ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

21
ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.). СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ: АРХІВАЗНАЎСТВА, МУЗЕЯЗНАЎСТВА, ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА (1 КУРС ДЗЕННАГА АДДЗЯЛЕННЯ); ГІСТОРЫЯ (2 КУРС ДЗЕННАГА АДДЗЯЛЕННЯ). МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫВУЧЭННІ ДЫСЦЫПЛІНЫ. Пачнём збіраць зярно к зярняці, Былое ў думках уваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць. Янка Купала У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Калі мы забудзем сваё мінулае, станем бездапаможнымі ў гістарычным быцці і, па сутнасці, перастанем быць народам. Перыяд з другой паловы ХVІ да канца XVIII ст.ст. багата населенылюдзьмі айчынная гісторыя раскрываецца ў ім у шматстайнасці чалавечых лёсаў: дзяржаўных мужоў, асветнікаў, дзеячаў культуры, кіраўнікоў народных рухаў, ваенаначальнікаў, прадстаўнікоў духавенства з іх веліччу духа і падзеннямі. Тут суседнічаюць патрыятызм і здрада, сумленнасць і канюнктура, дабро і жорсткасць, стваральная і дэструктыўная дзейнасць. Цэнтральным месцам у курсе зяўляецца эвалюцыя дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Нацыянальна-дзяржаўныя каштоўнасці зяўляюцца адным з прыярытэтаў ў ацэнцы гістарычных падзей і дзеянняў гістарычных постацяў. Крок за крокам раскрываецца гісторыя

Transcript of ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Page 1: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

(КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ: АРХІВАЗНАЎСТВА, МУЗЕЯЗНАЎСТВА,

ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА (1 КУРС ДЗЕННАГА АДДЗЯЛЕННЯ);

ГІСТОРЫЯ (2 КУРС ДЗЕННАГА АДДЗЯЛЕННЯ).

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫВУЧЭННІ

ДЫСЦЫПЛІНЫ.

Пачнём збіраць зярно к зярняці,

Былое ў думках уваскрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

І сеўбу новую пачаць.

Янка Купала

У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і

глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Хоць

гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і

вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова,

што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Калі мы

забудзем сваё мінулае, станем бездапаможнымі ў гістарычным быцці і, па

сутнасці, перастанем быць народам.

Перыяд з другой паловы ХVІ да канца XVIII ст.ст. багата “населены”

людзьмі – айчынная гісторыя раскрываецца ў ім у шматстайнасці чалавечых

лёсаў: дзяржаўных мужоў, асветнікаў, дзеячаў культуры, кіраўнікоў

народных рухаў, ваенаначальнікаў, прадстаўнікоў духавенства з іх веліччу

духа і падзеннямі. Тут суседнічаюць патрыятызм і здрада, сумленнасць і

кан’юнктура, дабро і жорсткасць, стваральная і дэструктыўная дзейнасць.

Цэнтральным месцам у курсе з’яўляецца эвалюцыя дзяржаўнасці Вялікага

Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Нацыянальна-дзяржаўныя

каштоўнасці з’яўляюцца адным з прыярытэтаў ў ацэнцы гістарычных падзей

і дзеянняў гістарычных постацяў. Крок за крокам раскрываецца гісторыя

Page 2: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Бацькаўшчыны ў сутыкненні і барацьбе ідэй, дзяржаўных прыярытэтаў,

палітычных пазіцый, сацыяльных інтарэсаў, культурных і рэлігійных плыняў.

Усё гэта выклікае вялікую павагу да сваіх продкаў, з пачуццём болю за

змрочныя старонкі мінулага і гонару за светлыя.

У змесце курса закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял. Ён працуе на

абуджэнне гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці, выхоўвае

чалавека-грамадзяніна, патрыёта Беларусі, які адчувае духоўную сувязь з

пакаленнямі продкаў і адказнась за працяг іх спраў, за будучыню сваёй

краіны. Накіраваны ў мінулыя стагоддзі, курс нібы дазваляе адчуць водгулле

гістарычных працэсаў у сённяшнім жыцці, дапамагае зразумець, што многія

сучасныя дзяржаўна-палітычныя і нацыянальна-культурныя праблемы

Беларусі сягаюць у тыя стагоддзі. Належнае месца адведзена пытанням

сацыяльна-эканамічнай гісторыі, праблемам урбанізацыі, шмат увагі

нададзена пытанням культуры, царкоўна-рэлігійнай гісторыі Беларусі гэтага

часу, разглядаецца складаная лінгвістычная сітуацыя і этнічныя працэсы ў

XVІ – XVIII ст.ст.

* * *

Ведущая роль среди всей учебно-воспитательной работы в вузе

принадлежит лекции как основному звену педагогического процесса.

