, а сур’ёзную аперацыю на сэрцах. Знешне ўсё проста. Выбары войтаў, павятовых старастаў ды кашталянаў, рэзкае скарачэнне штатаў — і забеспячэнне самаўрадаў грашыма. Бо самакіраванне — гэта адказнасць, падмацаваная бюджэтам. Цяпер падаткі збіраюцца на месцах, ідуць у цэнтр, міністэрствы і ведамствы… Выплаты размяркоўваюцца — і назад, праз тую ж даўжэзную кішку: цэнтр-вобласць-райвыканкам-прадпрыемства… Чалавеку са сплочаных падаткаў пасля кругласуткавай вандроўкі па краіне вяртаюцца капейкі. А навошта безліч прамежкавых ступеняў? Слушна, каб лягчэй было адшчыпнуць або ўрваць. Адпаведна, «на месцах» застаюцца з пустымі кішэнямі. Патрэбная дэцэнтралізацыя, якая карупцыю знішчае. На добры лад, падаткі дзеляцца на траціны. Траціна застаецца на мясцовым узроўні — у вёсцы, муніцыпалітэце мястэчка ці мікрараёна. Траціна —

Page 39: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

на рэгіён (не на савецкую вобласць, разлічаную з меркаванняў імперскага адміністравання ды ВПК, а на гістарычны, эканамічна ёмісты рэгіён — Аршаншчыну, Полаччыну, Піншчыну і г.д.). Траціну — на агульнанацыянальныя патрэбы. З накрадзеным новай уладзе давядзецца разбірацца крута. Мільярды, нарабаваныя ды ўкладзеныя чынавенствам найперш у нерухомасць, давядзецца вяртаць дзяржаве. Тым, хто верне добраахвотна — амністыя. Не верне, не пакаецца — следства. Суд, канфіскацыя і далей паводле кодэкса. Што дапаможа?.. «Закон Лінкальна». У свой час у Штатах увялі закон: грамадзянін, які даказвае факт карупцыі, атрымлівае 25% ад сумы скрадзенага. Як быццам знайшоў чалавек скарб — і здаў дзяржаве. Аналагі «Закона Лінкальна» ашчаджаюць у заходніх краінах дзясяткі мільярдаў у год — бо чыноўнікі баяцца красці. Ведаюць: пільныя грамадзяне з задавальненнем паведамяць куды трэба і не збаяцца. Пара, пара беларусам пазбаўляцца і ад калгаснага «ўсё вакол нічыйнае, усё вакол маё», і ад шчасця «красці, красці, красці». І ад ілжывай сарамлівасці, быццам выкрыццё злодзея тоеснае панятку «стучаць». Ясна, што ўсё не так проста — бо залежыць ад чалавека. Такім чынам, хто там яшчэ? Па якім пытанні?.. І ў гэты момант высвятляецца: начальнік сядзіць у кожным з нас. Сядзіць моцна, усім карэннем, за тым жа родным савецкім дубовым сталом… І спакуса ўладай, хай невялікай, вечнае рэха трэцяга спакушэння, якім выпрабоўваў Ісуса сатана, — жыве, як і Беларусь, вечна. Дзе ж возьмуцца дзясяткі тысячаў сумленных і адказных беларусаў, здольных служыць, а не красці, хлусіць, душыць і не пускаць?..У Беларусі ёсць толькі адна масавая супольнасць людзей, якія вучацца, стараюцца і ўмеюць такія спакусы пераадольваць. Цэрквы. Вернікі — праваслаўныя, каталікі, пратэстанты. У разбураных вайной, са спаленым фашызмам і нацызмам сумленнем Нямеччыне ды Італіі менавіта вернікі, што каяліся або вызваляліся з канцлагераў, сталіся маральнай базай для адраджэння — і далі пачатак магутнай плыні хрысціянскай дэмакратыі, і паднялі народы з руінаў. У сённяшняй Беларусі мараль разбураная ў яшчэ большай ступені, чым старадаўнія замкі і сядзібы. А значыць, пара згадаць: у часы ВКЛ краіна кіравалася радамі, магістратамі, староствамі вернікаў (дзе праваслаўныя, каталікі і пратэстанты з агульнай згоды мянялі адзін аднаго штогод) — і сумленная ўлада сцвярджала вяршэнства закона ды справядлівасці. Бо там, на небе, за беларускія мястэчкі, гарады і рэгіёны спытаюць не з сённяшніх старшыняў райвыканкамаў або намеснікаў начальнікаў па ідэалагічнай працы: баюся, там мы іх не ўбачым. Спытаюць з нас — тых, хто любіць Беларусь і верыць у Бога.

Page 40: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Кроў і віно кахання

Пакладзі мяне як пячатку на сэрца сваё,пакладзі на руку, як пярсцёнак,бо каханне, як смерць, — моцнае,рэўнасць, як пекла, — лютая,стрэлы яго — стрэлы агнявыя,яно — полымя непагаснае.НайвышэйшаяПесня Саламонава 8:6 Як і ўсякае сапраўднае каханне, гэтая гісторыя была прадвызначаная. Яму пайшоў чатырнаццаты год — узрост абмежаванай адказнасці паводле крымінальнага кодэкса, — калі ў Беларусі зацараваў Лукашэнка. Па тэлеку перадавалі інаўгурацыю, краіна адзначала надыход самаўладдзя на бліжэйшыя гадоў васямнаццаць, а ён, адзінае дзіцё беларускай сям’і, выхаваны ў Магаданскай вобласці, пратусіў свой дзень нараджэння ў двары, з хлопцамі, з якімі хадзіў біцца на «раён». Пройдуць тыя самыя 18 гадоў, і апошнія дні нараджэння ён будзе сустракаць за кратамі: то ў Шклове, то ў Горках, то ў Глыбокім — бо хоча быць вольным нават у зняволенні. Яна ў тым самым 1994-м яшчэ блукала пешкі пад сталом, але дзень яе нараджэння, 2 жніўня, праз тыдзень пасля абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці, на Іллю і Дзень дэсантніка, з адпаведным знакам задыяка ды імем, якое перакладаецца як «уваскрасенне» — не пакідалі ніякіх сумневаў: расце львіца, спецназ у спадніцы, гатовая адчыняць неба для праліўных дажджоў і абвяшчаць кары загрузлым у грэху царствам. Ён, вулічны баец з сэрцам Робін Гуда, кінуўшы свой аграрны ўнівер, прыехаў у Мінск змагацца з рэжымам — і выклікаў бы «на разы» любога, хто асмеліўся б сказаць, што ён не мае сілаў змяніць тут і цяпер увесь свет. Яна, гламурная сталічная дзяўчынка, у якой раптам уваскрэсла дэсантніца з прарочым дарам, крычала на дэманстрацыях ды прарывалася праз кардоны ў пошуках сэнсу жыцця — і ўрэшце знайшла яго ў Маладым Фронце. Калі вы думаеце, што ў гэты момант успыхнула палкая жарсць і позна ўвечары пасля шточацвярговай сходкі ў эмэфаўскай штаб-кватэры ўжо можна рыўком завешваць шторку — значыць, нічога вы не ведаеце ані пра МФ, ані пра нашых герояў, ані пра сапраўднае каханне. Увогуле, гісторыі шчаслівых маладафронтаўскіх раманаў — юрыста-«вясноўца» Валянціна Стэфановіча і завадатаркі эмэфаўскіх чырлідараў, стваральніцы сайта dzietki.org Аліны

Page 41: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Шалінай, рэдактара «Маладзёвага весніка», прыгажуна Цімы Дранчука і маладафронтаўскага амура, журналісткі «Камсамолкі»Волі Анцыповіч, віртуознага праграмайстра Аляксея Чарняева і харызматычнай кіраўніцы няўрадавых арганізацый Алёны Валынец, палітвязня, паэта Алеся Кіркевіча, якога забіралі за Плошчу праз некалькі дзён пасля вяселля з Надзеяй Крапівінай — часам круцейшыя за сюжэт фільма «Жыве Беларусь!». Але «Дашкевіч+Палажанка» — love story, накалам і драматызмам параўнальная хіба што са шчасцем Барбары Радзівіл, таемна павянчанай з каралём Жыгімонтам Аўгустам, ці каханнем з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага да «Марысі чарнабровай». Вакол Змітра, нашчадка вядомага шляхецкага роду, адкуль ваявода ВКЛ Яўстах Дашкевіч і кампазітар, аўтар музыкі да «Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» ды «Сабачага сэрца» Уладзімір Дашкевіч, — сотні захопленых паплечніц ды прыхільніц у фронце, на працы, у царкве… Вакол пякучай брунеткі, стылёвай Настачкі, у сябрах, у сацыяльных сетках ды на вечарынах — сотні прыгожых, забяспечаных, густоўна апранутых хлопчыкаў. Няўрымслівы, дзёрзкі і ўпарты Зміцер. Настойлівая, моцная «сталёвая лэдзі» — Настачка. Абое — яскравыя лідары. У кіраўніцтве МФ ужо праблісквала немінучая схватка. Але Госпад вырашыў усё нечакана. Тут было ўсё: і ягонае паліто, аддадзенае ёй у РАУСе, калі разводзілі па камерах, і раніца на даху, дзе падымалі бел-чырвона-белы сцяг — «Горад наш!» — і палітычныя спрэчкі да хрыпаты, і замерлыя на паўслове перасохлыя вусны, і раптоўнае прадонне ў позірку. Пяшчота. Рэўнасць. Крыўды. Дараванні. Зміцер, які на адных «сутках» адседзеў у суме паўгода, асуджаны ў 2006-м на паўтара года за кіраўніцтва незарэгістраваным Маладым Фронтам, за дзень да Плошчы ў выніку правакацыі адпраўляецца ў турму і глядзіць у вочы следчым, якія з крывой усмешкай расказваюць яму пра Настачку. Настачку, студэнтку паліталогіі ЕГУ, намесніцу старшыні МФ, у 2007-м асуджаную паводле той жа 193.1, схопленую пасля Плошчы, вязуць у «амерыканку», дзе даюць чытаць паказанні на Змітра. І, здавалася б, усяго-ткі справаў… Яму — напісаць адзін сказ у пустой паперцы, а ёй — папрасіць яго не ўпірацца, забраць ягоны пашпарт ды ехаць чакаць, пакуль адчыніцца ЗАГС. Але насамрэч каханне — гэта калі ты гатовы аддаць сябе на спаленне дзеля таго, каб застацца вартым каханага. Зміцер не хоча даседжваць ціхенька свае тры месяцы да снежня — і не выконвае незаконных загадаў, і адмаўляецца падпарадкоў-вацца адміністрацыі, ідзе на прынцып. Ён ведае, што змаганне можа затрымаць сустрэчу з каханай на гады — але паводзіць сябе як Мужчына. Менавіта такіх Мужчынаў кахаюць такія дзяўчаты, як Наста. Можна толькі здагадвацца, як разрываецца яе сэрца. Але маладая выцірае слёзы, каб ніхто не бачыў, знарок выстаўляе ў фэйсбук усмешлівую фотку і зноў едзе з адвакатам у калонію, складае бясконцыя

Page 42: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

скаргі, ладзіць марафон салідарнасці, штодня абзвоньвае праваабаронцаў, кіруе Маладым Фронтам — і піша, піша Змітру лісты. Дойдзе? Ці ён зноў у ізалятары, дзе перапіска забароненая?.. Пакуль Зміцер сядзеў, Настачка двойчы (пад умоўным тэрмінам!) трапляла на «суткі» за акцыі ягонай падтрымкі. З васьмі гадоў знаёмства чатыры яны па розныя бакі турэмных сценаў. Дашкевіч, невінаваты і абвінавачаны, апляваны і асуджаны, цягне свой крыж. Як Ісус. Ён і яна — са знакамітай евангельскай царквы «Ян Прадвеснік». Яна ўвесь час моліцца за яго. Ён кожны свой ліст завяршае цытатай з Бібліі. І як гартуецца, як кшталтуецца дух на гэтых крыжовых шляхах, сярод чалавечай роспачы і злосці, у смуродных адстойніках, у бяссонных, ахрыплых этапах, «прэс-хатах» ды карцарах, дзе не паспіш на бетоннай падлозе ад холаду… У якую волю, якую моц пераплаўляецца страчанае здароўе ды спалены час… І якое каханне выкоўваецца сярод гэтых векавых камянёў ды ржавых кратаў! Якое новае жыццё спее ў гэтых сэрцах, што не бачаць адзін аднаго, але так моцна б’юцца разам! Толькі любоў, якая перасягае разуменне, і пачуццё, гатовае ахвяраваць сабой, урэшце падымаюць сцяг па-над цэлай краінай. Пакуль жывыя такія сэрцы, пакуль беларусы і беларусачкі здольныя так аддаваць сябе адно аднаму — нас будуць біць, таптаць, высмейваць і рваць адчаем. Але пакуль яны жывыя, такія сэрцы, як у Змітра і Настачкі, — нікому, вы чуеце, нікому не ўдасца перамагчы ў беларусах Бога. 

Page 43: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Эра інжынераў

Калі Гасподзь не збудуе дома,Марна працуюць будаўнікі яго.Псальма 126:1

Ён можа, злёгку прымружыўшы вочы, назваць на памяць завадскую маркіроўку дэталі ці агрэгата, мабільны нумар свайго калегі альбо стацыянарны пастаўшчыка. Ён тут і механік, і запраўшчык, і адказны за тэхніку бяспекі, і таваразнаўца, і маркетолаг, і, калі трэба, кіроўца. Машыны ў рэйс? Зламаўся камбайн? Праверка пажарных або энергетыкаў?..

— Максі-і-імавіч!..

Максімавіч — наш галоўны інжынер. 55 гадоў, у куртцы, джынсах ды кепцы, падцягнуты, сціплы, сарамліва-ўсмешлівы і адначасна патрабавальны, перакананы, што «сістэму пара мяняць» — ён той самы незаменны, якіх у нас няма.Ураджэнец знакамітых Шэйпічаў на Ружанчыне, адкуль і залаты голас Беларусі, ягоны цёзка Міхась ЗабэйдаСуміцкі, Максімавіч захапляецца руінамі беларускай велічы — і марыць у вольны час, якога не бывае, з’ездзіць у Нясвіж, Полацк ці Вільню.

— Была ж калісьці Рэч, — задуменна кажа тады Максімавіч, — Паспалітая!

Выразнае «ліцвінскае» вымаўленне спалучаецца ў ім з абрывістай дакладнасцю, а ў дзеканні і цеканні звініць, адціквае гадзіннікавы механізм кшталтаванай тысячу гадоў беларускасці.Нацыянальны сплаў цвёрдасці і пяшчоты пераліваецца проста ў максімавічавым твары: то халодны бляск вачэй, падкрэслены лініяй падцятых вуснаў і засечкамі зморшчынак, калі ён разбіраецца ў транспарцёры, то затуманены мяккасцю позірк і скругленне ўсіх рысаў, амаль дзіцячае, калі ён гаворыць пра старадаўнюю беларускую прыгажосць.Максімавіч — інжынер усё жыццё: ад маладога спецыяліста ў родных «Зеляневічах» да цяперашняга галоўнага ў гаспадарцы з мільярднымі абаротамі ды двума дзясяткамі машынаў. Працуе Максімавіч бесперапынна і бесперабойна, што той камбайн. Гадзінамі на тэлефоне, заказвае, потым бегма на запраўку, потым у кантору афармляць акты ды справаздачы, вось ужо клічуць кудысьці да прычэпа даць рады зваршчыкам; секунду выцірае спэцканыя мазутай рукі газетай — і ўжо з галавой у каталогу, вышуквае нейкі ролік з бульбакапалкі.

Асноўная цяжкасць, кажа Максімавіч, людзі. «П’юць, разгільдзяйства, ну куды гэта — інжынер бездапаможна разводзіць рукамі, — і як з імі па¬другому, разумееш… Вось у чым тут пытанне».Максімавіч — зацяты дэмакрат; зрэшты, сярод інжынераў гэта, нароўні з крытыкай начальства, — карпарацыйны «добры тон». Увесь час прыносіць пачастункі: то пірагі, якія робіць ягоная жонка, то закруткі, то печыва. «Выкладвай бокі [набірай вагу. — «НН»], Канстанцінавіч, — смяецца ён, — будзеш памятаць нашу Берасцейшчыну».

На непітушчых, мазгавітых, цёртых інжынерах, аграномах ды заатэхніках трымаецца ўся сённяшняя беларуская сельская гаспадарка. Рабочыя ды калгаснікі співаюцца, кіроўцы перамяшчаюцца з месца на месца ў пошуках сезоннага заробку, прадпрымальнікі ірванулі на Расею, моладзь у горад…А тут, на зямлі, застаюцца хіба яны, апошнія рыцары старога гарту.

Page 44: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Агулам інжынерна-тэхнічныя работнікі ды менеджары сярэдняга звяна — ключавы клас у справе ажыццяўлення рэформаў. І рэч не столькі ў іх ролі прывадных рамянёў тэхналагічнай мадэрнізацыі, колькі ў здольнасці прыняць новую маральную платформу і стаць апірышчам капітальнага рамонту для закліненай стра¬хам, зношанай хлуснёй, раз’едзенай абыякавасцю ды крадзяжом беларускай душы.

Рэч у тым, што для інжынера двойчы два роўна чатыры. Ёсць законы матэматыкі, фізікі, псіхалогіі, і абысці іх будзе сабе даражэй. Калі штосьці скрасці — потым гэтага ж не хопіць; калі не даплаціць — людзі паўцякаюць; калі схлусіць — расхлёбваць давядзецца самому.У кожнага сапраўднага інжынера гэта ў крыві. Інжынеры — той рэдкі тып людзей, якія цікавяцца партыйнымі праграмамі і з кім варта паспрачацца хаця б дзеля таго, каб пачуць не выплеснутыя эмоцыі, а аргументы. Ім можна лагічна абгрунтаваць беларускамоўнасць. Яны здольныя слухаць. Яны гатовыя цвяроза пагаварыць пра Бога. Для іх даступная евангельская тэхналогія адказнасці: не рабі іншым таго, чаго не жадаеш сабе.

Таму пружанскія інжынеры і разумеюць адзін аднаго з паўслова, калі перасякаюцца на складзе запчастак.

«Чуў, учора галоўрач сабраў дактароў, жонка мая была. Кажа, год эканоміі — пішыце мне заявы, што згаджаецеся дзяжурыць бясплатна». — «Ага, дык цяпер у нас замест клізмаў піпеткі будуць ставіць, раз год эканоміі?» — «Канечне, затое ў райвыканкаме эканомяць — «туарэгі» ды «лексусы» за народныя грошыкі».

Зацемім дарэчы: інжынеры, жанатыя на доктарках ды настаўніцах — з’ява наколькі тыповая, настолькі і шматзначная.«Як жа ён дастаў!» — кажуць міжсобку… Не, яны глядзяць «Белсат» і чытаюць «Народную Волю», але папракаць, што адкрыта не пратэстуюць, язык не павернецца: на іх і так трымаецца якая-ніякая вытворчасць ды астатняя інфраструктура.За апазіцыю тут на словах — дык у Пружанах, акрамя словаў, ад дэмакратаў, лічы, нічога і не бачылі. Усё заканамерна — інжынер уключыцца толькі тады, калі гэта будзе мэтазгодна.

Тэхнары з прадпрыемстваў ды калгасаў, будаўнічых арганізацыяў, дарожнікі ды энергетыкі, улучна з кваліфікаванымі працоўнымі — аграмадны пласт рабочай інтэлігенцыі.

Менавіта яны, інжынеры і майстры, — ключы запальвання ў махіне масавай свядомасці нацыі. Адказнасць, дакладнасць, эфектыўнае выкананне, кантроль, лагістыка, аптымальнае размеркаванне часу і сілаў, досвед, словам, уся механіка пераменаў — у руках, галовах і сэрцах гэтых ператвораных у знадрыўныя машыны мужчынаў.Як жа шкада ўсіх, хто адзін у полі ваяр, выбіваецца з сілаў, аддаючы сябе жалезу, шклу ды каменю… Як шкада соцень тысячаў поўных жыцця і здольных на большае!..

Нешта паламалася ў беларусах. Пара агледзець, абмацаць, змрочна працягнуць «Ооооо…», выцерці спэцканыя рукі газетай, напаўголаса буркнуць «да чаго давялі, от, гаспадары» — і брацца за справу.

І як жа патрэбная нам цяпер — і краіне, і руху, і кожнаму мястэчку — тая правільнасць і грунтоўнасць, дакладны разлік і вырабленая паслядоўнасць, ясны адказ і здаровы глузд, якія ўклаў у моцных і талковых тэхнароў-беларусаў Творца ўсяго існага, Галоўны Інжынер Сусвету, Госпад Бог…

Беларуская глыбіня. Бацюшка Баброўскі

Page 45: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Ісус сказаў яму:Я — і шлях, і праўда, і жыццё;ніхто не прыходзіць да Айца,як толькі цераз Мяне.Евангелле ад Яна 14:6 У самым сумежжы, сутонні ды міжмоўі беларускае глыбіні, у туманнай смузе ваколіцаў Белавежскай пушчы калісьці маліўся, прамаўляў і даспяваў да сустрэчы з Богам бацюшка беларускага Адраджэння, знакаміты багаслоў, славіст і знаўца 17 моваў, грэка-каталіцкі, а потым і праваслаўны святар айцец Міхаіл Баброўскі. Ягонае Шарашова на ўзлеску Пушчы, на мяжы палешукоў з ліцвінамі — адно з тых месцаў, дзе пульс беларускасці можна адчуць літаральна адным дотыкам: кранаючы сцены драўлянай Петрапаўлаўскай царквы ды званіцы, зробленыя без адзінага цвіка, перагортваючы пажаўцелыя, цялеснага колеру, старонкі Шарашоўскага Евангелля, перапісанага ад рукі ў Залатым веку XVI ст, шапаткія, дрогкія старонкі калісьці напрастольнай Кнігі ў тутэйшай царкве, а цяпер адной з перлінаў мінскага Мастацкага музея, ці, стоячы перад абразамі, створанымі майстрамі шарашоўскай школы ў 1760—80 г., дзе святыя, падобныя да палешукоў, быццам бы дыхаюць і моляцца разам з табой. Баброўскі, які пражыў у Шарашове другую палову жыцця і быў тут пахаваны, нарадзіўся ў Вульцы пад Бельскам — па той бок Пушчы. Сын грэка-каталіцкага святара, выхаванец драгічынскіх піяраў, адзін з найлепшых навучэнцаў Віленскай духоўнай семінарыі, брэсцкі канонік, пасля працяглых еўрапейскіх падарожжаў стаў доктарам тэалогіі, магістрам філасофіі, прафесарам экзэгетыкі ды герменэўтыкі Віленскага ўніверсітэта. Сябра Археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага і Лонданскага, азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і расейскіх старажытнасцяў пры Маскоўскім універсітэце, Баброўскі ўсё сваё жыццё цягнуў з забыцця Беларусь. Пачынальнік ска-рыназнаўства, даследнік дзейнасці Федаровіча ды Мсціслаўца, перша-адкрывальнік знакамітага Супрасльскага зборніка, айцец Міхаіл Баброўскі ў пачатку ХІХ ст. заснаваў у Віленскім універсітэце беларускі гурток — і, паводле сучаснага гісторыка Алега Латышонка, зрабіўся адным са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Падазраванага па справе філарэтаў і філаматаў Баброўскага разам з Даніловічам ды Лялевелем адхілілі ад выкладання — і, сасланы ў тады яшчэ базыльянскі манастыр у Жыровічах, ён заклаў там знакамітую Літоўскую духоўную семінарыю. Цікава, што беларускай мовай прафесар Баброўскі лічыў падляшскі дыялект без акання, дзекання, цекання, з мяккімі дь ці ть ды поўнымі канчаткамі інфінітываў (напрыклад, «ходіті»). Пасля паўстання 1830—1831 яго, аднаго з найбуйнейшых у тагачаснай сусветнай навуцы славістаў, уладальніка ўнікальнай бібліятэкі ў 20 тысяч тамоў, саслалі яшчэ глыбей на ягонае ўлюбёнае Падляшша — прыхадскім святаром у Шарашова. «Уз’яднанне» грэка-каталіцтва з расейскім праваслаўем айцец Міхаіл перанёс пакорліва і годна. Так і чуеш сярод гвалту, здрадаў і ўзаемных абвінавачванняў «разбору уніі» ягоны ціхі голас: «Ці яны, ці мы схізматыкі, аб гэтым судзіць не нам, а Богу». 

Page 46: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Баброўскі да скону хрысціў, служыў, прычашчаў і вёў набажэнствы па-беларуску, і заставаўся са сваім народам да самае смерці ад халеры падчас эпідэміі ў 1848-м. Царква Баброўскага, Берасцейская унія, у нетрах якой за два з паловай стагоддзі і саспела найноўшая беларускасць, таксама пакутліва памірала — але адначасна, аддаючы мільён вернікаў Касцёлу, нараджала беларускую плынь у каталіцтве, і, прымаючы расейскае праваслаўе, пад спудам захоўвала дух свабоды і ціхай светліні. Асоба Баброўскага яднала тое, што кроілі і рэзалі па-жывому. Краіну. Народ. Царкву. І вось цяпер, сёння, зноў прарастае унія з беларускіх глыбіняў дзівоснымі кветкамі — такімі, як берасцейская супольнасць «Мараната» з аднайменным музычным гуртам… Надзвычайная з’ява нават для сучаснага грэка-каталіцтва: маладзёвая харызматычная грамада з беларускімі, расейскімі, габрэйскімі спеўнымі малітвамі, са старажытнымі біблейскімі мелодыямі, «танцамі пра-слаўлення» ва ўзорыстых строях ды нават выразным хрысціянскім рэпам. Галоўная беларуская грэка-каталіцкая газета, глянцавая, каляровая «Царква», выходзіць менавіта тут, на радзіме уніі. Размаўляеш з яе рэдактарам — усмешлівым, жвавым і поўным дасціпнай дасведчанасці Ігарам Бараноўскім — і разам з сугуччам прозвішчаў Баброўскі-Бараноўскі, разам з цёмнымі іскрыстымі вачыма пазнаеш той самы адкрыты і шчодры тып глыбокага беларускага верніка сумежжа, які так прыцягваў філаматаў ды філарэтаў у Віленскім універсітэце… А далёкая сваячка шарашоўскага ссыльнага бацюшкі, Марына Баброўская з мінскай суполкі «Легіёна Марыі» моліцца за Беларусь ля колішняга уніяцкага касцёла Святога Язэпа на Плошчы Волі… Ідучы па слядах Баброўскага, згаджаешся з вядомым хрысціянскім выслоўем: «Нацыянальная ідэя — гэта не тое, што народ думае пра сябе ў часе, а тое, што Бог думае пра гэты народ у вечнасці».Выяўленне Ісуса ў Беларусі — у людзях, па-дзеях, святынях, ува ўсёй нашай непаўторнай, светлай, гарманічнай беларускай форме — і ёсць сэрцам беларускасці. Кожнаму беларусу, як назваў нас калісьці Баброўскі, варта глядзець углыб сябе… І там, у балацявінах і гушчарах душы, дзе варушыцца і баліць заблытанае сумленне, дзе ные прага прыгожага і сапраўднага, дзе так цяжка выбрацца з перапляценняў стомы і грэху, у запушчанай беларускай Пушчы намацваць крынічку святла вечнай нябеснай Радзімы. Усё проста, паверце айцу Міхаілу: Беларусь жыве там, дзе жывы Хрыстос.

Page 47: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Убогія духам

Камеры «амерыканкі» падобныя да трунаў. Турма круглая, памяшканні па коле, шырэй да акна, вузей да жалезных дзвярэй, і калі дранцвееш на нарах, гледзячы ў столь, нагамі на выхад, слухаеш глухое рэха і чуеш, як памірае чарговы дзень — раптоўны голас суседа вырывае цябе з містычнага одуму з сілаю ўваскрасення. — Слухай, вось Пасха, Біблія, — гэта раскацісты барытон палкоўніка Ягоравіча, — узяўся за Евангелле і адразу ўпёрся… Што значыць убогія духам? З дамавіны «амерыканкі» трапляеш на дно Пружаншчыны, у край забытай і занядбанай велічы, у колішнюю медсанчасць, а цяпер каменду, поўную няшчасных асуджаных і іх змучаных ахоўнікаў з сумнымі вачыма, а пытанне пра «ўбогіх духам» аддаецца і аддаецца рэзам увушшу ўжо трэці Вялікі пост — і робіцца зразумела, што аднойчы пра гэта з беларусамі трэба пагаварыць усур'ёз.«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае». Хвілінку. Тут трэба ўчытацца яшчэ раз. «Шчаслівыя ўбогія духам…» Калі вы не імкняцеся хутчэй прабегчы вачыма і пракаўтнуць паміж салодкімі «шчаслівымі» і «Валадарствам Нябесным» у залацістым ззянні няёмкіх, недарэчных і ўрэшце проста абуральных «убогіх духам», калі вы запаволіце перахопленае сэрца і з намаганнем правернеце ў галаве менавіта гэтыя два ключавыя словы — вы здзейсніце самае глыбокае пагружэнне і ў сутнасць хрысціянства, і ў змест беларускасці. Хочацца ж быць «духоўна багатым», ці не так? Ці не гэтага ад нас вымагаюць гісторыя, цывілізацыя, школа, бацькі… і, напэўна, Бог? «Шчаслівыя ўбогія духам, — першае, што кажарацянк Ісус у Нагорнай казані, сэрцы Евангелля, — бо іх ёсць Валадарства Нябеснае». Беларуская ўбогасць — найрадчэйшы феномен у Еўропе. Агледземся вакол. Расейцы — шырокія душы, але ганарлівыя. Украінцы — эх, казакі, ды ганарлівыя! Палякі — чаго і казаць — шляхта. Нават балты, нетаропкія, павольныя — поўныя ўнутранага гонару. А беларусы… гэта беларусы. Нежыццёвасць нацыянальнай пыхі, крайняя кволасць адасабленчых рэфлексаў кругом у свеце тоесны дыягназу: народ не жылец. Але Ісус кажа: шчаслівыя… Насамрэч у сённяшнім разгубленым, сырым, паўмёртвым стане беларускай нацыянальнай свядомасці нічога самакаштоўнага няма. Галоўнае — пад рабскай падбітасцю, халуйствам, ніякавасцю ўгледзець першапачатковы евангельскі падмурак, глыбокі, асноватворны дар Бога беларусам. Убогасць духу. 

Page 48: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Адсутнасць ганарлівай крыклівасці, ціхая моц прыстойнасці, пакора перад Богам, прыроджаная сціпласць, здольнасць з любоўю аддаваць сваё бліжняму, простая праўдзівасць і чысціня, унутраная, а не паказная, свабода, ахвярная міласэрнасць — вось якой убогасцю дыхае Нагорная казань у Беларусі. Таму сённяшні беларус баіцца быць беларусам. Куды прасцей рвануць на гру-дзях славянскія карані — «ну ты чё как нерусский!» — або спаслацца на бабку-каталічку ды атрымаць карту паляка, ды хоць выкалупаць нямецкае гучанне ў беларуска-габрэйскіх, праз ідыш, прозвішчах, каб быць як усе. І як жа прыемна бывае, хай сабе і тут, на сметніку чалавечым, смачна схаркнуць, плюнуць на ўсіх і ўсё, расправіць плечы ды адчуць сябе гаспадаром жыцця… Хай грамадзянін начальнік дастане вантробы адным позіркам, хай прадавачка скрывіць вусны, быццам твае зашмальцаваныя грошы даводзіцца каштаваць на смак, хай бывалы зэк уваліць выспятка новенькаму і ржэ ўся хата — затое пры выпадку ты сам, змерыўшы якога-небудзь мужычка вачыма, грэбліва тыцкаеш пальцам: чуеш, ты… І вось мы гніем і гінем ад задушлівасці ўласнага духу, што распірае знутры. А можа, яшчэ і пашкадаваць сябе? Беларусы, бедненькія… Нам так часта шкада сябе — хоць плач, вакол так цяжка, нам так дасталося, як было балюча, мы столькі пацярпелі... Яшчэ адна з праяваў бяздоннага, невынішчальнага сябелюбства, енк параненай пыхі, якой палудзенны бес закусвае на абед. Не, убогасць духу не ў гэтым. Глыбей. Адчай актывістаў, што прыязджаюць спустошаныя ў госці і разводзяць рукамі — нічога не ўдаецца, людзі… Затурканасць калгаснікаў, асуджаных за п’янкі і няшчасныя выпадкі на працы, з якіх кпяць нават у камендзе… Маўчанне жанчынак, каторыя гадамі, зранку да вечара, уручную перабіраюць бульбу… Нешта такое роднае, але нераскрытае, недагаворанае, безнадзейнае… Сённяшняя наша ўбогасць самасвядомасці захавала ад хрысціянскай убогасці духу толькі форму. Пад беларускай пакорай і маўклівасцю 2013 года цэлае балота на сем смяротных грахоў углыб. Дык што — склаўшы ручкі, тонем? Не. Але што рабіць, калі рабіць і як рабіць, можна ясна зразумець толькі тады, калі прызнацца самому сабе ў сваёй нішчымнасці перад Богам. Яна тут жа, побач: непрыкметная соль тутэйшых вернікаў, ціхае святло настаўнікаў беларускай, сарамлівая сумленнасць тэхнароў, нечаканая дапамога людзей, якія ўзнікаюць у тваім жыцці на гадзіну-дзве і якім ты ніколі не зможаш адплаціць за дабрыню; пранізлівыя лісты падтрымкі без зваротнага адрасу; грошы, перададзеныя з рук у рукі ў каменду — «каму-небудзь, хто там мае патрэбу», і лёгкае, быццам ветрыкам здзьмула, прабачэнне тваёй уласнай рэзкасці і раздражнення — усё гэта сапраўднае беларускае багацце дзеля Хрыста. Дык што ж аддаць беларусу, каб увайсці ў Валадарства Нябеснае? Адчуванне, выпушчанае ў свет яшчэ немаўлём, з першым крыкам нашага ўлюбёнага якання: Я самы галоўны, і гэта іншыя павінныя, а Я — хачу. 

Page 49: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Паміраючы для сябе, сваіх страхаў, прагненняў, разлікаў, грахоў — ажываеш для Бога, і раптам ачомваешся: жыве Беларусь. Беларускі асабісты эгаізм, звыродлівы, скурчаны, скончаны, і наша нацыянальнае бяссілле — два бакі аднаго медаля. Беларуская супольная моц, свядомасць і салідарнасць зробяцца маналітам толькі тады, калі беларус адмовіцца ад надзімання сябе, любімага, і адкрыецца Убогаму, Які палюбіў яго больш за ўсіх. Найвялікшы парадокс беларускай нацыянальнай ідэі: выракацца сябе, каб атрымаць паўнату ўсяго. Пазбавіцца пыхі і даць выявіцца Хрысту — каб усвядоміць сябе нацыяй. Кожны, каму кідае выклік свет з ягоным багаццем, гонарам, сілаю, раскошай, гвалтам ды абыякавасцю, не можа супрацьпаставіць свету самога сябе і не пацярпець паразы. Тут патрэбны Нехта большы за свет. Часам даводзіцца патраціць цэлае жыццё, каб нарэшце праняло да дрыжыкаў: як голымі і ўбогімі прыйшлі мы на гэтую зямлю — так голымі і ўбогімі з яе пойдзем. І шчаслівы, сапраўды шчаслівы той, хто зразумее: няма ў беларуса, вандроўніка і жабрака ў вечнасці, нікога і нічога, акрамя Усёмагутнага і Усёдаравальнага Збаўцы, Чый белы з крывавым следам сцяг успыхвае з труны як запрашэнне ў Валадарства Нябеснае: — Хрыстос уваскрос!

Page 50: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Ад крамы да храма

Праз тры дні знайшлі Яго ў храме,Сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іхІ распытваў іх.Лукі 2:46  Час у Пружанах спыніўся. Разгублены. Не ведае, куды дацца. Быццам і новы год, але які ж ён, халера, новы — чым далей, тым болей у навінах праглядвае бэ-у. Усё вакол да агіды знаёмае, і няможна даўмецца, ну колькі яшчэ яно працягне, гэтае BY?!. А між тым 2012-ты ад нараджэння Хрыстовага — забыты юбілей. 2000 гадоў таму, калі Ісусу споўнілася дванаццаць, бацькі падчас штогадовай пілігрымкі ў Ерусалім згубілі Яго — і ўрэшце адшукалі толькі ў святыні. Ён распытваў настаўнікаў і здзіўляў усіх сваім розумам. Адзіная падзея з жыцця Хрыста ад дзяцінства да 30-годдзя, адзначаная ў Евангеллях. Такім чынам, 2012: шукаеце Збаўцу? Ён у царкве. Акурат 1-га студзеня, маючы колькі гадзінаў да вяртання ў каменду, вандрую па пружанскіх храмах, спрабую знайсці штосьці новае ў новым 2012-м. Пагатоў, нядзеля. У Спаса-Праабражэнскай царкве на Горцы, дзе з часоў Вялікага княства хаваюць праваслаўных па левы бок вуліцы, а каталікоў — па правы, народу поўна. Што характэрна, дзясятая гадзіна ранку 1-га, а паху перагару — ані. Мужчынаў хіба траціна. Ціха: калі падчас набажэнства раптам звініць мабільны, айцец Ігар раскаціста папярэджвае: «Знайду, чый тэлефон — зашпурну так, што будзеце шукаць на каталіцкіх могілках!» У пружанскім касцёле, дзе калісьці настаяцелем пачаў сваё пастырскае служэнне кардынал Казімір Свёнтак, дзе за саветамі зрабілі дыскатэку, у першы дзень новага года зранку занятыя ўсе лавы. Хор распяваецца польскімі калядкамі: «Сhwala na wysokości!..» Малады ксёндз-паляк гаворыць па-расейску, але галоўная імша — беларуская. Елка пры алтары, перавітая сінімі гірляндамі, мігціць у такт акордам аргана. Пружанцы тут апранутыя больш дыхтоўна; жанчыны выкшталцоныя — але мужчынаў яшчэ менш, мо кожны пяты, нават з улікам міністрантаў. Як ні дзіўна, у пружанскіх крамах 1 студзеня пуста. Нявыспаныя касіркі ды шорханне некалькіх самотных наведнікаў: падаецца, гэтыя зайшлі ў святыню спажывецтва хіба што паводле штодзённага заведзенага рытуалу і марна спрабуюць сфакусаваць позіркі на паліцах. Беларускае сэрца, якое пераганяла кроў па нагах, руках ды кішках, амывала найдаражэйшы страўнік, фільтравала з печані алкаголь, раптам стаілася ў трывожным чаканні. Штодня смакаваць кілбаску робіцца, як і ў 90-х, раскошай. Божа, куды ж цяпер, а?! І вось на Усяночную на праваслаўнае Раство царква перапоўненая. Задуха. Паспалітаму люду цікава, што ж адбудзецца роўна а дванаццатай. Стаяць, прыслухоўваюцца — да малітвы, да народу, да сябе. 

Page 51: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Апоўначы запальваецца святло: Хрыстос нарадзіўся! Цуд на Каляды. Люд тоўпіцца, падымаецца на дыбачкі, каб угледзець — што там, у стаенцы пад елкамі. Нічога не бачна. Пад манатоннае чытанне натоўп паціху рассмоктваецца. На літургію застаюцца верныя. Здаецца, у 2012-м усё як заўжды. І раптам — «дзінь-дзілінь!..» Дзіцячыя галасы. Школьны хор спявае беларускія калядкі! «Учора з вячора», «Ціхая ноч», «Маці Божа»… Пяць беларускіх, дзве расейскія і нават адна ўкраінская. Для поўнага беларускага міжмоўнага шчасця не стае хіба польскай — той самай, з касцёла. Цуд другі! Нарэшце, цуд трэці. Пасланне Патрыярха Маскоўскага Кірыла чытаецца… таксама па-беларуску. Настаяцель старанна выгаворвае «ў» ды «р», і хіба што па выбухным «г» можна вызначыць: такое тут упершыню. Беларускасць нараджаецца наноў там, дзе і належыць нацыі з 1000-гадовымі хрысціянскімі каранямі. Раство ў глыбінцы заўжды больш цёплае і блізкае, чым у вялікім горадзе: усё-такі нараджэнне Госпада адбылося ў стайні, у яслях, у сям’і. Ды і пастухоў і мудрацоў на тысячу чалавек насельніцтва тут хіба што паболей. Зрэшты, большасць беларусаў пакуль што дома. У краму ўжо няма з чым — даядаюць святочнае, у храм — няма дзеля чаго. Але ўжо робіцца ясна: чым глыбей крызіс, тым болей народу ўрэшце крэкне ды пойдзе пашукаць — дзе ж яны ўсё-такі згубілі Бога? Уявіце сабе, слова «крызіс» па-грэцку азначае «суд». Так і ў Евангеллях — крызіс. Вось ужо год беларускія пратэстанты кажуць, што і рэжым, і народ праходзяць суд Божы. За ўсё. За злосць і абыякавасць. За п’янства. Праваслаўны атэізм. Цярпімасць да зла. Страх. Крызіс — прамая дарога ад страўніка да сэрца, ад крамы да храма. Яшчэ крыху — і беларускі народ будзе гатовы шукаць, дакуль не знойдзе. Ці гатовая царква?.. Як і калісьці — слухае і распытвае, не сціхае дзвюхтысячагадовым рэхам, прабірае мурашкамі па ўсім целе беларусаў Сам Бог. 

Page 52: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Стасевіч, святы антысаветчык

Значыць, вы нічога не чулі пра святога Лявонція Стасевіча?.. Беларусы-беларусы, хрысціянскі мы народ… Як гэта выйшла, што нават пасынкі саўка і дзеці перабудовы, зацятыя антысаветчыкі, дагэтуль не ведаюць пра вялікіх, хто згараў у самай глыбіні імперыі, каб хоць трошкі падсвяціць бацькам выйсце? Тыя, чыя штодзённая пяшчота ў рэшце рэшт дала магчымасць Станіславу Шушкевічу ў адзін цудоўны заснежаны момант паставіць у Віскулях свой знакаміты знішчальны росчырк?.. Тых, чыя веліч выявіцца з часам, калі нам прыйдзе пара рассыпацца ў прах і ўгнойваць беларускую зямлю сабою?... Чыё жыццё — адказ на пытанне, што рабіць сярод страху, хлусні, безнадзейнасці, а лёс — жывая, пакутлівая і агаломшвальная беларуская місія… Героі вечнасці чакаюць на нябёсах. Толькі адтуль відаць, наколькі дробязныя нашыя высілкі па-чалавечаму вылучыцца і наколькі велічныя дробязі, каторымі мы так звыкла і настойліва грэбуем. Леў, будучы Лявонцій Стасевіч, нарадзіўся ў Тарнаградзе на Падляшшы, непадалёк ад Белавежскай пушчы, за стагоддзе ад Віскулёў. З сялянскай сям’і, юны, поўны сілаў, беларускі Леў аднойчы крадком увайшоў у Яблачынскі праваслаўны манастыр, быў пастрыжаны ў манахі пад імем Лявонція і ў час Першай сусветнай быў эвакуяваны ў Маскву, быў накіраваны, дарэчы, патрыярхам Ціханам у разрабаваны бальшавікамі Суздаль. Першы раз айца Лявонція арыштавалі ў 1930-м за звон. «Захацеў Госпада звонам праславіць — а звон ужо забаронены быў. Доўга званіў. Спускаюся са званіцы — а мяне ўжо з кайданкамі сустракаюць». Адбыў 3 гады, але як непапраўны святар вынырнуў толькі каўтнуць волі. Царкву ўжо апанавалі застрашаныя чэкістамі «абнаўленцы» ды сергіяне — і ўпартасць антысавецкіх бацюшак і манахаў старога гарту была для іх невыноснай. Даносы… Следства… і ў Караганду. Ужо на пероне некалькі арыштаваных святароў запяялі хорам малітву. У пакаранне вагоны з асуджанымі на некалькі марозных дзён загналі ў тупік. Было шмат замерзлых — і толькі ў вагоне а.Лявонція, які заахвочваў усю ноч маліцца з паклонамі, не загінуў ніхто. Лагернае начальства ўзялося а.Лявонція перавыхоўваць. У ноч на Вялікдзень, напрыклад, а.Стасевіча прывязвалі да вяроўкі і апускалі галавой у прыбіральню. Падымалі і крычалі: — Выракаешся?! А ён ім: — Хрыстос уваскрос, хлопцы… 

Page 53: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Выйшаў, вярнуўся ў Іванаўскую вобласць. Прызначаны ў аддалены прыход, адкрыта сароміў тых святароў, што дагаджалі ўладзе болей, чым прыхаджанам. І, вядома, дачакаўся трэцяга арышту — за тое, што «тлумачыў рэлігійныя пісанні ў антысавецкім духу». Далі 10 гадоў — у Комі. Ужо 70-гадовым старым айцец Лявонцій выбраўся з ГУЛага ў сяло Міхайлаўскае ўсё той жа Іванаўскай вобласці. Накіраваны ў храм Міхаіла Арханёла, пераможцы д’ябла, штодня адпраўляў набажэнствы і пешшу абыходзіў усю ваколіцу з трэбамі — спавядаў, прычашчаў, сабораваў… Жыў па-манаску, у пакойчыку, дзе стаялі адно стары жалезны ложак, стол і некалькі зэдлікаў для гасцей. На ананімныя даносы, што сыпаліся з усіх бакоў і на кожны з іх трэба было абавязкова адказваць, айцец Лявонцій пісаў: «Слава Госпаду Богу! Жыў і жыву з братамі ў міры, усім і ўсімі задаволены. Госпад ім суддзя. Скарга не адпавядае праўдзе. Я ні на каго не злуюся». Калі яго, знямоглага, шкадавалі прыхаджане — «Бацюшка, ты ж зусім хворы» — ён адказваў: «У Бога хваробаў няма, гэта грахі нашы хварэюць». Калі ён спаў, людзі не бачылі: адпрацаваўшы дзень, ноччу маліўся. Штодня на памяць прачытваў увесь Псалтыр. Тым, хто прызнаваўся, што не можа адмовіцца ад нейкага грэху, айцец Лявонцій прапаноўваў патрымаць далонь над свечкай, і калі спаведнік з пякучым сіпеннем убіраў руку, бацюшка здзіўляўся: у вечным полымі гарэць збіраешся, а свечкі баішся. Савецкія бацюшкі лагерніка травілі. А людзі сцякаліся ў такой колькасці, што ўладам давялося адмяніць бліжэйшы прыпынак чыгункі — ехалі да яго… Відавочцы згадваюць ашаламляльныя прароцтвы айца Лявонція — і пра лёс ягоных ганіцеляў, і пра смерць патрыярха Алексія, і пра крыніцу, што праб’ецца на вясковых могілках зпад ягонага ўласнага пахавання. Перад смерцю за апошняй літургіяй айцец Лявонцій радасна падымаў угору аслабелыя рукі: «Да Бога ідзём… да Бога ідзём!» Дарогі беларусаў Стасевічаў за апошнія сто гадоў разбрыліся па ўсім свеце. З гэтага роду — і знакаміты амерыканскі скрыпач, дырыжор Павел Стасевіч, і савецкі і расейскі мастак Аляксандр Стасевіч, і футбаліст мінскага «Дынама» ды зборнай Беларусі Ігар Стасевіч. Але з сучаснікаў найбліжэй да роду айца Лявонція Сяргей Стасевіч з той жа беларускай глыбіні. З-пад Івацэвічаў. Грэка-каталіцкі святар, што скончыў папскі ўніверсітэт святога Тамаша Аквінскага (Анжэлікум) у Рыме, магістар кананічнага права, рэканструюе «Марыйны дом» (Marian House) у Лондане ды будуе там царкву, пераймаючы справу айца Аляксандра Надсана. Два святары-беларусы аднаго кораня, адзін — у глыбіні Расеі, другі — у глыбіні Захаду аддаюць свае жыцці іншым. Як сама Беларусь, распятая на крыжы — ад таго месца, дзе сонца ўзыходзіць, да таго, дзе яно хаваецца ў цемры. Перабіраеш лёсы, бліскучыя ды невядомыя імёны і думаеш: найбольш разбуральным выклікам для змрочных рэжымаў урэшце аказваецца не зброя, палітыка ці культура, а ціхая асабістая святасць. 

Page 54: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Святасць — гэта калі ты цалкам аддаеш усе сілы, час, волю Богу і людзям, не пакідаючы анічога сабе. Такая святасць перасоўвае горы і перамяшчае краіны — з мінулага ў будучыню. Сцежка Стасевіча на першы пагляд непрыкметная, след ідзе ціхенька, часам пераходзіць на шэпт — але потым высвятляецца, што гісторыя прайшла менавіта гэтым шляхам. Бо гэтым шляхам на зямлі штодня праходзіць Ісус.

Беларуская глыбіня. Малітва на плошчы

Мудрасць кліча на вуліцах,На плошчах узносіць свой голас.Выслоўі Саламонавы 1:20 Плошчы ў Пружанах пустыя. Перад райвыканкамам — чорны чыгунны стод Леніна, пляц перад Домам культуры, забрукаваны калісьці на дажынкі, увогуле голы. Як гэтыя плошчы называюцца, невядома. Пытаў людзей — паціскаюць плячыма. Шукаў на мапах — безвынікова. Пустыя плошчы без імёнаў. Ва ўсёй Еўропе цэнтральная плошча — гэта святое святых. На саборных і ратушных плошчах сталіцаў ды мястэчак скрозь касцёлы, кірхі, цэрквы. «Бо там, дзе двое ці трое збяруцца ў імя Маё, там і Я сярод іх», — кажа Ісус. І яна дагэтуль адчуваецца на еўрапейскіх плошчах, заціхлая — толькі прыслухацца! — прысутнасць Божая. У Пружанах святыя месцы з савецкіх часоў пустыя. Абапал галоўнага пляцу — Палац культуры, цырульня, аптэка і крамы, крамы, крамы. Сэрца горада, атлусцелае ад спажывецтва і гулкае, бы барабан. Толькі шнуруюць людзі — з крамаў у аптэку, з цырульні на кірмаш. Таропка шорхаюць падэшвы (хутчэй, хутчэй праз гэтае няёмкае маўчанне) ды цікаюць абцасікі. Пранізліва, як гадзіннік — так, быццам чагосьці моцна чакаеш. Дваццаць гадоў таму вернікі на беларускіх вуліцах патрабавалі вярнуць храмы. Сёння на мінскіх плошчах вернікі, якім аддалі храмы, моляцца за вяртанне людзей. Штодзённая малітва за палітвязняў на плошчы Незалежнасці, ля Чырвонага касцёла трывае ўжо амаль год. У студзені 2011 яе пачыналі жанчыны, вядомыя ўсяму мінскаму руху як «Хор імя Зянона Пазняка» — Ніна Багінская, Лета Юстыновіч, Вера Ціцянкова, матуля выключанай з універсітэта прэс-сакратаркі Маладога Фронту Тані Шапуцькі Ганна… Тут жа — мама лідара нефармальнай моладзі Андрэя Кіма Таццяна, мама арыштаванага разам з Дашкевічам маладафронтаўца Эдуарда Лобава Марына, мама Вячаслава Сіўчыка, які цяпер гуртуе беларускі рух ва Украіне, спадарыня Галіна, мама Мікіты Ліхавіда Алена, матуля Андрэя Саннікава Ала… Людзі чытаюць «Ойча наш» і Біблію, спяваюць «Магутны Божа», пайменна згадваюць палітвязняў, па чарзе выказваюць кожны свой боль — і хорам: «Просім Цябе, Госпадзе!» Людзі выходзяць на Кастрычніцкую і праходзяць з малітвай той шлях, які год таму прайшлі дзясяткі тысячаў маніфестантаў. Ужо ўлетку малітву падхапілі ў вялікіх гарадах.

