Птушкі на палях

1
Птушачкі на палях Уводзіны У “Чырвоную кнігу” Рэспублікі Беларусь уключаны 70 відаў птушак. Калі нічога не рабіць, зусім хутка нам давядзецца выкрэсліваць гэ- тых птушак са спісаў тых, хто здольны лётаць і спяваць у нашых лясах і палях. Для таго, каб звярнуць увагу на праблему знікаючых відаў птушак, занесеных у “Чырвоную кнігу”, мы прыдумалі і рэалі- завалі праект “Птушкі на палях”. Ідэя і рэалізацыя Людзям, якія чытаюць кнігі, часта хочацца адзначаць асабліва важныя для іх месцы – і яны малююць алоўкам птушачкі-галачкі на палях старонак. Мы паду- малі, што было б выдатна прыдумаць і намаляваць сапраўдных птушачак, якіх можна літаральна пакідаць у кнігах, стварыўшы незвычайныя і мілыя наборы закладак са стыкерамі. Спецыяльна для праекту мы папрасілі ілюстратара-графіка Іру Забелу намаляваць нам 4 групы птушак з “Чырвонай кнігі”, па тры віды ў кожнай групе, каб потым вы- карыстоўваць іх на нашых закладках. У выніку, у кожным наборы ў нас з’явіліся 4 арыгінальныя закладкі з 15 стыкерамі на кожнай. Налепкі з маленькімі птушачкамі размешчаны на празрыстай аснове, таму ні ўлюбёныя кнігі, ні тэкст на старонках не пацерпіць, а толькі выйграе ад такіх пры- емных і арыгінальных чорна-белых малюначкаў на палях. Пасыл акцыі просты: “Птушачкі павінны застацца не толькі ў кнігах!” На адваротным баку закладак мы змясцілі больш буйныя малюнкі чырванакніжных відаў птушак з падрабязным апісаннем іх колькасці і пагрозы знікнення. Такім чынам, мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы і прывесці людзей на сайт арганізацыі. Наборы ўжо радуюць настаўнікаў і дзяцей у школах, наведнікаў святаў і эка-фэстаў АПБ, сталі прыемнымі сувенірамі для партнёраў і сяброў арганізацыі. А асоб- ныя закладкі “прызямліліся” ў кнігі тых людзей, якія чыталі папяровыя выданні ў парках, кавярнях і ў метро. У будучыні мы плануем раздаць нашы наборы ў кнігарні горада, каб яны сталі бясплатным і прыемным дадаткам да пакупак. Спадзяемся, што наша акцыя і незвычайныя закладкі стануць своеасаблівым напамінам пра тое, як важна захоўваць птушак не толькі на палях кніг, але і бераг- чы іх у рэальнай прыродзе.

Transcript of Птушкі на палях

Page 1: Птушкі на палях

Птушачкіна паляхУводзіныУ “Чырвоную кнігу” Рэспублікі Беларусь уключаны 70 відаў птушак. Калі нічога не рабіць, зусім хутка нам давядзецца выкрэсліваць гэ-тых птушак са спісаў тых, хто здольны лётаць і спяваць у нашых лясах і палях. Для таго, каб звярнуць увагу на праблему знікаючых відаў птушак, занесеных у “Чырвоную кнігу”, мы прыдумалі і рэалі-завалі праект “Птушкі на палях”.

Ідэя і рэалізацыя

Людзям, якія чытаюць кнігі, часта хочацца адзначаць асабліва важныя для іх месцы – і яны малююць алоўкам птушачкі-галачкі на палях старонак. Мы паду-малі, што было б выдатна прыдумаць і намаляваць сапраўдных птушачак, якіх можна літаральна пакідаць у кнігах, стварыўшы незвычайныя і мілыя наборы закладак са стыкерамі.

Спецыяльна для праекту мы папрасілі ілюстратара-графіка Іру Забелу намаляваць нам 4 групы птушак з “Чырвонай кнігі”, па тры віды ў кожнай групе, каб потым вы-карыстоўваць іх на нашых закладках. У выніку, у кожным наборы ў нас з’явіліся 4 арыгінальныя закладкі з 15 стыкерамі на кожнай.

Налепкі з маленькімі птушачкамі размешчаны на празрыстай аснове, таму ні ўлюбёныя кнігі, ні тэкст на старонках не пацерпіць, а толькі выйграе ад такіх пры-емных і арыгінальных чорна-белых малюначкаў на палях.

Пасыл акцыі просты: “Птушачкі павінны застацца не толькі ў кнігах!”

На адваротным баку закладак мы змясцілі больш буйныя малюнкі чырванакніжных відаў птушак з падрабязным апісаннем іх колькасці і пагрозы знікнення. Такім чынам, мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы і прывесці людзей на сайт арганізацыі.

Наборы ўжо радуюць настаўнікаў і дзяцей у школах, наведнікаў святаў і эка-фэстаў АПБ, сталі прыемнымі сувенірамі для партнёраў і сяброў арганізацыі. А асоб-ныя закладкі “прызямліліся” ў кнігі тых людзей, якія чыталі папяровыя выданні ў парках, кавярнях і ў метро. У будучыні мы плануем раздаць нашы наборы ў кнігарні горада, каб яны сталі бясплатным і прыемным дадаткам да пакупак.

Спадзяемся, што наша акцыя і незвычайныя закладкі стануць своеасаблівым напамінам пра тое, як важна захоўваць птушак не толькі на палях кніг, але і бераг-чы іх у рэальнай прыродзе.