Утверждения, что при наличии учебников и другой литературы, лекции по

истории утратили свое значение, необоснованно. Лекция не только имеет

важнейшее воспитательное и образовательное значение, но и является

отправной точкой в организации самостоятельной работы студентов,

мощным средством активизации их познавательной деятельности. Никакой

учебник, никакое учебное пособие не могут заменить живое слово лектора,

его общение с аудиторией. Лекция призвана развить у студентов потребности

самообразования, сформировать устойчивую познавательную активность как

важнейшее качество личности будущего специалиста вообще и

преподавателя в особенности.

Page 3: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

К сожалению, нередко бывает так, что студенты в процессе слушания

лекции воспринимают только слова, а не мысли, идеи и положения. Поэтому

важно по ходу лекции обращать внимание на проблемные вопросы с целью

пробуждения у слушателей активизации мыслительной деятельности. Такой

приём сосредотачивают внимание студентов на том, что преподаватель

излагает в лекции, заставляют их задуматься над её содержанием,

ориентируют на творческое, сознательное усвоение материала.

Эпоха феодализма, наиболее отстоящая от наших дней, оставила

сравнительно немного следов своего существования. Тем важнее

максимально учесть всё, что помогло бы обучающимся нагляднее,

доходчивее воспринять этот закономерный этап в истории белорусского

народа. В этом плане первостепенное значение имеет знакомство студентов с

памятниками материальной и духовной культуры того времени.

Значительные возможности для этого открывают исторические музеи,

архивы, отделы редкой книги библиотек. Практические занятия, проводимые

там, по отдельным темам, позволяют студентам непосредственно увидеть,

потрогать, прочитать следы прошедших времен, всесторонне

проанализировать и оценить их. Важно не упускать резервы внеаудиторного

времени студентов, организовывать экскурсии с посещением архитектурных

памятников и исторических мест, вовремя рекомендовать просмотр

кинофильмов, спектаклей, телепередач по изучаемому материалу.

Из списка литературы, приведённого в учебной программе, особенное

внимание следует обратить на «Иллюстрированную историю Беларуси»,

которая обеспечивает комплексом наглядного материала, включая и карты, и

в хронологической последовательности изложенные события практически по

всем темам курса Отечественной истории

Контроль за самостоятельной работай и помощь в освоении

студентами лекционного и внеаудиторного материала осуществляется путём

бесед во время консультаций преподавателя на кафедре, при проведении

Page 4: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

практических занятий и просмотре конспектов, окончательно – через

тестирование, при сдаче промежуточного зачета.

* * *

Условия

работы по рейтинговой системе студентов первого курса

специальностей архивоведения, музееведения, документоведения и второго

курса специальности история дневного отделения

доцент Сосно В.А., преподаватели Абецедарская Е.Л., Грибко И.Л.,

Лебедева И.В.

лекции – 46 (42) часов

семинаров – 20 часов

рейтинг будет определятся по следующим параметрам:

- оценка текущей успеваемости в процессе работы на семинарских

занятиях;

- промежуточный зачет.

По каждому виду работы оценка выставляется по 10-бальной системе,

после чего выводится средняя арифметическая. Итоговая оценка студентам

будет выставляться по результатам рейтинга и сдачи экзамена с весовым

коэффициентом 50%(0,5).

Page 5: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ. АЙЧЫННАЯ ГІСТОРЫЯ (СА

СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА XVIII СТ.)

Складальнікі:

У. П. Емельянчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў

Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Ю. Л. Казакоў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага

дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

А. Г. Каханоўскі, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага

дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

П. А. Лойка, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага

дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

У. А. Сосна, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства РІВШ БДУ, кандыдат гістарычных

навук, дацэнт;

УВОДЗІНЫ Ў АЙЧЫННУЮ ГІСТОРЫЮ

Айчынная гісторыя як навука і навучальная дысцыпліна. Змест і

структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры.Асаблівасці

гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы.

Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Роля

гістарычных ведаў у нацыянальна-культурным адраджэнні народа і

станаўленні суверэннай дзяржа-вы — Рэспублікі Беларусь.

Крыніцазнаўчыя магчымасці вывучэння Айчыннай гісторыі.

Гісторыя як памяць народа. Паняцце аб гістарычнай крыніцы, іх віды і

класіфікацыя. Захаванне і выкарыстанне гістарычнай спадчыны Беларусі.

Праблема рэстытуцыі гістарычных каштоўнасцяў. Навуковыя і вучэбныя

выданні крыніц.

АСЭНСАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАГА ЛЁСУ БЕЛАРУСАЎ.

Вывучэнне гісторыі Беларусі ў ХIХ – пачатку ХХ стст. Станаўленне

польскай гістарыяграфічнай школы. Канцэпцыі расійскіх гісторыкаў.

Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Савецкая гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Развіццё гістарычнай

навукі ў БССР у 20-я гады. Гісторыкі ў часы культу асобы Сталіна.

Page 6: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Гістарыяграфія 60-80-х гг. ХХ ст. «Белыя плямы» і дэфармацыі ў савецкай

гістарычнай навуцы.

Замежная гістарыяграфія Беларусі ХХ ст. Даследаванні ў Заходняй

Беларусі ў 20-30-я гг. Пасляваенная польская гістарыяграфія. Працы

гісторыкаў дыяспары.

Сучасны этап беларускай гістарыяграфіі. Перамены ў сістэме

гістарычнай адукацыі і выхавання. Важнейшыя дасягненні, супярэчнасці і

кірункі ў гістарычнай навуцы Рэспублікі Беларусь. Гістарычная свядомасць

грамадства.

ПЕРШАБЫТНАЯ ЭПОХА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (100—35

ТЫС. ГГ. ДА Н. Э. — VIII CТ. Н. Э.)

Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў,

старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця,

прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа.

Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і

археалагічныя культуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай

прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.

Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным

веку. З’яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях.

Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё

вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне

грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі

(патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і

жалезнага вякоў.

Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх

рассялення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема

паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці.

Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне

Page 7: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

першабытна-абшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы

плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

РАННЕФЕАДАЛЬНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА

БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ (ІХ — першая палова ХІІІ ст.)

Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне

княстваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь.

Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і

Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княства

пры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра

Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха.

Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча.

Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска.

Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-

Валынскім княствах.

Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнай

раздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Усобіцы.

Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў часы князя Глеба. Барацьба

полацкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі.

Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы.

Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і

пісьмовае права. Пачаткі судаводства.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стан

сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці

сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд,

колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і

знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г.

Page 8: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнай

уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах.

Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай

эксплуатацыі. Сацыяльнае расслаенне грамадства.

Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку ХІІІ ст. Напад

нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю.

Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір

— арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме

шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх

зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у ХІІІ ст.

Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях

Беларусі ў сярэдзіне ХІІІ ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў

барацьбе з мангола-татарамі.

Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на

беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы

распаўсюджвання новай веры. Двояверства. Вынікі і значэнне прыняцця

хрысціянства.

Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея.

Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і

арыгінальная літаратура. Гістарычная проза. «Троя», «Александрыя».

Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы

Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс.

Прыкладное мастацтва.

Вытокі беларускага этнасу.

УТВАРЭННЕ I СТАНАЎЛЕННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА

(другая палова ХІІІ—ХV ст.)

Page 9: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Утварэнне і ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага. Першыя звесткi

пра Лiтву. Аб’яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскiм рэгiёне ў

пачатку ХІІІ ст. Уплыў знешнепалiтычнай сiтуацыi на ўтварэнне дзяржавы ў

верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Сацыяльна-эканамiчныя перадумовы

фармiравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаваннi дзяржавы. Мiндоўг i яго

палiтыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Вiценя, Гедзімiна i Альгерда.

Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Вiцебскага, Менскага княстваў i

падняпроўскiх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскi. Бiтва

на Сiнiх Водах. Значэнне Вялiкага княства Лiтоўскага ў гiсторыi беларускага

народа.

Дзяржаўны лад Вялiкага княства Лiтоўскага. Сталiцы, герб i мова

дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады i кiравання. Вялiкi

князь. Гаспадарская рада. Узнiкненне вялiкага «вальнага» сойма i сфера яго

кампетэнцыi. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскi, канцлер,

падканцлер, падскарбiй земскi, гетманы. Дворныя ўраднiкi. Сiстэма

мясцовага кiраўнiцтва дзяржавай: удзельныя князi, ваяводы, кашталяны,

старосты i дзяржаўцы. Судовая сiстэма i асаблiвасцi яе iснавання ў ХIV—ХV

ст.

Эканамiчнае развiццё i сацыяльныя адносiны. Развiццё прадукцыйных сiл

у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае i

царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка i

павiннасцi сялян, iх юрыдычны стан. «Дымы» i «дворышчы». Вёскi, сёлы i

воласцi. Мясцовая адмiнiстрацыя.

Гарады i замкi. Склад гарадскога насельнiцтва. Рамяство i гандаль.

Магдэбургскае права i яго роля ў эканамiчным i грамадска-палiтычным

жыццi гарадоў.

Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у

канцы ХIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. ХIV ст. Кейстут, Ягайла,

Андрэй Полацкi, Вітаўт. Умовы пагаднення памiж вялiкiм князем маскоўскiм

Page 10: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Дзмiтрыем Іванавiчам Данскiм i мацi Ягайлы Ульянай Цвярской.

