Наблюдение за массовыми мероприятиями/ Назіранне за...

Post on 21-Feb-2017

262 views 9 download

Transcript of Наблюдение за массовыми мероприятиями/ Назіранне за...

Лекцыя 3.

Назіранне за масавымі

мерапрыемствамі

©Наста Лойка

Менск, 2015

3.1. Міжнародныя стандарты мірных сходаў, паняцце і крытэры

мірнасці сходу

Свабода сходаў у міжнародных дакумантах:

Арт.20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (1948),

Арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах

(1966):

“Прызнаецца права на мірныя сходы. Карыстанне гэтым правам не

падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, якія накладаюцца ў

адпаведнасці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў

інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы

здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых

асобаў”.

Паняцце мірных сходаў даецца ў “Кіруючых прынцыпах АБСЭ

па свабодзе мірных сходаў”:

“1.3 Абароне падлягаюць толькі мірныя сходы. Сход варта вызначаць як

мірны, калі яго арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае

негвалтоўны характар. Тэрмін «мірнае» варта распаўсюдзіць на такія

паводзіны, якія могуць раздражняць або крыўдзіць іншых асоб, і нават на

такія паводзіны, якія часова перашкаджаюць, ўскладняюць або ствараюць

перашкоды дзеянням трэціх асоб”.

Такім чынам, крытэры мірнасці сходу:

1) мірныя намеры арганізатрааў;

2) негвалтоўны характар акцыі (у тым ліку адстунасьць зброі, нават калі яна не

выкарыстоўваецца);

3) можа крыўдзіць і замінаць іншым – не ўплывае на вызначэнне мірнасці.

Міжнародна-прававыя стандарты-прынцыпы права

на мірныя сходы:

Прэзумпцыя на карысць правядзення сходу

Абавязак дзяржавы абараняць мірныя сходы

Законнасць

Прапарцыйнасць

Недыскрымінацыйнасць

Належная адміністрацыя

Адказнасць адміністрацыйнага органа

Увага! Свабода сходаў не з’язляецца абсалютным правам!

Яна можа быць абмежаваная, але толькі па пэўных

правілах:

а) на падставе закона;

б) па прычынах, неабходных у дэмакратычным грамадcтве;

в) самі прычыны:

для абароны нацыянальнай бясьпекі,

грамадскага парадку,

маральнасьці і здароўя насельніцтва,

правоў і свабод іншых асоб.

На практыцы межы прапарцыйнасці абмежавання

вырашаюцца пры разглядзе канкрэтных скаргаў у

міжнародныя інстанцыі, пасля якіх выносяцца

рашэнні:

Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН,

рашэнні Еўрапейскага суда па парвах чалавека (у

межах Савета Еўропы)

і іншыя механізмы індывідуальных скаргаў.

3.2. Нацыянальнае заканадаўства па пытаннях мірных

сходаў

На нацыянальным узроўні мірныя сходы рэгулююцца:

Арт.35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Закон Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г.

№114-З “О массовыхмероприятиях в Республике

Беларусь”

Рашэнні выканаўчых камітэтаў на мясоцовым узроўні.

Што трэба ведаць пра нацыяльнаю працэдуру:

А) Шырокае трактаванне масавых мерапремства і яго відаў. Прыклад,

вызаначэнне пікетавання па законе: “пікетаванне - публічнае выказванне

грамадзянiнам цi групай грамадзян грамадска-палітычных, групавых, асабістых і

іншых інтарэсаў або пратэсту (без шэсця), у тым ліку шляхам галадоўкі, па якіх-небудзь

праблемах з выкарыстаннем ці без выкарыстання плакатаў, транспарантаў і іншых

сродкаў. Да пікетавання прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзян у

загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) у вызначаны

час для здзяйснення загадзя вызначанага дзеяння, арганізаванае (у тым ліку праз

глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для

публічнага выказвання сваіх грамадска- палітычных інтарэсаў ці пратэсту”