Page 55: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Віцебская малітва — штопятніцы на беразе Дзвіны, ля Ефрасіннеўскага крыжа перад Успенскім саборам; Гарадзенская — ля Петрапаўлаўскай царквы; гомельская — ля помніка Кірылу Тураўскаму; берасцейская — ля гарадскога касцёла… Малітва на плошчы — моцная рэч. Але адразу ўскіпаюць спрэчкі — у цэрквах і на форумах. «Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці; і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе наяве» (Мацвея 6:6). Так, гэта правіла. Але ёсць і выключэнні — калі мудрасці час узносіць свой голас на плошчах. Ісус шмат маліўся публічна — згадайма ерусалімскія вуліцы ці цуд з хлябамі. Дзеі апостальскія поўныя малітваў на плошчах. Святы Стэфан маліўся нават сярод тых, хто забіваў яго камянямі. Юрыдычна малітва — гэта падстава для Бога ўмяшацца ў наша жыццё. Даючы чалавеку вольную волю, творца даў яму і спосаб дазволіць дзейнічаць праз чалавека Богу. Шатландцы кажуць: «Аднойчы Джон Нокс зайшоў у сваю спальню памаліцца. Так пачалася гісторыя Шатландыі». Джон Нокс, вялікі казаннік ХVI ст., чыёй малітвы каралева Марыя Сцюарт «баялася болей, чым усіх арміяў свету», заклікаў народ да малітваў на вуліцах Эдынбурга — і евангельская Рэфармацыя збудавала Шатландыю як краіну. «Кажы, кажы, не змаўкай!» — цярэбіць доктар хворага, які зведаў моцны шок. Калі той змоўкне — можа памерці. Калі народ перастае размаўляць з Богам — ён памірае. Вы звярталі ўвагу, як моляцца беларусы? Засяроджана, у падлогу, у далоні, «перад сабой». Нават у храмах і малітоўных дамах, нават калі царква поўная, за рэдкімі выключэннямі — паасобку. У гэтым сэнсе шматканфесійная малітва на плошчы, дзе вернікі бяруцца за рукі і хорам пералічваюць імёны тых, хто пакутуе за ўсіх, — яднанне беларусаў перад Богам. Мы, якія святкуем нараджэнне Хрыста двойчы на год, зараз мусім сказаць сваё слова. Беларусь нараджаецца на плошчах — у малітве. На пачатку было Слова… Якое?.. «Рэвалюцыя»? «Свабода»? «Дабрабыт»? Тыя, хто цытуюць, звычайна забываюцца працяг: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог». (Яна 1:1) 

Page 56: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Запаветны звер

Звер, якога ты бачыў,Быў, і няма яго,І выйдзе з бездані,І пойдзе ў пагібель.Апакаліпсіс 17:8 Вясна. Раніцай, яшчэ да праверкі, прачынаешся ад празрыстага птушынага шчабятання. Ціўкаюць так — аж шчыміць сэрца. І пакуль не загалосіць а шостай аглушальны званок на пад’ём, пакуль не расплюшчыш вочы, пакуль не рассячэ акаём край верхняга шканара і краты на вокнах — можаш колькі заўгодна ўяўляць, што ты ў раі. Птаства тут мора, разнайстайнага, меладычнага, порсткага — сініцы, гракі, крумкачы, зязюлі, ластаўкі, лёгкія, нібы вэлюм, сціжмы каралькоў. Пушча побач — і жывёла падбіраецца бліжэй да чалавечага жытла, каб пракарміцца. Ідзеш на працу праз пералесак — а проста на дарожцы янот. Першы раз бачу жывога янота. Пухнаты, паласаты, як на паштоўках. Пачакаў, пакуль я падыду, прысяду, абнюхаў, сунуўся да кішэняў — э, ядомага няма, — незадаволена крэкнуў, павярнуўся ды патэпаў сабе ўразвалачку. Не баіцца. Можа, і шалёны — дык нейкі ціхі шал. У двух кроках ад каменды, на спортгарадку, начамі рыецца дзік — зранку ўвесь дзірван пад каштанамі ўспораты моцным лычом. «Зусім ужо абарзеў», — напаўголаса кажуць «хімікі». Нягучна — каб не пачуў? Інжынер з Роўбіцка, з-пад самай Пушчы, расказвае пра зуброў: выходзіць з лесу статак, ламае загарадкі, вытоптвае ды выскубвае рунь — і што ты ім зробіш, тым махінам, грудзіна вісіць да зямлі, а над табой — гара аброслага поўсцю мяса! Пушча паціху адваёўвае ваколіцы. Мясцовыя багачы будуюць тут паляўнічыя маёнткі — а звер і птушка рассяляюцца па бліжэйшых вёсках, якія выміраюць і зарастаюць быллём. Сармацкі змешаны лес — у якім сярэдні ўзрост дрэваў складае ад 80 да 100 гадоў (і дагэтуль трапляюцца дубы, што памятаюць паляванні Вітаўта ды Жыгімонта Аўгуста), лес, якому паводле ўзросту ды разнастайнасці відаў раслінаў і жывёлаў няма роўных у Еўропе, дзе хаваліся героі сянкевічавага «Патопу» і дзе Шышкін пісаў эцюды для сваіх знакамітых лясных карцінаў, — быў зроблены запаведным яшчэ прывілеем Ягайлы ў 1409-м. Але ў сённяшняй Пушчы, развярэджанай меліярацыяй, высахлай, здратаванай «санітарнымі высечкамі» пад выглядам барацьбы з караедам (па 100—120 тысячаў кубаметраў драўніны ў год — караед някепска

Page 57: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

харчаваўся), захламленай наступствамі «элітнага палявання» ды масавага турызму, усё больш звярэе сам чалавек.  І вось ужо з Пушчы, як дзікага звера, гоняць эколага-абаронцу Валерыя Дранчука. Калісьці сярэднявечны аўтар пісаў: «У Вялікай Літве звера больш, чым ува ўсім астатнім хрысціянскім свеце». Ці варта здзіўляцца, што дрымучая Беларусь дагэтуль жыве паводле закона джунгляў? Рэжым, у якога з ілба, хоць трэсні, пруць рогі, а калматыя лапы растуць проста з савецкага бязбожжа, зверу ў чалавеку дае поўную волю. Зграя ў шэрым на асфальце — у нас ужо даўно частка краявіду, асабліва там, дзе сабралася больш за трое. Хочаш на вачах ва ўсіх беспакарана ганяць, быццам быдла, асоба вумных? Хочаш упівацца да страты чалавечага аблічча? Хочаш блуду і жывёльнага юру — не адно ў барах ды на канцэртах, але і на афіцыйнай тэлевізіі?.. Нават у клетцы — у «амерыканцы», у «зоне», на «хіміі» — мужыкоў, схільных да гвалту, усаджваюць перад чорнымі скрынямі на абавязковы прагляд: стрэлы, выбухі, вампіры, крыкі ды кроў пырскамі. Галоўнае, каб звер у табе жэр, грыз, даядаў чалавека. Свабоды?.. Мовы?.. Веры?.. О-о, ды тут чалавечынкай папахвае!.. Зрэшты, у капцюрах ГПУ мы з 1917-га ніколі не сумняваліся. А што наконт нас саміх? У кожнага беларуса — чыноўніка, спецназаўца, абывацеля ці змагара — душа — Белавежская пушча. Глыбокая. Таямнічая. Са сваімі скляпеннямі ды спляценнямі хараства змешанага сармацкага лесу ў гушчарах, затканых імглою. І са сваім запаветным зверам. Праз чалавечае грэхападзенне, першароднае адмаўленне чалавека ад Бога грэх увайшоў ува ўсю прыроду. На першабытную драпежнасць, лютасць, паяданне адно аднаго, смерць і тленне захварэла і ўсё тварэнне. І адначасна — звер увайшоў у нас. Чалавек жыве, забаўляецца, змагаецца і баіцца звера ў сабе штодня. Па сутнасці, усё жыццё на зямлі зводзіцца да гэтага пытання: каго падтрымаць — Чалавека ці таго, хто «чалавек чалавеку»… Мы радыя павесціся. Наесціся. Падпіць. Заблудзіць. Раўнуць на слабейшага. Рвануць — і ў кусты. Не выпусціць з кіпцяў. Заблытаць сляды. Ну хоць на Месяц павыць ад безнадзёгі ў рэшце рэшт. Днямі ў бліжэйшых ад Купліна Калядзічах мужчына з аўчаркай увайшоў у дом і натравіў сабаку на гаспадыню — на вачах дачкі і мужа. Прыслухайся, прынюхайся да сябе. Пацікуй за ўласным позіркам — ці рэдка ён учэпіцца ва ўпадабанае, каб урваць і ўбок? Зазірні ў тую нару, заімшэлую, цёплую, улежную, смярдзючую, якую кожны з нас носіць у сваіх грудзях…

Page 58: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Нават беларусу з ягонай Белавежскай пушчай у сэрцы не ўпакорыць дзікага звера ў сабе самім. Той запаветны звер зжываецца з табой, то задаволена вуркоча, то цяжка дыхае, то замірае, чуйна і аддана, схаваны ад старонніх вачэй, не дае гаспадару ўсумніцца, што ён з табою адно, цікуе, пільнуе, вычэквае, каб аднойчы выбухнуць вырашальным рыўком — і ў апошняй бітве, ашчэрыўшы зубы, раптам напароцца на смяротную рану, нанесеную яму Богам.

Page 59: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Малітва на плошчы

Мудрасць кліча на вуліцах,На плошчах узносіць свой голас.Выслоўі Саламонавы 1:20 Плошчы ў Пружанах пустыя. Перад райвыканкамам — чорны чыгунны стод Леніна, пляц перад Домам культуры, забрукаваны калісьці на дажынкі, увогуле голы. Як гэтыя плошчы называюцца, невядома. Пытаў людзей — паціскаюць плячыма. Шукаў на мапах — безвынікова. Пустыя плошчы без імёнаў. Ва ўсёй Еўропе цэнтральная плошча — гэта святое святых. На саборных і ратушных плошчах сталіцаў ды мястэчак скрозь касцёлы, кірхі, цэрквы. «Бо там, дзе двое ці трое збяруцца ў імя Маё, там і Я сярод іх», — кажа Ісус. І яна дагэтуль адчуваецца на еўрапейскіх плошчах, заціхлая — толькі прыслухацца! — прысутнасць Божая. У Пружанах святыя месцы з савецкіх часоў пустыя. Абапал галоўнага пляцу — Палац культуры, цырульня, аптэка і крамы, крамы, крамы. Сэрца горада, атлусцелае ад спажывецтва і гулкае, бы барабан. Толькі шнуруюць людзі — з крамаў у аптэку, з цырульні на кірмаш. Таропка шорхаюць падэшвы (хутчэй, хутчэй праз гэтае няёмкае маўчанне) ды цікаюць абцасікі. Пранізліва, як гадзіннік — так, быццам чагосьці моцна чакаеш. Дваццаць гадоў таму вернікі на беларускіх вуліцах патрабавалі вярнуць храмы. Сёння на мінскіх плошчах вернікі, якім аддалі храмы, моляцца за вяртанне людзей. Штодзённая малітва за палітвязняў на плошчы Незалежнасці, ля Чырвонага касцёла трывае ўжо амаль год. У студзені 2011 яе пачыналі жанчыны, вядомыя ўсяму мінскаму руху як «Хор імя Зянона Пазняка» — Ніна Багінская, Лета Юстыновіч, Вера Ціцянкова, матуля выключанай з універсітэта прэс-сакратаркі Маладога Фронту Тані Шапуцькі Ганна… Тут жа — мама лідара нефармальнай моладзі Андрэя Кіма Таццяна, мама арыштаванага разам з Дашкевічам маладафронтаўца Эдуарда Лобава Марына, мама Вячаслава Сіўчыка, які цяпер гуртуе беларускі рух ва Украіне, спадарыня Галіна, мама Мікіты Ліхавіда Алена, матуля Андрэя Саннікава Ала… Людзі чытаюць «Ойча наш» і Біблію, спяваюць «Магутны Божа», пайменна згадваюць палітвязняў, па чарзе выказваюць кожны свой боль — і хорам: «Просім Цябе, Госпадзе!» Людзі выходзяць на Кастрычніцкую і праходзяць з малітвай той шлях, які год таму прайшлі дзясяткі тысячаў маніфестантаў. Ужо ўлетку малітву падхапілі ў вялікіх гарадах. Віцебская малітва — штопятніцы на беразе Дзвіны, ля Ефрасіннеўскага крыжа перад Успенскім саборам; Гарадзенская — ля Петрапаўлаўскай царквы; гомельская — ля помніка Кірылу Тураўскаму; берасцейская — ля гарадскога касцёла… Малітва на плошчы — моцная рэч. Але адразу ўскіпаюць спрэчкі — у цэрквах і на форумах. «Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці; і Айцец

Page 60: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе наяве» (Мацвея 6:6). Так, гэта правіла. Але ёсць і выключэнні — калі мудрасці час узносіць свой голас на плошчах. Ісус шмат маліўся публічна — згадайма ерусалімскія вуліцы ці цуд з хлябамі. Дзеі апостальскія поўныя малітваў на плошчах. Святы Стэфан маліўся нават сярод тых, хто забіваў яго камянямі. Юрыдычна малітва — гэта падстава для Бога ўмяшацца ў наша жыццё. Даючы чалавеку вольную волю, творца даў яму і спосаб дазволіць дзейнічаць праз чалавека Богу. Шатландцы кажуць: «Аднойчы Джон Нокс зайшоў у сваю спальню памаліцца. Так пачалася гісторыя Шатландыі». Джон Нокс, вялікі казаннік ХVI ст., чыёй малітвы каралева Марыя Сцюарт «баялася болей, чым усіх арміяў свету», заклікаў народ да малітваў на вуліцах Эдынбурга — і евангельская Рэфармацыя збудавала Шатландыю як краіну. «Кажы, кажы, не змаўкай!» — цярэбіць доктар хворага, які зведаў моцны шок. Калі той змоўкне — можа памерці. Калі народ перастае размаўляць з Богам — ён памірае. Вы звярталі ўвагу, як моляцца беларусы? Засяроджана, у падлогу, у далоні, «перад сабой». Нават у храмах і малітоўных дамах, нават калі царква поўная, за рэдкімі выключэннямі — паасобку. У гэтым сэнсе шматканфесійная малітва на плошчы, дзе вернікі бяруцца за рукі і хорам пералічваюць імёны тых, хто пакутуе за ўсіх, — яднанне беларусаў перад Богам. Мы, якія святкуем нараджэнне Хрыста двойчы на год, зараз мусім сказаць сваё слова. Беларусь нараджаецца на плошчах — у малітве. На пачатку было Слова… Якое?.. «Рэвалюцыя»? «Свабода»? «Дабрабыт»? Тыя, хто цытуюць, звычайна забываюцца працяг: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог». (Яна 1:1) 

Page 61: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Ластаўкі ў стрэсе

І птушка знаходзіць сабе жытло,і ластаўка гняздо сабе, дзепакласці птушанят сваіх, каля алтароў Тваіх,Госпадзе сіл,Цару мой і Божа мой!Псалом 83:4  О, гэта праца — падсобным рабочым у Вялікай канцэртнай зале ластаўчынага ціўкання імя Міхася Забэйды-Суміцкага! Былы ангар савецкай вайсковай тэхнікі, а цяпер склад аўтазапчастак у Купліне аблюбавалі ластаўкі. Насамрэч гэта першае, на што звяртаеш увагу: па-над гасподай цяжкага, зубчастага, пачварна перакручанага, ашчэранага мёртвага жалеззя — імпэтныя роспісы і ціўканне дзясяткаў ластавак. Прыслухаешся — філармонія. Пад дахам — гнёзды, гнёзды, гнёзды. Выходзіш са склада — і літаральна з-за вуха куляй выстрэльвае бліскучая птушка, і слых узлятае ў нябёсы: што-што?.. Хіба ж можа быць інакш на радзіме найвялікшага беларускага опернага тэнара, раскручанага для сучаснасці ўнікальным дыскам народных спеваў «Ластаўкі ў стрэсе»? Там, дзе табе наканавана адбываць два гады ў жалезабетонным амфітэатры, збудаваным для рову савецкіх танкаў, а цяпер поўным пяшчотнага посвісту, ды яшчэ побач з інжынерам-аднавяскоўцам і цёзкам Вялікага Міхася? Ягоны бацька бачыў жывога Суміцкага і дагэтуль напявае ягоныя арыі. Чаму мне пашчасціла трапіць менавіта сюды? Большасць «хімікаў» працуе ў Пружанах і навакольных калгасах. Пешкі, калі найкарацейшым шляхам, з каменды да горада 40 хвілінаў. Падпісваеш адмысловы «маршрут руху асуджанага», дзе пазначаецца, па якіх вуліцах трэба перамяшчацца. Найперш — да дырэктара Палацыка, пружанскага краязнаўчага музея, маладога Юрыя Зялевіча. Бяседа прыязная, але кароткая: яму, вядома, адкуль трэба ўжо патэлефанавалі. Цэнтральная бібліятэка з партрэтамі славутых беларусаў у фае: Саюз беларускіх пісьменнікаў і кніжкі гэта, канечне, добра, але, выбачайце, вакансіяў няма (і ў вачах у кіраўнічкі адчайнае: «вы ж разумееце…»). Разам з пчаляром Міколам Папекам заходзім у «Раённыя будні» (так паэтычна называецца галоўная газета сённяшняй Пружанчыны): калі будзеце нешта пісаць без палітыкі — прыносьце, але… Маючы на ўсё пра ўсё тры гадзіны часу, лётаеш па тых канторах, толькі ластаўкі ціўкаюць увушшу. Грузчыкам у краму — о, нам непітушчыя трэба, бяруць, бяруць! — але ўжо назаўтра робіцца ясна, што «кадры рашаюць усё»: э-э, выбачайце, не можам. Ды хоць дворнікам, падмятаў жа пісьменнік Платонаў вуліцы — не-не-не, гэта нейкая вулічная акцыя атрымліваецца! Горад Пружаны для палітычнага ссыльнага зачынены: кастрычніцкая ж рэвалюцыя неўзабаве. Карацей, ластаўкі ў стрэсе. 

Page 62: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Актывісты дэмакратычнага руху ў глыбінцы грукаюцца ў дзверы працадаўцаў гадамі і чуюць у лепшым выпадку: ізвініце, мы ўсё з вамі панімаем, нооо… Няхай. Дамаўляемся з Тайсам, паўднёваафрыканскім пратэстанцкім місіянерам, што побач, у тым жа былым вайсковым гарадку разводзіць авечкі ды трымае кавярню «Афрыка». Пастухом, як Давід, ды яшчэ ў хрысціяніна… Тэма біблейская — чаму б не. Але назаўтра з самага ранку — выклік у дзяжурку і загад: прыбыць на працу ў фермерскую гаспадарку «Бардо», у 300 метрах ад каменды. «Бардо», арандуючы былыя ангары, вырошчвае бульбу, бычкоў і гандлюе запчасткамі. Сховішчы, склады, майстэрні і — о, цуд! — Вялікая канцэртная зала імя Забэйды-Суміцкага. У Вялікую канцэртную залу ўвесь час наведваюцца слухачы: дырэктары, інжынеры, кіроўцы з гаспадарак усяго раёна. Пружанскі райаграсэрвіс, пракаповіцкае «Отечество», фермер-місіянер Тайс, Аранчыцкая птушкафабрыка… Апошнім часам меламанаў усё больш — грошай усё менш, а склад «Бардо» можа выпісаць матэрыяльныя каштоўнасці паводле безнаяўнага разліку ці ў доўг. «Як жа ён дастаў!» — скрозь зубы, пад ластаўчын пошчак, падсвістваюць дырэктары. «Калі ўжо, калі?!» — ціўкаюць і ўзводзяць вочы да ластаўчыных гнёздаў прыватнікі. Склад аўтазапчастак — памерам з добры супермаркет. Падшыпнікі, дэталі МАЗаў ды трактараў «Беларус», сельгастэхнікі; гума, балты ды гайкі, фільтры ды фарба — аж да шуфляў і звонкіх гаечных ключоў. Пакуль пакупнікі слухаюць ластавак, мая справа — знайсці дэталь, аформіць паперы, выгрузіць ды падпісаць новыя порцыі халоднага жалеззя і раскласці яго так, каб ластаўчын свіст зрабіўся яшчэ больш пранізлівым. Вось, значыць, дзеля чаго ў «амерыканцы» давялося сядзець з буйным прадпрымальнікам, што марыў разгарнуць на мяжы з Беларуссю еўрапейскі аўтасэрвіс з продажам запчастак, дырэктарам фірмы, спецыялізаванай на метале, ды галоўным інжынерам Мінскага трактарнага (ён да драбніцаў распавядаў тэхналагічны працэс, трэба ж было слухаць!)… Курэй у Пружанах апошнім часам не дастаць. Кладаўшчык Леанідавіч летуценна аглядае дах: — Ластаўка — істота Божая, грэх кранаць. А вось голуб, хоць і птушка міру, але часам бралі тут паветраную стрэльбу, білі ды ў бытоўцы гатавалі. Ох і смачна! Ластаўкі радочкам, нотамі ля скрыпічнага ключа, усаджваюцца на лініі дроту і расшыфроўваюць тэлефонныя паведамленні шалёным цёхканнем. Крызіс, крызіс, кошты, курс рубля… Не свісці, грошай не будзе! Але што ім, насельнікам неба, тыя рублі. Насамрэч глядзяць яны на сумятлівых, спалоханых, раздражнёных людзей згары, са шкадаваннем — і гэтак жа звонка і пранізліва, як і сто гадоў таму, у часы Забэйды-Суміцкага, з беларускай глыбіні славяць Госпада Бога.

Page 63: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць
Page 64: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Кроў Папялушкі

Не будзь пераможаны злом,а перамагай зло дабром.Да Рымлянаў 12-21 Калі Касцёл абвяшчаў яго блаславёным, на пляцы Пілсудскага ў Варшаве сабраліся сотні тысячаў вернікаў са 140 краінаў. Ежы Папялушка — капелан «Салідарнасці», святар, які спавядаў і прычашчаў бунтоўных рабочых, зрабіўся Сэрцам мірнага польскага супраціву. «Свабода — яна ўнутры нас!» — так і чуеш, як малады ксёндз прамаўляе казань перад рабочымі, якія бастуюць у Варашаўскай гуце, сялянамі на роднай Беласточчыне, інтэлігенцыяй у сталічным касцёле Святога Станіслава Косткі. Ягоная свабода ёсць у кожным з нас, беларусаў. Папялушка нарадзіўся ў сям’і простых беларускіх сялянаў — у вёсцы Акопы гміны Сухаволя Падляскага ваяводства ў 1947. Маленькім нават не размаўляў па-польску: вясковая Беласточчына — край глыбокіх ліцвінскіх каранёў. Пасляваеннае Падляшша, аддадзенае Сталіным Польскай Народнай Рэспубліцы, сплывала крывёю: Саветы расстрэльвалі класавых ворагаў ды нацыяналістаў, лясныя АКаўцы рэзалі горлы бальшавікам ды беларусам… а ціхі вернік, хударлявы хлопчык пайшоў міністрантам у касцёл. «Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром» — дэвіз з Паслання апостала Паўла да Рымлянаў ксёндз Ежы будзе паўтараць і паўтараць на казанях да «Салідарнасці». Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Варшаве 24-гадовага Папялушку высвяціў на святара вялікі кардынал Стэфан Вышынскі. У 1980 Польшча паўстала. У тым жа 1980 Ежы споўнілася 33 — узрост Хрыста. І менавіта Папялушка ўзяў на сябе служэнне, на якое адважыліся нямногія і якое стала ягоным крыжам — стаў душпастарам апазіцыі, рабочых, што забаставалі па ўсёй краіне. З увядзеннем вайсковага становішча і арыштам тысячаў актывістаў «Салідарнасці» палякі хлынулі ў Касцёл. У парафіі Станіслава Косткі ў цэнтры Варшавы людзі не змяшчаліся ў храме. Рашучыя рабочыя стаялі знадворку і абураліся: народ ідзе да Касцёла па абарону, а што Касцёл?.. І тады Папялушка распачаў «Імшы за Айчыну». Ягоныя казані трансляваліся праз радыё «Свабодная Еўропа». Капелан «Салідарнасці» ездзіў па ўсёй краіне. У 1983 улады сфабрыкавалі супраць яго крымінальную справу, але кіраўніцтва Касцёла выцягнула яго з турмы. 13 кастрычніка 1984 года ля Гданьска польскае гэбэ, палюючы на Папялушку, зладзіла аўтааварыю. Малады ксёндз ацалеў. 16 кастрычніка кардынал-прымас Юзаф Глемп выклікаў Папялушку. Усе разумелі, да чаго ідзе. Глемп прапанаваў выехаць на вучобу ў Рым. Ежы адмовіўся. Праз тры дні, 19 кастрычніка, на дарозе Торунь—Варшава тры афіцэры спецыяльнага аддзела Службы Бяспекі, адзін з якіх быў апрануты даішнікам, спынілі машыну з Папялушкам. Ксяндза выцягнулі і збілі. Завезлі на бераг вадасховішча. Зацягнуўшы на шыі пятлю ды прывязаўшы груз, утапілі каля плаціны Улацлавэка.

Page 65: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Усё было зроблена так, каб труп не ўсплыў. Але Вісла выштурхнула цела — і разам са страшнай праўдай з глыбіняў выплыў боль Касцёла і гнеў цэлай Польшчы. Пахаванне Папялушкі 3 лістапада 1984 сабрала 250 тысячаў чалавек. У 2010 на плошчы Пілсудскага ў Варшаве падчас беатыфікацыі ксяндза Папялушкі ягоная матуля, 100-гадовая Марыяна, сказала цэламу свету: — Калі сына хавалі, я развітвалася з ім са слязьмі на вачах… Але буду вітаць яго з радасцю. Там, дзе няма ані страху, ані болю, ані смерці. Папялушка — гарачае беларускае сэрца, аддадзенае Польшчы. Так і чуецца знаёмы павеў… З Беларусі ў Польшчу ўвесь час веяла ціхім евангельскім ветрам — ад часоў пабожнага Ягайлы, праз «Берасцейскую Біблію» Мікалая Радзівіла Чорнага і «Новы Запавет» Буднага. Што і казаць, калі духоўным настаўнікам Караля Вайтылы, будучага папы Яна Паўла ІІ, быў кардынал Павал Сапега! Менавіта беларуская кроў была той крыніцай і незагойнай ранай, што выяўляла ў Польшчы Езуса Укрыжаванага. Беларусь — радзіма патрыярха польскай літаратуры і песняра польскага пілігрымства Адама Міцкевіча, родны дом найбольш плоднага хрысціянскага пісьменніка ў свеце, які напісаў 600 тамоў твораў, Юзафа Крашэўскага, айчына натхнёных пісьменнікаў эпохі Асветніцтва — Францішка Багамольца, Адама Нарушэвіча, Францішка Князніна, Юльяна Нямцэвіча, геніяльнага аўтара кнігі Quo Vadis, ухваленай Ватыканам, Генрыка Сянкевіча. Бацька польскай оперы — беларус Станіслаў Манюшка. Пачынальнік польскага сімфанізму — наш Мечыслаў Карловіч. Аўтар найвядомейшага ў свеце паланэза — пранізлівы паўстанец Міхал Клеафас Агінскі. Нават бацька сучаснай польскай дзяржавы — віленскі беларус Юзаф Пілсудскі. Папялушка — адзін з такіх. А на каго ж Бог пакінуў саму Беларусь? Беларускі Касцёл зрабіў надзвычай шмат, каб мы прайшлі той жа шлях да волі, які прайшла Польшча. Беларускі Касцёл — гэта царква заснавальнікаў БХД Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага, кардынала-пакутніка Казіміра Свёнтка і перакладчыка Бібліі Уладыслава Чарняўскага, правадыра Адраджэння Зянона Пазняка і пробашча Чырвонага Касцёла Уладыслава Завальнюка, братоў Баркоў і дружнай грэка-каталіцкай грамады… Царква чыстае веры, прынцыповае беларускасці… і традыцыйнае асцярожнасці. 

Page 66: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Але калі бачыш маладых хударлявых ксяндзоў з яснымі вачыма, што выбіралі семінарыю ў 1990-я, а цяпер вядуць пілігрымкі і адкрыта носяць белую з чырвоным стужку Хрыста — адразу згадваеш: гэта царква блаславёнага Ежы Папялушкі. Гэты ксёндз рабіў нешта вельмі-вельмі простае. Уголас называў белае — белым, чорнае — чорным, волю — воляй, а праўду — праўдай. Перамагаў зло дабром. І гэтак жа проста аддаў сваю беларускую кроў агромністаму народу, каб увесь народ, знявераны і запалоханы, мог нарэшце прыняць і ўмясціць Неўмяшчальнага Збаўцу

Page 67: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Пашыхтаваныя на шыбеніцах

І стаялі людзі і глядзелі.А насміхаліся разам з іміі начальнікі, кажучы:іншых ратаваў, хай уратуе Сябе Самога,калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.Лукі 23:35 31 студзеня 1863, праз тыдзень пасля абвяшчэння паўстання супраць Расейскай імперыі, атрад з двухсот узброеных паляўнічымі стрэльбамі і пісталетамі хлопцаў увайшоў у мястэчка Шарашова. Паўстанцы пад кіраўніцтвам шляхціца Рамана Рагінскага ішлі з Пушчы: менавіта туды па сігнале сцякалася моладзь, падлеглая раптоўнаму рэкруцкаму набору ў заходніх губернях — так царскі ўрад разлічваў абяскровіць хваляванні, выкліканыя адменай прыгону. Ішлі як гаспадары: у адрозненне ад расейскай жандармерыі, жаўнераў і чыноўнікаў, яны былі на сваёй зямлі. І сустракалі іх як вызваліцеляў: «Нашы!..» У Шарашове вітаць герояў каля касцёла сабралася ці не ўсё мястэчка. «Нашых» забяспечылі паўшубкамі, лекамі, бялізнай, ежай… Потым былі Пружаны, таксама ўзятыя без бою (начальнік аховы ўцёк, пераапрануты селянінам), першыя сутычкі з вартавымі залогамі акупантаў, бітвы з рэгулярным войскам, далёкія рэйды ў глыбіню Беларусі (атрад Рагінскага прайшоў усё Палессе, самога шляхціца паланілі пад Туравам), дэвіз «межы Айчыны пазначым крывёю!» І паразы. І дзікае паляванне — аблавы па ваколіцах ды лясах. Арышты. Следства. Катаванні… Касцёлы, ператвораныя ў турмы. І, нарэшце, укрыжаванні — шыбеніцы Мураўёва-вешальніка. Наваколле Пушчы як логва паўстання Расея вырашыла выпаліць жахам. Замардаваных «інсургентаў», што некалькі месяцаў таму трыумфальна ўваходзілі ў Шарашова ды Пружаны, вешалі ўздоўж дарогі на Купічы — гасцінец на Вільню, 3 кіламетры шыбеніцаў. Каб нават у астатніх сутаргах змучаныя беларусы не даставалі нагамі роднай зямлі. І забаранілі здымаць — пад страхам смерці. Ужо потым, калі шлях ад смуроду зрабіўся нясцерпным, здранцвелыя трупы сцягвалі ў ямы пры дарозе — па дзесяць-пятнаццаць у кожную. Праз 150 гадоў такім жа ціхім сінім вечарам па талым снезе, па якім паўстанцы калісьці ўваходзілі ў Шарашова, на гэтай дарозе сабраліся людзі з бліжэйшых Пружанаў, Малеча, Бярозы… Сабраліся, каб нарэшце запаліць на знак памяці свечкі ад Шарашова да самых Купічаў. А пасля — на канцэрт Андрэя Мельнікава, які прыехаў у Пружаны спяваць свае найлепшыя балады. 

Page 68: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Тыя, хто тады перамог, — чамусьці не святкуюць. Ані дату далучэння беларускіх земляў да Расеі, ані дзень народзінаў Мураўёва, ані дзень смерці Каліноўскага. Але нашчадкі тых, каго вешалі, — памятаюць. Дарога з Шарашова на Купічы цяпер асветленая агнямі — каб Богу згары быў бачны той шлях. Жыць жыццё сярод страху, дзеля некалькіх месяцаў волі у безнадзейнай вайне, выступіць — і памерці… А можа, і праўда паўстанні 1830—1863 гг. насамрэч былі правакацыямі царскага шэфа жандараў, Бенкендорфа, ды ягоных наступнікаў, якім карцела адабраць маёнткі ў беларускіх магнатаў ды шляхты? Няўжо дваццацігадовыя, узброеныя дубальтоўкамі ды косамі супраць рэгулярнага, шматкроць большага войска, ды з гарматамі, не разумелі, што паўстанне асудажна? Тыя, хто возьмуць меч, ад мяча і загінуць. Але — колькі святых, ды і сам апостал Пётр, за меч усё-ткі хапаліся, гатовыя аддаваць сваю душу за іншых! Сумленны беларус, наро-джаны ў час Каліноўскага, мог выбраць шлях Дастаеўскага. Служыць імперыі, каб як мага глыбей ператвараць яе знутры праўдай і прыгажосцю. Мог выбраць шлях Міцкевіча — выгнанне і змаганне за волю на чужыне. Шлях Баброўскага, урэшце, спярша ўніята, а потым праваслаўнага — упакорыцца сіле, але ціха і настойліва ратаваць людзей вакол сябе… Гарачыя маладыя сэрцы выбралі паўстанне. І вось пытаюся самога сябе: ці не ёсць дарога на Купічы, устаўленая шыбеніцамі, шляхам да самагубства? Ключавая падзея эпохі беларускага адчаю, паўстанне насамрэч было вялікай ахвярай. Да гэтага вузкая, шляхецкая патрыятычная свядомасць раптам пашырылася да ўсенароднай, незалежніцкай. Польскасць пачала пераплаўляцца ў беларускасць. А разгром паўстання абудзіў у тых, хто застаўся ў жывых, пякучае жаданне знайсці выйсце. Пераможнае. І вось Багушэвіч (сам колішні паўстанец, паранены, доўга хаваўся ва Украіне) бярэцца абараняць сялянаў у судах, выдае хрысціянскія вершы і распачынае Адраджэнне. Хвалю падхопліваюць Дунін-Марцінкевіч, Эпімах-Шыпіла, народнікі-грамадоўцы і ксяндзы з БХД… І былі і БНР, і Рэспубліка Беларусь, і вуліцы Кастуся Каліноўскага. Сённяшняя і будучая наша незалежнасць аплочаная ў тым ліку і крывёй каліноўцаў. Тых, хто ў апошнім шыхце паўз дарогу на Купічы выцягваўся, курчыўся і не даставаў нагамі да сваёй зямлі, чые вочы вылазілі з арбітаў, каб у апошні міг убачыць неба, са сцятымі ззаду намёртва, да крыві, крыж-накрыж рукамі, са здушаным горлам, адкуль так і не выбухне крык волі, — юных, моцных, скалечаных, гатовых ірвануць з астатніх сілаў… За Ім. За Асуджаным, Катаваным і гэтак жа Распятым на дрэве з перакладзінай, у спазмах паміж небам і зямлёй — каб збавіць кожнага з нас Сабою. 

Page 69: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць
Page 70: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Разбуральнікі

Бо калі гэтае пачынанне і гэтая дзеяад людзей — дык яно разбурыцца,а калі ад Бога, дык выне зможаце разбурыць яго.Дзеі 5:38 Сварымся з інжынерам з Белавусаўшчыны. — Слухайце, чаго вы шляхецкую сядзібу ў сябе разбурылі? Інжынер, адзін з нямногіх непітушчых, у якога за год выходны бывае толькі 1 студзеня, падымае стомленыя вочы: — Што?.. А, гнілое драўлянае там нешта? Во ўжо вашы раскрычаліся… шуму на ўвесь раён. Ды каму яно трэба, парахно тое, калгасу на баланс перадалі, ну дык нашто яно нам!.. — Нашто? Гэта гісторыя ваша, людзі вы… — Нахрана. Нам. Гэта, — інжынер паўтарае, націскае на словы, глядзіць на мяне зморана і бязлітасна, быццам на паламаны трактар. А зусім нядаўна, перад 200-годдзем Юзафа Крашэўскага, тут раскрышылі фамільны склеп Крашэўскіх у Доўгім. Стаяла сабе ў бярозках камяніца ХІХ ст., есці не прасіла — і от, да прыезду нейкага мясцовага начальніка бульдозерам развярнулі, аж цынкавае ашмоцце ад трунаў ды прах па наваколлі… Бегаў Мікалай Воўчык, настаўнік гісторыі, крычаў — што ж вы робіце! — дык выклікалі ў райвыканкам. А там, замест таго, каб распытацца, як паправіць шкоду ды па-людску склеп аднавіць (справа-та падсудная!) — у лоб яму: «Ты што раён пазорыш?!» Ды так наехалі, каб нікому больш тут нават піскнуць не заманулася. Ну вось нахрана нам гэта, яны ніяк зразумець не могуць. І нішчаць, па-дробненькаму, бо адны рэшткі тут засталіся, ды і бесы здрабнелі, ці што… А вось яшчэ стагоддзе не прайшло — тады было так, па-буйному, увесь свет разбурым да асноваў. І палац Сапегаў у Ружанах, і кляштар у Картуз-Бярозе, і Палац Пуслоўскіх у Косаве, і цэрквы, і касцёлы, і людзей, безліч жывых людзей да сценкі, а потым і саму сценку ў руіну, каб ані слядоў ад куляў, ані крыві, ані напаміну… Думаеш, думаеш, ідзеш слядком між крушняў, пазарасталых бур’янам, і ўсё адно. Крок за крокам апынаешся далей, чым хацелася б. Якія такія «яны»!... 

Page 71: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Мы самі. Або маўчым, даючы разбурыць, або разбураем самі — спярша абыякавасцю, грэблівасцю, а потым спрабуючы апраўдаць сябе… і ў выніку руйнуем нешта куды важнейшае, чым магілу ці закінутую шляхецкую сядзібу. Разбураючы памяць, мы нішчым самі сябе. Развальваем не адно муры, пабудаваныя продкамі-хрысціянамі. Растрэскваем ды раскідваем тое, у чым мы падобныя да Бога, і ўсё больш прыпадабняемся таму, чыя задача — у чалавеку ўсё Божае знішчыць. У большасці выпадкаў несвядома, але ад гэтага толькі страшней. Чаму мы, увесь час гатовыя дзеля дробязяў разбурыць адносіны і згубіць чалавека, нават не задумваемся, што сэрцы больш пяшчотныя за камяні? Чаму мы, асуджаючы звады паміж магнатамі ў вось-вось гатовай рухнуць дзяржаве, самі грызёмся міжсобку і сябруем толькі супраць кагосьці — хай яно хістаецца ды хоць лясне, абы супернікаў заваліла! Чаму замест будавання прыкладаў усцяж гробім тое, што здаецца падазроным або дарэмным? Чаму так заўзята бяромся выкалупваць парушынкі з чужых вачэй ды вуснаў сваімі бярвеннямі? …І потым здзіўляемся, чаму раптам так пуста і гулка на душы, а вакол — нікога, хто стаў бы побач. Адказы вядомыя, чаго тут мараль чытаць. Пакуль мы, як кепскія дзеці, бурым чужыя пясчаныя замкі ды ўласныя лёсы — Госпад будуе. І рэч у тым, што Ён пабудуе. Пытанне — з намі ці без нас. Асабліва шматзначна шыецца, шэпчацца гэтае пытанне ў Новых Засімавічах — лясным вайсковым гарадку пад Пружанамі, дзе цяпер стаіць верталётная часць, знаходзіцца найвялікшая ў Еўропе калонія гракоў і дзе проста ў дварах на разлапістых хвоях сядзяць поседам совы. Здавалася б, паўстагоддзя таму сюды прыйшлі разбуральнікі — тыя самыя, якія калісьці раскрышылі цэрквы і касцёлы старога Берасця, каб пабудаваць агромністую памежную крэпасць супраць Захаду, гатовыя знесці астатні свет зброяй. Рылі зямлю, абблытвалі яе дротам, расстаўлялі вялізныя рагатыя машыны, здольныя трымаць у страху цэлыя гарады і высаджваць у паветра кварталы феерычнымі ракетамі. Але трэснуў, рассыпаўся сам Саюз, засталіся разгубленыя насельнікі — і вось у памяшканні былога КПП тагачасны вайсковец, а цяпер малады бацюшка, айцец Сяргей, з дапамогай сяброў, жыхароў і Бога зладзіў царкву — кантрольна-прапускны пункт у Валадарства Нябёснае. Задуманы як часовы, без арыенціра па баках свету, нябёсна-лазуровы, усярэдзіне гэта ўжо сапраўдны храм, дзе нават у будні дзень поўна народу. Сабраныя з 1/6 часткі сушы колішнія атэісты, колішнія разбуральнікі збіраюцца будаваць. Хор сярод малітваў абавязкова спявае і беларускія, бацюшка, ужо каторы месяц прастыўшы, ладзіць тут набажэнствы, спраўляе трэбы ды яшчэ (машыны няма, просіць сяброў ды знаёмых) паспявае дапамагчы настаяцелю ў Пружанах… 

Page 72: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Людзі, якіх вучылі забіваць, — каюцца. Моляцца, жагнаюцца, хто як умее. Збіраюць раскіданыя калісь камяні. Шукаючы сябе ў мінулым, мы ў рэшце рэшт сустракаем Бога. Шукаючы Бога ў будучыні, непазбежна ўпіраемся ў сябе. І, пакуль мы не на небе, нікуды нам не дзецца — ані ад грэху, што разбурае нас, ані ад Творцы, Які аднаўляе нас. Бо такім наша жыццё, поўнае любові скрозь боль, збудаваў найвялікшы Будаўнік усіх часоў і народаў, Той, да Каго шэпчуць, маўчаць, як умеюць, і пяюць у былым КПП Новых Засімавічаў — Магутны Бог.

Page 73: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Калі Кітай пакаецца

За тое вось, Я аддам цябеу спадчыну сынам Усходу…Езэкіль 25:4 Гісторыя пружанская. Адбываецца ў былым вайсковым гарадку Шчарчова ў 30-ці кіламетрах ад райцэнтра, дзе цяпер вырошчваюць гародніну кітайцы. Сядзіць, значыць, старшыня сельсавета ў сваім кабінеце, за сталом, па-над галавой партрэт, усё як належыць. Заходзіць кітаец — і з парога проста ў лоб: – Давай землю, падлюка! Старшыня як быў — так і абалдзеў. Мабыць, падумаў: усё. Вось яно, значыць… А мо так і трэба?.. Сядзіць, агаломшаны, утаропіўся ў гэтыя вузкія вочы, што твае танкавыя сматравыя шчыліны…А кітаец нецярпліва: – Ні хочэш пад люка, ну давай пад чэснока! Старшыня пасля расказваў: даў ім такую зямлю, каб ані люка, ані чэснока не вырасла. Што кажуць пра кітайцаў у Шчарчове? Цясноцце на нарах у былых вайсковых казармах. Праца ручная — матыка цэлы дзень. Пекінская капуста, у якую льюць нітраты і якой пружанцы гідзяцца. Першы год ураджай увогуле вывезлі на сметнік. Памідоры зжэрла фітафтора. Смурод ад смажанай кількі па ўсім наваколлі. У вёсках прападаюць куры ды сабакі… Першая партыя кітайскіх рабочых з голаду рванула на Мінск, дзе іх затрымлівала міграцыйная служба — і вяртала назад, каб урэшце адправіць дахаты, у Паднябёсную… Другая кітайская хваля абсталявала ў Шчарчове цяпліцы. Жэрдкі з нацягнутай плёнкай. А ўсярэдзіне — звычайныя абагравальнікі і градкі. Незразумелы кабель цягнецца да цяпліцаў з самай далечыні раптоўнай здагадкі: гэта ж які сабекошт тае абагрэтае капусты? Магчыма, у салодкіх еўразійскіх мроях беларускім чыноўнікам уяўляўся запаветны даўжэзны кітайскі агурок, ад якога (хоць і трава травой) можна адрэзаць кавалак на салатку, колькі трэба, а ён расце сабе далей… Кітай ужо тут — і не пытаецца, як сябе паводзіць. Запамінальнае агуканне па-кітайску ў беларускіх крамах: заходзяць і абмяркоўваюць па-свойму так гучна, што, ну, хлопцы, адчуваеш сябе зусім госцем. Яшчэ вучыўся ў Мінску — жыў побач з інтэрнатам, населеным кітайцамі і в’етнамцамі. Бацькі ў Віцебску ачомваюцца: кітайцы будуюць на Дзвіне электрастанцыю. Нават у ссылцы нікуды ад іх не падзецца, вось табе маленькі чайнатаўн у Шчарчове. А старэйшая сястра Ганна якраз пераязджае ў Смалявічы… О-о, Смалявічы!..

Page 74: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 80 квадратных кіламетраў пад Смалявічамі ўжо вызначылі пад гіганцкі тэхнапарк. Давай, як той казаў, зямлю. І маленькімі групамі па 5 мільёнаў чалавек… — А што, я б кітайцаў узяў, — ажывіўся, пачуўшы пра Кітай-горад, наш гаспадар. Так і ўявіліся шматлікія, дробненькія, жаўцявыя, з вочкамі, што твая бульба, дзеці Усходу ў Купліне за пераборкай «скарбу»! Кітайскім рабочым-мужчынам, круці ні круці, запатрабуецца сувымерная колькасць жанчын (чаго тут гадаць, з нашым адсоткам самотных беларусак цэлае пакаленне кітарусаў — пытанне недалёкага часу). Ды ў Беларусь так і просіцца тэхнапарк, пабудаваны з дапамогаю Еўрасаюза і Штатаў (уласна, крыніцаў найноўшых тэхналогіяў), ды каб працавалі дома, а не ў Расіі, беларусы!.. Колькі яшчэ апошніх кітайскіх папярэджанняў патрэбна, каб сказаць: Кітай, кропка, бай… Ці лёгка беларусу стаць кітайцам? Можна было б спытаць у Фаіны Вахірэвіч з-пад Оршы, якая ў 1935, працуючы токарам на «Уралмашы», выйшла замуж за сына Чан Кайшы, Цзян Цзінга, і ў 1978 пад імем Цзян Фанлян стала першай лэдзі Кітайскай Рэспублікі Тайвань. Менавіта яе, беларусачку, што дасканала асвоіла кітайскія традыцыі (а ў 1994 атрымала з рук афіцыйнай дэлегацыі бел-чырвона-белы сцяжок незалежнай Беларусі), дзеці дома называлі па-беларуску «маці» — а ўдзячныя тайванцы — «маці нацыі»… А ці лёгка кітайцу стаць беларусам? Цзыўай Рафаэль Со, брытанскі грамадзянін кітайскага паходжання (сям’я эмігравала з Ганконга), каторы хрысціўся ў грэка-каталіцкай парафіі святых Пятра і Паўла, сёння вывучае беларускую і будуе нашу царкву ў Лондане, сведчыць: якіх толькі цудаў не творыць Госпад!.. Кітайцы — золата Бога, перакананы беларускі паэт, інак Мікалай Бембель з Жыровічаў. Калі Кітай пакаецца і прыме Хрыста… О, калі Кітай з 1,5 мільярда насельніцтва і трыльёнамі ВУП пакаецца!.. А пакуль Кітай не выракся камунізму, не пайшоў шляхам Чан Кайшы з ягонымі сімпатыямі да хрысціянства, пакуль мы самі яшчэ не атрымалі загаду рабіцца кітайцамі (як у свой час расейцамі, палякамі ці савецкімі), пакуль кітайцы масава не збеларушчваюцца, нам самім згадаць бы, што гэтую вось зямлю — і ў Смалявічах, і ў Лужасне, і ў Шчарчове — разам з пранізлівай біблейскай гісторыяй, евангельскай нацыянальнай ідэяй і падмуркам веры на тысячагоддзе ўглыб даў у спадчыну ніякім не кітайцам, а нам, беларусам, Уладар сусвету і ўсяго паднябесся, Госпад Бог…

Page 75: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец. Беларуская глыбіня. Драўляны народЁн грахі нашыяСам узнёс Целам Сваім на дрэва,каб мы, адцураўшыся грахоў,жылі дзеля праўды:ранамі Ягонымі вы ацаліліся.І Пятра 2:24  «Гэтую ў Ружаны вазілі? А гэтую?..» — гэбэшны опер грэбліва тыцкае пальцам у вусатыя фігуркі, а дзед, задаволены ўвагай, ахвотна ківае галавой: «Вазіў! І вось гэтых яшчэ. І вось, і вось… Ну і што вы цяпер мне зробіце? Думаеце, вы правіцелі? Я ўжо восемдзясят дажываю і такіх прэзідэнтаў штук дваццаць перажыў. Вы за чыноў, а я за мужычка ўсё жыццё стаяў. І буду стаяць, хоць вешайце мяне прама цяпер!»

Моцны, сухі і жвавы, з прымружанымі ў зморшчынах паляшуцкімі вачыма, крэпкімі ўчэпістымі пальцамі (быццам каранямі, толькі вось вырванымі з пушчанскай зямлі), у шэранькім паношаным пінжачку — здавалася б, звычайны вясковы пенсіянер, якіх у Беларусі мільён.  На фэсце хрысціянскіх фільмаў Magnificat найлепшай з 38 працаў была прызнаная стужка менавіта пра гэтага пружанскага дзеда — Мікалая Тарасюка «Драўляны народ». Ён правадыр тысячаў выразаных, плеценых, вылепленых фігурак, цэлых кампазіцыяў вясковага побыту.  Нарадзіўся Мікалай Тарасюк тут, у Пушчы, у 1932-м, у сям’і гаспадароў. У 1939-м, каб пазбегнуць раскулачвання, аформілі развод, але ў 1944-м, калі Саветы вярнуліся, у калгас загналі ўсёй вёскай. Маленькі Міколка дапамагаў бацькам, пасвіў жывёлу і ўжо тады захапіўся дрэвам, глінай ды пляценнем. Паціху рабіў, раздорваў знаёмым, ставіў драўляныя лялькі дома. Скрозь вайну, бальшавізм, меліярацыю, застой… Слава прыйшла са старасцю — і з перабудовай. У 1987-м на Усесаюзным фэсце народнай творчасці Тарасюк атрымаў Залаты медаль ВДНГ. У 1989-м стаў народным майстрам Беларусі. Пачалі прыязджаць чыноўнікі з аддзелаў культуры, журналісты, турысты. Палякі знялі фільм — «Гаспадар». Цэлыя калекцыі Тарасюка цяпер у Пружанах, Берасці, Мінску, Польшчы…. У 1994-м, годзе выбараў Лукашэнкі, дзед Мікалай якраз пабудаваў асобны дамок, дзе зладзіў музей «Успаміны Бацькаўшчыны» — у хаце драўляныя беларусы ўжо не змяшчаліся. Да 80-годдзя ён выстаўляўся ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстава называлася «Страчаны рай». Глядзіш на выразаныя фігуркі на падстаўках, сплеценых з лазы, згадваеш вобразы згубленага беларускага вясковага Эдэму і спрабуеш дамысліць, адкуль гэта — з дрэва пазнання? З дрэва жыцця?.. Шэдэўры дзеда Мікалая расхінаюць перад табой усю багну беларускага зла: п’янкі, сваркі, развал сям’і. На дрэве фігурак, як і на дрэве крыжа — схопленыя, сцятыя, укрыжаваныя ў пакутлівай грымасе жарсць грэху і шчасце збавення. 

Page 76: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

У нямой батлейцы Тарасюка мы пазнаём сябе. Колькі не расфарбоўвайся стылем, модай ды іншым глянцам — усярэдзіне мы ўсё тыя ж персанажы простых пачуццяў і старых як свет гісторыяў. Вяселле. Застолле. Звада. Нарада ў Лукашэнкі… Тут, на Берасцейшчыне, Тарасюк надта вядомы, каб можна было яго абысці, таму і паспрабавалі ўганараваць, залагодзіць, выставіць на вітрыну ўсенароднай стабільнасці і росквіту народнай культуры. У 2002-м годзе далі прэмію «За духоўнае адраджэнне». Падаравалі кватэру ў Пружанах — аддаў дачцэ. А Тарасюк прыняў гэта як належнае — і не купіўся. І на фэст «Ружанская брама» ля адноўленага палаца Сапегаў узяў ды вывез цэлую батарэю вусатых лялек — на каньках, у гневе, на селектарных нарадах… Пярэпалах быў агульнабеларускі. Драўляны народ Тарасюка — насамрэч грандыёзная беларуская батлейка. Батлейку, або бэтлеемку, ад Бэтлеема, дзе нарадзіўся Ісус, з лялечнымі Ірадам, Анёлам, Чортам, Бабай, Дзедам, Марыяй, Дзіцяткам — паказвалі як захапляльную павучальную гісторыю ўсяму паспалітаму люду на галоўнай плошчы на Раство. Беларуская батлейка з яе яскравым сімвалізмам і дзіцячай шчырасцю пры ўсёй цацачнай непасрэднасці таіла ў сабе найвялікшы біблейскі сэнс. Усю нашую мізэрнасць перад Богам, увесь камізм чалавечае сумятні — і спрашчэнне жыцця да евангельскай простасці. Барацьба дабра са злом у хатнім інтэр’еры, зведзеная да выштукаванай сутнасці, са спазнаваннем саміх сябе, высноўванне яснай маралі ў век суцэльнай хлусні — вось у чым цуд беларускай цацкі і драўлянай нацыі Тарасюка. Думаеце, гэта несур’ёзна? Але такія ж самыя беларускія самародкі, як Тарасюк, ключом біблейскай батлейкі адчынялі сэрцы ўсяго чалавецтва. Першыя ў свеце лялечныя фільмы ў 1910-х — «Люканіда», «Маленькі народ», «Кветка папараці» — з розгаласам ад спецефектаў па ўсёй планеце паставіў менавіта нашчадак паўстанцаў Уладзіслаў Старэвіч, які сам вырабляў лялькі для здымак і пра якога Уолт Дыснэй сведчыў: «Гэты чалавек абагнаў усіх аніматараў свету на некалькі дзесяцігоддзяў». Дарэчы, і галоўным мастаком Дыснэйлэнда стаўся наш Алія Клеч (Пашкевіч), а сусветную камп’ютарную мультыплікацыю (адкуль урэшце і «Шрэк», і «Ледавіковы перыяд») запачаткаваў былы мінчук Міхаіл Бернштэйн. Мільярды дзяцей і дарослых, самі таго не ведаючы, ідуць следам за беларускімі валадарамі батлейкі. …Мікалай Тарасюк памятае, калі на ягоным хутары Стойлы было больш за сорак двароў. А ў 2007-м памерла апошняя суседка. З тых часоў дзед Мікалай жыве тут, на закінутым, зарослым бур’янам узлеску, адзін. На месцы нашага пушчанскага Санта-Клауса, Святога Мікалая — Дзед Мікалай са сваім цацачным народам. І шуміць лес. І расце з беларускае глыбіні дрэва спазнання дабра і зла. І дагэтуль, адолеўшы ўсе акупацыі, войны, саюзы, рупіцца над ім, выразае раты і вочкі, ускрывае раны, каб вызірнула з дрэва, ажыла беларуская душа, дзед Мікалай з Пушчы.

Page 77: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Гэтак жа засяроджана і ўладарна, як калісьці працаваў з дрэва, цяслярыў, вырэзваў — а пасля на тым жа дрэве быў укрыжаваны наш Збаўца Ісус Хрыстос.

Page 78: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец. Беларуская глыбіня. Мова любові

Калі я гавару мовамічалавечымі і анёльскімі,а любові не маю,дык я — медзь звонкая або кімвал гулкі.І да Карынцянаў 13:1 Размаўляеш па-беларуску — быццам цалуеш. Павольна. Меладычна. З ціхай пяшчотай. З ненатольнай мяккасцю. У плыні цеплыні, калі зацінае дыханне… Вусны наліваюцца роднасцю, пякуча спалучаюцца і балюча расстаюцца, насычаюцца смакам блізкасці, растуляюцца, каб прыняць ласкавыя штуршкі языка, і час ад часу нецярплівае прыцмокванне дзекання і цекання кроплямі падтаквае ў тахт: так, так, так крынічаць толькі сэрцы, якія б’юцца любоўю і каханнем. Чаму ж сёння беларусы сплёўваюць сваю родную мову з рота як лішнюю сліну?.. Не любяць. А можа, пытанне ў іншым? Навошта Госпад даў краіне на скрываўленым скрыжаванні мову настолькі празрыстую, пяшчотную, мілагучную? Навошта не рэзкую, гартанную, цвёрдую, каб з металам у канчатках, з прысмакам жоўці — а вось такую, дазвання сціплую, поўную ласкі, мяккую настолькі, што мяккі знак робіцца знакам яе якасці?..Беларуская — мова сэрца Еўропы. Скрышталізаваная хрысціянскім сярэднявеччам, яна загучала, калі мы яшчэ былі вольныя, у эпоху вялікага еўрапейскага абуджэння. Мова першадрукароў Бібліі ва Усходняй Еўропе, мова евангельскіх місіянераў у Расіі, Прыбалтыцы, Украіне, Польшчы, афіцыйная мова цывілізацыі ВКЛ, сродак паразумення і дыпламатычных дачыненняў ад Кракава да Масквы, ад Валахіі да Інфлянтаў… Толькі мове любові, найчысцейшай са славянскіх, было пад сілу сплавіць праваслаўе, каталіцтва, пратэстанцтва ў адным народзе, дасягнуць адной паспяховай уніі за ўсю гісторыю чалавецтва, перажыць знішчальныя войны і нянавісць імперыяў — каб следам за Хрыстом раздаваць сябе, адрываючы па кавалках, суседзям. І гэта яна мігціць, пульсуе, пераліваецца і нават не патрабуе перакладу ў любові Міцкевіча, Сянкевіча, Манюшкі да Польшчы, Мсціслаўца ды Сматрыцкага — да Украіны, Дастаеўскага, Буніна, Глінкі да Расеі… Далікатная, трапяткая, самаадданая да самазабыцця, яна спалучае шчымлівую яснасць і ласкавую сціпласць, пакутлівасць і ахвярнасць, еўрапейскую вытанчанасць і славянскую сілу. У якой яшчэ мове так празрыста іграюць памяншальна-ласкальныя формы імёнаў — Кастусі, Міхасі, Андрусі, Марусі ды Алесі!.. У якой яшчэ мове так бруіць раскоша міленькіх да апошняй літаркі ўлюбёных суфіксаў, ад якіх уся гаворка прыпадабняецца да птушынага шчабятання?.. Унікальна поўнагалосая… Другая ў Еўропе пасля італійскай паводле спеўнасці… Мігціць, прасвечвае далёкая лёгкасць і амаль незямная светліня — ці то казачнай эльфійскай, ці то нябёснай анёльскай. Беларуская мова спалучае ў сабе ўсё багацце пачуццяў, але любоў з іх найбольшая.

