войны 17 века

19
Настаўніца гісторыі Панчанка Н.А.

Transcript of войны 17 века

Page 1: войны 17 века

Настаўніца гісторыі Панчанка Н.А.

Page 2: войны 17 века
Page 3: войны 17 века

Юнацтва і маладосць князь правёў за мяжой. Ён перайшоў у каталіцтва, жыў у Германіі, Італіі, Іспаніі, добра засвоіў нямецкую мову, заходнееўрапейскія манеры, прыдворныя норавы. За храбрасць, праяўленую пад час службы ў войску, здабыў прыхільнасць імператара Максімільяна. На радзіму Міхаіл вярнуўся вопытным ваяводам і палітыкам. Не дзіўна, што ён хутка стаў сябрам і дарадцам вялікага князя Аляксандра. Заняў пасаду маршалка дворнага (кіраўніка гаспадарчымі справамі вялікага князя), кіраваў манетным дваром. У перыяд ад’ездаў Аляксандра ў Кракаў (ён быў і каралём польскім) Глінскі фактычна замяшчаў яго ў ВКЛ. Адпаведна расло і багацце пана Міхаіла. Ён атрымаў Тураў, маёнткі на Падляшшы (сучасная Польшча) і каля Ліды, шэраг іншых уладанняў. Зд

абываў пасады і землі і для сваіх братоў. 1506 бітва пад Клецкам. Перамога войск ВКЛ над крымскімі татарамі. Вестку пра клецкую перамогу яшчэ паспелі перадаць Аляксандру, а 20

жніўня кароль і вялікі князь памёр. Трон перайшоў да яго брата Жыгімонта. Для Глінскага наступіў цяжкі час. Паддаўшыся нагаворам Забярэзінскага, новы гаспадар адабраў у яго кіраванне манетным дваром, пасаду маршалка, Падляшскія ўладанні. Яго брата Івана пазбавілі Кіеўскага ваяводства. Міхаіл спрабаваў дабіцца справядлівага суда, але манарх праігнараваў скаргу. І тады Глінскі вырашыў дзейнічаць самастойна. У лютым 1508г. ён захапіў маёнтак Забярэзінскага і забіў свайго галоўнага ворага. Гэта стала пачаткам мецяжу.

Page 4: войны 17 века

Хутка князь зразумеў, што мяцеж праваліўся. Праваслаўнае насельніцтва яго не падтрымала, большасць шляхты засталася на баку Жыгімонта. Пад сцягамі былога маршалка змагалася не больш дзвюх тысяч войнаў. І тады Глінскі заключыў пагадненне з маскоўскім паслом. Ён прызнаў сябе васалам Васіля ІІІ. За гэта яму абяцалі ваенную падтрымку і перадачу ва ўладанне ўсіх заваяваных гарадоў і замкаў.

Паўстанне пацярпела паражэнне. Глінскі вымушаны застацца ў Маскоўскай дзяржаве.

Быў абвінавачаны ў змове і намеры самому стаць на чале Маскоўскай дзяржавы. Па загаду Алены Глінскага яго асляпілі і кінулі ў турму. Пляменніца забараніла яго карміць і неўзабаве Міхаіл Львовіч Глінскі – нашчадак ханаў Залатой Арды, былы маршалак Вялікага княства Літоўскага, прыдворны імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, славуты воін – памёр ад голаду. Яму было 64 гады.

Page 5: войны 17 века

Астрожскі Канстанцін (1460-1530) ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, Гетман найвышэйшы літоўскі з (1497 г), кашталян Віленскі (з 1511г), ваявода Трокскі (з 1522г), член Рады Вялікага княства Літоўскага. Паспяхова ўзначальваў паходы на крымскіх татараў, перамог больш як у 80 бітвах. У адной з бітваў быў узяты ў палон, але ж у хуткім часе ўцек з яго. Найбольшая вядомасць да Канстанціна Астрожскага прыйшла пасля бітвы пад Оршай, дзе ён атрымаў слаўную перамогу над маскоўскім войскам. Трэба зазначыць, што войска Масковіі налічвала амаль утрая больш воінаў, чым войска Астрожскага. Аршанская бітва значна паўплывала на ход гістарычных падзей ва Усходняй Еўропе. Перамога пад Оршай уратавала незалежнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы і зараз займае пачэснае месца ў нашай гісторыі.

Page 6: войны 17 века

Дата 1558-1583

Прычына Імкненне Маскоўскай дзяржавы атрымаць выхад да Балтыйскага мора

Значныя бітвы, падзеі 1563 г. – захоп Полацка маскоўскімі войскамі1564 г. - бітва пад Улай (каля Чашнікаў) – перамога ВКЛ1569 г. - Люблінская унія1579 г. – адваяваны Полацк1580 г. – Вялікія Лукі захоплены войскам Стэфана Баторыя1581 г. – паход Стэфана Баторыя на Пскоў

Вынікі Перамога ВКЛ і Польшчы

Тэрытарыяльныя змены

Маскоўская дзяржава страціла Веліж, Лівонія падзелена паміж ВКЛ, Польшчай, Даніяй і Швецыяй (1561 г.)

1582 Ям-Запольскі мір

Page 7: войны 17 века
Page 8: войны 17 века
Page 9: войны 17 века

Польскі кароль і вялікі князь літоўскі з 1576г. Сын Іштвана IV, ваяводы Трансільваніі.

Каранаваўся ў Кракаве Вучыўся у Падуанскім

універсітэце. Вядомы як выдатны

палкаводзец, мецэнат. Улюбленным яго горадам была Гародня, дзе ён і памёр. Портрет работы Яна

МатейкоПортрет работы Яна Матейко

Page 10: войны 17 века

Я. Матэйка Стефан Баторий принимает побежденных московитов.