Б) Адзіночныя пікеты патрапляюць пад вызначэнне масавых мерапремстваў і

без дазволу забароненыя;

Што трэба ведаць пра нацыяльнаю працэдуру:

В) Дазвольны, а не заяўны характар правядзення масавых

мерапрыемстваў – трэба атрымаць дазвол;

Г) Заяўка на правядзенне падаецца не пазней чым за 15 дзён у

мясцовы выканкам;

Д) Адказ прыйдзе не пазней чым за 5 дзён, могуць давзольці,

адмвовіць альбо прапанаваць іншы час/месца – адвольна па

меркаванне выканкаму;

Е) Да моманту атрымання дазволу распаўсюд інфармацыі пра

мерапрыемства забаронены;

Ж) Пры дазволе заяўнік сам аплочвае працу міліцыі, хуткай

дапамогі і арганізацыі па прыборцы тэрыторыі;

Што трэба ведаць пра нацыяльнаю працэдуру:

З) Пры правядзенні масавага мерапрыемства без давзолу можа

наступіць адміністратыўная адказнасць па арт.23.34 КаАП з

санкцыяй у выглядзе штрафу ці арышту да 15 сутак.

І) Маецца каля 30 меркаванняў Камітэта па парвах чалавека ААН

пра неадпаведнасць нацыянальнай працэдуры міжнародным

стандартам свабоды сходаў;

Й) Маецца заключэнне Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз

права (Венецыянскай камісіі) Аб адпаведнасцi закон "Аб масавых

мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" міжнародныя стандарты

правоў чалавека (прынята 16 сакавіка 2012 Г.)

3.3. Метадалогія назірання за сходамі

(Са справаздачы аб назіранні 26.04.2015 году):

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр

“Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае

назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску на падставе

распрацаванай метадалогіі маніторынгу, якая ўключае ў сябе:

набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага

кантролю, стандартам мірных сходаў і метадалогіі назірання;

запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю;

апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы.

(Са справаздачы аб назіранні 26.04.2015 году):

Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі

сумесна распрацаваныя праваабарончымі

арганізацыямі і ўключаюць пытанніo па магчымасці выканання функцыяў назіральнікаў і

СМІ,

o адносна паводзінаў арганізатараў і ўдзельнікаў масавага

мерапрыемства, супрацоўнікаў міліцыі,

o а таксама наяўнасць хуткай дапамогі.

Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку

згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання:

• незалежнасць і палітычная нейтральнасць;

• апісанне фактаў, а не меркаванняў;

• неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць;

• прыхільнасць да прынцыпаў права: адмова ад любых

формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных

практык;

• карэктныя паводзіны.

(Са справаздачы аб назіранні 26.04.2015 году):

Падчас выконвання сваіх абавязкаў назіральнікі трымаюцца

адасобна ад удзельнікаў.

Яны абазначаныя бэйджам назіральніка і сінімі камізэлькамі.

(Са справаздачы аб назіранні 26.04.2015 году):

- бяспека назіральніка – трымацца на

адлегласці

- звяртаць увагу на тых удзельнікаў, да каторых

могуць быць прэтэнзіі з боку праваахоўных

органаў

- праактыўныя паводзіны – шмат куды

падыходзіць, запытвацца, не стаяць статычна

- фіксаваць факты

3.4. Практычныя рэкамендацыі па назіранні.

- асаблівую ўвагу звяртаць на сумнеўныя

(гвалтоўныя) заклікі, транспаранты

- не даваць каментары для СМІ да выніковай

справаздачы

- рэгулярна паведамляць інфармацыю пра

падзеі з “поля” у “штаб”

- …

3.4. Практычныя рэкамендацыі па назіранні.

Дзякуй за ўвагу!

Спасылка на тэст:

https://docs.google.com/forms/d/1w3EAGOVILM6

wGP3TGIy9trxgBsi6rABEu2F3DkcWKHg/viewform