Page 79: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 «Мова наша святая, бо яна нам ад Бога дадзеная» — патрыярх беларускага Адраджэння пацэліў у самую сутнасць. Сувязь паміж асабістай святасцю, нацыянальнай свядомасцю і роднай мовай у Беларусі наўпроставая. Сённяшнія беларусы, перасавецкія, бледнарускія, недапалякі, з падазрэннем на лёгкую габрэйскасць, напаўразваранымі вываленыя з плавільнага катла імперыі ў калгасную дыктатуру, аглушаныя глабалізацыяй, абязбожаныя — ды куды там, пакуль проста не ў стане адчуць сябе носьбітамі найчысцейшага цуду Слова. Як у роце, запоўненым бырлам, матам, ванітамі, сярод адрыжак спажывецтва і вострай злосці, дзе варочаецца барвовы, разбухлы ад сварак і пустаслоўя язык, выжыве пяшчотная, сатканая з дыханняў, адценняў і гармоніяў, натхнёная евангельскім зместам мова любові? Беларускасць (і ўвогуле сэнс існавання 10-мільённага народа ў глыбіні Еўропы) можа ўратаваць толькі ўсенароднае пакаянне, скразная евангелізацыя, нацыянальнае абуджэнне перад Богам. І вырашальны, пераломны момант беларусізацыі — усведамленне каштоўнасці мовы Царквою. Касцёл дальнабачны. Касцёл гэтае пытанне ўжо вырашыў. Калі заўважная доля праваслаўных і пратэстанцкіх супольнасцяў прыме беларускую як код хрысціянскай ментальнасці, як уласную спадчыну, як мову веры і мову любові — Адраджэнне ўспыхне з небывалай сілай. «Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім» (І Яна 4:16). Беларусь, пакліканая быць сэрцам Еўропы, не можа размаўляць інакш, чым па-беларуску — а ў адваротным выпадку сэрца сцінаецца, захлынаецца і выклікае інфаркты на Захадзе ды ў Расеі. Беларуская непазбежна будзе моваю нашага вяртання прытомнасці, моваю пераменаў — бо толькі найвышэйшай любові пад сілу адолець паміранне грамадства, гвалт тыраніі і зло імперыі. Беларускай наканавана крышталізаваць нацыянальную ідэю сутнасна хрысціянскай — толькі тады мы адкрыем гэтую краіну Таму, Хто любіць нас мацней за нас саміх. Бо што значыць стаць беларусам? Гэта значыць аднойчы паверыць, што за кожнага з нас і за ўвесь народ аддала сябе на пакуты і смерць дасканалая, найчысцейшая, святая Любоў, якая ўцелавілася ў Слове.

Page 80: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Катакомбы Купліна

Схаваліся ў пячоры і ў цясніны гор,І кажуць гарам і камяням:упадзеце на нас і схавайце насад аблічча Таго, Хто сядзіць на троне,і ад гневу ГасподнягаАдкрыццё 6:15-16 Куплін — адна з нямногіх назваў, якія ўзніклі на мапе Беларусі дзякуючы незалежнасці. У СССР Купліна не было, а тым, хто цікавіўся, куды ж правалілася родавае гняздо самага плоднага пісьменніка ў свеце Юзафа Крашэўскага, раілі прыкусіць язык, у іншым выпадку адправяць туды, дзе «ўсякія крашэўскія» заканчвалі. Нават цяпер усюдыісны джыпіэс толькі робіць выгляд, што Куплін ведае: прыемны жаночы голас кідае аўто вандроўнікаў то на грунтоўкі, то на затравелыя прасёлкі, то ў ямы бруду. А хто ўсё-такі заехаў у зарослыя, вышчарбленыя руіны — і не здагадваецца, што апынуўся не ў забытай беларускай вёсцы, а на вяршыні цэлага падземнага горада. Пасля Карыбскага крызісу менавіта тут, у беларускай глыбіні, вакол колішняга аэрадрома, разбомбленага немцамі ў першы ж дзень вайны, імперыя рыхтавалася нанесці ўдар па ўсім астатнім свеце. Звышсакрэтны пункт сувязі Варшаўскай дамовы, ракеты, палі антэнаў, бэтээры, верталёты, самалёты — усю сваю магутнасць Савецкі Саюз сціскаў у бранявана-ядзерны кулак у глухой прорве за Белавежскай Пушчай — хай толькі прыдзе час!.. І час прыйшоў. Тут, у гэтым месцы, палеская раўніна з пералескамі раптам сутаргава здрыгаецца. Горы бункераў. Лагчыны. Скалы жалезабетону. Менавіта ў Купліне прарываўся з-пад зямлі, ярасна роў, грыз і ўздыбліваў узгор’і агромністы звер з таго свету. Курганы, растрэсканыя ад удараў знізу, зеўраюць жэрламі, зуб’ем раскрышанага бетону і вострай арматуры. Мёртвай сырасцю і тленнем тхне з гэтых гіганцкіх нораў. На кіламетры вакол — паўзасыпаныя акопы, каналы, зарослыя мохам ды ўзламаныя выбухамі кустоўя асфальтавыя плацы, кінутыя, пачарнелыя генеральскія альтанкі… Толькі дагэтуль па восені сыплюцца, то адзіночнымі, то з парывам ветру, чаргою, грукаюць у зямлю, спраўджваюць закон сусветнага прыцягнення яблыкі з дрэваў, зарослых падлескам. Падсвечваеш ліхтарыкам, мабільнікам, забіраешся ў засыпаныя выбухамі эмчээснікаў, а потым адкапаныя прагным беларускім народам пячоры — і заміраеш ад страхавітага захаплення. Вялізныя

Page 81: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

залы з рабрыстымі паўкруглымі скляпеннямі па 8—10 метраў вышынёй, са сценамі трупнага адцення, з бетоннымі траншэямі да пояса (як сведчаць мясцовыя, былі запоўненыя браняванымі кабелямі, з жыламі ў руку, медзь, тры даляры кіло)… Ёмішчы, дзе стаялі гіганцкія рухавікі, пліты, лядоўні… Падземныя галерэі на сотні метраў… Усё выбрана, выламана, вышчарблена — і нема… Калі вялікая армада адпаўзала адсюль назад, у нетры імперыі, у вайсковым гарадку пакінулі толькі вартаўніка. І вось тут беларускі народ адарваўся напоўніцу за акупацыю, русіфікацыю, страх і прыніжэнне. Партызанскія групы пружанцаў з усяго наваколля перабежкамі атачылі калісьці недаступную крэпасць, сціскаючы ў руках «фугасы» чарніла… Хвіліна — і вартавы ціха-ціха абяцае нічога не бачыць. І вывозілі, выносілі, цягнулі пушчанскія мсціўцы — лядоўні са сталоўкі і стэлажы з бібліятэкі, сталы з бункера і свяцільні з бамбасховішча, дываны з кабінетаў і засаўкі з прыбіральняў… Прытарабаньвалі акумулятары, каб свяціць пад зямлёй цэлы дзень, санкі для цэглы, вёдры для балтоў і гаек… Рэзалі, пілавалі, выдзіралі з мясам, нішчылі — а, халера на вас, таварышы камуністы, як дратавалі вы нашу зямлю, нашу вёску, наш лес — да голага каменя. Трохпавярховую казарму, што стаяла за сённяшняй камендай і на тарцы якой мясцовыя ўмельцы збудавалі Холмскую браму Брэсцкай крэпасці з вышчарбінамі ад куляў, вайскоўцы самі збурылі танкам Т-72, згрэблі, згрудзілі ў вырыты катлаван — каб хоць гэта не пакінуць тутэйшым. І засталіся толькі сутаргі вялізных земляных гарбоў, чорныя, затхлыя горлы, жылы тросаў ды запеклыя пацёкі ржаўчыны. Аграмадны напаўвырыты труп. Наш электрык Ігар уздзіраў падлогу ў адным з бункераў (дошка-саракоўка, не прападаць жа дабру), знайшоў бутэльку з-пад сітро, 1969 года, з запіскай двух салдатаў з хатнімі адрасамі. Напісаў абодвум, ніхто не адгукнуўся. Часам у ваколіцах Пружанаў пачуеш уздых пра Савецкі Саюз: «Эх, была дзяржава… Усе баяліся!» І расхінаюцца ў душы пячоры, робіцца гулка ў галаве, і разумееш. Адтуль. Вось яно, падземнае рэха крышанага бетону і ржавага жалеззя. Пустата падземнага Купліна насцярожвае. Гэтак жа, як і вайсковая форма старшыняў аблвыканкамаў, прызначаных генераламі. «Мы ответим на ПРО»… Пра што гэта яны? Ды ўсё пра тое ж. Яны ўсё яшчэ адкрытыя, гэтыя ўваходы ў пекла. Яны пазяхаюць у чаканні. Яны не зачыняюць сваіх кратовых ратоў. Тое, што не пахавана, бяссіла і бессаромна зеўрае ў неба. Разлагаецца. ЗАРАЖАЕ. Велізарныя куплінскія катакомбы — гатовы музей для аблупленых ленінаў, гранёных шклянак, расстрэльных загадаў, крывавых сцягоў, усіх выкапняў, помнікаў і сведчанняў той, яшчэ не пахаванай эпохі, калі чалавецтва вырашыла жыць без Бога.

Page 82: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Самагубства ксяндза Рамэйкі

...Ці не дэман у Табе?Хто памышляе забіць Цябе?Яна 7:20 16 чэрвеня 1931 ксёндз Францішак Рамэйка зайшоў у віленскую кватэру кіраўніка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Адама Станкевіча. Таго не было, папрасілі пачакаць у пакоі. Ксёндз Францішак чакаў доўга. Потым дастаў пісталет, які ўвесь час насіў з сабой, — ягонага папярэдніка ў парафіі па-зверску закатавалі бандыты. Сеў, напісаў запіску, дзе прасіў прабачэння за свой учынак… І застрэліўся. Рэха таго стрэлу скаланула ўсю Вільню. Ксёндз!.. Сталы, паважаны, працаўнік… Ды дома ў правадыра беларускага руху… Францішак Рамэйка, нараджэнец Віленшчыны, яшчэ ў маладосці ўсвядоміў сябе беларусам праз ксян-дза Францішка Будзьку. Той начытаўся Багушэвіча, праслухаў лекцыі Эпімах-Шыпілы ў Піцеры — і пачаў перакладаць каталіцкія кнігі на беларускую, за што касцельнае кіраўніцтва забараніла яму катэхізаваць дзяцей. Высвечаны яшчэ перад вайной, ксёндз Рамэйка нейкі час служыў у Вільні ды Іўі, а затым быў пераведзены ў беларускую глыбіню, у Шарашова, за 20 км ад Пружанаў. Шарашова — мястэчка ля самай Пушчы, якое ў 1863-м без бою здалося паўстанцам Каліноўскага. У адказ на гэта царскія карнікі ўсю дарогу ад Шарашова да бліжэйшых Купічаў уставілі шыбеніцамі з трупамі закатаваных паўстанцаў — і забаранілі іх здымаць. А Рамэйка, тых самых паўстанцаў нашчадак, і ў мястэчку, і ў бліжэйшым Вялікім Сяле пачаў казаць казані па-беларуску, адчыняць беларускія школы і прытулкі, збіраць хор… Колькі здзекаў і прыкрасці давялося перажыць тут ксяндзу-беларусу… Расейскае чарнасоценства, польская касцельная іерархія, нямецкая акупацыя Першай сусветнай, дэфензіва… А на тваім баку — адно забіты, застрашаны, убогі беларускі люд… У 1923-м ксяндза Рамэйку перавялі ў Задарожжа (якое называлі Бездарожжам) у Дзісенскім павеце, дзе на гары па-над возерам Мнюта цэліць у неба гатычны касцёл Маці Божай Ласкавай. Айцец Язэп Германовіч — той самы, які прайшоў Сібір і сталінскія лагеры — згадвае Рамэйку як дзейснага, бадзёрага і моцнага беларуса. Рамэйка запрашаў яго ў касцёл казаць да людзей па-беларуску: «Кажы, не бойся, я тут пробашч, а на кпіны ды абурэнне не зважай». Бо цкавалі, бо цікавалі, каб падлавіць. Аднойчы ў навальніцу маланка ўдарыла ў задарожскі касцёл, прабіла сцяну ды апаліла арган. 

Page 83: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Аглядаючы фіялетавую пасму побач з расколінай, парафіяне ўсцеж шапталіся: нябесная кара, бо на хорах пяюць па-беларуску!.. Нам, сённяшнім, цяжка ўявіць, у якіх глыбінях жаху і непрыняцця, на якой мяжы жыцця і смерці працавалі тадышнія беларускія ксяндзы, хрысціянскія дэмакраты. Скрозь нецярпімая польскасць згары, скрозь бальшавіцкае бязбожжа знізу, Гітлер на Захадзе, Сталін на Усходзе ды беларуская абыякавасць сярод сваіх. Нам цяжка ўявіць, як ірвалі, як жэрлі звонку і знутры чулую і ўражлівую чалавечую душу, якімі жорнамі перамолвалі да крыві і касцей тысяча дзевяцьсот дваццатыя ды трыццатыя… Нам, цяперашнім, ныць не варта — семдзесят-восемдзесят гадоў таму (адно чалавечае жыццё!) — за тое, аб чым мы мільгом размаўляем зараз, можна было ўмомант атрымаць кулю ў галаву або раскроенае сэрца — і радыё «Свабода» аб гэтым не паведамляла. Апошнім месцам служэння для ксяндза Францішка Рамэйкі сталі Кемелішкі. Тут закатавалі ксяндза Баневіча, і касцёльныя ўлады заткнулі крывавую рану… Кім? Вядома, небяспечным беларусам. А вакол было горш і горш. Віленскі арцыбіскуп Яблжыкоўскі забараніў чытаць «Крыніцу» і належаць да БХД. Лідару хадэкаў ксяндзу Гадлеўскаму далі два гады турмы. Святароў-беларусаў высылалі ў аддаленыя парафіі. Ксёндз Рамэйка падхапіў грып, а там на нервовай глебе развіліся ўскладненні. «Паглядзіце, што ў мяне ў вачах», — прыставаў да знаёмых ксёндз Францішак. Увогуле, як трэба пакутаваць святару, да якой невыноснай ступені знемажэння дайсці, каб забіць сябе — ведаючы, што раскаяцца ў гэтым смяротным граху немагчыма!.. Найглыбейшая беларуская глыбіня. Колькі вернікаў ды святароў бралі ў рукі зброю… Колькі цэлілі ў ворагаў, здрайцаў, іншаверцаў… Праваслаўныя «белыя», каталікі-акаўцы, немцы-пратэстанты… Колькія стралялі ў бязбожжа, у гвалт, у нянавісць, спадзеючыся высадзіць д’ябла выбухам распаленага свінца ва ўпор!.. А ксёндз-беларус, ашалелы ад цярпення нясцерпнасці, сярод зямнога пекла схапіў ствол — і накіраваў яго ў сябе. Цяпер у рамэйкавым Шарашове ды Пружанах касцёл беларускі. Супольнасць свядомых каталікоў і ў Вялікім Сяле, якому ксёндз Францішак аддаваў душу: ці выпадкова прозвішча сённяшняга берасцейскага біскупа — Вялікаселец… Там, адкуль Рамэйка родам, будзіць беларусаў ягоны далёкі сваяк, гэтаксама хрысціянскі дэмакрат, таленавіты журналіст westki.info з такім жа балючым чуццём справядлівасці, Кастусь Шыталь. А дзе цяпер сам Рамэйка? На небе? У пекле? У чыстцы?.. Пахавалі яго раненька, як памерлага ад хваробы — і без народу. Самагубства ад адчаю — шлях цара Саўла і Юды Іскарыёта. Але той, хто аддаваў сябе бліжнім дарэшты… Ці можам мы асуджаць яго? 

Page 84: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

На Раство 2012-га, 24 снежня, спаўняецца семдзесят год з дня расстрэлу гестапаўцамі лідара БХД ксяндза Гадлеўскага, што нарадзіўся ў паўгадзіне язды ад Шарашова. Праз колькі гадоў у ГУЛАГу згнаілі Адама Станкевіча. Рамэйка застрэліўся сам. А мы — тыя, дзеля каго жылі і паміралі нашыя папярэднікі… Ці часта згадваем, праз што прайшлі і чым заплацілі яны, каб нам не чакаць штодня стрэлу ў галаву толькі за тое, што любім Беларусь і верым у Бога?..

Page 85: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Трыадзіная краіна

«Нашы» — гэта праваслаўныя, «хрысціяне» — адпаведна, каталікі, ну а «веруючыя», вядома, — пратэстанты. Бо тры сведчаць на небе:Айцец, Слова і Святы Дух,і гэтыя Тры — адно.І Яна 5:7 — Праваслаўная?.. Усе мы праваслаўныя, правільна славім Бога, — кажа бацюшку шляхетнага выгляду каталічка, што вянчае сына з тутэйшай прыхаджанкай. — Ну дык царква ж кафалічная, усяленская, — узаемна ўсміхаецца малады бацюшка, — значыць, каталікі мы ўсё-такі!.. — Ды баптысты мы ўсе, баптысты, — далучаецца сам сын, які ходзіць у Дом малітвы, — усе ж хрышчаныя, а «баптызо» і значыць «хрышчэнне». Тут, у беларускай глыбіні, паспаліты люд часцяком дзеліць уцаркоўленых на «нашых», «хрысціянаў» і «веруючых». «Нашы» — гэта праваслаўныя, «хрысціяне» — адпаведна, каталікі, ну а «веруючыя», вядома, — пратэстанты. І як не пагадзіцца з пружанскімі суразмоўцамі — усе яны, хто верыць у Хрыста, нашы. Усе яны хрысціяне. Усе яны веруючыя Ва ўнутраным беларускім моры, заліваным то царкоўнаславянскімі, то лацінскімі, то рэфармацкімі хвалямі, распушчаюцца і пераліваюцца адно ў адно ўсе адрозненні і вострыя грані, спароджаныя сусветныя раздзяленнямі. І праблісквае, прасвечвае і калышацца ў беларускіх з’явах — глыбока, прамяніста — найвышэйшая любоў, з якой калісьці ствараў гэты свет Госпад. На цэнтральнай плошчы ў беларускім горадзе ці мястэчку спрадвеку праваслаўная царква, каталіцкі касцёл і евангельскі збор прыязна глядзелі ў вокны адно аднаму: нарэшце сустрэліся! Разыходзіліся, расколваліся, раздзяляліся шмат дзе — у Рыме, Канстанцінопалі, Маскве, Аўсбургу, Трыдэнцы… Але вярнуліся адзін да аднаго ў Беларусь. Містыка і ўзвышанасць праваслаўя, выкшталцоная логіка і рацыя каталіцтва, пратэстанцкая простасць і прага аднаўлення — у трыадзіным беларускім хрысціянстве наноў сышлася ўся поўня вучэння Ісуса Хрыста, рассеяная за дзве тысячы гадоў па ўсім свеце. «Дзе двое ці трое сабраліся ў Імя маё, там і Я сярод іх» — найвышэйшы сэнс беларускага сінтэзу, сфармуляваны ў Евангеллі. Талеранцыя, унія, унікальны іканапіс, віленскае барока касцёлаў, цэркваў і збораў — вынік хрысціянскага трыадзінства па-беларуску. «Беларусь — краіна найперш хрысціянская, а затым ужо праваслаўная, каталіцкая, уніяцкая… Нас аб’ядноўвае крыж», — піша Адам Мальдзіс. 

Page 86: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Бог-Айцец, Бог-Сын і Бог-Дух. Неспасціжна, нязлітна і непадзельна з’яднаныя любоўю — бо Бог ёсць любоў. І трыадзінства як уласцівасць Бога скразіць ува ўсім тварэнні, праблісквае ў сутнасці чалавечай асобы ды будове народаў, праменіць у духовых феноменах. Нябёсныя іерархіі, паводле айцоў Царквы, траістыя — і, не забудземся, менавіта траціна анёлаў на чале з сатаной адпала ад Бога. Чалавек — трыадзінства цела, душы і духа, ідэальная ўлада — трыадзінства заканадаўчай, выканаўчай і судовай галінаў, нацыянальныя ідэі фармуюцца ў трыядах — і ці варта здзіўляцца таму, што мы існуём у трохмернай прасторы?.. Тым больш — сусветная царква, тая самая, «адзіная, саборная, апостальская». Бачная царква падзеленая — гэта факт. Але… Праваслаўныя найбольш ушаноўваюць Бога-Айца (згадайма, што ў Сімвале веры крыніцай паходжання святога Духа ўважаецца Бог-Айцец, тым часам як у каталікоў — «філіёквэ» — Айцец і Сын); каталікі з іх Хрыстацэнтрызмам, згаданым філіёквэ і асаблівым ушанаваннем Панны Марыі найперш засяроджваюць увагу на Богу-Сыне, а пратэстанты, што святкуюць на Пяцідзясятніцу дзень спаслання Святога Духа, Дзень царквы і шмат увагі надаюць дарам Духа, наймацней у вучэнні пра Бога-Духа. Таму, хто хоча адчуць усю поўню беларускага хрысціянства, найлепш адзначыць Раство ў Касцёле, Вялікдзень — усяночнай у праваслаўных, а Тройцу — (яна ж Пяцідзясятніца) — у пратэстантаў. Гістарычна менавіта хрысціянскае трыадзінства было кропкай кіпення і пунктам грамадскага росту ў ВКЛ і Беларусі. Узаемапранікненне, канкурэнцыя і сумоўе трох канфесіяй далі нам абуджэнне Залатога веку — час найвышэйшых дасягненняў. Праваслаўная Расея, каталіцкая Польшча, пратэстанцкія Нямеччына ды Швецыя ў розныя часы расцягвалі Беларусь на кавалачкі. Але для краіны, што тысячу гадоў жыве на геапалітычным крыжы, увесь сэнс цэласці не ў выбары якой-небудзь адной канфесіі, а якраз ва ўсведамленні ўласнага трыадзінства. Так беларускі геній Скарына, праваслаўнай традыцыі, на каталіцкай працы, паводле перакананняў евангелік, сумясціў у сабе ўсё найлепшае з канфесійнай Тройцы — і стаў постаццю №1 у нацыянальнай гісторыі. Так трыяда сімвалаў — герб, гімн і сцяг — у Беларусі адпаведная Боскім іпастасям: «Магутны Божа» ад Бога-Айца, бел-чырвона-белы сцяг Хрыста ад Бога-Сына і імклівая «Пагоня», што перадае палымяную моц Духа Святога. Скразіць, пераламляецца гранямі хрысціянскае трыадзінства і ў беларускай глыбіні, на Пружаншчыне, вазьмі хаця ж апошняе стагоддзе: тут і заснавальнік евангельскай царквы на Берасцейшчыне пратэстант Лукаш Дзёкуць-Малей, і найсвядомейшы перакладчык Бібліі на беларускую мову праваслаўны Васіль Сёмуха, і першы з часоў падзелу Рэчы Паспалітай беларускі кардынал Казімір Свёнтак — усе ўтрох сведчылі пра Бога і аддалі жыццё Беларусі. Перад крыжовымі пакутамі, у страшную ноч Таемнай вячэры Ісус маліўся за адзінства вучняў, якое мае захаваць чалавецтва любоўю: «Хай будуць усе адзіна, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, так і яны хай будуць у Нас адзіна — хай паверыць свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім: хай

Page 87: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

будуць адзіна, як Мы адзіна. Я ў іх, і Ты ўва Мне: хай будуць паяднаныя ў адно, і спазнае свет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх як палюбіў Мяне»... Палічыце, колькі разоў у гэтых трох біблійных вершах сказана пра адзінства! Пакуль у нацыянальным маштабе не будзе ўсвядомлена хрысціянскае трыадзінства, пакуль любоў паміж вернікамі розных вызнанняў не сталася сутнасцю дачыненняў — шматканфесійнасць Беларусі будзе яе слабасцю. І, наадварот, дасягнутае яднанне ў справе адраджэння народа і ацалення грамадства сфармуе капітальную маральную платформу для пераменаў ды шматкроць павялічыць жыццяздольнасць і моц беларускасці. Гэта наш народ, складзены з вобразаў і падабенстваў Божых. І гэта не з Лукашэнкі, і не з ягоных дзяцей ці чыноўнікаў, а з нас будзе спытана там) — ці адпалі мы следам за трацінай анёлаў, ці ўтрая мацней высільваліся, каб быць хоць трошкі бліжэй да белай-белай, ззяючай чысцінёй і святасцю краіны Айца і Сына і Святога Духа…

Page 88: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Ражкоўскі цуд

У ім ёсць нешта такое, што пераўзыходзіць і нянавісць да нацыстаў ды камуністаў, і бездань нявер’я, і міжканфесійныя спрэчкі. Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная,і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава,і Марыя Магдаліна.Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў,якога любіў, кажа Маці Сваёй:Жанчына! Вось сын Твой.Евангелле паводле Лукі 19:25-26 У нетрах Белавежскай пушчы, на адлегласці мігцення начнога маяка з Камянецкае Белае вежы, ёсць вёсачка. Вецер там заблытваецца і сціхае ў найгусцейшым вецці, хаты тонуць у туманах да комінаў, спеўныя і драпежныя птушкі робяць у небе кола, выглядваючы чалавечую выспу сярод хваляў вечнага лесу, і высакародныя алені прыходзяць на падвор’і — пяшчотнымі цёплымі вуснамі падбіраць залатыя яблыкі. Вёсачку клічуць Ражкоўка. У верасні 1942 савецкі самалёт скінуў тут парашутыстаў-дыверсантаў. Немцы не ўпалявалі аніводнага, але ў перастрэлцы загінула двое патрульных. Парашутысты зашыліся ў пушчу — ведама, далучыліся да партызанаў (потым такія на заданне Масквы адстрэльвалі тутэйшых камандзіраў-незалежнікаў, каб падначаліць рух камуністам). А жыхароў вёсачкі сагналі разам, 57 сем’яў, і — па сотні за забітага жаўнера — павялі забіваць. Дзяцей аддалі ў бліжэйшае мястэчка, падлеткаў і моладзь падрыхтавалі для адпраўкі чыгункай у Нямеччыну… Мужчынам загадалі капаць велізарную яму — два метры глыбіні, чатыры метры шырыні і дваццаць чатыры метры даўжыні. Гэтая магільная яміна агаломшана зеўрае там і дагэтуль. 28 верасня 1942, разявіўшы пашчу, яна ўбачыла ўсё. Расставілі кулямёты. Зачыталі загад: «За дапамогу бандытам і перахоўванне савецкага парашутыста»… Ашчэраная, гатовая скаўтнуць яшчэ цёплыя, ссечаныя кулямі целы, яна прымружылася… І раптам убачыла ў небе самалёт з нямецкімі крыжамі. Той пачаў зніжацца, зрабіў кола і прызямліўся на ўзлеску. Ражкоўцы стаялі на краі ямы. Плакалі. Маўчалі. Маліліся… А з самалёта вылез афіцэр, падышоў да зондэркаманды, прад’явіў там свае дакументы і папрасіў дзве гадзіны пачакаць. 

Page 89: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Нават яме, страшнай яме два метры глыбінёй, чатыры метры шырынёй і дваццаць чатыры метры даўжынёй, за гэтыя дзве гадзіны звяло сківіцы. Афіцэр аказаўся егерам Герынга, адкамандзіраваным для ўладкавання ўзорнай паляўнічай гаспадаркі Райха ў Белавежскай пушчы, роўна праз дзве гадзіны прывёз расстрэльнай камандзе новае распараджэнне са штаба. І здарыўся цуд. Вяскоўцаў распусцілі па дамах. Дзяцей і моладзь вярнулі бацькам. Толькі яму засыпаць не дазволілі: маўляў, будзеце дапамагаць партызанам — прысуд уступіць у дзеянне. Нямецкі афіцэр прыехаў у ацалелую Ражкоўку праз два тыдні. І прывёз з сабой выразаную з дрэва выяву Мадонны, расфарбаваную сінім, чырвоным і залатым, з Дзіцём у белым. На ягоную замову паводле падрабязнага апісання скульптурку зрабіў паранены жаўнер вермахта ў шпіталі. — Вось што я бачыў у небе, калі пралятаў над вамі, — тлумачыў немец праз перакладчыка. — Мадонна паказвала на зямлю, дзе былі вы. Калі б не Яна, я б не прызямліўся. Яна сказала мне спыніць расстрэл. За некалькі месяцаў ражкоўцы сваімі сіламі пабудавалі ў вёсцы царкву і памясцілі туды выяву Марыі. Зробленую немцам. Некананічную. З надпісам «28.9.1942». Ужо ў 2000-х, пасля адбудовы епархіі, царкоўныя ўлады распарадзіліся напісаць адмысловы абраз, згодна з праваслаўнымі канонамі, і дзе нідзе на Палессі пачалі пераймаць традыцыю: Маці Божая Ражкоўская. Цуд відавочны. Як не паверыш? З’ездзіце, самі паслухайце, пераканайцеся: не казка. Яшчэ жывыя сведкі ды іх нашчадкі. Выява Мадонны з Маленькім у Царкве. Яма на ўскрайку вёскі. І алені ўсё гэтак жа прыходзяць па залатыя яблыкі — не баяцца людзей… Што можа сказаць чалавек няверуючы тым, хто быў уратаваны? Галюцынацыя пілота? Збег абставінаў? Гэта ж трэба было асу Герынга ляцець рыхтык там, дзе трэба, у той час, калі трэба, і прымроіць у небе самае тое, што трэба… А як пасля палітрукі ды выкладчыкі навуковага атэізму мірыліся з Ражкоўскім цудам? У тым і рэч, што ніяк. У Пушчу не лазілі, у царкву не паткнуліся ды зрабілі выгляд, што нічога ў верасні 1942 у той Ражкоўцы не адбывалася. Інакш — давялося б пагалоўна расстрэльваць тых самых ражкоўцаў як непапраўна веруючых ужо самой бязбожнай уладзе. У Ражкоўскім цудзе ёсць нешта такое, што пераўзыходзіць і нянавісць да нацыстаў ды камуністаў, і бездань нявер’я, і міжканфесійныя спрэчкі. 

Page 90: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Які праваслаўны тут адмовіцца прыняць цуд, што прайшоў праз каталіка з Люфтвафэ?.. І які пратэстант абвінаваціць лётчыка ў ідалапаклонстве?.. Мы дзівімся Віфлеемскаму агню. Мы шукаем знакаў веры, рэліквіяў і прарываў у Няведамае ў сеціве і па ўсім свеціве. А тут — побач… «Першы раз такое чую». Дык прыслухайцеся: пачуеце яшчэ і не такое. Як бы ні было страшна ды безнадзейна, якія б магільныя ямы ні прымушалі нас рыць на гэтай зямлі, часцей падымайма вочы да неба. Няма такіх цудаў, каторых дзеля любові да людзей не зрабіў бы ў Беларусі Той, Хто нарадзіўся ў глухім кутку свету, у хляве, ад беднай Жанчыны маленькім безабаронным Дзіцём…

Page 91: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Час цішыні

Жыццё і смерцьпрапанаваў я табе,Дабраславенне і пракляцце.Выберы жыццё,каб жыў ты і нашчадкі твае.Другі Закон 30:19 У дымным ад цыгарэтных выдыхаў умывальніку каменды, пакуль спаласкваў рукі, давялося выслухаць прызнанне аднаго мацёрага «хіміка». Ягоная жонка зацяжарала — не ад яго. Доўга біў. Прымусіў зрабіць аборт — тут жа, у хаце. Вымыў тое, што вырвалі з ейнай маткі, парэзаў, пасмажыў на патэльні і загадаў з’есці. Кажа, давілася слязьмі, але ела, сука. У Беларусі штогод больш за 30 тысячаў жывых дзетак забіваюць у матчынай нутробе. У Беларусі за 20 гадоў ад 1990 да 2010 толькі паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя было вынішчана 2,7 мільёна зачатых немаўлятаў. У Беларусі дзве траціны сем’яў абмяжоўваюцца толькі адным дзіцём. У Беларусі, паводле дадзеных 2012, на 1000 шлюбаў рэгіструецца 509 разводаў… Для тых, хто не дапяў з першага разу: палова сем’яў развальваюцца. Тэма абортаў успорвае Беларусь настолькі ж востра, наколькі скальпель — безабароннае жыццё. Аборт — гэта забойства. Забойства жывога, непаўторнага, бязвіннага чалавека. Знішчэнне вобразу і падабенства Божага. Тут нават няма чаго абмяркоўваць — гэта трэба разумець. І той, хто прымушае, і той, хто вырашае, і той, хто праводзіць аперацыю, — гэта за… Паслухайце. Ці ўяўляем мы, што ў маленькай істоты, зачатай у жаночым улонні, ужо праз тры тыдні жыцця б’ецца кропелька — сэрца? Ці ведаем мы, што яму цёпла, калі матуля есць або гладзіць яго; халодна, калі яна на скразняку; блага, калі мама хвалюецца — і невыносна балюча, калі яго, голенькага, безабароннага, рэжуць і рвуць на кавалкі? Проста ўяві: твая матуля хоча цябе забіць… У гэтыя дні абмяркоўваецца новы «Закон аб сям’і». Беларускія хрысціянскія дэмакраты настойваюць на ўвядзенні «часу цішыні» — абавязковых гадзінаў для цяжарнай, каб падумаць і адмовіцца ад аборту. 

Page 92: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Час цішыні — хвіліна маўчання па тых, хто так і не нарадзіўся. Час цішыні — гадзіна роздуму для тых, хто яшчэ не забіў. Цішыня… Вы чуеце, як роспачна б’ецца гэтае сэрцайка? А чуеце, як нема крычыць дзіця, у якога, жывога, павольна і метадычна адразаюць ножкі, ручкі па плечыкі… рассякаюць шыйку?.. Няшчасныя беларусы… Ніякая Расея, ніякі камунізм не здолее так нішчыць беларускую будучыню, як робяць гэта абыякавыя, з выразам каменнага цярпення на твары, тутэйшыя. Мы. Царква і касцёл патрабуюць разам: спыніце забойства ненароджаных дзяцей! З таго моманту, як жыццё зачатае, ягонае знішчэнне прынцыпова не адрозніваецца ад крывавага крыміналу або генацыду канцлагераў. «Толькі б не было вайны» — паўтараюць беларусы, гатовыя апраўдаць усё клопатам пра ўласных дзяцей. Але ціхая і злюцелая вайна з сонямі тысячаў загінулых невінаватых мірных жыхароў кіпіць ва ўлоннях беларусак поўнай хадой. У гэтым стагадовым генацыдзе ёсць свае каты, свае халаднакроўныя маньякі, свае безгалосыя ахвяры, свае запырсканыя крывёю месцы бойняў… і толькі абаронцаў жыцця зусім вобмаль. І Беларусь не ведае сап-раўдных герояў гэтай вайны пад сэрцам — ані тых матуляў, якія рашыліся нараджаць са смяротнай рызыкай, ані тых, што памерлі, але далі жыццё дзіцяці, ані простых рыцараў з «Легіёна Марыі»Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, што б’юцца і моляцца за кожнага ненароджанага, ані віцебскіх праваслаўных братчыкаў, што ходзяць па інтэрнатах медінстытута ды скрозь цыгарэтны дым у твар пераконваюць будучых гінеколагаў, ані евангельскіх вернікаў з Pro-life, руху за жыццё, што ўмольна гля-дзяць у вочы маладым у падземных пераходах і ў якіх у руках трапечуць тоненькія паперкі — мімаходзь, не бяруць, не бяруць… Мы робім выгляд, што нічога такога не адбывацца. Мы не чуем, як плачуць анёлы. А пакутлівы выбар у тым, што простая забарона спаронаў і нават крымінальны пераслед за падпольны аборт справы не вырашае — толькі заганяе ўглыб. І робіць разню таемнай і яшчэ больш крывавай. Цэнтр цяжару — гэта стан грамадства. Калі аборт — гэта нармальна, калі няма ўсведамлення факта злачынства, калі і для мужчынаў, і для жанчынаў гэта накшталт «схадзіць, вырваць балючы зуб» — ціхае вынішчэнне нацыі будзе працягвацца. Таму трэба рабіць крокі. Час цішыні. Забарона рэкламы. Скарачэнне тэрмінаў… Ціха. 

Page 93: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Так і хочацца ім шаптаць, казаць, крычаць: ну паглядзіце вы на вяселле Глеба Лабадзенкі з Танечкай Шапуцькай у вышыванках ды шляхецкіх строях у Нясвіжы, на іхняга ласкавага малога!.. На светлыя абліччы Мікалая Дземідзенкі і Алесі Раманюк пад залатымі каронамі на вянчанні ў Мёрскім касцёле… На сайт dzietki.org, поўны шчасця па-беларуску! На сям’ю баптыста Сержука Ліцвінкі ў Заслаўі, што, апрача сваіх, бярэ яшчэ і прыёмных дзетак — поўны дом… На маленькага Адама Бокуна, які моліцца «Ойча наш» і ў кожным радку дадае: «… у Беларусі…» А пакуль мы чытаем, жуём, блукаем у сеціве — з кожнай гадзінай нас, беларусаў, робіцца ўсё менш і менш. І беларускае атупенне, беларуская безвыходнасць і беларускі адчай будуць толькі нарастаць, пакуль мы не жахнёмся пекла пад нагамі: забіваючы пад сэрцам новае жыццё, мы забіваем у сабе Бога. 

Page 94: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня: наш Папанаў

Такі род усіх,што шукаюць Яго…Псальма 23:6 Пакутлівы, грубаваты твар, страшэнна цяжкі басавіты голас, фрыкатыўнае «гэ», «у» — не столькі кароткае, колькі глыбокае — «гу!» — і раптам мілая, жаласлівая ўсмешка, якая ўмомант ператварае пачвару ў дзіця, гатовае заплакаць, ці то ад шкадавання, ці то ад шчасця… «Беларускі вакзал», «Брыльянтавая рука», «Сцеражыся аўтамабіля», «Халоднае лета 53-га»… Пэўна, не ў аднаго мяне Анатоль Папанаў на экране выклікаў нечаканае адчуванне роднасці, цеплыні. Цяпер я ведаю, чаму. Матуля Анатоля Папанава, Алена Баляславаўна Раўкоўская — адсюль, з беларускай глыбіні, з вёскі Няхачава, што непадалёк ад трасы Мінск—Брэст ля Івацэвічаў. Менавіта маці, каталічка, выхавала Анатоля вернікам. Ці выпадкова, што праз сто гадоў маленькая кропачка на мапе Беларусі, Няхачава, застаецца гарчычным зернем веры, здольным перасоўваць горы: якраз тутэйшая евангельская царква штогод ладзіць летнікі з удзелам соцень маладзёнаў. Тут дагэтуль памятаюць, як Папанаў прыязджаў да сваякоў — у мясціны, адкуль знакамітае «гэ», ёмістае «о» і густы басавіты нязлосны рогат. Во было дзіва для дэлегацыі з «Масфільма», што прыязджала сюды ў адведкі. Мы, кажуць, думалі, што знакамітае папанаўскае вымаўленне — геніяльная знаходка самога актора. А ў вас тут, бач, усе як Папанаў размаўляюць!.. О, гэта Папанаў размаўляў, як усе. Каб што -нішто разумець пра Папанава, трэба ведаць ягонага дзядзьку, Мікалая Раўкоўскага, каторы за палякамі быў лесніком. У 1939-м, пасля «вызвалення» Заходняй Беларусі, яго разам з сям’ёй пагрузілі на станцыі Няхачава ў таварны вагон і павезлі ў Архангельск. Дарогаю ад халадоў загінулі двое ягоных дзяцей. З-за гэтага ўсесаюзны ўлюбёнец Папанаў так і не ўступіў у КПСС. І ці не гэтыя перадсмяротныя дрыжыкі двух беларускіх дзетак прабіраюць, калі глядзіш на апошнюю ролю Папанава — зэка Капалыча ў антысталінскім «Халодным леце 53-га»... Стужку давялося агучваць ужо іншаму: у Папанава не вытрымала сэрца. Прыехаў са здымкаў, зайшоў дахаты памыцца, гарачай вады не было, палез з хворымі сасудамі пад халодную… Тыя, хто яго добра ведаў, згадваюць: нетыповы быў для сталічнага артыста. Сціплы, нават пакорлівы нейкі. Сарамлівы. На вяршыні кар’еры па галовах не ўзбіраўся, а ціха рабіў сабе — і трапляў у сэрцы мільёнам. 

Page 95: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларус, адно слова. Ды і лёс Папанава — рыхтык беларускай цяжкасці, трываласці і цярпення. Працаваў ліцейшчыкам і адначасна займаўся ў тэатральнай студыі. З першых дзён вайны — на фронце, старшым сяржантам. У 1942-м цяжка паранены пад Харкавам… І пасля перамогі, у паўгалоднай Маскве, — тэатр. Вобразы Папанава — той самы наймацнейшы сплаў стоенай моцы і пакорлівасці, пакут і радасці, жалю і іроніі, грымотнага смеху і ціхай ціхай жыццёвай праўды — які і выяўляе сутнасць беларускасці. Вось Мікалай Іванавіч Дубінскі, стары франтавік з «Беларускага вакзала». Вось Сокал-Кружкін, цесць Сяміцветава ў «Сцеражыся аўтамабіля» з тыпова тутэйшым: «Цябе пасодзют, а ты не варуй!» Вось у Кісу Вараб’янінаву, уезным прадвадзіцелі дваранства з «12 крэслаў» Марка Захарава, рысы ганарыстай — матчыны гены! — засцянковай шляхты. І вядома, цэлы іскрысты россып у «Брыльянтавай руцэ», які зіхаціць усімі водбліскамі сённяшняй рэчаіснасці. «Как гаварыт наш дарагой шэф, еслі чалавек ідзіот, то эта надолга!» «Будзе табе там і ванна, будзет і кофа, будзет і какава з чаем!..» І, нарэшце, «Штоб ты жыў на адну зарплату… Што б ты здох!... Што б я відзеў цібя ў грабу… у белых тапках…» Ну вось жа ён, усенародны ШОС!.. Нават злачынцы, мярзотнікі і вылюдкі, якіх даводзілася граць або агучваць у анімацыі Папанаву, няўзнак ператвараліся ў трагічных персанажаў і выклікалі жаль: шэрыф Нотынгема ў «Робін Гудзе», тыгр Шэр Хан у Маўглі, Гітлер у «Швейку на Другой сусветнай вайне» і, безумоўна, знакаміты воўк з «Ну, пачакай!» І як жа пранікнёна граў Папанаў беларуса — Дзеда Цыбульку ў Макаёнкаўскай «Таблетцы пад язык»… А яшчэ — герояў «Гора ад розуму» нашчадка ліцвінскай шляхты Грыбаедава… А яшчэ — Васіля Цёркіна («Цёркін на тым свеце») смаленскага беларуса Аляксандра Твардоўскага… Глядзіш, пераглядаеш кадры з Папанавым, перабіраеш родныя-родныя ноткі і толькі ківаеш галавой здзіўлена: як удалося праз беларускасць перадаць чалавечнасць, не запэцкацца ў маскоўскіх інтрыгах ды ўсхваленнях улады зла таму, каму ў свой час матуля¬беларуска разам са шляхетнасцю і мовай перадала веру ў Бога! 

Page 96: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Слава

Ад краю зямлімы чуем песню:«Слава Праведнаму!»Ісаі 24:16 З’явіўся ён на складзе ўвесну — невысокі, сціплы, негаваркі. Гадоў сарака пяці на выгляд, з кароткастрыжанай сіваватай галавой. Слава, а як па-бацьку?.. Ды называй проста Слава. Баптыст. Баптыста Славу наняў наш гаспадар. Найбуйнейшаму ў раёне складу аўтазапчастак з абаротам у мільярды штомесяц запатрабаваўся сумленны, адказны і цягавіты распарадчык, а тут ведама, што такога (ды яшчэ і незадорага) знойдзеш хіба толькі пратэстантаў. Адзінае, от, не працуюць у нядзелю. За савецкім часам ад Славы, кончанага алкаша і хулігана, ванітавала ўсю ваколіцу. Больш за 40 прыводаў у міліцыю, бойкі, п’янкі, суды… З развалам Саюза згубіў Слава і тое, што меў — дзяржаву, сям’ю, працу, кватэру… Некалькі гадоў увогуле бамжаваў (у пашпарце дагэтуль пропуск у рэгістрацыі — дзе жыў?). Дзевяць страсенняў мозгу, хворыя ногі, рука, якой не падымеш цяжар. Ён згадвае, і ўсе колішнія шнары ды расколіны растрэскваюць твар балючымі зморшчынамі. Руйнаваў д’ябал, ірваў, каб знішчыць, бо, пэўна, прадчуваў, што ў нейкі момант ён выдыхне, раптам убачыць па-над сабой неба і застогне… Госпадзе, ну ўсё… Я ж чалавек. Я так больш не магу. Божа, нават не веру… Памажы мне! Слава пакаяўся — і пайшоў у царкву. Абсталёўваў дом малітвы. Прапаведаваў Таго, Хто яго ўратаваў, у навакольных вёсках. Знайшоў жонку — верніцу, кіраўніцу тутэйшага Чырвонага Крыжа. У царкве прапаноўвалі: ты ж нясеш гаспадарчае служэнне, будзем утрымліваць. Слава адмовіўся: апостал Павал, прапаведуючы, зарабляў на хлеб вырабам намётаў. Машыны няма — ровар. І вельмі хворы бацька. Ну вось, падумаў я, пачуўшы ягоную гісторыю, трапіў ты, дзядзька: два вернікі ў заваленым запчасткамі танкавым ангары. Сказаць па шчырасці, на момант з’яўлення Славы я ўжо тут трохі даходзіў. Калі праца прымусовая, ды яшчэ нудная, нервовая, калі даводзіцца забіваць і без таго занятую галаву тысячамі мёртвых жалезак, колькасцяў, адзінак вымярэння, прыходаў, расходаў, памылак, калі хранічна пераўтамляешся і ў адказ на град пытанняў тупа праварочваеш у мазгах толькі здагадкі, раз-пораз,

Page 97: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

губляючы трыванне, пачынаеш тлумачыць заклапочаным інжынерам ды механікам, чаму ты тут — сама патрэбнае цярплівае, ключык за ключыкам, навучанне з адмыканнем сэнсу: чаго ад цябе менавіта на гэтым месцы хоча Бог. Што насамрэч кожная дробязь, кожная дэталька паслядоўна падлучаецца да механізма наладжвання стасункаў, рытму сэрцаў, руплівага рамонту свядомасці. Што кожная свяча запальвання можа даць іскру да змены жыцця, а кожная гайка, няўлічаная на шалях, перапоўніць чашу цярпення. Што ў кожным пытанні, і кожным чалавечым раздражненні, і ў кожным недаўменні — зерне тонкай размовы і ключавіна магчымага адкрыцця. Што якраз дзеля гэтага Госпад гадамі выхоўвае і навучае… «Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца» — пасмейваецца Слава, — сказаў таварыш Ленін, і камуністы ўсё вучацца. А Ісус сказаў: «Навучыцеся»… «Навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супакой душам вашым». Слава цытуе Біблію раздзеламі — на памяць. Парадак на складзе Слава навёў за пару тыдняў, ціха і непрыкметна: спярша днямі даследаваў і перакладваў жалеззе, потым узяўся за справаздачы і накладныя і, нарэшце, прыступіў да людзей. Трэба было бачыць, як ён адным-двума словамі ў адказ на запыханыя ды задыханыя скаргі на жыццё і працу ачомваў рабочых ды інжынераў. «Пачакайце хвілінку… Вы думаеце, гэта дапаможа? А вы не чулі, як Бог хоча вам дапамагчы?» Слава дзяліў свой абед з «хімікамі» і кіроўцамі, размаўляў з бухгалтарамі і жанчынамі, што перабіраюць бульбу, выклікаў на шчырасць і недаверлівага гаспадара, і рабочых. — О-о, Ігар! Прысаджвайцеся. Магу пачаставаць вас кафеінам… з пячэнькам, а? Ну, расказвайце, як яно. Слава размаўляе проста і пераканаўча. Бог ёсць. Верыш? Добра. А куды ты пасля смерці збіраешся? Вырашай, што табе трэба. Хочаш жыццё вечнае? Бяры. Гэткі душахват з гарачанькай гарбаткай і шчоўканнем грэцкіх арэшкаў. Калі на складзе выдавалася зацішная хвіліна, Слава даставаў заўсёдную Біблію і трапна, амаль без даліствання, раскрываючы патрэбны раздзел, зачытваў. Бывала, заходзіш на працу — і ўнутрана збіраешся, як у прысутнасці Божай. — Законы? А я жыву па нябёсных законах — тут. Дапаможа заўжды, але і праўду скажа ў вочы. О, такім і ў царкве нялёгка — ды ці не на такіх камянях будуе Госпад Свой дом?

Page 98: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Дбанне аб сваіх абавязках у сапраўднага верніка ў крыві: робіш не для сябе і нават не для людзей — для Бога. Сведчыш пра Хрыста? — тады не маеш права не быць прыкладам сам. Але Слава ясна разумеў, што на скла-дзе галоўная сутнасць ягонай працы — адчыніць душам, якія блукаюць і пруцца ў пекла, выйсце. Дзелавіты, засяроджаны, як жа перажываў ён кожную памылку, кожны крок, які зрабіў у сумленні!.. Ён сведчыў усім, каго сустракаў, — ад сэрца. Не цягнуў, не валок сілком. Проста прыходзіў, паіў гарачай гарбатай і прапаноўваў: «Хочаш жыццё вечнае? Бяры». — Заканчваецца мой час тут, — неяк сказаў мне Слава, — адчуваю, Бог дасць нешта іншае. Славу спрабавалі ўлучыць у «каманду» фірмы. Размовы. Нарады. Прэміі. Скідваемся на дні народзінаў. Але ў люзей, з’яднаных зарабляннем грошай, насамрэч няшмат агульнага з самотным і ўпартым вернікам. І «каманда» пачала Славу адпіхваць як чужака. Закон жыцця: слабое звяно. Урэшце Слава паклаў заяву на стол. Пасля бурнай, на некалькі гадзінаў, размовы з гаспадаром той не спаў усю ноч. Нараніцу — падпісаў звальненне без ніякіх прэтэнзіяў, кантрактаў і рэвізіяў. Сказаў: уначы прачнуўся, а ўвушшу голас: «Адпусці!» «Шчасліва вырваўся», — напаўголаса праводзілі Славу рабочыя. Склад апусцеў. Стол, за якім сядзеў Слава, перацягнулі ў бухгалтэрыю. Жыццё пайшло сваёй чарадой — але так, быццам жуеш без солі. І раптам зваршчык Анатоль, з якім Слава бяседаваў у абед, прытарабаньвае ў бытоўку мех падабраных драўляных абрэзкаў: тапі, Паш, печку. І раптам — сусед-слесар Генадзь, маўклівы і ўнураны, знячэўку пачынае штодня частаваць цябе яблыкамі. А трактарыст-«хімік» Саня, якому Слава распавядаў пра Ісуса і якому вось-вось вызваляцца, просіць: «Не кідай мяне! Выйду — сап’юся. Завядзі ў царкву…» Слава Богу, ёсць яшчэ такія людзі, як Слава. Самотныя. Ціхія. Непрыкметныя. Вандроўнікі. Тыя, хто не шукае славы сабе, а жыве паводле апошняга правіла Евангельскай Рэфармацыі, распачатай паўтысячы гадоў таму Радзівілам менавіта на Берасцейшчыне: Адзінаму Богу слава.

Page 99: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Нашчадкі

І, паклікаўшы дзіця,Ісус паставіў яго сярод іхі сказаў: праўду кажу вам,калі не навернецесяі не будзеце як дзеці,не ўвойдзеце ў Царства Нябёснае.Мацвея 18:2-3 Штотыдня ў каменду прылятае процьма рознакаляровых, у кветачкі, лістоў і паштовак, спісаных мілымі дзіцячымі почыркамі. Чароўныя нябёсныя, смарагдавыя, рубінавыя, зіхоткасонечныя матылькі цудоўным чынам віюцца вакол цябе і ўлетку, і ў залатой восені, і нават зімою — і ледзь чутна трапечуць у руках. Лісточкі па-беларуску, з вершамі ды малюнкамі, і зваротнага адрасу ў іх ніколі няма — тыя, хто піша, падпісваюцца толькі імёнамі. Марыя. Хрысціна. Кірыл. Паліна. Аленка. Віка. Воля. Кожны лісточак — твор. Вось на стале, засланым ручніком, — маці Божая Вастрабрамская, партрэт Максіма Багдановіча і ягоныя кнігі, васількі і запаленая свечка. Фотаздымкі прапускаюцца праз каляровую друкарку, выразаюцца і аздабляюцца гелевымі асадкамі з блёсткамі. Вось «ПАГОНЯ». Вось маленькія паштовачкі-складаначкі з біблейскімі карцінкамі. Калядныя фоты. Музей Белага ў Старых Дарогах. Будзьмаўскія прыгажосці. Вось цэлыя серыі па 10—20 самаробных паштовак. «На родных вуліцах». Царква, касцёл. Парк… Сумны анёл на могілках… «Сны аб мінулым». «Дарагія сэрцу сябры». Кветкі: «Летняя ружа». «Валошка». «Ірысы», «Званочкі». «Чабор-2012». Школьныя закладкі з выявамі беларускіх вандровак. Малюнак на Грунвальд: вершнік з мячом і подпіс «Перамога ад Госпада». Раство. Маленькі Ісус у яслях. Пастухі, мудрацы, Марыя і Іосіф. Вялікдзень — Хрыстос уваскрасае і выходзіць з магілы пад бел чырвона белым сцягам… Месца, дзе жывуць маленькія беларусы і беларусачкі, — вёска ў гадзіне дарогі ад Купліна. Першы раз, калі туды запрасілі, падумаў: не можа быць. Праз глухія лясы, бары і дубровы машына вынырнула на нейкай згубленай абжытай выспе. І калі сам убачыў грамаду дзетак з кветкамі, караваем на адмысловым бел чырвона белым ручніку з вышытымі сінімі віфлеемскімі зоркамі (адмыслова для

Page 100: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

БХД!) і харавое вітанне — «Каго любіш?..» — адказ «Люблю Беларусь» выдыхнулася як нешта само сабой зразумелае. Калісьці сюды дайшла хваля беларускага Адра джэння канца ХХ ст. Вырас і зацвіў беларускі гурток, дзеткі ўзяліся чытаць Купалу і Караткевіча… і дэбіларусізацыя , што скавала краіну з 1995, напэўна, проста заблукала і захлынулася ў тутэйшых гушчарах ды гурток не вымаразіла. Звычайныя школьнікі 5—10 класаў, такога ж веку, як іх гарадскія аднагодкі, што захоплена раскрываюць раты на «Шоу беларушчыны» — але самі ведаюць і разумеюць непараўнальна болей за большасць дарослых. Трымаюцца разам, ладзяць чытанні ды вечарыны і на выходных ездзяць у вандроўкі, якія лепей назваць паломніцтвамі. Мінск. Полацк. Навагрудак. Мір. Гродна. Ліда. Солы. Вязынка. І — прымаюць гасцей. Алеся Камоцкага з «Псальмамі» пад гітару, Алену Макоўскую з «Будзьмай», Антона Аста повіча з расповедамі пра страчаную спадчыну, Франака Вячорку з інтэрнэт праектамі, Паўла Мажэйку, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Віктара Шалкевіча… Тут, у лагчыне ціхай рачулкі, — таполевая алея, пасаджаная гасцямі. Тут, на могілках, ля пахавання слыннага шляхціца — постаць самотнага анёла, да якога дзеці ўскладаюць свежыя кветкі. Тут — старажытная царква, у якой штонядзелі маленькія беларусы моляцца і спяваюць. Выхавала дзетак Настаўніца — моцная, негаваркая, але вельмі светлая спадарыня Наталля. Летам дзеці разам з ёй збіраюць ягады, а грошы пералічваюць беларускім краязнаўчым выданням. Калі б у кожнай з тысячаў беларускіх школаў існаваў хаця б адзін такі гурток — ужо ў 2010-х Беларусь была б беларускай. Але… «У нашай мясціне жыццё спынілася і замерла, — пішуць дзеці. — Сумна і непамысна, як на закінутых могілках». Ва ўнікальнай дзіцячай супольнасці ўражвае глыбіня адчаю, нейкі недзіцячы надрыў, яснае ўсведамленне страху і безнадзейнасці. «Як скрушна жыць у гэтым жорсткім свеце! Чаму дабро бывае пакараным? Чаму зазвычай крыўдзяць безабаронных? Вы кажаце, трэба пацярпець. Але калі мы ўсе будзем толькі цярпець, ці не пераможа тым часам зло канчаткова?» Як яно, такое пяшчотнае, чыстае — можа быць настолькі беларускім, нас толькі глыбокім, настолькі пакутлівым? «Я папрашу ў Цябе, Вялікі Божа,З маёй зямлі сагнаць адчай -смугу,Прашу Цябе — бо хто ёй дапаможа?..Я так хачу, але не ўсё магу»,  — піша Воля. Шчырая, ранімая вера і роспачная беларускасць… Калі і ёсць штосьці, здольнае перамагчы сённяшнюю безнадзейнасць, — дык гэта вось такая дзіцячая вера.