Падрыхтоўка, заключэнне, змест i вынiкi Крэўскай унii. Агульназемскi

прывілей 1387 г. i яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва на

Беларусi.

Узмацненне палiтычных супярэчнасцей памiж феадаламi каталiцкага i

праваслаўнага веравызнанняў. Польска-лiцвiнскiя канфлiкты i практычнае

скасаванне Крэўскай унii. Востраўскае пагадненне.

Княжанне Вiтаўта, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Лiквiдацыя

буйных княстваў i ўмацаванне пазiцый цэнтральнай улады. Абласныя

прывiлеi i iх значэнне. Бiтва на рацэ Ворскла i яе значэнне. Пашырэнне

агрэсii нямецкiх феадалаў на ўсход. Чарговае зблiжэнне Вялiкага княства

Лiтоўскага з Польскай Каронай. «Вялiкая вайна». Разгром крыжакоў пад

Грунвальдам. Гарадзельскi прывілей 1413 г. Рэлiгiйная палiтыка Вiтаўта.

Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. ХV ст. i змены ў

кiраўнiцтве дзяржавай. Прывілеi вялiкiх князёў лiтоўскiх праваслаўнай знацi

1432 i 1434 гг.

Казiмiр IV i яго палiтыка. Абранне Казiмiра вялiкiм князем. Паўстанне

«чорных людзей» у Смаленску, хваляваннi ў Вiцебску, Полацку, на Валынi,

Жмудскай зямлi. Агульназемскi прывілей 1447 г. i яго значэнне. Пачатак

юрыдычнага афармлення прыгоннага права. «Судзебнiк» Казiмiра IV 1468 г.

Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай. Усходняя палiтыка

Казiмiра. «Змова князёў» 1480—1481 гг. Спробы аддзялення ад Вялiкага

княства Лiтоўскага часткi беларускiх зямель.

Культура Беларусi ў ХIV—ХV ст. Этнiчныя працэсы на беларускiх землях,

складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаi, традыцыi,

характар). Этнiчная самасвядомасць. Пытанне аб паходжаннi назвы «Белая

Русь».

Page 11: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Асаблiвасцi матэрыяльнай i духоўнай культуры. Дойлiдства, жывапiс,

скульптура. Кнiжная справа. Летапiсанне. Арыгiнальная i перакладная

лiтаратура.

БЕЛАРУСЬ У ХVI — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІІ ст.

Знешняя палітыка і войны Вялiкага княства Лiтоўскага ў першай

палове ХVI ст. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай

дзяржавай. Iдэалагiчнае абгрунтаванне прэтэнзiй Вялiкага княства

Маскоўскага на валоданне беларускiмi землямi. Войны памiж суседнiмi

княствамi канца ХV — першай паловы ХVI ст., iх вынiкi. Бiтва на Ведрашы,

абарона Смаленска, бiтва пад Воршай. Паспалiтае рушанне (усеагульнае

апалчэнне) як аснова вайсковай арганiзацыi ВКЛ у ХVI ст. Узбраенне войска.

Пачатак пераходу ад паспалiтага рушання да наёмнага, прафесiйнага войска.

Набегi крымскiх татар i барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бiтва пад Клецкам.

Мяцеж Мiхаiла Глiнскага. Асоба М. Глiнскага i яго роля ў кiраўнiцтве

дзяржавай. Аб’ектыўныя i суб’ектыўныя прычыны, мэта выступлення

Глiнскага. Галоўныя падзеi мяцяжу, яго сувязь з маскоўскiм дваром.

Непасрэдныя i далёкасяжныя вынiкi мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні

дзяржаўнай абароны ў 40—50-я гг. ХVI ст.

Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялiкага княства Лiтоўскага.

Агульназемскiя прывiлеi 1492 i 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялiкага князя i

пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага соймiка i рэформа

вялiкага вальнага сойма. Мясцовае кiраванне: ваяводскi, павятовы, гарадскi i

валасны ўзроўнi. Адметныя рысы мясцовага кiравання ў Полацкай i

Вiцебскай землях. Суды i заканадаўства. Статуты Вялiкага княства

Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал

Вялiкага княства Лiтоўскага.

Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялiкага княства Лiтоўскага.

Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць i прыкладныя межы. Вiленскi

Page 12: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

сойм 1565—1566 гг. i яго рашэннi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная i

вайсковая рэформы. Адмiнiстрацыйныя функцыi ваяводскiх i павятовых

цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).

Змены ва ўнутрыпалiтычным жыццi дзяржавы ў 20— 60-я гг. ХVI ст.

Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе i вылучэнне шляхецкай

палiтычнай праграмы. Палiтыка верацярпiмасцi ў практыцы палiтычнага

жыцця ВКЛ. Афiцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасцi

паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе за

шляхецкiя вольнасцi. Рэформы сярэдзiны 60-х гг. ХVI ст. i Статут 1566 г. як

вынiк рэалiзацыi шляхецкай палiтычнай праграмы.

Лiвонская вайна. Прычыны Лiвонскай вайны i расклад сiл перад яе

пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў i ўступленне ў вайну Вялiкага княства

Лiтоўскага. Захоп маскоўскiм войскам Полацка. Бiтва на р. Ула. Палiтыка

маскоўскiх улад на акупiраванай тэрыторыi. Вызваленне Полацка. Заключны

этап вайны i яе вынiкi.

Люблiнская унiя 1569 г. Унутры- i знешнепалiтычныя прычыны аб’яднання

ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблiнскага сойма. Дамаганнi шляхты i

пазiцыя магнатаў у адносiнах да новай унii. Пачатак работы Люблiнскага

сойма, спрэчкi аб умовах унii. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валынi,

Падолля i Кiеўшчыны. Падпiсанне акта аб утварэннi Рэчы Паспалiтай, яго

змест i значэнне.

Барацьба за захаванне самастойнасцi ВКЛ. Незадаволенасць пануючага

саслоўя ВКЛ вынiкамi унii з Польшчай. Антыпольскiя настроi i барацьба за

«старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы

артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Распрацоўка

i прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Асоба Льва Сапегi.

Iнтэрвенцыя Рэчы Паспалiтай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку ХVII ст.

Барацьба за Смаленск у 30-я гг. ХVII ст.

Page 13: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Гарадское жыццё на беларускiх землях. Колькасны рост гарадоў i

гарадскога насельнiцтва. Знешнi воблiк i функцыi гарадоў. Унутраная

арганiзацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасцi памiж гарадамi i буйнымi

землеўладальнiкамi. Сацыяльныя ўнутрыгарадскiя канфлiкты. Цэхавая

арганiзацыя працы гарадскiх рамеснiкаў. Унутраны i знешнi гандаль

беларускiх гарадоў.

Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы i прыгоннiцтва на

Беларусi. Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай

уласнасцi. З’яўленне i распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа

сярэдзiны ХVI ст. «Валочная памера» i яе сутнасць. Тыпы, вiды i нормы

павiннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi.

Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту

сялян.

Царква i рэлiгiя на Беларусi. Прывілеяванае становiшча каталiцкай царквы

ў ВКЛ. Паступовы крызiс праваслаў’я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфар-

мацыi на Беларусi. Лютэранства i кальвiнiзм. Антытрынiтарызм i

сацынiянства. Дзеячы Рэфармацыi (Мiкалай Радзiвiл Чорны, Сымон Будны,

Васiль Цяпiнскi). Контррэфармацыя. Езуiты i iх дзейнасць на Беларусi. Iдэя

царкоўнай унii. Каляндарная рэформа i яе сутнасць. Прыхiльнiкi i працiўнiкi

унii. Берасцейскi царкоўны сабор, прыняцце унiяцтва i яго сутнасць.

Барацьба вакол унiяцкага пытання ў канцы ХVI — першай палове ХVІІ ст.

Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з

заходнееўрапейскiм. Гуманiзм. Фiласофскiя iдэалы i погляды на жыццё

Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскi, Я. Вiслiцкi, Л. Сапега.

Кнiгадрукаванне. Выданнi Ф. Скарыны. I. Фёдараў i П. Мсцiславец. Сiстэма

адукацыi ў ВКЛ. Свецкая i царкоўная лiтаратура. Летапiсы i мемуары.

Грамадска-палiтычная i фiласофская думка. С. i Л. Зiзанii, Л. Карповiч, I.

Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкi, А. Фiлiповiч. Горадабудаўнiцтва i

Page 14: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

архiтэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусi ў кантэксце

славянскай i еўрапейскай культур.

БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗIНЕ ХVІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІІІ ст.

Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. Яе прычыны, характар i

асаблiвасцi. Паўстанне на чале з Б. Хмяльнiцкiм на Украiне i яго ўплыў на

разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходнiх землях Беларусi.

Казацкiя загоны i iх кiраўнiкi. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў. Баявыя

дзеяннi ў 1648—1649 гг. пад Пiнскам, Мазыром i Бабруйскам. Бiтва пад

Лоевам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.

Вайна Рэчы Паспалiтай з Расiяй 1654—1667 гг. Прычыны i пачатак вайны.

Ход i характар баявых дзеянняў. Наступ расiйскiх войскаў у ВКЛ у 1654—

1655 гг. Абарона Смаленска, Вiцебска, Мсцiслава. Захоп Вiльнi. Перамiр’е ў

Нямежы. Акупацыйная палiтыка царскiх улад на Беларусi. Пазiцыя шляхты i

магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя i антымаскоўскiя выступленнi сялян i

гараджан.

