Млекакормячыя Беларусі

23

Transcript of Млекакормячыя Беларусі

Page 1: Млекакормячыя Беларусі
Page 2: Млекакормячыя Беларусі

Звяры БеларусіУ дзікай фауне Беларусі адзначаныя 73 віды звяроў.Звяры насяляюць лясы, палі, лугі, балоты, трапляюцца каля жылля чалавека, некаторым з іх уласцівы падземны або паўводны спосаб жыцця. Рукакрылыя прыстасаваліся да актыўных працяглых палётаў. Сярод млекакормячых Беларусі шмат каштоўных паляўніча-прамысловых жывёлаў. 14 відаў звяроў занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.Самыя маленькія звяры ў Беларусі – мышы-малюткі (каля 5 г), з найбольшых – зубр (да 1000 кг). Даўжэй за ўсіх жывуць зубр і буры мядзведзь – 30-50 гадоў. Менш за 2 гады жывуць мышападобныя грызуны.Вялікі ўплыў на склад фауны робіць дзейнасць чалавека. У 17-19 стагоддзях у выніку палявання на тэрыторыі Беларусі вынішчаны еўрапейскі тур, тарпаны, высакародныя алені, собаль, расамаха, дзікі кот.

Page 3: Млекакормячыя Беларусі

Атрад НасякомаедныяКрот Еўрапейскі

Вядзе падземны лад жыцця. Даўжыня цела 12-16 см. Маса да 110 г. Цела доўгае, шыя скарочаная, галава конусападобная, пляскатая, з хабатком на канцы. Маленькія вушныя адтуліны прыкрытыя скурай. Вочы маленькія і таксама надзейна схаваныя пад поўсцю. Крот пры патрэбе можа альбо выпінаць іх, альбо ўцягваць. Ноздры знаходзяцца на ніжнім баку мыскі і амаль не забіваюцца зямлёй пры капанні. Хвост кароткі. Пярэднія лапы большыя за заднія і вельмі шырокія. Гэта сапраўдныя рыдлёўкі. На іх вялікія кіпцюры, а кісці вывернутыя, каб зручней было капаць зямлю перад сабой і кідаць яе назад. Поўсць роўнага чорнага колеру, густая, кароткая. Такая поўсць не прапускае вільгаці і не замінае крату рухацца ў цесных падземных хадах наперад і назад. Працягласць жыцця крата не менш за 3 гады.

Page 4: Млекакормячыя Беларусі

Атрад НасякомаедныяЗвычайны вожык

Гэтыя калючыя звяркі сустракаюцца ў скверах, садах і парках, на сельскіх вулачках і лясных дарогах. Не падабаюцца ім забалочаныя месцы і лясныя масівы. Вожыкі, у адрозненне ад іншых жывёл, часта селяцца бліжэй да чалавечага жылля і лёгка прыстасоўваюцца да створаных людзьмі ландшафтаў. Гняздо вожык робіць на зіму і на перыяд з'яўлення патомства, збіраючы ў кучу сухую траву і лісце. З холадам вожыкі ўпадаюць у спячку, якая працягваецца да цёплых дзён. Ядуць насякомых і іх лічынак, жабаў, грызуноў, яшчаркаў, змеяў (у тым ліку атрутных), яйкі і птушанятаў. За ноч вожык можа з'есці столькі ж, колькі важыць траціна яго цела. Вожык чапляе дзікія яблыкі на іголкі, толькі дзеля дэзінфекцыі: кіслы сок пладоў дапамагае яму пазбавіцца ад кляшчоў і блыхаў.

Page 5: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства ЗемлярыйкавыяГэта дробныя звяркі, знешне падобныя да мышэй, але з мыскай, выцягнутай у хабаток.Землярыйкі ўсяедныя, але харчуюцца, галоўным чынам, казуркамі, іх лічынкамі і дажджавымі чарвякамі.Перапынкі на сон у землярыек вельмі кароткія.Без ежы землярыйка хутка гіне: дробныя віды ўсяго за 7-9 гадзін.У спячку землярыйкі не ўпадаюць. Яны прыносяць істотную карысць: нішчаць глебавых казурак і іх лічынак.