Page 101: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 «У сваёй нянавісці да ўсяго роднага, у ганебнай спакусе на салодкі танны газ і тлустую нафту беларусы губляюць Радзіму. Чаго ж тады ад Госпада просім? А бывае, і патрабуем… Не выконваючы Ягоныя запаветы: «Любіце адзін аднаго». Нас, беларусаў, няшмат ужо на Беларусі. Мы павінны адшукаць адно аднаго і злучыцца ў адзін неразрыўны ланцуг. Толькі так пераможам. І Божая падтрымка — будзе!» — піша Паліна. Многія з нас моцна здзівяцца ў Валадарстве Нябёсным, кажуць святары. Бо там вакол будуць дзеці. Такія дзеці. Напэўна, там іх увогуле большасць. «Але Ісус сказаў: пусціце дзяцей і не заважайце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Царства Нябёснае» (Мацвея 19:13). Толькі тады мы згадаем маленькага Ісуса, Якога малявалі на нашых абразах падобным да беларускіх дзетак, — і ўведаем, што калісьці менавіта Такім, мілым, пяшчотным і безабаронным, з вялікімі нябёснымі вачыма прыйшоў сюды, каб адкрыць у нашых сэрцах далёкую радзіму, Бог.

Page 102: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Бяляцкі...І асвяціце пяцідзясяты год,і абвясціце свабоду на зямліўсім жыхарам яе:хай будзе гэта ў вас юбілей.Лявіт 25:10 Галасаваў я ўпершыню ў жыцці менавіта за Бяляцкага. Улетку 1994, калі ўся наша сям’я пазначыла ў бюлетэнях выбараў першага прэзідэнта Зянона Пазняка, мне было толькі сямнаццаць з паловай. А ў 1995, на выбарах у Вярхоўны Савет, наш студэнцкі інтэрнат насупраць Палаца спорту апынуўся ў акрузе Бяляцкага. Геолагі-першакурснікі БДУ, мы самі змайстравалі бел -чырвона -белы сцяг і пайшлі на сустрэчу з кандыдатам у сквер на Пляцы Волі. Тады для нас, захопленых студэнтаў, гэты малады і снежна-сівы, сціплы і ў той жа час поўны ўнутранага гонару фронтавец увасабляў само Адраджэнне. Потым на Соймах, у Музеі Багдановіча, на мітынгах Вясны -96 і ўрэшце ў «Вясне» ягоная нешматслоўная дзелавітасць і простасць толькі пераконвалі: у эпоху незалежнасці хіба з Бяляцкага і варта было пісаць карціну «Беларус». Гэта ён, дэпутат Мінгарсавета, першым занёс на сесію бел -чырвона -белы сцяг, каб узняць яго на Плошчы Незалежнасці. Гэта ён у 1990 згуртаваў Беларускую Грамаду — рух, што спрыяў беларусізацыі Касцёла. Гэта ён узначаліў Літаратурны музей Багдановіча ў Траецкім — сталічны культурны агмень, з якога многія супрацоўнікі пасля перайшлі ў «Вясну». Бяляцкі цярплівы. Гаворыць рэдка, нягучна, але цвёрда, асабліва не ўгаворвае ды не перапытвае. Сказаў — далей думай сам. Бяляцкі спакойны. Раздражнёным, у гневе, пакрыўджаным бачыць яго не даводзілася. Бяляцкі белы — бездакорна сівыя хвалістыя валасы толькі падкрэсліваюць рэпутацыю. Памятаю, на фронтаўскіх Соймах Бяляцкі выступаў рэдка, больш слухаў і, як ад зубнога болю, моршчыўся кожнага разу, калі чуў пафас, амбіцыю ці фальш. Па -беларуску не выпінаўся, а рабіў, рабіў, рабіў… І зрабіў. «Вясна», створаная Бяляцкім, цяпер насамрэч — адзін з найбольш трывалых і жыццяздольных арганізмаў падтрымкі незалежнага грамадства. Рэдкая сярод беларусаў агульнанацыянальная талака дзеля дапамогі ў бядзе сапраўды незаменная. Перадачы вязням, падтрымка сем’яў, аплата адвакатаў у палітычных справах — Бяляцкі займаўся тым будзённым ды надзённым клопатам, трываласць і спор якога вызначае моц паняцця «Салідарнасць». 

Page 103: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Заходні свет таму і патрабуе хорам вызвалення Бяляцкага, бо ведае кошт маральнай салідарнасці, стагоддзямі выхоўванай у еўрапейцаў Касцёлам ды Дамамі малітвы. Якраз на 50-ты дзень народзінаў Алеся мне ў каменду, на агульны таксафон, патэлефанаваў колішні куплінскі «хімік», які паехаў ад нас на бабруйскую «зону» і перасёкся там з Бяляцкім. Бяляцкаму там цяжка. Чапляюцца да любой дробязі, пазбаўляюць спатканняў, перадачаў… «Усе ведаюць, што мужык, што церпіць за праўду, — казаў суразмоўца, — але, сам разумееш: толькі падыдзеш парай словаў перакінуцца — у атрадзе выдзернуць і апрацуюць». У «зоне» Бяляцкі вырабляе міліцэйскія пагоны. Думаю, шмат хто з ягоных турэмшчыкаў здагадваецца: знак. Лёс іхніх «зорачак» неўзабаве будзе вызначацца тым, праз чые рукі яны прайшлі. «Час цяпер такі, што праваабаронцу самае месца ў турме» — напісаў Алесь у адным са сваіх лістоў. Час… І вось сустракае ў «зоне» Бяляцкі сваё 50-годдзе. Юбілей. Першакрыніца паняцця юбілею — Біблія, кніга Лявіт, дзе ідзецца пра святарства і асвячэнне: на пяцідзясяты год кожны з выбранага Богам народа мусіў вяртацца ў сваё валоданне і вызваляць прададзеных у рабства. Каб юбілею вызвалення ўрэшце дачакаўся ўвесь народ — камусьці дадзена лічыць гэтыя гады. Дзень пры дні. Самотна. У апошнім лісце, датаваным якраз днём свайго юбілею, 25 верасня, Алесь згадвае: «Жыццё, як ранішні туман… Сцелецца па лагах, то гусцее, то рвецца на камякі, а як пачынае днець — танчэе, мадзее і знікае ўрэшце. І застаецца ад яго пару кропель расы, а потым і яна высыхае. Марнасць марнасцяў, рэха ў бясконцасці, крык птушкі нябачнай…» Амаль Эклезіяст. І менавіта гэтым туманам пачынаецца вечнасць, каторая нас чакае і вымяраецца ўжо не гадамі. Бяляцкі, праз якога ў пару «Вясны» дапамогу атрымалі тысячы пераследваных беларусаў, цяпер сам у турме і мае патрэбу ў салідарнасці. Закон жыцця. Зараз беларускае нацыянальнае адраджэнне жыве цярпеннем і пакутай за ўвесь народ. Але без гэтага шлях да вызвалення беларусам не прайсці — і каталік Бяляцкі гэта цудоўна ведае. Бо менавіта так, дарогаю дапамогі людзям, трыванняў і болю да збавення ад зла, да праўды і любові, да перамогі над гвалтам пад белым- белым сцягам з крываваю паласой калісьці праз Свайго Сына прайшоў па гэтай зямлі Сам Бог.

Page 104: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Цэнтр прасторыПа ўсёй зямліпраходзіць іхні гук,і па край светуСловы іхнія.Псальма 18:5  Гэты таемны туманны бераг, дзе вада — да далягляду і дзе мяжой між зямлёй і небам адно лёгкая, пяшчотная смуга, мне давялося ўбачыць упершыню на першым курсе геалогіі БДУ. Наша намётавае мястэчка падчас тыдня берасцейскай практыкі размясцілася якраз тут, ля найвялікшага на Палессі вадасховішча.Праз тое, што з ваколіцаў Сяльца і род Уладзіміра Высоцкага, і Андрэя Макарэвіча, і Анатоля Папанава, я даведаюся пазней. Але і тады было, было смутнае адчуванне, што менавіта адсюль, з узмежжа Белавежскай пушчы, дзе ціхая Ясельда раптам разліваецца шырэй за Дняпро, пачуеш нешта такое: Звон зазвінеў…ПрастораЗаймела цэнтр. Гэта адсюль, з гэтага чуйнага беларускага слыху, з усхваляванага баравымі ўзгор’ямі ціхага абшару духу, ад найвялікшага на Палессі люстра нябёсаў — найвядомейшы ў свеце (калі верыць Вікіпедыі) беларускі паэт сучаснасці, аўтар геніяльных радкоў пра «цэнтр прасторы» Алесь Разанаў.  

Алесь Разанаў.

Яшчэ мае бацькі, што навучаліся на філфаку ў 1970-х, згадвалі як легенду «Справу Разанава» — калі на ініцыятыву сялецкага студэнта сотні навучэнцаў ды выкладчыкаў падпісалі ў ЦК КПБ заяву з патрабаваннем выкладання па-беларуску. Потым было выключэнне, праца, пераклады Шэкспіра, Басё — і вершы.

Page 105: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Яно заўсёды здумявае, уражвае да немасці перад веліччу: як у гэтых затуманеных, забытых, здавалася б, нязначных ды закінутых мясцінах няўзнак фармулююцца адкрыцці і ясна крышталізуюцца словы, накіраваныя ўсяму чалавецтву. Няма, не было — і раптам Ёсць. Эфект цуду. У гэтым увесь Разанаў, каторы адчыняе ў забытым, знаёмым, быццам бы неістотным беларускім — Боскую глыбіню. Перакладаю шэпт дажджу,пагляд вачэй,трымценне гаю…Кранаю,слухаю,гляджу,я не пішу — перакладаю. Каго насамрэч, пішучы вершы, перакладае Разанаў?.. Сам Сялец — старажытнае мястэчка, уладанне знакамітай каралевы Боны, Кішкаў ды Сапегаў, паселішча засцянковай шляхты і парламенцкая сталіца ліцвінскага габрэйства: ад 1623 да 1764 з 37 сесіяў Літоўскага Ваада (найвышэйшага органа габрэйскага самакіравання) 12 прайшло ў Сяльцы — да прыкладу, Берасце прыняло толькі 5 пасяджэнняў, а Гародня — 2. Маючы магдэбургскі герб з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім, — Сялец ужо ў часы ВКЛ стаў жывым цэнтрам крышталізацыі трыадзінай беларускай ідэі: на галоўнай плошчы — царква, касцёл і пратэстанцкі збор. Тутэйшыя назвы, любоўна сабраныя сялецкім краязнаўцам Мікалаем Пейганам — быццам дотыкі невынішчальнае беларускасці: Кут, Корчыкі, Лаз, Алёс, Даткі… і тут жа габрэйскае прадмесце — Форштат. Ці ж не тут, у старажытным Сяльцы, карані ды крыніцы таго ўнікальнага перастварэння, або ўзнаўлення, як кажа сам Разанаў, класічных старабеларускіх хрысціянскіх тэкстаў — «Прадмоваў» Скарыны, «Словаў» Тураўскага, «Плачу» Сматрыцкага, якім займаецца зараз аўтар наватвора «заўзятар», сам заўзятар новых формаў творчасці ды перакладу?.. >Вершы Разанава перакладзеныя больш як на 20 моваў свету. Праз Разанава, які пачаў пісаць па-нямецку, ціхая, нясмелая Беларусь раптам загаманіла на ўсю Еўропу — зборнікам Wortdichte. Цяпер з гэтай беларускай ваколіцы, каторую за нямецкай акупацыяй дзеля арыйскіх прыкметаў насельнікаў уключылі ў тэрыторыю Райху, — і наш найвядомейшы перакладчык з нямецкай Сёмуха, і беларускі «нямецкі» паэт Разанаў. А Сялец паціху затухае. Пусцеюць і дагніваюць хаты. Няма ўжо габрэйскага Форштата. На выходных паўз берагі вадасховішча бухае моладзь з усяго наваколля. Сялец рассяляецца ды співаецца…  

Page 106: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Але.Калі ўсе згублены ключы,калі ні шанцу,анічога —усё ж ідзі,любі,крычыі пасягай на перамогу. Глядзіш то скрозь слёзы, то з лёгкім уздыхам на гэты поўны невымоўнае ласкі край, дзе ўсё так смутна, размыта, распушчана, стоена — і верыш: яшчэ крыху… вось зараз… раптам пачуецца звон. Прастора займае цэнтр. І ўсе, хто застаўся ў жывых, зразумеюць: тут Бог.

Page 107: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Апазіцыя сумлення

Хто не супраць вас, той за вас.Марка 9:40— Хто не са Мною,той супраць Мяне,І хто не збірае са Мною, той раскідае.Лукі 11:23 Беларусы ўжо даўно ў маўклівай апазіцыі. Хтосьці летась згубіў дабрабыт, кагосьці нарэшце дастаў паўсюдны ўціск, а камусьці крыўдна за дзяржаву ўжо 18 гадоў, на працягу якіх рэжым з нахабствам бандзюкаватага бэйбуса дасягаў свайго паўналецця. Маўчым, бо ўсё адно нічога не зменіш, бо як разявіш рот, будзе горш, бо няма каму заступіцца. Зрэшты, ёсць і больш глыбокая прычына: сённяшні беларус разумее, што насамрэч страх, гвалт, хлусня ды крадзеж сённяшняга начальства жыве ў ім самім. Таму той, хто ўсё-такі спрабуе змагацца з Лукашэнкам у спадзяванні, што людзі супраць, завісае па-над безданню. На пытанне пра апазіцыю жыхары пружанскай ваколіцы паціскаюць плячыма. Быў, маўляў, тут нейкі рыжы, выпінаўся нешта, ды з’ехаў за мяжу. Часам збіраецца купка за белмову… Вось хтосьці сцяг ваш гэты вясной вывесіў… ну, і калісьці быў бээнэф трыста чалавек. А ўнутраная нязгода — лічы што ў кожнага. Насамрэч усе прыкметы яўнай апазіцыйнасці — адкрыты пратэст, сімвалы, мова, еўрапейскі выбар ды дэмакратыя — апошнія гады здрабняюцца і блякнуць на тле ўзрослага прыгнечанага ўсенароднага маўчання, з якім беларус трывае зло. Часам здаецца, што гэта нема стогне сама Беларусь І менавіта гэтай сілы рэжым баіцца найбольш. Бо сэрцам жывога і дзейснага супраціву злу ў маштабах цэлага народа і цэлай краіны можа быць толькі закладзенае ў кожнага чалавека звышнепрыняцце грэху: гвалту, хлусні, падману.Інстынктыўны адпор няпраўдзе ў самім сабе ды іншых. Калі апазіцыя абапіраецца не на раздражнёныя пачуцці, а на хай сабе смутны боль сумлення — яна рана ці позна прымусіць здацца любую тыранію. Але беларускі крыж, крыжавіна правалу свабоды з катастрофай свядомасці адчыняецца толькі крыжовым жа ключом: пакутлівай самаахвярнасцю і ўваскрасеннем.

Page 108: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Таму праўда і свабода, вера і любоў мусяць стаць не адно выглядам, а самой сутнасцю апазіцыі. Несумленнасць, бруд і сваркі ўнутры такой апазіцыі робяцца проста невыноснымі. Усім разам, нават рэзка рвануўшы, выцягнуць сябе за валасы з балота не атрымаецца. Значыць, трэба шукаць тых самых носьбітаў сумленнасці, пакліканых стаць нацыянальнымі кропкамі апі¬рышча, — тых самых, якія пакуль «не лезуць у палітыку». Дзе? Сярод вернікаў-хрысціянаў найперш; сярод удумлівай, у тым ліку тэхнічнай, інтэлігенцыі, сярод несапсаванай моладзі. Менавіта цяпер вызначаецца, чым будзе Беларусь. Менавіта з сённяшняй дзесяцімільённай жывой раны, з сённяшняй цяжарнасці сумлення нараджаецца заўтрашняя нацыянальная тоеснасць. Хтосьці бачыць Беларусь гэткай утульна ліберальнай Чэхіяй, хтосьці — правінцыйнай расейскай адпачывальняй з белымі росамі і малачком, хтосьці — туманнай ускраінай Еўропы… Але Беларусь будзе Беларуссю. Гэта ж двойчы два: нацыю крышталізуе нацыянальная ідэя. А формула нашай нацыянальнай ідэі простая: «Беларуская форма — хрысціянскі змест». Беларуская мова, гісторыя, культура, адметнасці — дзеля найвышэйшага, хрысціянскага зместу, які іх напаўняе і асвячае. Ува ўсёй светлай, празрыстай, белчырвонабелай ахвярнай глыбіні беларускасці прасвечвае Хрыстос. І гэта не толькі і не столькі для саміх беларусаў. Сваіх найлепшых творцаў ды найвыбітнейшых геніяў Беларусь аддала Расеі ды Польшчы, гісторыю — Літве, унію — Украіне, габрэйства — Ізраілю, адрывала ад сябе жывыя кавалкі, наталяючы і дабраслаўляючы ворагаў, і, укрыжаваная, сталася Хрыстовым вобразам і падабенствам у сэрцы Еўропы. Скажаш, народу фіялетава?.. Але беларускі народ — гэта не адно дзесяць мільёнаў сённяшніх насельнікаў Беларусі. Гэта і мільёны жыхароў ВКЛ ды Рэчы Паспалітай, і паўстанцы Каліноўскага, і закатаваныя ў ГУЛАГу вернікі… І адначасна пакаленні тых, хто будзе пасля нас. ТЫЯ нямногія, хто здольны гэта ўмясціць, — адказныя за ўсіх астатніх. Урок беларускіх Адраджэнняў пачатку і канца ХХ ст. заключаецца ў тым, што акцэнт на форму (беларускасць) аказаўся мацнейшы, чым на змест (на Хрыста) — а любая форма, якая імкнецца паглынуць змест, рана ці позна правальваецца. Беларуская праўда, свабода і справядлівасць, ды ў рэшце рэшт і адметнасць, насамрэч заключаюцца не ў аканні, яканні або форме ўзораў на арнаменце, а хочаце верце, хочаце не — у Ісусе Хрысце. Часам раяць: чуеш, прапаведнік, а ідзі-ка ты… у царкву. Наадварот, гэта царква мусіць ісці ў грамадства, ацаляць, прасвятляць і перавязваць параненых ды паміраючых беларусаў, якіх мільёны. Апазіцыя, патрэбная Беларусі, — гэта актыўная супольнасць сумлення. Жывыя цэрквы (не іерархіі — цэрквы!). Прыстойныя сем’і, дбайныя гаспадары. Моладзевыя рухі, якія ідуць ад сэрца.

Page 109: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Верыш у Бога? Любіш Беларусь? Дзейнічай! Крыжовая сістэма каардынатаў будучага Адраджэння і будучай перамогі — трохканфесійная хрысціянская беларускасць. І прычына не толькі ў тым, што гісторыя Беларусі наскрозь евангельская, што маральнасць сама па сабе ёсць падмуркам любой дзяржавы, і нават не ў тым, што праз здабыткі ды знакі тысячагадовай хрысціянскай Беларусі мы ўсведамляем сваю прыналежнасць да заходняй цывілізацыі. Галоўная прычына — Бог рэальна існуе. І Ён дабраслаўляе тых, хто выракаецца сябе, бярэ свой крыж і ідзе за Ім — пад сцягам Ягонага ўваскрасення і перамогі.

Page 110: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец. Вырабы

Няма нічога таемнага,што не выйшла б на яву,

ні схаванага, што не зрабілася б вядомым

і не выкрылася б.Лукі 8:17. 

 Большасць беларусаў упэўненая, што выбары ў краіне адбываюцца так. На загад старшыні камісіі жанчынкі некалькі дзён выбіраюць у грасбухах прозвішчы выбаршчыкаў, якія не галасавалі на апошніх «выбарах». Звычайна набіраецца некалькі соцень на ўчастак. Маладзенькай настаўніцы беларускай мовы («почырк у цябе прыгожы, знаем,» — пасмейваецца старшыня) даручаюць за іх распісацца. У суботу ўвечары, калі са школы ўсе разыдуцца, некалькі стосаў падрыхтаваных бюлетэняў «ЗА» пачкамі, складзенымі для зручнасці ўдвая, гахнуць у урну. Потым, пры падліку, калі ўсё гэтае дабро вываліцца на стол «кніжкамі» ды рулончыкамі, настаўніца ледзь прыкметна пачырванее і апусціць галаву, каб не было відаць. Гэта — «скруткі». Два сябры ўчастковай камісіі разам з бээрэсэмаўскім «назіральнікам», вяртаючыся з выязной скрыняй, спыняюць уазік на ўзбочыне, заходзяць за прыдарожныя елачкі, ускрываюць скрыню (дно на шурупах, пячатка захаваецца, не ссы), пералічваюць запоўненыя бюлетэні і пазначаюць вынік на абрыўку газеты. Стос «няправільных» спальваюць тут жа, пад елачкамі, прычым кіроўца эканоміць пстрычку запальнічкі і зацягваецца цыгарэцінай на манер таварыша Сухава; адпаведную колькасць загадзя падрыхтаваных «правільных» укідваюць. Уся аперацыя займае хвілінаў дзесяць — не першы год замужам. Тут жа, на капоце ўазіка, побач з гатовай скрыняй, у пластыкавыя конаўкі разліваецца па сто пяцьдзясят — «за нас з вамі і за хрэн з імі», — і кампанія руліць у «камісію», каб паспець да падліку. Гэта — «елачкі». А падчас падліку звесткі пра вынікі члены камісіі передаюць старшыню. Наўздагад тыцкае пальцам у клавішы калькулятара. Усё гэта, вядома, лухта, нічога ён так не лічыць, але, каб і жанчынкі, і назіральнікі ў далёкім куце багавейна замерлі ў чаканні — вось яна, кульмінацыя! — для саліднасці кашлянуўшы, абвяшчае лічбы, яшчэ тыдзень таму спушчаныя з райвыканкама. Гэта — «калькулятар». Усё. Дарэчы, нават паводле лукашэнкаўскага кодэкса, за такія штукі належыць ад двух да сямі гадоў.Выбараў у нас і праўда няма: беларусы калі і не ведаюць гэтага, дык здагадваюцца. Ёсць вырабы. 

Page 111: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

На выбарах выбіраюць, а вырабы вырабляюць. Вырабы «дэпутатаў палаткі прадстаўнікоў» — проста прастаўленне штампіка з тэрмінам захоўвання на канвееры звыклых кадраў. Спрыт рук, лёгкая сарамлівасць — і макаронныя вырабы, якія вешаюць на вушы мільёнам беларусаў, гатовыя. Вы — рабы. У Аграмадным падмане «вырабаў» удзельнічаюць тысячы і тысячы беларусаў. Тых самых дабрадушных, мажных, усім вядомых дзядзькоў, якія ўсё разумеюць, але піхаюцьткі ў урну пачкі, замяняюць з суботы на нядзелю скрыні з датэрміновым ды хітра пасміхаюцца назіральнікам; тых самых сямейных кабетаў з савецкімі прычоскамі, харошых мамаў і душэўных жэншчын… якія, калі што, раптам ускіпяць і пырснуць нянавісцю. А калі яны робяць гэта ўжо гадоў наццаць?.. А калі хлусіць, красці, махлярыць — ужо норма, якая ўелася ў плоць і кроў, працяла да касцявога мозгу, да здранцвення ўсялякіх згрызотаў?.. Вырабы — нясцерпна балючы зрэз беларускай ментальнасці. Яўны падман пад выглядам непарушнай законнасці, ліслівая гасціннасць і гэтае «мы вам зробім усё што заўгодна, толькі не кранайце!» з сутаргавай дуляй у кішэні… Але ўсё таемнае ўрэшце становіцца яўным. Беларускі народ на «парламенцкія вырабы» не пойдзе — гэта відавочна. Тым, хто ўнутры сябе выбар мае, гэтую відавочнасць трэба толькі зафіксаваць. Тут галоўнае — ускрыць механізм дзеяння зла, каб ён стаў ясным для кожнага. А зрабіць гэта можна толькі тады, калі ўсе заўважаныя звёны ланцуга вырабаў будуць хутка трапляць у сеціва і прэсу ды складацца ў паслядоўную карціну. Гвалт ці прымус на датэрміновым «галасаванні», факты роспісаў за «мёртвыя душы», нестыкоўка звестак па бюлетэнях, розніца яўкі і выніку «камісіі» ў разы… Відавочца байкоту можа быць і зарэгістраваным назіральнікам, і стаяць ля ўваходу на ўчастак, і весці анлайнтрансляцыю за праходам на «галасаванне» 23 верасня з машыны. Чым больш момантаў ускрытага злачынства ўдасца вылавіць ды вывесіць сушыцца на ўсеагульны агляд у нэт — тым больш шанцаў, што беларускі народ нарэшце вырабаў жахнецца. Расея і то ачомалася. Вырабы ў сённяшняй сістэме — рэч ключавая. Няўдзел у вырабах — гэта непрызнанне законнасці зла. Масавы няўдзел у жыцці рэжыму немінуча вядзе да ягонай смерці. Аддзяленне сябе ад рэжыму — паняцце, блізкае да практыкавання ў святасці. Адняць у Чалавека права выбару — адно з найвялікшых злачынстваў і прамы выклік Богу. Бо гэта Творца даў чалавеку такую свабоду, такое права выбару, што нават Сам не прымушае паверыць у Яго відавочным з’яўленнем. Пакуль ты жывы — выбар ёсць. Быць ці не быць. Біць ці не біць. Жыць у граху ці каяцца. 

Page 112: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

І той, хто вырашае «быць», хто адмаўляецца прымаць зло як норму жыцця, хто з каранямі вырывае цемру з уласнага сэрца — у пошуках свабоды, праўды і справядлівасці рана ці позна раптам зразумее, што выбраў Бога.

Page 113: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Адкрыццё Хрыста

Бог, Які сказаў заззяцьЗ цемры святлу,азарыў нашыя сэрцыпазнаннем славы Божайу асобе Ісуса Хрыста.Другое да Карынцянаў 4:6 Спытай беларуса пра Бога — і ўбачыш чалавека, які раптоўна прачнуўся. Усхапіўся, тарашчыць вочы і не разумее, дзе ён. «Ісус?.. — крыва ўсміхаецца, блішчыць залатым зубам муляр Лёнь, павольна ачомваецца. — А… Ён мне не перашкаджае.» «Ці веру… я… у Бога?.. — задуменна, па складах, спрабуе «ўехаць» токар Валянцінавіч. — Гэта пытанне, як табе, сказаць… якое навука яшчэ… точна не ўстанавіла». «Не, штосьці-то ё, — зваршчык Анатоль апускае вочы, цяжка думае, чухае сівую галаву і пераключаецца ўбок. — Але — ну дзе справядлівасць, а?! Вось паглядзі…» Асэнсаванне прабіваецца на тварах скрозь забыццё, павольна, ненадоўга — і на нейкі момант у вачах праблісквае водсвет чагосьці светлага, прыгожага… Страчанага… Так хочацца, каб яны не аплывалі зноў у сваю змрочна зморшчаную кому! Але — махне рукой, адвернецца ці выдыхне, вось такія, маўляў, пірагі — і брык. Зноў напаўжывы. Мы вечна губляемся, пачуўшы самае важнае пытанне. А між тым, штотыдня паўтарае наш баптыст-гарманіст, каторы прапаведуе ў камендзе, гэта галоўнае — вызначыцца, дзе ты хочаш правесці вечнасць. У справах жыцця і смерці нават няверуючыя набываюць прытомнасць перад Ім. Але, быццам у вадзе, у іншай стыхіі — а ці можна тут хаця б дыхаць?! — спохапам надзімаюць шчокі, мычаць ды ліхаманкава кубатураць, куды б адсюль дзецца. Заўсёды, калі рэч у праўдзе, свабодзе, справядлівасці, заўсёды, калі час надломваецца ў змаганні дабра і зла, калі людзі пакутліва напружваюцца, высільваюцца, церпяць з астатніх сіл і пад невыносным напорам грэху і гвалту здаюцца — усяму народу даводзіцца кожны раз наноў адкрываць адну простую і глыбокую ісціну. Чалавечымі сіламі гэта адолець немагчыма. Сумарнага зараду зла, якое тоіцца ў сэрцы кожнага з нас, насамрэч хопіць, каб у трэскі разнесці ўсю Беларусь. І цемра ўнутры чалавека, не пераможаная Богам, будзе тлець роўна столькі, колькі трэба для канчатковага вызначэння: хочам мы вечнага жыцця — ці вечнай смерці. Аднойчы такое даводзіцца перажыць і чалавеку, і пакаленню, і цэламу народу.

Page 114: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Гэта адкрыццё прыходзіць пасля вялікага болю, расчаравання ці спусташэння, як цуд. Як спатканне з каханнем першага позірку. Раптоўна. Працінае сэрца так, што ты трапечаш, бы злоўлены матылёк. І ціха. Ты раптам спахопішся: у тваім жыцці Нехта ёсць. Ты пазнаеш Яго ў цёплых вачах верніка — напарніка, які бярэцца падмяняць цябе, хворага, на працы; у вінаватых усмешках жанчын, якія пасля набажэнства ў царкве абвешваюць цябе пакункамі з ежай; у раптоўным болю параненага на разгрузцы жалеза «хіміка», які заціскае рукой сіфон крыві і тут жа сцінае зубы, каб не лаяцца. Ты пазнаеш Яго ў Беларусі — незямным позірку азёраў, што глядзяцца ў вышыні, у пяшчотнай смузе, якая сцірае межы зямлі і неба; у міры і супакоі, што закалыхваюць дыханнем лагчынаў ды ўзгор’яў любую далечыню; у адчуванні прысутнасці і пранізлівай светліні; у такіх пакорлівых і такіх патрабавальных вачах беларускіх дзетак. Ісус з тым, каму цяжка, хто церпіць несправядліва, хто плача ў адчаі. Ісус — з бяссілымі. Тымі, хто разумее, што самі змяніць мы краіну не зможам, бо не ў сілах нават змяніць сябе. Ісус нараджаецца ў нашым сэрцы — маленькі, з вераю, — пакутуе ў змаганні з грэхам, памірае на крыжы нашага цела, калі мы выбіраем зло.. і ўваскрасае пад бел-чырвона-белым сцягам, скрываўленай плашчаніцай — калі мы даём Яму перамагчы. Выжыванне беларусаў як нацыі залежыць толькі ад таго, ці набярэцца ўрэшце крытычная маса людзей, гатовых дазволіць выявіцца ў сабе Ісусу Хрысту. Калі Беларусь адкрывалася Ісусу — яна нараджалася і адраджалася. У Х ст., з прыняццем хрысціянства, расквітнела Полацкае княства. Пасля ХІІ ст. эпохі вялікіх Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага — расце і мацнее ВКЛ. У ХVI ст. з Рэфармацыяй і адначасовым абуджэннем Касцёла ды праваслаўя ўспыхвае Залаты век Беларусі — са Скарынам, найлепшымі з Радзівілаў ды Львом Сапегам… У ХХ ст. напачатку і напрыканцы — два нацыянальныя Адраджэнні на хвалі духовых абуджэнняў. Як гэта ні дзіўна, большасці сапраўдных герояў беларускай гісторыі мы і не ведаем. Тых, хто штодня шэптам вымольвае ад знішчэння цэлыя гарады; тых, чые ўлюбёныя Богам сэрцы захлынаюцца крывёю за нас, хворых, жорсткіх, раздражнёных; тых, чые невымернай глыбіні вочы каўтаюць неба, наталяючы ўвесь народ… Што мы наогул ведаем пра іх? Тое, што яны і сярод праваслаўных, і ў касцёлах, і ў малітоўных дамах? Тое, што яны і ёсць празрыстай таямніцай Цела Хрыстова — Ягонай Сапраўднай Царквой? Тое, што яны пазнаюць Ісуса адзін у адным як зміргнуць — і гэта дае ім слёзы любові і натхнёныя ўсяночныя, пашырае іх сэрцы да памераў цэлай краіны ды распасцірае перад імі зорныя шляхі? 

Page 115: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Колькі іх, сённяшніх беларускіх святых? Дзесяцера, дзеля якіх Госпад не знішчае нашыя Садом і Гамору? Сем тысячаў стоеных, верных Яму, як у гісторыі прарока Іллі? Беларусу, які сядзіць у сабе, бы ў зачыненай хаце, дробна калоціцца ад страху ды роспачы ці змучана ные ад бессэнсоўнасці працы, пара адчыняцца. Адчыняць дзверы, у якія Ён дзень і ноч ледзь чутна стукае. Калі адкрываеш Яму сваё сэрца — у табе самім раптам праглядвае Ягонае. Калі задыхаешся ад грэху — ірві сэрца, як кашулю на грудзях. І расхінай, намаганне за намаганнем, справа за справаю, усю краіну, невядомую Беларусь пад белымі крыламі сцяга Хрыста. Бо Беларусь збавіць не снайпер. Беларусь збавіць Ісус.

Page 116: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Чаму мы такія

Піша сустаршыня БХД, палітвязень Павел Севярынец Так кажа Госпад:пракляты чалавек,які спадзяецца на чалавека,і плоць робіць сваёй апорай,і сэрца якога аддаляецца ад Госпада.Ераміі 17:5. Да спітых, пабітых, скамечаных беларускіх твараў прызвычаіцца немагчыма. Аніяк. Нават сярод апошніх «хімікаў», нават сярод калгаснікаў на гэтыя зямлістыя, з мяшкамі ды падцёкамі, з вышчарбленымі і падгнілымі зубамі руіны вобразу і падабенства Божага, што тонуць у безнадзейных, балотнага колеру вачах, глядзець балюча. Ды з такімі ж гожымі, шляхетнымі прозвішчамі — той ад караля, той ад Базыля, той ад бурштыну, той ад апостальскага імя...Глядзіш, як павольна тлее родная, стагоддзямі вылепленая прыгажосць — і халадок па скуры ад таго, што ўсярэдзіне тоіцца нешта яшчэ страшнейшае. Бывае, і сам акунешся ў люстра — брыдка. Беларус, як ёсць сённяшні знямоглы, напаўразбураны беларус. Чаму вакол нас усё так кепска? — пакутліва дапытваемся мы адно аднаго. А вакол усяго толькі заканамерны вынік таго, што ў нас. Стаўленне «хімікаў» да сваіх жа, міліцыянераў да «хімікаў», гаспадароў да рабочых, а рабочых да сваёй працы, вяскоўцаў да фермераў, а прадавачак аўталаўкі да вяскоўцаў, праваслаўных да баптыстаў, а каталікоў да праваслаўных, усё гэтае мяккае, што правальваецца, усё гэтае цвёрдае, што гнецца ды звіваецца вузламі, скоўтваеш моўчкі — паўсюль, паўсюль вылазіць яно, наша такое беларускае… з гнільцой і душком. У гэтым сорамна прызнавацца — але трэба. Інакш — жыць нам у балоце: мокра ды цёпла, смярдзіць, ай, затое сваё, да горла ў твані, але абы хвалю не гналі. Сябе не падманеш — сама мярзотна тхне найлепшае, якое пачынае псавацца. Мудрая беларуская асцярожнасць у нас стухла да стану ліпкае баязлівасці; унікальная цярплівасць сцялася ў невыносную цярпімасць да зла; так шанаваная Шушкевічам руплівая ашчаднасць здрабнела да сквапнасці, а знакамітая кемлівасць вычварылася ў круцельства; глыбокая засяроджанасць ужо настолькі заглыбілася, што анічога не прасвечвае з тае беларускае душы, акрамя змрочнасці, асабліва

Page 117: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

заўважнай старонняму на тле чысценькіх вуліцаў; Боская беларуская пакорлівасць вырадзілася без веры ў павальнае халуйства, а натхнёную беларускую любоў — мілую, закаханую, неспатольную — ванітуе на кожным рагу блудам. Народ, які спарадзіў столькі геніяльных пісьменнікаў, кампазітараў, спевакоў ды цэлыя культуры для суседзяў — адмаўляецца ад сваёй мовы. Нашчадкі цывілізацыі ВКЛ, што дагэтуль застаецца еўрапейскай вяршыняй талеранцыі, правасвядомасці і міжмоўя, стагоддзямі кшталтаваныя Статутамі, радамі, судамі ды соймамі — абыякавыя да ўласнай дзяржаўнасці. Нацыя, чыёй сарцавінай ёсць поўная Хрыстовых пакутаў ды самаахвярнасці гісторыя, маючы выключна хрысціянскія сімвалы і наскрозь біблейскі генетычны код, — выракаецца Бога. Ды і ці ёсць наогул у свеце грэх, глыбейшы за беларускі?!. Так шкада гэтай Альгердавай моцы, Скарынавай ёмістасці, Касцюшкавай цвёрдасці, багдановіцкай прыгажосці… Але хіба тады гэтае зло не сядзела ў нас — пакуль яшчэ ціха?.. Хіба гэта нетутэйшыя манахі XVII стагоддзя да калецтва біліся кляштар на кляштар за ставы і сеткі ў спрэчных валоданнях — гэта каб, значыць, на стале рыбка была ў хрысціянскі пост!.. І вось напіваецца сённяшні забіты, забыты, ціхмяны беларус, і са скуры раптам вылазіць звер: ды такі ярасны, ды такі здзічэлы, быццам вырваўся з пекла. Святое месца пустым не бывае. Пакліканыя стаць выбраным Божым народам у сэрцы Еўропы, мы ўнікаем ўласнага лёсу — і прападаем. Так у нашай гісторыі скрозь: варта адступіць ад Бога, адмовіцца ад волі, пазаначваць у норы таленты, ухіліцца ва ўтульнае, рабства — і беларус уразнос ідзе да д’ябла. І вось у краіне друкаванай Бібліі і тысячагадовага хрысціянства ўцаркоўлены вернік — усяго кожны дзясяты. І вось народ Статута сярод усіх — у тройцы першых паводле асуджаных вязняў на душу насельніцтва. І вось Беларусь-жыццялюбка ўжо наперадзе ў сусветнай статыстыцы самагубстваў… — Фу, ды нашто ў гэтым корпацца! Дастала яно, вашае нашае самаедства! — псіхане беларус. Спакойна. Проста, капаючы ў сабе яму, трэба ведаць, што шукаеш скарб.Бо беларускае самакапанне, непазбежна глыбокае, глыбіннае, можна будзе лічыць вычарпаным толькі ў адным выпадку: калі скрозь тленную тоўшчу грэху, перагнілую волю і пяскі забыцця адрыем у труне свайго сэрца пахаваную жывую крыніцу — вобраз і падабенства Вечнага Усёмагутнага Бога.

Page 118: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Сеціва

…І кажа ім: ідзіце за Мною!Зраблю вас лаўцамілюдзей.Евангелле паводле Мацвея 4:19 Беларусь паволі сплывае ў сеціва. Людское сумоўе, навіны, кнігі, газеты, надвор’е, карысныя парады і разумныя думкі, цікавасці і цікавосткі, ды і сам час беларуса ўсё больш і больш заблытваецца ў неабдымнай, шматмоўнай, поўнай выбраных знакаў, улюбёных мелодый, знаёмых і новых абліччаў, падуладнай аднаму толькі дотыку пальцаў прасторы. А яна, гэтая прастора, штодня выкалыхвае з доннай каламуццю, падхоплівае ды выцягвае на паверхню яшчэ не вядомыя чалавецтву бліскучыя цуды і страхалюдствы самай глыбокай у свеце беларускай глыбіні. Менавіта ў сеціве наўпаўней усплываюць беларуская засяроджанасць і хітрамудрасць, зайздрасць і пакрыўджанасць, прыгажосць і летуценнасць, агульная млявасць і абыякавасць да жыцця. Бясконцыя водарасці выслоўяў ды выяваў у сяброўскіх стужках, гронкі безыменнага і беспрадметнага гневу ў каментарах, кілатоны тутэйшай балотнай твані — і ніколі не бачаныя на нашай прэснаводнай сушы (не блытаць з сушы) глыбакадумныя салёнасці… Старадаўнія сядзібы Берасцейшчыны (са здымкамі), пружанскія плёткі (з падрабязнасцямі), тутэйшыя кошты (дзе пасля кожнае лічбы — ооо! — крыкі нулёў)… І калі ў навакольных калгасах усё яшчэ вырашаюць аб’ява ў раёнцы, хатняя тэлефонія ды радыё АБС, дык у пераважна маладзёвай камендзе большасць або «Укантакце», або на інтэрнэт-гульнях, або на сайтах сумнеўнага зместу. Сеціва імгненна, чуйнымі позвамі, адгукаецца на тое, што сапраўды хвалюе беларускі народ, хваля нарастае, ператвараецца ў вал — і людское мора раптам ускіпае вакол выпадковага відэа ці гуку, якія трапляюць сённяшняй Беларусі ў сэрца. Улёткі і налепкі — ужо толькі дапаможныя сігналы. Беларускія маўклівыя акцыі давялі магутнасць плыняў, народжаных у сацыяльных сетках; дык гэта летась, а з той пары Байнэт яўна пашырыўся. Еўрапейскія акцыі і арабскія вёсны мільёнамі клікаў за лічаныя дні мяняюць улады і лады жыцця. Нават Расія, да якой увогуле ўсё тугавата даходзіць, народ якой вечна безмолвствует — нарэшце закіпела праз сеціва пасля ўсё той жа сфальшаванай «парламенцкай кампаніі». Адказ на бяссіласць «старой апазіцыі» — тры-дабл-ю. Гаварашчая галава «кандыдата ў дэпутаты», каторы выступае па абласной тэлевізіі за ўсё добрае і супраць усяго кепскага, нікому не цікавая. А вось відэа, колькі людзей насамрэч нагамі зайшло да «выбарчых урнаў» 23 верасня ў параўнанні з афіцыйнымі дадзенымі «камісіяў», сеціва парве. Падчас нешматлікіх масавых акцыяў беларусы павальна, поседам сядзяць у нэце. 

Page 119: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Самы паспяховы палітычны лідар апошняй кампаніі, Саннікаў — кандыдат у прэзідэнты ад інтэрнэт-сайта. Найбольш розгаласныя беларускія праекты апошніх часоў разгортваюцца праз «кантакт», «ю-цюб», мульцікі ды фільмы, скачаныя на асабісты камп'ютар. З дэмаграфічным змяншэннем колькасці моладзі, з закручваннем гаек і ад’ездам вялікай колькасці праца-здольных за мяжу ў беларускага руху, па вялікім рахунку, застаўся адзіны рэсурс для пашырэння — кліпы, суполкі ды акцыі, накіраваныя на збіранне ды вывад актыўных анлайнераў у жыццё. Адзіны прарыў, магчымы зараз у парламенцкай кампаніі 2012, — гэта калі мільёны беларусаў даведаюцца праўду пра факты фальсіфікацыі, выкладзеныя тысячамі відавочцаў байкоту ў нэт. У Беларусі, дзе пяць мільёнаў карыстальнікаў і сто тысячаў блогераў, толькі праз сеціва можна паразіць зло ў такіх маштабах: тут уваход не толькі дахаты, з дрыжачым ад фальшу голасам: «Выбары!..» — але і ў асабісты пакой да кожнага другога беларуса. І беларускасць, і свабода, выцесненыя з рэальнасці, засяляюць сеціва. І ў Беларусі, і ў волі зараз нашмат больш агульнага з нябачнасцю, умоўнасцю, паветранасцю нэту, чым сённяшняй рэчаіснасцю. Гэта — патэнцыял. Магчымасці весці і евангелізацыю, і беларусізацыю, і грамадзянскую адукацыю, і палітычную агітацыю — бяспрыкладныя. Наведвальнасць незалежных навінавых сайтаў сувымерная з абсягамі афіцыйных СМІ — прычым як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўнях. І магчымасць даць беларусу ачомацца, усвядоміць сябе тым, кім ён ёсць, як ні парадаксальна — найбольшыя цяпер менавіта тут. Няўлоўнае электрамагнітнае поле інтэрнэту — аснова альтэрнатывы прымусова падпісаным газетам, чорным бэтэшным ды расейскім тэлескрыням, вечна цёплым ад сядзення начальніцкіх задоў крэслам на райвыканкамаўскіх нарадах, іерархіям органаў і кантроляў, працоўным кантрактам і нясплачаным крэдытам, колькіслойным кратам страху — усёй грувасткай і ржавай шматпавярховай сістэме клетак рэжыму. Дзе яны, нашы Пятры і Андрэі, лаўцы чалавекаў?.. Дзе яны, нашы Навальныя? Знайсці і злавіць беларуса, найвялікшага адмыслоўца ў майстэрстве хавацца ў бульбу!... Галоўнае — не заблытацца ў сеціве самім. Бо наша мэта — не «раскруціць» сябе, не распаліць яшчэ большую нянавісць да Лукашэнкі, а выцягнуць з мора страху, падману і ўсеагульнай хлусні як мага больш яшчэ жывых людзей, якія ўрэшце зменяць воляй і верай аблічча гэтай зямлі… Так, як было паўсюль — з лёгкім, любоўным подыхам нябачнага і няўлоўнага Святога Духа.

Page 120: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Тайс

Так, Госпадзе! Ты ведаеш,што я люблю Цябе. Ісус кажа яму:

пасві авечак маіх.Евангелле паводле Яна 21:15

 Адказ сталінскаму калгасу тут, у Купліне, знянацку ўсплывае ў колішняй савецкай святыні — сярод казармаў вайсковага гарадка ды на полі, зрытым бункерамі і акопамі па абодва бакі колішняга КПП. Заязджаеш праз разбураную браму з пустым месцам ад чырвонай пентаграмы — і зямля пачынае калыхацца пяшчотна-шэрымі пухнатымі чародамі авечак. Мірнае бляянне. Эпічна. Па-біблейску. В’етнамскія свінні неўразумела глядзяць на мінакоў праз дрот электрапастуха і раптам, з рохканнем важака, усім табарам кідаюцца наўцёкі ды рассыпаюцца па пагорках. Гняды конь паважна падыходзіць да агароджы, дабрадушна чмыхае табе ў твар і ўсёй пысай шукае, ці не хаваеш ты ад яго чагосьці смачненькага. Усё дыхае цеплынёй і свойскасцю, усё па-хатняму дагледжана… і проста прыгожа. Хто гаспадар? А, фермер тут адзін. Беларус? Ага. Нярускі. Бачыў у Беларусі ўсялякіх фермераў: полацкага бедалагу, які ледзь ліпеў на дваццаці гектарах пяску (адмыслова выдзеленых яму сельсаветам, каб ведаў сваё месца); аматара «Анастасіі» ды жыцця ў гармоніі з прыродай з Шаркаўшчыны, які туліўся з малочным статкам на паўсотні гектарах; пляменніка палаткавай дэпутаткі з-пад Нясвіжа, якому цётка «прабівала» дапамогу з навакольных калгасаў і які, вядома, сцвярджаў, што «фермерства ў нас падтрымліваецца»… Але з гаспадаром такога кшталту, самастойным і паспяховым сямейным вернікам (на якіх калісьці і трымалася Беларусь) — упершыню давялося пазнаёміцца менавіта тут. І гэта — афрыканец Тайс. Матайс Уолес Тэрон, якога ўсё наваколле ведае як Тайса, — бур, родам з Намібіі. У 1994 інжынер-хімік прыняў Хрыста і паехаў з місіяй «у Расію», былы СССР, дзе толькі вось рухнуў камунізм, — а трапіў сюды, у колішні вайсковы гарадок у Беларусі. Сустрэўся з братамі-евангелістамі з Кобрына і заняўся справай продкаў — белых афрыканскіх фермераў: пачаў разводзіць авечак. Тайс высокі, крыху смуглы, вусаты і добразычлівы. Вельмі просты. Бярэ на працу «хімікаў» ды мясцовых рабочых. Часам, запрошаны на набажэнствы да пратэстантаў у навакольных гарадках ды мястэчках, сведчыць пра сваё жыццё ў Богу. 

Page 121: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Пасля таго, як на найвышэйшай нарадзе ў Мінску было пастаноўлена займацца авечкагадоўляй, да мяне пасыпаліся званкі. Падкажы, там у вас побач ёсць такі… Беларускі народ, ад менеджэраў да ветэрынараў, азадачаны тым, што следам за «А» цяпер хорам загадана казаць «Бэ-э-э», палез у сеціва, а там на запыт «авечкі Беларусь» Гугл, вядома, выдаў дзіва нумар адзін — фермера Тайса з Пружанскага раёна, які збывае бараніну на Камароўку. Жонка Тайса Антанэт, дыпламаваны псіхолаг, трымае кавярні: дзве «Афрыкі» ў цэнтры Пружанаў — цяпер улюбёнае месца адпачынку моладзі і сем’яў. Меню — без алкаголю. У нас не паляць. У нядзелі зачынена: сёмы дзень — Госпаду. Светла: акрамя шкла ды пластыку — дрэва і саломка. Агромністы выкапнёвы пазванок з кранальным папярэджаннем: «Косць маманта. Рукамі не чапаць». Сапраўдныя страўсавыя яйкі ў плеценым кошыку. Іголкі дзікабраза. Савана. Сафары. Чорныя чалавечкі, што танчаць на шкле, свяцільніках ды выцінанках… Чыста і ўтульна. Дзяўчына-прадаўшчыца прыязна адгукаецца і пераходзіць на беларускую мову. Госпадзе… Што тут скажаш?.. Хрысціянства — яно і ў Афрыцы хрысціянства. Беларусь — яна і ў «Афрыцы» Беларусь! Дзеці Тайса і Антанэт, хлопчыкі шаснаццаці і чатырнаццаці гадоў ды дзяўчынка адзінаццаці, дапамагаюць пасвіць і ўпраўляцца па гаспадарцы. Жвавыя, адкрытыя, з прыгожымі карымі вачыма, размаўляюць на роднай мове афрыкаанс, па-расійску і па-ангельску. Тайс не хоча аддаваць дзяцей у школу, дзе вучаць, што чалавек пайшоў не ад Бога, а ад малпы. Навучанне — прыватнае. Тайс. Жонка. Дзеці. Авечкі. Проста любуешся. Біблейскі Давід да таго як стаць вайскаводцам і царом, пасвіў авечак — жывёлаў надзвычай чыстых: нават трапіўшы ў бруд, яны старанна мыюцца. Урэшце, Сам Ісус у Евангеллі — і ахвярнае і пакорлівае Ягня, і добры Пастыр, што пакладае жыццё за авечак… Тайсы вельмі простыя. Іх адразу адрозніш — і найперш не па мове ці колеру скуры. Хаця становішча з «відам на жыхарства» надзвычай хісткае — у іх няма страху. Упэўненыя. Глядзяць у вочы — ясна, цікаўна. Працуюць. У самы ўтульны дамашні час моляцца і чытаюць Біблію. Так беларусы рабілі і ў Полацкім княстве, і ў ВКЛ, і ў Рэчы Паспалітай, і пад Расіяй. Большасць беларускіх герояў Новага часу выйшла з сем’яў вернікаў, якія гаспадарылі на зямлі. А цяпер?.. Няўжо мы забыліся?.. Няўжо ў нас развялося столькі ваўкоў, што Госпад пасылае малы авечы статак нам на сорам? Няўжо на беларускай зямлі распладзілася столькі Каінаў, што ажно з Паўднёвай Афрыкі спатрэбіўся брат-пастух Авель?.. Пакуль беларусы, сцяўшы зубы, надсілу дратуюць бедную зямлю ў калгасах дзеля жабрацкага заробку, фермер-бур паволі пашыраецца, мае плён і дае працу іншым.

Page 122: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 І калі разумееш, што просты і ўсмешлівы Тайс нікога не збіраецца вучыць жыць, — усё робіцца ясна. Беларусы, мілыя! Ну калі да нас не даходзіць, ну хоць з цікаўнасці, хоць дзеля афрыканскай экзотыкі — паглядзіце…Чалавек з краю свету выкліканы сюды засведчыць нам, загрузлым у сваіх балотах, усёведным і хітрамудрым — Той, Хто пасвіў нас як народ тысячу гадоў, аднойчы збярэ ўсіх, аддзеліць адных ад другіх, паставіць авечак па правую руку, а казлоў па левую, аддасць кожнаму па справах ягоных, і мы, хто з жахам, а хто з захапленнем, нарэшце пазнаем нашага беларускага Правадыра і нашага беларускага Пастыра.

