Край мой ненаглядны · УДК 821.161.1(476)-3 ББК 84 (4Беи)6-44 Ж12...
Transcript of Край мой ненаглядны · УДК 821.161.1(476)-3 ББК 84 (4Беи)6-44 Ж12...
Яніна Жабко
Край мой ненаглядныВершы для дзяцей
МІНСКВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ»
2012
УДК 821.161.1(476)-3ББК 84 (4Беи)6-44 Ж12
Малюнкі Вікторыі Раповіч
Жабко, Я. Г.Ж12 Край мой ненаглядны : вершы для дзяцей / Яніна Жабко ; мал. В. Раповіч. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 68 c. : мал.
ISBN 978-985-7026-63-0.
Зборнік вершаў “Край мой ненаглядны” прызначаны для дзяцей дашколь-нага і малодшага школьнага ўзросту. Вершы маюць разнастайную тэматычную накіраванасць: поры года і звязаныя з імі змяненні ў прыродзе і жыцці людзей, Радзіма, школа, мама, сяброўства. Асаблівасцю многіх вершаў з’яўляецца тое, што іх можна выкарыстоўваць для развіцця ўяўлення, фантазіі і творчых здоль-насцей дзяцей. Малюнкі ў кнізе дзеці могуць расфарбаваць.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: настаўнікам пачатковых класаў, выхавальнікам дашкольных устаноў, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей, бацькам, дзецям.
УДК 821.161.1(476)-3ББК 84 (4Беи)6-44
ISBN 978-985-7026-63-0
© Жабко Я. Г., 2012 © Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2012
Бярозкі белыя І вогнішча рабіны,
Блакіт азёр,Лугоў мурог...
Дамоў вяртаюцьРодныя мясціны
З усіх краін,З усіх дарог.
4
БЕЛАРУСЬ!
Благаславёная Богам Бацькаўшчына беларусаў — Беларусь.Беластволыя бярозы, баравіковыя бары, бязмежныя балоты, буслы, бабры,барсукі — безумоўнае багацце Беларусі.Бескарыслівыя беларусы бадзёра, бесперастанна будуюць багатую будучыню.
5
КУТОЧАК ЗЯМЛІ
Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць,Куточак зямлі, як цябе не любіць?Мы лёсам адзіным с табою жывём,Ласкава цябе Беларуссю завём.Рамонкавы луг, у палях каласы,Вярба над ракой і грыбныя лясы.Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі, Куточак зямлі, дзе грымелі баі,Мы лёсам адзіным з табою жывём.Ласкава цябе Беларуссю завём.Куточак зямлі, дзе цымбалы пяюць,Дзе людзі гасцінныя мірна жывуць,Дзе праца згуртоўвае нас і радніць,Куточак зямлі, як цябе не любіць?Куточак зямлі, на якой мы жывём,Ласкава цябе Беларуссю завём.
6
З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ
Праявы любові да роднага краю,Да сініх азёраў, палёў і лугоўУ вершах і песнях сваіх адкрываю,А сэрца імкнецца спяваць зноў і зноў.
З чужбіны прыедзеш, убачыш бярозы,Хацінку сваю, васількі, сенажаць.І цяжка стрымаць нечаканыя слёзы,Сардэчныя слёзы так цяжка стрымаць.
З любоўю да краю, да роднай прыродыІ дзеці, і ўнукі мае будуць жыць.Ніколі нікому не дасць сэрца згоды,Каб край, дзе ты рос, не любіць і забыць.
Я — ДЗЯЎЧЫНАЧКА- БЕЛАРУСАЧКА
Я — дзяўчыначка-беларусачка.Таты з мамаю я дачушачка.Свеціць сонейка мне лагодненька.Я — дачушачка зямлі родненькай.
І хачу, каб дзеці ўсёй зямлі,Як і я, шчаслівымі былі.Каб Радзіма ўсіх нас грэла ласкаю.І дзяцінства наша было казкаю.