Page 6: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства ЗемлярыйкавыяХахуля

Адносна невялікі, паўводны звярок са шчыльным целаскладам. Хахуля селіцца каля ціхіх, з водна-балотнай расліннасцю, неглыбокіх вадаёмаў. Улетку звяркі жывуць паасобку, парамі ці сем'ямі, узімку ў адной нары можа жыць да 12-14 асобаў рознага ўзросту.Хахуля – дзённая жывёла. Асноўным кормам для яе служаць маларухомыя насельнікі вадаёмаў і часткова, асабліва ўвосень і ўзімку, водныя расліны.

Page 7: Млекакормячыя Беларусі

Атрад РукакрылыяКажан

У Беларусі прадстаўлены вельмі шырока – 18 відаў. Гэтых жывёл можна ўбачыць ноччу і нават у горадзе. Большасць на зіму ўпадае ў спячку або адлятае на зімоўку ў Заходнюю Еўропу і ў Карпаты.

Page 8: Млекакормячыя Беларусі

Атрад ЗайцападобныяУ Беларусі заяц-бяляк сустракаецца на ўсёй тэрыторыі, аднак часцей у цэнтральных і паўночных раёнах. На Палессі гэты від сустракаецца рэдка. Жывуць белякі ў лясах, на ўскраінах балот, уздоўж рэк і азёр. Адкрытых прастораў белякі пазбягаюць.Русакі наадварот засяляюць палі, сенажаці, ускраіны лесу, высечкі. У лясных масівах русак сустракаецца рэдка.

Page 9: Млекакормячыя Беларусі

Атрад ГрызуныСямейства Вавёркавыя

Вавёрка звычайная сустракаецца ў лясах і парках. Палятуха знешне падобная да вавёркі, але ў 2 разы меншая. Галава невялікая з кароткімі вушамі без кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Па баках цела паміж заднімі і пярэднімі канечнасцямі знаходзіцца пакрытая поўсцю скураная складка, пры дапамозе якой звярок плануе з дрэва на дрэва. І адны і другія мяняюць афарбоўку футра і робяць запасы ежы на зіму. Рабы суслік сустракаецца на Захадзе Беларусі, любіць узвышшы, кукурузныя і пшанічныя палі. Узімку ўпадае ў спячку. Спіць суслік у вельмі характэрнай паставе: седзячы на задніх лапах, прыхіліўшы галаву да пуза і прыкрыўшыся зверху хвастом.

Page 10: Млекакормячыя Беларусі

Атрад ГрызуныБабёр еўрапейскі або рачныПаўводная жывёла. Жыве сем'ямі на рэках, азёрах і каналах з багатай расліннасцю. Жыве ў норах або "хатках" вышынёй да 3-ох м. і дыяметрам да 12-ці м. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100-200 м. Афарбоўка светлая або цёмная. Пальцы задніх канечнасцяў злучаныя перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць усё жыццё, таму ён сточвае іх аб цвёрдыя пароды дрэў. Корміцца раслінамі. Робіць падводныя запасы корму на зіму .

Page 11: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства СоневыяВельмі рухавыя звяркі, хутка перамяшчаюцца як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных ці вавёрчыных гнёздах, сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Кормяцца насеннем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадаюць у спячку. Палчок спіць з кастрычніка да чэрвеня. Лясныя соні прачынаюцца значна раней – у сакавіку-красавіку. Да такой працяглай спячкі звяркі рыхтуюцца грунтоўна, назапашваючы за лета столькі тлушчу, што становяцца ўдвая цяжэй. Жывуць у цёплую пару года паасобку, увосень соні ўкладваюцца спаць кампаніямі да 27 звяркоў – прыціснуўшыся адзін да аднога, лягчэй захаваць цяпло. Спіць соня, згарнуўшыся колам і прыкрыўшы мыску хвастом.

Page 12: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства МышыныяДробных прадстаўнікоў сямейства называюць мышамі, буйных – пацукамі. Мышы і пацукі валодаюць унікальнай здольнасцю адаптоўвацца да любых умоў пасялення. Маленькая вёрткая мышка лёгка знаходзіць сховішча ў любой шчыліне, і халады ёй не страшныя, абы быў корм.У лясах і на палях Беларусі жывуць маленькія сімпатычныя мышы-малюткі. Яны такія малыя, што караскаюцца па каласку, як па ствале дрэва, і сцяблінка не схіляецца пад іх цяжарам. Якая жывёла загубіла больш за ўсё чалавечых жыццяў? Пацукі! Яны неслі свету згубу, распаўсюджваючы страшныя інфекцыі, такія, як чума і тыф.