Page 123: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Рваныя раны ворыва

Пяты анёл затрубіў, і ўгледзеў я зорку, Што ўпала з небана зямлю, І дадзены ёй ключ ад калодзежа бездані.Адкрыццё, 9:1 Куплінскі склад аўтазап-частак, на якім мне даводзіцца працаваць за трыста метраў ад каменды, — найбольшы ў Пружанскім раёне. У былым танкавым ангары на 400 кв.м — жалеза да трактароў «Беларус», МАЗаў, савецкіх грузавікоў, сельгастэхнікі; падшыпнікі, фільтры, рамяні ды шлангі розных калібраў, эмалі, гаруча-змазачныя матэрыялы, разнастайныя інструменты — ажно да аптэчак і электрапастухоў. Калгасы раёна, калісьці перайменаваныя ў ААТ, затаварваюцца менавіта тут. Склад — гэта звыш чатырох тысяч найменняў, дзе памылка ў нумары акумулятара ці трактарнай шыны будзе каштаваць табе месячнага заробку; гэта змораныя, бегма, купцы, інжынеры і механікі (якія прызнаюцца, што маюць хіба адзін выходны на год — 1 студзеня); гэта некалькі дзясяткаў сваіх рабочых, чорных ад мазуты і пылу, якім трэба выдаваць снадзіва і рыштунак, а таксама процьма ластавак, што напаўняюць былы ангар шчабятаннем, лепяць гнёзды ў скрыжаваннях бетону, віртуозна вылоўліваюць мух ля вокнаў і дзвярэй і выводзяць маленькіх, якія шэрагам, не раўнуючы ноты, сядзяць на лініях дроту ды пачаргова, быццам у мульціках, вучацца ціўкаць. Месячны абарот тут ідзе на мільярды, вага жалеза — на тоны, і спаленыя нервовыя клеткі — напэўна, адзінае, што ўліку не паддаецца. Калгасу, які прыязджае, трэба паказаць, што ёсць, запісаць, аддаць накладныя і выдаць, а часцяком і дапамагчы пагрузіць. Жалезная плынь. Дзякуй Богу, кладаўшчык — баптыст Слава: за парадак можна не хвалявацца. Брат Слава прайшоў і турмы, і бамжаванне, пакаяўся, прыняў Хрыста — і цяпер адзін з кіраўнікоў тутэйшай памеснай царквы. Дапамагае галоўны інжынер Максімавіч — сціплы ды ўсмешлівы беларус-тэхнар з вёскі Забэйды-Суміцкага, знаўца ўсяго неверагоднага жалеззя, вечна на тэлефоне, на запраўцы або ў майстэрнях… Але сам, маючы з тэхнікі хіба што ровар, часам знемагаеш ад атупення. А Госпад жа папярэджваў… У СІЗА КДБ тры месяцы прапускаў міма вушэй бясконцыя аповеды галоўнага інжынера МТЗ пра карданы, рэлюшкі і гідрацыліндры — і вось трапляеш акурат туды, куды едуць па запчасткі для 850 «Беларусаў»! Большасць усяго металу, гумы ды «хіміі» са складу сыходзіць у малако: менавіта «малочка» дае 9/10 экспарту Пружанскага раёна. Трактары, сеялкі ды касілкі працуюць на кармах і збожжы для фермаў; шлангі, вёдры ды вілы ідуць наўпрост у кароўнікі; грузавікі развозяць малако па гіпермаркетах. 

Page 124: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Прыязджаюць тыя, каго гараджане мімаходзь называюць «калхознікамі» — няшчасныя, дабрадушныя і простыя сімпацягі: то стрыманыя, то жартуны, то змрочна-засяроджаныя, каржакаватыя дзядзькі або асаністыя маладзёны з густымі брывамі ды галасамі, кожны з непаўторнай паляшуцкай ці ліцвінскай гаворкай — адразу ўяўляюцца дрэвы, выкарчаваныя дзесьці ў Пушчы!.. Размаўляеш — і разумееш: калгасы, што засталіся на Пружаншчыне, або выцягваюць за кошт колішніх пракаповіцкіх уліванняў Нацбанка — або «выязджаюць» на некалькіх трывушчых беларусах-працаголіках, прыроджаных земляробах, хто яшчэ не спіўся; імі затыкаюць усе дзіры. У стратнай, друзлай, яшчэ саўковай сістэме апошні запас — унутраная, валовая тутэйшая працавітасць. Невынішчальныя, вечныя беларусы, знявечаныя калектывізацыяй ды атэізмам, яны ўсё захоўваюць у кутках вачэй, у вуснах, у цяжкім маўчанні сваю беларускую таямніцу — як удаецца выжыць, карміць горад ды трымаць для дзяцей ды ўнукаў дзесь глыбока-глыбока гарчычнае зерне надзеі. А гаспадарыць на беларускай зямлі па-ранейшаму сталінскі калгас. З размоваў з інжынерамі высвятляецца, што львіная доля трактароў у гаспадарках стаіць; што ў нідэрландскіх комплексаў, закупленых на фермы за вялізныя грошы, зімой замярзаюць паілкі (не разлічылі — іншы клімат); людзі саромеюцца нават казаць, колькі зарабляюць; крадзеж, п’янства, безадказнасць — норма; гісторыі пра калецтвы і смерці (таму тэхніка на полі раструшчыла косткі, той упаў у жатку, таго забіла токам) несканчоныя… і ўсе, усе згаджаюцца, што ўсім усё абыякава. Вёска нават тут, у Заходняй Беларусі, як жывы арганізм — гніе. З зямлі рвуць тое, што аддасць. Гвалтам. Бо трэба вал. Бо (гарачы ком. прывет) — загад. Паступае каманда: 20-га сеяць! І хоць аграном ведае, што зямля яшчэ не адтаяла, што палова плошчаў — яшчэ балота, і сеяць па загадзе — значыць гробіць тэхніку і насенне, дзецца няма куды: на палях ужо кантралёры, і гора тым, хто не вывеў трактар на пашу. Клянуць начальства і асабіста вярхоўнага галоўнакамандуючага — і едуць у Куплін закупаць цапы, трактарныя карданы ды генератары: ведаюць, што дурных паломак ды перасеваў будзе да горла. Уборка? Зноў: усе на бязлітасную барацьбу з ураджаем. Або «семінары» (раённыя ці абласныя накачкі з выездам на палі ўзорных гаспадарак). За два-тры дні да «семінара» замест 10-12 калгасаў штодня прыязджае па 15-20 і размятаюць фарбу, шчоткі, рыдлёўкі, вілы ды лямпачкі — каб, раптам што, было чыста і мігцела. На куплінскім складзе рваны рытм калгаснага жыцця, бы хвароба сэрца, толькі аддаецца знадрыўным, з перабоямі, грукатам жалеза. Краіна Беларусь — адна з найбагацейшых зямлёю ў свеце: плошча ворыва на душу насельніцтва — амаль 0,7 га. Але пакуль бязбожжа — Беларусь без збожжа. Ані побытавай сялянскай веры, ані прыватнай уласнасці — а інакш у зямным жыцці ніяк. 

Page 125: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

У ворыва па-ранейшаму няма гаспадара. У людзей па-ранейшаму няма волі. Па-ранейшаму дае свае ўсходы кроў, пралітая падчас калектывізацыі: раскулачаныя, сасланыя, забітыя, замораныя голадам; разрабаваныя сем’і, закінутыя вёскі… Колькі яшчэ пяцігодак зямля будзе вывяргаць, выціскаць з сябе, выкідаць разам з неўраджаямі боль і выпладні таго гвалту? Даваць беларусам горкі хлеб з прысмакам крыві і поту? Зразумець бы гэта мілым, здзіўленым і спакутаваным інжынерам… А нам, гарадскім едакам, — убачыць бы, як часам дажджамі плача над гэтай знявечанай ірванымі ранамі зямлёю Бог…

Page 126: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Паміж Каліноўскім і Дастаеўскім

Ён ёсць мір наш, Які зрабіў з двух адноі зруйнаваў перашкоду пасярэдзіне,Скасаваўшы варожасць Плоццю Сваёю.Да эфесцаў 2:14–15. Ад радавога гнязда Дастаеўскіх, Дастоева на сённяшняй Берасцейшчыне, да колішняй сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы пад Свіслаччу — пара гадзін па-расейску хуткай язды, з усходу на захад. Можна дабрацца праз Куплін ды Пружаны. Можна — праз Жыровічы. Акурат у Жыровічах, на паўдарозе паміж Каліноўскім і Дастаеўскім, у Свята-Успенскімстаўрапігіяльным мужчынскім манастыры, служыць былы дысідэнт, паэт і філосаф Алег Бембель, цяпер — інак Мікалай, аўтар глыбокага хрысціянскага эсэ «Дастаеўскі і Каліноўскі». У перадсмяротным стане, з невылечнай язвай Алег Бембель на пару дзён прыехаў у Жыровічы. Пакаяўся, прыняў Бога, атрымаў ацаленне і застаўся тут на ўсё жыццё. Светлы, заўсёды ўсмешлівы, інак Мікалай цяпер паказвае заезджым наведнікам абіцель і наваколле. Піша хрысціянскія вершыпа-беларуску і рэдагуе 50-тысячную «Жыровіцкую абіцель», якая шырока раздаецца ў заходнебеларускіх прыходах. Адзін з такіх лісткоў — «Дастаеўскі і Каліноўскі» — пра два шляхі беларуса. Інак Мікалай упэўнены, што расейскі шлях Дастаеўскага, негвалтоўны шлях творцы і верніка, — слушны, а шлях «заходніка» Каліноўскага — змагара, які ўзяў меч паўстання і загінуў, — хай сабе гераічны, але памылковы. Вядома, Дастаеўскі — наш. Род Дастаеўскіх шляхецкага герба «Радван» бярэ пачатак з ХV ст. на Піншчыне. У 1577 Стэфан Іванавіч Дастаеўскі, зямянін менскі, атрымаў ад свайго цёзкі караля Сцяпана Батуры прывілей на Менскі Узнясенскі праваслаўны манастыр на той самай Траецкай гары, дзе зараз Міністэрства абароны. Дзед Дастаеўскага Андрэй — аўтар «Пакаяннай Песні», апублікаванай у зборніку «Богагласнік». Народжаны ў Маскве, у маладосці рэвалюцыянер, у 1849 прысуджаны да смяротнай кары за публічнае агучванне ліста Бялінскага (расстрэл заменены на зняволенне) — ужо на катарзе, чытаючы падоранае жонкамі дзекабрыстаў Евангелле, Дастаеўскі саспеў як вернік. Ягоная захапляльная блізкасць і зразумеласць для еўрапейцаў — вынік ментальнай ліцьвінскасці і ўсёй істотай перажытага хрысціянства. У «загадкавай расейскай душы», якую так любяць шукаць у прозе Дастаеўскага, калі прыгледзецца пільна, насамрэч прасвечвае беларуская глыбіня. А беларус Кастусь Каліноўскі рэвалюцыянерам і загінуў. Навучэнец Свіслацкай прагімназіі і Піцерскага юрфака, стваральнік нелегальных гурткоў і рэдактар «Мужыцкай праўды», ён аб’язджаў мястэчкі ды вёскі, абвяшчаў: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа!» — і ўрэшце ўзначаліў паўстанне. Каліноўскі, грэка-каталік, верыў у Бога, што адрознівае яго ад большасці рэвалюцыянераў і народнікаў ягонага часу, перакананых бязбожнікаў.

Page 127: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 «Калі Сын Божы, прыйдучы на гэты свет, усталяваў праўдзівую веру і за гэтую веру трываў хросныя пакуты, то… для таго, дзеці, Бог Найвышэйшы трываў за нас, каб закон яго быў ужо вечны…» («Мужыцкая праўда»). Так таемна супала, што год смерці Каліноўскага для Дастаеўскага стаўся ключавым. «У гэты год, — піша ён пра 1864, калі раптам памерла ягоная жонка, а потым і брат, — усё жыццё маё пераламілася папалам». Біёграфы сведчаць: узрушаны, Дастаеўскі менавіта з 1864 піша свае галоўныя, найглыбейшыя, сусветна вядомыя раманы — «Злачынства і пакаранне», дзе выяўляе псіхалогію зла, «Бесы» — прароцтва пра бездань камунізму, і «Братоў Карамазавых», калі ў трох братах разгортваецца ўвесь размах расейскай душы. З аднаго боку, каліноўскае узброенае паўстанне, з іншага — дастаеўскае, сказанае праз Івана Карамазава: «Ніводная вышэйшая гармонія не вартая слязінкі дзіцёнка…». Фёдар Міхайлавіч гана-рыўся сваім ліцвінскім паходжаннем. Каліноўскага наўпрост называюць адным з бацькоў беларускай нацыі. Два беларускія шляхецкія роды. Два сыны ХІХ стагоддзя. Два геніі. Заходнік і ўсходнік. Уніят і праваслаўны. Правадыр партызанаў і пісьменнік. Незалежнік і манархіст. Аўтар «Лістоў з-пад шыбеніцы» і творца «Запісак з падполля». Хто здольны прымірыць і з’яднаць гэтыя дзве ўспышкі беларускага духу? Той, у Каго верылі абодва. Той, Хто жыве і ў глыбока беларускім перажыванні Дастаеўскага, і ў балюча беларускай ахвярнасці Каліноўскага. Хрыстос — самае Сэрца Беларусі. Ад пакутнай, самаадданай,па-евангельску светлай і наскрозь хрысціянскай гісторыі — да сымбаляў: бел-чырвона-белай Плашчаніцы Уваскрашэння, «Пагоні» з крыжом Еўфрасінні і гімнам «Магутны Божа». Без Хрыста беларускасць ператвараецца ў бессэнсоўны набор адметнасцяў. У форму без зместу. У нямое пытанне: «А… навошта?…». Гэтак сама «дастаеўшчына», з якой вырваны Ісус, — псіхалагічная каламуць. Гэтак сама «каліноўскасць» і беларускі нацыяналізм без веры — відавочная недарэчнасць. О, дваістая беларуская душа! Увесь час азіраецца, енчыць, кідаецца паміж Захадам і Усходам, вайной і мірам, пеклам і раем… Хто можа даць супакой і вярнуць цэласнасць гэтай блудніцы, гэтай пакутніцы? Дастаеўскі сведчыў пра Збаўцу (найвялікшая беларуская місія!) для агромністай імперыі, якая забылася на Бога. Каліноўскі аддаў сваё жыццё за бліжніх, гэтай самай імперыяй прыгнечаных. Але Дастаеўскі імперыю апраўдваў; Каліноўскі ж з ёю змагаўся. Адкрыта, гвалтоўна выс-тупіць супраць гвалту — і загінуць. Або мяняць сэрца гвалтаўніка — і дзеля гэтага станавіцца на ягоны бок…

Page 128: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Прорва для беларускай душы, укрыжаванай паміж Дастаеўскім і Каліноўскім. Тое, у чым яны не могуць пагадзіцца, — важна. Але Той, Хто іх аб’ядноўвае — важней. За кім ісці беларусу? За Каліноўскім? За Дастаеўскім? За Тым, за Кім ішлі яны абодва. За Хрыстом.

Page 129: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Картуз-Бяроза

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых,дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабіце дабро ненавіснікам вашымі маліцеся за крыўдзіцеляў вашыхі ганіцеляў вашых.Мацвея 5:44. Бяроза — горад з вырваным сэрцам. Старое места Бярозы — знішчаны кляштарманахаў-картузіянаў. Вялізная руіна разбуранайкрывава-цаглянай сцяной агаро-джвае пустку, поўную забытага гвалту і пакутаў на некалькі стагоддзяў углыб. Гэтак жа, ранай у сэрцы, зеўрае і бліжняе Берасце з крушнямі Крэпасці, і разварочаная Горадня, і стары Менск. Але Бяроза — выпадак асаблівы. Аддаецца рваным болем, калі чуеш тутэйшых: маўляў, Бяроза Картузская — гэта ад картуза, які павесіў на прыдарожную бярозу ці то Пётр І, ці то Сувораў. Насамрэч Бяроза як горад пачыналася вакол кляштара Святога Крыжа. У 1648 Казімір Леў Сапега, сын славутага канцлера ВКЛ, выдаткаваў 10 тысячаў чырвоных злотых закону картузіянаў — самаму строгаму з усіх каталіцкіх. Манахі ордэна, заснаванага ў 1084 святым Бруна ў французскай пустэльні Шартроз (Cartusia), давалі зарокі маўчання, фізічнай працы, увесьчаснай малітвы, посту — і поўнай самоты. У мурах кляштара для манахаў прызначаліся адмысловыя эрэмы — глухія келлі з таўшчэзнымі сценамі: нават ежу самотнік атрымліваў праз адтуліну з двума паваротамі, каб ні з кім не сустрэцца. Велічны барокавы ансамбль з касцёлам і дазволам на кірмашы зрабіўся асновай мястэчка: неўзабаве Бяроза мела два цагельныя заводы, пяць млыноў, вяла гандаль соллю, хлебам і мёдам, віном і півам. Ці прадчуваў Казімір Леў Сапега, глыбокі вернік, містык, які вучыўся ў чатырох еўрапейскіх універсітэтах і быў пахаваны ў паўднёвай сцяне кляштара ў 1666, што будаваў для сябе магілу, а для беларусаў — Крыж?.. Ціхамірнае жыццё скончылася з расійскай акупацыяй. У 1823 царскія чыноўнікі спрабавалі засудзіць кляштар за тое, што быццам бы выдаткаваў паўстанцам Касцюшкі мільён злотых. А ў 1831, выставіўшы трох манахаў як удзельнікаў чарговага паўстання, кляштар зачынілі, ягоныя землі сканфіскавалі, а лісты медзі з даху адправілі на будоўлю праваслаўнай царквы ў Гродна. У кляштарных мурах размясціўся расейскі пяхотны полк. Бярозу Картузскую перайменавалі ў Бярозу Казённую. 

Page 130: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Менавіта гэтыя расейскія казармы ля руінаў старога кляштара ў 1930-я ўлады ІІ Рэчы Паспалітай прыстасавалі пад турму для тысячаў беларускіх камуністаў ды незалежнікаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля гучнага забойства дзеяча «санацыі», міністра ўнутраных справаў Польшчы Перацкага 15 чэрвеня 1934 прэм’ер Леон Казлоўскі пры падтрымцы Юзафа Пілсудскага дамогся распараджэння прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага — і ў краіне «залатой вольнасці» запрацаваў першы канцэнтрацыйны лагер на ўзор сталінскіх ды нацысцкіх. Месца, дзе дазвалялася катаваць людзей без суда і следства. Пабудка — а 4-й ранку. 6.30 — баланда. Увесь дзень стаіш тварам да сцяны пад наглядам. Ноч — кладзешся на падлогу, але кожныя паўгадзіны — пад’ём і праверка. Здзеклівая гімнастыка па 7 гадзінаў запар, да млення. Усе загады выконваць бегма. Размаўляць забаронена — карцар. Прыбіральня — раз на дзень, агульная для ўсіх, на некалькі секундаў, паспееш толькі зняць ды адзець порткі. Правініўся — чысціць выграбныя ямы голымі рукамі (мыць потым забаронена). Бессэнсоўная егіпецкая праца: капаць і засыпаць ямы, перасоўваць з месца на месца цяжкія камяні кляштарнай муроўкі… Адмаўляешся?.. Ад пяці да пяцідзесяці ўдараў у твар. І клічуць цябе цяпер — «быдла». Галоўная мэта — прынізіць дашчэнту, давесці да скрайняга знемажэння і зламаць. Людзі паміралі, выходзілі з Бярозы калекамі ды вар’ятамі. Расказваць пра ўмовы ўтры-маннябыло забаронена пад страхам вяртання ў «кляштар». Праз пекла Картуз-Бярозы прайшлі тысячы беларусаў, падазраваных у супрацы з КПЗБ і БХД, у тым ліку адзін з лідараў хадэкаў, праваслаўны багаслоў і сенатар польскага Сейма Вячаслаў Багдановіч, рэдактар часопіса «Шлях моладзі» і аўтар кнігі «Беларусь учора і сёння» Язэп Найдзюк, а таксама правадыры ўкраінскага нацыянальнага руху: атаман Украінскай Паўстанцкай Арміі Тарас Баравец і камандуючы УПА Раман Шухевіч. Што ж зрабіла савецкая ўлада на месцы польскага канцлагера, у якім нішчылі камуністаў?.. Зноў казармы, ды яшчэ са свінарнікам. У сутарэннях, дзе былі пахаваныя Сапегі, гніла бульба. І — чаканная фраза краязнаўца: «Толькі ўлетку 1989 з кляштара былі выведзеныя свінні Мінабароны СССР». Бяроза — гэта беларускі пароль з Нагорнай казані, Евангелля паводле Мацвея, 5:44: «Любіце ворагаў вашых…» Бо як інакш жыць побач з суседзямі, якія разбуралі твае храмы, вешалі найлепшых людзей твайго роду, катавалі тваіх святароў і паэтаў, прымушаючы капаць ды засыпаць ірвы, крычаць ад удараў палкамі ды ботамі, поўзаць на каленях па бясконцай, усыпанай бітай цэглай і шклом крывавай дарожцы?.. Гэтак жа ненавідзець? Высочваць час, каб урэшце адпомсціць? Выхоўваць дзяцей са смакам крыві на вуснах?.. Але як можна забыцца, калі твае бліжнія дзеля абароны сваёй свабоды і годнасці топчуць ды забіваюць цябе? 

Page 131: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Не, прабачэнне — гэта не забыццё. Прабачаеш — гэта калі бярэш увесь боль на сябе і аддаеш яго Богу. Калі надсілу, як цяжка б гэта ні было, расхінаеш уласнае сцятае сэрца для аднаўлення адносінаў, да вызвалення ад пекла ўсярэдзіне. «Хіба я не знішчаю ворагаў, калі ператвараю іх у сяброў?..« — спытаўся калісьці адзін мудры ўладар. «Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром», — паўтарае апостал тым, хто не зразумеў пра ворагаў з першага разу. Мы нават не ўяўляем, як гэта… Любіць, днямі да атупення і страты прытомнасці стоячы перад каменнай сцяной. Любіць, калі цябе лупяць па твары, бо дапамог падняцца таварышу. Любіць, калі рукі, запэцканыя ў кале, трасуцца і рассыпаюць крохі лагернай пайкі хлеба. Любіць, калі, ашалелы, ледзь перастаўляеш змачаленыя да косці кульці-калені па нясцерпных зубах бітага шкла… Любіць палякаў, расейцаў, немцаў… і саміх сябе — забыўлівых, абыякавых, запалоханых беларусаў. Калі мы не хочам жыць на гэтай зямлі са скрываўленай вырванай пусткай замест сэрца — кожнаму з нас трэба вучыцца любіць. Любіць настолькі моцна, як Той, Хто прыняў на Сябе ўвесь наш грэх і ўвесь наш боль на Крыжы. Каб «Бяроза» аддавалася ў грудзях не пагрознай злосцю, а гулкім кляштарным рэхам: «Бог ёсць любоў».

Page 132: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Іскры нераскаянасці

…Але калі не пакаецеся,Усе гэтак сама загінеце.Лукі, 13:3 Паабяцалі мне нашы куплінскія рабочыя стагадовую газету. Няўжо, думаю, дзесьці на белавежскім хутары заціхарылася «Наша Ніва»? Прыносяць, складзеную ў чатыры разы, у пакеціку з-пад сушак. Газета не газета — улётка. Друк аднабаковы. Папера навобмацак цвёрдая, колеру бэжавага, добрая, унізе выходныя дадзеныя па-нямецку: Лейпцыг. На абароце шарыкавай ручкай нейкі мабільны нумар… І — чорным па белым: «Іскра», №1, 1900 г. Падумаў, падробка. Перадрук. І каму яно тут у Пружанах спатрэбілася… Але на ўсялякі выпадак прашу паглядзець малецкага краязнаўцу Алеся Кенду. Алесь бярэ на прасвет, цярэбіць краі — і, бачу, пальцы заўважна пачынаюць трымцець: «Гэта арыгінал». Першы нумар «Іскры» па маскоўскіх коштах — ад некалькіх соцень да 3,5 тысячы даляраў, у залежнасці ад стану. У камендзе іскру камунізму трымаць небяспечна. Большасць асуджаных — лічы, жабракі. А тут такі, выбачаюся за каламбур, капітал. Спакуса. …Калі з боку Пружанаў уязджаеш у былы вайсковы гарадок Куплін, пасля разбуранага КПП цябе сустрэне стод правадыра сусветнага пралетарыяту з растрэсканым тварам. Аблуплены, ля памыйкі, поруч з шыльдай «Прием овощей», Ленін прымружана азірае сваю разварочаную бункерамі ды фермерамі, зарослую бур’янам спадчыну, рыхтаваную дзеля планетарнай рэвалюцыі. Камунізм, здаецца, ляснуў, а ідал стаіць. Чакае. Бо камуністычная спадчына тут, у беларускай глыбіні, — не толькі помнікі ды сатанінскія пентаграмы, не толькі паўсцёрты тэкст гімна СССР на крывава-цагляным фасадзе Пружанскага тэхнікума па вуліцы Чырвонаармейскай. Усё нашмат глыбей — у душы, якая з чатырох галоўных арыфметычных дзеянняў не можа ані «дадаць», ані «памножыць», а ўсё хоча «адняць» і «падзяліць»; у бездані быцця, якое вызначае свядомасць, у пустаце духу. Мігціць, дыміць, быццам жар на тарфяніку… Раптам зірнеш, а вакол у вачах большасці — рабочых, міліцыянтаў з «зорачкамі», асуджанай пралетарскай галоты, «чырвоных» калгасных начальнікаў — усё гэтак жа іскрыцца навуковы атэізм, знаёмая нянавісць да «прыватніка», агіда да царквы і грэблівасць да інтэлігенцыі ды невыносны сум па сусветным савецкім страху. Камуністы… крок наперад, два крокі назад. 

Page 133: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Іскры страшэннага зла, што ўспыхнула тут стагоддзе таму і занялося ўсечалавечым пажарам, і вынішчыла цэлыя народы і краіны, і спапяліла мільярды сэрцаў ад Расеі да Афрыкі, ад Кубы да Кітая — дагэтуль тлеюць у кожным з нас: яны нікуды не дзеліся. Нельга падманвацца: з камунізмам не скончана. Не трэба думаць, што мы як народ ці кожны з нас ад яго вольныя. Нецярпімасць да чалавечай асобы, спалучаная з цярпімасцю да зла, гэткая каінава пячатка бальшавізму — ці не іх мы бачым у жыцці большасці беларусаў скрозь і побач?.. А бязбожжа, то ваяўнічае, то абыякавае, непрыманне ўсяго, звязанага з Хрыстом, на руінах дыялектычнага матэрыялізму?.. А зайздрасць да суседа, нянавісць да заможнага, да чужой уласнасці?.. А калектыўная безадказнасць, што сярпом ды молатам кроіць і крышыць краіну і ва ўладзе, і ў апазіцыі?.. А абагаўленне чалавека — або ўсе мы ведаем, якога, або самога сябе?.. Не, як народ мы не пакаяліся. У знішчэнні людзей, у якім беларусы масава ўдзельнічалі за саветамі, у выкараненні царквы і святарства (чаго вартыя адны гісторыі пра разбуральнікаў храмаў, вядомыя ці не ў кожнай вёсцы), у вырачэнні ўласнай мовы і культуры… Нават у гэтым! Чаму немцы, унукі жаўнераў вермахта, прыязджаючы ў Беларусь, плачуць у Хатыні, а мы робім сметнікі, палім вогнішчы ды выгульваем сабак на месцах сталінскіх расстрэлаў?.. Што ўжо казаць пра пакаянне ў абыякавасці да зла, маўчанні і бяздзеянні, у недапамозе і забыцці?.. Прычына правалаў усіх пачынанняў апошніх 20 гадоў — ад дэмакратызацыі і беларусізацыі да ўсялякіх яднанняў і адраджэнняў — у адсутнасці нацыянальнага пакаяння. Мы асуджаныя вяртацца да камунізму, да бязбожжа ў розных абліччах — да той пары, пакуль не пакаемся. Гэта — найважнейшы духоўны закон. Закон жыцця. Інакш няма чаго здзіўляцца: зямля, набрынялая неспавяданай, нераскаянай крывёю, штогод будзе даваць толькі дым і попел. Думаеш, каб беларусы нарэшце сталі нацыяй, дастаткова выплочваць кожнаму 500 $ на месяц?.. Ці, наадварот, не атрымаўшы $ 500, усім разам выйсці на Плошчу? «А мне-та за што каяцца?!.» — не проста абурыцца, вызверыцца беларус. Страх, здрада, бязвольнасць, агульная млявасць і абыякавасць да жыцця ды ўрэшце нармальнасць граху ўжо так прараслі ва ўсіх кутках нашай істоты, так пашкодзілі пухлінамі і метастазамі тканкі ды органы, што выціснуць з сябе раба па кроплі, як прышчыкі на твары — не-а, не ўдасца. Толькі балюча. Да надрыву, да горкай жоўці выбляваць з самага сэрца праз пакаянне. 

Page 134: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Яшчэ жывыя відавочцы галадамору, сталінскіх чорных начэй з варанкамі, курапацкіх стрэлаў, ад якіх лопаліся патыліцы… Для іх ясней яснага: д’яблавы чырвоныя зоркі — усё гэта з распаленых глыбіняў самога пекла. Для іх ясна. А для нас?.. Загасіць, затушыць тут, у Беларусі, іскры нераскаянасці можа адно Той, Хто асудзіў ворага роду людскога навечна гарэць у возеры вогненным. Толькі Госпад Бог.

Page 135: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Магілёўцы

Божа! Ты ведаеш шаленства маё,і грахі мае ад Цябе не схаваны.Псальмы 68 «Магілёўцы» — так па-простаму называецца пружанскі псіхіятрычны шпіталь. Калі ў Мінску суразмоўцу часам «накіроўваюць» у Навінкі, у Віцебску — на 9-ы кіламетр, а ў Магілёве да Пячэрска, дык у раёнах, прылеглых да Брэста, вясёленькія жарты звычайна заканчваюцца «Магілёўцамі». Так-так, для абазнаных — гэта тыя самыя Магілёўцы, сядзіба магнатаў Быхаўцаў герба «Магіла», чыя бібліятэка на 3 тысячы тамоў у 1820-х сталася месцам сенсацыйнай знаходкі: настаўнік Віленскай гімназіі Іпаліт Клімашэўскі выявіў невядомую дагэтуль кроніку ХVІ ст., дзе па-беларуску выкладалася сабраная ўвадно гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Адмыслоўцы прызналі сапраўднасць летапісу. Адгэтуль «Хроніка Быхаўца» — адзін з кутніх камянёў гістарыяграфіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сур’ёзныя даследчыкі Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Малдовы, Эстоніі, Латвіі не абыдуцца без гэтай найбольш поўнай беларускай крыніцы. Больш таго, менавіта «Хроніка Быхаўца» — ці не самы беларусацэнтрычны з тагачасных летапісаў: і нашыя вялікія князі там — героі, і перамогу пад Грунвальдам здабылі ліцвіны, і як былі тутэйшыя жыхары пабожныя — дык і Госпад ім дапамагаў… Рукапіс «у чацвёртку», дваццаць сшыткаў, пісана дробна, роўна і сцісла, на старой паперы, вадзяны знак якой паказвае мясцовую фабрыку. Першапачаткова пісалася кірыліцай, а Нарбут, якому рукапіс перадалі, апублікаваў ужо лацінкай. Магілёўцы, былая сядзіба Быхаўцаў, потым Дзяконьскіх — самае месца для шыкоўнага музея беларускага летапісання. Але замест музея тут вар’ятня на сем карпусоў ды платныя медычныя паслугі для «вольных» хворых. Таму дзевяноста дзевяць са ста пружанскіх абывацеляў пры слове «Магілёўцы», ты чо, ясен пень, не адкажуць паролем «Хроніка Быхаўца», а крыва пасміхнуцца ды пакруцяць пальцам ля скроні. О, як пяецца-апавядаецца ў раскошным мульціку «Будзьмы» — шалёны народ, беларускі народ!.. О, Беларусь — краіна вечных стрэсаў, падвышаных ціскаў і памежных станаў!.. Ці не ад самых тых антычных неўраў, насельнікаў дрымучых пушчаў, пайшла сённяшняя нацыянальная неўрастэнія?.. Хіба гэта не тыпова беларускі маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз — тое, што мы бачым прыступамі то на дзяржаўнай тэлевізіі то ў каментарах у незалежным сеціве?.. Хіба ж гэта не параноя, калі мы з падазронасцю хаваем родную мову і гатовыя размаўляць па-расейску, па-польску, па-англійску, абы толькі ніхто не здагадаўся, што мы ёсць тымі, кім мы ёсць?.. Хіба гэта не шызафрэнія, калі мы думаем адно, кажам другое, маем на ўвазе трэцяе, вырашаем чацвёртае, робім пятае, а ў выніку атрымліваецца палата нумар шэсць?..

Page 136: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Хіба гэта не дэбілізм — усенародна ўспрымаць крадзеж, хамства, п’янства і хлусню як норму, і ўзірацца на тых, хто не скраў, не схлусіў, не п’е ды не блудзіць, як на хворых? Хіба не расстройства асобы — верыць (!) у тое, што Бога няма, бо: а) так нас вучылі ў Савецкім Саюзе; б) такі і такі вернік або святар жыве не па-хрысціянску; в) а вось я Яго не бачыў?.. І пераклікаюцца тутэйшыя Магілёўцы з тымі «магілёўцамі», што апанавалі ўладныя кабінеты ў астатніх пяці абласцях ды сталіцы. «У лета ад стварэння свету сем тысяч пяцьсот дваццатае, ад нараджэння ж Хрыстова дзве тысячы дванаццатае ўмысліў князь Аляксандр, у Менску седзячы, Маскве слугаваці ласкацельна, але ніякай маетнасці ёй не даваці, а панамі ляскімі ды нямецкімі пагардзіці, шкодзіці ім, аднак жа тайна з панамі тымі ўмаўляцца…» Цяпер замест гісторыі краіны тут пішуць гісторыі хваробы. Як так атрымалася: усе вакол у белым, беларус у сябе дома, але ў беларуса дома не ўсе?.. Як дакаціліся да такога жыцця? Вядома, ворагі. Зразумела, суседзі. Ясна, войны. Але ў каго іх не было? Самапаглыбленне беларусаў здольнае давесці да шаленства. Насамрэч гісторыя Беларусі надзвычай простая. Верылі ў Хрыста, любілі бліжняга, імкнуліся да волі — былі моцныя. Забывалі Бога, сварыліся, апускалі рукі — правальваліся. «Хроніка Быхаўца» фіксуе гэтую заканамернасць адкрытым тэкстам. А мы, «сучасныя», схільныя па-савецку спісваць маральныя высновы гісторыі на «адсталы светапогляд», усё дашукваемся прычынаў, сэнсу і ніяк не можам патрапіць пальцам у неба. Дастаткова двух ці трох, сабраных у імя Хрыстова, каб і Ён, Хто ацаляў псіхаў адным дотыкам ды нават мёртвых падымаў з магілаў, стаў побач. Свет палічыць, што ты звар’яцеў? Але каб уся Беларусь, жывы летапіс сэрца Еўропы, не ператварылася ў суцэльныя Магілёўцы, камусьці трэба ссунуць свой абывацельскі дах набакір і зрабіць тое, што прапісана ў Евангеллі: адрачыся ад сябе, узяць крыж свой і проста ісці за Ім.

Page 137: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Дзеці незалежнасці

Мы цяпер дзеці Божыя,але яшчэ не выявілася,чым будзем.І Яна 3:2 Ровар, новенькі «Бусел» мінскай вытворчасці, мне падаравалі берасцейскія хрысціянскія дэмакраты — каб раз на тыдзень штонядзелі паспяваць у царкву. Увесь астатні час ім карыстаюцца «хімікі», і, каб па п’яні не дабілі ды не згубілі, даводзіцца прызначаць адказнага арандатара з ключыкам — пакуль той не вызваліцца ці не адправіцца ў «зону». Апошнім стаў наймаладзейшы з куплінскіх асуджаных, спрытны 20-гадовы хлопчык. З нашым пакаленнем, generation last, або пераможцаў, як каму падабаецца, ужо ўсё ясна (90-я forever!) — роварам яны карыстаюцца злосна ды на знос — а вось што за пакаленне незалежнасці, выраслае за Лукашэнкам, племя маладое, незнаёмае?.. Хлопчык аказаўся надзіва здольны. Парэпаны, расхлябаны да стогнаў і енкаў ровар падкруціў, змазаў, прыладзіў на багажнік ёмкі кош для грузу… Любата. І праз пару тыдняў на гэтым самым ровары даўся з каменды наўцёкі. Увогуле, тую моладзь, што сядзіць у куплінскай спецкамендатуры, лёгка ўявіць як вынік аблавы ў сярэднім беларускім горадзе: затрымаць па дварах паўсотні маладзёнаў 18—25 гадоў — і гатовая «хімія». Такія ж, як усе: проста трапіліся. Ад сённяшняй хвалі маладафронтаўцаў — тыя ж 18—25, з тымі ж кароткімі стрыжкамі, мабілкамі ды флэшкамі, аўтаспынамі і грубымі галасамі, паначаплянымі з «кантакту» хвосткімі фразамі і трохі грэблівым стаўленнем да жыцця — іх адрознівае зусім няшмат. Хіба што мова. І вера. Але для канвойнага ці дзяжурнага з ключамі, народжаных у СССР (што на Акрэсціна, што ў Купліне) і адныя, і іншыя — усё тыя самыя азлобленыя малалеткі, непакорлівае і хударлявае зло, якое не хоча, блін, працаваць і псуе жыццё нармальным людзям. Ну якой яно волі хоча, гэтае пакаленне, тыпу незалежнасці? Вось Уладзь Яроменак, вясёлы 22-гадовы хлопец-каталік з Мёраў, душа пілігрымак, адбыў 8 месяцаў турмы за Плошчу, і, вызвалены, ужо паспеў атрымаць нагляд ды 66 сутак за маладафронтаўскія акцыі. Вось Мікола Дземідзенка, 23-гадовы намеснік старшыні МФ, дарэчы, з тых жа Мёраў, мажны кучаравы асілак, поўны алімпійскага спакою ды ўпэўненай моцы, арганізатар моладзевай кааліцыі «Ігнор-2012», што збіраецца байкатаваць «палаткавыя выбары» — адпраўляецца даседжваць свае 62-я «суткі» за апошні год. Вось Зміцер Крамянецкі (эмэфаўская мянушка «Крэмень»), 24-гадовы ўдзельнік нашумелай антыкамуністычнай акцыі 7 лістапада, які ўжо паспеў адслужыць у войску… таксама з Мёраў (во прарвала Віленшчыну!) — 70 адседжаных «сутак». 

Page 138: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Вось Міхась Мускі з Нясвіжа, 21-гадовы герой з 65-цю «суткамі» з ліпеня 2011-га, гвалтоўна завезены ў вайсковую часць пад Лепелем. Вось 19-гадовы Павал Сяргей, выключаны за палітыку з Маладзечанскага каледжа, у якога сталіністы адсудзілі 1 млн 897 тыс. рублёў пасля закідвання яйкамі помніка Леніну — больш за месяц на Акрэсціна. Вось Настачка Палажанка з Мінска, з 14 гадоў у Маладым Фронце, якая мае «сутак» ды «крыміналак» болей, чым палова апазіцыйных лідараў, разам узятых, — як ільвіца, змагаецца за свайго каханага… І нарэшце, наймацнейшы баец, 22-гадовы маладафронтавец з Жодзіна Раман Васільеў: за апошнія 10 месяцаў — 95(!) «сутак» на дошках, у холадзе і голадзе, рэкорд у нашай найноўшай гісторыі. Вера і мова… Седзячы разам на Акрэсціна, дамаўляюцца: хто мацюкнуўся — атрымай пендаля. Ты ж маладафронтавец, чуеш! У Азербайджане, дзе і рэжым падобны, і апазіцыя прыблізна ў гэткім жа стане, што і наша, лічыцца, што палітыка — справа надзвычай сур’ёзная, і займаюцца ёй мужчыны 30—50 гадоў. Маніфестацыя ў Баку — ідуць тысячы здаровых мужыкоў, ад скураных куртак ды пінжакоў чорна. І нашых дзеячаў з гідлівасцю, не менш выразнай за каўказскі акцэнт, пытаюцца: а слухай, чаго за вас ваююць вашыя дзеці? Вось ужо 15 гадоў незалежнасці МФ трымае фронт вулічнага супраціву — акцыямі, «лятучымі пікетамі», бел-чырвона-белымі сцягамі, «крыміналкамі» ды асабістай самаахвярнасцю. Не паспела схлынуць хваля «хлопцаў Плошчы» — і вось ужо накатвае новая. Тыя, хто гатовы трымаць малады фронт, пакуль дарослыя дзядзькі за іхнімі спінамі мычаць, жуюць соплі і высвятляюць адносіны крыўдліва, быццам падлеткі. Вакол чаго яднацца ім, старэйшым? Ды вакол падтрымкі маладафронтаўцаў. Каваленкі. Васьковіча. Бяляцкага. Статкевіча. Дашкевіча. Лобава. Усіх тых, хто прымае ўдар на сябе, каб рэжым не ўварваўся на кухні. Сустракаць моладзь з «сутак» ды адседак, збіраць поўныя залы на суды, дапамагаць бацькам і даводзіць: не ўшчуваць такіх дзяцей трэба, а ганарыцца імі! У 2007-м, калі Дашкевіч ды Фінькевіч сядзелі па турмах, а колькідзясят маладафронтаўцаў хадзілі пад «крыміналкамі», найвастрэйшыя акцыі МФ праводзіла дзявочая «брыгада пантэраў» — Кася Галіцкая, Люся Атакулава, Кася Краснова. Цяпер — зноў хлопцы. «Хоць ёсць за каго замуж выходзіць беларусачкам», — важка падсумоўвае Мікола Дземідзенка. …А хлопчыка, што ўцёк на партыйным «Бусле», злавілі. Ровар застаўся ў лесе. У дзяжурцы запыталі, ці буду пісаць заяву — усё-такі крадзеж. Для шустрыка — лічы, адразу турма. Пісаць, вядома, не стаў.

Page 139: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Ровар адшукалі і прывезлі сябры. Спраўны, колы круцяцца. Увечары дзіця незалежнасці прыйшло з прабачэннямі. Прыгнечанае — праз сваю дурную вандроўку цяпер сядзі, чакай выраку начальства. Але павітаўся па-беларуску. І напрыканцы размовы папрасіў Біблію. Спакусаў ды выпрабаванняў на долю дзяцей незалежнасці хопіць. Але яны ўжо адчуваюць нешта такое, што прымушае іх бацькоў апускаць вочы і пераводзіць гутарку на дробязі. Зразумець іх, прыняць іх — спрытных і разгубленых, пакінутых і адчайных, заблытаных у сацыяльных сетках і такіх моцных — здольны толькі Той, Хто аддаў за нас Свайго адзінага ўлюбёнага Сына. Бог-Айцец.

Page 140: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Кобрынскі ключ

І дам табе ключыВаладарства Нябеснага:і што звяжаш на зямлі,тое будзе звязана ў нябёсах…Мацвея, 16:19. Расейскі генералісімус Аляксандр Васільевіч Сувораў, аўтар кнігі «Навука перамагаць», за ўсё сваё жыццё здабыў больш за 60 перамог — і, паводле біёграфаў, не пацярпеў аніводнай паразы. Ставіў на імклівасць перамяшчэння, раптоўнасць і шалёны штурм. Біў немцаў, туркаў, мяцежнага Пугачова, палякаў, беларусаў… І ўвосень 1794, разграміўшы галоўныя сілы паўстанцаў Касцюшкі, з неверагоднай лютасцю расправіўся з абаронцамі варшаўскага прадмесця Прага. Дзясяткі тысячаў апалчэнцаў і мірных жыхароў, улучна з жанчынамі і малымі дзецьмі, былі выразаныя і пераколатыя расейскімі цуда-асілкамі. Казакі ды грэнадзёры Суворава гвалцілі манашак і насілі на піках немаўлятаў. Мірную дэпутацыю ад варшавякаў будучы генералісімус дэманстратыўна прымаў на полі, заваленым трупамі. Менавіта за гэтую слаўную вікторыю расейскай імператрыцай Кацярынай ІІ Сувораву быў падараваны маёнтак Кобрынскі Ключ і 7 тысячаў душ беларусаў. Добры дзядуля Аляксандр Васільевіч сціпла пражыў тут колькі месяцаў, лячыў свой кашаль, еў кашку, піў квасок, вучыў пеўчых спяваць у царкве і вельмі любіў сам лазіць на званіцу, каб званіць на ютрань. Дагэтуль музей генералісімуса — эпіцэнтр гістарычных экскурсіяў, афіцыйных цырымоніяў і абавязкова месца, куды водзяць прыезджых. Знішчэнне рэшткаў беларускай дзяржаўнасці, вуліцы, помнікі, расейская мова нашчадкаў тых сямі тысячаў падараваных ды мысленне «ад Брэста да Курыл» — бясспрэчна, шэсцьдзясят-якаясьці там перамога Суворава. І ўсё колішняе, глыбокае — і кобрынскае сярэднявечча, і княскія часы, і Сапегі, і рэформы Боны Сфорцы, і магдэбургскае права, атрыманае з рук каралевы Ганны Ягелонкі, і грэка-каталіцкі сабор 1626, збіраны тут Язэпам Руцкім, і найстарэйшы ў Беларусі парк, заснаваны ў 1768 знакамітым Тызенгаўзам, і стары замак, знесены ў 1840 імперыяй дзеля пракладкі шашы Масква—Варшава — усё гэта аказалася раптоўна, здзічэлым штурмам, высаджана з галоваў ды сэрцаў тутэйшых, вытаптана і забыта… І, па вялікім рахунку, прапячатаўся ў масавай свядомасці Кобрын, дзе больш нічога і не прыгадваецца, адно баявым сувораўскім дробатам, быццам бы па пустым палкавым барабане. І што з таго, што ў 1852 Кобрынскі Ключ быў прададзены Аляксандру Міцкевічу, брату Адама, што ў 1879 тут нарадзіўся будучы старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі, што ў 2009 ужо ў незалежнай Беларусі тут правялі традыцыйныя беларускія «Дажынкі»?.. Прыедзеш, пройдзешся — горад расейскі ды запалоханы. Няўжо на стагоддзі наперад усё вырашыла некалькі дзён бязлітаснага і эфектыўнага гвалту?.. Або, калі ставіць пытанне рубам: ці магчыма ўрэшце перамагчы Суворава?

Page 141: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Сем гадоў таму пры сустрэчы з Георгіем Дзмітруком, вернікам і прадпрымальнікам з Кобрына, я і ўявіць не мог, што гэты сур'ёзны і вясёлы дзядзечка з «баптысцкай сталіцы» досыць паспяхова адваёўвае сваю радзіму ў Аляксандра Васільевіча. Пакрысе. Спакойна. Жыццём. У Кобрыне ў Георгія дом. Грунтоўны — тры паверхі. Гараж. Участак. Нават калі параўноўваць з домам-музеем Суворава, адразу здагадаешся, хто тут насамрэч усур’ёз і надоўга. А ў доме — сям’я. У Дзмітрукоў — чатыры дачкі і сын. Дом заўжды поўны, шматгалосы — дзеці, браты і сёстры, госці з усяго свету. Бо Георгій — евангельскі вернік. Прадпрымальнік. Кіраўнік Хрыціянскай Дзелавой Ініцыятывы. Сталы ўдзельнік сусветных малітоўных сняданкаў — гэта калі бізнэсоўцы-хрысціяне разам моляцца, ядуць і навязваюць стасункі… Такім чынам Георгій снедаў з Джорджам Бушам і Ангелай Меркель, прэзідэнтамі Літвы і Паўднёвай Карэі… Царква Георгія — маладая і збольшага моладзевая. Шыкоўны хор праслаўлення, што выконвае класічныя хрысціянскія гімны. У сваёй утульнай хатняй музычнай студыі Георгій запісвае і сваіх дачок, і беларускіх выканаўцаў з наваколля. Георгій — сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ягоная Кобрынская суполка — з наймацнейшых у Беларусі. Менавіта пад Кобрынам, у Хідрах, працуе адзін з 12-ці афіцыйна абраных дэмакратычных дэпутатаў мясцовых саветаў — хадэк Віктар Бардзюг. На маіх вачах калісьці цалкам расейскамоўныя пратэстанты пачынаюць размаўляць, спяваць і маліцца па-беларуску — і вось ужо месца Суворава займаюць Мікалай Радзівіл Чорны, Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Калі Георгій даведаўся, што на «хіміі» ў Купліне няма гарачай вады — прывёз у спецкамендатуру 300-літровы шведскі бойлер (праўда, начальства дагэтуль не наважылася ўсталяваць «хрысціянска-дэмакратычны» падарунак)… Неяк у адной з рэстарацыяў Кобрына Дзмітруку прапанавалі «катлету па-сувораўску». «А вы ведаеце, хто такі Сувораў і з каго ён тут катлеты рабіў?..» Пасля слоўнай сутычкі з адміністратарам і кароткай краязнаўчай лекцыі Сувораў быў ганебна выгнаны з меню. Георгій — адзін з тых, хто разам з фронтаўцам Алесем Мехам у 2007 выступіў супраць будаўніцтва ў Кобрыне Сувораўскага храма. У выніку агульнабеларускай кампаніі абурэння новай праваслаўнай царкве надалі імя Раства Хрыстовага. Пачынаючы з 1990-х, Георгій з сябрамі дастаўляе на Берасцейшчыну заходнюю гуманітарную дапамогу. Бясплатна рабіць дабро — магчыма, гэта працуе не так моцна, як Сувораўская разня, але Творца сусвету і тыя, хто з Ім, чамусьці выбіраюць для перамогі менавіта гэткі шлях. Кобрынскі ключ — сакрэт перамогі. Бітвы ў галовах і сэрцах беларусаў цяпер ідуць не менш зацятыя і жорсткія, чым тады, у эпоху Суворава і Касцюшкі. Душы, калісьці ўскрытыя штыхом ды школай, крывавяць штодня. Супрацьстаяць гэтай зброі і адстойваць свой дом, як і 200 гадоў таму, надзвычай цяжка.

Page 142: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Але Дзмітрукі ўсміхаюцца. Яны яўна больш усмешлівыя, чым суровы Сувораў. Яны ўпэўненыя, таму што вераць. Бо поўная беларуская перамога — гэта калі сэрца ўспорвае Бог.

Page 143: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Воўчын

Князі ў яе як ваўкі,Якія вырываюць здабычу.Езекііль 22:27. Воўчын — самае заходняе беларускае мястэчка, на тым самым выступе, што ўкліньваецца ад Берасця ўглыб Еўропы. З аднаго боку Польшча, з іншага — Пушча. Побач — Камянец і легендарная Белавежа. Скрайні полюс беларускай глыбіні. У самую чорную пару, напрыканцы ХVIII ст., калі найяснейшай Рэчы Паспалітай прыйшоў час расплочвацца за два стагоддзі пыхі, распусты і шляхецкай сваволі, Воўчын стаў для Беларусі тым, чым у ХІІІ ст. быў Навагрудак, у ХІV — Крэва, у ХV—ХVІ — Вільня, а ў ХVІІ — Нясвіж. Кропкай апірышча. Цэнтрам сілы. Сімвалам эпохі. Дзяржаўны лад трашчаў па швах, глабальнае абязбожваннне падарвала Касцёл і Царкву; пачуўшы попах, драпежныя Расея, Прусія ды Аўстрыя сцягвалі да межаў войскі і ў самым глыбокім кутку, на мяжы Вялікага Княства і Кароны, у сядзібе Чартарыйскіх найбольш уплывовыя магнаты, дзеячы ды розумы збіраліся, каб вырашыць, як уратаваць Айчыну.Воўчын. Было ў гэтым нешта ваўчынае, адчайнае, быццам мацёрую вялікалітоўскую зграю загналі ды абклалі чырвонымі сцяжкамі ў Белавежскай пушчы — і, аточаныя з усіх бакоў, беларусы ашчэрылі зубы, каб біцца насмерць. Але — як? «Умацаваць уладу», — пастанавілі валадары Воўчына, Чартарыйскія. Уладальнікі двух знакамітых мячоў з Грунвальда, Чартарыйскія з роду Гедымінавічаў, герба «Пагоня з вежамі». Гэта іх продак у 1440 арганізаваў змову і забойства Жыгімонта Кейстутавіча, а потым уцёк у Маскву. Да другой паловы ХVІІІ ст. Чартарыйскія набралі столькі моцы, земляў і дынастычных сувязяў, што маглі супернічаць з Радзівіламі ды Сапегамі. Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі, з 1752 канцлер Вялікі Літоўскі, зрабіўся мозгам партыі рэфарматараў усёй Рэчы Паспалітай; Адам Казімір узначальваў магнацкую апазіцыю каралю і дамагаўся прыняцця Канстытуцыі 3 мая, а ягоны сын Адам Юрый Чартарыйскі, чыя асабістая бібліятэка налічвала 40 тысячаў тамоў, змагаўся поплеч з Касцюшкам, пасля паразы паўстання склаў праект аднаўлення незалежнасці ВКЛ, у пачатку ХІХ ст. быў прызначаны міністрам замежных спраў Расейскай імперыі, а ў 1830—1831 — кіраўніком паўстанцкага Нацыянальнага Урада… «Э-э-э, сябры, — злаваў сталы наведнік і навучэнец Воўчына, каралеўскі стараста і рэфарматар Антоній Тызенгаўз, — эканоміка!» Таленавіты фінансіст ды мецэнат, ён паўсюль засноўваў мануфактуры (прычым часам не грэбаваў скасоўваць магдэбургскае права ў мястэчках ды пераводзіць незалежных сялянаў на паншчыну, каб атрымаць танную працоўную сілу) — і разлічваў адрадзіць Рэч Паспалітую шляхам нарошчвання грашовай і гаспадарчай магутнасці. «Асветай ды культурай!» — пераконваў усіх яшчэ адзін воўчынскі геній, ад’ютант Касцюшкі ды асабісты сакратар Адама Казіміра Чартарыйскага, чалец Адукацыйнай Камісіі Юльян Нямцэвіч са

Page 144: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Скокаў пад Берасцем — аўтар паэтычнай хрэстаматыі польскай гісторыі, камедыяў ды раманаў у духу Вальтэра Скота… «Дыпламатыяй, дыпламатыяй», — паўтаралі пра сябе сваякі Чартарыйскіх, Панятоўскія. Што такое была дыпламатыя ў ХVІІІ ст.? Інтрыгі, грошы, красамоўства, замежныя мовы і, вядома, ложак. Малады, абаяльны і забяспечаны Станіслаў, што вучыўся ў еўрапейскіх універсітэтах і ўвіхаўся пры каралеўскіх дварах, пасаваў да гэтай ролі як найлепш. Народжаны ў Воўчыне, сын кракаўскага кашталяна Панятоўскага і Канстанцыі, княжны Чартарыйскай, Станіслаў дэталёва вывучаў парламентарызм у Англіі, быў паслом у Саксоніі ды Расіі, дзе стаў вядомы дзякуючы сардэчнай прыхільнасці Кацярыны ІІ — і ўжо ў 32 гады, пад ціскам расейскай імператрыцы, быў абраны каралём Рэчы Паспалітай. Пэўна, пакаштаваўшы воўчынскага «дыпламата» ў ложку, Кацярына вырашыла, што менавіта такі кліент урэшце здольны будзе здаць Расіі польска-літвінскую дзяржаўнасць — і не памылілася. Прыемны і адукаваны, але бязвольны еўрапеец Панятоўскі моўчкі праглынуў абодва падзелы Рэчы Паспалітай, сядзеў ціха падчас паўстання Касцюшкі, і ў 1795, пад канвоем драгунаў дастаўлены куды трэба, 25 лістапада, у дзень імянінаў расійскай імператрыцы, атрымаўшы 330 тысячаў чырвонцаў на ўтрыманне, са слязьмі на вачах выракся трона.Расейская царыца, немка Екацярына, распарадзілася перавезці трон свайго былога каханка-беларуса ў Пецярбург, дзе загадала прабіць у ім дзіру і прыстасаваць пад найвышэйшы ўнітаз. Акурат на гэтым гістарычным седзішчы праз год, у лістападзе 1796, яе разбіў паралюш. А пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай у воўчынскім касцёле, куды ягоныя парэшткі былі перавезеныя ў 1938, за саветамі было дарэшты разрабаванае. Каго, чаго не хапіла ў гэтых высілках волі тытынаў розуму, у зборы старых і маладых ваўкоў? Можа, таго ж, чаго вярхоўнаму Савету ў 1996? Або таго, чаго і дэмакратычным кандыдатам у 2001, 2006, 2010?.. Аднаўленне і абарона дзяржаўнасці патрабуюць веры, любові і еднасці. Прысуд гісторыі: калі гэтага няма, палітыка, дыпламатыя, эканоміка і культура губляюць сэнс. Тыя, хто ненавідзеў Беларусь, з асаблівай апантанасцю білі ў самую яе глыбіню. Менавіта сюды, у душу, пад Белавежскую Пушчу, уваткнулі штык канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай Расія, Аўстрыя ды Прусія. Сувораўскімі палкамі, агромністай крэпасцю, пабудаванай з цэглы разбуранага старога Берасця, ганебным Брэсцкім мірам 1918, сумесным парадам Чырвонай Арміі і танкаў Гудэрыяна ў 1939, рыццём гіганцкіх сакрэтных бункераў ды бомбасховішчаў у пушчанскіх ваколіцах дзеля апошняй сусветнай вайны… Білі, быццам ведалі, быццам прадчувалі, што ключ — тут.І калі свежым зімовым ранкам у снежні 1991 у Віскулях на стале пад маленькім бел-чырвона-белым сцяжком рухнуў СССР, стала зразумела, чаму дзвесце гадоў у ваколіцах Воўчына так шалела і трымцела зло. Калі вакол ваўкі, іх не пераможаш па-ваўчынаму. Раўці, поўсць дыбарам, скаліць іклы ды рваць — гэта не нашае.