7
КРАЙ НЕНАГЛЯДНЫ
Родны край, дарагі, ненаглядны,Прыгажэйшай не знойдзеш зямлі.Ты такі, ты такі ненаглядны,Край, дзе крылы ўздымаюць буслы.Дзе маленькім асколачкам небаВасілёк у мірным полі цвіце.І ля кожнай бацькоўскай хацінкіПрыгажуня-бярозка расце.Край азёраў глыбокіхІ чаромхавых белых завей,Ідэалаў высокіхПрацавітых і шчырых людзей.
Тут заўсёды з адкрытай душоюЗапрашаюць гасцей у свой дом.Так гасцінна накормяць, напояць,Абагрэюць сардэчным цяплом.Мяне вабяць твае аблачынкі,Водар кветак тваіх не забыць.Да апошняй жыццёвай сцяжынкіБуду я цябе, край мой, любіць.
8
РОДНАЯ МОВА
Блакітная кветка.Птах. Водар вясновы.Якія прыгожыяРодныя словы!Узлесак. Суніцы.Крынічка лясная.Празрыстая, цёплаяМова такая!Журлівы спеў птушак.Лісточкаў размова.Якая ў насМілагучная мова!Мачанка са скваркай.Пірог гарбузовы.Якія салодкія, Смачныя словы!Карункі са снегу.Іскрыстае неба.Нам родную мовуУсім ведаць трэба!
9
КНІГА — РОЗУМУ КРЫНІЦА
Кніга — розуму крыніца,Царства ведаў і ідэй.Кніга — свята, чараўніца,Спадарожніца надзей.Кніга мову нам даруе,Дае мудрасць, шмат задум.Ад памылак нас ратуе.Кніга праганяе сум.З ёй не будзеш адзінокім,З кнігай свет лягчэй пазнаць:Паляцець да зор далёкіх —Кніга можа акрыляць.Яна мары нараджаеІ бясконцы мае век.Калі кнігі ты чытаеш,Ты — шчаслівы чалавек!
Беларусь
Беларусь 4Куточак зямлі 5
З любоўю да роднага краю 6Я — дзяўчыначка-беларусачка 6
Край ненаглядны 7Родная мова 8
Кніга — розуму крыніца 9Імкнецца да сонца 10
ВяснаВесну мы встречаем 12
Весялінка-вясна 12Мам поздравляем! 13
Мамин праздник 14Праздник весенний пришел 15Катится по небу солнышко 16
Сонечны зайчык 17Музыка весны 18
Мартовский дождик 18Я берёзку посадила 19
Песня солнышку 20Зацвели тюльпаны 20
Победный день 21Наша выхавальніца 22
Як родны дом 23Тут шчастлівае жыццё ў нас! 24
Апошні ранішнік 25Вясна — маладосці крыніца 25
Солнышко моё 26
ЛетаЧым багата лецейка? 28
Пяцеркі лецейка 28По ягоды идём 29
Залаты клубочак неба 30Лён наш беларускі 31
Пушыстая замалёўка 32Тапаліныя пушынкі 32Пшаніца-маладзіца 33
Матылёчкі-матылькі 34Сінявокія зоркі 35
У зялёненькім садочку 36Вадзяныя домікі 36
Восень
Першы ранак верасня 38Ребят своих встречай! 39
Укроют листья сад 40Осенние приметы 40
Осень-красавица 41Осень долгожданная 42Зелёные музыканты 43
Жоўтыя карункі 44Обманула меня осень 45
К нам вернутся птицы 46Ветер, тучу прогони 47
Сказка осени 47Осенние мелодии 48
Восені песенькі модныя 49Осенние картинки 50
Неласковое солнышко 51Осень холодная 51
Плачуць пацеркі рабін 52Шэрая восень 52
C днём учителя Вас! 53Умчались, пронеслись… 54
Асенні малюнак 55Плача коцік шэры 56
Зіма
Зімовы малюнак 58Злая завіруха 59
Зіма навагодняя 59Зимние картинки 60
Снежные конфетки 60Спешит зима-красавица 61
Зимушка 62Снег летит 62
Вясёлая зіма 63Ёлочки 63
Едет Новый Год! 64Ой, зіма, ты — чараўніца 65
Дай шчасця нам! 65У госці сон ідзе 66
ЗМЕСТ