Умяшанне ў канфлiкт Швецыi. Спробы разрыву унii Вялiкага княства

Лiтоўскага з Польскiм каралеўствам. Палiтычная i вайсковая дзейнасць

гетмана Я. Радзiвiла. Кейданская унiя.

Ваенныя дзеяннi 1658—1666 гг. Вызваленне Вiльнi. Паўстанне ў Магiлёве.

Андрусаўскае перамiр’е. Вынiкi вайны для Беларусi. Умовы «вечнага мiру»

1686 г. з Расiяй.

Эканамiчнае становiшча i сацыяльныя супярэчнасцi. Эканамiчны

заняпад i яго прычыны. Фiнансавы крызiс. Магнацкае землеўладанне.

Сялянская i панская гаспадарка. Беларускiя гарады i мястэчкi. Рамяство i

гандаль.

Page 15: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткi. Абвастрэнне сацыяльных

супярэчнасцей у гарадах. Сялянскiя хваляваннi ў Крычаўскiм старостве i на

Каменшчыне.

Дзяржаўна-палiтычны крызiс. Арганiзацыя ўлады i кiравання ў ВКЛ.

Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай

выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў.

Ваяводскiя i павятовыя соймiкi. Сацыяльна-палiтычнае дамiнаванне

магнатаў. Становiшча дробнай i сярэдняй шляхты.

Узмацненне феадальнай анархii. Сапернiцтва памiж ВКЛ i Каронай.

Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыi правоў»

лiцвiнскай i польскай шляхты. Бiтва пад Алькенiкамi. Вiленская пастанова.

Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскiм.

Рэлiгiйныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталiцкага

касцёла. Поспехi унiяцтва. Становiшча пратэстантаў i праваслаўных. Яўрэi i

мусульмане ў Беларусi.

Паўночная вайна на Беларусi. Мiжнародныя адносiны ў Еўропе

напярэдадні вайны. Прычыны i пачатак Паўночнай вайны. Асаблiвасцi

ўступлення ў яе Вялiкага княства Лiтоўскага. Дамовы антысапегаўскай

каалiцыi з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзiны iншаземных войскаў.

Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоў.

Абвяшчэнне манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранiзацыя Аўгуста ІІ.

Сандамiрска-Вiленская канфедэрацыя. Рашэннi «нямога» сейма. Узмацненне

расiйскiх уплываў ва ўнутранай i знешняй палiтыцы.

Вынiкi вайны для Беларусi.

Культура. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа.

Прычыны ўзмацнення паланiзацыi феадальнай вярхушкi i яе вынiкi. Пераход

справаводства ў ВКЛ на польскую мову.

Page 16: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Стан школьнай асветы i выхавання. Езуiцкiя калегiумы. Вiленская акадэмiя i

яе роля ў распаўсюджваннi навуковых ведаў. «Вялiкае мастацтва артылерыi»

К. Семяновiча. Развiццё фальклору. Тэатр. Iнтэрмедыi. Батлейка. Свецкая i

духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка.

Сімяон Полацкi i яго дзейнасць. А. Белабоцкi, К. Лышчынскi, I. Капiевiч, С.

Шчука i планы сацыяльна-палiтычных рэформ.

Архiтэктура, скульптура i жывапiс. Стыль барока. Развiццё прыкладнога

мастацтва.

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.

Cацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага развіцця

пасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі.

Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін.

Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадарка і

спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза,

Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя

мануфактуры. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Становішча гарадоў.

Характар і вынікі эканамічнага ажыўлення.

Стан гарадскога і вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні

беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.

Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай Двух

Народаў. Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы

Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку панавання

Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне

замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—

1768 гг. Кардынальныя правы. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768—1771).

Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні

сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С.

Page 17: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай

камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Чатырохгадовы (вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай Двух

Народаў. Грамадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага.

Спыненне рэформ і расійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага

блоку. Скліканне і рэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска.

Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа

мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская

кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і

знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні

Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай

часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Паўстанне 1794 г. Падзел Рэчы Паспалітай. Прычыны, падрыхтоўка і

пачатак паўстання. Уплывы французскай буржуазнай рэвалюцыі. «Віленскія

якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т.

Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі.

Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі.

Партызанска-дыверсійныя рэйды Міхала-Казіміра Агінскага і Стэфана

Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка

расійскага ўрада. Карныя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыны

паражэння паўстання.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй

часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Культура. Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва

на Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа Вялікага

княства Літоўскага (Віленская Акадэмія). Гарадзенская медыцынская школа.

Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.

Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С. Майман, К. Нарбут,

І. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр.

Page 18: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Музычнае мастацтва. «Камедыі» К. Марашэўскага і М. Цяперскага. Друк,

першыя газеты.

Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм. Палацава-сядзібныя забудовы.

Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі (1772-1801 гг.). Увядзенне

новага адмістрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання.

Судаводства. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраным і

знешнім гандлі. Паштовыя дарогі. Стан гарадоў.

Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва.

Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Падаткі і павіннасці. Насаджэнне

рускага дваранскага землеўладання. Нацыянальна-рэлігійная палітыка

царызму.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Крыніцы

Архіў уніяцкіх метрапалітаў. Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XV-XVI cт. Мн., 1999 г. Беларускiя летапiсы i хронiкi. Мн., 1997. Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов: В 4 т. М., 1959—

1979. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права ў Беларусі ў

дакументах і матэрыялах. Мн., 1998. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. Мн., 1936 г. Даументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772-1903 гг.). Т. 2. Мн, 1940. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. Н.Н. Кузнецов,

В.Г. Мазец. Мн., 2000 Метрыка Вялікага княства Літоўскага (Копія канца ХIV ст.). Мн., 2000. Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975; Т. 35. М., 1980. Русско-белорусские связи. Сборник документов (1570-1667). Мн., 1963. Русско-белорусские связи во второй половине XVII в.(1667-1686). Сборник

документов. Мн., 1972. Социально-политическая борьба народных масс Белорусии. Сборник

документов и материалов. Мн., 1988. Статут ВКЛ. Тэкст. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989. Уния в документах: Сб. док. и материалов. Мн., 1997. Хрестоматия по истории Белоруссии: С древнейших времен до 1917 г. Мн.,

1977.

Page 19: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

Актульныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Мн., 1992. Гiсторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 1. Мн., 1972. Гiсторыя Беларусi: Навуч. дапам. / А. Г. Каханоўскi, С. М. Ходзiн, А. А.

Яноўскi i iнш. Мн., 2001. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. Мн., 2004. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў па люты 1917. Мн.,

2000. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст.

Мн., 2000. Мн., 2002. Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні. Мн., 1999. Гiсторыя сялянства Беларусi: У 3 т. Т. 1. Мн., 1997; Т. 2. Мн., 2002. Дзмітрачкоў П.Ф. Старажытная гісторыя Беларусі. Магілёў, 1999. Доўнар-Запольскi М. В. Гiсторыя Беларусi. Мн., 1994. История Беларуси. Учебно-информационное пособие / Под ред. А.Г.

Кохановского, О.А. Яновского. Мн., 2001. Ковкель И. И., Ярмусик Э.С. История Беларуси. Мн., 1998. Лыч Л. М., Навiцкi У. Л. Гiсторыя культуры Беларусi. Мн., 1996. Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн.. 2000. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Рэд. М. П. Касцюк i iнш. Ч. 1. Мн., 1994. Очерки истории, науки и культуры Беларуси. IX-XX вв. Мн., 1996. Эканамiчная гiсторыя Беларусi. Мн., 1999. Этнаграфiя беларусаў: гiстарыяграфiя, этнагенез, этнiчная гiсторыя. Мн.,

1985. Юхо Я. А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992.

Даследаванні

Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия ХVI—ХVII вв. Мн., 1978. Агiевiч У. У. Iмя i справа Скарыны: У чыiх руках спадчына. Мн., 2002. Анiшчанка Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796). Мн., 1998. Арлоў У. А. Таямнiцы полацкай гiсторыi. Мн., 1994. Беларусь памiж Усходам i Захадам: Праблемы мiжнацыянальнага,

мiжрэлiгiйнага i мiжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу i сiнтэзу. Ч. 1, 2. Мн., 1997. Беларусазнаўства: Навуч. дапам. / Пад рэд. П. I. Брыгадзiна. Мн., 1997. Белоруссия и Россия: отечества и государства. М., 1997. Блинова Т. Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990. Ганцова С. К., Чамярыцкi В. А., Штыхаў Г. В. Сведкi беларускай

мiнуўшчыны (VI—ХV ст.). Мн., 1996. Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Мн., 1997. Голенченко Г. Я. Идейные и культурные связи восточнославянских

народов в ХVI — середине ХVII вв. Мн., 1989.

Page 20: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне i землекарыстанне на Беларусi ХVI—ХVIII ст. Мн., 1992. Грицкевич А. П. Социальная борьба горожан (ХVI—ХVIII вв.). Мн., 1979. Емельянчык У. Паланез для касiнераў: (З падзей паўстання 1794 г. пад

кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi на Беларусi). Мн., 1994. Ермаловiч М. I. Беларуская дзяржава Вялiкае княства Лiтоўскае. Мн., 2000. Запруднiк Я. Беларусь на гiстарычных скрыжаваннях. Мн., 1996. З гiсторыi унiяцтва ў Беларусi (да 400-годдзя Брэсцкай унii) / Пад рэд. М.