Page 145: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Бо перамогу дае Той, хто пасылае як авечак сярод ваўкоў. Хто Сам, пакорлівы і ласкавы, быццам ягня, быў забіты і ўваскрос пад бел-чырвона-белым сцягам — Ісус Хрыстос.

Page 146: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Балада Высоцкага-Макарэвіча

І ўсклікнуў зычным голасам,як рыкае леў,і калі ён усклікнуў,тады сем грамоў прамовілігаласамі сваімі.Адкрыццё Яна Багаслова 10:3 У Беларусі глыбокі голас. Засяроджаная, стоеная ў барах, балотах ды пушчах — калі яна пачынае гучаць, ахопліваюць дрыжыкі. Што ты хочаш сказаць гэтым гулам з птушыным пошчакам, зямля на сямі вятрах, зарослая лесам і ўспамінамі, дрымучая, дрымотная?.. Пра што ты спяваеш людзям, якія не чуюць, не разумеюць?.. Пра што ты, забытая і пакінутая, молішся?.. Берасцейшчына, што сама прамаўляецца з пранізлівым посвістам, — шматгалосы спеўны цуд. Гудуць вершаліны дрэў, салаўіныя ноты скразяць у пераборах лісця, у струнах сонечнага прамення пераліваюцца пяшчотныя паўтоны — і калышацца ў хвалях часу ніколі не паўтараная няспынная сімфонія. Сумна. Шчымліва. Велічна. Сваімі лёгкімі Еўропы, сваімі сплеценымі, перавітымі беларуска-польска-габрэйска-ўкраінскімі галасавымі звязкамі гэтая глыбіня выдыхнула спеўных геніяў ХХ стагоддзя — Забэйду-Суміцкага, Шырму, Высоцкага, Макарэвіча. І выдыхнула так, што пачула паўсвету. Народжаныя ўжо ў Маскве, Высоцкі і Макарэвіч выконвалі адчайную і адвечную місію, якой тысячу гадоў аддавалі сябе беларускія апосталы Тураўскі, Скарына, Мсціславец, Федаровіч, Полацкі, потым Глінка, Грыбаедаў, Дастаеўскі, а потым Старавойтава, Кавалёў, Навадворская… Збаўленне Расеі. Словам, малітвай, культурай, нават юродствам — аж да ахвяры. Род Высоцкага адсюль, з Сяльца колішняга Пружанскага павета, а цяпер Бярозаўскага раёна. Мешчанін Шліём, які ўзяў сабе імя Сямён, перабраўся ў Высокае, дзе запісаўся Высоцкім, нейкі час выкладаў у Брэст-Літоўску расейскую мову і нарадзіў Вольфа — дзеда Уладзіміра. У Маскве Высоцкія ўкараніліся ў Мяшчанскай слабадзе, з ХVII ст. заселенай беларусамі. Уладзімір нарадзіўся зімой 1938, у самы разгар крывавага сталінскага тэрору — потым усё жыццё, усім сваім хрыплым знадрыўным голасам ён будзе вырываць з сябе ды сэрца трохсот мільёнаў жыхароў адной шостай часткі сушы страх, боль і хлусню расейскага ХХ стагоддзя. Ранняе дзяцінства ў маскоўскай камуналцы, блатныя спевы на Вялікім Карэтным… Першая тэатральная работа — роля Парфірыя Пятровіча ў спектаклі паводле яшчэ аднаго тутэйшага, што сіліўся выкараніць зло з расейскага сэрца — «Злачынства і пакаранне» Дастаўескага. 

Page 147: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Высоцкі ўсё жыццё вяртаўся ў Беларусь — то на здымкі «Беларусьфільма» з сябрам, рэжысёрам Віктарам Туравым («Я родам з дзяцінства», «Вайна пад стрэхамі»), то ў Мінск на канцэрты ды спектаклі (бацька згадвае: студэнтам знаёмыя запрашалі ў інтэрнацкі пакой на Паркавай, дзе ён спяваў), то на мядовы месяц на Свіцязь: іх з Марынай Уладзі, якая паходзіць з Наваградчыны, вадзіў па руінах знакамітага замка Міхась Ткачоў. Хіба не пра родную Беларусь гэта, з фільма «Сыны сыходзяць у бой»: Хто паверыў, што спалілі зямлю?Не, яна пачарнела ад гора…Хіба ж не беларускае сэрца б’ецца ў гэтым да болю Высоцкім:Я дышу, і значыць, я люблю,Я люблю, і значыць, я жыву… І ці не скразіць, не грае Беларусь у знакамітай «Цыганскай», дзе ўсё не так: Я паўз поле, уздоўж ракі,Цьма святла без Бога,А ў чыстым полі — васількі,І дальняя дарога… А «Буслы», «Коні пераборлівыя», «Лазня па-беламу», «Балада пра барацьбу»… Пройдзе ўсяго 15 гадоў ад нараджэння Высоцкага, зноў скалыхнецца беларуская глыбіня, і ў той жа Маскве ў год смерці Сталіна свет агалосіць новы беларускі крык — немаўляці Андрэя Макарэвіча. Родныя мястэчкі абодвух — Сялец і Паўловічы — усяго за 10 км адно ад аднаго. Ды і «цяжкі» Высоцкі, і «лёгкі» Макарэвіч — два бакі аднаго, бліскучага ды звонкага беларускага медаля. І наколькі важка, грымотна, то з глыбокім пакаяннем, то з бадзёрым бардаўскім гумарком гучаў у застойнай Расеі Высоцкі — настолькі ж лёгка, светла і свежа са сваёй заўсёднай белазубай усмешкай ды летуценным блюзам менестрэля падхапіў ягоны спеў у ветры пераменаў Макарэвіч: «Новы паварот», «Птушка колеру ўльтрамарын», «Калі сонца на далоні, калі сэрца ў гуках тоне…» — як гэта па-беларуску паветрана, светла і вытанчана! Адзін ягоны дзед, Рыгор Макарэвіч, карэнны тутэйшы, настаўнічаў на колішняй Пружаншчыне, другі, Антоні Усакоўскі, грэка-каталіцкі святар са шляхецкага роду герба «Сас», быў настаяцелем у Петрапаўлаўскай чыгуначнай царкве (і, між іншым, удзельнічаў у 1918 у З’ездзе беларусаў у Маскве). І вось у сям’і берасцейскага архітэктара, што рэканструяваў Беларускі вакзал, Вадзіма Макарэвіча, і Ніны Шмуйловіч з ваколіцаў Віцебска нараджаецца Андрэй. Макарэвіч на поўны голас загучаў менавіта тады, калі змоўк Высоцкі. Улетку 1980-га, падчас Алімпіяды, Масква пахавала свайго героя шматтысячным недазволеным шэсцем. І пачалася новая эпоха. Васьмідзясятыя. Падпольны рок. Перабудова… 

Page 148: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Не варта прагінацца пад зменлівы свет, хай лепей ён прагнецца пад нас,аднойчы ён прагнецца пад нас… Празрыста-блюзавая, надзіва гарманічная для знявечанай, агрубелай Расеі — «Машына часу» пераносіць нас у эпоху вечнага супрацьстаяння Беларусі з Белакаменнай: тыя нас гвалтам, а мы іх кшталтам. Пару гадоў таму, здымаючы фільм пра ўласны радавод, Макарэвіч прыехаў сюды. У малецкай царкве захацеў паставіць свечкі. «Гэтая 1500, гэтая 2000, а гэтыя па 3000», — падказваюць яму. «Бяру дзесяць па тры тысячы», — кажа музыка і выкладае трыццаць тысячаў расейскіх. Бацюшка спрабаваў патлумачыць, што кошты ў беларускіх рублях, але зямляк махнуў рукой — ахвярую на царкву. Месца святлабыло так блізка, можна крануцца рукой….Свечкі даўно дагарэлі, а месца святла засталося. Белавежская пушча, Віскулі, Макарэвіч, Высоцкі, Дастаеўскі… Быццам праз глыбокую, ад цвікоў, скразную крывавую рану, з болем і любоўю, штораз аддаючы Сябе, адсюль на ўсю Расею ды вялікі свет гаворыць, шэпча, хрыпіць, спявае і грыміць грымотамі, каб мы нарэшце пачулі, Творца.

Page 149: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Калыска Ізраіля

Пра гісторыю габрэяў на Берасцейшчыне піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. 

…І сказаў:ад сёння імя тваё

будзе не Якаў, а Ізраіль,бо ты змагаўся з Богам,

людзей адольваць будзеш. 

Быццё 32:28 Берасцейшчына — наша Палесціна. Тут, у абліччах беларускае глыбіні. Адразу ўлоўліваеш гэты трагічны надлом броваў, гэтую арліную гарбінку носа, гэтую стоеную ў зморшчынках ля куткоў вачэй вечную мудрасць, гэтую бездань чорнага позірку, якая то прыцягвае, то палохае, нейкую няўлоўную, ценем, хітрынку, рыжынку або характэрную ўсмешлівую гарчынку, а ў размове — так і не пераможанае за дзве тысячы гадоў рассеяння «р»… І з самага нутра з нейкім шчаўчком — здагадка, быццам трэснуў суглобчык, калісьці, у дужанні з Госпадам пашко-джаны суглоб Якава, ад якога нашчадкі і атрымалі найменне ізраіля — «той, хто змагаецца з Богам»…. Беларускасць немагчыма зразумець без габрэйскасці. Паўтару яшчэ раз, бо чую, як цяпер, во, маўляў, ерась! — суглобы надтрэснулі ў многіх: глыбіню і драму тысячагадовай хрысціянскай Беларусі, яе свядомасць, дух і лёс марна расшыфроўваюць у адрыве ад паняццяў габрэйскага горада і мястэчка, россыпу геніяў і біблійных каранёў выбранага Богам народа. Беларусь, падпружаная нецярпімасцю з Захаду і рысай аселасці з Усходу, за некалькі стагоддзяў вынасіла пад сэрцам цэлы Ізраіль — лідара рэлігійнага сіянізму Меіра Бар-Ілана, заснавальніка Сусветнага сіянісцкага кангрэсу Навума Гольдмана, стваральніка габрэйскага руху Расіі Шмуэля Магілевера, старшыню сусветнай Сіянісцкай Арганізацыі Ар’е Дульчына, Егуду Бэн-Эліезэра, які аднавіў іўрыт, а таксама чатырох прэзідэнтаў і семярых прэм’ер-міністраў габрэйскай дзяржавы. Ды што казаць, калі яшчэ сто гадоў таму 2/3 жыхароў тых жа Пружанаў былі юдэямі. Адноўлены Ізраіль, якому ў біблійных прароцтвах адводзіцца ключавая роля, быў зачаты, вырашчаны, напоены тут, у сэрцы Еўропы — і з болем, з крывавымі каранямі перасаджаны на Святую Зямлю… Міжволі пачуеш і водгулле ўсёчалавечай таямніцы, і пакліканне Божае для краіны, і рэха Апакаліпсісу. З Берасцейшчыны родам пяцёра прэзідэнтаў і прэм’ераў Ізраіля. Толькі ўдумацца: за 63 гады існавання дзяржавы! Хіба не сімвалічна, што першым прэзідэнтам адноўленага Ізраіля стаў народжаны ў Моталі пад Янавам беларускі сіяніст Хаім Вейцман? Першакласны хімік (дапамагаў брытанцам у Другой сусветнай вайне распрацаваць высокаактанавае паліва і штучную гуму, атрымаў звыш 100 патэнтаў), выбітны дыпламат (ініцыяваў вядомую «Дэкларацыю Балфура», якая паклала пачатак адраджэнню Ізраіля ў брытанскай

Page 150: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Палесціне), лідар сіянісцкага руху (прэзідэнт Сусветнай сіянісцкай арганізацыі ў 1929—1946), чыім імем названыя цэнтральныя вуліцы многіх ізраільскіх гарадоў… Голда Меір, знакамітая пятая прэм’ерка Ізраіля ў 1969—1977, у эпоху нафтавага крызісу, аўтарка фразы «Майсей вадзіў нас па пустыні сорак гадоў і прывёў у адзінае месца на Блізкім Усходзе, дзе няма нафты», — родам з Піншчыны. Адна з дзвюх жанчынаў, хто падпісаў Дэкларацыю Незалежнасці Ізраіля, пасля расстрэлу ізраільскіх спартоўцаў на Мюнхенскай Алімпіядзе 1972 распарадзілася расшукаць і знішчыць усіх да адзінага тэрарыстаў з «Чорнага верасня». Менахем Бегін з Берасця — сёмы прэм’ер Ізраіля — паходзіў з сям’і сакратара Брэст-Літоўскай габрэйскай грамады, страціў у Халакосце жонку і дзяцей, выбітны юрыст і паліглот (валодаў 9 мовамі), зрабіўся лідарам першага несацыялістычнага ўрада ў Ізраілі (1977) і разам з Анварам Садатам за мірнае пагадненне, падпісанае ў Кэмп-Дэвідзе, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру… На ягоны загад у 1981 ізраільская авіяцыя разбамбіла іракскі атамны рэактар і не дала Садаму Хусэйну атрымаць ядзерную бомбу. Іцхак Шамір (Езярніцкі), восьмы і дзясяты прэм’ер Ізраіля, з’явіўся на свет у Ружанах, як і Бегін, страціў усю сваю сям’ю ў вайну — і ў 1980-х стаў вядучым габрэйскім палітыкам: міністрам замежных спраў, абароны, старшынёй Кнэсета — і двойчы прэм’ерам. Адсюль жа, з Берасця — бацька нядаўняга, пятнаццатага прэм’ера, Арыэля Шарона (маці, дарэчы, з Магілёва) — таго самага Шарона, стваральніка сучаснага ізраільскага спецназа, які падчас Шасцідзённай вайны ў чэрвені 1967 на чале бронетанкавай дывізіі прарваў фронт егіпцянаў і выйшаў да Суэцкага канала, ідэолаг руху пасяленцаў, адно з’яўленне якога на Храмавай гары ў Ерусаліме справакавала шматгадовую палесцінскую інтыфаду… Людзі, народжаныя ў беднай, забітай правінцыі, уцісканыя, пагарджаныя — з усёй вераю, жарсцю і моцай старазапаветных герояў ахвяраваліся, біліся да крыві, ваявалі з усім светам, каб толькі застацца жыць на камяністым, пустынным шматку абяцанай зямлі, страчанай 19 стагоддзяў таму. Шыкоўны экскурсійны тур па памятных мясцінах заснавальнікаў і кіраўнікоў габрэйскае дзяржавы па маршруце Берасце—Моталь—Пінск—Ружаны — паўдня з вецярком! — самае малое, што магла б зрабіць любая ўлада ў Калысцы Ізраіля.Але ж галоўнае — не гэта. Важней зразумець. У Беларусі толькі спыніся, прыслухайся — і востра адчуеш прысутнасць Божую. Ён, Творца сусвету, стаіць па-над калыскай калісьці выбранага ім народа, які Яго не прыняў, а цяпер нарадзіўся наноў — і ў той жа калысцы пакуль дрэмле ягоны брат — які калісьці прыняў, а цяпер забыўся. Тут, у краі сумных і ўбогіх духам людзей, у валадарстве крыжоў, Курапатаў, Хатыняў і Трасцянцоў, перасякнутым слязьмі і потам, крывёю, атэізмам і сіянізмам, дастаткова толькі прачнуцца — і ў раптоўным, абуджаным адкрыцці зразумееш, з якой асаблівай пяшчотай над гэтай зямлёй чувае, любуецца і трывожыцца Усявышні. 

Page 151: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Перакласці Бога

Пра пераклады Святога Пісання на беларускую мову піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец.

На пачатку было Слова,і Слова было ў Бога,і Слова было Богам.

Евангелле паводле Яна, 1:1.

«Ніц не буде, чаго вон кажэ!..» У Пружанах як прамовяць — заслухаешся: што лексіка, што фанетыка.

Беларускія глыбіня, сумежжа Падляшша, Берасцейшчыны ды гістарычнай Літвы — неверагоднае бруенне беларускай, польскай, расійскай, украінскай, радзіма унікальных творцаў, спевакоў і… перакладчыкаў Бібліі.

Тут быццам ажывае цуд Пяцідзясятніцы з Дзеяў Апостальскіх: «І з’явіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожнага з іх, і напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць».

Праз сутокі міжмоўя, шмат’языкія кірмашы, адкуль крынічаць культуры і цэлыя цывілізацыі, Госпад прамаўляе да чалавецтва асаблівым чынам: вуснамі геніяў, такіх як Дастаеўскі, Міцкевіч, Сянкевіч ці Высоцкі; рухам падзеяў, накшалт найбольш паспяховай хрысціянскай уніі за тысячу гадоў расколу, антыалкагольнага руху, здольнага скалануць імперыю, ці развалу СССР, і, нарэшце, наўпрост — Словам. Перакладамі, пералівамі, вытлумачэннямі Бібліі, усімі адценнямі сэнсу, пакліканымі выявіць багацце, разнастайнасць і хараство Божай ласкі — невымоўнай, але прамоўленай.

У ключавым для гісторыі ВКЛ 1563-м у старажытным Берасці, на месцы сённяшняй крэпасці, правадыром беларускай Рэфармацыі канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным была выдадзеная шыкоўная Біблія па-польску: найвядомейшыя навукоўцы таго часу перакладалі Святое Пісьмо са старажытнагабрэйскай ды грэцкай. Усе 738 старонак гатычнага шрыфту з 14 гравюрамі і віньеткамі, на якія Чорны выдаткаваў 10 тысячаў дукатаў? — гадавы даход усіх сваіх уладанняў — былі прызначаныя для распальвання Рэфармацыі ў Кароне. Гэта яе, Радзівілаўскую Біблію, сыны канцлера будуць скупляць па ягонай смерці, каб публічна паліць на плошчах, а друкарню прададуць езуіцкаму калегіуму.

Яшчэ адзін тутэйшы перакладчык Бібліі — знакаміты баптысцкі пастар Лукаш Дзекуць-Малей. Хрышчаны на рацэ Супрасль пад Беластокам, калісьці арыштоўваны на Пружаншчыне за казань, заснавальнік евангельскай грамады ў Берасці, ён разам з Антонам Луцкевічам выдаў у 1931 «Новы Запавет і Псальмы», найперш дзеля пратэстанцкага руху Берасцейшчыны — і плён гэтай працы па сёння відаць у гушчыні тутэйшых цэркваў.

Якраз сюды, у пушчы, у савецкія часы хрысціяне таемна перапраўлялі шрыфты з Польшчы ды паперу са Скандынавіі, каб друкаваць Біблію для дзясяткаў народаў Саюза — па¬расейску, украінску, грузінску, асяцінску, удмурцку…

Ужо ў наш час Васіль Сёмуха, чуйны і адораны лінгвіст з пружанскага хутара Ясенец, да 2000 года

Page 152: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

пераклаў усё Святое Пісьмо ёмістай, смачнай літаратурнай мовай. Біблія Сёмухі, выдадзеная 10-тысячным накладам у 2002, дагэтуль застаецца самай пашыранай з беларускамоўных.

І ўсё-такі Беларусы, каторыя атрымалі друкаваную Біблію на жывой мове народа трэцімі ў свеце, народ Скарыны, Цяпінскага, Федаровіча і Мсціслаўца — да цяпер, праз 500 гадоў, не маюць аніводнага канфесійнага, прызнанага, поўнага перакладу Святога Пісьма — толькі цэлы россып непрызнаных.

У 2017 Беларусь падыдзе да паўтысячагадовага юбілею Бібліі Скарыны. З чым? Праца Біблійнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і перакладчыкаў Касцёла далёкая да завяршэння. А беларусам так патрэбная Біблія на роднай мове!.. І не 10 тысячаў — 10 мільёнаў, кожнаму. Адзінае, шанаванае ўсімі хрысціянскімі канфесіямі Слова.

Гісторыя сведчыць, што менавіта ў такіх перакладаёмістых кутках — нямецкафрацузска-рэтараманамоўнай нейтральнай Швейцарыі, франка¬фламандска¬нямецкамоўнай Бельгіі, дзе былі надрукаваныя знакамітыя пратэстанцкая жэнеўская ці каталіцкая Брусэльская Бібліі — магчымыя прарывы агульнахрысціянскага маштабу.

Новы пераклад, выдадзены Беларускім Біблійным таварыствам сёлета, — вялікі крок да адзінай беларускай Бібліі. Поліканфесійны — над імі працавалі і легендарны ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, і евангельскі пастар Антоній Бокун, і каталічка Жанна Некрашэвіч-Кароткая, і англіканскі тэолаг Джон Элвалд. Дапоўненая спасылкамі, табліцамі, мапамі, слоўнікам… Менавіта такую Біблію, з залатым цісненнем ды рубам, з клавіятурай закладак, мне падаравалі днямі прыхільнікі «залатой сярэдзіны» ў хрысціянскім адзінстве, грэка-каталікі. Менавіта такую Біблію малітоўнікі з Чырвонага касцёла, аб’яднаныя ў праваабарончую групу «За Волю», перадалі на Вялікдзень кожнаму беларускаму палітвязню.

Для любога народа мова — пытанне жыцця і смерці. Творца даў кожнай нацыі не проста набор словаў, але святыню Слова. Бог — Слова. Які праз веру ўцелаўляецца, укрыжоўваецца і ўваскрасае ў нас, каб мы маглі дажыць да вечнасці.

Беларуская глыбіня, праз Касцёл і Польшчу адкрытая каталіцтву, праз Царкву і Расею — праваслаўю, праз евангельскія грамады Берасцейшчыны — пратэстанцкай Паўночнай Еўропе ды Штатам, край дзясяткаў таленавітых перакладчыкаў і паліглотаў, натуральны суплёт царкоўнаславяншчыны, лаціны, ідыша ды жывых моваў — ці не найлепшае месца для біблійнага руху сусветнага маштабу. Ствараць міжканфесійныя пераклады. Вырашаць спрэчныя пытанні тэалогіі. Вымяраць прадонні значэнняў… Вярнуць Беларусі славу еўрапейскай друкарні і бібліятэкі.

Ці не гэта пакліканне Сэрца Еўропы?... Той самай сучаснай Еўропы, што забыўліва шукае сваёй тоеснасці, нудзіцца, адфыркваецца ад глыбокіх ісцінаў — і ў наш нясцерпна балбатлівы інфармацыйны век усё-такі прагне, прагне Слова, Якое сталася целам — Ісуса Хрыста.

Page 153: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Сакрамант Гадлеўскага

Пра ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, беларускага духоўнага і палітычнага лідэра, сябра Рады БНР, заснавальніка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Беларускага Народнага Фронту і падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі піша палітвязень, сустаршыня БХД Павал Севярынец.  Мне праз адкрыццё абвешчана таямніца, —пра што я і вышэй коратка пісаў, —дык вы, чытаючы, можаце ўведацьмаё разуменне таямніцы Хрыстовай.Да Эфесцаў 3:3-4

Чалавеку старонняму цяжка зразумець, адкуль у беларусаў, народа абачлівага, раптам бярэцца такая ахвярнасць. Быццам жа ўсё нармальна, ядуць бульбу, ціха сапуць сабе, усё спакойна, размерана, нават нудна, і ў нейкі момант — раз, і абрываецца сэрца, і сыходзіць душа ў пяткі, і захапляе дух ад адчайнай самаадданасці… і пачынаеш верыць: не, нешта тут не ад свету гэтага.

На ўзлеску Белавежскай Пушчы, паміж Пружанамі і Ваўкавыскам, ці то ў Поразаве, ці ў блізкіх Шурычах, у самай глыбіні, куды і сышла таямнічая беларуская душа, у год нараджэння РСДРП, Рэмарка і Клайва Льюіса з’явіўся на свет адзін з найглыбейшых і найменш вядомых герояў нашай гісторыі — ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Увогуле, уся берасцейская ваколіца — месца адмысловай каталіцкай пакуты.

Недзе тут, у лясах на памежжы Прусіі, Русі і Літвы тысячу гадоў таму, у лютым 1009. разам са спадарожнікамі быў абезгалоўлены заходні біскуп Бруна Квертфурцкі, «апостал паганцаў», у манастве Баніфацый, адзін з першых хрысціянскіх місіянераў у Беларусі. У ХVII ст., падчас крывавай казаччыны, тут, у Іванаве, закатавалі езуіта Андрэя Баболю. Прызначаны ў красавіку 1939 ў Пружанскі касцёл вікарыем малады Казімір Свёнтак, будучы беларускі кардынал, ужо ў верасні быў арыштаваны тут як польскі шпіён, асуджаны да расстрэлу — і ў Берасцейскай турме дачакаўся вызвалення ад немцаў, а затым, у 1944-м — 10-гадовага зняволення ў Сібіры. Адсюль жа, з Беласточчыны, з падляшскіх Акопаў — духоўны пастыр польскай «Салідарнасці», у 1984-м выкрадзены і забіты камуністычнымі спецслужбамі, багаслаўлёны ксёндз з беларускімі каранямі Ежы Папялушка.

І вось Гадлеўскі — ключавая постаць у Беларусі часоў Вялікай вайны.

Калі дзве найстрашнейшыя ў гісторыі чалавецтва імперыі, Трэці Рэйх і Савецкі Саюз, сышліся ў бойні за сэрца Еўропы і нішчылі тут людзей мільёнамі, беларускі святар гуртаваў жывых вакол Хрыста: з імшою на роднай мове, з Бібліяй па-беларуску і святымі таямніцамі Касцёла, якога не адолеюць брамы пекла. Айцец Вінцэнт зрабіўся кіраўніком адкрытага і падпольнага супраціву абодвум акупантам, каб зберагчы беларускае жыццё коштам уласнага.

Вінцэнт Гадлеўскі ўдзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе, абіраўся ў Раду БНР, а ў 1926-м, у 38 гадоў, разам з ксяндзом Адамам Станкевічам узначаліў Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, вядучую незалежніцкую партыю Заходняй Беларусі.

Page 154: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Выкладчык у нясвіжскай беларускай семінарыі, пробашч у свянцянскіх Жодзішках, ксёндз Гадлеўскі выдае беларускамоўныя казані ХІХ ст, рэдагуе хадэцкую «Крыніцу» і газету «Беларускі Фронт», перакладае на беларускую мову Новы Запавет.

У працы да знемажэння, пад смяротнымі пагрозамі, ксёндз Вінцэнт складаў у ахвяру, у жывы сакрамант за ўвесь беларускі народ, сябе. У Жодзішках даводзілася супрацьстаяць польскім асаднікам, што зрывалі беларускую імшу (потым, у 1943-м, акаўцы па-бандыцку пазабіваюць у мястэчку свядомых беларусаў), у турмах часоў санацыі ды перадваеннай Вільні — камуністам, што тлумілі люд сваёй прапагандай і тэрорам, і, нарэшце, у Мінску — нацыстам з іхняй ідэалогіяй вынішчэння «недачалавекаў»…

Гадлеўскі ўдзяляў сакраманты. Спавядаў і прычашчаў… Але самая глыбокая таямніца ксяндза Гадлеўскага была ў тым, што нягледзячы на гестапа і савецкую выведку ён здолеў стварыць падпольную Беларускую незалежніцкую партыю, наладжваў адносіны з заходнімі саюзнікамі — рыхтаваў грунт для незалежнасці.

Вось чаму ў самую доўгую ноч 1942, перад Раством, гестапаўцы арыштавалі ксяндза пасля імшы ў Чырвоным касцёле, вывезлі ў Трасцянец і расстралялі.

Цяпер на тым месцы — аграмадная звалка. Чорная смярдзючая звалка. І на ўскрайку — крыж, ля якога ў дзень смерці Гадлеўскага збіраюцца людзі.

Сёлета, на каталіцкае Раство, спаўняецца 70 год з дня ахвяры айца Вінцэнта.

Сённяшні пробашч Чырвонага, Уладзіслаў Завальнюк, ужо каторы год намагаецца ўшанаваць памяць ксяндза хаця б мемарыяльнай дошкай. Забараняюць: для бальшавікоў Гадлеўскі страшны і памерлы.

Такіх ксяндзоў, як Гадлеўскі і Станкевіч, не маглі напалохаць ані Гітлер, ані Сталін.

Ці здолее гэтак жа смела, адважна стаць за Беларусь цяперашні беларускі Касцёл?

Бо ў сакраманце Гадлеўскага, як і ў ахвяры росіцкіх ксяндзоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, спаленых разам з парафіянамі, грэка-каталіцкага экзарха Антонія Неманцэвіча, знішчанага нацыстамі, і яшчэ аднаго лідара БХД, Адама Станкевіча, замучанага ў сталінскіх лагерах, у іх жыцці, аддадзеным за бліжніх, і пакутніцкай смерці мы найясней пазнаём Таго, Хто сваёй крывёю асвяціў і Касцёл, і саму Беларусь: уваскрослага пад бел-чырвона-белым сцягам Пераможцу — Ісуса Хрыста.

Page 155: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Свабода расце з касцей

Палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец пра нацыянальнага героя, ураджэнца берасьцейшыны Тадэвуша Касцюшку.

Дык стойце ж у свабодзе,якую даў нам Хрыстос,

і не схіляйцеся зноўпад ярмо рабства.

Да Галатаў 5:1

На ўзмежжы Пружанскага з Івацэвіцкім раёнаў, за 40 км на ўсход ад Купліна ляжыць фальварак Мерачоўшчына, які традыцыйна лічаць месцам нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, ахрышчанага ў блізкім Косаўскім касцёле. А за тыя ж 40 км на поўдзень, пад Берасце, — родавы маёнтак Касцюшкаў Малыя Сяхновічы, пра які шэраг даследнікаў сцвярджае: Тадэвуш з'явіўся на свет менавіта тут.

Краязнаўцы, аматары ды чорныя шукальнікі, палякі, літоўцы, беларусы дагэтуль рыюцца ў руінах, старых паперах ды сатлелых касцях па ўсёй ваколіцы — і ніяк не могуць дакапацца: няўжо Героя двух кантынентаў, цэлую эпоху ў змаганні за вольнасць нашу і вашу нарадзіў гэты глухі, глыбокі, забіты край?

У снежні 2007, пасля сустрэчы беларускай дэлегацыі ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША Бушам амерыканцы вывелі нас з Белага дома проста да помніка Касцюшку: «Гэта мы павінныя быць вам удзячныя за нашу свабоду».

У краіне найвялікшай свабоды ліцвін генерал Касцюшка — у ганаровай варце каля самага сэрца, і, між іншым, у скульптурнай кампазіцыі побач з польскім паўстанцам у канфедэратцы ўгадваецца збройны беларускі партызан.

Так, Касцюшка — косць ад нашае косці. Тутэйшы, са збяднелае шляхты, палкаводзец гістарычна не проста перамагае, а громіць, руйнуе, знішчае дазвання нашыя ж нацыянальныя стэрэатыпы ды комплексы.

Беларусы — безгалосыя рабы па жыцці? Але вось беларус, што павёў за сабою ў змаганні за волю самыя вольналюбівыя народы ў свеце — палякаў, французаў, амерыканцаў.

У беларуса заўжды свая хата з краю? Але Касцюшка, пакінуўшы ўтульную сядзібу, ахвяраваўшы асабістым жыццём (так і не ажаніўся, не пакінуў нашчадкаў), у сваім сціплым сукмане прайшоў увесь крыжовы шлях змагання за супольную справу — праз лясы і сутычкі, голад і адчай, знясілены, паранены, паланёны…

Беларус, як што якое, адразу хаваецца ў бульбу? Але ў роспачным 1794-м, калі ў цэлай Рэчы Паспалітай не знайшлося таго, хто б узяў на сябе цяжар правадыра, сярод усіх дзеячаў, магнатаў, канфедэратаў толькі беларускі шляхціц не самага слыннага роду, сцяўшы зубы, выступіў наперад.

Дык хто ў свеце ведае, што мы такія, беларусы, увогуле ёсць?.. Але Касцюшка — нацыянальны герой

Page 156: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Польшчы, Літвы ды ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, чыім імем названая найвышэйшая вяршыня Аўстраліі і Акіяніі, універсітэты ды школы, музеі ды вуліцы па ўсёй планеце…

Касцюшка атрымаў добрую хрысціянскую адукацыю ў піярскім калегіуме. Айцы-піяры насамрэч вучылі не піярыцца, а жыць у Божай праўдзе і свабодзе. Увасабленне волі, Касцюшка ўсю сваю маёмасць у запаветах ахвяраваў на вызваленне прыгонных сялянаў у родавым фальварку і выкуп неграў з рабства (даручыўшы выканаць тэстамент будучаму прэзідэнту ЗША і аўтару Дэкларацыі Незалежнасці Томасу Джэферсану). А сваю самую дарагую ўзнагароду — амерыканскі ордэн Цынцыната — ахвяраваў уніяцкай царкве. Апошнія каштоўнасці ўклаў у хрысціянскае адзінства і людскую свабоду.

О, гэтае слова, адно вымаўленне якога распраўляе плечы і напаўняе грудзі: СВАБОДА!

Калі б кожны з беларусаў быў хоць трошкі Касцюшкам — у краіны даўно выраслі б крылы.

Але насамрэч усё глыбей, глыбей — як глыбокія беларускія балоты. Бо гэта Касцюшкава радня дамаглася-такі ў цара Аляксандра І адмены запавету аб вызваленні сялянаў… І за сродкі на выкуп нявольнікаў адвакаты ў Штатах судзіліся не адзін год… Ды і ці не ад рук тых самых запрыгоненых вяскоўцаў падчас бунту ў 1758 загінуў Касцюшкаў бацька, Людвіг?

Ці не тая самая залатая свабода, найяснейшая між усіх еўрапейскіх дзяржаваў шляхецкая вольнасць насамрэч сталася прычынай разбэшчанага развалу цэлай цывілізацыі Абодвух народаў? Ці не яе, свабоды, як агню баяліся тадышнія беларускія сяляне ды абывацелі — тыя самыя, хто сядзеў ціха і роўна праз 200 гадоў пасля паўстання за волю, у 1994-м вольна і самааддана выбралі сабе тырана і вяртанне ў егіпецкае рабства, абы не пёк, не сляпіў больш нясцерпнага зіхацення дар — свабода выбару.

Свабода, беларуская воля — найвышэйшае дабраславенне і найглыбейшае пракляцце народа, што спарадзіў Касцюшку!..

Герой наймацнейшага нацыянальнага сплаву косці і ласкавасці, Касцюшка — адзін з тых, хто фармуе касцяк беларускай гісторыі. Бо свабода і праўда расце з касцей. З Курапатаў, Крапіўнаў, касцёльных пагостаў.

Свабода расце з неверагодных, балючых і амаль невыносных вымогаў: захаваць годнасць і адначасова не ўспыхнуць пыхай, не праваліцца ў спакусу і ўтрымацца ад фарысейства, несці адказнасць — і не страціць пры гэтым любові… Свабода расце з касцей, пасеяных святымі, паўстанцамі і ціхімі, непрыкметнымі героямі. Расце павольна, бывае, і сотні гадоў, захоўваецца ў глыбіні, тоіцца, тлее, але, як рунь з памерлага зерня, расце, цягнецца да нябёсаў — каб у час прышэсця Хрыстова пры ўваскрасенні на апошнім судзе кожны з нас засведчыў, як распарадзіўся ўласнай свабодай… Перад Воляй усюдыіснай і вечнай — Божай.

Page 157: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Падлік радзімак

Палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец у сваім чарговым глыбінна беларускім нарысе з Купліна паглыбляецца ў карані свайго роду, пачынаючы ад маці, настаўніцы, віцебскай каардынатаркі БХД, мужнай і жаноцкай адначасова Таццяны Яўгенаўны Севярынец.

…вярніся ў зямлю тваю,на радзіму тваю,і Я буду дабрачыніць табе!Быццё 32:9

У маленстве нам казалі: колькі радзімак — столькі і дзяцей будзе. Чэсначэсна. Мы рупліва і падазрона вышуквалі ды лічылі тыя радзімкі — у каго больш? — шэптам прызнаваліся: «А ў мяне яшчэ адна ёсць, толькі я табе не пакажу», — і паблажліва азіраліся на бацькоў.

Згадваю, калі разглядаю россып радзімак — сваіх малых радзімаў — на мапе. Пункты ў гісторыі. Плямкі памяці. Мясціны тых, чыім дзіцём я ёсць.

І колькі такіх радзімак, малых і вялікіх, маю на адной толькі Берасцейшчыне!

Адсюль, з палескай глыбіні, мая матуля Таццяна. З Лунінца, дзе настаўнічаў Якуб Колас, адбываў вайсковую службу Аляксандр Блок, у ваколіцах якога растуць два найвышэйшыя ў Беларусі дубы, 41 і 45 метраў адпаведна, названыя імёнамі Міцкевіча і Суворава, з таго самага Лунінца, што насамрэч стаіць на скале: пад ім амаль да зямной паверхні падыходзіць гранітны крышталёвы фундамент… Гэта там, у грандыёзным кар’еры найвялікшага ў Еўропе радовішча будаўнічага каменя, зараз стаяць за свае правы дзясяткі рабочых. Цвёрда, як усякі беларус, якога, капні толькі глыбей, усё-такі дастала!

Матуля выхавала трох дзяцей (малымі прымушала нас бегаць па раніцах на стадыён і падрыхтавала-такі ўсіх залатымі медалістамі), шасцярых унукаў.

Дагэтуль са сваім настаўніцкім стажам у 36 гадоў энергічная, усмешлівая, стылёва апранутая вандроўніца — кіруе найбуйнейшай Віцебскай рэгіянальнай арганізацыяй БХД з 18 раённымі суполкамі і больш як 500 сябрамі. Аказваецца, здольная тутэйшая дрыгва нарадзіць жанчыну, што першай уздыме белчырвонабелы сцяг на акцыі, павядзе за сабой грамаду людзей; маючы падтрымку выбарцаў, здымецца з «выбараў» на знак пратэсту супраць датэрміновых фальсіфікацыяў — і зладзіць ля галоўнага віцебскага сабора штопятнічную малітву за Беларусь…

Матуля збірала мяне з усёй краіны па кавалачках.

Бабуля, палеская бібліятэкарка, адбыла 7 гадоў у сталінскай ссылцы. Дзед, патомны лунінецкі чыгуначнік, паляваў ды рыбачыў на Прыпяці. А глыбей — тыпова берасцейскі суплёт тутэйшых вяскоўцаў, пінскай шляхты з татарскім прыбабахам, местачковых жыдоў, расейскіх службоўцаў — Будзькі, Сагановічы, Дамашэвічы, Лабачэўскія…

Мой прадзед, Міхаіл Будзько, калісьці меліяратар, пасля вайны стаўся ігуменам Яблачынскага манастыра, пастырам для беларусаў Польшчы — і быў пахаваны на могілках царквы на Волі ў Варшаве.

Page 158: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Магілу прадзеда адшукалі сённяшнія нашы эмігранты, што з’ехалі на Захад па тую самую Волю.

Воля… Кранаю радзімку, кропку на мапе — быццам націскаю кнопку.

Яшчэ адзін ген, перададзены мне праз матуліну пупавіну, — ген Яўгена Будзько. Брат прадзеда, у 1918 падтрымаў БНР у міжваенны час, пад Польшчай, змагаўся і з санацыяй, і з камуністамі КПЗБ, і ўрэшце, падчас гітлераўскай акупацыі, згінуў у нацысцкім канцлагеры.

Ці не ягоны, Яўгена, попел грукае зараз у сэрца?

Яшчэ адна радзімка — Кажан-Гарадок на Прыпяці, дзе спадкаемца хрышчанага ў праваслаўе жыда Янкеля, далёкая-далёкая сваячка Іцхака Шаміра і Голды Меір, шляхцянка Наста Дамашэвіч захавала для мяне каштоўную кропельку крыві біблейскіх патрыярхаў.

Але аднае Берасцейшчыны не хапіла. Мамінай матулі, бабулі Галі, давялося нараджацца ў Вільні, якраз насупраць Вострай Брамы, а затым усё жыццё назапашваць кнігі ў Лунінецкай раённай бібліятэцы — каб аднойчы ўнук, адпраўлены на «хімію» за бэнээраўскі ген Яўгена, здолеў разабраць у спецкамендатуры ўсе кніжныя завалы 1950—1960-х ды пісаць сваю ўласную кнігу.

І, як матчына Прыпяць уліваецца ў Дняпро, шырокай плынню паплыў мой лёс у бацькава Падняпроўе, вёсачку Унорыца, з хатай на самым крутым правым беразе, са спадчыннымі бондарамі, прадзедам — бальшавіцкім камісарам, дзедам — аднаногім франтавіком, татам — барадатым паэтам — і ў матуліну энергію, кемлівасць ды волю ўплялася творчая жылка.

Вір, пачаты ў глыбіні, круціць усё шырэй. Радзімка, радзімка, яшчэ радзімка…

І, нарэшце, з вёсачкі Пагост пад Оршай, дзе настаўнічалі выпускнікі мінскага філфака, матулю электравозам тэрмінова завезлі ў чыгуначны раддом, каб паставіць у пасведчанні аб нараджэнні сына штамп: родны горад Караткевіча і месца перамогі над Масквой.

Кожны, народжаны ў Беларусі, сатканы з безлічы малых радзімак і выцягнуты з вялікай глыбіні невыпадкова.

Тысячы гадоў продкі ўраблялі гэтую зямлю, малілі Бога і працягвалі жыццё дзеля таго, каб зараз, калі Беларусі так не стае волі, веры і любові — ты вызваліўся, паверыў і палюбіў.

У нейкі момант жыцця ты абавязкова спынішся разгледзець гэтыя радзімкі, сузор’і Боскіх знакаў, адзначаныя найдакладнейшым чынам у генах, месцах і ўчынках.

Шчаслівы той, каму багата дадзена і з каго багата будзе спытана, калі ён пралічыць, расшыфруе і разгадае ў радзімках, знаках і мясцінах — дзеля чаго тут і цяпер, у ззяючае сёння выведаў яго на белы свет у такой светлай светлай краіне Бог.

Page 159: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Чалавек сцяга

Калі ж тленне гэтае апранецца ў нятленнасцьІ смяротнае гэтае апранецца ў несмяротнасць,Тады збудзецца слова напісанае:«Паглынута смерць перамогаю».1 да Каранфянаў, 15:54. Пра ўчынак Сяргея Каваленкі піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. Пасля сарака дзён галадоўкі з чалавека пачынае сыходзіць жыццё. Тонкае на прасвет цела, з якога разам з наедкам знікае ўсё набытае, трапечацца па хадзе на касцях, бы сцяг на тронках, — і застаецца толькі сутнасць. Тое, чым чалавек ёсць.

Вось чаму Ісус сорак дзён нічога не еў, каб вытрымаць д’яблавы спакусы.

А беларуса Сяргея Каваленку, які галадае на смерць за бел-чырвона-белы сцяг і волю, вязуць у вар’ятню.

«Там, на самым версе ёлкі, калі я прымацаваў вуду і адпусціў вялікі сцяг, я адчуў, як мая душа аддзялілася ад цела». Так Каваленка расказвае пра той самы дзень, свята Нараджэння Хрыстова.

Сцяг у Віцебску быў феерычны. Увесь год аблвыканкам збіраў з раёнаў сродкі на ўпарадкаванне Плошчы Перамогі, найвялікшай у краіне. На Новы год тут усталявалі самую вялікую ёлку ў Беларусі. Эх, ёсць чым ганарыцца!.. І вось 7 студзеня, на плошчы святочны канцэрт, і сярод белага дня, апоўдні бялявы, спартовага целаскладу хлопец перасякае брук, сігае за плот, па-альпінісцку ўзбіраецца на 35-метровую вышыню.

І найвялікшая ў краіне плошча ўмомант ператвараецца з плошчы савецкай перамогі ў пляц перамогі беларускай.

Зараз Каваленка бледны-бледны ад голаду. Усё, што засталося ад моцнага, бялявага нашчадка колішняга вялікалітоўскага каваля, крутаскулага, з масіўнай сківіцай сапраўднага байца, героя з горада Альгерда, Шагала, Мірона — палатніна белага цела і кроў, у якую гвалтам колюць глюкозу.

Чалавек-сцяг ператвараецца ў чалавека-смерць.

Тут, у камендзе, Каваленку часам блытаюць з Кавалёвым — ну, гэты, як яго, з Віцебска, каторага расстралялі…. І, разабраўшыся, спачуваюць як свайму брату-«хіміку»: правёў сына ў Лядовы палац пасля 19.00 — парушэнне і ў турму. Таго, хто гатовы аддаць жыццё за бел-чырвона-белы сцяг, паважаюць. Але не разумеюць.

А ці разумеем мы?Тое, што Каваленка памірае пры нашай агульнай млявасці да ягонага жыцця, — гэта нацыянальная ганьба.

Page 160: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Гісторыя Чалавека-сцяга, а гэта, паверце, ужо самая сапраўдная беларуская гісторыя — сённяшні адказ на пытанне: ці верым? Ці можам? Ці пераможам?

Бо насамрэч наш бел-чырвона-белы сцяг — гэта і ёсць самы ясны на свеце сімвал перамогі жыцця над смерцю. Даўгая льняная палатніна, у якую загортвалі цела памерлага ў Палесціне. Белая з крывавай паласою.

Хрыстос паміраў за нас — і па Уваскрасенні пакінуў нам бел-чырвона-белы сцяг як знак Сваёй перамогі.

Мы пазнаём яго ў штандарах хрысціянскіх краінаў — Англіі, Швейцарыі, скандынаваў, Польшчы, Грузіі, у бел-чырвона-белых стужках патрыярхаў і нават на гербе РПЦ. Ад белых, чырвоных і белых хваляў сэрца захлынаецца святам, пяшчотай і воляй.

І вось у Вялікі Пост, у тыднях цярпення і пакуты, расцятая на турэмных прасцінах, памірае душа Сяргея Каваленкі.

Мы блытаемся ў сеціве, спрабуем вырвацца і ўвесь час тыцкаемся ў тое, што паміраць за Беларусь — дарма, а жыць дзеля яе немагчыма. Наракаюць: Каваленка занадта рэзкі, няправільна сябе паводзіць, не слухае ані родных, ані кіраўніцтва сваёй партыі, і ўвогуле, самагубства — грэх…. Але мы не маем права асуджаць яго. Толькі на волі можна спрачацца з Сяргеем, пераконваць, даводзіць. А зараз адзіна магчымы спосаб дзеяння для нас, тых, за каго і памірае Каваленка — ціснуць на рэжым, а не на Сяргея. Даць Чалавеку-сцягу годна з гэтай смяротнай галадоўкі выйсці.

Ці хоча жыць Каваленка, бацька дваіх дзяцей, муж, беларускі патрыёт? Канечне, хоча.

У свой час, галадуючы больш як 50 дзён, Аляксандр Казулін дамогся таго, каб беларускае пытанне было вынесена на разгляд Рады Бяспекі ААН.

Дзеля жыцця беларуса адна звышдзяржава — ЗША — паставіла на парадак дня тэму Беларусі, а іншая ядзерная дзяржава — Расія — была вымушаная гэты разгляд блакаваць.

Дзякуй Богу — Казулін застаўся жывы.

Глыбокі беларускі супра-ціў заўжды адчайна ахвярны. Пад кропельніцай, прывязаны да ложка, паміж жалезнымі дзвярыма з вочкам і закратаваным небам пакутліва і балюча Каваленка аддае сябе. Па кроплі — кожнаму з нас. І цяпер кожны дзень жыццё Каваленкі мусіць стаць днём бел-чырвона-белага сцяга. Хаця б аднаго сцяга штодня.

Думаю, Каваленка даможацца выніку, вартага галадоўкі не на жыццё, а на смерць. І будзе жыць.

І тады ў светлыя велікодныя дні і для яго самога, і для кожнага з нас стане трошкі ясней, як паміраў на крыжы і як уваскрос пад бел-чырвона-белым сцягам, каб жылі мы, Сам Госпад Бог.

Page 161: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Зарок

Цверазейце, чувайце,бо супраціўнік ваш д’ябалходзіць, як рыклівы леў,шукаючы, каго праглынуць.І Пятра 5:8 Наш кіроўца, мужык талковы, у одуме. Усё збілася з тропу: машына ламаецца, у сям’і раптам бязладдзе, начальнік без дай прычыны надоечы вызверыўся. Карацей, жыццё дало расколіну. Раіцца, маўляў, ты ж вернік, ведаеш — можа, гэта зза таго, што я распяцце без цвікоў набыў?.. Аказваецца, днямі ў краме да яго падышоў нейкі п’янтос, ледзь трымаецца на нагах і просіць: купі, за бутэльку. Распяцце матчына, хіба што дзіркі замест цвікоў… Глядзіш кіроўцу ў трывожныя шырокія зрэнкі і бачыш адну чорную дзірку.Без цвікоў укрыжоўваюць, Госпадзе. Прапіваюць і спадчыну, і розум, і душу — калі б маглі, і Цябе прапілі б. Тут, сярод замкаў ды пушчаў, п’юць, жлукцяць, квасяць, гасяць, бухаюць, заліваюць горла — бо зеўрае, зеўрае чорная дзірка ў сэрцы, а святое месца пуста не бывае. Рабочыя, вяскоўцы, «хімікі»… Не так адчайна і жорстка, як у Малым Сітне з «максімкай», але грунтоўна, паслядоўна, засяроджана, з яўнай мэтай калісьці дапіццатакі.А гэта ж не дзенебудзь, менавіта тут, у беларускай глыбіні ў 1846—1848 пачаўся знакаміты Пружанскі антыалкагольны рух, які даў першы штуршок небываламу паводле размаху ацверазенню ў 1850-я па ўсёй Расійскай імперыі. Пра гэты самы «пружанскі бунт» як пачатак найбуйнейшай агульнарасійскай кампаніі абстыненцыі з гонарам паведамляе, між іншым, Інфармацыйнааналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта РБ — і рэкамендуе выкарыстоўваць такі факт, уявіце сабе, на лекцыях «Адзінага дня інфармавання». Вядома, адной рукой, праз капеечную гарэлку, піўную рэкламу і батарэю бырла, падліваюць ды падліваюць (і не тое што закусіць — занюхаць не даюць), а другой, заграбаючы грошы ў касу, часам усплёскваюць: авохці, бяда!... вой, што твораць… П’юць жа, паскуды, ну што ты ім зробіш!.. Усё пачалося ў 1846-м у местачковых прыходах ды парафіях, з нейкім веяннем духу. Рэй вялі святары. Хопіць піць!.. Вёска за вёскай на заклік бацюшкі ці ксяндза беларус станавіўся перад алтаром ці абразом і заракаўся: болей не дакранацца да спіртнога. Так і ўяўляеш: глядзіцца чалавек у абраз — і вобраз і падабенства Божае ажываюць у ім самім.А між тым зарок быў злачынствам: закон Расійскай імперыі забараняў даваць нейкія клятвы, апрача прысягі цару. Масавае ацверазенне ахапіла спярша гістарычную Літву: на Гарадзеншчыне зарок далі 220 тысячаў сялянаў, на Віленшчыне — 140 тысячаў, на Міншчыне — 84 тысячы. Вакол цэркваў ды касцёлаў ствараліся таварыствы ці брацтвы цвярозасці. Кабакі зачыняліся праз адсутнасць прыбытку; чыноўнікі паўсюдна адзначалі рэзкі ўздым свядомасці і дабрабыту. І вось ужо шэф жандараў дакладае Аляксандру ІІ: «Здарылася ў нас падзея, зусім нечаканая»… 

Page 162: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

З беларускіх земляў і Ковеншчыны рух цвярозасці перакінуўся на суседнія — і ўрэшце, да канца 1850-х гадоў ачомаліся 32 губерні Расейскай імперыі. Цвярэзнікі засноўвалі свае школы, прытулкі, стваралі касы ўзаемадапамогі — і, быццам з зародку, з зароку перад Богам стыхійна нараджалася самакіраванне. Месцамі адмова ад віна і гарэлкі прывяла да бунтаў: абураныя мужыкі грамадой грамілі манаполькі. Урад, напалоханы размахам непадуладнага руху і стратай каласальных грошай (імперскі бюджэт трэснуў па швах), выправіў на падаўленне непітушчых рэгулярныя войскі. Звыш 11 тысячаў актывістаў руху былі арыштаваныя, бітыя розгамі і высланыя ў Сібір (з іх 780 — у беларускіх губернях).Ані Раманавы, ані бальшавікі, ані Лукашэнка не адступілі ад загаду Івана Жахлівага: спойваць. Не будуць піць? Адключым газ. «Ну, першы тост за Галоўнакамандуючага, ты ў курсе», — напаўголаса папярэджвае начальства пружанскіх вайскоўцаў на 23 феўраля. І тады, і цяпер дэманстратыўна не выпіць было выклікам. Толькі ходзіць, бродзіць нехта вакол, кружыць, як рыклівы леў, шукаючы, каго б праглынуць нагбом. Пружанскія сяляне ўжывалі віно і хлеб у Прычасці — і прымалі Кроў і Плоць Хрыстовыя. Сёння віно без Бога і хлеб з відовішчамі ператвараюць беларуса ў жывёлу.Няўжо лёс беларускай глыбіні — дапіць горкую чашу да дна, да поўнай п’яненькай рабскай павіннасці, да выраджэння асноўнай масы народа, да нацыянальнага гена алкагольнай залежнасці? Ды не ўтопім мы нічога і нікога ў тае чарцы, апроч саміх сябе. «Кадзіроўкі» ды палітінфармацыі — хіба апахмелка апасля дзяржаўнай палітыкі спойвання. А вось масавы рух, пачаты Царквой, у спалучэнні з падтрымкай сям’і і моладзевай модай на цвярозасць — насамрэч куды большая пагроза для існага рэжыму, чым уся сённяшняя апазіцыя. Таму збляваць чорта, каторы ў глыбіні беларускай душы сушыць, і пячэ, і смокча, і ссе, можна адным-адзінюткім спосабам, ужытым простымі пружанцамі 165 гадоў таму, — не адкаркоўваць новую нульпяць, а адчыніць душу Богу.