Page 13: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства ХамяковыяСямейства ўключае 134 роды і незлічоную колькасць відаў. У Беларусі сустракаецца 9 відаў. Палёвак нярэдка блытаюць з мышамі, але яны больш падобныя да хамяка. Убачыць іх няпроста: яны вядуць начны лад жыцця. Лясныя палёўкі – ежа многіх драпежнікаў, такіх як гарнастаі, куніцы, рысі, лісы, совы, каршакі. Андатра – самы буйны звер сямейства. Радзіма андатраў – Паўночная Амерыка. Каля 100 год назад іх прывезлі ў Еўропу. Андатры жывуць па берагах вадаёмаў – яны выдатныя будаўнікі. З сухой травы, змацаванай глеем, яны выбудоўваюць сабе цэлыя хаты з дахам. Хамяк вядзе начны лад жыцця, увесну і ўвосень актыўны і днём. Зімой спіць. Перыядычна прачынаецца і корміцца насеннем, назапашаным летам.

Page 14: Млекакормячыя Беларусі

Атрад ДрапежныяБуры Мядзведзь

Самы буйны драпежнік у Беларусі. Даўжыня цела 200-238 см, маса каля 150-250 кг (макс 387). Тулава масіўнае. Галава буйная з невялікімі вушамі. Хвост кароткі. Лапы магутныя, з доўгімі кіпцюрамі, якія не ўцягваюцца. Афарбоўка поўсці зменлівая: ад цёмна-бурай або амаль чорнай да буравата-палевай. Вядзе адзіночны спосаб жыцця. Актыўны на змярканні і ўначы. Зіму праводзіць у бярлозе. Бярлог робіць у глухіх месцах, куды мала хто наведваецца. Корміцца ягадамі, маладым разнатраўем, парасткамі асіны, рабіны, дубу, а таксама палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Зрэдку нападае на свойскую жывёлу, разбурае пчальнікі. Мядзведзіцы – далікатныя маці. Тры гады яны неразлучныя са сваімі дзіцянятамі: гадуюць, выхоўваюць і навучаюць іх.

Page 15: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства КуніцавыяНягледзячы на сур'ёзныя адрозненні, ва ўсіх прадстаўнікоў сямейства ёсць шмат агульнага: выцягнутае цела і кароткія лапкі, добра развіты слых і нюх, і адносна слабы зрок. Адны куніцавыя, як, напрыклад, лясныя куніцы, асвоілі дрэвы; іншыя, як, напрыклад, тхары, аддаюць перавагу зямлі; трэція вядуць водны і паўводны лад жыцця, як выдры, а барсукоў можна назваць падземнымі жыхарамі, паколькі іх норы нагадваюць цэлыя падземныя гарады. Сярод іх ёсць малыя драпежнікі – гарнастаі. Усе куніцавыя славяцца сваім шыкоўным футрам, што робіць іх жаданай здабычай паляўнічых.

Page 16: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства СабачыяУлетку, калі ежы ўдосталь, ваўкі часта жывуць і палююць паасобку. З надыходам зімы яны яднаюцца ў зграі. Кожны воўк – гэта асоба са сваім характарам і "талентамі". У лясах Беларусі жыве мілы звер. Знешне ён нагадвае янота: кароткія лапкі, пухнаты кажушок і хвост, чорная маска на мысцы. Гэта янотападобны сабака. Ён ўсяедны і сілкуецца ўсім, што знойдзе на сваім шляху. Гэта адзіны прадстаўнік сабачых, які ўпадае ў зімовую спячку.Лісы жывуць паасобку, але ў перыяд размнажэння ствараюць пары. Лісіная сям'я селіцца ў нары са складанымі падземнымі хадамі. Выйсці з нары звычайна схаваныя пад каранямі дрэў і вельмі вузкія, каб не завітаў няпрошаны госць. Сваю хату лісы могуць вырыць самі ці хітрасцю заняць чужыя.