Я. Матэйка Стефан Баторий принимает побежденных московитов.

Page 11: войны 17 века

У 1605 г. Ілжэдзмітрый І заняў Маскву, але маскоўскае баярства незадаволенае пачаткам польскага панавання, склала змову і забіла самазванца.

Пасля гэтага пачалася інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Расію. У 1609 г. войска Рэчы Паспалітай падышло да Масквы. Урад Масквы быў адхілены ад улады і маскоўскім царом быў абвешчаны сын польскага караля Уладзіслаў. Аднак Жыгімонт Ваза не пускаў свайго сына ў Маскву. Ён патрабаваў спачатку падпісаць унію аб аб’яднанні дзяржаў.

Пачатак іншаземнага панавання выклікаў нацыянальна-патрыятычны ўздым сярод простага народа. У 1612 г. грамадзяне Расіі стварылі народную армію і захапілі Маскву. Пасля гэтага ў 1613 г. Земскі сабор Расіі выбраў новым царом Міхаіла Раманава.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

У 1605 г. Ілжэдзмітрый І заняў Маскву, але маскоўскае баярства незадаволенае пачаткам польскага панавання, склала змову і забіла самазванца.

Пасля гэтага пачалася інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Расію. У 1609 г. войска Рэчы Паспалітай падышло да Масквы. Урад Масквы быў адхілены ад улады і маскоўскім царом быў абвешчаны сын польскага караля Уладзіслаў. Аднак Жыгімонт Ваза не пускаў свайго сына ў Маскву. Ён патрабаваў спачатку падпісаць унію аб аб’яднанні дзяржаў.

Пачатак іншаземнага панавання выклікаў нацыянальна-патрыятычны ўздым сярод простага народа. У 1612 г. грамадзяне Расіі стварылі народную армію і захапілі Маскву. Пасля гэтага ў 1613 г. Земскі сабор Расіі выбраў новым царом Міхаіла Раманава.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

Ілжэдзмітрый І і Марына Мнішак

Вступление Лжедмитрия I в Москву. Н. Лебедев

Вступление Лжедмитрия I в Москву. Н. Лебедев

Page 12: войны 17 века

Лісоўчыкі (лесаўчыкі) - гэта найменне лёгкай беларускай кавалерыі, якая існавала ў першай палове ХVІІ стагоддзя. Узнікненне і найбольшая слава гэтага адмысловага вайсковага фармавання звязаныя з імем Аляксандра Язэпа Лісоўскага - таленавітага военачальніка, беларускага шляхціча з Віленшчыны. Менавіта ён стварыў датуль невядомыя ва Ўсходняй Эўропе аддзелы з адметнай тактыкай і арганізацыяй.

Узброеныя шаблямі, лукамі і дзідамі, а часам і лёгкай агнястрэльнай зброяй, лісоўчыкі вызначаліся выключнай мабільнасцю, здольнасцю рабіць імклівыя рэйды на сотні кіламетраў. Гэтаму спрыяла і адсутнасць абоза, - вершнікі жывіліся тым, што здабывалі самі. Іх вылучала ўменне правесці шырокую разведку, нанесці нечаканы ўдар, адступіць з найменшымі стратамі ў безнадзейнай сітуацыі. Усё гэта дазваляла ім неаднойчы разбіваць намнога перасяжныя сілы праціўніка і нават штурмаваць гарады.

Page 13: войны 17 века

падпісана ў 1618 г. паміж РП і Маскоўскай дзяржавай на 14, 5 гадоў.ВКЛ атрымала Смаленск, і Чарнігаўска-Северскія землі.

Светло-розовым цветом показаны на карте территории, перешедшие к Речи Посполитой по Деулинскому перемирию

Светло-розовым цветом показаны на карте территории, перешедшие к Речи Посполитой по Деулинскому перемирию

Page 14: войны 17 века

Вайна Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай за вяртанне Смаленска і Чарнігава-Северскіх зямель, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай згодна Дэўлінскага пагаднення.

Ваенныя дзеянні былі адкрытыя маскоўскім бокам 10 верасня 1632 года і былі скончаныя 4 чэрвеня 1634 года Палянаўскім мірам.

У выніку вайны Смаленск і Чарнігава-Северскія землі засталіся ў складзе РП. Уладзіслаў IV атрымаў 200 тыс. рублёў за адмову ад дамаганняў на маскоўскі прастол (ад тытулу "гаспадара ўсяе Русі").

Page 15: войны 17 века
Page 16: войны 17 века
Page 17: войны 17 века
Page 18: войны 17 века
Page 19: войны 17 века

Маскоўскія ваяводы называлі беларускіх партызанаў “шышамі” і скардзіліся на іх цару ў Маскву. Маўляў, зьбіраюцца ў атрады, часам па некалькі тысячаў чалавек і “твоіх государевых людей б’ют до смерті, не допускают запасаться провіантом і кормом для лошадей”. Шышамі былі ў асноўным мясцовыя сяляне, атрадамі якіх звычайна камандавалі шляхціцы.

Найвышэйшы гетман і віленскі ваявода Януш Радзівіл (1612-1655). У 1649 годзе пад Лоевам ён разграміў 15-тысячнае казацкае злучэнне палкоўніка Крычэўскага З пачаткам маскоўскай агрэсіі ў 1654 годзе на Янушу як найвышэйшым гетмане трымалася абарона ўсёй краіны. Маючы толькі 10 тысяч жаўнераў, ён мусіў стрымліваць наступ ледзь не 100-тысячнай арміі Маскоўскай дзяржавы.