Page 163: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Эрнст Сабіла

Калі ўпершыню бачыш пастара Эрнста Сабілу — каржакаватая постаць, вялікая галава з літымі скуламі, пільныя вочы ў глыбокіх вачніцах і валявое падбароддзе старадаўняе, шырокае ліцвінскае косці, — не можаш пазбыцца ўражання: такія трымаюць на сабе беларускае неба. Усю шэрую, пахмурную глыбу да самага далягляду. Пастару Сабілу — восемдзясят. «Дзён гадоў нашых — семдзесят гадоў, а пры большай моцы восемдзясят гадоў — спяваецца ў 89-й псальме, — і лепшая іх пара — праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім». Але і ў свае восемдзесят пастар Сабіла магутны. Гэта ж такую моц даў чалавеку Бог, што і пасля трынаццаці гадоў ГУЛАГа, дзесяцігоддзяў уціску, цярпенняў і барацьбы цягае мяхі з цэментам на будоўлі Дома малітвы.Сабіла прымружваецца (вочы як байніцы) — і ўдалёкім-далёкім позірку пазнаеш вялікіх вернікаў, уладароў ВКЛ, ваяводаў і правадыроў, што верылі ў Госпада і стаялі за сваю айчыну не на жыццё, а на смерць. Радзівілаў. Скарыну. Сапегу. Нарадзіўся ў Дзегцяроўцы, пад Мінскам. Сям’я Сабілаў як ненадзейная была выселеная падалей ад савецка-польскаймяжы — у Бабруйск. Падчас нямецкай акупацыі далучыліся да евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Партызанілі. У 1951-м студэнт Медыцынскага інстытута ў Мінску Эрнст Сабіла быў арыштаваны гэбістамі. Арытыкул 72б савецкага крымінальнага кодэкса: «Актыўная антысавецкая агітацыя з ужываннем рэлігійных і нацыянальных забабонаў». Прысуд — расстрэл. Расстрэл быў заменены на 25 гадоў пазбаўлення волі. І быў голад. Былі здзекі. Былі хваробы. Спярша ў Падмаскоўі, потым на ўранавых шахтах у Усць-Каменагорску. Сабіла двойчы ўцякаў з лагера. Стралялі. Выжыў цудам: у найлепшага стралка аховы, які стаяў на вышцы, раптам заклініла зброю. Вызвалены, жыў пад пастаянным наглядам КДБ. У 1988-м, ледзь толькі дыхнула Адраджэннем, Эрнст Сабіла арганізоўвае ў Мінску Беларускую Евангельскую Царкву. Вернікі з усёй Беларусі ехалі ў Сабілаву кватэру на Паўднёвым Захадзе… У 1989-м на І з’ездзе БНФ у Вільні менавіта пастар Сабіла зачытваў Божае Слова, а затым і правіў малітвы на першых фронтаўскіх мітынгах. У 1990-я Сабіла як прадстаўнік пратэстантаў быў адным з сустаршыняў Беларускай Хрысціянска-ДэмакратычнайЗлучнасці. 30 мая 2006-га ўлады пазбавілі Беларускую Евангельскую Царкву рэгістрацыі. 

Page 164: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

У адказ пастар Сабіла (сам — крэпасць Божая сярод беларускіх руінаў) збудаваў у Асіповічах гэткі ж магутны Малітоўны дом. На будоўлі здарыўся цуд. Цікаўныя хадзілі глядзець на ўласныя вочы: дом меўся стаяць у нізіне, і нават лужыны тут не высыхалі, але вялізны катлаван, у якім магла б змясціцца цэлая хата з дахам, застаўся сухі. Усе апошнія гады і рэшту сваёй цялеснай дужасці пастар Сабіла ўклаў у будынак на краі балота. Эрнст Канстанцінавіч верыць, што неўзабаве гэтыя вялізныя залы будуць запоўненыя евангельскімі вернікамі, якія славяць Богапа-беларуску. На сустрэчах з Сабілам, палітвязнем савецкіх часоў, моладзь замірае. І ў цішыні словы ягонага сведчання кладуцца, быццам камяні ў падмурак.Сабіла сведчыць пра Бога ў сваім жыцці. Сабіла расказвае пра Беларусь, ягоны крыж. Цярплівы пастар Сабіла не разумее, як можна быць цярпімым да зла, як можна ўваходзіць у кааліцыі з камуністамі. І ўжо сёння менавіта пастар Сабіла, патрыярх беларускага евангельскага руху, прабіваецца на Валадарку да Сяргея Каваленкі, які памірае за бел-чырвона-белы сцяг… Сабіла гаворыць важка, вытрымлівае паўзы, і гэтыя паўзы цяжкія, як ягоны спакутаваны, але спакойны позірк спадылба, — каб да слухача дайшло. — Набліжаецца мой час стаць перад Госпадам, — ціха, павольна, але так, што мурашкі па скуры, выгаворвае Эрнст Канстанцінавіч, — і ўжо адчуваю: свет рыхтуецца да таго, хто прыйдзе перад Хрыстом. Антыхрыста. Адчуваю вакол гэты дух. Дух апошніх часоў… «Мы жывём сярод страшнага народа, які выракаецца сваіх продкаў», — сказаў калісьці Сабіла. Маладыя і не вельмі пастары, якія нават не мысляць шырынёй народа і глыбінёй краіны, дадзенай ім Богам, якія цураюцца казані на роднай мове, не заўважаюць тых нямногіх, хто, па грудзі ў твані, з астатніх сіл трымае на сваіх плячах і ўсю Беларусь, і іх саміх. Глядзіш на Сабілу і думаеш: здужае…Але вытрымаць такі крыж чалавеку пад сілу толькі тады, калі ў ягоным знадрыўным сэрцы, у ягоных зраненых руках, у ягоных напружаных жылах жыве сам Збаўца. Бог Скарыны, Сапегі, Сабілы — Ісус Хрыстос.

Page 165: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Ружанец разбуранай велічы

Няўжо веліч Ягоная не палохае вас,і страх Ягоны не нападае на вас?..Ёў, 13:11 Калі з Купліна па слонімскай дарозе едзеш на Мінск, праз нейкі час пасля панылага балоцістага Палесся зямля пачынае дыхаць узвышшамі. Далягляд калышацца, і ў ружаватай смузе паўстае невялікі трохтысячны пасёлак, па-над якім на ўзгор’і з’яўляюцца руіны знакамітага палаца Сапегаў.Ружаны. У гэтым палацы, збудаваным на мяжы залатога ХVI і срэбнага ХVIІ стагоддзяў ВКЛ, Сапегі прымалі каралёў і вялікіх князёў Уладзіслава ІV і Станіслава Панятоўскага, а Канцлер Львінае Сэрца парадкаваў Літоўскую метрыку. Падвалы-лабірынты тут такія глыбокія, што ад недахопу кіслароду затухаюць свечы. Пра Палац расказваюць, што ў ім захоўваюцца нечуваныя скарбы, што падземныя хады (ды такой вышыні, каб вершнік праехаў!) ідуць у Косава, Бярозу ды Слонім, і што аднойчы ў 1970-х позна ўвечары чорная «Волга» з літоўскімі нумарамі пад’ехала да сцяны замка, а зранку там зеўрала вялізная ніша і ў грудку бітай цэглы тутэйшыя падабралі пару залатых манетаў. З гаспадарак Ружанскага краю, якія атаварваюцца ў Купліне, прыязджаюць мужыкі-ліцвіны — жывой беларускай гутаркі, святлейшыя, у адрозненне ад цёмных палешукоў, ды рослыя, ды дужыя, і ў мазгах шторазу шыецца падазрэнне: а ці не сапегаў двор і сапегава прыватная гвардыя, што стагоддзямі таўклася ў Ружанах і ваколіцах, падмацавала тут генафонд грэнадзёрамі? Герб Ружанаў аточаны вянком ружаў, ахвяраваных Дзеве Марыі. Ружаны — гэта ад ружанца, асаблівага спосабу малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы на пялёстках ружы, і разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Ружанец адгаворваюць на пацерках (ад Pater noster — «Ойча наш», пачатковай малітвы), калі метадычна, злучво за злучвом, адзначаецца кожная кароткая частка. Руіны Палаца, контур разбураных сценаў на сотні метраў — агромністы ружанец, пакладзены на ўзгор’і. Глыбы з вачніцамі высаджаных вокнаў, рэшткі муроў, асобныя аркі, бы каласальныя пацеры, — ідзеш, перабіраеш вачыма, кранаеш пыл з камення і адлічваеш малітвы за аднаўленне велічы Вялікай Літвы. Молімся за беларускі народ, які сам забыўся, як маліцца, і ходзіць на разваліны, каб адкаркаваць «чарніла», абвесці былыя ўладанні пустымі вачыма, задраць глотку ўгару, туды, адкуль хлыне павольная смерць, і хрыпла прачысціць горла: «Ну, будзем….» Молімся, каб у сённяшняй дробненькай Беларусі паўставалі волаты, падобныя Сапегам: Ільву, абаронцу незалежнасці, аўтару статута; Казіміру Леону, што атрымаў адукацыю ў чатырох еўрапейскіх універсітэтах, валодаў васьмю мовамі, заснаваў кляштар картузаў у Бярозе ды катэдру права ў Вільні; кардыналу Адаму Стэфану, што вывеў у свет Караля Вайтылу, будучага Папу Яна Паўла ІІ…

Page 166: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Молімся за выбарны Богам народ Ізраіля, бо якраз з мястэчка Ружаны — адзін з кіраўнікоў сіянісцкага руху Іэхіэль Пінэс, пісьменнік і паэт Ааарон Любашыцкі, кампазітар Генры Русота, восьмы і дзясяты прэм’ер-міністр Ізраіля Іцхак Шамір… і сотня насельнікаў ружанскага гета, вывезеных нацыстамі ў Трэблінку. Молімся, каб ружанцы, сучасныя жывыя ружанцы, памяталі: усё прамінае: і слава, і багацце, і веліч, але застаюцца, запісаныя ў вечнасці, справы чалавечага сэрца. Заходзіш у агромністы пралом, бачыш небакрай, надламаны руінамі, узгадваеш, што Палац быў пабудаваны ў форме крыжа, раптам разумееш, які ты ў свеце маленькі-маленькі — і вусны самі пачынаюць шаптаць: Ойча наш!.. Веліч чалавечая заключаецца ў здольнасці прызнаць уласную нішчымнасць перад усёмагутнасцю Божай — бо менавіта праз нашую немач выяўляецца МоцТаго, Хто стварыў і гэтую краіну, і гэтую мову, і нас саміх. Палац паціху аднаўляюць, пачынаючы з брамы. Марудна. Цяжка. Але настойлівыя, доўгія, шматгадовыя малітвы, якія ўваскрашаюць паўмёртвыя нацыі, патрабуюць надзвычайнай руплівасці і цярпення. Час збіраць камяні. Час аднаўляць — глыба за глыбай, пацерка за пацеркай, замак за замкам, храм за храмам — увесь грандыёзны Ружанец Беларусі — цэрквы, касцёлы, зборы, палацы, калісьці, у эпоху беларускай магутнасці, збудаваныя тымі, хто любіў Беларусь і верыў у Ісуса Хрыста.

Page 167: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. У гасцях у Сэрца

Больш за ўсё запаветнаезахоўвай сэрца тваё,бо ў ім крыніца жыцця.Выслоўі Саламонавы 4:23 Хто б ты ні быў і дзе б ні апынуўся — калі хоць трохі аглядаешся ды прыслухоўваешся, — рана ці позна пачынаеш адчуваць побач нейкі жывы стоены пульс. Пругкі, упарты. Усё вакол дыхае і варушыцца надзіва заканамерна, падзеі маюць таемны цэнтр, і ледзь заўважнымі штуршкамі людзей, сустрэчаў, справаў аднекуль падхлынае дабро і ласка.Тут-тук, чуеш пранізлівы рытм. Тук-тук, ёсць кантакт, радасна адгукаецца ўсярэдзіне ў цябе, і раптам усё становіцца з галавы на ногі. І ты кажаш сабе: ага. Вось яно дзе. Ну прывітанне, Сэрца. Айцец Сергій Сысаляцін — той самы, які калісьці вылавіў мяне «вкантакце» і зараз служыць у Спаса-Прэабражэнскай царкве ў Пружанах, — вобраз з абразоў.Малады, вайсковай выпраўкі; прыгожае, мяккае, поўнае ўнутранага спакою ды годнасці аблічча, кароткая чорная барада — тыпаж, у якім любяць выяўляць святых і апосталаў.Жыве бацюшка ў вайсковым гарадку пад Пружанамі. Новыя Засімавічы — постсавецкі Вавілон на ўзмежжы Белавежскай пушчы. Сярод дзевяці вайсковых часцей, што складалі ўдарны кулак савецкай армады на заходнім фарпосце — у засадзе, за пушчай на самай мяжы, — атабарыліся ракетчыкі, лётчыкі, зенітчыкі, танкісты ды сувязісты з усёй імперыі. Вядома, з сем’ямі. І калі 20 гадоў таму тут жа, у Віскулях, Савецкі Саюз быў раптоўна рассаджаны на кавалкі, у вялізным разварушаным мурашніку з пылам эпохі асеў і ўвесь савецкі інтэрнацыянал, якому не было куды падзецца. Сяргей Сысаляцін служыў у верталётчыках — і, пабываўшы ў небе, прыйшоў да Бога.Спярша наведваў евангельскую грамаду, дзе былы зампаліт Барыс ліха граў на гармоніку хрысціянскія гімны, затым шукаў паўнаты і глыбіні веры ў Спаса-Праабражэнскай царкве. Нарэшце, настаяцель айцец Ігар і епіскап уладыка Іаан прапанавалі маладому здольнаму панамару прыняць святарскі сан і ўзяць на сябе нялёгкі прыход з недабудаванай царквой у Новых Засімавічах. Айцец Сергій просты. Жыве як дыша. Выдатна размаўляе па-беларуску. Мае вялізную бібліятэку: святыя айцы, Мень, Бярдзяеў, Фларэнскі, хрысціянская класіка ўсіх канфесіяў, духоўныя часопісы, гісторыя Беларусі… Заўсёды прапануе нешта пачытаць. Вучыцца ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі — між іншым, разам з расійскімі бацюшкамі з Бранска. Смяецца: «Здзіўляюцца — гэта ж, маўляў, па-нашаму — «бурак», «вёска», «услон»… Прастадушныя. Працуюць, каб зарабіць, хто настаўнікам, хто механікам, а ўвечары ў царкву, набажэнства правіць — «не тое, што ў нас…». Расказвае ім пра Браншчыну беларускую, часы ВКЛ, пра карані. Айцец Сергій найчасцей чытае казані ў Спаса-Праабражэнскай царкве — і, скажу вам, рэдка чую тлумачэнне Слова такой простасці і глыбіні нават у сталіцы. Прапаведуе ў Новых Засімавічах забытаму савецкаму пакаленню, у «вкантакце» — бездапаможным хлопчыкам і дзяўчатам, заблытаным у сеціве, у наркалогіі — напаўразбураным мужыкам, у нядзельнай школцы — дзецям і бабулькам, і, як многія-многія святары ды вернікі апошнія гады — штопятніцы моліцца за Беларусь. І трэба бачыць, з якой надзеяй уваччу няшчасныя беларусы моўчкі глядзяць у ягонае аблічча — быццам на абраз, быццам успамінаюць кагось таго, хто вучыў іх, бацькоў і продкаў праўдзе і справядлівасці ўжо тысячу гадоў.

Page 168: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Дзед айца Сергія (які калісьці працаваў у Купліне качагарам) колькі месцаў ваяваў у 1944 ва Усходняй Прусіі. Аднойчы быў убачыў у акопе забітага немца, і ўсім гэта распавядаў. З гадамі і склерозам мёртвы немец ператварыўся ў жывога, а пад старасць… «Зазіраю я ў бункер, — на поўным сур’ёзе расказваў дзед, — а там Гітлер. Ну, праўда, кажу табе. І жонка ягоная. І двое дзетак. Дзяўчынкі. Ну, зараз, думаю, фашыст, ты ў мяне атрымаеш за ўсё!.. І… не змог. Застрэліць Гітлера не змог». Сям’я Сысаляціных — гэта і матуля бацюшкі, гасцінная спадарыня Зінаіда Мікалаеўна, і валявая матушка Людміла, выхавацелька ў дзіцячым садку, і іх дачка Арына — тонкая дзесяцікласніца з доўгімі вітымі валасамі і выразнымі вачыма, беларускамоўная пераможца алімпіядаў, заўсёдніца канцэртаў Вольскага ды Вайцюшкевіча. Пасля нядзельнай літургіі часцяком заходзіць у касцёл, арганізоўвае ў школе сустрэчы з пружанскімі краязнаўцамі… Беларускі гісторык, спявак, пісьменнік у Пружанах — Сысаляціны запрашаюць знаёмых. Трэба дапамагчы? Сям’я прымае гасцей. І Сэрца б’ецца. Менавіта сябры Сысаляціных, сярод якіх і праваслаўныя, і евангелікі, і каталікі, падвозілі мяне штодня ў царкву і назад у маразы. Так і давялося перазнаёміцца з глыбокімі і пабожнымі пружанцамі. Айцец Сэрца звычайны прыходскі святар — герой, практычна адсутны ў сучаснай масавай свядомасці ды беларускай літаратуры. Але менавіта святар на працягу ўсёй хрысціянскай гісторыі Беларусі быў душою мясцовай супольнасці, самакіравання, культуры дачыненняў, сямейнай традыцыі, прыстойнага выхавання. Не «Бацька» — «бацюшка». Сённяшняя Беларусь задыхаецца і губляе прытомнасць якраз з-за відавочных праблемаў з сэрцам. Хто—цэнтр жыцця ў вёсцы, мястэчку, раёне, горадзе? Чыноўнік? Паспяховы бізнесовец? «Сілавік» з дубінай? Але прыйдзе час, і ў беларусаў, да якіх пагрукаецца прыходскі святар, сэрцы пачнуць адгукацца моцна і радасна: Бог, Бог! Бог!

Page 169: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Бездань Азэфа

Хай не паглыне мяне багна,хай не замкне нада мноюпрорва пашчы свае…Псальма 68:16

Далёка-далёка, недзе на краі зямлі, ёсць такія месцы, глыбіня якіх невымерная. Кінеш туды каменьчык — і не пачуеш ані гуку ў адказ. У Беларусі такое месца раптам развярзаецца перад табою на 52.51.17 паўночнай шыраты і 24.36.54 усходняй даўгаты, на мяжы Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны, паміж Ружанскай ды Белавежскай пушчамі. Вёсачка Лыскава на колькідзясят двароў, месца пахавання класіка польскага сентыменталізму Францішка Карпінскага, нараджэння біскупа Аляксандра Мікалая Гараіна, і радзіма найвялікшага правакатара ХХ стагоддзя, лідара партыі расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, тэрарыста Азэфа. Цяпер Лыскава — гэта 40 кіламетраў ад Пружанаў, 443 жыхары, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка… валы былога каралеўскага замка ХVI ст. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Царква Раства Божай Маці… вялікія старадаўнія могілкі. Але калі паглыбляешся ў мінулае —займае дух і зямля сыходзіць зпад ног. Адсюль Азэф. Народжаны ў Лыскаве ў 1869, у сям’і беднага габрэйскага краўца, Еўна з юнацтва ўдзельнічаў у гуртках рэвалюцыйнай габрэйскай моладзі. Звычайны габрэйскі хлопчык з беларускага мястэчка… Але на фота з дасье ахранкі (фас, профіль) ужо цяжкі чорны позірк няголенага, звераватага твару. Калі ж пачалася пачвара? Яшчэ падлеткам, скраўшы вялікую суму грошай, юны Еўна выязджае за мяжу. Падман, буйныя грошы і пераход усялякіх межаў цяпер стануць знакам ягонага жыцця.Пачынаў вялікі правакатар ХХ стагоддзя гэтак жа, як і які-небудзь агент Вектар — за 50 рублёў у месяц ад сакрэтнага дэпартамента паліцыі расейскай імперыі пайшоў пастукваць на сваіх аднакурснікаў у Політэхнічным інстытуце ў Карлсруэ. Аказаўся надзвычай спрытны: у выніку паспяховай шпіёнскай працы вылучыўся на першыя ролі ў расейскім сацыялрэвалюцыйным руху, удзельнічаў у яднанні разрозных падпольных гурткоў — і вось пасля арышту літоўскага габрэя Гершуні ўжо ў 1903 стаў кіраўніком Баявой арганізацыі эсэраў. Тэрарыстам №1 у імперыі. На гэты момант жалаванне Еўна Фішалевіча Азэфа («інжынера Раскіна», паводле паліцэйскага дасье) дасягнула 1000 рублёў. Азэф арганізаваў больш за 30 тэрарыстычных актаў, ажыццявіў забойствы ключавых дзеячаў царскага ўрада, у тым ліку сваіх начальнікаў:міністра ўнутраных справаў і шэфа корпуса жандараў Плеве (якога лічылі галоўным арганізатарам габрэйскага пагрому ў Кішынёве ў 1903), генерал-губернатара Масквы, Вялікага князя Сяргея

Page 170: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Аляксандравіча, пецярбургскага граданачальніка фон дэр Лаўніца, галоўнага вайсковага пракурора Паўлава… Менавіта Азэф ініцыяваў ліквідацыю Гапона як правакатара. І ён жа выдаў увесь склад эсэраўскага ЦК ды дзясяткі эсэраў-баевікоў. Раскрыты ў 1908, уцёк за мяжу, дзе і памёр ад хваробы — праз месяц пасля таго, як на ягонай радзіме была абвешчаная незалежнасць БНР. Ударамі сваёй здрады Азэф, быццам малатабойца, наносіў страшныя прабоіны Раейскай імперыі з сярэдзіны. Кожны выбух ці арышт патрабаваў усё большай і большай лютасці, нянаісці, крыві і ад дзяржавы, і ад народа. Негаваркі, змрочны, але надзвычай вымудраны, Азэф віртуозна, з більярдным разлікам і нечалавечай вываротлівасцю ўзрываў сваіх куратараў і другой рукой тут жа здаваў выканаўцаў. Адзіны, каму Азэф заставаўся верным, напэўна, быў д’ябал, чый дух і почырк у бясконцых крывавых здрадах і забойствах відавочны.На магіле Азэфа пасадзілі куст шыпшыны. О, Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!.. Хто б мог уявіць, што прэ з тваёй прэлай балоцістай зямлі і што ў тваёй глыбокай і пакорлівай душы народзяцца Азэф, Дзяржынскі, Шэйман і нават Генадзь Давыдзька. Ноччу ля закратаванага акна спецкамендатуры ў Купліне, на паўдарозе паміж Лыскавым і Дастоевым, глядзіш у бездань, поўную далёкіх агеньчыкаў, — і думаеш: страшна стаць Азэфам.Свая маленькая, як радзімка, вёсачка Лыскава ёсць у кожным беларусе.Цярушыш шчэпцю гэтую зямлю і шукаеш зместу: чый ген пераможа? Паэта? Святара? Здрайцы?..А здрада роднаму чалавеку? Бліжняму? Здрада Радзіме? Веры? Памяці?Насамрэч мы здраджваем штодня, і праўда ў тым, што нашы бясконцыя маленькія і вялікія здрады спрычыняюцца да духоўнай смерці многіх і многіх.Хто можа зразумець Азэфа? Дараваць Азэфу? Вырваць Азэфа з самага прадоння свайго сэрца?Чалавеку гэта немагчыма.Але ўсё магчыма Госпаду.

Page 171: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Цуды на балоце

Я зараз у глыбокай багне,і няма на чым стаяць…Псальма 68:3

«Пабываў у Альшанах — і, ведаеш, нарэшце ўбачыў, якая яна, новая Беларусь, — Андрэй Кім захоплены. — Усе вернікі, сем’і па сем-дзесяць дзяцей, гаспадаркі ў кожнага, катэджы, па некалькі машынаў!..» Не, гэта не легендарныя Гальшаны, гняздо княскага роду, дзе караткевічаў Чорны замак. Альшаны — вялікая пратэстанцкая вёска на Століншчыне, дае ільвіную долю вытворчасці ды экспарту беларускай гародніны. А сам Кім — евангельскі хрысціянін з царквы «Ян Прадвеснік», як і лідары «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, Зміцер Хведарук, Наста Палажанка, кіраўнік КХП-БНФ у Беларусі Юрась Беленькі, хадэкі Дзяніс Садоўскі і Аляксей Шэін ды вядоўцы «Ліцвінскага клуба». Агулам евангельскія хрысціяне Берасцейшчыны — яшчэ адзін відавочны цуд беларускай глыбіні. Найбольшая колькасць баптысцкіх і пяцідзясятніцкіх грамадаў — на Берасцейшчыне. Большасць правадыроў беларускага пратэстанцкага руху — з гэтых балоцістых мясцінаў. У 1995 нікому яшчэ невядомы Паша Знавец, які са сваім дзядзькам-вернікам аб’ехаў усе евангельскія грамады адной з тутэйшых выбарчых акругаў, у выніку масавага галасавання хрысціянаў (мясцовыя ўлады былі ў шоку) абраўся ў апошні беларускі парламент ужо ў першым туры. Яшчэ паўтысячы гадоў таму менавіта з Берасцейшчыны, дзе ваяводамі былі канцлеры ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны і Астафі Валовіч, пачалася беларуская Рэфармацыя: магнаты, шляхта і частка месцічаў перайшлі ў кальвінізм, і хутка хрысціянскае абуджэнне ахапіла і Касцёл, і Царкву. Менавіта тут Чорны заснаваў першы ў Беларусі евангельскі збор, за свае грошы выдаў шыкоўную «Біблію» для Польшчы і распачаў нотадрукаванне канцыялам «Песні хвал Боскіх». Чаму не сталічная Віленшчына і не цэнтральны Мінск, а тутэйшая дрыгавіцкая дрыгва дала найбольшы ўраджай пратэстантызму? У 1910—1930-х у Заходняй Беларусі якраз тут, дзякуючы сябру Рады БНР Лукашу Дзёкуць-Малею, «Амерыканцам» (беларускім місіянерам, што вярнуліся з-за акіяна, такім, як Іосіф Пухоўскі, Даніла Комса) ды беларускаму паэту, прэсвітару Данілу Ясько, паўстала найвялікшая евангельская царква ва Усходняй Еўропе. Адзін толькі Дзёкуць-Малей, яшчэ ў 1913 арыштоўваны ў Лыскаве Пружанскага павета за евангельскую казань, пераклаў на беларускую 17 хрысціянскіх брашураў і ў 1931 разам з Антонам Луцкевічам выдаў «Новы Запавет і Псальмы». Менавіта выданнем Дзёкуць-Малея карыстаўся вялікі евангельскі пастыр Эрнст Сабіла (які, дарэчы, 18 сакавіка адзначыць 80-годдзе). У 1951, асуджаны пасля 2 месяцаў «амерыканкі» да расстрэлу за «антысавецкую агітацыю», абцяжараную нацыянальнымі і рэлігійнымі забабонамі, ён адсядзеў 13 гадоў

Page 172: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

— і да цяпер каржакаваты, магутны, цягае цэглу для будаўніцтва агромністага дома малітвы ў Асіповічах. Нетаропкі, грунтоўны, але гучны, Эрнст Канстанцінавіч расказвае пра ўцёкі з лагера — і кожнае слова бы тую цагліну кладзе: «Бягу. Сілаў няма. Снег. Страляюць. Толькі кулі ўвушшу — жыг! жыг!.. Аніводная не кранула. Госпад даў выжыць. Думаю, дзеля чаго? Для таго, дзеткі, каб зараз я мог вам распавесці, як было там». Глядзіш у ягоныя глыбокія беларускія вочы — і наварочваюцца слёзы. Пратэстанты — простыя, таму людзі і цягнуцца. Але большасць беларусаў баіцца. І прычына тут не ў сімвале веры ці тэксце Святога Пісьма (яны аднолькавыя з праваслаўнымі).Проста сённяшні беларус баіцца жыць па-Божаму. Ну як гэта… Не піць, не паліць, не блудзіць, не хлусіць… Гэта што яшчэ за секта?!. Ды вось пытанне: куды падзелася беларускасць калісьці прынцыпова беларускамоўных пратэстантаў? Пратэстантызм разлічвае прывабіць тутэйшага расейскамоўнасцю — і не заўважае, што гэта насамрэч пазбаўляе вернікаў цвёрдай глебы пад нагамі. Стаць царквой нацыянальнага маштабу перашкаджае якраз недахоп цэласнага погляду на беларускую ідэяю як сутнасна хрысціянскую, а на саму Беларусь — як на Радзіму, дадзеную Богам. Разумеючы гэта, у свой час пастары той самай фенаменальнай евангельскай грамады «Ян Прадвеснік» (якія калісьці, абвінавачаныя ў харызматыі, выйшлі з касцёла Святога Роха, але захавалі беларускі характар) правялі на Палессі грандыёзную працу, спрабуючы давесці беларускім пратэстантам: вашыя карані — у Залатым веку Рэфармацыі XVI ст. Кніга Якава Радзевіча «Залаты век Беларусі», фільм Аляксея Шэіна «Забаронены Хрыстос» і беларускія прэзентацыі пасля набажэнстваў на пратэстанцкай Берасцейшчыне і зараз урабляюць тую ўрадлівую, але па-балотнаму заглыбленую спадчыну Мікалая Радзівіла Чорнага, Дзёкуць-Малея і Эрнста Сабілы. Ці не адсюль — нядаўні звар’яцелы штурм «Ліцвінскага клуба»? У Беларусі з’яўленне пратэстанцкай грамады — найлепшы спосаб каталізаваць каталікоў і паправіць праваслаўных: духоўнае жыццё ў горадзе ці мястэчку адразу пачынае віраваць.У трох формах хрысціянскага вучэння для ўсіх характараў і тэмпераментаў выяўляецца і свабода выбару, і ачышчальная канкурэнцыя, і ўзаемадапаўняльная поўная — уся непаўторная ў сваім адзінстве і барацьбе супярэчнасцяў — беларуская тройца. Мара беларускіх пратэстантаў вось ужо пяцьсот гадоў тая ж — выцягнуць беларусаў з балота. Цёплага, роднага балота штодзённасці, набрынялага асабістымі паразамі ды набытымі звычкамі. Але, папярэджвае Евангелле, чалавеку гэта немагчыма… Так што зусім не пратэстанты гэта. З глыбіні Залатога веку, пахаванага пад сатлелымі тоўшчамі, забалочанага ў нашых сэрцах, затопленага ў дрыгве, цягне беларусаў, выцягвае, каб не захлынуліся, не дагнілі дарэшты, Сам Госпад Бог.

Page 173: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Забыць героя

Хто ты, што баішсячалавека,які памірае,і сына чалавечага,які тое самае, што трава,і забываеш Госпада Творцу свайго…Ісаі 51:13

«А калі зноў Расія, Паш? — дзядзька бяссільна апускае галаву на рукі, і ў валасах знічкамі праблісквае і згасае сівізна. — Што, за ствол і ў Пушчу?..»

Быццам вырваныя з зямлі, караністыя пальцы курчацца ў сутарзе.

«Заб’юць. І ніхто не памяне нават. Нікому тут тваё геройства не трэба».

Каму яно наогул трэба, беларускае геройства? Сам шукаў, распытваў надоечы пра беларускую незалежніцкую партызанку на Пружаншчыне. Была, але хто, дзе, калі?

Прагортваю з дзясятак кніжак. Крохі. Чытаю, шукаю між радкоў і прозвішчаў. Перабіраю ўсіх сваякоў з Палесся, пакутліва намагаюся зразумець: як так, людзі?..

Насамрэч народ мы памятлівы, да самазабыўнасці. Дробныя рахункі з суседам усё жыццё трымаем у кішэні. Добра памятаем, што «высоўвацца» нельга — гэта на ўзроўні мускульнага здранцвення, пры выпадку аніводнае валаконца не здрыганецца. Расійскую, польскую, украінскую, англійскую мову запамінаем злёту, асвойваем лепш за карэнных…

Ну, вы ўжо здагадаліся, да чаго гэта я.

Паміж апошняй вайной і сённяшнім часам — працягласць усяго аднаго чалавечага жыцця. Яшчэ жывыя сведкі, як раз’ятраная цывілізацыя, паставіўшы чалавека на месца Бога, знішчала беларусаў з Захаду на Усход — дзеля «звышчалавецтва»; з Усходу на Захад — у імя «чалавечай роўнасці», з аднолькавай нялюдскай жорсткасцю.

Хто быў героем тады?

Ушанаваныя чырвонымі зоркамі за выкараненне карычневай чумы? Узнагароджаныя жалезнымі крыжамі за выпальванне чырвонай пошасці? Акоўцы, якія знішчалі нязгодных з «рыжскім мірам»? Тыя, хто сядзеў ціха і рабіўся раптоўнай ахвярай з таго ці іншага боку? Ці той, хто адчайна стараўся абараніць чалавека, свайго бліжняга, ад гвалту ды нянавісці?..

І хаця сёння адказ відавочны, настолькі ж відавочная і рэчаіснасць: апошніх памятаюць менш за ўсё. Беларусаў, якія ў самы страшны час абаранялі саміх беларусаў, беларусы забылі.

Page 174: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Ураджэнец вёскі Харава Пружанскага раёна (7 км ад Купліна) Якуб Новік ва ўзросце Васьковіча ды Ліхавіда са зброяй у руках пайшоў у Пушчу, дзе хутка зрабіўся кіраўніком беларускага атрада. Ахоўваў беларусаў ад асаднікаў ды «санацыі», затым перайшоў праз мяжу ў БССР; у 1937, шуканы энкавэдзістамі, — назад… У саракавых, падчас вайны, стварыў беларускую незалежніцкую партызанку, не даваў лютаваць на беларускім Палессі ні нацыстам, ні бальшавікам…

А жывыя, нашчадкі ўратаваных ім тутэйшых, паціскаюць плячыма. Якуб Харэўскі? Новік? Мо і быў тут… нейкі…

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, што нарадзіўся за 30 км адсюль, у Поразаве, на ўзмежжы Белавежскае пушчы, сябра Рады БНР і заснавальнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, які пераклаў для Касцёла Новы Запавет на беларускую мову і першым пачаў служыць імшу ў Мінску па-беларуску, стварыў незалежніцкае падполле, што змагалася супраць фашыстаў ды саветаў і вяло перамовы з заходнімі саюзнікамі — схоплены гестапаўцамі пасля імшы ў ноч на Раство 1942 і расстраляны ў Трасцянцы…

Як-як? Гадлеўскі?.. Ані знаку.

А знішчаныя атрадамі Арміі Краёвай беларускія праваслаўныя святары, тыя, хто гуртаваў людзей, каб ім не было так страшна працягваць жыць?.. Канстанцін Маеўскі, Іван Аляхновіч, закатаваны разам з матушкай, Міхаіл Леванчук — з усёй сям’ёй? Іераманаха Лукаша з блізкага Жыровіцкага манастыра акоўцы жыўцом закапалі ў зямлю да галавы, а вакол распалілі вогнішча і палілі да той пары, пакуль ад галавы не застаўся адно чэрап.

Што ты такое кажаш… Іх-та за што?

Ды не «за што»: ЗА каго. За нас з вамі.

Як жа лёгка мы забываемся, калі нехта ахвяруе за нас жыццё!.. А між тым здольнасць аддаць сябе за бліжніх — найвышэйшая праява Боскай любові, найпаўней выяўленай у Хрысце: «Няма большай за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх» (Евангелле паводле Яна, 15:13).

Для беларуса забыць у сабе беларуса — значыць укрыжаваць у сабе Хрыста. Замест таго каб выракацца ўласнага эгаізму, праславутай «хаты з краю» і злоснага «ды-пайшлі-вы-ўсе!» — беларус шукае для свайго немаленькага, скурчанага, але яршыстага «я» яшчэ ямчэйшую нацыянальную скуру: то расійскую, то польскую, то савецкую.

І тады з глыбіняў душы выпаўзае «самае чалавечнае» або «звышчалавечае» — пыхлівая пагарда, чортава прага таннага хлеба ці крывавых відовішчаў, што пнецца выбухнуць крыкамі «Укрыжуй!»

Наша ўратаванне — у прасякнутай болем і любоўю да іншых нацыянальнай памяці. Бо, забываючы тых, хто пайшоў на смерць дзеля нас, мы забіваем у сабе і сябе, і Бога.

Page 175: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Дакрычацца да нябёсаў

…Паўстань! Паўстань! Заспявай песню!Суддзяў 5:12Пружаны — рэдкі беларускі горад, дзе цэнтральная вуліца называецца імем Галоўнага Земляка. Райвыканкам, помнік Леніну, гарадскі кінатэатр, найбуйнейшы храм і, канечне, музычная школа стаяць на вуліцы Рыгора Шырмы.Рыгора Раманавіча тут сапраўды памятаюць: шыкоўны канцэрт да ягонага 120-гадовага юбілею сабраў сотні пружанцаў, а верш Ніла Гілевіча «Сэрца Дзядзькі Рыгора» мне на складзе дэкламавалі напамяць: Колькі птахаў пявучыху родных лясах,Колькі нот непаўторных у іх галасах,Колькі тонаў, адценняў,ладоў, перабораў —Столькі песень у сэрцы ў Дзядзькі Рыгора. Менавіта Рыгор Шырма разгледзеў і захаваў у беларускасці геній Міхася Забэйды-Суміцкага. Менавіта Шырма за свае сродкі выдаў першы паэтычны зборнік Максіма Танка «На этапах» і напісаў да яго прадмову (наклад сканфіскавалі). Менавіта Шырма быў настаўнікам спеваў у знакамітай Віленскай беларускай гімназіі — і выхавацелем у яе інтэрнаце. Гэта Шырма сабраў больш як 2000 беларускіх народных спеваў ва ўнікальную калекцыю, перасылаў ноты найвядомейшым кампазітарам — і беларускія гармоніі ў аранжыроўках адгукаліся ў Францыі, Расіі, Польшчы, Канадзе. Гэта ён, Рыгор Шырма, арганізаваў Беларускую акадэмічную харавую капэлу… Беларускія народныя мелодыі, вылаўленыя ім у кіпені першай паловы ХХ стагоддзя, пераліваюцца і калышуцца рэхам у спеўных цудах другой паловы — «Песнярах», «Сябрах», «Верасах». За ім, за Шырмам, быццам за шырмаю ў камуналцы, і захаваўся куток беларушчыны, які не здолелі разрабаваць ап’янелыя, ашалелыя суседзі ды прыхадні. Задаеш сабе пытанне і не даеш веры: як можна было, застаючыся глыбокім беларускім патрыётам ды вернікам, абараняючы мову, культуру ды правы народа, смела адказваючы на паклёпы («што тут беларускага ў гэтай прышлай Беларусі?» — зачытвалі дзядзьку Рыгору ягоныя словы пра БССР, занатаваныя стукачамі, савецкія следчыя) перажыць страшную эпоху рэвалюцыйнай калатнечы, польскай «санацыі», вайны, сталіншчыны, савецкага маразму, і пры гэтым тварыць, гучаць, нават не гучаць — крычаць беларускай песняй, каб урэшце яе пачулі ўсе!.. 

Page 176: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская песня ў Шырмавым сэрцы прайшла і віленскія Лукішкі (бо, паводле дэфензівы, ніякіх беларусаў насамрэч не існавала, гэта ўсё былі выдумкі мінскіх бальшавікоў), і Лубянку (ад абвінавачванняў у безыдэйнасці ды буржуазнай апалітычнасці, а таксама нацыянал дэмакратызме ўратаваў Якуб Колас, які хадайнічаў перад Панамарэнкам), каб урэшце пасяліцца на мінскай Плошчы Незалежнасці, у знакамітым доме, пад вокнамі якога зараз малітоўнікі штодня спяваюць «Магутны Божа». За саветамі пра гэта маўчалі, але стварэнне першага хору, запіс беларускіх народных спеваў, дырыжорская майстэрства — словам, усё тое, у чым разгарнуўся Шырмаў магутны дар, — для яго пачалося ў царкве. Атрымліваецца, менавіта працуючы псаломшчыкам, а потым рэгентам хору Аляксандра -Неўскага сабора ў Пружанах у сярэдзіне 1920-х, якраз у найвышэйшай гармоніі літургіі, акафістах ды калядках Шырма пачуў тое, што называецца пакліканнем. У 1923-м, згадваюць відавочцы, Рыгор Шырма разам са сваім першым (царкоўным!) хорам, бывала, больш за суткі праводзіў на нагах, без ежы і пітва: усяночныя, хросныя хады і малітвы, малітвы, малітвы… Дагэтуль у Пружанскім саборы па святах гучаць літургічныя спевы ў апрацоўцы Рыгора Шырмы. Так беларусы спяваюць у неба. Вось чаму беларускія мелодыі такія працяглыя, жаласныя або знадрыўныя. Для нас, усведамляем мы гэта ці не, галасавыя звязкі — сувязь паміж небам і зямлёй. Спроба дакрычацца да Бога. Бо мы глыбока. Бо Ён далёка. Рыгор Шырма вырашыў дакрычацца да нябёсаў хорам. Так, каб мог падпяваць увесь люд. Для беларусаў спадчына Шырмы неацэнная. Нацыя павінна спяваць, спяваць разам, гэта адзін з асноўных законаў патрыятызму. Але тут, у беларускай глыбіні, нават адзін чалавек, гатовы дакрычацца да нябёсаў пры агульным цяжкім маўчанні, можа быць упэўнены: хай не падхопяць сучаснікі — затое пачуе Бог.

Page 177: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец: Беларуская глыбіня. Лёгкія-лёгкія

Прыдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя,І Я супакою вас; вазьмеце ярмо Маё на сябеІ навучэцеся ад Мяне,бо Я лагодныІ пакорлівы сэрцам;і знойдзеце супакойДушам вашым; бо ярмо Маё добрае і цяжар Мой лёгкі.Мацвея 11:28-30 Чалавек не адчувае сваіх лёгкіх. Там проста няма нерваў. Мы проста лёгка дыхаем, лёгка ўдыхаем і выдыхаем паветра, поўнае волі, страху і духаў злосці паднябесных — аж да тае пары, пакуль аднойчы не пачынаем харкаць крывёю. Сухотнікаў з «закрытай формай» або залечаных хапае на сутках і «хіміі». Такі адразу пачынае задыхацца ад сырасці і смяротна баіцца плесні. Гле-дзячы на гэтых хударлявых, пракураных і закашляных, кашчавых у літаральных сэнсе лёгкіх асуджаных (тут іх сёй-той называе «арганізмамі»), адразу згадваю Валеру Ганчарэнку. Ганчар, Ганчарык, Ганчарэнка… Беларусы, што жывуць на цяжкой ды коўзкай глебе, — прыроджаныя ганчары. Усё спрабуюць вылепіць са сваёй цяжкай зямлі штосьці вартае, а гэны беларускі суглінак, перасыпаны пясочкам, усё трэскаецца ды б’ецца… Віктар Ганчарэнка — наймаладзейшы трэнер, які лепіць з БАТЭ каманду еўрапейскіх чэмпіёнаў. Вячаслаў Ганчарэнка — пастар царквы «Новае Жыццё» — вылепіў з былога кароўніка цудоўны дом малітвы, адзіны з хрысціянскіх іерархаў, хто адкрыта падтрымаў матуляў і жонак палітвязняў. І вось яшчэ адзін з племені ганчарэнак-беларусаў, здольных завязваць зямную плоць вузлом — Валер. З гэтым сухотнікам я пазнаёміўся, калі мы стваралі БХД: ён пераслаў поштай ліст ды аб’ёмісты рукапісны трактат па хрысціянскім багаслоўі. Сам ён то адлежваўся ў шпіталях, то бадзяўся па электрычках, пераязджаючы з месца на месца, то знаходзіў прытулак у віцебскіх ксяндзоў; сям-там яго бачылі нападпітку. Увосень мінулага года Валер Ганчарэнка чарговы раз загрымеў у Багушэвіцкі абласны сухотны шпіталь. Нават для чалавека, знаёмага з выпадковымі начлегамі, умовы ўтрымання тут выклікаюць агіду. Сырыя пакоі ды калідоры. Абы-які догляд. Ну а сухотнікі, яны ж вельмі чуйныя на «гніль». Ганчарэнка кінуў выклік галоўнаму доктару шпіталя — Наталлі Лясной. Супрацьстаянне сапраўды атрымалася эпічным: хворы бадзяга-вальнадумец у атачэнні гэткіх жа адрынутых — і жалезная лэдзі ў белым халаце, з мужам, галоўным патолагаанатамам раёна, і цэлым спецназам санітараў, міліцыі і пракуратуры за спінай. 

Page 178: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Валер абвясціў галадоўку пратэсту, прычым звязаў гэта з прысудам Канавалаву і Кавалёву: «Лепш памерці, чым жыць у такіх умовах!» А Багушэўск яшчэ памятае май 2008-га, масавую галадоўку пацыентаў таго ж шпіталя… У выніку Ганчарэнку (маўляў, «пагражае нанесці шкоду свайму здароўю») змясцілі ў псіхіятрычнае аддзяленне і пачалі калоць псіхатропы. Ганчарэнка ўцёк. Валеру злавілі ў Віцебску, прывезлі назад у шпіталь і змясцілі ў палату з кратамі на вокнах і дзвярах. Мабільныя, асадкі і паперу адабралі ва ўсяго аддзялення. Цяпер нават у прыбіральню — толькі ў суправаджэнні санітара. Цяпер Валеру Ганчарэнку можна хіба напісаць або перадаць перадачу: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г/п Багушэўск, БОТБ, 211510. Часам пачуеш: каго вы ўзяліся абараняць? Бамжа, невылечнага скандаліста? Але ўмовы ў Багушэўскім шпіталі сапраўды нялюдскія. Урэшце, ад тых самых «антысацыяльных» сухотаў памерлі Шапэн, Гашак, Оруэл, святая Тэрэза, Жылка ды Багдановіч. Увогуле, да траціны лю-дзей вакол нас — носьбіты палачкі Коха. Хвароба забірае хіба аслаблых: штогод у Беларусі захворвае да 5 тысячаў чалавек. Ды і сама краіна, якую з яе балотамі ганарова называюць «лёгкімі Еўропы» (так і хочацца дадаць — «апошнія лёгкія Еўропы», еўрапейцы нервова кашляюць), ужо даўно ў закратаванай сухотнай палаце пад псіхатропамі. «Лёгкія-лёгкія, нашы далёкія, — спяваў Лявон Вольскі, — цяжкія-цяжкія блізкія нашыя!» Часам, здаецца, набіраеш глыбока паветра ў грудзі і з цябе на волю рвецца, ніяк не вытхнецца пачварны, ніколі дагэтуль не выдыханы беларусам паветраны шар. Невыносная, як той казаў, лёгкасць быцця — таго самага, што вызначае свядомасць. Тое, што мы па жыцці лёгка дыхаем і пакуль не хрыпім, — яшчэ нічога не азначае. Бо кожны з нас — і жалезная лэдзі ў белым халаце, і хворы бадзяга-вальнадумец, і санітар, каторы таго вальнадумца водзіць у прыбіральню ды зачыняе на ключ, і той чытач, якому ўсё гэта фіялетава — у рэшце рэшт зробіць сваімі лёгкімі, здаровымі або гнілымі, апошні ўдых, і лёгенькай душою выправіцца туды, дзе чалавеку вызначыў месца паводле справаў ягоных Госпад Бог.

Page 179: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Вялікае княства бурштынавае

Вось, Я кладу ў СіёнеКамень кутні выбраны, каштоўны…І Пятра 2:6У тых краях, дзе я адбываю «хімію», упершыню давялося бываць першакурснікам геалогіі БДУ ўлетку 1995 — ужо пасля «рэферэндуму» аб адмене белчырвонабелага сцяга, але яшчэ да «Маладога Фронту». Кіраўнік нашай групы, дацэнт Міхась Нагорны (з чыёй лёгкай рукі беларускія геолагі пачалі вучыцца па-беларуску) прывёз нас на практыку ў крэйдавы кар’ер каля Сяльца — каб паказаць нам, недабітым рамантыкам эпохі Адраджэння, цуд у глыбіні такой звычайнай (нічога цікавага!) беларускай зямлі. Уявіце сабе вялізную варонку, у якой мог бы змясціцца дзевяціпавярховы дом. Дно, выгрызенае экскаватарамі, белаебелае, чыстая крэйда. Вышэй, у вапняковай тоўшчы, рэшткі марскіх зорак і празрыстыя «чортавы пальцы» белемнітаў. Вышэй — металёвыя ядры марказітавых канкрэцыяў, памерам з яблык (разбіваеш — і знутры пераліваецца застылы прамяністы выбух металёвых іголак). Потым — рэзкая мяжа і чорны пласт (розум ледзь дае веры гэткай гіганцкай шахматнай гульні ў цябе пад нагамі!): вугаль. Сыпкія камякі слаістага бляску. Следам — праслоі крэмняў з гладкімі, бы карамелькі, рознакаляровымі халцэдонамі — быццам разарваныя каралі, сыплюцца, ценькаюць па стромкім схіле… І пясочак кварцавы, крышталёвы… І лёгкі налёт перагною… І лісце травы… І неба. Але спадар Міхась, пакалупаўшыся ў вуголлі, падкінуў на далоні нейкі мурзаты каменьчык. О, бурштын! Бурштын?! Трэба было бачыць тую залатую ліхаманку, што ахапіла тузін хлопцаў і дзвюх дзяўчат. Пакідаўшы заданні, планшэты і рыдлёўкі, перапэцканыя чорным пылам, мы кінуліся разграбаць і перабіраць той вугаль голымі рукамі — каб праз паўгадзіны (шчаслівыя афрабеларусы!) паказваць адзін аднаму поўныя жмені сапраўднага тутэйшага бурштыну. «Бурштын Беларусі» — так называўся і мой універсітэцкі дыплом, які праз 5 гадоў, мяты і перакрэслены, паляцеў мне ў твар цераз увесь кабінет дэкана геафака. «Што гэта за беларуская мова? — крычаў дэкан Іван Іванавіч. — Што за мяккія знакі, што за «геа-лёгія»!.. Можаце лічыць сябе адлічаным!» Але пасля прэс-каферэнцыі мяне раптам выклікалі ў дэканат: «Хутчэй прыязджайце, абараняйце! Камісія ў зборы». Дзяржаўная камісія на чале з віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Радзімам Гарэцкім паставіла за перакрэслены чырвоным маркерам «Бурштын Беларусі» выдатна. Ужо потым я даведаўся, што «прыняць на тарашкевіцы» распарадзіўся рэктар БДУ Аляксандр Казулін. На найвялікшае ў Беларусі радовішча бурштыну ў Гатча-Осаве, за 40 км ад Купліна — мяне і накіравалі на першай працы ў «БелГЕА» ў 2000-м. І калі б не супрацоўнікі ў цывільным, што наведваліся да дырэктара з настойлівай прапановай пазбавіцца ад падазронага маладога спецыяліста, — паехаў бы мясіць гумовымі ботамі тарфяное балота яшчэ тады.

Page 180: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Нараджэнне бурштыну — гісторыя, вартая біблійнага драматызму. Вялікія хвоі (від ужо вымер), што раслі паміж Чорным морам і Балтыкай па берагах пратокаў ды выспаў ад сённяшняй Прусіі да Крыма, у адказ на сернае заражэнне па разломах зямной кары пачалі выдзяляць смалу. Бліжэй да зямлі, ля камля, перапоўненыя серай, набрыньвалі вялікія непразрыстыя камякі, а на вецці, ачышчаныя слязьмі, павісалі празрыстыя кроплі. Дрэвы падалі, перагнівалі, і бурштын на доўгія тысячагоддзі захоўваўся ў тарфяніках ды вуглях. Вось так са спрадвечных часоў у гэтым Міжмор’і, паміж скурчанымі звілінамі Еўропы і непамыснымі прасторамі Азіі, ляжыць найвялікшае ў свеце радовішча мурашоў і кузурак, замураваных у застылым святле. Пахаваная Атлантыда. Падземныя россыпы, руіны залатога веку, абшар пахаванай цывілізацыі ВКЛ. Каралявец. Паланга. Віленшчына. Міншчына. Галіччына. Беларасцейшчына… Вялікае княства Буршт ынавае. Мінскія старажылы памятаюць: пасля вайны на Чэрвеньскім кірмашы сярод брыкетаў торфу можна было набраць цэлае вядро бурштыну. Толькі каму ён тады быў патрэбны?..  Калі добра прыгледзецца да тае зямлі, якую мы, няўважлівыя і няўдзячныя, топчам нагамі, у Беларусі можна знайсці і крывавыя згусткі гранатаў, і бліскучыя зубцы горнага крышталю, і яшму (біблейскі яспіс, з якога, паводле Апакаліпсісу, збудаваныя муры Нябеснага Ерусаліма), і іскрысты, са сцюдзёнымі сполахамі, у кварцытавай масе, авантурын, і дымчаты кварц, і самароднае золата, і нават алмазы. Бел-чырвона-белы сільвініт, мядовы сердалік ці сонечны бурштын могуць стаць беларускім нацыянальным каменем, падобна бразільскім ізумрудам, індыйскім перлам або грэцкаму мармуру. Кожнаму народу творца даў свае скарбы, свае схаваныя знакі, свае запаветы ў камені. Мы шукаем кропак апірышча і не ведаем, што па ўсім тутэйшым прасторы, пад нашымі смутнымі краявідамі, у глыбокіх пластах балотаў, між хмараў гнюсу і крывасмокаў, у намножанай за стагоддзі твані тояцца скамянелыя сонечныя слёзы — Вялікае Княства Святла і Прыгажосці, якое калісьці падараваў беларусам Бог.