В. Бiча, П. А. Лойкi. Мн., 1996. Игнатенко А. П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией

(вторая половина ХVII—ХVIII вв.). Мн., 1974. Iгнатоўскi У. М. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. Мн., 1991. Канфесii на Беларусi (канец ХVIII—ХХ ст.). Мн., 1998. Каханоўскi Г. А. Археалогiя i гiстарычнае краязнаўства Беларусi ў ХVI—

ХIХ ст. / Навук. рэд. Л. Д. Побаль. Мн., 1984. Каханоўскi Г. А., Каханоўскi А. Г. Руплiвец нашай старасветчыны: Яўстах

Тышкевiч. Мн., 1991. Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха

феодализма. Мн., 1986. Краўцэвiч А. К. Стварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Мн., 1998. Куль-Сяльвёрстава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў (другая палова

ХVIII — 1820 г.). Мн., 2000. Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная лiтаратура эпохi

Рэнесансу. Мн., 1990. Лойка П. А. Шляхта беларускiх зямель у грамадска-палiтычным жыццi

Рэчы Паспалiтай другой паловы ХVI — першай трэцi ХVII ст. Мн., 2002. Лойка П. А. Прыватнаўласнiцкiя сяляне Беларусi: Эвалюцыя феадальнай

рэнты ў 2-й палове ХVII—ХVIII ст. Мн., 1991. Луговцова С. А. Политика российского самодержавия по отношению к

дворянству Белоруссии в конце ХVIII — первой половине ХIХ в. Мн., 1997. Марозава С. Унiяцкая царква ў культурна-гiстарычным развiццi Беларусi

(1596—1839 гг.). Гродна, 1996. Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни.

Мн., 1990 Насевiч В. Л. Пачаткi Вялiкага княства Лiтоўскага: Падзеi i асобы. Мн.,

1993. Опыт тысячелетия. Средние века и эпоха Возрождения. М., 1996. Падокшын С. А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура (фiласофска-гiстарычны

аналiз). Мн., 1998. Саверчанка I. В. Сымон Будны — гуманiст i рэфарматар. Мн., 1993. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.

Мн., 2001. Сагановiч Г. Невядомая вайна 1654—1667 гг. Мн., 1995. Скарына i яго эпоха. Мн., 1990.

Page 21: ДЫСЦЫПЛІНА: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ ХVІ – XVIII СТ.СТ.).

Сокал С. Ф. Кароткi агляд гiстарычнай, палiтычнай i прававой думкi Беларусi. Магiлёў, 1999. Сосна У. А. Фармiраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусi ў

канцы ХVIII — 1-й палове ХIХ ст. Мн., 2000. Таляронак С. Грамадска-палiтычны рух на Беларусi (канец ХVIII — 30-я

гг. ХIХ ст.). Мн., 1998. Урбан П. Да пытаньня этнiчнай прыналежнасцi старажытных лiцьвiнаў.

Мн., 1994. Улашчык М. М. Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі:

З рукапіснай спадчыны / Уклад.: Я. М. Кісялёва, В. У. Скалабан; Рэдкал.: Н. М. Дзятчык і інш. Мн., 1999. Чаропка В. Уладары Вялiкага княства. Мн., 1996. Швед В. В. Памiж Польшчай i Расiяй: Грамадска-палiтычнае жыццё на

землях Беларусi (1772—1863). Гродна, 2001. Юхо Я. А. За вольнасць нашу i вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1992.

Навукова-даведачныя выданні

Архiтэктура Беларусi: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: А.А. Воiнаў i iнш. Мн., 1993. Асветнiкi зямлi Беларускай: Энцыкл. давед. Мн., 2001. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мн., 1996—2002. Т. 1—14. Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. Мн., 1976—1981. Т. 1—5. Беларусь: Энцыкл. давед. Мн., 1995. Бiблiяграфiя па гiсторыi Беларусi: Феадалiзм i капiталiзм. Мн., 1969. Iлюстраваная храналогiя гiсторыi Беларусi: Ад старажытнасцi да пачатку

ХХ ст. Мн., 1995. История Беларуси: Сл.-справ. Мн., 2000. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Энцыкл. давед. Мн., 1995. Ф. Скарына i яго час: Энцыкл. давед. Мн., 1988. Храналогiя гiсторыi Беларусi. Мн., 1992. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. Мн., 1993—2001. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi: У 5 т. Мн., 1982—1987. Этнаграфiя Беларусi: Энцыкл. Мн., 1983.