Page 17: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства КаціныяРысь трымаецца буйных лясных масіваў. Аддае перавагу глухім участкам з густым падлескам і бураломам. Рысь вядзе сямейна-асобны спосаб жыцця. Перамяшчаецца лёгка і бясшумна, можа лазіць па дрэвах. Здабычу высочвае або падпільноўвае ў засадзе на сцежках ці каля вадапою. Корміцца зайцамі, казулямі, вавёркамі. Рысь не здольная доўга пераследваць здабычу і, калі не нагоніць яе ў першыя хвіліны, адмаўляецца ад яе.Сярэднееўрапейская лясная котка буйней за хатнюю котку, а таксама мае таўсцейшы мех. Па знешнім выглядзе вельмі падобная на хатнюю котку, але адрозніваецца афарбоўкай: папярочнымі палосамі. Лясныя коткі былі знішчаныя цалкам, але адноўленыя ад прыручаных катоў і выпушчаныя на волю.

Page 18: Млекакормячыя Беларусі

Янот-паласкунРадзімай янотаў з'яўляецца Паўночная Амерыка, але чалавек распаўсюдзіў гэтых звяроў у лясах Еўропы. Яноты жывуць недалёка ад вады, дзе палошчуць усё, што знойдуць ці зловяць, – адгэтуль і назва: "янот-паласкун". Чым выкліканыя такія іх паводзіны застаецца загадкай. Справа не толькі ў ахайнасці жывёл, бо яны палошчуць і ідэальна вымытую ежу.Яноты ўсяедныя: сілкуюцца насякомымі, малюскамі і рыбай. У іх меню ўваходзяць ягады, арэхі, ядомыя карэньчыкі, трава.Гэтыя звяркі сяброўскія. Займаючы кожны свой участак, яны вельмі памяркоўныя да суседзяў.

Page 19: Млекакормячыя Беларусі

Атрад ПарнакапытныяДзікі

Дзік – ўсяеднае парнакапытнае няжвачнае млекакормячае. Адрозніваецца ад свойскай свінні больш кароткім целам, больш тоўстымі і высокімі нагамі. Галава ў дзіка доўгая і тонкая, вушы доўгія, вострыя і стаячыя. Іклы моцна развітыя і вострыя: у самца яны большыя, чым у самкі.Чорна-бурае шчацінне на спіне ўтварае нешта накшталт грывы. Падшэрстак буравата-шэры, морда, хвост, ніжняя частка ног і капыты – чорныя. Вельмі люты звер, асабліва самкі, якія абараняюць сваіх парасятак.

Page 20: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства ПарнакапытныяЗубр еўрапейскі

Еўрапейскі від з роду бізонаў, рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцыі. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў у Еўропе. Зубр – самае цяжкае і буйное з наземных млекакормячых у Еўропе. У вясенні і летні перыяд зубры трымаюцца ў мясцінах з разнатраўем і сілкуюцца пераважна травой і карой дрэў. Увосень часта канцэнтруюцца ў дубровах. Зімой добра раскопваюць корм з-пад снегу капытамі ці рагамі, робяць ямкі ў снезе пысай, ядуць шмат галінак і кары, часам могуць есці нават ігліцу, у запаведніках трымаюцца паблізу спецыяльных падкормачных пляцовак. Акрамя гэтага могуць есці парасткі раслін, лішайнікі і нават грыбы.

Page 21: Млекакормячыя Беларусі

Сямейства АленевыяАлені жывуць статкамі, прычым самцы трымаюцца асобна ад самак. У статку самцоў не больш за дзясятак жывёл, на чале якіх стаіць ўладальнік самых раскошных рагоў.Лось – самы буйны з усіх аленяў. Гэтыя гіганты дасягаюць 2-ух м. у вышыню і важаць да 700 кг. Улетку ў яго няма ворагаў. Узімку галодныя ваўкі збіваюцца ў зграі. Да таго ж узімку ласі скідаюць рогі. Праўда, рогі служаць ласю не гэтулькі сродкам абароны, колькі турнірнай зброяй у паядынках за самку. Але і бязрогі лось не такі ужо безабаронны – магутны ўдар капыта здольны раскроіць чэрап ваўку.Казулю назвалі так, бо яна сапраўды падобна да казы, але больш статная і прыгожая. Насамрэч – гэта алень.

Page 22: Млекакормячыя Беларусі

Атрад НепарнакапытныяТарпан

Дзікі конь. Вышыня тарпана да 137 см. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя. Адрозніваюцца ад хатніх ростам – тарпаны ніжэйшыя. Былі пашыраныя ў Еўропе і ў Заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны – на пачатку XIX ст. Папуляцыю аднавілі з прыручаных тарпанаў. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезена 5 асобін у Белавежскую пушчу.

Page 23: Млекакормячыя Беларусі

МАЛАЙЦЫ!