Page 181: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец: Беларуская глыбіня. Пракаповіч на Полі цудаў

А той, хто атрымаў адзін талент, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра гаспадара свайго. Мацвея 25:18Паўз дарогу з Берасцейскай трасы на Пружаны — бясконцыя чароды яблыневых садоў. Дрэўцы маленькія, прыгожанькія — казка. «Галандскія», — са знаўствам кажуць тутэйшыя. Але чые?— Пракаповіча, як чые?М-м-м. Канечне. Вядома, што колішні кіраўнік Нацбанка Пятро Пятровіч Пракаповіч з гэтых краёў... Авой, якая цацачная імпартовая тэхніка!— Ну, гаспадаркі Нацбанка. Не глядзі так: ягоныя. Ягоныя!А далей вёсачка Казлы, адкуль Пятро Пятровіч родам, — альпійскай прыгажосці.Пытанне, чыімі высілкамі і коштам у Пружанах у2003-м адбыліся рэспубліканскія «Дажынкі», пабудаваныя лядовы палац, гатэлі і аквапарк, павісае ў паветры. Здаецца, увесь тутэйшы гламур, мадэрнізацыя і іншая бліскучая дарагоўля моўчкі глядзяць на вас еўрапакетамі — праз знакамітыя акуляры нашага Маркіза дэ Карабаса.Народжаны ў 1942-м на Пружаншчыне (між іншым, тады тэрыторыя Трэцяга Рэйху, Рэйхскамісарыят «Украіна»), Пракаповіч карыстаецца паўсюднай павагай палешукоў. «Дзядзька — во! — кажуць. — Ціхі такі, маўчыць, слухае, усіх выслухае, а пасля — хоп і агучвае адзіна правільнае рашэнне». Проста цар Саламон, калі ўлічваць фотасесіі каля залатых зліткаў.Хм.Толькі калі Пятро Пятровіч такі харошы, чаму ж ён не ў апазіцыі?Пакуль адзін вядомы Пракопавіч пракопваў дарогу да ўлады праз плошчу і турэмныя сцены — наш Пракаповіч закопваў гэту самую ўладу, канвертаваную ў беларускія рублі, сярод тутэйшых тарфянікаў. Грошы, надрукаваныя для ўсёй Беларусі, вывозіліся ў Пружанскі раён, на запаветныя палі паміж Белавежскай і Ружанскай пушчамі, пагружаліся ў беларускую глыбіню — і крэкс, пэкс, фэкс! — з гэтых пяці пасеяных сольда праклёўваліся... не, чамусьці не залатыя дрэвы з манетамі 585-й пробы замест лісця, але такія наліўныя — нішто сабе — галандскія яблычкі, аграсядзібы, дзівосныя лісы Алісы, каты Базіліа ды скараспелыя алігархі.На калгасы, куды ў свой час запампоўвалі тыя самыя сотні мільёнаў даляраў эмісійных нацбанкаўскіх грошай, узятых проста з паветра («Айчына», «60 гадоў БССР», які пружанцы называлі «60 гадоў без ураджаю», былы «Савецкі», а цяпер «Жураўлінае», скляпанае з пяці гаспадарак «Ружаны-Агра»), люд глядзіць з сумессю зайздрасці і пагарды. Зласловяць: калі згары сыпаліся «залатыя», хадзілі гогалем ды трэслі вясёлкавай статыстыкай. Гаспадары! А цяпер, калі Пятровіч сышоў, і пустыя рублі гукнуліся ўсёй краіне, спахапіліся — як жыць?!Хтосьці казаў: «Дзе грошы, Саша?» Але надта цікаўным бурацінам, якія любяць соваць свой доўгі востры нос у прыгожыя намаляваныя палотны, каб даведацца, што ж там, за даматканым агмянём насамрэч, можна толькі параіць быць больш асцярожнымі: таямніцы Маркіза дэ Карабаса ахоўваюць пракуратура, міліцыя і невядомыя ў цывільным з незапамінальнымі рысамі твару.Калісьці Сапегі, Радзівілы, Абрамовічы ды Храптовічы таксама ўкладалі багацце ў сваю зямлю — дагэтуль іхнія палацы ды сядзібы, фундаваныя імі цэрквы і касцёлы трымаюць на сваіх плячах неба па-над Беларуссю.А што застанецца тут ад Пятра Пятровіча?Невыпадкова пасля адстаўкі Пракаповіча заўважылі на экскурсіі ў Ружанах, дзе паціху аднаўляецца замак Сапегаў...

Page 182: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

У рэшце рэшт, і такіх цяперашніх магнатаў, як Пракаповіч, або берасцеец Аляксандр Машэнскі (што спансаруе будаўніцтва храмаў ды мінскае хакейнае «Дынама), або бярозаўскі алігарх Юрый Чыж (што ўтрымлівае «Дынама» футбольнае), ці піцерскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі Мікалай Бурнас (што адбудаваў у Пушчы сядзібу «Белавежтур») — цягне і рана ці позна зацягвае беларуская глыбіня.Бо ўсім, усім нам ляжаць у гэтай балоцістай, дзе пясчанай, дзе сугліністай, дзе тарфяной зямлі — праху, адкуль мы ўзятыя і куды вернемся — у чаканні Прышэсця. Заміраць. Прыслухоўвацца, як расце трава. Як цябе топчуць, памінаюць і забываюць... Ляжаць ціха-ціха, быццам закапаным талантам, па якія ўрэшце сапраўдным Гаспадаром прыйдзе і спытае з кожнага па справах ягоных Госпад Бог.

Page 183: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец: Беларуская глыбіня. Усмешка Васьковіча

Бывала, усміхнуся ім — яны не вераць,і святла твару майгоЯны не азмрочвалі.Ёў 29:24 Яўгена Васьковіча ведаюць усе бабулькі ў раёне. «Наш Жэня!» Калі сябры БХД паўтара года таму абыходзілі бабруйскія вуліцы Мінскую ды Кастрычніцкую, мне самому стала цікава, чаму 21-гадовы беларускамоўны актывіст-пачатковец карыстаецца такой папулярнасцю сярод «электарата». Аказалася — элементарна, Ватсан: Яўген пры сустрэчы заўсёды ўсміхаецца і вітаецца нават з незнаёмымі — шырока, адкрыта і, галоўнае, шчыра. Усмешлівы Яўген працаваў сабе журналістам у «Бабруйскім кур’еры», як хадэцкі народны дэпутат збіраў подпісы за добраўпарадкаванне свайго раёна — і аднойчы быў жорстка збіты мясцовай міліцыяй падчас хакейнага матчу ў падтрыбунным памяшканні лядовага палаца за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Калі мяне ў Мінску вызвалялі ў зале суда для «хіміі», даведаўся, што Яўгена Васьковіча судзяць за напад на бабруйскую ўправу КДБ. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 бабруйскія хлопцы ўтрох закідалі будынак раённага аддзела КДБ бутэлькамі з запальнай сумессю. Афіцыйныя страты склалі 253 тысячы беларускіх рублёў, але абвінавачванне заявіла: раз хацелі спаліць усё — лічым за шкоду кошт усёй канторы, 2 мільярды. Доўга не мог уцяміць, як юны, абаяльны, усмешлівы каталік шпурляе кактэйль Молатава разам з анархістамі. Дастаць яно, канечне, дастала — але трэба разумець, што такі ўчынак раўнавартасны стрэлу «Аўроры». Гэта вайна, у тым ліку і з самім сабой. У судзе Яўген Васьковіч трымаўся героем, па-каліноўску. Бел-чырвона-белая майка. Распраўленыя плечы. І, канечне, усмешка.«Маёй мэтай было запалохаць КДБ. Аб тым, што зрабіў, не шкадую. Я ліцвін, і мой святы абавязак — абараняць беларускія нацыянальныя каштоўнасці. За іх я памерці гатовы, бо жыццё кароткае, а Радзіма вечная. Жыве Беларусь!» Сем гадоў узмоцненага рэжыму. Адвакат, які ўпершыню наведваў Васьковіча ў турме, быў у шоку ад бадзёрага настрою схуднелага Яўгена. «Думаў, бравіруе, — прызнаўся ён пасля, — а потым гляджу, ён так жыве». У адказ на пяць маіх дасланых лістоў дайшоў адзін. Затое які! «Усміхаюся ўсім — і вязням, і канваірам. І яны пачынаюць усміхацца ў адказ». Радкі проста праменяць. Я напрыканцы — лаціна: «З Богам да ўсяго гатовы». Першае, за што Васьковіч атрымаў карцар, — адмова аддаць канваірам Біблію.

Page 184: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Пішу Яўгену, што мы пераможам без гвалту — так, як гэта рабілі нашы продкі, суседзі, еўрапейцы, так, урэшце, як гэта зрабіў Ісус. Васьковічу даходзіць мой канверт, а ўсярэдзіне — чысты аркуш з надпісам: «Перапіска з Севярынцам забароненая». Для тых, каму перапіску з Васьковічам яшчэ не забаранілі, ёсць адрас: 212011, Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.Праваабаронцы размаўляюць пра Васьковіча неахвотна — сам прызнаўся ў гвалце. Але — парадокс: патрабаванне свабоды Васьковічу робіць нас саміх вольнымі, асуджэнне ці абыякавасць (маўляў, ведаў, на што ішоў) робіць нас рабамі гвалту, які чыніць рэжым. Увогуле, свабода і гвалт несумяшчальныя. Вось чаму беларусы дамагліся незалежнасці не ў выніку збройных паўстанняў ХІХ стагоддзя, а пасля духовых і культурных адраджэнняў ХХ стагоддзя. Зазвычай тыя, хто кідае бутэльку з агнём, закрываюць твар. Каб не пазналі і каб не бачылі злосці, ад якой перакошвае аблічча. Яўген Васьковіч твару не хавае. Ён усміхаецца. І ўсмешка Васьковіча-Карнэгі робіць значна больш, чым запальны кактэйль Молатава-Васьковіча. За парушэнне рэжыму ўтрымання Яўгену Васьковічу прызначылі 3 гады крытай турмы — паўгалоднай ізаляцыі і поўнай безабароннасці. Але ён усміхаецца. Думаю, гэта сведчанне біблійных словаў: «Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром» (Да Рымлянаў 12:21) Трымайся, наш Жэня! Мы верым. Мы можам. А значыць, мы пераможам — беларускім словам і добрай справай, воляй і надзеяй, усмешкай і любоўю. Так, як дзве тысячы гадоў таму перамог Сам Бог.

Page 185: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Віскулі

Ісус спытаўся яго:як тваё імя?Той сказаў: «Легіён»,бо шмат дэманаўувайшло ў яго.Лукі 8:30Друзлы ўсходні чалавек з чорнымі вачыма купляе ў нас на складзе ў Купліне жалеззе.— Герой, — ціхенька піхае мяне локцем галоўны інжынер Максімавіч, — ваяваў у Прыбалтыцы, Югаславіі, Чачні…— Што, праўда? — пытаюся.— Ну.— Як у французскім «Замежным легіёне»?— Легіёне? Ну так, як у легіёне.— І людзей забівалі?— А як і ўсе.— І цяпер пайшлі б?— Канечне.— А чаму?— Я прысягу даваў.— Каму, Савецкаму Саюзу? Дык Савецкага Саюза ўжо няма.Друзлы ўсходні чалавек ускідвае на мяне чорныя-чорныя вочы і бахае ва ўпор:— А што, лепш каб туды Амерыка ўлезла?!Разваліўся, рассыпаўся СССР, а яго асколкамі, вінцікамі і цэлымі механізмамі, быццам запчасткамі нейкага гіганцкага кібарга-трансформера, Беларусь дагэтуль проста кішыць.Савецкі Саюз знік роўна 20 гадоў таму. Тады назва маленькай вёсачкі Віскулі ў Пружанскім раёне, у глыбі Белавежскай Пушчы, з нясцерпным віскам успарола ўвесь свет. Тое, што не ўдалося ніводнаму магутнаму ворагу савецкай імперыі, раптам адбылося ў Беларусі.Калі чуеш «Віскулі», увушшу — рэзкае вясковае рэха: дзень, калі б’юць кабана.Ён крычыць, раве знадрыўна, аж душу выварочвае — і свінні па ўсёй вёсцы пачынаюць масавы суладны віск. Пералівісты, шматгорлы, дзікі, у гулкім марозным паветры асабліва жудасны. Віскулі на ўсё наваколле. Як у Евангеллі, калі Ісус выгнаў легіён бесаў з вар’ята ў гурт свіней, і тыя ашалелі, «і кінуўся гурт з урвішча ў мора, і патануў».Днямі праз Пушчу пусцілі новую дарогу — Брэст—Гродна. Прыгажосць. Краявіды. Падземныя пераходы ў месцах міграцый жывёлаў. Турыстычныя знакі. Ціха, урачыста. І ніхто не вішчыць.Пушча, заўсёднае, з часоў Вітаўта, логвішча загнаных беларусаў — змоўшчыкаў, канфедэратаў, паўстанцаў, партызанаў, сховішча Урублеўскага, Харэўскага, Рагулі, Урбановіча; радзіма Нямцэвіча, Карпінскага, Крашэўскага, Панятоўскага… Месца грандыёзнага забою зуброў і ласёў для Вялікай вайны перад Грунвальдам; паляўнічы рай Жыгімонта Аўгуста, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева; зямля, зрытая на невымерную глыбіню сакрэтнымі бункерамі і ракетнымі шахтамі.Толькі ў глыбокіх беларускіх лясах ды балотах магчыма было ўтапіць такую аграмаду зла.Памятаю: мне чатырнаццаць, за акном бела-бела, светла-светла ад снегу, свежа-свежа, і навіна: СССР больш няма. Беларусь.Маленькі, утульненькі паляўнічы дамок. Крыштальныя кілішкі. Светлы, свежы бел-чырвона-белы сцяжок. Упалявалі-такі звера!

Page 186: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Векавечны напеў, далячыняў смугаУ чаканні зары, што заблішчасляпушча…Як свая мне твая векая туга,Белавежская пушча,Белавежская пушча!А такое ж хараство, асабліва ў снежні!Ох, як сёння хочацца ім, чыё імя легіён, каб ані Белавежскай пушчы, ані таго снежаньскага дня не было ніколі! Саюзная дзяржава… Мытны саюз… Еўразійская эканамічная прастора… Еўразійскі саюз… І агукаецца: Віскулі, Віскулі, Віскулі!Зноў імперыя? Ласкава запрашаем у Белавежскую пушчу.З часоў Вавілонскай вежы чалавецтва будуе каласальныя імперыі, а Госпад іх разбурае. Светла, ціха і лёгка. СССР, найвялікшая ў гісторыі бязбожная імперыя, была разбураная ў Беларусі гэтак жа, як і калісьці Егіпецкая, Асірыйская ці Рымская: надыходзіць час, і з подыхам духу спаруды людской пыхі рассыпаюцца ў прах.Чалавечая веліч вечна пнецца адгарадзіцца ад свабоды, любові і праўды бетоннымі сценамі, бункерамі, грудамі зброі і горамі трупаў. Але на зямлі ёсць месца, дзе ў туманнай смузе, цудам, быццам прывіды, знікаюць цені і сцены, змрок і страх, лютасць і самае зло — і, як тады, у Гадарынскай краіне на беразе Галілейскага мора, людзі раптам спыняюцца перад пранізлівым адчуваннем: тут Бог.

Page 187: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Папараць-людзі

Дзе скарб ваш,Там будзе і сэрца вашае.

Мацвея 6:21. «Паша, вітаю. Так, Паша, чаму ўчора не тэлефанаваў? Табе што, нічога не патрэбна?» Гэта — Анатоль Сахаруша з Малеча, 15 км ад Купліна. У любы дзень, час сутак, любое надвор’е ён падкіне машынай гасцей або возьме іх на начлег, даставіць свежую прэсу, прывязе любую дробязь. За шэсцьдзясят, сівы, але бадзёры, жвавы, усмешлівы, спадар Анатоль родам з Сяльца — таго самага, адкуль сваякі Уладзіміра Высоцкага і Алеся Разанава, з ваколіцаў якога сям’я Андрэя Макарэвіча і матуля Анатоля Папанава. Пасля падаўлення Пражскай вясны 18-гадовы слухач «Свабоды» Сахаруша задаў выкладчыку вучэльні пытанне, якое паставіла на вушы тутэйшы аддзел КДБ: «Што за студэнты выйшлі ў Маскве на Красную плошчу пратэставаць супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію?» Бацькоў настрашылі, прыймач даручылі сканфіскаваць. Дыпламаваны аграном, Сахаруша сышоў з калгаса, бо не мог трываць бязглуздага гаспадарання. Уступіў у Фронт ды заснаваў мясцовую газету «Крыніца». І жыхары, і чыноўнікі ведаюць: калі што — да Сахарушы. Тыя, хто ўчора хаяў «бээнэфаўца», сёння прызнаюць: Анатоль, а ты меў рацыю! Прыглядаюся, прыслухваюся — і чую ў ягонай гаворцы разанаўскі задуменны рытм і хрыплую праўду Высоцкага і бачу шырокую Макарэвічаву ўсмешку. Галоўны беларускі скарб — глыбокія людзі, з роду ў род закопваныя ў глебу, утоптваныя ў твань, топленыя ў балотах — раптам прарастаюць, як у легендах алхіміі, расцвітаюць і ззяюць неверагоднымі цудамі. Беларуская глыбіня дала чалавецтву Дастаеўскага і Міцкевіча, Касцюшку і Шагала, Быкава і Пазняка, і цяпер тоіць тысячы самаахвярных праведнікаў і ціхіх геніяў. Мы шукаем іх, быццам папараць-кветкі, кожны ў сваім гушчары. Не тры кіты, не вертыкальныя слупы ва ўладзе, не наглядчыкі з Масквы, Піцера ці Мінска — а глыбокія беларусы, па пояс ці па грудзі ў дрыгве, дзякуючы ім Беларусь дагэтуль не апусцілася ў багну. Людзі, у якіх беларускасць глыбокая-глыбокая — часам як крыніца, часам як студня, часам як бездань. Ці ведаем мы іх? З якіх, зарытых тут стагоддзі таму, спеўных генаў прабіўся Юрый Давідзюк, евангельскі вернік, паэт, аўтар гімна Кобрына і прадзюсар маленькага фенаменальнага Данілы Казлова з «Еўрабачання»?Адкуль у Пінску, дзе за веданне свайго краю ссылалі, расстрэльвалі і закопвалі паглыбей у зямлю, з’явілася Алена Лягун, унікальны гід — арыентуецца на Берасцейшчыне як ва ўласнай хаце, праводзіць экскурсіі і для дэмакратаў, і для начальства, і для замежных турыстаў выключна па-беларуску? Ці ведаеце Алеся Янушкевіча, пружанскага каваля (выліты Дастаеўскі на выгляд), што робіць брамы, агароджы ды іншае металёвае аздабленне ажурным, бы лісце белавежскіх лясоў, гаспадара «Майстэрні

Page 188: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

металавырабаў» (ах, як прымушае страпянуцца сэрца на ўездзе ў былы вайсковы гарадок Куплін беларускамоўная шыльда)? Ці чулі пра Міколу Іллючыка з вёскі Багданаўка Лунінецкага раёна, аўтара пранізлівай кнігі вершаў «Шматкроп’е кропель» і хрысціянскіх спеваў, запісаных з сям’ёй і евангельскай грамадой на дыскі «Мелодыя душы» і «Паміж небам і зямлёй»? Ці знаёмыя вы з сям’ёй Малашчанкаў, баранавіцкіх прадпрымальнікаў, прыхаджанаў грэка-каталіцкай царквы, якія дамагліся, каб іхняя Яся склала асобны беларускамоўны першы клас, адзіны на ўвесь горад, і іх святаром, айцом Яўгенам Маліноўскім, аўтарам кнігі «Парусія», які выкладае філасофію па-беларуску ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце? А няўжо з беларускай горычы вырас унікальны пчаляр з Лінёва, што на Пружаншчыне, археолаг і краязнаўца Мікола Папека, які вось ужо дзявяты год уручае літаратурную прэмію Берасцейшчыны — 1 пуд мёду? І ці не з пасеяных касцей паўстанцаў ХІХ ст, пахаваных у тутэйшых пушчах, паднялося і зацвіло папараць-цуда ў лясной вёсачцы Дварэц на Дзятлаўшчыне, дзе Наталля Ляўкевіч, выдатная настаўніца з клуба «Спадчына» выхоўвае беларускасць і хрысціянскую культуру ў маленькіх вяскоўцаў? Збіраюць грамадою ягады, здаюць, а грошы пералічваюць на рахунак «Краязнаўчай газеты», што задыхаецца без падтрымкі. Чуеш «Магутны Божа» і вершы Багдановіча ад пяцікласнікаў і думаеш, якой прыгажосці пазбаўлены мільён беларускіх дзетак у сучасных школах… Калі ў беларускай глушы вам раптам спаткаецца чалавек з глыбокімі вачыма, у якіх дрыжыць неба і мігцяць зорачкі, — прыгледзьцеся больш пільна: можа быць, гэта скарб, схаваны на ўзмежжах, зарослых верасам і дрымотнікам балотаў, той самы скарб, які прарасце і заззяе адвечнай папараць-кветкай у час, вызначаны Госпадам Богам.

Page 189: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Шэсцьсот тамоў Крашэўскага

Помыслы ў сэрцы ў чалавека —Глыбокія воды,

Але чалавек разумныВычэрпвае іх.

Выслоўі, 20:5 Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Вуліцы Крашэўскага ў Пружанах, вядома, няма. Анягож: знакаміты зямляк, пісьменнік, унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы пладавіты ў свеце аўтар, што напісаў каля шасцісот(!) тамоў мастацкай літаратуры і публіцыстыкі; выдавец і рэдактар дзясятка газетаў і часопісаў, мастак, этнограф і палітычны вязень, паводле твораў якога Вялікую Літву і Рэч Паспалітую ўяўлялі цэлыя пакаленні, Юзаф Ігнацы Крашэўскі сам вызначаў сябе як чалавека з ліцвінскім сэрцам.

І вось камусьці з удзячных нашчадкаў акурат да 200¬годдзя Крашэўскага спатрэбілася разбурыць у ягонай родавай сядзібе ў Доўгім, за 7 км ад Пружанаў, старажытны склеп з пахаваннямі. У Старым Купліне, якім валодала знакамітая сям’я (апроч Юзафа Ігнацыя, ягоныя браты, пісьменнік і астраном Каэтан ды мастак Люцыян Крашэўскія), — тагачасныя капліцу і свіран, а ў Купліне сённяшнім замест музея размясціць спецкамендатуру для «хімікаў» з усяго наваколля.

Выходзіш з каменды на працу, трушчыш восеньскае золата, срэбра ды медзь на дарожцы, і ў шалясценні лісця старых дрэваў, што памятаюць ХІХ стагоддзе, і ў трапятанні птушынага пер’я у прысадах старасвецкае сядзібы, ператворанай у вайсковы гарадок і потым закінутай, чуеш, як з рыпеннем пяра па паперы падаюць спісаныя лісты на стол у доме Крашэўскіх.

Народжаны ў навальнічным 1812, падданы царскай Расіі, арыштаваны ў 1830 у Вільні на 1,5 года за сувязь з паўстанцамі, ледзь уратаваны ўцёкамі ў 1863, судзімы за «шпіянаж супраць Прусіі» ў 1883 (зноў 1,5 года ў крэпасці ў Магдэбургу), пішучы цягам усяго жыцця, Крашэўскі адзінаасобна нанёс такі ўдар імперыі, усю магутнасць якога яна адчула толькі праз дзесяцігоддзі — у 1918, з паўстаннем Другой Рэчы Паспалітай, у 1980, калі «Салідарнасць» узломвала лёд маскоўскага камунізму. 600 тамоў Крашэўскага сталіся дынамітам, закладзеным у падваліны свядомасці паняволеных палякаў — і спрацавалі праз некалькі пакаленняў па ўсёй краіне мацней, чым арсеналы паўстанцаў.

Пабожны каталік, Юзаф Крашэўскі ўрабляў у паляках тое поўнае плёну ўроднае поле веры, надзеі і любові да Радзімы, на якім пасля збіралі і чытач Крашэўскага Пілсудскі, і чытач Крашэўскага Валенса, і чытач Крашэўскага Ян Павал ІІ.

У кнігі Крашэўскага глядзіш праз стагоддзі, бы ў люстра, і пазнаеш у сённяшняй Беларусі тую, вялікалітоўскую, родненькую: тое, што ў Міцкевіча — эпічная паэзія, у Караткевіча — прыўкрасная легенда, у Крашэўскага — само жыццё як яно ёсць. У вобразах Вітаўта і Ягайлы, Януша Радзівіла і Станіслава Панятоўскага, Пане Каханку і Караля Хадкевіча — у словах, абліччах, сварках, подзвігах і слабасцях, ува ўсёй невынішчальнай ліцвінскай беларускасці ўгадваем і соймавага маршалка

Page 190: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Шушкевіча, і шляхціца Статкевіча, і ваяводу Казуліна, і князя Мілінкевіча, і магната Някляева, і караля Зянона.

Мова з беларусізмамі ды ўкраінізмамі, гісторыя Польшчы і Літвы, жыццё ў Дрэздэне і Жэневе — у грудзях Крашэўскага білася сэрца Еўропы, зроднае Скарыну, Міцкевічу, Мілашу.

Працаголік Крашэўскі пісаў так, што чытачы не паспявалі прачытваць, а выдаўцы — выдаваць. У неверагоднай плоднасці Крашэўскага, як і ў велічыні асобаў, спароджаных адной сям’ёй, адным коранем, скразіць набрынялая водамі і тоўшчамі гісторыі, крывёю і жалезам, гніллю і жыццёвай сілай дрымотная і стоеная беларуская глыбіня.

Тым вечным беларускім жалейнікам, хто ные ды апускае рукі, — маўляў, народ, як дрыгва, няма моцы, душаць. А аднаму рэжым ды імперыю не пераламаць — трэба прыехаць сюды, у Куплін, утаропіцца ў апетыя Юзафам Крашэўскім глыбокія-глыбокія люстраныя балацявіны, і, добра ўгледзеўшыся, убачыць адказ: ЯК.

У ліпені наступнага, 2012, Юзафу Ігнацыю Крашэўскаму спаўняецца 200. Рыхтуецца Польшча, памятаюць берасцейскія ды пружанскія краязнаўцы — а Беларусь…

Калі ўжо беларус нарэшце пазнае ў Крашэўскім сябе?

У самым глухім куце зямлі, у самы змрочны час, на самым дне гісторыі і адзін чалавек здольны перамагчы, калі разам з гэтым чалавекам у асабістай свабодзе, веры, моцы і працы — Бог.

Page 191: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Карані ў крыві

…корань зла знойдзены ўва мне.

Ёў 19:28 Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. Расійскае сеціва, даступнае з майго польскага мабільніка, ніяк не можа разблытацца з беларускай назвай, у каторай не прастаўляюцца кропкі над «і»: «Ласасін».

«Магчыма, вы шукалі «асасін» — упарта паўтарае гугл па-расейску. Асасіны — банда наёмных забойцаў, адурманеных, здзічэлых, што здзяйсняюць жорсткую разню. Тысячы гадоў татарскія ды царскія. Крыжацкія ды казацкія, гестапаўскія ды бальшавіцкія асасіны наталялі гэтую зямлю беларускай крывёю. А Ласасін — маёнтак у Пружанскім раёне, дзе ў пачатку XVI ст нарадзілася маці Івана Жахлівага, і дзе ўлетку 1863 палеглі ў бакі сорак паўстанцаў Каліноўскага.

Пяць гадоў таму, на Полаччыне, мне давялося жыць ля развалінаў крэпасці Івана Жахлівага часоў Інфлянцкай вайны — і вось, пагружаюся яшчэ на паўсотні гадоў глыбей, спрабую разабрацца, дзе яно, беларускае дно, і на Пружаншчыне дакопваюся да Ласасіна, адкуль матуля таго самага Івана Васільевіча, Алена Глінская. Дачка вялікалітоўскага баярына з татарскага роду (чый продак на Ворскле ўратаваў Вітаўта), Васіля Глінскага, ды сербкі Ганны Яншыч.

Рыжавалосая «басурманка», як яе называлі, увяла ў Масковіі адзіную капейку (0,68 г срэбра, і вершнік з дзідаў — кап’ём), вынасіла і выхавала найстрашнейшага расейскага цара — і ўрэшце згарэла, атручаная ртуццю. Ці не адсюль, з бездані беларускіх балотаў, звярыная, крывавая, шалёная лютасць маскоўскага цара?

Жахлівае, народжанае Аленай Глінскай, вярталася ў Ласасін кожнае стагоддзе, з кожным новым прылівам гвалту з усходу, і здавалася, што за 300 гадоў край затапіла цалкам. Паміраючы, радзіма Алены здрыгалася адчайнымі закалотамі.

13 лютага 1863 паўстанцы Каліноўскага, узброеныя паляўнічымі стрэльбамі і косамі, без бою занялі Пружаны.

Месцічы віталі вызвольнікаў, акупанты паўцякалі. Але ўжо праз некалькі тыдняў, з прыбыццём карных войскаў, пачалося дзікае паляванне.

4 чэрвеня 1863 паўстанцкі атрад пружанскага шляхціца Фелікса Влодка (Шчаснага), у афіцыйных расійскіх дакументах названы «шайкай», уступіў у бой з царскімі войскамі на ўзлеску пушчы, ля Ласасіна. 40 каліноўцаў палеглі, Валер Урублеўскі з рэштай атраду здолеў вырвацца.

Над вялікай брацкай магілай вырас крыж. У 1933, за палякамі, тут усталявалі гранітны помнік. За саветамі — разбурылі. У 1989, у час беларускага адраджэння, з дапамогаю Пружанскага ПМК і Радыёзавода (якія, дарэчы, прыязджаюць па запчасткі на склад у Купліне) — аднавілі.

Page 192: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

І вось у снежні 1991, праз паўтысячы гадоў пасля нараджэння Алены Глінскай, праз 428 гадоў пасля таго, як яе сын захапіў і зрабаваў Полацк, праз 128 гадоў пасля Каліноўскага тут жа, у Белавескай пушчы, дзе была галоўная стаўка паўстанцаў — імперыя, губляючы знакі ўлады, ад вайсковых базаў да тых самых маскоўскіх капеек, рассыпалася ў пыл.

Здавалася б, тутэйшая зямля так набрыняла гніллю тыраніяў і крывёю нявінных ахвяраў ды змагароў, што, апроч праведнікаў і волатаў духу, нікога іншага не тое што нараджаць — насіць ужо не зможа.

Але з чыёй крыві растуць карані тых беларускіх вайскоўцаў з бліжэйшага палігону, якія ўжо ў незалежным 1998 расстрэльвалі помнік паўстанцам (дзеля пацехі ці са злосці) з верталёта?

Чыя кроў карэніцца ў тых, хто абыякава трывае ў гэтых запаветных мясцінах вуліцы, названыя імёнамі забойцаў іхніх дзядоў. Помнікі катам, уладу праваслаўнага атэізму?

Чыя, скажыце, кроў напаўняе сэрца навучэнца Пружанскага сельгастэхніку, калісь участковага інспектара Пружанскага РАУС, а цяпер намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыкакама, палкоўніка Ігара Яўсеева?..

Глыбіні беларускай забыўлівасці, беларускага страху, беларускага грэху — гэткія ж невымерныя, як і бездань беларускага генія. Тыя, хто разбураў старажытнае Берасце, будуючы з цэглы храмаў крывавую крэпасць, і тыя, хто паляваў на каліноўцаў на Пружаншчыне, і тыя, хто асушаў беларускія балоты пад бункеры ды палігоны, намагаліся вырваць адусюль беларуса ўсяго.

Але як жа перапляліся ў кожным з нас крывыя карані зла са скрываўленым карэннем свабоды — як счапіліся, сцяліся, як рвуць, разрываюць кожнага тутэйшага!..

8 кастрычніка 2000 ксёндз Януш і бацюшка Уладзімір асвяцілі адноўлены пружанцамі і фундаваны Інай Кулей помнік паўстанцам — каменны, з «Пагоняй». Але дагэтуль назву Ласасін — тут ведаюць адзінкі.

А з беларускіх нетраў, з балотаў, сатлелых касцей і пераблытаных каранёў ціха растуць крыжы. Незнішчальныя крыжы — і на іх, аддаючы Сваю кроў за нашу абыякавасць, здраду і слабасць, расхінае прабітыя рукі і ўсё спрабуе абняць гэтую няшчасную краіну Бог.

Page 193: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Пад сэрцам Еўропы

Жанчына, калі раджае,Трывае пакуты,

Бо прыйшоў час яе.Яна 16:21

 Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Беларусі блага.

Нічога новага: агульная млявасць і абыякавасць да жыцця. Нейкі незразумелы цяжар. Трывожна. Усё раздражняе. Ванітуе ад усяго, што творыцца вакол.

Часам такія прыкметы ўласцівыя і ўпадку духу, і цяжарнасці.

Гэтая жанчына, пра якую мне хочацца расказаць, не хоча называць свайго імя. Чэшка, хрысціянка, яна спадзяецца наведаць Беларусь — еўрапейцам, каб атрымаць беларускую візу, трэба рабіць дабро ўпотай.

Яе царква моліцца за беларускіх палітвязняў і збірае адмысловыя набажэнствы ў знакамітай пражскай капліцы, дзе калісьці прапаведаваў правадыр Рэфармацыі Ян Гус; яе сябры складаюць лісты і звароты ў чэшскія, беларускія і міжнародныя ўстановы; яе знаёмыя дасылаюць сюды сотні паштовак — і яна сама, вывучыўшы мову, вымагае ад беларусаў, што прыязджаюць туды, каб размаўлялі па-беларуску.

У апошнім лісце яна згадвае, што беларускіх палітвязняў пачалі адпускаць праз 9 месяцаў пасля Плошчы — і нараджае верш:

Гэта павінен быў быць вялікі і слаўныперадкалядны вечар.Вечар радасці, весялосці і танцаў.Вечар, напоўнены любоўю,прабачэннем і прымірэннем.Вечар новых пачынанняў, пра які ніколі не забудзешся.

Замест гэтага прыйшоў жах…Гвалт і боль, слёзы і страх.Нянавісць і замяшанне, бясконцы жах.У гэты слаўны перадкалядны вечарцябе згвалцілі…У гэты слаўны перадкалядны вечар ты таемна зачала…

Месяцы балючай цяжарнасці,Збіты, затаптаны ў зямлю гонар.

Page 194: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Пастаянны страх і бясконцыя слёзы.Пытанні без адказаў і нявызначаная будучыня.Усюды вакол жах! Але…

Але недзе ўнутры цябе нешта расце.Плод, зачаты гвалтам, расце і мацнее.Незвычайна вялікі, незвычайна моцны.Там, недзе ўнутры цябе,пачынае ажываць надзея,Што ўзыдзе святло ў цемры.

Дзевяць месяцаў цяжарнасціспоўнілася.Час нараджэння. Час праўды.Згвалтаваная краіна нараджае сыноў і дачок.Моцныя, гордыя, магутныя,Нязломныя, рашучыя, цвёрдыяВыходзяць з чэрава згвалтаванай маці — Беларусі.

Госпад падымае жанчыну з іншага, далёкага народа, каб сказаць нешта беларусам па-беларуску, каб маліцца і перажываць мацней, чым за сваё.

Чуецца голас той самай Еўропы, да якой Беларусь належала тысячу гадоў.

Беларусь, пад самым сэрцам Еўропы, цяжарная. І ў гэтым месцы ўжо мігцяць, мігцяць дванаццаць залатых зорачак на сінім еўрапейскім тле — хто не ведае даўні хрысціянскі сімвал, знак Дзевы Марыі.

Што можа даць Беларусі сённяшняя Еўропа? Прыславутыя 9 мільярдаў? Або дзейсную любоў, дзвюхтысячагадовую веру, маральную цвердзь?

Што ж тады можа даць Еўропе Беларусь?

Беларусачку, якая аддала сябе Еўропе, завуць Юля Фралова. Усё часцей у Нямеччыне ці Польшчы, у Беларусі яна бывае наездамі. Але менавіта яна — душа штодзённых малітваў за палітвязняў ля Чырвонага Касцёла. З пачатку года штовечар а 20-й вернікі розных канфесіяў збіраюцца ля помніка, дзе арханёл Міхаіл, падобны да беларускага крылатага гусара, паражае змея, выкладваюць на прыступкі партрэты палітвязняў, ставяць знічкі і пачынаюць — малітвай з верша маладафронтаўца Алеся Кіркевіча: «Уратуй, Божа, бо Ты можаш!»

Юля — каталіцкая місіянерка. Сябра супольнасці «Каштоўная перліна», яна евангелізуе ў нямецкай глыбінцы, на вуліцах польскіх гарадоў і нават у Туркменістане. Але галоўным чынам беларусачка Юля расказвае пра Хрыста забыўлівым еўрапейцам. Рым, Кёльн, Прага, Фрайбург, Лісабон, Варшава, Мальта, Кракаў, Барселона, Фаціма — пералічваеш гарады, якія наведвае Юля, і пераліваецца, агукаецца рэхамі мелодыя еўрапейскай гісторыі, Адраджэння і Рэфармацыі, святая імша і касцёльныя

Page 195: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

харалы.

Юля — еўрапейская шляхцянка да глыбіні душы. Апроч роднай беларускай і расейскай, ведае польскую, ангельскую, нямецкую і італьянскую, бясконца вучыцца, вочна і завочна, псіхалогіі ды тэалогіі, і сядае есці толькі пасля малітвы, прычым не адно з відэльцам у левай руцэ, але і з нажом у правай.

Ад часоў снежаньскай Плошчы адзінай масавай акцыяй на Незалежнасці і быў зладжаны Юляй восеньскі канцэрт «Беларусь для Хрыста» з прыступак касцёла. Калі перад сотнямі гледачоў на пляцы залунаў белы сцяг з чырвоным надпісам «Бог ёсць любоў», загучала малітва па-беларуску і на заклік з мікрафона «На Беларусі Бог…» люд хорам азваўся «Жыве!!!» — прысутныя Яўсееў і Грышчанка не ведалі, што рабіць. «Кто разрэшыл?!»

І сапраўды: ну хто ёй дазволіў?

У тым жа месцы, дзе была стлумленая, разагнаная, запырсканая крывёю па снезе Плошча 2010-га — зноў жыве Беларусь.

Няхай цяжка. Цёмна. Халодна. Няхай надыходзіць доўгая зіма. Але менавіта ў гэтай халоднай і змрочнай глыбіні ўгадваецца зорка: хутка Раство. На ўскрайку свету, у загоне для быдла, ніяк інакш, у цярпеннях і болях — нараджаецца Бог.

Page 196: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Павал Севярынец: Беларуская глыбіня. Удых

Дух ва ўсё пранікае,І ў глыбіні Божыя.

  

І да Карынфянаў, 2:10 

Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. Ужо сцямнела, і раптам выклікаюць у дзяжурку. Там — два здаравезныя незнаёмыя тыпы ў чорных скуранках. «Мы да Вас», — кажуць яны. О, думаю, няйнакш угаворваць наконт «прашэння аб памілаванні». «Прайдзёмце». Ну-ну, прай-дзёмце. Ідзём у альтанку, што насупраць дзяжуркі пад камерамі. Сядаем. Яны глядзяць на мяне. Вывучаюць. Я, стаіўшы дыханне, на іх. Нарэшце: «Паша, мы прадпрымальнікі з Пінска. Як усё дастала!.. Прачыталі, што цябе сюды запёрлі. Скажы, што рабіць. Мы гатовыя». Маўклівыя акцыі зніякавелі. Народны сход малалюдны. Таемна ўзаконеныя расстрэльныя папраўкі. Што цяпер? «Цяпер ні капейкі рэжыму!» — пераканана кажа адна мая госця-пенсіянерка. «Ячмень тысячу дзвесце... Як скаціну карміць? Як жыць цяпер, а?» На склад тэлефануе кабета, плача, захліпаецца. Але народнае абурэнне само па сабе ні ўва што не выліваецца, проста паціху гніе ўнутры. Сістэма вышчамляе здольных да дзеяння паасобку — вылічвае, атачае і разам націскае на ўсе рычагі, каб чалавек адчаяўся. Старэйшае пакаленне пружанскіх дэмакратаў не ведае, што за моладзь узняла на шматпавярхоўцы бел-чырвона-белы сцяг. І вернікі цэркваў не знаёмыя з мясцовымі незалежнымі журналістамі, і пратэстоўцы з рабочых не маюць уяўлення, што недзе ў Брэсце ёсць нейкія праваабаронцы. Блогеры ў сеціве, інтэлігенты на кухнях, прадпрымальнікі на кірмашах — кожны спраўна кіпіць у сваім ціхім віры. Мы такія засяроджаныя і такія незадаволеныя, што не заўважаем нават уласнай большасці. Мы дыхаем часта і дробненька, сумятліва, аглядваючыся. Мы ненавідзім, баімся і спяшаемся з прыдыханнем. Мы адвучыліся глыбока дыхаць.Беларусам патрэбны глыбокі ўздых. Каб агледзецца, адчуць: тых, хто з намі, болей, чым тых, хто з імі, і напоўніць свае лёгкія, галовы, сваю кроў верай і салідарнасцю.Хто дае такі дух? Той жа, хто дае жыццё целу, любоў сэрцам і адвагу баязлівым. І з кожным удыхам, з кожным учынкам упэўненасць будзе расці. Беларусам, глыбокім людзям, патрэбны вельмі глыбокі ўдых, каб наважыцца на агульную справу або асабісты рашучы ўчынак. Да каранёў лёгкіх, стомленых страхам; да самага сэрца, пакліканага ці вечна дрыжэць, ці вольна біцца; да дна людской абыякавасці і няўдзячнасці — удыхнуць. Каб натхніцца, каб аб’ём кіслароду расправіў грудзі і плечы. Каб дапяць да ўдыху Дашкевіча ў Глыбокім.

Page 197: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

 Нават калі гэта балюча — удыхнуць. Моц салідарнасці зыходзіць з твайго асабістага рашэння: кідаць усе справы, калі патрабуецца дапамога таму, з кім ты аднаго духу. Адзін за ўсіх — і ўсе за аднаго.Ператрус у кватэры сеткавага рэвалюцыянера ў Мінску — усе вернікі, прадпрымальнікі, рабочыя і, вядома, праваабаронцы збіраюцца там. Незалежным журналістам у Маладзечне далі суткі — сто чалавек нясуць перадачы, шлюць тэлеграмы, дапамагаюць сям’і. Падтрымка ператвараецца ў акцыю ў любым месцы і ў любы час, у кожным выпадку — каб пераслед за «масавае бяздзеянне» страціў сэнс. Салідарнасць як адказ на рэпрэсіі хутка нараджае салідарнасць як ініцыятыву, рух, які немагчыма пракантраляваць, рух, залежны ўжо не ад дробнапалітычнай сумятні, а (ні больш, ні менш) ад волі народа. Адзін за ўсіх — паводле такога правіла 2000 гадоў таму перамог Ісус. Нам засталося толькі падхапіць: і ўсе за аднаго! Пасля правалаў і расчараванняў 2011 нам патрэбны Глыбокі Удых. Еднасць у цярпенні, трыванні, узаемадапамозе, супольнай малітве — гэта Глыбіні Божыя, якіх жахаюцца рэжымы.Удыхнуць паху апалага лісця, горычы вогнішчаў, свежага першага снегу. Удыхнуць неба на ўсю Беларусь. Бо, дыхаючы верай, любоўю і салідарнасцю, ты ўдыхаеш Бога.

Page 198: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Сем сыноў Ёва

І сказаў Гасподзь сатане:ці звярнуў ты ўвагу сваю

на раба Майго Ёва?Ёў, 1:8

Лісты з ссылкі. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павел Севярынец. Толя Крачко, «хімік». Робіць зваршчыкам, працуе — глядзець любата. Заходзіць на склад па ключы ды электроды. Адбывае год за парушэнне рэжыму. Негаваркі. «Вось патлумач мне, — Толя аблягае бар’ер складу. — Чытаў я Біблію, кнігу Ёва. Бог пакараў яго, не магу разабрацца за што». Ого. Кніга Ёва — самая глыбіня Бібліі. Кніга пакутаў, надзвычай шчымлівая, надзвычай беларуская. Выпрабоўваючы веру праведнага Ёва, Госпад дапусціў, каб д’ябал забраў ад яго дзяцей ды знішчыў гаспадарку. Але Ёў, увесь у струпах праказы, у пыле і попеле, аточаны непрыязнымі сябрамі ды сваякамі, усё ж застаецца верны. Ёў — гэта такая вера, калі нават надзеі няма. Пачынаю тлумачыць пра Божую справядлівасць, пра тое, што вера Ёва сталася прыкладам для мільярдаў вернікаў. «Стой. Вось у яго было сем сыноў, — Анатоль зачэрпвае з бліжэйшай скрыні, не гледзячы, жменю гаек. — Давай разбярэмся, так прасцей». З грукатам выкладвае гайкі на бар’ер, іх сапраўды аказваецца сем. «Дзяцей-та за што?» Гайкі змеценыя, Толя дапытліва глядзіць на мяне. «Чаму ён пасля гэтага яшчэ і верыць?» Просты беларус зусім не просты. Простага беларускага токара ды слесара судзяць па абвінавачванні ў тэрарызме, а просты беларускі зваршчык намагаецца разабрацца ў таямніцах Божых — і паспрабуйце дасць дна ў душы аднаго, другога ды трэцяга. Той, хто думае, што беларускую душу можна задаволіць спажывецтвам, запоўніць страхам або вычысціць на ўзор мінскіх вуліцаў, да стану святарнай пустаты, моцна памыляецца. Беларуса прасцей утапіць у самім сабе. Такім чынам, чаму Ёў усё-такі верыць? Самае пытанне для восені 2011-га. Чаму дагэтуль верыць вулічны баец, маладафронтавец Зміцер Дашкевіч, трыццацігадовы пратэстант, абвінавачаны ў хуліганстве і змешчаны ў зону для рэцыдывістаў, Дашкевіч, якога гнояць на этапах ды ў адзіночках, і ў якім мы толькі скрозь краты разгледзелі і пяшчотнага закаханага, і пранізлівага публіцыста — верыць, не піша «прашэння на памілаванне» і застаецца сцягам для няскоранай беларускай моладзі? Чаму дагэтуль верыць беларускі адмысловец-рэкламшчык Зміцер Бандарэнка, якога, хворага, нізавошта калечаць у зоне пасля найскладанейшай аперацыі на хрыбце, а ён асэнсоўвае беларускую нацыянальную ідэю як глыбока хрысціянскую — Бог, Айчына. Сям’я — і, кульгаючы па камеры, толькі паўтарае: «Слава Ісусу! Жыве Беларусь!»Беларускі дыпламат, патомны інтэлігент Андрэй Саннікаў, аказваецца, можа трываць не адно непрыемных субяседнікаў на перамовах, але і месяцы здзекаў у СІЗА, калоніі, «прэс-хатах» — і верыць у тое, што праўда ўрэшце пераможа. 

Page 199: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларускі праваабронца Алесь Бяляцкі, якога «здалі» дробныя еўрапейскія чыноўнікі, цярпліва чакае няправеднага суда іпа-ранейшаму верыць у еўрапейскую будучыню для Беларусі. Беларускі юнак Мікіта Ліхавід, атрымаўшы 3,5 года турмы за «ўдзел у пагромах» дзеля таго, каб не называцца «асуджаным», гатовы месяцамі сядзець паўгалодным у камеры і адціскацца начамі, калі ад холаду не заснуць, — і верыць, што пераможа. Беларускі афіцэр Мікалай Статкевіч, чые продкі-магнаты калісьці будавалі Свята-Петрапаўлаўскі сабор на Нямізе, той самы Статкевіч, ад якога і ўлада, і апазіцыйны бамонд моршчыліся як ад зубнога болю, з мужнасцю сапраўднага шляхціца вытрымлівае галадоўку, няволю, прыніжэнні, — верыць, што ягоная ахвяра не марная. Беларускі журналіст Яўген Васьковіч, усмешлівы і зычлівы каталіцкі вернік, з якім у двары вітаюцца ўсе бабулькі, кідае бутэльку з запальнай сумессю ў будынак раённага КДБ, на судзе, у клетцы адзявае майку з"Пагоняй", атрымлівае 7 гадоў — і верыць, што рэжым будзе разбураны. Зваршчык Анатоль не дачытаў кнігу Ёва да канца. А напрыканцы Госпад узнагародзіў пакутніка, вярнуў яму дзяцей, здароўе і даў удвая больш маёмасці. Колькі іх, беларусаў, хто заблукаў пасярод кнігі Ёва? Цярплівыя і цярплівыя, мы корпаемся ў пытанні апраўдання пакуты настолькі зацята, наколькі іншыя народы вышукваюць нацыянальную ідэю ці сэнс жыцця. Беларусы недаўмеваюць: за што?! Пакуты ніколі не бываюць марнымі ці выпадковымі — гэта заўжды напаўненне пэўнае меры, адкупленне, накшталт 40 гадоў блукання ў пустыні ці 70 гадоў вавілонскага палону. Свабоду і незалежнасць трэба адпакутаваць, высядзець, вынасіць гэтак жа, як выношваць дзіцё або выціскаюць з сябе па кроплі раба. Валадарства нябеснае высілкамі дасягаецца.

Page 200: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Беларуская глыбіня. Воля

Ойча наш, Каторы ёсць у небе!Свяціся імя Тваё,Прыйдзі Валадарства Тваё,Будзь воля Твая…Лукі 11:2У Волі залатыя валасы. Сонечныя прамяні скрозь успышкі жоўтага лісця кранаюць вейкі, і ты прымружваешся, нібы перад пацалункам. Свята грае проста ў цябе на твары агністай, мядовай, бурштынавай, настоенай на палым кляновым і таполевым лісці свежасцю.Потым залацістыя струны будуць то тут, то там прабліскваць на тваім швэдры і расплятаць згадкі разам з галавакружным водарам.У Волі шэрыя вочы. Глыбокія, родныя вочы агромністага шэрага неба, якое ўдыхаеш на поўныя грудзі. Беларусь, мілая, я з табой.У Волі крынічна звонкі і меладычны голас. Удых з верхавінаў хвояў, чые адлюстраванні тонуць у безданях Нарачы, і выдых з шумам мінскіх вуліцаў.Пазбаўленыя волі ведаюць — яе чакаеш так, як спаткання з каханай. Толькі заплюшчы вочы і ўяві. Перасыхае ў роце… Сэрца калоціцца, хоча вырвацца і мячыкам скакаць проста ў яе цёплыя, ласкавыя далоні.Воля прыходзіць ці ў летняй лёгкай сукенцы, перахопленай пасам, і тады яе аблічча праменіць золатавалосым німбам, ці ў вышыванцы з белі і чырвані, жывым сцягам на цёплым вясновым ветры, ці ў пухнатай зімовай куртачцы ды высокіх боціках, так што вакол робіцца горача, ці ў шляхетным восеньскім паліто, якое акрэслівае зграбнай лініяй стан і так пасуе яе каралеўскім вачам колеру беларускага неба.Яна моўчкі, пяшчотна абдымае цябе, ледзь кранае шчаку вуснамі, быццам запальвае зорку, і лёгенькі дотык пальчыкаў на плячох дае табе адчуць адказнасць за свет вакол нас.Воля як свабода ў беларускай мове азначае таксама і рашучасць у дзеянні. Каму, як ні беларусам, хрысціянскаму народу, ведаць, што моцная воля ўласцівая толькі свабодным.Наша нацыянальная бязвольнасць пачынаецца тады, калі беларус адварочваецца ад Бога. Прыкрае відовішча — п’яная і распусная Рэч Паспалітая эпохі падзелаў, атэістычная Савецкая Беларусь або запалоханая эрбэ, што вось ужо два дзясяткі гадоў зносіць усе выбрыкі крыклівага дырэктара саўгаса.Вызваленне, Дзень Волі, вольная воля, валявы ўчынак… Воля прысутнічае ва ўсім тым, чаго нам так не хапае.Вольная — адно з тлумачэнняў імя Беларусі. Вось чаму беларусы так часта называюць сваіх дачок Волямі.Воля вытанчаная. Воля грацыёзная. Воля патрабавальная — здольная адным упартым шэравокім позіркам зпад узмаху тонкіх выгнутых бровак даць зразумець, што рабіць, і натхніць на тое, што не пад сілу іншым.Воля ласкавая — ад цеплыні подыху, у які акунаешся па выхадзе з каменды, да наймалейшых, амаль незаўважных дотыкаў, кожны з якіх — знак.Здаецца, яшчэ кропелька пяшчоты — і страціш прытомнасць ад шчасця.Вялікая беларуская воля, здольная на самаадданасць, ахвярнасць і штодзённую святасць, — вобраз і падабенства тае Волі, што вяла на Галгофу Збаўцу.Паэт нашага вольнага залатога веку Андрэй Волян (амаль што Волін) пісаў «Да палякаў і ліцвінаў»:Дай жа, Божа, каб воля васупадабала,

Page 201: docs.rferl.org€¦ · Web view2013/12/30  · У гэтых самых Пружанах у сярэдзіне ХІХ ст. каталікі, не маючы грошай завершыць

Ды на ёй свабода ўжоне панавала…Беларуская Воля — гэта свабода ў Хрысце. Адкрываеш сэрца для цэлага сусвету веры і любові, каб умясціць Неўмяшчальнага.«А хто не любіць Волі — не нашага роду».Купала, у кропку.Куплін, бывай.Вольна, як жа вольна… Узгоркі і лагчыны дыхаюць, уздымаюцца і апускаюцца з шумам ветру абапал дарогі. Неба праз сіняватую смугу пераліваецца ў зямлю на даляглядзе — асцярожна, павольна, быццам блакітнае малако з велізарнай даёнкі льецца, льецца ў кубак, блішча донцам сонца, дзесьці панад Еўропай, апракідваецца глыбокім закатам… І трапеча лісце дрэваў пвітальнымі ўзмахамі, і ловіш іх позіркам на імгненне, і так хочацца паспець кіўнуць у адказ.Вочы, цёплыя ўсмешкі, крышталёвыя слёзы матулі, поціскі рук, «ООО!» з самай беларускай глыбіні, усе гэтыя светлыя чалавечыя вокны, быццам агні вялікага горада, праз якія на цябе глядзіць Госпад.І радзімка ля яе вуснаў.І прысутнасць чагосьці найвышэйшага.І ты раптам разумееш, што лямант званка на праверку а шостай раніцы, малатарня жалеза на складзе, цёмная, з выкручанымі лямпачкамі, задушлівая ад куродыму і мачы, вечна ліпкая супольная прыбіральня, і куплінскае неба, нарэзанае на празрыстыя лусты кратамі, — гэта ўсё было дадзена, каб адчуць пякуча, пранізліва, усім сэрцам яе чысціню, яе ласку, яе хараство.Ясную. Любую. Найпрыгажэйшую.Волю Божую.